Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ПАРТЫЗАНСКІ І ПАДПОЛЬНЫ РУХ НА СЛУЧЧЫНЕ



Кулік П.Ю. (1 курс, лячэбны факультэт)

Навуковы кіраўнік: ст. выкладчык Марцынкевіч І.А.

 

УА “Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”,

г. Віцебск

Усё далей адыходзяць у гісторыю падзеі Другой сусветнай вайны, менш і менш застаецца побач з намі відавочцаў тых страшных падзей. Радзеюць шэрагі былых франтавікоў, партызанаў і падпольшчыкаў. Пройдзе дзесятак – другі гадоў і маладыя пакаленні будуць атрымліваць звесткі пра мінулую вайну толькі са школьных падручнікаў, музейных экспанатаў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў, абеліскаў, што ўвекавечылі неўміручы подзвіг народа. Таму захаванне для нашчадкаў сведчанняў ўдзельнікаў вайны сёння з’яўляецца надзённай і актуальнай праблемай.

Мэта дадзенага даследавання – паказаць асноўныя вехі станаўлення і развіцця партызанскага і падпольнага руха на Случчыне.

Насельніцтва Беларусі неўзабаве зразумела сутнасць “новага парадку”. Партызанскі рух, які распачаўся ў першыя месяцы вайны, немцы называлі не інакш як “бандытызм”. Западнагерманскі гісторык Э. Хельдман сцвярджаў, што жыхары часова акупаваных раёнаў не падтрымлівалі партызан, а самі партызаны “не жадалі змагацца”. На самой справе ў 1941 г. на акупаванай гітлераўцамі савецкай тэрыторыі дзейнічала больш за 2 000 партызанскіх атрадаў, агульнай колькасцю звыш 90 тыс. чалавек [1].

Не выключэннем з’яўлялася і Случчына, дзе ўжо ў першыя дні ліпеня 1941 г. былі створаны першыя партызаснкія атрады. Смелы налёт на Слуцк зрабіў партызанскі атрад сакратара Чырвонаслабодскага райкама партыі М.І. Жукоўскага. Партызаны ўварваліся ў горад, разграмілі гітлераўскую камендатуру, склады з ваеннай амуніцыяй, вызвалілі вялікую групу ваеннапалонных, а сёмага ліпеня разграмілі фашысцкі гарнізон у в Чырвоная Слабадза, дзе аднавілі Савецкую ўладу.

У гэты ж час былі створаны партызанскія атрады В.Ц. Меркуля ў Старобінскім, А.М. Пашука ў Слуцкім раёнах, асобныя групы партызан на чале са Змітром Хаміцэвічам, у Доўгаўскім – на чале з Гаўрылам Сцешыцам. Атрады і групы хутка раслі ў колькасным складзе, набывалі вопыт партызанскай барацьбы, наносілі значны урон захопнікам.

Расло і пашыралася слуцкае падполле. У яго склад уваходзілі падпольшчыкі-разведчыкі і сувязныя. Яны ўкараняліся у структуры паліцэйскіх падраздзяленняў. Гэта была надзвычай рызыкоўная праца, але людзі ішлі на гэта, яны здабывалі каштоўныя звесткі аб ворагу, прымалі актыўны ўдзел у дыверсійнай рабоце.

Слуцкае падполле было амаль самым актыўным і шырокім на Беларусі. Ім кіравалі А.Д. Фамін і М.І. Багуноў. У снежні 1941 года А.Д. Фамін устанавіў пастаянную сувязь з разведкай партызанскага атрада В.З. Каржа. З гэтым падполлем мелі сувязь атрады Меркуля, Гуляева (Старобінскі раён), Жукоўскага і Васільева, Ціхамірава і Качкова (Чырвонаслабодскі раён), а таксама атрады і іх кіраўнікі іншых раёнаў Случчыны [2].

З наступленнем зімы 1941 – 1942 г. немцы звязвалі надзеі на на спад партызанскага руха на Случчыне. Аднак у снежні – лютым 1941-1942 г. партызанамі быў праведзены шэраг баявых аперацый і дыверсій. За першы год Вялікай Айчыннай вайны партызанскі рух на Беларусі і, ў прыватнасці, на Случчыне, прыняў “пагражаючыя для немцаў памеры”.

Як паведамлялі ў цэнтр акупацыйныя ўлады, “банды вооружены тяжёлым пехотным оружием, орудиями и тяжёлыми минометами, не считая, что у большинства этих «банд» много стрелкового автоматического оружия». Гэта, вядома, прымушала камандаванне фашыстаў задумацца, шукаць выхад з нялёгкага становішча.

 Для таго, каб падавіць народны супраціў, слуцкае акруговае начальства запрасіла карную дружыну ў колькасці 500 чалавек, якая з асобым батальёнам СС штурмбанфюрэра Дырлевангера, чатырма батальёнамі і трыма палкамі паліцаяў была накіравана супраць партызан, падпольшчыкаў і мірнага насельніцтва. Карная экспедыцыя пачала аперацыю “Горнунг” з самага Слуцка. У снежні 1942 і студзені 1943 гадоў праведзены аблавы, арышты, а потым за два дні 18 і 19 лютага 1943 года карнікі знішчылі 1500 мірных жыхароў горада.

Пад час карнай аперацыі ў Старобіне з 700 дамоў спалена 341, расстраляна 3300 жыхароў, у Капацэвічах спалены ўсе 126 дамоў, 439 жыхароў, з іх дзяцей – 119, у Старых і Новых Вялічкавічах спалена 99 гаспадарак і 353 жыхары, у Вялікім Лесе спалена 356, у Яскавічах – 305, у Пузічах – 726, у Рахавічах – 259, у Чаланцы – 320 жыхароў. А усяго за экспедыцыю на тэрыторыі палескай часткі Случчыны знішчана больш 10 000 жыхароў, узята 16 700 галоў галоў жывёлы, больш 222 тон збожжа [2].

Карная экспедыцыя нанесла значны урон партызанам і падпольшчыкам, аднак іх колькасць не памяншалася, народны супраціў толькі рос. У партызанскія атрады ўліваліся тысячы новых байцоў. Барацьба супраць фашыстаў прыняла яшчэ большы размах не толькі ў лясах, на рэйках, але і ў самім акруговым цэнтры – Слуцку. На бок партызан па ўсёй Случчыне пачалі пераходзіць нават паліцэйскія, чэхі, палякі, славакі, якія служылі фашыстам.

Адным з вядомых на Беларусі кіраўнікоў партызанскага руху быў Васіль Захаравіч Корж. Нарадзіўся 1(13) студзеня 1899 г. у в. Хорастава Мазырскага павета Мінскай губерніі. Цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці. У снежні 1921 г. быў прызваны ў польскую армію, на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Збег на Радзіму, уступіў у партызанскі атрад К.П. Арлоўскага. У 1936 – 1938 гг. В.Корж з К. Арлоўскім – у Іспаніі.

Ужо ў першы месяц Вялікай Айчыннай вайны Корж Васілій Захаравіч (партызанскі псеўданім – Камароў) стварыў партызанскі атрад у 60 чалавек з жыхароў г. Пінска. У далейшым ён вырас у Пінскае партызанскае злучэнне, якое налічвала 15 тыс. узброеных байцоў [3].

Ля мемарыяльнага комплексу, на развілцы дарог Старобін-Мікашэвічы пахавана 196 воінаў чырвонаармейцаў і партызан розных нацыянальнасцей. Сярод іх партызанскі сувязны з Леценца Лявонцій Рыгоравіч Вабішчэвіч і яго сын Алег, якога арыштавалі фашысты як сувязнога партызан. Алегмужнатрымаўся на допыце, нічога не сказаўворагу. Фашыстырасстралялі 13-гадовага хлопчыка [4].

Адыходзяць у мінулае падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аднак імены тых, хто здабыў перамогу павінны захавацца ў людской памяці. Сёння яны ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках. Кожнае мястэчка, кожная маленькая радзіма зямлі беларускай імкнецца захаваць імёны і подзвігі воінаў, партызан, аднасяльчан, безымянных герояў, як сведкаў тых падзей.

 

Літаратура:

1. Герман К.К. Правда истории против лжи о войне. Минск. Издательство «Университетское» 1986 г. 233 с;

2. Шырын Л. Непакорная Случчына. Шахцёр. № 27-33. 1993 г;

3. Ермаловіч В. З архіваў партызанскага руху. Беларускі гістарычны часопіс № 2. 1994 г. Ст. 13 – 18;

4. Фосман М. Помнікі, абеліскі. Шахцёр. 2 сакавіка 1993 г.


 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 353; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.01 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь