Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Уводзіны. Вытокі дзіцячай літаратуры



Дзіцячая літаратура ўваходзіць у жыццё кожнага чалавека з самага нараджэння. Патрабаванні да дзіцячай літаратуры вызначаюцца адносінамі да дзіцяці.

У дзіцячую літараіуру ўваходзяць творы напісаныя спецыяльна для дзяцей, творы, якія першапачаткова былі створаны для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых, творы, напісаныя самімі дзецьмі.

Дзіцячая літаратура цесна звязана з педагогікай і псіхалогіяй. В. Вiтка падкрэслiваў, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аўтар, якi ў самой душы сваёй не з’яўляецца педагогам.

Дзіцячая літаратура падзяляецца на мастацкую і навукова-пазнавальную. Мастацкая лiтаратура адлюстроўвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыянальнае ўражанне рэцыпiента. У мастацкай лiтаратуры адлюстроўваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы.

Лiтаратура павінна заўсёды ўлiчваць узроставыя i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента.

Паэтыка малых фальклорных жанраў беларускага дзiцячага фальклору

Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з’яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення. Першыя творы фальклору ў ХІХ ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Еўдакiм Раманавiч Раманаў, Павел Васiлевiч i iнш.

Асаблiвасцi фальклору:

– вусная форма бытавання;

– адсутнасць аўтара;

– наяўнасць варыянтаў.

Да дзiцячага фальклору адносяцца творы, напісаныя спецыяльна для дзяцей; і творы, якія з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых.

У ХХ ст. выдаецца кнiга дзiцячы фальклор Барташэвiч.

Ιснуе некалькi класiфiкацый:

1. У залежнасцi ад узросту (Карскі Яфiм) творы дзеляцца на 2 групы:

– творы для дзяцей пад апекаю дарослых;

– творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца.

2. У залежнасцi ад функцый (Васiленка) творы дзеляцца на 3 групы:

– творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);

– творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi;

– творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.

3. У залежнасцi ад стваральнiкаў (Анiкiн, Яфiмава):

– творы, што створаны для дзяцей;

– творы, што створаны самiмi дзецьмi;

– творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор.

Паэтыка:

Калыханкi – знаёмяць дзяцей з навакольным светам, адзін з самых старажытных жанраў. Калыханкі захавалі рэшкі старажытных уяўленняў нашых продкаў: пра гэта сведчаць старажытныя вобразы (сон, дрымота, бай, варкота). Менавіта калыханкі першымі знаёмяць дзяцей з навакольным светам. Даволі часта галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца кот (гусі, бычок, гуленькі). Падкрэсліваюцца клапатлівыя адносіны ката да дзіцяці.

Калыханкi простыя па кампазiцыi, у iх заўсёды выразны рытм, рыфма, яны вылучаюцца сваёй мілагучнасцю. Характэрна гукаперайманне, ужыванне вялiкай колькасці слоў з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi.

Забаўлянкі – вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізавая форма, але існуюць і з замацаваным тэкстам.

Дзiцячыя песнi – цікавяць дзяцей перш за ўсё сваім мастацкім зместам. Сярод іх вылучаюць песні, якія перайшлi да дзяцей ад дарослых, часцей за ўсё выглядаюць часткамі абрадавых песень.

Для дзiцячых песень уласцівы гiпербала (перавелiчэнне), апiсальнасць (адлюстроўваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi), кумулятыўны сюжэт (песня будуецца ў форме пытанняў i адказаў), гукаперайманне, навучальнасць, дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паўтарэння ўсяго тэксту).

Песнi-заклiчкi – звароты да з’яў (сонца, дажджу), да жывёл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывёл), прыгаворы да iкаўкi.

Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi характару.

Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. Лiчылкi перайшлi да дзяцей ад дарослых.

Загадкi – невялікая мініяцюра, якая ў форме іншасказання падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Выдзяляюць 10 груп загадак. Загадкi развіваюць лагічнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, развіваюць разумовыя здольнасці, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi.

Гульнi – разнастайныя ў фальклоры гульнi грунтуюцца на такой з’яве, як карагод. У любой гульнi ёсць пэўны магiчны пачатак.

Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмінацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ўжыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў.

Казкi лiтаратурныя і фальклорныя.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-03-31; Просмотров: 943; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.011 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь