Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ГАСЦІНЕЦ ДЛЯ МАЛЫХ ДЗЯЦЕЙ



Хлеба будняга дай нам сёнека!

Загадкі

Расінка на рожы

Народныя пагаворкі

Малпа

Неспадзяваны гасцінец

Добрае дзіцятка

Лебедзь

Рыжая

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ ДЛЯ ДЗЕТАК БЕЛАРУСАЎ

Часць І

1. Нядзеля

2. Наша гаспадарка

3. Сварба

4. Вясна

5. Пакуль не руках, не кажы, што тваё

6. З прыску ды ў агонь

7. Гутарка асота з крапівою

8. Сынок маленькі

9. Журавель і Чапля

10. Курыца і пятух

11. Цыган

Часць ІІ

1. Мой сад

2. Мая вёска

3. Родная вёска

4. Лес

5. Пчолы

6. Сірата

7. Прыпеўкі

8. Прыказкі

9. Загадкі

 

 

11. Якуб Колас “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909). Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце твораў чытанкі, іх гуманістычны змест.

У 1909 г. у Санкт-Пецярбурзе ў выдавенцтве " Загляне сонца і ў наша аконца" выйшла першая яго кніга " Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з'явы прыроды, байкі і казкі пра жывёл, вершы і апавяданні. Па тэматыцы, па асаблівасцях стылю i мовы кніга лепш адпавядае патрабаванням дзіцячага ўзросту, больш рознабакова адлюстроўвае жыццё, вызначаецца паслядоўнасцю будовы, адзінствам стылю, маляўнічасцю мовы. Асноўная педагагічная задача — пащырыць жыццевы кругагляд дзяцей, навучыць ix роднай мове, выхавапь ix у духу высокіх грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў.

«Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ » (1909) Якуба Коласа. Кампазiцыя кнiгi. Iдэйна-тэматычнае i жанравае багацце творау чытанкi, iх гуманiстычны змест. Чытанне было надрукавана ў Пецярбургу выдавецтвам «Загляне сонца i ў наша ваконца»Кнiга ӯ яӯ ляе сабой хрэстаматыю для вучняӯ 2 класа. Падручнiк складаецца з 7 раздзелаӯ: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнiм раздзелам аӯ тар даӯ адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы i байкi», «Казкi». Першыя 1-4 раздзелы пiсьменнiк вылучыӯ паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнiя – паводле жанравага.Малюнкi прыроды, апiсаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя i маляӯ нiчыя. На фоне прыродных з´ яӯ даволi часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых. Першыя чатыры раздзелы чытанкi маюць цыклiчную структуру. Аӯ тар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з´ яӯ ленне новых пракмет i пераход яе ӯ наступную. Пачынаецца кнiга апiсаннямi змен у прыродзе, якiя прыносiць вясна, бо гэтая пара года асаблiва важны этап у жыццi прыроды. Пры дапамозе алегорыi аӯ тар стварае непаӯ торныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданнi «Ручай» праз мову кропелек ручайка аӯ тар прапаноӯ вае дзецям тлумачэннi, як утвараюцца ручайкi i нават пра з´ яву кругазвароту вады ӯ прыродзе. Апавяданне «Дуб i чароцiна» вучыць дзяцей быць вынослiвымi, мужнымi, рашучымi, упэӯ ненымi, непахiснымi ӯ дасягненнi сваёй мэты. Выхаваӯ чыя iдэi многiх твораӯ арганiчна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пiсьменнiк iмкнецца надзялiць iндывiдуальнымi рысамi: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («Ластаӯ кi»), з уражлiвай i паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цiкаӯ нага i дапытлiвага («Школа»), некаторыя з яго герояӯ не супраць паласавацца яблыкамi з чужога саду («Чужы сад»), не заӯ сёды могуць вырашыць спрэчку мiрным шляхам («За што пабiлiся хлопцы»). У апошнiм раздзеле Я.Колас змясцiӯ 11 апрацаваных iм беларускiх казак. Тут прадстаӯ лены казкi дзвюх разнавiднасцей: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. Казкi пра жывёл невялiкiя па сваiх памерах, адпавядаюць узроставым асаблiвасцям дзяцей 5-7 год, у iх выразна выяӯ ляецца выхаваӯ чая скiраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлiвасць («Воӯ к - дурань», «Леӯ i воӯ к», «Два зайцы»). Казкi сацыяльна-бытавога зместу давалi магчымасць Я. Коласу сцвердзiць маральную перавагу простага мужыка над прадстаӯ нiкамi iншых сацыяльных групп («Мужык i цыган», «Два маразы», «Мужык i пан»). «Другое чытанне для дзяцей беларусаӯ » Я. Коласа. з´ явiлася важным этапам у творчай i педагогiчнай дзейнасцi самога пiсьменнiка i на шляху станаӯ лення ӯ сёй БДЛ. Выданне кнігі Я. Коласа садзейнічала актывізацыі барацьбы за народную мову і за нацыяняльны змест навучання.

 

 

 

 

12. Адукацыйнае і выхаваўчае значэнне чытанак Цёткі, Якуба Коласа, іх роля ў пашырэнні асветы на Беларусі ў пачатку XX ст.

«Першае чытанне...» Цёткі вызначаецца глыбокай народнасцю, павагай да чалавека працы, добрым веданнем жыцця беларускага сялянства. У кнізе адлюстраваны тыповыя малюнкіi жыцця сялянства, прыроды Беларусі. Адна з асноўных тэм чытанкі — жыццё беларускай вёскі, працоўнага чалавека. У 1906 г. Цётка выдае яшчэ адну кнігy для дзіцячага чытання «Гасцінец для малых дзяцей». Матэрыял чытанкі цесна звязаны з жыццём сялянства. Можна падкрэсліць высокія маральныя якасці, шчырасць пачуццяў i глыбокі розум, характэрныя для сялянскіх дзяцей. Яна знаёміць дзяцей э родным краем, вучыла бачыць яго прыгажосць i заклікала да барацьбы за яго лепшую долю. Я. Колас-аўтар «Другога чытання для дзяцей беларусаў».Па тэматыцы, па асаблівасцях стылю i мовы кніга лепш адпавядае патрабаванням дзіцячага ўзросту, больш рознабакова адлюстроўвае жыццё, вызначаецца паслядоўнасцю будовы, адзінствам стылю, маляўнічасцю мовы. Асноўная педагагічная задача — пащырыць жыццевы кругагляд дзяцей, навучыць ix роднай мове, выхавапь ix у духу высокіх грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў.

Янка Купала і Цётка найбольш дакладна змаглі ўбачыць і выказаць у сваіх творах суровую праўду часу, заглыбіцца ў самыя цёмныя і далёка не бяскрыўдныя лабірынты чалавечай душы. I зрабіў гэта мужна і бескампрамісна. Якія б тэмы, праблемы, матывы ні закраналі вышэй названыя творцы слова ў сваёй разнастайнай па жанрава-стылёвым дыяпазоне мастацкай практыцы, ва ўсім адчувалася жывая зацікаўленасць і саўдзел саміх аўтараў, выразна праступалі іх асабістыя грамадзянская і мастакоўская пазіцыі, адчувалася натуральнасць заклапочанасці.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-30; Просмотров: 1216; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.012 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь