Па якіх моуных асаблівасцях можна адрозніць жыхара Гродзеншчыны ад жыхара Магілеушчыны, жыхара Піншчыны ад жыхара Полаччыны?
Жыхары Магілеушчыны карыстаюцца пауночна-усходнім дыялектам (усходнемагілёуская гаворка), у той час як у мове жыхароу Гродзеншчыны прысутнічае пауднева-заходні дыялект (гродзенска-навагрудская гаворка). Напрыклад, большасці гаворак паўднёва-заходняга дыялекту ўласцівы закрытыя галосныя фанемы [ê], [ô] (л с,б лы, кôн , тôк), якія не характэрныя паўночна-ўсходняму дыялекту ілітаратурнай мове. У паўночна-ўсходнім дыялекце форма 3-й асобы цяперашняга і будучага простага часу дзеясловаў І спражэння абвеснага ладу заканчваецца на -ц’ (ідз е ц , б арэ ц , н ас е ц ), у паўднёва-заходнім дыялекце і літаратурнай мове гэтыя формы ўжываюцца без -ц’ ( б арэ ,ідз е , н яс е ). Што датычыцца жыхароу Піншчыны, у іх мове прысутнічае абасобленная группа захаднапалесскіх (брэсцка-пінскіх) гаворак, а жыхары Полаччыны размауляюць на пауночна-усходнім дыялекце (полацка-мінская гаворка).
1 9 . Якія дыялекты ляглі ў аснову беларускай нацыянальнай мовы?
Неад’емлімай часткай нацыянальнай мовы з’яўляюцца сацыяльныя дыялекты, прастамоўе.
Ва ўмовах руска-беларускага двухмоўя склалася спецыфічная ворма ненарматыўнага змешанага руска-беларускага прастамоўя, характэрнага ў большасці для маўленчай практыкічасткі грамадскага насельніцтва. Гэта маўленне атрымала назву “трасянка”.
20 . Якія асноўныя адзнакі літаратурнай мовы?
Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.
Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.
Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.
21 . Як суадносяцца гук і літара? Якая розніца паміж імі?
Гук –найдрабнейшы акустыка-артыкуляцыйны элемент вуснай мовы, які вымаўляецца і ўспрымаецца на слых.
Літара – графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абазначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў. Таксама адна літара можа аюазначаць і розныя гукі.
У беларускай мове існуе 45 гукау, якія перадаюцца на пісьме 32 літарамі ( 10 галосныя, 21 зычныя).
22 . Што такое фанетычная транскрыпцыя? Чым яна адрозніваецца ад арфаграфічнага пісьма? Якімі знакамі ажыццяўляецца фанетычная транскрыпцыя?
Фанетычная транскрыпцыя – гэта спосаб перадачы на пісьме вуснага маулення з усімі яго гукавымі асаблівасцямі без уліку правапісу. Для фанетычнай транскрыпцыі выкарыстоуваюцца усе літары алфавіта, за выключэннем ь (мяккага знака)і ётаваных галосных е, ё, ю, я. Гукі бяруцца у квадратныя дужкі.
23 . Якія фанетычныя законы дзейнічаюць у сістэме зычных і ў сістэме галосных гукаў?
Галосныя гукі вымауляюцца пры дапамозе голасу і утвараюць склады, зычныя – пры дапамозе голасу і шуму або толькі шуму. Галосных гукаў 6 (а, о, і, у, ы, э). Класіфікацыя галосных заснавана на іх артыкуляцыі:
- Паводле спосабу утварэння.
- Паводле месца утварэння.
- Паводле удзелу у вымауленні губ: губныя і негубныя.
Зычныя гукі падраздзяляюцца:
- Паводле удзелу голасу і шуму.
- Паводле цвёрдасці і мяккасці.
- Паводле спосабу утварэння.
- Паводле месца утварэння.
24 . Што такое асіміляцыя? Назавіце найболып пашыраныя асіміляцыі ў беларускай мове.
Асіміляцыя – гэта прыпадабнення папярэдняга зычнага да наступнага пры вымауленні спалучэнняу зычных. Асіміляцыя можа адбывацца па глухасці, калі звонкі перад глухім аглушаецца. Асіміляцыя па звонкасці – вымауленне глухога перад звонкім як звонкага. Асіміляцыя па мяккасці – прыпадабненне свісцячых да наступных мяккіх.
25 . Як перадаюцца зычныя слабых пазіцый у вымаўленні і на пісьме? На якім прынцыпе заснаваны іх правапіс?
Звонкія зычныя ў беларускім літаратурным вымаўленні перад глухімі і ў канцы слоў страчваюць прыкмету звонкасці, гэтаксама як і ў рускай мове, і гучаць як глухія, а глухія перад звонкімі, наадварот, вымаўляюцца як звонкія (параўн.: гора[т] , гара[т]ка і ка[з’]ба і інш.). Зубныя зычныя с , з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [с’]певы, [з’]лева і інш., але [с]ківіца, [з]гінуць і інш.).
26 . Як перадаюцца галосныя слабых пазіцый у вымаўленні і на пісьме? На якім прынцыпе заснаваны іх правапіс?
Галосны гук, на які націск не падае, знаходзіцца ў слабай пазіцыі. Ён вымауляецца менш выразна і працяжна. Прынцыпы напісання: літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёдапірын, ётацыя, ётаванне.
Словы з ненаціскным канцавым о (адажыо, сальфеджыо, трыо і інш.), якія паводле дзеючых правіл 1959 г. пішуцца з о, перастаюць быць выключэннямі і будуць пісацца з канцавым а: адажыа, сальфеджыа, трыа, партфоліа, Токіа, Ватэрлоа і г. д.
Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а] (аканне) : дом - дамы, мова -маўленне, цэгла - цагляны, шэпт - шаптаць.
Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў - крыві - крывавы, дровы - дрывотня, крошка - крышыцъ, бровы - брыво, гром - грымоты -грымець, брод - брысці, глотка - глытацъ, блохі - блыха.