Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
І. Вызначце правільны адказ. ⇐ ПредыдущаяСтр 8 из 8
1. Беларусазнаўства аформілася ў А) другой палове ХVІІІ ст. Б) першай палове ХІХ ст. В) другой палове ХІХ ст. Г) пачатку ХХ ст. 2. Назва “Беларусь” у першай палове ХІХ ст. была замацавана за А) Магілеўскай і Мінскай губернямі Б) Віленскай і Віцебскай губернямі В) Віцебскай і Магілёўскай губернямі Г) Гродзенскай і Віленскай губернямі. 3. Ян Чачот называў беларускую мову А) славяна-крывіцкай Б) славяна-дрыгавіцкай В) славяна-радзіміцкай Г) славяна-польскай. 4. Пецярбургская АН адхіліла граматыку беларускай мовы, складзеную А) І.І.Грыгаровічам Б) З.Я.Даленгай-Хадакоўскім В) Я.П.Тышкевічам Г) П.М.Шпілеўскім. 5. Крытэрыям вызначэння этнасу П.В.Баброўскі лічыў А) мову Б) традыцыі В) менталітэт Г) этнічную тэрыторыю. 6. Аўтар брашуры «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» А) К.Каліноўскі Б) А.І.Герцэн В) Даніла Баравік Г) Шчыры Беларус. 7. Народнікі вызначалі становішча Беларусі ў складзе Расійскай імперыі як А) роўнапраўнае Б) незалежнае В) каланіяльнае Г) аўтаномнае. 8. Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная група А) «Гоман» Б) Паўночна-Заходняя арганізацыя «Народнай волі» В) «Чорны перадзел» Г) «Зямля і воля». 9. Спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў Навагрудчыны А) Ю.Ф.Крачкоўскі Б) І.І.Насовіч В) М.Я.Нікіфароўскі Г) М.А.Дзмітрыеў. 10. Старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, укладальнік ХVІ і ХХ тамоў АВАК, аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў і выхаванне дзіцяці А) І.І.Насовіч Б) Ю.Ф.Крачкоўскі В) П.В.Шэйн Г) М.А.Дзмітрыеў. 11. І.І.Насовіч атрымаў залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства за А) «Беларускія прыказкі і прымаўкі» Б) «Беларускія прыказкі і загадкі» В) «Зборнік беларускіх прыказак» Г) «Беларускія песні». 12. 16 гадоў І.І.Насовіч працаваў над А) «Успамінамі з майго жыцця» Б) Слоўнікам беларускай мовы В) «Аб плямёнах да часоў Рурыка» Г) «Беларускімі песнямі». 13. Новы метад раскопак прапанаваў А) А.М.Семянтоўскі-Курыла Б) М.Ф.Кусцінскі В) А.П.Сапуноў Г) Е.Р.Раманаў. 14. Ініцыятар стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віцебскай вучонай археалагічнай камісіі А) М.Федароўскі Б) А.П.Сапуноў В) Е.Р.Раманаў Г) М.Ф.Кусцінскі. 15. Сялянска-народніцкі накірунак у беларускай літаратуры вызначыў А) Я.Купала Б) Цётка В) Ф.Багушэвіч Г) А.Гурыновіч. 16. Аналіз беларускага нацыянальнага руху прадставіў (ла) у працы «Беларускае адраджэнне» А) Ф.Багушэвіч Б) Я.Купала В) М.Багдановіч Г) Цётка. 17. «Наша доля» мела характар А) нелегальны Б) сацыял-дэмакратычны В) грамадска-палітычны Г) заходнерускі. 18. Канцэпцыю аб тым, што беларусы – «зона перакрыжавання станоўчых рысаў памежных нацый» прапанаваў А) У.Уласаў Б) І.Тукеркес В) І.Абдзіраловіч Г) У.Конан. 19. М.В.Доўнар-Запольскі скончыў А) Пецярбургскі універсітэт Б) Маскоўскі універсітэт В) Дэрпцкі універсітэт Г) Кіеўскі універсітэт. 20. У студэнцкія гады М.В.Доўнар-Запольскі супрацоўнічаў з газетай А) «Наша доля» Б) «Наша ніва» В) «Мінскі лісток» Г) «Северо-Западный край». 21. Доктарская дысертацыя М.В.Доўнар-Запольскага была прысвечана А) рэформе А.Тызенгаўза Б) рэформе Жыгімонта Аўгуста В) рэформе П.Кісялёва Г) рэформе П.Сталыпіна. ІІ. Што аб’ядноўвае пералік? 1. М.К.Баброўскі, І.Ярашэвіч, І.Анацэвіч, І.Даніловіч. 2. «Нарысы Віцебскай Беларусі», «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны горада Віцебска», «Беларускія песні-частушкі». 3. А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лучына, М.Я.Нікіфароўскі, З.Ф.Радчанка.
Тэма 7 Гістарычная навука БССР у 1919 – 1941 гг. План
1. Фарміраванне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі ў БССР. 2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд. 3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі. Ідэйна-палітычная барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі ў 20 – пач. 30-х гг. 4. Ідэйна-палітычная барацьба з беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі ў 20 – пач. 30-х гг.
Літаратура
1. Брыгадзін П.І., Мацяс І.Д. Усевалад Ігнатоўскі: Палітычны дзеяч, вучоны. – Мн.: Полымя, 1998. – 96 с. 2. Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.). Краткий очерк. Под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука и техника, 1970. – С. 21 – 22. 3. Гануш А.Г., Кручок П.С. Мітрафан Доўнар-Запольскі / Пад рэд. В.Ф.Кушнера. – Мн., 1995. 4. Ігнаценка І., Кароль А. Усевалад Ігнатоўскі і яго час. – Мн., 1991. 5. Советская историография. – М.: Российск. гуманит. ун-т, 1996. – 592 с. 6. Інстытут беларускай культуры. – Мн., 1993. 7. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (Да 70-годдзя ўтварэння) / М.П.Касцюк, М.К.Кошалеў, Л.М.Лыч і інш. – Мн: Экаперспектыва, 1999. – 107 с. 8. Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: Нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХIХ – ХХ ст. – Спб.: Неўскі прасцяг, 2003. – С. 147 – 236. 9. Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / Под ред. П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1985. – С. 3 – 201.
Тэматыка рэфератаў
1. У.І.Пічэта – арганізатар гістарычнай навукі БССР. 2. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі другой паловы 20 – 30-х гг. ХХ ст. на развіццё гістарычнай навукі БССР. 3. Укараненне марксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычную навуку БССР.
1. Фарміраванне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі ў БССР. Утварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці ў 1919 г. прадвызначыла новы этап у развіцці гістарычнай навукі, што праявілася ў арганізацыі навуковых цэнтраў па вывучэнню айчыннай гісторыі. Вядучай навуковай установай акадэмічнага профілю ў 20-я гг. ХХ ст. з’яўляўся Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), створаны 30 студзеня 1922 г. на базе навукова-тэрміналагічнай камісіі. Яго першым старшынёй быў выбраны С.М.Некрашэвіч, а затым У.М.Ігнатоўскі. Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881 – 1931 гг.) нарадзіўся ў в. Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Пасля заканчэння Тартускага універсітэта (1911 г.) працаваў у Віленскай прыватнай жаночай гімназіі, затым у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Прымаў актыўны ўдзел у палітычных падзеях 1917 – 1919 гг. на тэрыторыі Беларусі. Займаў шэраг адказных пасад ва ўрадзе БССР (наркам земляробства, наркам асветы). З 1926 г. старшыня, а затым прэзідэнт Інбелкульта. Першы прэзідэнт АН БССР і першы дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 20-я гг. напісаў больш за 20 навуковых прац. Спачатку ў Інбелкульте было две секцыі: гуманітарная і прыроды. Але асноўныя даследаванні з-за недахопу матэрыяльных сродкаў вяліся па гуманітарным навукам. Працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы, дыялекталагічная, бібліяграфічная, літаратурна-мастацкая, культурна-гістарычная і інш. У сакавіку 1924 г. былі арганізаваны новыя секцыі па этнаграфіі і геаграфіі, мастацтву, праву, педагогіке, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. Ужо ў пачатку 1926 г. у Інбелкульте секцый стала 8, у тым ліку сацыяльна-гістарычная пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты. На хвалі беларусізацыі ў Інбелкульте з 1924 г. пачалі дзейнічаць польскі і яўрэйскі нацыянальныя аддзелы, а пазней літоўская і латышская кафедры. Аддзелы складаліся з сектараў, сярод якіх абавязкова быў гістарычны. Таксама ў Інбелкульте з кастрычніка 1925 г. як навуковае таварыства дзейнічала гісторыка-археалагічная камісія на чале з М.В.Доўнар-Запольскім. Яна займалася вывучэннем гістарычных крыніц. У прыватнасці, быў падрыхтаваны другі том «Беларускага архіва», выдаваліся «Працы і матэрыялы па гісторыі і археалогіі Беларусі», «Запіскі аддзела гуманітарных навук». Буйным мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студзені 1926 г. Першага з’езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі. Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч, М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось сацыяльна-гістарычная секцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік артыкулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку». У 1928 г. секцыі Інбелкульта былі пераўтвораны ў кафедры. Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, археалогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі. Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі гарадоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнню Заходняй Беларусі і інш. Тым самым Інбелкульт паклаў пачатак планаваму вывучэнню гісторыі Беларусі як самастойнага накірунку гістарычнай навукі. 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе даследчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала сістэме навуковых устаноў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэманстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта даручаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўтарам, і што тут маецца высокага ўзроўню навука». Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гістарычных навук БАН, які складаўся з пяці камісій: гісторыі Беларусі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастацтва і ўсеагульнай гісторыі. Штат супрацоўнікаў інстытута першапачаткова складаў 9 чалавек. У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў рэарганізаваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Спачатку ў ім дзейнічала чатыры секцыі: гісторыі Беларусі, гісторыі Захада, археалогіі, этнаграфіі, а вось у 1940 г. толькі тры: гісторыі Беларусі і народаў СССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. У даваенны перыяд гэтую навукова-даследчую ўстанову ўзначальвалі Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1929 – 1931 гг.), Павел Восіпавіч Горын (1931 – 1936 гг.), Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1936 – 1937 гг.), Мікалай Міхайлавіч Нікольскі (1937 – 1953 гг.). Супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР у даваенны перыяд займаліся падрыхтоўкай абагульняючых прац па гісторыі Беларусі. Напрыклад, акадэмік В.К.Шчарбакоў у 1934 г. выдаў першую частку «Нарысаў па гісторыі Беларусі», напісаных з пазіцый марксісцкай метадалогіі. Калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам У.І.Пічэты падрыхтаваў і выдаў «Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1» (1941 г.). Рыхтаваліся падручнікі па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы і ВНУ. Але да Вялікай Айчыннай вайны здолелі асвяціць айчынную гісторыю да 1900 года (для школ) і да 30-х гг. ХІХ ст. (для ВНУ). У Інстытуте гісторыі даследаваліся тэмы руска-амерыканскіх адносін у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., Мінскага Савета ў 1917 г., матываў класавай барацьбы ў фальклоры, рэвалюцыі 1905 г. у Польшчы, рэформы 1861 г. у Беларусі, прамысловага крызіса пачатку ХХ ст. і інш. У Беларускую Савецкую Энцыклапедыю супрацоўнікі Інстытута напісалі 486 артыкулаў. У 30-я гг. актуальнай праблемай становіцца гісторыя пралетарыята Беларусі. Пастанова ЦК ВКП(б) патрабавала вывучэння гісторыі фабрык і заводаў. Таму пры Інстытуте гісторыі быў створаны сакратарыят гісторыі фабрык і заводаў БССР. Цэнтральнае бюро краязнаўства рыхтавала кнігу «История фабрик и заводов». А часопіс «Савецкая краіна» нават апублікаваў артыкул метадычнага характару аб зборы матэрыялаў па гісторыі фабрык і заводаў. Шмат увагі надавалася публікацыі архіўных матэрыялаў. Разам з Цэнтральным архівам БССР быў распрацаваны план серыйнага выдання крыніц па гісторыі Беларусі. Супрацоўнікі інстытута падрыхтавалі і выпусцілі два тома дакументаў: «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах, т. 1» (1936 г.), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, т. 2» (1940 г.). У даваенны перыяд Інстытут гісторыі пачаў праводзіць гістарычныя навуковыя канферэнцыі. У студзені 1935 г. больш за 200 выкладчыкаў і навуковых работнікаў рэспублікі прынялі ўдзел у навуковай канферэнцыі, падрыхтаванай Інстытутам гісторыі і Наркаматам асветы БССР. На ёй разглядалася рэалізацыя пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў школах СССР», былі заслуханы справаздачы акадэміка В.К.Шчарбакова аб стане навукова-даследчай працы і гістарычнай адукацыі, акадэміка У.М.Перцава аб выкладанні гісторыі ў школах БССР. У сакавіку 1939 г. адбылася навукова-тэарэтычная канферэнцыя, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі АН БССР. Была абмеркавана справаздача акадэміка М.М.Нікольскага аб плане даследаванняў Інстытута, заслуханы паведамленні аб падрыхтоўцы падручнікаў па гісторыі БССР для ВНУ і школ, разгледжана пытанне аховы помнікаў гісторыі і рэвалюцыйнага руху і інш. Наступная навуковая канферэнцыя прайшла ў студзені 1941 г. Яна насіла праблемны характар у сэнсе разглядаемых пытанняў. Яе ўдзельнікі абмеркавалі даклады аб паходжанні беларускага народа, аб паўстанні 1863 г., аб аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры пасля грамадзянскай вайны, індустрыялізацыі ў БССР. Нельга абмінуць негатыўны ўплыў камандна-адміністрацыйнай сістэмы на дзейнасць Інстытута гісторыі. Хваля рэпрэсій закранула яго супрацоўнікаў. У лістападзе 1932 г. вучоны сакратар Інстытута гісторыі Карніенка на запыт ЦК КП(б)Б падрыхтаваў даклад у форме даносу аб навуковай і палітычнай дзейнасці Інстытута гісторыі. На яго думку, яшчэ ў Інбелкульте з 1925 г. пачалася прапаганда «нацыянал-дэмакратызму». Прычыну «небяспечнай сітуацыі на гістарычным фронце» В. Карніенка бачыў у дзейнасці кіраўніцтва Прэзідыума АН БССР. Было ўказана, што толькі 27,3 % супрацоўнікаў Інстытута гісторыі з’яўляліся членамі ВКП(б). Да найбольш «каштоўных» кадраў В.Карніенка аднёс П.В.Горына, В.К.Шчарбакова, М.М.Нікольскага, В.Д.Дружчыца. Іншыя супрацоўнікі атрымалі абмежавана станоўчую ацэнку (Рыўлін, Засценкер, Поташ). Беспартыйны гісторык У.Гесэн быў названы «сапраўдным ворагам», а яго кватэра - «штаб-кватэрай трацкісцка-бундаўскіх элементаў». Ужо ў 1936 г. у Інстытуце гісторыі адбылася чыстка ад «шкодных трацкісцкіх і нацдэмаўскіх элементаў». А з наступнага года наркам НКУС БССР Наседкін пачаў рэгулярны пошук «злосных ворагаў савецкай улады» у АН БССР. Колькасць аспірантаў скарацілася да 6 са 139. А ў самім Інстытуце гісторыі за перыяд з 1932 па 1937 гг. з 97 запланаваных да публікацыі прац выйшла 10 (прычым 7 з іх канфіскавалі). Рэпрэсіям падвергнуліся Е.І.Рыўлін, С.М.Некрашэвіч, З.Ф.Жылуновіч, І.З.Сурта, С.Ю.Матулайціс, Б.А.Тарашкевіч, В.А.Сербента і інш. Калі штат Інстытута ў 1930 г. складаў 20 чалавек, то ў 1941 г. – толькі 22. У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна пастановы СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г. Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі. Якія функцыі выконвалі камісіі Гістпарта? Па-першае, збор гістарычнага дакументальнага матэрыяла аб падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на мясцовай тэрыторыі. Па-другое, фарміраванне мемуарнага фонда аб гістарычных падзеях. Па-трэцяе, выданне кніг па гісторыі бальшавіцкай партыі ў БССР. Па-чацвёртае, ідэалагічная функцыя, накіраваная на ўсталяванне адзінай марсксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях. Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б. Першым яго старшынёй быў прызначаны Вільгельм Георгіевіч Кнорын. |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-10; Просмотров: 267; Нарушение авторского права страницы