Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Правапіс звонкіх і глухіх зычных



1 Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, рэж – рэжу, а таксама розагрозгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2 Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звон-кіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

§ 12 Зычныя д, т і дз, ц

1 Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзе-канне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі, вада – вадзяны, грудны – грудзі, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі, выток – выцякаць, карта – на карце, катлы – кацёл, тру – церці, шосты – шэсць, пяты – пяць, латынь – лацінка.

2 Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]:
два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чацвёр-ты, чэрствы – счарсцвелы.

Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3 Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.

4 У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты, індык, літаратура, майстар, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5 Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-,
-ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск-
у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, каманда – камандзір ; індзеец, індзейскі (але: Індыя – індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі, мантаж – манцёр, манціроўка, манціровачны, білет – білецёр, білецік, эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік.

6 Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7 Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратур-ным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юмані - тэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 312; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.008 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь