Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Якія існуюць віды мауленчй дзейнасці?



Адрозніваюць унутранае і знешняе, вуснае і пісьмовае маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – гэта ўнутранае маўленне, а з выказваннем (вусным ці пісьмовым) – гэта знешняе маўленне. Адрозненне іх выяўляецца і ў будове. Унутранае маўленне характарызуецца фрагментарнасцю, хуткасцю мыслення, сцісласцю. Сам сабе чалавек не будзе апісваць падрабязна, ён выдзеліць асноўнае. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Знешняе маўленне можа быць вусным ці пісьмовым, маналагічным ці дыялагічным, можа адрознівацца паводле стылявой, жанравай прыналежнасці. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў, таму значнае месца адводзіцца тэмпу, тону, мелодыцы, тэмбру голасу, паўзам, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі і інш. Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці. Пісьмовае маўленне характарызуецца наступнымі асаблівасцямі:

1. адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту, што палягчае узаемаразуменне ў размоўным маўленні;

2. адсутнасць дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі;

3. максімальна ўзбагачаны слоўнік, і пры гэтым пераважна за кошт адцягненых паняццяў;

4. максімальна ўскладнены сінтаксіс.

Маўленне носіць індывідуальны характар, заўсёды належыць пэўнай асобе. Так, для вуснага маўлення, якое скіравана на непасрэднае ўспрыманне, характэрна ўвага гаворачага да гучання яго маўлення, непасрэд-насць, экспрэсіўнасць. У пісьмовыммаўленні знаходзяць адлюстраванне ўмовы і мэта зносін, а як вынік – адбор маўленчых сродкаў для стварэння тых ці іншых тэкстаў. Маналог (ад грэч. monos – адзін і logos – слова, маўленне) – форма маўлення, якая ўтвараецца ў выніку актыўнай маўленчай дзейнасці, разлічанай на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыманне. Для маналогаў харак-тэрны тэксты рознага памеру, якія структурна і сэнсава звязаны. Дыялог (ад грэч. dialogos – гутарка, размова двух) – форма маўлення, якая заключаецца ў абмене выказваннямі-рэплікамі, што звязаны па сэнсе і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю. Пэўную ролю ў дыялогах адыгрываюць пазамоўныя, ці невербальныя, сродкі: мімі-ка, жэст.

8. Чым адрозніваецца вуснае маўленне ад пісьмовага?
Вусные маўленне – гэта гукавая форма маўлення, што успрымаецца на слых.
Пісьмовае маўленне – графічная форма, што успрымаецца з дапамогай органоў зроку.
У адпаведнасціз гэтым, вылучаюцца наступныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо.
Слуханне (аудыраванне) – асэнсованае ўспрыманне чалавекам вуснага маўлення. Адзін з найпрасцейшых ўляхоў атрымання інфармацыі.
Гаварэнне – праяўляецца ва ўменні выражаць думкі ў гукавай форме.
Пры чытанні інфармацыя ўспрымаецца зрокава ў адпаведнасці з тымі каммунікатыўнымі задачамі, якія ставіць перад сабой той, хто чытае.
Пісьмо прадугледжвае перадачу пэўнай інфармацыі ў пісьмовай форме.

 

9. Як класіфікуюцца мовы свету ў залежнасці ад генетычных сувязей, ступені роднасці? Якое месца на лінгвістычнай карце свету займае беларуская мова?
У мове існуэ шэраг класіфікацы. Асноуныя з іх:
Арэальная (Геаграфічная)
Тыпалагічная (выяўляе асноўныя тыпы граматычнага ладу моў)
Функцыянальная (улічвае сувязь мовы з народам, якому належыць)
Моўная сям’я – сукупнасць роднасных моў,незалежна ад іх тэрытарыяльнага размяшчэння, якія паходяць з агульнай крыніцы, што атрымала назву мовы-асновы (прамовы). Ступень роднасці моў можа быць далёкай і блізкай.
Бел мова ўваходзіць ў адну з самых вялікіх сем’яў – індаеўрапейскай.
Па словах спецыялістаў, беларуская мова сёння - адна з найбольш пашыраных пісьмовых літаратурных моў свету. Усяго на зямным шары налічваецца больш за 3,5 тысячы моў. Але пісьмовымі літаратурнымі з'яўляюцца толькі 400 з іх. Па падліках замежных спецыялістаў, беларуская мова ўваходзіць у першую сотню. А гэта значыць, што яна займае належнае месца на лінгвістычнай карце свету.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 951; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.009 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь