Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Дзіцячая літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя
Гэта час, калi спынялася беларусiзацыя. Пiсьменнiкi павiнны былi шукаць, выяўляць, адлюстроўваць у лiтаратуры толькi выключна станоўчых герояў. Самым выйгрышным жанрам у гэтыя часы была казка. Для дзяцей у першае з гэтых дзесяцiгоддзяў былi напiсаны таленавiтыя казкi Я. Коласа «Рак-вусач», З. Бядулi «Качачка-цацачка». Шмат увагi ў 20-я гады надавалася пiянерскай тэме. Павышэнню мастацка-педагагiчнай вартасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры спрыяў сваёй дзейнасцю Я. Маўр – заснавальнiк новых тэм, жанраў i традыцый. Узрасла ў 30-я гады цiкавасць беларускiх пiсьменнiкаў да свету дзяцiнства, гiсторыi, роднай прыроды да маральна-этычных праблем – «Палескiя рабiнзоны», «ТВТ» Я. Маўра, «Мiколка-паравоз» М. Лынькова, «Мiхасёвы прыгоды» Я. Коласа. З’явiлiся таленавiтыя вершаваныя казкi для дзяцей – «Каваль Вярнiдуб» А. Якiмовiча, «Мурашка-Палашка» З. Бядулi, яго казачная аповесць «Сярэбраная табакерка», п’есы-казкi «Цудоўная дудка», «Дзедаў жораў», «Несцерка» В. Вольскага. Дзяржава брала на сябе ўсе выдаткi кнiжнага выдавецтва. Стварыўся спецыяльны аддзел па выданнi кнiг для дзяцей. У гады Вялікай Айчыннай вайны лiтаратура працягвала развiвацца. Пашырылася тэматыка, звязаная з паказам патрыятычнай барацьбы беларускага народа з фашызмам («Васiлькi», «Астап» М. Лынькова i iнш.). Фiласафiчнасцю вызначаюцца казкi М. Танка «Казка пра Музыку», «Казка пра мядзведзя». Паэт перадае дасцiпнасць народа, уменне чалавека выйсцi са складанай сiтуацыi, са здзеклiвасцю выказацца пра гультайства i марнатраўства, як пра таго мядзведзя («Казка пра мядзведзя»), што хацеў бязбедна жыць за кошт працалюбiвай вавёрачкi Белачкi. Падмануты цыганом, ён трапляе ў скамарошныя артысты, забаўляе дзяцей i старых. Этычна-маральная тэматыка характэрна для лiтаратурнай казкi В. Вiткi «Вавёрчына гора». Паэт займальна паказаў адносiны дзяцей i бацькоў. У канцы вавёрачка кажа: «Няхай будзе сказана толькi мiж намi / Лепей грызцi арэхi сваiмi зубамi», тым самым павучае чытачоў. Лiтаратуры 30–40-х гадоў характэрны ўзлёты i падзенні. Аўтарам больш удавалася раскрыць натуральнасць паводзін дзяцей. Адна з вельмi важных тэм у пасляваеннай беларускай дзiцячай лiтаратуры гэта тэма працы. Герой аповесці Я. Брыля «Лазунок», 15-гадовы хлопчык Мiхась Лазунок захапляецца сваёй прафесiяй. Яго радуе, што ён, як дарослы, стаiць ля друкарскага станка i прымае ўдзел у адказнай справе – выданнi кнiгi. Ёсць творы i на гiстарычную тэматыку (А. Якiмовiч «Базылеў курган»). Лiтаратура пра родны край у мастацкiх нарысах В. Вольскага «У лясах над Бярозай». Агульнаму развiццю, зацiкаўленасцi да ведаў садзейнiчалi прыгоднiцкiя i навукова-фантастычныя творы. Алесь Якімовіч Майстэрства Алеся Якiмовiча-казачнiка А. Якiмовiч пераклаў на беларускую мову ўсе казкi Пушкiна, Яршова «Канёк-Гарбунок», казкi Андэрсена i iншыя казкi i творы для дзяцей. Першая лiтаратурная казка А. Якiмовiча «Каваль Вярнiдуб». У яе сюжэце выкарастаны матывы некалькiх беларускiх чарадзейных казак пра волатаў-асiлкаў – заступнiкаў прыгнечаных, пакрыўджаных. У казцы, як i ў народнай, ёсць зачын (пераносiць чытача ў фантастычную краiну, што знаходзiцца «Не далёка, не блiзка…»). Жыў у той краiне яе ўладар – найлюты цар. Таго цара не хвалявала, што народ яго краiны пакутаваў ад голаду i няволi. Калi ад галадухi пачалi памiраць людзi, цар скемiў, што калi ўсе паднявольныя памруць, то давядзецца яму працаваць гарбом сваiм. Тады ён вырашыў звярнуцца да сваiх дарадцаў, а тыя параiлi знiшчыць усiх малых. Цар адразу прыняў гэту параду і пачаў склiкаць сваiх катаў. Мацi Вярнiдуба Параска ўратавала сына, песцiла яго i даглядала. Вярнiдуб пайшоў насустрач выпрабаванням, тройчы браў ён у рукi чарадзейную булаву ў час сустрэчы з сiламi зла. Першы раз – з разбойнiкам Салаўём. Перамог Вярнiдуб i цара з яго войскам. У вобразе Вярнiдуба спалучана казачнае i рэальнае: ён добра выхаваны, умее прывецiць, падтрымаць чалавека, нiкому не дазволiў Вярнiдуб прынiзiць сябе, нiшто не магло яго запалохаць, ён заўсёды гатоў уступiць у барацьбу са злом. Казка выхоўвае ў дзяцей разуменне iдэалаў дабрынi, прыгажосцi, чалавечнасцi, адданасцi свайму народу. «Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у ёй шмат дыялогаў. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ўмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi. У пасляваенны час А. Якiмовiч заняўся апрацоўкай беларускiх народных казак. А. Якiмовiч апрацаваў больш за 200 беларускiх народных казак. Многiя з iх увайшлi ў зборнiкi казак «Каток – залаты лабок», «Бацькаў дар», «З рога ўсяго многа», «Андрэй за ўсiх мудрэй» i iнш. Апрацаваныя iм казкi перакладзены на многiя мовы: рускую, украiнскую, польскую i iнш. Тэматычная разнастайнасць апавяданняў Алеся Якiмовiча, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аўтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстравана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб’яднаных прагай перамогi над нямецка-фашысцкiмi акупантамi. Расказаваў А. Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыўна ўключылiся ў змаганне. Беларускiя дзецi ў час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяўчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла ў гестапа, загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»). Шмат апавяданняў пра жыццё, вучобу, узаемаадносiны дзяцей. Тэма працы, выхавання ў дзяцей працавiтасцi раскрыта ў апавяданнi «Залатыя рукi», дзе цiмураўцы дапамагаюць нямоглым старым. У апавяданнi «Васiлькi» гарадскi хлопчык Вiця, якi прыехаў у вёску да бабулi, ганарыцца сваiмi працаднямi. Разам з аднагодкамi ён дапамагае калгаснiкам. Нiколi не адчуваў сябе ён такiм дужым, самастойным, як тут, працуючы побач з таварышамi. Глыбока ўразiла яго вясковая прырода. Упершыню ўбачыў ён жывы васiлёк, з-за якога аднойчы настаўнiца паставiла яму 2 (Вiця не мог нiяк пагадзiцца, што васiлёк – пустазелле. Ён адказаў настаўнiцы «Не!»). Шмат увагi пiсьменнiк удзяляў у сваiх апавяданнях роднай прыродзе. Пiсаў А. Якiмовiч i пра непажаданыя звычкi, схiльнасцi дзяцей, але нiколi не павучаў адкрыта. У апавяданнi «Слабая воля» запрашаў чытачоў падумаць, паразважаць, каго можна лiчыць сапраўдным сябрам. Аказалася, што ў вучня 4 класа Мiшы воля зусiм не слабая, нават моцная, ды не на тое скiравана. У апавяданнi «Цяжкая хвароба» адметна паказаны вобраз хiтруна. У апавяданнi «Пад новы год» – вобраз гультая. 11. Уладзімір Дубоўка Тэматычная разнастайнасць казак Уладзiмiра Дубоўкi Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць. Казкi «Цудоўная знаходка», «Як сiнячок да сонца лётаў», «Мiлавiца», «Кветкi – сонцавы дзеткi» i iнш. У казцы «Хто дужэйшы» У. Дубоўка паказвае, што толькi лагоднасць i спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з´яву, i iстоту, тым больш чалавека. У Дубоўка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам, Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум дапамагаюць яму знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ён даказвае, хто з’яўляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваў i марозу. «Тады пазнаў вялiкi сход, што нi Мароз, нi снег, нi лёд» не перамогуць той сiлы, што ёсць у людской працы. Казкi У. Дубоўкi заклiкаюць тварыць Дабро. У казках-легендах У. Дубоўкi гераiчныя ўчынкi здзяйсняюць найчасцей непрыкметныя iстоты, але яны маюць вялiкую сiлу духу. Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да сонца лётаў») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi пагрэцца зiмой. Хоць i сам абгарэў, але выканаў свой абавязак. Спачувае Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэў. Ι птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноў набыў апярэнне (адмовiўся толькi ўдод, за што птушкi яго пакаралi, бiлi, шчыпалi, прымусiўшы схавацца ў дупло, пасля чаго ўдод адважваўся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак Сiнячок захаваў iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заўсёды зiмой даюць прытулак у вёсцы. Казка «Мiлавiца». Хлопец з васiльковымi вачыма хоча разгадаць тайну, чаму над Палессем прастаяла сонца аж 3 гадзiны. Хлопец сустрэў прыгажуню, якая згадзiлася iсцi ў прынёманскi край, калi хлопец зробiць ёй чаравiкi з рачнога пяску. З дапамогай Сонца герою гэта ўдалося выканаць, Мiлавiца iдзе з хлопцам, каб i там дапамагаць людзям. У адным i тым жа творы У. Дубоўкi заключаецца шмат этычна-маральных адценняў. Узятыя ў розных народаў сюжэты на адну тэму сведчаць, што ва ўсiм свеце шануецца самая лепшая якасць – працавiтасць. Павучальнымi з’яўляюцца вынiкi спрэчкi iндыйскiх вяльможных красунь пра самыя прыгожыя рукi («Чые рукi прыгажэйшыя»), сапраўднай прыгажосцю вызначаюцца знешне не прывабныя, але працавiтыя рукi. Шмат казак напiсаў У. Дубоўка па матывах фальклорных сюжэтаў розных народаў, у якiх галоўнымi героямi з’яўляюцца людзi з адмоўнымi рысамi характару, а таксама многiя жывёлы. У казцы «Кветкi – сонцавы дзеткi» выкрываюцца падман i вераломства, разбураецца сяброўства Месяца i Сонца. Тэма Радзiмы ў творчасцi Уладзiмiра Дубоўкi У. Дубоўка пiша творы для дзяцей. Ён ставiць перад сабой мэту выхавання ў iх патрыятызму, любовi да роднага краю. Найбольш прыдатнай для гэтай мэты У. Дубоўка лiчыў казку з яе выключнай вобразнасцю i этычна-маральным сэнсам. Для пiсьменнiка было галоўным, каб чалавек усвядомiў сваё месца ў грамадстве, каб навучыўся разумець складанасцi жыцця. У казцы «Цудоўная знаходка»У. Дубоўка захапляецца возерам Кромань. Па дарозе да возера сустрэлi зайца, вавёрку. Пад вадой хлопец угледзеў ключык, другi хлопец знайшоў куфэрак. Адчынiлi ключом куфэрак, а ў куфэрку залатыя зярняты, казкi ў iх занатаваны ды ў куфэрачак сабраны. Дзед Бай сказаў, што гэтыя зярняты збiраў па драбнiцы. «Хай у кожным вашым сэрцы па адным хоць застанецца, з аднаго таго зярняцi будзе плён багаты ў хаце, красавала каб няспынна наша любая Айчына». Залатыя зярняты ў казцы сiмвалiзуюць народную мудрасць. Казка «Мiлавiца» пра пясок. Быў адзiн працавіты хлапчына з васiльковымi вачыма. Аднойчы сонца прыпынiла свой ход. Вось хлапчына пайшоў у тую старонку, дзе стаяла сонца, каб дазнацца прычыны. Дайшоў ён да Палесся. У пушчы зайшоў у хату. Дзед, што жыў у гэтай хаце, расказаў яму пра дзяўчыну Мiлавiцу і параiў хлопцу iсцi дадому, бо журба па той дзяўчыне ўпадзе ў сэрца i не выйдзе аж да смерцi. Хлопец не паслухаўся дзеда. Выйшаў да ракi Прыпяцi, убачыў Мiлавiцу. Завёў з ёй хлопец размову, расказаў аб цудзе. Як ён яе знайшоў i цяпер напэўна згiне. Дзяўчына папрасiла, каб хлопец зрабiў ёй з пяску чаравiкi. Сумны пайшоў хлопец дахаты. Доўга рабiў ён такiя чаравiкi. Папрасiў дапамогi ў сонейка. Сонца ход свой прыпынiла i пясочак растапiла. Зрабiў хлопец чаравiкi. Мiлавiца прыняла дарунак i аддала яму сэрца, а хлопец павёў яе на сваю радзiму. Многа змянiлася на свеце i там, дзе хлопец рабiў з пяску абутак, там цяпер шкляная гута. Мые ёй пясочак Нёман. Там цяпер вырабляюць крышталь. У казцы «Кветкi – сонцавы дзеткi» расказваецца пра прыгажосць Палесся, пра зоркi. Сонца даўно па небе хадзiла разам з месяцам. У iх было многа зорак-кветак. Сонца параiла месяцу даць людзям свае зоры. Месяцу шкада стала сваiх зор i ён iх прыхаваў. Сонца кiнула свае кветкi з неба i на нашай зямлi закрасавалiся кветкi-зоркi. А месяц кiдаў на зямлю каменнi. А свае кветкi месяц пасадзiў у садзе. З-за таго, што месяц не стрымаў сваё слова, сонца з iм пасварылася. Ι з таго часу яны ходзяць асобна. У цэнтры гэтых твораў – простыя людзi з iх любоўю і нянавісцю зямной, з назіральнасцю, уменнем знайсці выхад са складанага становішча, з сакавітым гумарам і трапным словам. Дыяменты народнай творчасці ў гэтых казках заззялі новымі гранямі, узмацнілі мастацкую выразнасць твораў. Праблема «чалавек i прырода» ў апавяданнях Уладзiмiра Дубоўкi Уладзімір Дубоўка шмат увагі надае праблеме ўзаемаадносін чалавека з прыродай. З пазiцый дзеда-ўсяведа ён адкрывае для чытача шматлiкiя таямнiцы прыроды. Дзецi вераць, што дзед можа размаўляць з бацянамi, што тыя ў яго гутарках шмат чаго разумеюць i адказваюць яму ўзаемнасцю. Буслоў шануюць у вёсках, людзi вераць, што калi пакрыўдзiць птушак, то яны могуць адпомсцiць, прынёсшы на страху агонь. Пiсьменнiк вучыць дзяцей разуменню прыроды, асцярожным i далiкатным адносiнам да яе. Дзед некалi дапамог параненаму буслу, i той, кульгавы, штогод прылятаў на гняздо. У апавяданні «Мядзведзь» пiсьменнiк не абыходзiць камiчныя сiтуацыi, тут ён падае ўрокi асцярожнасцi i абачлiвасцi: апавядальнiк прыняў абгарэлы пень за мядзведзя, бо толькi што бачыў свежы след звера. Пiсьменнiк напамiнае: лепш перастрахавацца, чым трапiць у трагiчную сiтуацыю. У вершах, байках i казках У. Дубоўка закрануў шмат праблем, якiя тычацца ўзаемаадносiн памiж людзьмi, iх дачынення да прыроды. Аповесць «Як Алiк у тайзе заблудзiўся» заснавана на дакументальных фактах. Аповесць вучыці дзяцей паводзінам у лесе. Калi трапляеш у экстрэмальную сiтуацыю, то неабходна ведаць, што рабiць, а дакладней, ведаць прыроду. Алiк не спужаўся, апынуўшыся ў тайзе, пачаў шукаць выйсце. Пiсьменнiк паказаў, як хлопчык, якi добра вывучыў тайгу, не разгубiўся, пайшоў дарогай сваiх ведаў. У творы адлюстравана праблема – трэба ведаць свой край, добра ў iм арыентавацца. Алiку 7 год, яго бацька з самага дзяцiнства вучыў разумець i любiць прыроду. Пiсьменнiк паказаў у творы, што безвыходных сiтуацый у жыццi бывае мала. Пакуль ёсць надзея, трэба змагацца за сваё жыццё. Цiкавасць да твора выклiкаецца i тым, што пiсьменнiк звярнуўся да матэрыялу, мала вядомага дзецям. Назвы раслiн будуць запамiнацца, параўноўвацца з беларускiмi, што таксама павялiчвае пазнавальнае значэнне кнiгi. Аповесць замацоўвае ўрокi маральнасцi, атрыманыя дзецьмi ў школе i дома.
12. Дзіцячая літаратура 1955 – 1965 гадоў У другой палове 50-х гг. у беларускую лiтаратуру прыйшлi маладыя таленавiтыя пiсьменнiкi. Падтрымлiвалiся творы пра ўслаўленне дружбы народаў. Шмат твораў было надрукавана пра героiку вайны з фашызмам. Галоўны герой аповесцяў Ι. Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…» – Ιван Сырцоў, а назва вёскi Падлюбiчы, нагадвае вёску Пакалюбiчы, у якой нарадзiўся будучы пiсьменнiк. Гэтыя творы можна лiчыць аўтабiяграфiчнымi. Аўтар паказаў лёс юных герояў, змаганне ўсяго народа ва ўмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыi тэрыторыi Беларусi, захаваў непаўторны свет дзяцiнства. Санька i Ιван iмкнуцца вырвацца з-пад апекi старэйшых. Стаць адважнымi воiнамi-партызанамi. Аднак iм не вельмi шанцуе i да партызан трапiць яны не змаглi, таму i змагаюцца яны супраць немцаў самастойна. Яны былi гатовыя да подзвiгу, марылi пра яго, iшлi да яго. Аўтар паказвае, што вайна паклала на дзiцячыя плечы цяжар недзiцячых клопатаў, але падлеткi не схiляюцца перад гэтымi цяжкасцямi, яны захавалi веру ў пераможнае завяршэнне вайны, не страцiлi сваёй няўрымслiвасцi, жыццялюбства. К. Калiна ў сваiх творах выкарыстоўвае шмат аўтабiяграфiчнага, убачанага, перажытага. У аповесцi «Крылаты конь» распавядаецца пра лёсы людзей, што прайшлi праз цяжкiя выпрабаваннi вайной. У аповесцях пра хлопчыка Петрыка распавядаецца гiсторыя жыцця хлопчыка ў апошнi дашкольны i першы школьны гады. Не менш значным для беларускай дзiцячай лiтаратуры было адлюстраванне праблемы «чалавек-прырода». Паэт А. Дзеружынскi ў сваiх творах прыкмячае адметныя асаблiвасцi знешняга выгляду раслiн, гаворыць пра спосаб iх жыцця, пра тое, якую карысць яны могуць прынесцi людзям. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей любоў да прыроды, дабрату, чуласць, чалавечнасць.
Тэматычная разнастайнасць твораў Вiталя Вольскага, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне Першыя краязнаўчыя апавяданнi i нарысы В. Вольскi напiсаў у 1940-1941 гг., але рукапiсы згарэлi ў час вайны. Ι вось праз некалькi гадоў, ходзячы па знаёмых сцежках, В. Вольскi ўзнаўляе той матэрыял. У сваiх творах ён робiць галоўнымi героямi насельнiкаў пушчаў, азёраў i рэк. В. Вольскi пiша пра багацце беларускай фаўны, гэта яго асноўная тэма, ён стаў паслядоўным пiсьменнiкам-даследчыкам роднай прыроды. Кнiгi «У лясах над Бярозай», «На бабровых азёрах», «Чайкi над Нараччу» можна лiчыць цыкламi твораў, прысвечаных розным мясцiнам Беларусi. В. Вольскi ў сваiм разуменнi падзей з арыентацыяй на дзяцей малодшага i сярэдняга школьнага ўзросту паспрабаваў узнавiць старонкi нашай гiсторыi. Кнiга «Падарожжа па краiне беларусаў» (1968) – казачны варыянт расповеду пра гiсторыю Беларусi. Пiсьменнiк прапанаваў фантастычны палёт на дыване-кiлiме. Ён расказвае пра старажытную флору i фаўну, першыя пасяленнi людзей, пра гарадзiшчы i ўмацаваннi, абарону ад ворагаў, пра жыццядзейнасць княстваў, пра iх ролю ва ўтварэннi ВКЛ, зацятую барацьбу з крыжакамi, пра бiтву пад Грунвальдам, змаганне народа за лепшае жыццё ў паўстаннi пад кiраўнiцтввам К. Калiноўскага, на рэвалюцыйнай барацьбе пачатку ХХ ст. Пра сацыялiстычнае будаўнiцтва, узнiкненне новых гарадоў у сувязi з заснаваннем гiгантаў хiмiчнай прамысловасцi i iнш. У канцы 1930-х гг. В. Вольскi звярнуўся да драматургii. З’явiлася п´еса «Цудоўная дудка». У аснову пакладзены матывы некаторых сацыяльна-бытавых i чарадзейных казак. Усё адбываецца ў часы прыгону. Войт павiнен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весцi гаспадаранне. Ιх сын пастух Янка рашае шукаць справядлiвасцi ў караля. У каралеўскiх уладаннях ён праходзiць розныя выпрабаваннi. Ён змог падзялiць 5 гусей на 6 персон, i кароль зрабiў яго сваiм дарадцам. Канцлер i ўсе наблiжаныя iмкнуцца знішчыць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велiкана. Янка перамагае i тут хiтрасцю. У спаборнiцтве з велiканам ён даказвае, што дужэйшы, праяўляе чалавечнасць, абяцаючы велiкану., што пакiне яго жывым, калi той назаўсёды пакiне каралеўства. Велiкан падараваў Янку дудку, якая была чароўнай, прымушала ўсiх несправядлiвых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкi Янка атрымлiвае ў караля паперу аб вольнасцi, але канцлер яго падмануў, ведаючы пра непiсьменнасць хлопца. З дапамогай дудкi сяляне выганяюць войта i пана. Справядлiвасць перамагае. У п’есе-казцы для тэатра лялек «Дзед і жораў» пiсьменнiк выкарыстаў казачныя сюжэты пра дасцiпнасць мужыка i яго прыродны розум. Закрануў вельмi важныя грамадскiя праблемы: разуменне дабра i справядлiвасцi. Дзед i баба, спрадвечныя працаўнiкi, пасеялi гарох i чакаюць добрага ўраджаю. Але нехта з’ядае i вытоптвае агарод, дзед iдзе пiльнаваць i ловiць жорава. Жораў дорыць дзеду чароўную торбу, каб ён усё жыццё разам з бабаю не бедаваў. Таямнiцу выведвае войт, дакладае пану, i дзед пазбаўляецца сродкаў iснавання. Жораў яшчэ раз выратоўвае дзеда, дорыць яму рог, з якога ўсяго многа. Дзед з дапамогай рога вяртае сваю чароўную торбу. Праўда перамагае пан, войт i поп пакараныя малайцамi з рога. Дзед з бабай частуюць усiх сялян, спраўджваючы адвечнае iмкненне чалавека да сацыяльнай справядлiвасцi. П’еса «Несцерка» – феерычная камедыя, у аснове пакладзены фальклорны матэрыял. Тут дзейнiчаюць рэальныя героi. Несцерка – авантурна настроены селянiн, дасцiпны, умее ўдала выкарыстаць народнае слова на сваю карысць. Мацей – разважлiвы, але бесхарактарны, ва ўсiм падпарадкоўваецца сваёй кабеце. Сатырычна вымаляваны пан Бараноўскi, шкаляр бакалаўр Самахвальскi, суддзя. Яны часта трапляюць у недарэчныя становiшчы, iх паводзiны выклiкаюць смех.
13. Дзіцячая літаратура 1965 – 1985 гадоў. Асаблiвасцi беларускай дзiцячай лiтаратуры ў 1957-85гг. Праблема выхавання ў дзяцей гiстарычнай свядомасцi заўсёды была актуальнай для беларускай дзiцячай лiтаратуры. У гэтым напрамку пiсаў свае творы Алесь Якiмовiч «Адкуль лiха на свеце», «Кастусь Калiноўскi». Аповесцi Алеся Якiмовiча раскрываюць сiлу, велiч, жыццяздольнасць народа. Беларуская дзiцячая лiтаратура глыбока i ўсебакова адлюстроўвала паўсядзённае жыццё школьнiкаў, iх праблемы. Праблемам бадзяжнiцтва дзяцей, спаўзання iх на злачынныя сцежкi Павел Кавалёў прысвяцiў шмат твораў («Лёнька Гром»). Ι. Навуменка «Вайна каля Цiтавай копанкi». Пiсьменнiк раскрыў праблему станаўлення асобы, прызнання самакаштоўнасцi чалавека. Дзiцячыя «войны» за валоданне копанкай урэшце перарастаюць у трывалае сяброўства. Выхаванню высакародных пачуццяў, адчуванне чалавечай годнасцi ў школьнiка, гатоўнасцi дапамагчы сябру ў бядзе, ветлiвасцi, павазе да старэйшых садзейнiчае паэзiя. Вершы В. Вiткi, Э. Агняцвет, Р. Барадулiна, Н. Гiлевiча i iнш. Лiтаратрныя казкi ствараюць амаль усе пiсьменнiкi, якiя пiшуць для дзяцей. М. Танк апавядае пра падарожжа мураша Бадзiнi. Паэт не проста расказввае пра дзiвосы, але i вучыць чытача слухаць прыроду, захапляцца яе прыгажосцю. Казкi У. Караткевiча змяшчаюць у сабе глыбокi фiласофскi сэнс. Казкi У. Караткевiча тэматычна разнастайныя, моцныя патрыятычным пафасам, напоўнены любоўю да роднага краю («Лебядзiны скiт»); сцвярджаюць, што калі чалавек спагадлiвы, добра працуе, то яму i ў жыццi шчасцiць («Чортаў скарб»); вучаць жыццёвай мудрасцi, уменню бачыць прыгожае, разумець («Жабкi i чарапаха»). Вучобе малых дзетак садзейнiчаюць вершы Е. Лось «Смачныя лiтары» пра алфавiт. Героямі апавяданняў i аповесцей Даiра Слаўковiча з’яўляюцца дзецi. Пiсьменнiк iмкнецца паказаць не толькi іх паўсядзённыя заняткi, але i падштурхнуць да розуму, зацiкавiць праявамi жыцця. Максім Танк Тэматычная разнастайнасць твораў Максiма Танка, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытаннне Першыя творы М. Танка для дзяцей з’явiлiся ў 1937 г., але i да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцiнства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях, творы М. Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках М. Танк закранаў розныя этычныя праблемы. Напрыклад, у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыў, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэўнены, што роўнага па прыгажосцi яму ў лесе няма. Аднак калi ў лес прыйшлi дзецi, усё стала на свае месцы: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiўся. Казка вучыць чытачоў рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ў тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ў беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказаны ў «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаўшчыну. Тут М. Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Белавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаў. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воўк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсаны ў традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ў казцы гультайства, прыстасавальнiцтва мядзведзя. Ён вырашыў знайсцi жонку, працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць і быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты, воўк i лiса, змаглi знайсцi выгадную нявесту – працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь з’еў усе вавёрачкiны запасы i занудзiўся, то знайшоўся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыў мядзведзя брагай, паiў зеллем, салодкiм, як мёд, спаiўшы мядзведзя, прыкаваў яго да калоды i павёў цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароў (напрыклад, чаму вавёрачка хавае свае арэхi). У «Казку пра Музыку» паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправядлiвасцi i ўцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата не меў нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ. Казка «Галiнка i верабей» блізкая да забаўлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб’я, i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе ў лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi. Аднак калi ўмешваецца чалавек, то ўсё становiцца на свае месцы: «з тых дзён без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят». Казка «Журавель i чапля» выхоўвае ў дзяцей пачуццё сяброўства, уменне саступiць адзiн аднаму. У казцы «Жук i слiмак» аўтар звяртае ўвагу на няўдзячнасць жука: «забыўся пра нягоды i не на ўме жуку, што абяцаў паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару. У казцы «Конь i леў» дабро заўсёды ўзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаў каня, але потым зноў вярнуў яго дадому. У казцы «Сярод лясоў наднёманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццё прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ўлоннi прыроды, тут ёй усё дорага. Аднак засумавала, што ўвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачцы, толькi маленькi павучок здолеў ажывiць павуцiннем прыроду. Казка «Былiна пра мураша Бадзiню» з’явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ў краiне i былi звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць яе, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура хутка ў ракеце касманаўты адправяцца да зораў. Аўтар паказвае пашану да ведаў, заклiкае чыточоў авалодаць граматай, без якой не абысцiся ў жыццi. Галоўны герой мураш Бадзiня вырашыў паляцець у космас. Ён трапiў на самалёце ў Байканур, а потым сеў на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаў сапраўдным героем, але не заганарыўся. Многiм вершам М. Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаўляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету ў вершах «Паклон хлебу», «Чаму птушкi лётаюць», «Красуня», «Бабка». У цэнтры гэтых твораў прывабны вобраз маладога чалавека, уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць. У вершы «Лемантар» аўтар паэтычна ўзнаўляе беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоў. Паэт не толькi знаёмiць дзяцей з беларускiм лемантаром, а нагадвае яго старажытную гiсторыю ад кнiг «Скарыны-бацькi», заклiкае чытача «быць сумленным, смелым, супраць злыбедаў iсцi». 15. Станіслаў Шушкевіч Тэматычная разнастайнасць твораў Станiслава Шушкевiча, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытаннне Творы Шушкевiча прыносяць дзецям радасць, выхоўваюць у iх дабрыню, спагадлiвасць, любоў да роднай зямлi i мовы. З казкi ён пачаў свой шлях да беларускай дзiцячай лiтаратуры. Зло, нядобразычлiвасць, вераломнасць асуджаюцца ў казцы «Пра лiсу-хiтруху i добрых сяброў Мядзведзя, Зайца i Пеўнiка». Гераiня гэтай казкi – лiсiца – страшэнна напалохала зайчыка: абяцала, што зловiць яго i будзе бiць пугаўём, а потым у хамут зайца запражэ ды будзе на iм поле араць. Пажалiўся заяц мядзведзю. Далучыўся да зайца, мядзедзя i певень. Утрох сябры добра правучылi хiтруху: засталася лiса без хваста, аднак звычак сваіх яна не кiнула, бо бядуе: чым цяпер будзе свае сляды замятаць? Усе лiтаратурныя казкi С. Шушкевiча традыцыйна звязаны з народнымi. Ва ўсiх казках i многiх вершах яго дзейнiчаюць звяры, птушкi, свойскiя жывёлы. Гэтыя лiтаратурныя героi надзелены рысамi i здольнасцямi людзей. Дзецi мiжволi супастаўляюць паводзiны герояў са сваiмi, робяць адпаведныя вывады, непрыкметна засвойваюць правiлы паводзiн, узаемаадносiн. Павучальныя i гумарыстычныя вершы: «Непамыцька – хлопчык Вiцька» нагадвае дражнiлку. Хто з дзяцей пажадае быць падобным да Вiцькі, якi не любiць мыцца? «Рыгор-экскурсавод». Герой, хвалько Рыгор, напрасiўся быць экскурсаводам, абяцаў адказваць на ўсе пытаннi. А калi давялося яму падцвердзiць свае веды на справе, дык назваў лiпу асiнай, акацыю – крушынай, кедр – ялiнай, граб – рабiнай. У вершы «Крыклiўцы» звернута ўвага на звычку не класцi на месца свае рэчы, не рыхтаваць звечара кнiжкi, сшыткi, што спатрэбяцца ў школе. Таму ранiцай, калi трэба збiрацца ў школу, у кватэры, дзе жывуць сястра i брат Галя i Лёня, падымаецца шум, лямант, беганiна, здаецца, што дом развалiцца, а глухi сусед мiжволi бамбёжку ўспомнiў. У вершы «Дзе ж той Лёня?» С. Шушкевiчам супрацьпастаўлены паводзiны вучня-першакласнiка Лёнi i яго сшыткаў, буквара, лiнейкi. Лёня, загуляўшыся на горцы, вырашыў, што ўрокi зробiць заўтра, а ў ранцы хвалююцца, ажно плачуць аловак, сшыткi-абарванцы, буквар, лiнейка шчарбатая. «Танцавалi ў сшытку кляксы». У гэтым вершы спалучаецца рэальнае з фантастычным, незвычайным. Гэта добра вядомыя вучням кляксы. Паэт знаёмiць дзяцей з Лянотай. Гэта iстота хiтрушчая, умее падласцiцца да дзяцей, прыкiнуцца шчырай сяброўкай. Тэме працы паэт надаваў шмат увагi. Уменне школьнiкаў спалучаць паспяховую вучобу з выкананнем працоўных абавязкаў раскрываецца ў вершы «Дружны клас». Толькi тая праца дасць жаданыя вынiкi, што выконваецца з зацiкаўленасцю, са стараннем i руплiвасцю. «Казка-быль пра рэпку». Героi верша кiнулi зярнятка ў зямлю i чакалi, што з яго вырасце. Не палолi, не палiвалi, а калi ўвосень запрасiлi на поле бабку i дзедку, каб здiвiць iх сюрпрызам-ураджаем, якi давялося шукаць мiж хвашчу i асоту да сёмага поту, бо вырасла рэпка зусiм маленькай. З таго ўраджаю ўсе смяялiся. У вершы «Колькi кiпцiкаў у кошкi» ёсць элементы гульнi. Дзяўчынка даведалася, колькi кiпцiкаў у кошкi, хоць гэта было няпроста, бо Мурка ўпарцiлася. Дзяўчынка даведалася пра колькасць кiпцiкаў ў кошкi па крывавых драпiнках на сваёй руцэ, а iх было 5. У вершы «Гыля, гыля, гусачкi» дзецям прапануецца займальная задачка-гульня. Верш развiвае ў дзяцей назiральнасць, кемлiвасць. У вершы гаворыцца пра зiму. Рэчка пакрываецца лёдам, мерзнуць лапкi гусачак на лёдзе, тупаюць гусi. Калi гусi спынiлiся, дзецi пачалі iх лiчыць. Усяго 5 гусей. 10 у iх крылаў, а лапак чамусьцi 5. Гусi па чарзе грэюць лапкi. Адказ загадкi ёсць: «Хтосьцi ў рукi пляснуў з усiх сiл – 10 лапак, як i крыл». Тэма прыроды таксама гучыць у вершах С. Шушкевiча. Шмат вершаў пра розныя поры года (Лiстапад, Жнiвень, Восень, Зазiмак, Снежны дзед, 12 пасланцаў i iнш.). Прырода, звяры, птушкi, дрэвы, кветкi, пчолы ў творах надзелены пачуццямi дабрынi. Прыкметы апошняга месяца восенi перададзены ў вершы «Лiстапад». «Паўзе паволi месяц. У лiстападзе сонейка за хмары пайшло адпачываць. Паляцелi гусi клiнам, каб у выраi пагрэцца, бо недалёка марозы, завiруха». Творы С. Шушкевiча далучаюць дзяцей да скарбаў роднай мовы. Яны насычаны элементамi гульнi, гумарам. Паэт даносiць да дзяцей агульначалавечыя iдэалы дабра, сумленнасцi, справядлiвасцi, спагады. Васіль Вітка Тэматычная разнастайнасць казак Васiля Вiткi; спецыфiка адлюстравання ў iх сучаснага жыцця Казка «Вавёрчына гора». Гэты твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе iх увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ўсiх жыхароў, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi. Не перастаюць балець у вавёрачкi зубкi. Вавёрачка падказала, што ёй дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося нямала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаў. У казцы «Вавёрчына гора» ачалавечаны не толькi звяры і птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ў маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб’е дождж. Ва ўсё казачнае В. Вiтка вынаходлiва ўключае рэальнае: гэта тыгр, фашысцкi танк, што быў падбiты у час вайны i шмат гадоў гiбеў на балоце. Ад гэтага танка засталася груда iржы, ледзь удалося наскубсцi з яго «шматок шэрсцi» на «бранябойны» малаток. Твор прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У канцоўку уключаны традыцыйныя казачныя словазлучэжннi «Ι я там быў», «Хто паслухаў казку – той маладзец». У казцы «Буслiнае лета» галоўны герой Васiль, школьнiк, якi скончыў 3 класы. Яго цiкавiць прырода. Настаўнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне». Васiль вырашыў напiсаць казку пра буслоў. Зрабiўшы першыя накiды пачатку казкi, ён схаваў сшытак у дупло вяза, але сшытак прападае. Гэта завязка казкi, а развiццё сюжэта звязана з пошукам сшытка. Васiль знаёмiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям’ёй. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ў буслянку. Аўтар апiсвае побыт сям’i буслоў, у якой вялiкая ўвага ўдзяляецца буслянятам. Яны добра выхаваны, у iх ёсць чаму павучыцца маленькiм чытачам. Напрыклад, калi бацька-бусел прадстаўляў Васiлю буслянят, дык кожнае з iх «уставала i на ножках прысядала»… У казку ўключаны пазнавальны матэрыял: расказваецца, як робiцца буслянка, як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткi падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульнi. «Казка пра цара Зубра». Тут дзецям адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы. Герой казкi – школьнiк Вася Вясёлкiн. Ён прыцягвае ўвагу адвагай, незалежнасцю, тым, што абаранiў гонар свайго сябра Зая: не дазволiў звярам насмiхацца з яго. Васiль адмовiўся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка i пагроза цара Зубра, што калi Вясёлкiн не зробiцьтэлевiзар, якi так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскiя ахраннiкi не выпусцяць яго з пушчы. Васiль не разгубiўся – ён пачаў дзейнiчаць, прыняў возера за тэлевiзiйны экран. Зрабiў тэлевiзiйную антэну з цвiкоў, вiнцiкаў i скрутка дроту, што знайшоў у кiшэнi. Калi дроту на антэну не хапiла, то шустрая вавёрачка дапамагла яму лоўка, падтачыла дрот хмелем. Так Вася Вясёлкин зрабiў тэлевiзар i прадставiў камедыйнае тэлевiзiйнае шоў «Зай-Зайчына-малайчына». Лясная публiка буйна выяўляла эмоцыi, нават Зубр гучна засмяяўся. У казцы пакладзена фiласофская думка, каб дзецi ўсвядомiлi, чаму Зубр, якi напачатку непрыхiльна аднёсся да Вясёлкiна, раптам змянiў свае адносiны да яго i выказаў яму пры ўсiх звярах шчырыя словы павагi, нават абвясцiў, што ён, цар, аддае Васю Вясёлкiну ва ўладаранне сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм, служыць яму. Сваiмi паводзiнамi, душэўнымi якасцямi, розумам, вынаходлiвасцю Вася Вясёлкiн даў магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзялiла такiмi здольнасцямi i магчымасцямi, якiмi не валодае на зямлi нi якая iншая жывая iстота. У казцы «Генерал верабей» выразна паказаны вобраз маленькага верабейкi ў генеральскiм мундзiры. Аднак калi мядзведзь пачаў абражаць вераб’я, дык той, баронячы ўласны гонар i мундзiр, адважна кiнуўся на свайго крыўдзiцеля, зло было пакарана. Казка «ППШ» (птушыная пачатковая школа). Як i ў звычайнай школе, тут ёсць вучэбныя класы, буквары i iншыя падручнiкi, геаграфiчныя карты, сшыткi, дзённiкi i самi вучнi. Гэта школа для птушак. Чытачы трапляюць у школу на экскурсiю. У казцы шмат камедыйных сiтуацый, гумару. Напрыклад, выдатнiк iндык хвалiцца, што вельмi захоплены чытаннем, а сам «пяты год буквар дзяўбе, а запомнiў А i Б». В. Вiтка паказаў у казцы столькi адмоўнага, каб дзецi пад уплывам казкi непрыкметна карэкцiравалi свае паводзiны. У канцы казкі чытачы даведваюцца, што экскурсаводам у ППШ быў Вася Вясёлкiн. Ён дае гэтай школе справядлiвую ацэнку: больш не будзе ён туды вадзiць экскурсii. Тэматычная разнастайнасць апавяданняў Васiля Вiткi для дзяцей «Трывога ў Ельнiчах». У калгаснага вартаўнiка Яўстрата Скачыляса было 4 сыны. Пра бацьку i трох яго сыноў нiхто i слова благога не скажа. А вось чацвёрты, Юзiк, нiкога не прызнаваў. З iм па суседству жылi Адам Патрубейка з сынам Толiкам, яны ўсцягнулi на таполю старое кола, на якiм пасялiлiся буслы. Буслы аб’ядналi хлапчукоў, Юзiка i Толiка, яны пасябравалi. Аднойчы хлопчыкi пасварылiся i Юзiк хацеў узяць сабе адно бусляня. Юзiк узяў бацькаву стрэльбу, пабег да Толiкавай хаты i стрэльнуў. Вакол яго сабралося шмат людзей. Толiк з жалем глядзеў на Юзiка i нiяк не мог уцямiць, чаму людзi з такiм гневам гавораць пра хлопца. Потым ён убачыў, што Юзiк застрэлiў бусла. Яўстрат пахаваў бусла ў канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скiнулiся двое буслянят, хутчэй за ўсё сама буслiха выкiнула iх, бо цяпер ёй адной iх не пракармiць. Пасярод ночы Юзiкава мацi сказала Толю, што нiдзе не можа знайсцi Юзiка. Абавязак сяброўства, няхай сабе нялёгкага i крыўднага, вымушаў Толiка iсцi на гэтыя начныя пошукi. Толiк знайшоў Юзiка ў канцы агарода, дзе быў пахаваны бусел. Тут стаяла i буслiха. Толiк сказаў Юзiку, што двое буслянят сядзяць у яго ў запечку, упалi з гнязда i прыйдзецца iх гадаваць i Юзiк згадзiўся: «Прыйдзецца…» «Травiнка». Чалавек пабудаваў горад, пасек дрэвы, усё залiў асфальтам. Засумаваў чалавек, няма дзе схавацца ад сонца. Пачаў прабiваць асфальт. Прабiлася скрозь асфальт кволенькая зялёная травiначка i пачала расцi. Вырас з яе дубок, з другой – клёнiк, з трэцяй – лiпка i ружа i iнш. Усе кветкi i дрэвы абрадавалiся i пачалi дружна расцi. Цяпер гэты горад называецца горад-сад. Птушкi там гнёзды будуюць, дзетак выводзяць, а пад вокнамi ў людзей свiшчуць салаўi. «Першая пяцёрка». Наташа пайшла ў школу i ўзяла з сабой ляльку Кацю. Каця мяшала Наташы вучыцца, яна паварочвалася, плакала. Настаўнiца сказала Наташы, што Каця яшчэ малая, яе трэба аддаць у дзіцячы сад. Сумна зрабiлася Наташы, яна ўспомнiла, як сама нядаўна хадзiла ў дзіцячы сад. Добра ў садзе, весела. Назаўтра Наташа забегла ў сад i папрасiла загадчыцу Марыю Антонаўну, каб Каця пабыла ў садзе, пакуль яна сама ў школе. Марыя Антонаўна ўсмiхнулася i сказала так, як гаварыла заўсёды мамам: – Будзьце спакойны, грамадзяначка. Наташа радасна пайшла ў школу. Наташа старанна пiсала слова «мама». Настаўнiца паставiла ёй «5». Гэта была першая Наташына «5». Дома яна пахвалiлася, што «5» атрымала за «маму». Ι толькi вечарам Наташа ўспомнiла, што кiнула Кацю ў садзiку, але як прыгадала словы Марыi Антонаўны, адразу супакоiлася. Яна разгарнула буквар i пачала вучыць урок. «Зайчык-вадалаз». Стасiк з татам Цiханам пачалi капаць калодзеж. Ιм прыйшлi дапамагаць суседзi. Добры быў калодзеж, вада ў iм чыстая i светлая. Калодзеж называюць Цiханаў. Ваду ў iм бяруць усе, хто хоча. Стасiк кожнаму, хто прасiў, падносiў пiць. Аднойчы ён сказаў, што больш не будзе, яму шкада вады. Тата растлумачыў Стасiку, што вада ў калодзежы ад таго смачная, што яна не застойваецца. Зняможаны чалавек дык i той адразу падужэе, як пап’е свежай вады. Ι Стасiк больш нiкому не шкадуе вады. Тата прыкаваў вядро да ланцуга, каб яно не тапiлася ў калодзежы. Аднойчы ў Стасiка ўпала вядро ў калодзеж, а таты не было дома, ён паехаў у горад, павёз калгасныя памiдоры. Шафёр, якi вёз калгаснiц на сенакос, не мог падчапiць вядро кручком, тады Стасiк прынёс люстэрка i пусцiў сонечнага зайчыка ў калодзеж. «Зайчык» хутка знайшоў вядро. Ι шафёр дастаў яго. Тата зноў прыкаваў вядро, але калi ж яно зноў адарвецца, дык невялiкая бяда. У нас ёсць памочнiк – зайчык-вадалаз. Спецыфiка адлюстравання навакольнага свету ў творах Васiля Вiткi малых жанравых форм В. Вiтка складаў пацешкi, калыханкi, скорагаворкi, лiчылкi, загадкi. Дзiцячая паэзiя В. Вiткi заснавана на гульнi. Да гульнi запрашае Цiмох Васiльевiч малых лiтаральна ва ўсiх сваiх творах: «Дударык», «Пальцы», «Нуль буль-буль» i iншыя. У вершы-лiчылцы «Нуль Буль-буль» нуль становiцца прыкметнай iстотай, бо яму дадзена iмя, пэўны характар i знойдзена вядучае месца ў сюжэце. Пацешка «Пальцы» – у кожнага пальца ёсць iмя i даецца характарыстыка. А разам усе браты-ўмельцы. Калыханка «Ιванка» – «Баю, бай Ιванка, прыйшла калыханка, павярнiся на бачок i заснi мой хлапчучок». Загадкi. Кожная загадка мае сваю назву. «За тры вазы» – за тры вазы дзеразы купiў тата тры казы. А цi кожнаму вядома – па чым козы йшлi дадому? (па дарозе) «Вадавоз» – залiхвацкi вадавоз Воз вады па небе вёз. Гэтак грукацеў вядром, Ι мы ўсе пазналi… (гром) З верша «Слова» дзецi пазнаюць, што адным словам, якое бяздумна вырываецца з нас, можна знiшчыць лес i рэчку i клёкат бусловы, чалавечую усмешку. Ιх не возьмеш назад. Ι нiколi не ўзыдзе зерне, што ўпала ў бясплодны пясок.Усё залежыць ад нашай шчырай дабрынi. Вершы эстэтычна ўздзейнiчаюць на дзяцей, абуджаюць цiкавасць да прыроды, беражлiвыя адносiны да яе, выкарыстоўваецца фальклор, прысутнiчае гумар. Васiль Вiтка як педагог i тэарэтык дзiцячай лiтаратуры («Дзецi i мы» (1977), «Урокi» (1982), «Азбука душы»(1988), «Дом, дзе жывуць словы» (1995)) Усё напiсанае В. Віткам для дзяцей вызначаецца не толькi высокiм прафесiйным майстэрствам, але i гуманiстычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхоўваць толькi дабратой» – гэты ппрынцып народнай педагогiкi ўвасоблены ў творах В. Вiткi. Гэты ж прынцып пакладзены i ў аснову распрацаванай iм педагагiчнай сiстэмы, палажэннi якой выкладзены ў кнiгах В. Вiткi «Дзецi i мы» (1977), «Урокi» (1982), «Азбука душы» (1988). Гэтыя кнiгi складаюць цыкл, дзе выказаны асобныя меркаваннi адносна пытанняў выхавання, таксама выкладзены асноўныя палажэннi створанай В. Вiткам педагагiчнай сiстэмы, якая ўвабрала ў сябе мудрасць i маральны кодэкс многiх пакаленняў. Гэтая сiстэма з улiкам агульначалавечых каштоўнасцей узрасла на беларускай нацыянальнай глебе, прасякнута клопатам пра лёс беларускай мовы, лiтаратуры, школы. Сваёй сутнасцю канцэпцыя В. Вiткi-педагога арыентавана на асобу вучня: узаемадачыненнi настаўнiка i вучня, падкрэслiваў ён, павiнны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасцi. Ён звяртаў увагу на тое, што без душэўнай чуласцi, без любовi да дзяцей не можа быць педагогiкi. Маральным дзiкуном назваў В. Вiтка педагога, якi захапляецца сваёй уладай, нiбы бiзуном размахвае адзiнкай. Настаўнiк не можа дазволiць сабе дробную прыдзiрлiвасць, абразлiвыя мянушкi. Так узнiкае мяжа адчужанасцi памiж вучнем i настаўнiкам. Вучням трэба, каб школа была для iх асяродкам дабрынi i справядлiвасцi. У працэсе навучання і выхавання многае залежыць ад настаўнiка. Спецыяльнай увагi i вывучэння заслугоўваюць створаныя iм у трылогii «Дзецi i мы», «Урокi», «Азбука душы» лiтаратурныя партрэты, успамiны i нататкi пра вядомых беларускiх пiсьменнiкаў – Я. Коласа, Я. Купалу, К. Чорнага, У. Дубоўку, Ι. Мележа, Я. Маўра, М. Лынькова, М. Танка, С. Грахоўскага, Я. Брыля i iнш. Непакоiлi пiсьменнiка праблемы роднай мовы, культуры, духоўнай спадчыны, гiстарычнай памяцi беларускага народа. Усё гэта звязана з тэмай Будучынi, з задачай выхавання чалавека. Алена Васілевіч Праблема «чалавек i прырода» ў апавяданнях Алены Васiлевiч («Браты-артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты» i iнш.) Пра любоў, беражлiвыя адносiны чалавека да прыроды, пра iмкненне аберагаць усё жывое гаворка iдзе i ў апавяданнях А. Васiлевiч («Браты-артысты», «Геша», «Бабулiны кватаранты», «Цюлiк», «Партызанка Кнiга» i iнш. Кожны твор А. Васiлевiч, прысвечаны ўзаемаадносiнам чалавека i прыроды, упiсваецца ў надзённы клопат сённяшняга дня – праблему экалагiчнага выхавання дзяцей. У апавяданні «Браты-артысты» гаворыцца пра тое, як ратавала 9- гадовая дзяўчынка маленькiх ягнятак, што засталiся без мацi, як яна кармiла iх з лыжкi i аберагала ад холаду. Ι вось дзяўчынка iдзе каля школы, а за ёю весела i даверлiва бягуць ягняткi. Дзяўчынка шчаслiвая, што ў яе ёсць такiя сябры. У аснове апавядання «Геша» гiсторыя пра сяброўства дзяўчынкi Наты i гускi Гешы. Гэты твор пра дабрыню, якую спазнала ад людзей гуска Геша: гэта яны выратавалi яе, яшчэ маленькую, пакалечаную каршаком. Потым iншыя людзi купiлi гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалi, бо вельмi ласкавая была яна. А калi Геша знiкла, яе шукалi ўсiм дваром; падключыўся малады чалавек, якому i пашчасціла знайсцi Гешу. Звароту Гешы больш за ўсiх радавалася маленькая Ната, з якой Геша асаблiва пасябравала. Дзяучынка i гуска нават навучылiся размаўляць i разумець адна адну. У апавяданні «Бабулiны кватаранты» звяртаецца ўвага на ўзаемаадносiны дарослых i дзяцей. Мясцовыя хлапчукi адразу пацягнулiся сэрцам да нiчым не прыкметнага рыбака i паляўнiчага, бабулiнага кватаранта, якi прыехаў на некалькi дзён у вёску. Быў ён негаваркiм, а дзецям хацелася з iм гаварыць, у яго можна было пра ўсё спытацца i пра ўсё яму расказаць. З дзецьмi ён быў як з роўнымi, меў вельмi добрае сэрца. Бабуля купiла на рынку прыгожага наравiстага пеўня i хацела зварыць з яго крупнiк. Бабулiн кватарант адразу ўзяў пеўня пад сваю абарону i сказаў гаспадынi, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. З апавядання дзецi даведваюцца, што на сяброўства з чалавекам здатны нават певень. Певень пачаў наведваць пакой кватаранта, потым, завёўшы куранят у хляўчук, ускокваў у адчыненае акно i, нiбы кацяня, размяшчаўся на коўдры ў нагах кватаранта. Вельмi сумаваў пеўнiк, калi бабулiн кватарант пакiнуў вёску. У апавяданні «Цюлiк» з добрым веданнем iх характэрных рухаў прадстаўлены трое падрослых сабачанят i iх мацi Шаўка. З гумарам, з выкарыстаннем трапных дэталяў раскрыты тут адметнасць нораваў, звычак кожнага з iх. Спрыяюць гэтаму i мянушкi сабачанят – Жулiк, Разбой, Цюлiк. «Партызанка Кнiга» – так у гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскiм атрадзе назвалi маладую гнядую кабылу, на лбе якой была белая плямка, падобная да разгорнутай кнiгi. Партызанкай яе назвалi таму, што Кнiга ўмела ў залежнасцi ад абставiн маскiравацца, навучылася, калi трэба было, ляжаць нерухома, цi ступаць, як кот, нягучна, была адданай партызанскаму сяброўству ў самых складаных сiтуацыях. Маральна-этычныя праблемы ў апавяданнях Алены Васiлевiч («Шурка Рэмзiкаў», «Сябры», «Мамiна свята» i iнш.) Адной з першых у беларускай дзiцячай лiтаратуры А. Васiлевiч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сiроцтва дзяцей. У апавяданні «Шурка Рэмзiкаў» расказваецца пра лёс хлопчыка, бацька якога, добры, мужны чалавек, загiнуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Айчым Шуркi – п’янiца, жорстка збiваў яго. Аднойчы п’яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькi. З таго часу пачалiся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмi адзiнокiм, бо нават мацi, заўсёды занятая працай, клопатамi пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымi былi да лёсу гэтага падлетка настаўнiца, школа. Шурка зрабiў адзiн непрадуманы крок, затым другi… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысцiню дзiцячага сэрца. Вельмi важна правiльна разабрацца ў матывах паводзiн падлетка, высветлiць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такi ўчынак – вынiк нявопытнасцi. Пеўня, з-за якога Шурка трапiў у мiлiцыю, ён прадаваў, таму што думаў, што ён нiчыйны. За выручаныя грошы меркаваў купiць спiнiнг, пра якi марыў. Свет душы падлетка складаны, своеасаблiвы, ён толькi фармiруецца, таму патрабуе клапатлiвай увагi, добразычлiвай падтрымкi. Аднак у апавяданнi сцвярджаецца, што падлетак абавязаны i сам змагацца за сябе, павiнен выявiць сiлу волi, настойлiвасць, каб выйсцi на шлях плённага, сумленнага жыцця. Шурка – герой, не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ён шчыры, даверлiвы, цiкаўны, вельмi ўважлiвы да малодшых у iх сям’i дзяцей. Шурка не мiрыцца з жорсткасцю, з тым становiшчам, у якiм апынуўся, i ўсё больш настойлiва шукае выйсце з яго. У апавяданні «Сябры» паказаны ўзаемаадносiны падлеткаў-школьнiкаў Лёнi i Грышы. Чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лёня i Грыша вучылiся ў адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ιх, здавалася, i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ўскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ён, лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаў добра, а Лёня – выдатна. Пры ўсiх ён беспадстаўна з нядобрым пачуццём абвiнавацiў Лёню ў тым, што той у яго спiсаў, а потым, затаiўшы крыўду, Грыша кiнуў Лёню, калi яны ўжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуў Грыша просьбы Лёнi хоць на хвiлiначку спынiцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваў iсцi. Лёня ледзь не загiнуў: ён збiўся з дарогi, трапiў у незамёрзлую багну. Бацька знайшоў заледзянелага сына. Хлопчык доўга хварэў. Грыша пакутлiва перажываў свой ганебны ўчынак, здраду сябру i праяўленую жорсткасць. Праз гэтыя перажываннi ён прыйшоў да ўсведамлення таго, як павiнен паводзіць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброўствам. Хоць сорамна было Грышу, але ён усё ж адважыўся наведаць хворага Лёню, i той быў гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi. Перапляценне гумарыстычнага i драматычнага ў апавяданнях Алены Васiлевiч У большасцi апавяданняў, прызначаных для дзяцей, шмат гульняў, забаў, прыдумак, мiлых дзiцячых спрэчак. Сюжэты некаторых дзiцячых твораў падказаны прыгодамi i здарэннямi, што адбылiся з дзецьмi самой пiсьменнiцы. Гумарыстычнае апавяданне «Як я быў доктарам» напiсана ад iмя Вовы. Яго, як старэйшага, мацi пакiнула за галоўнага ды яшчэ даверыла яму ў пэўны час не забыцца закапаць хворай сястрычцы Наце альбуцыд у вочы. Усё iшло нармальна: Ната прызнала старшынства брата, нават згадзiлася, каб Вова закапаў у яе вочы тыя кроплi. Каб пераканаць сястру, што лекi зусiм няшкодныя, ён закапаў каплi i сабе ў вочы i толькi пасля гэтага зразумеў, чаму крычала ад болю Натка: ён пераблытаў лекi. Ιмгненна знiк камандзiрскi тон старэйшага брата, цяпер яны з Натай адчувалi адно i тое ж – жах! Дзецi думалi, што яны аслеплi. Вова i Ната былi так перапалоханы, што суседзi выклiкалi «Хуткую дапамогу». Усё скончылася добра. Гумарыстычны змест твора не парушыўся, але памылка «доктара» запомнiцца чытачам i будзе для iх надзвычай карысным папярэджаннем. Апавяданне «Арфа». На калгасным прыгуменнi шмат гадоў прастаяла старая арфа. Летам дзецi гулялi ў хованкi, Ιгар схаваўся ў арфе. Калi яго знайшлi, ён не мог вылезцi. Суседзi распiлiлi i рассяклi арфу i ледзь выцягнулi Ιгара. Бабка Марыля сказала, што старшыня калгаса знiме з бацькоў па 20 працадзён, ды i ў школе не пахваляць, як даведаюцца. Ιгар вырашыў пайсцi да старшынi калгаса. Ён расказаў усё, што здарылася сёння на калгасным прыгуменнi. Старшыня адказаў, што калгасную маёмасць, хоць i старую, ламаць не прадугледжана i сур´ёзна, гледзячы ў вочы Ιгара, сказаў, так як у яго няма сваёй працоўнай кнiжкi, значыць нечым iншым ён, Ιгар, павiнен сваю вiну выкупiць, няхай i крыху пазней. Ιгар сказаў, што, калi вырасце, то вывучыцца на iнжынера, дык зробіць яшчэ лепшую машыну, разам з Вiцькам. Эдзі Агняцвет Сапраўднае імя – Каган Эдзі, нарадзілася 11.10.1913 г. у горадзе Мінску ў сям’і служачых. Пасля заканчэння сямігодкі працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934–1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934-1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940–1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Ўзбекістане. У 1945–1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Сябра СП СССР з 1937 г. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Першыя вершы надрукавала ў 1929 г. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я.Івашуціч, 1989). У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956). Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова, Г. Ахматавай, В. Шэфнера, А. Барто, Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална, С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П.Ж. Беранжэ «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980). У 1986 г. узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.К. Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».
Артур Вольскі Арту́р Вольскі, сапраўднае імя Артур Зэйдэль-Вольскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць – 5 верасня 2002, Мінск). Дэбютаваў у друку ў 1937 г. Напісаў на рускай мове аповесць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртышскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Наваселле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я – прафесія мая» (1987), апавядання-эсэ «Хлеб – усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974 гг. Сумесна з П. Макалём напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнарый «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978 г.). Аўтар п’ес-казак «Сцяпан – вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Мінскага тэатра музычнай камедыі – першая беларуская аперэта для дзяцей), «Тры Іваны – тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускім тэлебачанні пастаўлены спектаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989). Перакладаў з рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і іўрыт. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалем «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі. Аналіз кніг «Чарнічка», «Рагатка», «Што такое мікра тое», «Лясныя мастакі», «Ізумрудавы горад, дзе ты?..», «Еду ў госці да слана», «Сонца блізка ўжо зусім», «Дабяруся да нябёс», «Карусель» і інш. Наватарскія пошукі ў галіне тэм і жанраў. Спалучэнне паэзіі, прозы і драматургіі ў некаторых творах паэта («Рагатка», «Лясныя мастакі», «Сцяпан – Вялікі Пан»). Вобраз Беларусі ў кнізе «Ізумрудавы горад, дзе ты?. . » Вобраз «малой радзімы» ў вершы «Татаў родны кут». Рэальнае і фантастычнае ў казцы «Што такое мікра тое». Асацыятыўная вобразнасць. Паэтызацыя прыроды ў вершах «Дождж», «Едзе хмарка», «Ялінка», «Зімовае сонца», «Зялёны бор», «Чарнічка» і інш.). Гумарыстычныя вершы «Захварэў парсючок», «Караблікі», «Чаму Рыгорка мыкаў», «Што чарніла нарабіла» і інш. Займальнасць сюжэтаў, казачнасць. Тэма хлеба як чалавечай каштоўнасці («Хлеб – усяму галава»). Асаблівасці азбукі «Ад А да Я – прафесія мая». Ніл Гілевіч Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораў Нiла Гiлевiча, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне Дзiцячая паэзiя Н. Гiлевiча цесна звязана з традыцыямi народнай педагогiкi i вуснай паэтычнай творчасцi. Паэт звяртаецца да творчага i выхаваўчага вопыту папярэднiх пакаленняў як яскравага ўзору ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей, моўнай камунiкацыi, якая ажыццяўлялася з улiкам псiхалогii i асаблiвасцей светаўспрымання дзiцяцi. Асаблiва плённы набытак паэт мае ў жанры загадкi. Загадкамi паэт запрашае дзяцей да займальнай гульнi, якая выводзiць iх за межы звыклага, будзённага ў свет незвычайнай паэтычнай вобразнасцi i раскрыленай фантазii. Раслiны, прадметы, прыродныя з´явы – усё гэта можна пазнаць i адгадаць, калi быць уважлiвым, назiральным, удумлiвым. Паэт вучыць у звычайным бачыць незвычайнае, дзiвоснае, прыгожае. Паэт выхоўвае ў маленькiх грамадзян нашай краiны пачуццё асабiстай i нацыянальнай годнасцi. Тэма Радзiмы праходзiць праз усю паэзiю Н. Гiлевiча. Выхаванне асобы дзiцяцi не магчыма без паўнавартаснага этнадухоўнага развiцця. Мова i мацi, мова i Радзiма, мова i народ – гэтыя паняццi цесна, трывала спалучаны ў светаразуменнi Н. Гiлевiча. У шэрагу вершаваных твораў («Мова майго народа», «Роднае слова» i iнш.), кiдаючы позiрк у мiнулае, паэт гаворыць пра цяжкiя выпрабаваннi i перашкоды, што выпалi беларускаму слову, якое нашы продкi баранiлi праз вякi, каб захаваць сваю годнасць i самабытнасць. Разам з мовай народ жыве вечна, захоўвае сваё непаўторнае аблiчча i духоўную прысутнасць у свеце. Тэматычнае адзiнства ў творчасцi Н. Гiлевiча складаюць вершы пра родную прыроду, якiя маюць выразную эстэтыка-экалагiчную скiраванасць у выхаваннi дзяцей. У вершы «Цуд тварыўся – я праспаў…» паэт заваблiвае ў свет чароўнай, казачнай прыгажосцi. Белы колер снегу перадае святочны, радасны настрой чалавечай душы. Аўтарскi голас – задушэўна цiхi, а верш да краёў напоўнены музыкай сэрца: «Ι ляжыць ён на дварах, на парканах, на дрывах чысты-чысты для гасцей абрус у нас сцелюць гэтакi якраз белы-белы». Снег – сама чысцiня, святло, тая зiмовая краса, якая наўкола перайначыла свет i надала яму незвычайную прывабнасць. Зiму немагчыма ўявiць без дзеда Мароза, навагодняй ёлкi; малыя з асаблiвай нецярплiвасцю чакаюць гэтага дзiўнага персанажа i падарункаў ад яго. Паэт цудоўна ведае пра шчырую веру дзяцей у незвычайнае, заўсёднае чаканне свята. У вершы «Наша ёлка» ён перадае атмасферу навагодняга дзяцiнства. Снег прыносiць дзецям вясёлыя забавы, дае цiкавы занятак. У гэтым пераконвае верш «Снежны дзед». Тут запамiнальна, ярка адлюстраваны працэс дзiцячай творчасцi: дзецi пастаралiся, дзякуючы iх фантазii зроблены iмi снегавiк займеў адмысловы выгляд. З досцiпам гаворыць аўтар пра прызначэнне снегавiка, якi, маўляў, будзе сцерагчы малады сад: «Ну i дзед! Вiдаць, яму Тут стаяць усю зiму. Будзе ён тут па начах Наганяць на зайцаў страх…» Зiма – радасная часiна для дзятвы. З узнёслым жыццялюбным пафасам Н. Гiлевiч апявае вясну. Гэтую пару года паэт любiць асаблiва, складае ёй лiрычныя гiмны, оды i песнi. Вясна ў яго творах – гэта вiтанне разбуджанай навакольнай прыроды, эмацыйна-непасрэднае захапленне кветкамi i птушкамi, сонцам i першым дожджыкам, пакланенне красе роднага краю. У вершы «Вiтаю вясну» паэт псiхалагiчна ярка паказвае, як дзяўчынка ў горадзе дзiвiцца прыгажосцi, iмкнецца насустрач цяплу i зелянiне, святлу i птушыным спевам. Калi чытаеш верш «У лузе», здаецца, разам з дзяўчынкай Светкай трапляеш у незвычайнае царства кветак, дзе паўсюль струменiць краса, пануе лагода i гармонiя. Далучае да свету прыроды i тым самым развiвае эстэтычнае пачуццё дзяцей верш «Верабей» i iнш. Асаблiва непасрэдна дзецi рэагуюць на «паводзiны» i «ўчынкi» птушак, звяроў, жывёл. Гэтых персанажаў яны ўспрымаюць i ацэньваюць гэтак, як людзей: то захапляюцца iмi, то асуджаюць, то шкадуюць. Дзецям захочацца суцешыць шэрага верабейку, якога «холад прабiрае да касцей», i есцi яму няма чаго. Узноўленыя ў творах галасы жывых iстот развiваюць дзiцячую фантазiю i слых. Тое, якiмi павiнны быць экалагiчныя паводзiны, паэт раскрывае ў вершы «Добры чалавек». Узаемаадносiны дарослых i дзяцей – асобная тэма ў паэзii, якая раскрываецца ў вершах «Хто з бабуляй пойдзе ў лес?», «Светлафор». Рыгор Барадулін Тэматычная разнастайнасць вершаваных твораў Рыгора Барадулiна, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне Галоўны выток барадулiнскай дзiцячай паэзii – вопыт народнай творчасцi, мудрай педагогiкi. Творчае асэнсаванне народнапаэтычных традыцый ярка ілюструецца ў аўтарскiх калыханках, забаўлянках, лiчылках, дражнiлках, скорагаворках, загадках, казках, небылiцах-перакрутках, прыбабуньках, жартоўных i гумарыстычных вершах. Свае першыя творы для дзяцей Р. Барадулiн напiсаў у пачатку далёкiх 1960-х гг., калi ў самога падрастала дачка Ιлона. Ён свядома, з бацькоўскiм замiлаваннем абiрае пастаяннай гераiняй-субяседнiцай дзяўчынку Лану. Сваiм першым творам ён лiчыць напiсаную спецыяльна для дачушкi па просьбе мамы «Калыханку». Вобразны свет сваiх калыханак Р. Барадулiн насялiў i любiмым персанажам гэтага жанру – катом. У кожным творы паэта прысутнiчае запрашэнне да гульнi. Дзiцяцi неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахiснае пачуццё справядлiвасцi, вабную таямнiчасць, выпадковасць утрымлiваюць менавiта лiчылкi як спецыфiчны жанр дзiцячага гульнявога фальклору. Аўтарскiя лiчылкi, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Напраклад, маленькi Цiмошак губляе ў лазовым кошыку кошак («Колькi кошак у кашы?»). Кожны паэтычны радок – гэта новая прыгода. У лiчылцы-загадцы дзецi пiльна сочаць за гарэзлiвымi кошкамi. Сярод лiчылак-загадак, у якiх пералiчэнне адсутнiчае, але патрабуецца ў адказе, прывабнай выглядае лiчылка «Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне», разлiчаная на дзiцячую кемлiвасць i дапытлiвасць. Шырокае прызнанне маюць загадкi Р. Барадулiна. Кожная загадка заахвочвае да максiмальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей. Пашыраючы сферу псiхалагiчнага жыцця герояў, Р. Барадулiн прыходзiць да лiтаратурнай апрацоўкi такога няпростага i прывабнага фальклорнага жанру, як казка. У замысле апрацаванай казкi «Мех шэрых, мех белых» (па матывах народнай «Мужык, мядзведзь i лiса») вiдавочна жыццёвая iсцiна: нiшто на зямлi без працы не даецца. Аўтар вядзе сваiх выхаванцаў у зачараваны казачны свет праз прасякнуты духам народна-казачнай традыцыi спахмурнелы зачын («Пыхцеў, пацеў, Ды больш не змог цярпець, Над сошкаю-крывуляй гнуцца полазам) i шчаслiвую канцоўку («Ι зараз У футры мядзведжай са стрэльбаю ходзiць дзед, А бабка гатуе ежу, Хвастом лiсiным Змятае загнет), выпукласць характараў-тыпаў (працавiты мужык, лянiвы мядзведзь, хiтрая лiса). Усё гэта сведчыць пра захаванне многiх атрыбутаў народных казак. У аснову барадулiнскай «Бабулiнай казкi» таксама лёг народны сюжэт пра казу i семярых казлянят, якiх з’еў злы воўк. Зачын казкi «Бедненькiя сiроткi, Беленькiя казляняткi, Летняю ночкай кароткай Не стала Ιхняга таткi. Са злымi-злымi вачыма, З iкластаю Пашчай-пасткай, З’еў яго люты ваўчыла Ι костачкi перахраскаў. Р. Барадулiн удала перадае ўсю непасрэднасць i каларыт казкi: мацярынскую любоў казы-гаспадынi да сваiх любых рахманых казлянятак, атмасферу паразумення i дабрабыту ў iх хацiнцы да прыходу ваўка. Канцоўка казкi шчаслiвая. Яркай мастацкай знаходкай з арсенала барадулiнскай творчасцi вылучаюцца прыбабунькi (гэта слова ад мацi i баялася пры мацi, пры бабулi). Вытокi гумарыстычнай дзiцячай паэзii – у фальклоры. Сакавiтым гумарам, парадаксальнай вобразнасцю адрозніваюцца жарты-перакруткi. Тонкая павучальная iронiя прыхавана ў многiх барадулiнскiх запамiнальных вобразах. Гэта шкодны раскiдач (Нежаданы гэты госць Раскiдае ўсё як ёсць) з верша «Раскiдач», гэта i тры Ланiны сястрычкi-капрызулi Ай!, Не буду!, Не хачу!, з якiмi не хочуць сябраваць дзеткi i самi падказваюць, як пазбавiцца ад непаслухмяных. Старэйшыя дзеткi распазнаюць i невука-задаваку Максiмку («на ўроках Няўседу, у клас Непрыходу»), з якога насмяялiся месячане (касмiчная быль «Не такi… Не такое…»), i абяцалу-Мiкiтку, у якога «двойкi ў сшытку Шыi гнуць, Як тыя гусi», i непаседу з самым доўгiм носам («Хто паўсюль Яго суе У свае Ι не ў свае Справы Ι забавы) з верша «Пытанне ўсiм», i няспрытнага гультаяватага хлопчыка-ўсхопчыка, якi прарадзiў бабулi агарод так, што « – Дзякуй! Крычалi Асот Ι макрыца» (верш «Хлопчык-усхопчык»). Даспадобы дзецям апiсанне адухоўленых з’яў прыроды. Р. Барадулiн – непаўторны пейзажыст. Красавiк-чараўнiк напоўнiў наваколле ластаўкамi, засеяў кветкамi луг i «Закасаўшы рукавы, Неба ўзняў вясёлкамi» («Красавiк»). Вершы пра жывёл развiваюць пачуццё прыгожага як найпершы элемент чалавечнасцi. Верш-казка «Экзамены» знаёмiць з прадстаўнiкамi жывёльнага, птушынага i насякомага свету. Многiя творы актыўна пашыраюць дзiцячы пазнаваўчы кругагляд («Цi ляцяць вароны ў вырай?», «Цi пазяхае бегемот?»). Творчасць Р. Барадулiна для дзяцей носiць арыгiнальны характар. Павел Місько Асэнсаванне сучаснага жыцця ў казках П. Казкi П. Мiсько напiсаны на аснове беларускiх народных казак. Усе казкi П. Мiсько закранаюць агульныя праблемы выхавання юнага пакалення: яны даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ўзаемадапамозе. У казцы «Старамодны заяц» аўтар стварае цiкавую i арыгiнальную легенду: чаму ёсць зайцы белыя i шэрыя. Казкi вучаць працавiтасцi i адказнасцi, уменню ахвяраваць сваiмi iнтарэсамi дзеля дапамогi iншым. Аўтар у вобразе зайца-краўца ўслаўляе чалавечую шчодрасць i бескарыслiвасць, уменне спачуваць чужой бядзе. Казка «Сарока i дзяцел» таксама напоўнена глыбокiм дыдактычным сэнсам. На прыкладзе сарокi i дзятла пiсьменнiк паказвае, як важна рэальна ацэньваць свае здольнасцi, каб не трапiць у недарэчную сiтуацыю Спецыфiка адлюстравання свету ў фантастычных творах Паўла Мiсько Аповесць «Эрпiды на планеце Зямля» спалучае фантастычную форму адлюстравання рэчаiснасцi з рэалiстычным i праўдзiвым паказам жыцця дзяцей. У аснове сюжэта – фантастычная гiсторыя, што адбылася са школьнiкам Ванем Гардзеевым, якi не валодае нiякiмi выключнымi здольнасцямi. Ваня можа быць гарэзлiвым i непаслухмяным, але ён шчыры, непасрэдны, марыць пра незвычайныя прыгоды. Ён любiць марыць, уяўляць розныя прыгоды, але тое, што з iм здарылася, непараўнальнае з самымi смелымi марамi. Трэцякласнiк Ваня знаёмiцца з эрпiдам, якi прыбыў на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпiду. Вобразу Ванi супрацьстаўляецца вобраз Пецi Галабародзькi. Пеця даволi эгаiстычны i сквапны хлопец, якi думае толькi пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: i з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, i з бацькоў – сумленных i нястомных працаўнiкоў-калгаснiкаў. Вялiкая заслуга ў тым, што браты Ваня i Лёня растуць сумленнымi i духоўна прыгожымi хлопцамi, належыць дзеду Двайному Гардзею. У аснову аповесцi пакладзена навуковая гiпотэза пра iншаземныя цывiлiзацыі, што робiць твор пазнавальным. На прыкладзе эрпiда аўтар праводзiць думку, што робаты могуць дапамагаць людзям у працоўнай дзейнасцi, але замянiць чалавека яны не здольныя. У гэтай фантастычнай гiсторыi аўтар на першы план паставiў актуальныя праблемы сучаснага грамадства. Асаблiвую актуальнасць у творы мае праблема экалагiчнага выхавання падрастаючага пакалення. Пiсьменнiк вучыць не проста сузiраць прыгажосць прыроды, але i ахоўваць яе (гiсторыя пра мядзведзя). Эрпiд 2 быў вельмi ўражаны абыякавасцю людзей да прыроды. Ваню крыўдна за людзей, таму ён хоча ўпрыгожыць жыццё беларусаў i ўтаiць яго негатыўныя бакi. Асаблiвую трывогу выклiкае здольнасць Эрпiда ўздзейнiчаць на чалавека на адлегласцi. Прыгоднiцкая аповесць «Грот афалiны». Адной з цэнтральных у аповесцi з’яўляецца праблема руйнавання векавога спадчыннага ладу жыцця, натуральных стэрэатыпаў у адносiнах людзей да прыроды, зямлi, працы, традыцый продкаў, чалавечага суiснавання. Невялiкае племя бiргусцаў напаткала страшная трагедыя: султан Муту прадаў iх родны востраў Бiргус амерыканцам, якiя будуюць тут ваенна-марскую базу, усiх жыхароў высяляюць на суседнюю зямлю. Асноўныя калiзii ў аповесцi разгортваюцца на фоне паступовага сталення 12-гадовага хлопца Янга Сiнха, маленства якога прайшло побач з бацькамi i аднавяскоўцамi на адным з маляўнiчых астравоў архiпелага Вясёлы, недзе памiж Ιндыяй i Ιнданэзiяй. Страцiўшы бацькоў, Янг драматычна-балюча спазнае таямнiцы дарослага жыцця, мужна трывае паўсядзённыя нягоды, найвышэйшыя выпрабаваннi ўласнага сумлення i годнасцi, перажывае светлыя хвiлiны першага кахання, трапляе ў складаныя i небяспечныя сiтуацыi. Высакародныя жыццёвыя iдэалы дапамагае захаваць i памножыць яго родны брат – 20-гадовы Радж Сiнх. Жыццёвы лёс зводзiць Янга, Раджа i яго сябра-аднагодку Амара ў адным горадзе на востраве Рай, i яны годна выходзяць у людзi, займаюць сваё месца ў новым для iх свеце. Праблема маральнай разбэшчанасцi, манкурцтва раскрываецца праз вобраз Пуола. Вызначальнымi ў яго характары былi непрыстойнасць, напышлiвасць, эгаiзм, амбiцыйнасць, адсутнасць пачуццяў сумлення, спачування, сваяцтва. Жаданне сустрэць свайго брата прыводзiць Янга на востраў Рай у дэльфiнарый. У дэльфiнаў развiтае адчуванне радзiннасцi i калектыву. Афалiны – высакародныя, удзячныя iстоты, з абвостраным адчуваннем справядлiвасцi. Так Бобi ў знак цёплых, спагадлiвых да сябе адносiн вынес Янгу са дна гроту цацку – залатога самародка, падобнага на дракончыка. А пасля забойства Судзiра дэльфiны вырашылi загладзiць сваю вiну самагубствам, выскачыўшы з разгону на пясок. У аповесцi глыбока асэнсаваны экалагiчныя праблемы. Празаiк свядома заканчвае аповесць трагiчнай сцэнай забруджвання вострава Рай нафтай. Страшная катастрофа зраўняла ўсiх людзей, якiя апынулiся ў невядомасцi перад будучыняй. Уладзімір Ліпскі Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1960 г. скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960-1964), у нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964–67). Завочна скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). У 1967–68 гг. першы сакратар Нясвіжскага райкама камсамола, у 1968–1976 гг. – у апараце ЦК ЛКСМБ, у 1976–1978 гг. – адказны сакратар праўлення СП БССР. З 1978 г. – галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». З 1988г. – старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, пасля прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня І Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобл. (1995). У друку выступае з 1964 г. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Якое яно, шчасце?» (1977), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пастаўлена радыёп'еса ў 1978), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (з Б. Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час Вялікай Айчыннай вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І. Грынявіцкага), зборнікаў прозы «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем’яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццёвыя лёсы сталі матэрыялам для скрупулёзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006). Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т.л. казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Наша Маша» (2002), «Прыгоды нуліка» (2007) «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008) і інш. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой народнай мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С. Клімковіч, муз. В. Войціка). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1993) за кнігу «Падкідыш», Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (1997) за аповесць «Загадкавы чалавечак», Міжнароднай прэміі А. Швейцара (1998) за дабрачынныя справы на карысць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі.
Георгій Марчук Георгій Васільевіч Марчук (1 студзеня 1947, Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) – беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973 год), Вышэйшыя курсы рэжысёраў і сцэнарыстаў (Масква, 1975). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі (1980–1982), рэдактарам-кансультантам Тэатра-студыі кінаакцёра, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1996–2002). Зараз сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар 8 раманаў, 50 п’ес, кнігі казак для дзяцей, кнігі навел «Хаос», зборніка афарызмаў, сцэнарыяў фільмаў. Аўтар сцэнарыя да фільма «Кветкі правінцыі», адзначанага Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Творы Георгія Марчука перакладзены на шэраг моў (англійская, балгарская, руская, украінская, літоўская, казахская, польская, македонская). Член Грамадскага савета па маральнасці, створанага ў Беларусі ў 2009 годзе. Інтэрв’ю «Настаўніцкай газеце» 22.05.14 Прадстаўляем увазе нашых чытачоў размову з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгіем Марчуком.
– Георгій Васільевіч, прызнаюся, цяжка акрэсліць кола пытанняў, якія тычацца вашай творчасці і месца пісьменніка ў сучасным свеце. Вы цудоўна працуеце ў розных жанрах. Засяродзім увагу на прозе – не хопіць часу на п’есы, казкі, навелы, афарызмы. – Тады давайце аб усім патроху – і пра радзіму, і пра сутнасць пісьменніцкай працы, і пра свет, у якім жывём, і пра мары, і пра патрыятызм. – Тэма патрыятызму заўсёды актуальная, і ў розных краінах свае арыенціры. Хтосьці надае больш увагі назапашванню багаццяў, хтосьці выхаванню грамадзян, хтосьці распрадае свае прыродныя багацці, хтосьці інвестуе, хтосьці рабуе блізкага – часам гэта падаецца ў мэтах умацавання патрыятычнага духу. Практыкуюцца і СМІ. На прыкладзе Расіі мы бачым дыяметральна процілеглае стаўленне да гэтага слова, часам нават цынічнае, здзеклівае. Назіраецца размыванне паняцця «радзіма», навязваецца негатыўнае стаўленне да гісторыі, да ўлады, да асаблівасцей нацыянальнага характару. – Пагаджуся з вашай характарыстыкай гэтых часавых з’яў. Каму як выгадна, той у мэтах сваіх інтарэсаў і будзе трактаваць патрыятызм. Абавязак дзяржавы, здаровых сіл грамадства, інстытутаў духоўнасці (а гэта ў першую чаргу школа, царква, касцёл) узвышаць гэтае слова, не даваць паліваць яго брудам і недвухсэнсоўнымі трактоўкамі. Я паспрабаваў бы адказаць коратка, але ж вельмі адказная тэма. Стары лозунг «Дзе добра, там і радзіма», аказваецца, асуджалі яшчэ ў Старажытным Рыме. Любіць трэба ўсе народы. Мы род чалавечы. І кожны народ унікальны і самабытны па-свойму. Любіць ўсе, але песціць свой. Бо любіць радзіму лёгка і радасна, калі ўсведамляеш яе прысутнасць у сваім сэрцы. Для грамадства і для асобы важна самапавага, гонар за ўсё, што створана і ствараецца народам. Мы павінны пастаянна ўмацоўваць маральныя каштоўнасці і пратэставаць супраць шальмавання гэтых каштоўнасцей паклёпнікамі Расіі, як калісьці ахарактарызаваў Пушкін разбуральнікаў нашых славянскіх каштоўнасцей і славянскага братэрства. Для мяне радзіма пачынаецца не з межаў, азёр, рэк, гарадоў, лясоў, архітэктуры, а найперш з людзей. Заўсёды будзе ў дэфіцыце патрыятызм, калі грамадства бездухоўнае. А сёння вельмі шмат спакус для росквіту бездухоўнасці. Трэба навучыць дзяцей і падлеткаў з дзяцінства займацца самаўдасканаленнем, інакш будзе аддадзена перавага выключна назапашванню капіталу, замкнёнасці, апатыі да грамадскіх клопатаў, абыякавасці да людзей, з’едлівай крытыцы ўсяго, часта ўкладзенай у вусны іншародцамі. Сумленне – рэвізор паводзін і ў словах, і на справе. Вельмі часта з’едлівая крытыка ўсяго, што робіцца дзяржавай і грамадствам, перарастае ў нянавісць да сваіх жа грамадзян і ўлады. Усе вінаватыя ў бедах чалавека, акрамя яго самога. Вельмі лёгка патрабаваць ад дзяржавы ўсяго неабходнага для задавальнення ўласных жаданняў, не ўдаючыся ў падрабязнасці, не задумваючыся над тым, што само існаванне дзяржавы залежыць ад многіх фактараў і ўнутраных, і знешніх. Разбураюцца і адносна стабільныя дзяржавы, не вытрымліваючы змоў супраць сябе больш моцных у ваенным і эканамічным плане. Вядома, не ўсё вечна. Разбураюцца імперыі і самі па сабе, але разбураюцца хутчэй, калі ім у гэтым «дапамагаюць». Жаданні, асабліва сёння, вялізныя і бясконцыя, а магчымасці дзяржавы абмежаваныя. Яна павінна ствараць умовы для рэалізацыі талентаў чалавека, гарантаваць яго бяспеку, свабоды і захаванне законнасці. На сустрэчах з чытачамі я раю ўважліва чытаць Канстытуцыю ўласнай краіны і ніколі не параўноўваць узровень жыцця ў сваёй краіне з узроўнем у нейкай іншай. Няма аднолькавых людзей, няма аднолькавых краін. Кожнай краіне – свой лёс і свае магчымасці, свой працэнт адораных людзей, свой працэнт неабароненых, бедных і багатых, свае прыродныя рэсурсы і свае навуковыя тэхналогіі, свая норма спажывання на душу насельніцтва. Ёсць жа і ў нас патрыёты толькі долара. І вельмі страшна, калі яны астатніх пачынаюць вучыць жыць. Любая крайнасць тоіць у сабе непрадказальныя наступствы. Як кажуць, ні здароўе, ні радзіму за грошы не купіш. Ад прыроды чалавек індывідуальны, больш эгаіст, чым грамадска актыўны дзеяч. Палітыка – гэта ўменне кіраваць, хоць часткова прадбачыць наступствы рэформаў, якія праводзяцца. Патрыятызмам не кіруюць, яго выхоўваюць. Мяне прыемна ўразілі і ўсцешылі самабытнасць мыслення і цвярозы погляд на патрыятызм студэнткі 5 курса гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова Марыны Грамыка падчас сустрэчы з прэзідэнтам нашай краіны. Дзіўна, у нас з ёй розніца ва ўзросце 45 гадоў, але такое ўражанне, што яна чытае мае думкі і ацэньвае час, радзіму, асобу, як і я, ужо чалавек дастаткова бывалы. І наогул, мяне вельмі радуюць маладыя таленавітыя людзі. – Маглі б назваць самых яркіх, на ваш погляд, маладых паэтаў і празаікаў? Не сакрэт, што часам літаратары старэйшага пакалення як бы замоўчваюць пра сваіх канкурэнтаў з маладых… – Я навучыўся радавацца поспеху калег і з’яўленню новых імёнаў. Гэта паэты Маша Маліноўская з Гомеля, Маргарыта Латышкевіч з Мінска, Марыя Кобец з Пінскага раёна, Вольга Малянкова-Куляшова з Магілёва, Антон Янкоўскі з Гродна – іх паэзія ўжо цяпер заслугоўвае ўвагі і чытачоў, і крытыкаў. Калі нашы пісьменнікі па даручэнні прэзідэнта здзейснілі азнаямленчыя паездкі ва ўсе вобласці, мы зразумелі, як небяспечна для творчага чалавека аддаленне ад народнага жыцця, апатыя да грамадскіх працэсаў, існаванне ў сваім свеце фантазій і здагадак. А годны прыклад таго, як трэба заўсёды быць у гушчы народнай, паказвалі Дастаеўскі, Талстой, Чэхаў, Ляскоў, Шолахаў. – Існуе меркаванне, што пісьменнік павінен быць у пастаяннай апазіцыі да ўлады і дзяржавы. – Гэта бездары прыдумалі сабе прыкрыццё ад творчай бездапаможнасці. Дастаеўскі, Гогаль, Пушкін, Горкі – нашы магутныя дзяржаўнікі. Яны смела маглі ўказаць на памылкі самадзяржаўя, на самадурства некаторых чыноўнікаў, хцівасць, грэбаванне народнымі інтарэсамі, але яны не заклікалі да разбурэння дзяржавы, яе драбнення і адмаўлення ад сваёй ідэнтычнасці. Хіба ўлада (любая) замінала Шолахаву, Маякоўскаму, Гамзатаву, Танку, Твардоўскаму ствараць свае шэдэўры? Таксама, як нішто не мае ўлады над талентам мастакоў – ад перадзвіжнікаў да нашых сучаснікаў Шылава, Глазунова, Несцярэнкі, Шкарубы, Альшэўскага, Барабанцава. Мастак заўсёды ўнутрана свабодны і незалежны, ён творыць пад уладай Бога, пад кіраўніцтвам сумлення. Не апашлялі свой народ, не здзекаваліся з яго гісторыі і Мележ, Купала, Колас. Калі ствараўся наш Саюз пісьменнікаў Беларусі, некаторыя непрымірымыя апазіцыянеры прэзідэнта і ўлады абвінавацілі нас ва ўсіх грахах, у дзяржаўнай здрадзе. Ім хацелася, каб і мы ўсе ўсталі на шлях нянавісці да ўлады і русафобіі. Быццам нянавісць да Расіі надасць ім больш здольнасцей, гэтак жа, як і нянавісць да Польшчы. Ідэі беларусізацыі маюць доўгую гісторыю. Ёсць час больш паспяховы для рэалізацыі, а ёсць нялёгкі. У школе вельмі мала гадзін на вывучэнне беларускай літаратуры. Гэта таксама адна з праблем. Нашы тэатры, кіно жывуць самі па сабе, а чыноўнікі, якія павінны ад імя дзяржавы курыраваць гэтыя самыя тэатры, кіно, не прапаноўваюць новыя ідэі і не спрыяюць адкрыццю новых імёнаў. Зараз у Беларусі плённа працуе група вельмі моцных паэтаў як беларусаў, так і рускамоўных. – Не маглі б вы назваць хаця б некаторых? – Я назаву членаў нашага саюза. Гэта М.Мятліцкі, В.Шніп, Г.Пашкоў, М.Пазнякоў, К.Камейша, М.Дукса, Л.Кебіч, сярод рускамоўных – В.Паліканіна, А.Легастаева, Т.Гусачэнка, А.Скарынкін, С.Яўсеева, В.Грышкавец. Скажам, Мятліцкі і Шніп – прадстаўнікі аднаго пакалення, але ж вельмі розныя, і кожны па-свойму адлюстроўвае рэчаіснасць і свет пачуццяў. Пісьменніку вельмі важна жыць гісторыяй радзімы, фальклорам, палітыкай, краязнаўствам, развіваць сваю фантазію. – Напэўна, асабліва таму, хто піша казкі? – Казцы фантазія патрэбна, канечне, але сюжэты казак падказвае праўда жыцця. І я, ствараючы свае пяцьдзясят казак, адштурхоўваўся ад славянскага фальклору, але дапамагалі будаваць сюжэт рэаліі сённяшняга дня. Мы ж у казках пераносім рысы характару людзей на жывёл і птушак. Чалавек абмежаваны зямлёй, нічога, акрамя рэалій, на зямлі нафантазіраваць немагчыма. Страшылкі амерыканскія – у пачвар вочы змяі, вушы мышы, зубы кракадзіла, кіпцюры арла. Нават у гэтых прымітыўных штампах заўсёды дабро перамагае зло. Такі закон жанру. Дзецям трэба даваць надзею і аптымізм, што ўсё добрае наперадзе, казаць, каб бераглі душу ад спакус зла і граху. – Што вы цэніце ў людзях і што асуджаеце? – Апошняга слова я баюся. Можа, не асуджаю, а нешта не прымаю. Цаню праўдзівасць, шчырасць, непасрэднасць, адкрытасць, знаходлівасць, дабрыню, спагадлівасць, аптымізм, уменне не адчайвацца, уменне радавацца дробязям, абавязковасць, пунктуальнасць, жаданне дапамагчы таму, каму гэта неабходна, процістаянне злу, смеласць заступіцца за жанчыну, сілу духу, цвярозасць, умеранае піццё, пачуццё гумару. Не здзіўляйцеся, але цаню і сёе-тое супрацьлеглае, што не заўсёды характарызуе чалавека, як нам здаецца, з добрага боку. Гэта выкрутлівасць, хітрасць, уменне сысці ад вострых канфліктаў, жаданне зарабіць шмат грошай, індывідуалізм, свой погляд на свет, упартасць, сарказм, іронія. Важна, каб чалавек са сваім нават самым складаным, некіруемым характарам не даводзіў да гора, да пагібелі іншых, не перашкаджаў наўмысна выпрацоўваць у іншых сваё меркаванне на людзей і на свет. – Ці часта вы бываеце ў тэатрах, музеях, на прэзентацыях і іншых сталічных тусоўках? – Па магчымасці, іду туды, дзе мне цікава, а ў ідэале павінна быць цікава ўсюды, дзе пануе дух творчасці. Дома ў нас велізарная бібліятэка. Сумна на душы – бяру альбом І.Рэпіна і гадзінамі разглядваю яго «Бурлакоў на Волзе», «Хрэсны ход у Курскай губерні». І не толькі Рэпіна. Люблю пейзажы І.Шышкіна. У тэатры выбіраемся рэдка. І зусім рэдка ў кінатэатры. – Ці часта наведвае вас дэпрэсія? Як змагацца з прыгнечаннем духу? – Я зазнаў дастаткова гора ў дзяцінстве. Характар загартаваўся. Ніхто не застрахаваны ад непрыемнасцей на працягу ўсяго жыцця. Трэба навучыцца валодаць уласнымі эмоцыямі, сілай волі, важна і маральная стабільнасць у грамадстве, калі вышыня маральная ў большасці на вельмі высокім узроўні. Не перашкодзіць наяўнасць шчырых, надзейных сяброў. – Ёсць меркаванне, што пісьменнік перастаў быць уладаром дум. – Як для каго. Па-першае, працуюць класічныя творы гігантаў рускай і сусветнай літаратуры, некаторыя выдаюцца, больш за тое, працуюць на ўладароў дум экранізацыі «Вайна і мір», «Ціхі Дон», «Ідыёт», «Майстар і Маргарыта». 150 гадоў ідуць на сцэнах тэатраў п’есы А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Горкага. Зносіны з мудрымі ідуць пастаянна. У любым вершы, надрукаваным у любой раённай газеце, жыве думка, вобраз, эмоцыя, дабрыня. Літаратура хай непрыкметна, без гучнай рэкламы ў СМІ, але робіць сваю справу. – Час ад часу грамадства мае патрэбу ў нацыянальнай ідэі. Часта прыводзяць словы прэм’ер-міністра Расійскай імперыі П.Сталыпіна: «Нацыянальная ідэя – гэта, перш за ўсё, захаванне свайго народа». Вы не задумваліся над кароткай фармулёўкай ідэі, бо ў вас каля 500 афарызмаў, у тым ліку ёсць афарызмы і на патрыятычную тэму? – Тэзіс Сталыпіна вельмі добры. Без народа няма дзяржавы, мовы, ідэі. Я магу прапанаваць і сваё: «Упрыгожвай радзіму талентам, справай, каханнем». Бо спачатку трэба самому ганарыцца радзімай, а ўжо потым радзіма будзе ганарыцца табой. Пакуль, на жаль, недасканалыя ні чалавек, ні грамадства, ні дзяржава. Усім хопіць работы – і палітыкам, і эканамістам, і работнікам вытворчасці, і дзеячам навукі ды мастацтва. – Вас прадстаўлялі на Нобелеўскую прэмію. Вы не вельмі засмуціліся, што пакуль яе вам не прысудзілі? – У маім узросце да ўсяго падыходзіш узважана, без бурных эмоцый. Калісьці мне класная кіраўніца сказала, што мае раманы «Крык на хутары» і «Кветкі правінцыі» – гэта Нобелеўская прэмія. І гэта было сказана даўно. Шолахаў чакаў Нобелеўскую прэмію 30 гадоў. Паспяшаліся даць Б.Пастарнаку за «Доктара Жывага», каб размыць «Ціхі Дон». Бо абодва раманы аб грамадзянскай вайне. Так што рашэнні камітэта непрадказальныя, і калі хтосьці заяўляе, што нейкі аўтар-журналіст з пасквілямі на савецкі лад ходзіць у фаварытах і блізкі да прэміі, хлусіць усяму народу. Ніхто не ведае, хто ў фаварытах і хто намінаваны. Толькі праз 50 гадоў публічна абвяшчаюць спіс, з якога мы даведваемся, што ў 1962 годзе быў намінаваны Я.Еўтушэнка. – Традыцыйнае пытанне. Вашы творчыя планы? – Лічу, што ўсё найлепшае ўжо напісаў. Мару ўбачыць герояў сваіх камедый і драм на акадэмічных сцэнах беларускіх тэатраў. – А чым сёння жыве Саюз пісьменнікаў Беларусі, якія праблемы вырашае? – Асноўны занятак пісьменніка – пісаць. Ён павінен сядзець за сталом і тварыць. Але ў наш век агрэсіўных інфармацыйных тэхналогій спадзявацца толькі на сябе не атрымліваецца. У Мінскай гарадской арганізацыі ў нас каля 300 членаў СПБ, у абласных у сярэднім па 40 членаў саюза. Вельмі важныя творчыя сустрэчы ў школах, у працоўных калектывах, у армейскіх часцях. Нават калі кожны наш паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік правядзе ў год па 8 – 10 сустрэч – атрымаецца агульная сума, якая ўражвае. Трэба ісці да чытача… За апошні год у нас былі і групавыя выезды ва ўсе вобласці. Без ведання жыцця грамадства, асобных напрамкаў пісьменнік не можа аб’ектыўна і плённа тварыць. Тады ўсе будуць выключна фантастамі. Але пісьменнік закліканы адлюстраваць час і сваё ўспрыманне свету, абавязку, патрыятызму, гераізму і г.д. Мы аб’яўляем зараз літаратурныя конкурсы насустрач 70-годдзю вызвалення Беларусі і да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Адкрываем новыя імёны, дапамагаем выдаць творы, праводзім семінары і ўдзельнічаем у міжнародных гуманітарных мерапрыемствах. Адрадзілі творчыя вечары ў Доме літаратара, прадстаўляем наш саюз за межамі рэспублікі. Узнагароджваем аўтараў лепшых твораў года. Вырашаем, натуральна, і некаторыя бытавыя праблемы, якія ўзнікаюць у пісьменнікаў і іх сем’яў. Словам, сумаваць ніяк не даводзіцца. – Поспехаў вам, натхнення. Дзякуй за гутарку.
25. Уладзімір Ягоўдзік Тэматычная разнастайнасць твораў Уладзiмiра Ягоўдзiка, якiя ўваходзяць у дзiцячае чытанне Апавяданнi У. Ягоўдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ўдаецца звярнуць увагу на самае галоўнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта, па-сутнасцi, першыя ўрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць У. Ягоўдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоўкi легенд i паданняў, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрэтацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача. Лiтаратурныя аповесцi-казкi У. Ягоўдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва-прыродныя факты i напаўняе iх незвычайным казачным дзействам. Аповесць «Янка i ружа» прасякнута адзiнай iдэяй: выхавання дабрачыннасцi i ўсталявання прынцыпаў вышэйшай справядлiвасцi. Прысвечана змаганню за высокародныя справы, супраць заганных звычак i грубай уладнай сiлы. Тэматычна творы У. Ягоўдзiка можна падзялiць на два цыклы: казкi пра жывёл i сацыяльна-бытавыя. У аповесцi «Янка i ружа» сюжэт убiрае ў сябе дзве раўназначныя часткi: у краiне Летавеччыне, дзе кiраваў разумны Уладар, людзi жылi шчаслiва, а ў суседнiх – Зубонii i Пузонii – гаравалi, бо iх каралi вялi бясконцыя войны. Цёмныя сiлы замыслiлi разбурыць шчасце i ў Летавеччыне. Балотнiца падманам зацягвае ў багну Уладара i Уладарку, калi тыя неаглядна кiнулiся шукаць кветку шчасця ў Купальскую ноч, а здрадлiвых пузонскага i зубонскага каралёў прымушае служыць сабе, якiя ў дадзеных Балотнiцай масках Уладара i Уладаркi з’яўляюцца ў каралеўскiм замку. Першы мiнiстр Бабур таксама прагне захапiць уладу, таму ўступае ў хаўрус з цёмнымi сiламi. Калi дзецi спрабуюць з высокай вежы запусцiць летаўцоў, каб такiм чынам парадаваць дзяцей i ў суседнiх краiнах, iх жорстка караюць: усiх хлапчукоў забiраюць у салдаты i адпраўляюць на вайну. Не могуць дапамагчы тут i Нянька, i Начальнiк варты, якiя захоўваюць адданасць ранейшым iдэалам. Нянька толькi паспявае перадаць свайму прыёмнаму сыну Янку жытнi каласок, якi павiнен вярнуць яго дадому. Каб Ружа не заўважыла ўсiх жахлiвых змен у дзяржаве, ёй дараць замежныя чароўныя акуляры. Хцiўцы дабiваюцца свайго: багна падступае амаль да самага палаца, знiкла светлая рэчка, няма збожжавых палёў. Аднак жытнi каласок прыводзiць Янку ў родныя мясцiны, ён аб’яўляе вайну цёмным сiлам. З дапамогаю Нянькi i Начальнiка варты ўдаецца напалову ачысцiць Святлынь-раку, пасеяць жыта, на адваяваных у балота палетках. Нарэшце Ружа, пазбаўленая чароўных акуляраў, букетам жытнёвых каласоў дакранецца да ўяўных уладароў – з iх спаўзаюць маскi, усе бачаць, што гэта зубонскi i пузонскi каралi, якiя тут жа ператвараюцца ў гадзюк, Бабур жа – у аблезлага пацука. Справядлiвасць адноўлена. У гэтай аповесцi пiсьменнiк звяртаецца, няхай i апасродкавана, да гiсторыi краю. Тут можна знайсцi многа сiмвалiчных прыкмет Беларусi: Белая вежа як увасабленне дзяржаўнай велiчы, светлыя рэкi, зялёныя лясы, працавiтыя людзi. А барацьба з тванню – гэта сiмвал змагання за Адраджэнне краю пасля многiх гадоў застою, напамiнак пра неабходнасць аднаўляць i развiваць нацыянальную беларускую культуру, берагчы i ўмацоўваць родную мову. Драматургiчныя творы У. Ягоўдзiка прысвечаны пераважна маральна-этычнай тэматыцы.
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 4100; Нарушение авторского права страницы