Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Некаторыя c палучэнні зычных



1 У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн – зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн – сн : бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), нена - вісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоў - ны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл – сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).

2 Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск –– вашчыць, густы –– гушчар, хрысціць –– хрышчоны. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3 Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.

§ 14 Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1 Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

· у пачатку слоў: во'зера, во'льха, во'сень, во'спа, вось, во'кны, во'тчына, во'йкаць, во'бад, во'рыва, во'блака, во'бласць, во'страў, Во'гнен - ная Зямля, Во'льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво'страны, адво'рваць, паво'йкаць, уво'сень; але: о'каць (і вытворныя ад яго), о'дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады', азёрны, асе'нні;

· перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во'кіс, во'кісел, во'клік, во'кліч, во'крык, во'пыт, во'піс, во'бземлю, во'бмацкам, во'быск, во'дгалас, во'дгук, во'ддаль, во'дзыў, во'дпаведзь, во'дпуск, во'дсвет, во'дступ, во'труб’е і інш., а таксама наво'бмацак, наво'ддалек, паво'дле, наво'дшыбе і інш.;

· у запазычаных словах: во'хра, во'цат і вытворных ад іх: во'хрыць, паво'хрыць, вòцатнакі'слы і інш.

2 У словах во'ка, во'стры, во'сем, вако'л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ'й, вача'мі, заво'чны, увачаві'дкі, уваччу'; вастры'ць, вастрыня', завастрэ'нне; васьмёра; вако'ліца, навако'лле, вако'лічны.

3 Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніво'дзін, Ляво'н, Ляво'нчанка, Радзіво'наў і інш.

4 Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о'пера, о'перны, о'да, о'рдэн, о'фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5 Прыстаўная літара в пішацца:

· перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву'гал, ву'да, ву'галь, вуж, ву'зел, ву'зы, ву'ліца, вунь, вус, ву'сны, ву'ха, ву'чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву'глены, каменнаву'гальны, чатырох - вуго'льнік, заву'лак, наву'дзіць, вудзі'льна, вузлы', вузлава'ты, вуса'ты, чарнаву'сы, вуса'ч, вучы'цца, наву'ка, навуча'льны, педвучы'лішча, вушэ'й, вуша'мі, завушні'цы, лапаву'хі, залатаву'ст і інш.;

· перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву'праж, ву'згалаўе, ву'сцілка, ву'сціш, ву'сцішна.

6 Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

· перад націскным у: паву'к, ціву'н, караву'л, есаву'л, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі', павуці'нне, павучо'к; цівуно'м; караву'льны; есаву'льскі;

· перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7 Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

· у запазычаных словах: у'льтра, ультрафіяле'тавы, у'нтэр, у'нікум, у'нія, у'рна; але: ву'стрыца;

· ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8 Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

§ 15 Нескладовае ў і у складовае

1 Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўлен-нем пасля галосных:

· пры чаргаванні [у] з [ў]:

а)  у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

б)  у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

· пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

· пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В’етнам, рака Влтава, армія В’етконга, змаганне за В’енцьян.

У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

2 Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра, норма і у'зус, насілі у'нты, чулася у'ханне, ау'л, бау'л, ау'каць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

3 Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на  -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

4 Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.

§ 16 Нескладовае й

1 Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

· у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

· у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыга - ваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, За - ішым’е, Заілійскі, праіранскі.

2 У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

3 У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

· на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

· пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

· пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.

§ 17 Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

1 На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя, разводдзе, ладдзя, пападдзя, колле, вяселле, наваколле, карэнне, насенне, вараннё, двукоссе, калоссе, адкрыццё, дзесяццю, жыццё, забыццё, куцця, мыццё, пятнаццаццю, пяццю, пяццюдзесяццю, свацця, суквецце, ламачча, ноччу, Уручча, зацішша, узвышша, мышшу.

2 У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3 Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

Глава 3 П равапіс мяккага знака і апострафа

Змякчальны мяккі знак

1 Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):

· для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: дзень, соль, вось, мядзведзь, чытаць, пісаць, стань, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;

· для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;

· для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве – два, шэсць – шосты, звінець – звон.

2 Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзея­словах загаднага ладу:

· перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма;

· перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце;

· перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься.

3 Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоў­ніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.

4 Мяккі знак пішацца:

· у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

· у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;

· у слове ледзьве.

5 Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф’еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), уральскі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф’е.

6 Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]:

· перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (і няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);

· перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н’], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

· у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

7 Мяккі знак не пішацца:

· пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я, В’етнам, верф;

· пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня – песні – песнямі, звер – зверам – звяроў, свет – свяціць – асвятленне, дзверы – дзвярэй, чацвер – чацвяргом, чацвёрты – чацвярціна – чацверыком, цвёрды – сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;

· пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, а таксама падваенні: ззяць;

· у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 359; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.029 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь