Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


З гісторыі стылістычнай навукі



1. Стылістыка і рыторыка.

Стылістыка як навука аб выяўленчых сродках літаратурнай мовы і майстэрстве іх выкарыстання бярэ пачатак у антычнай рыторыцы — навуцы аб прамоўніцкім маўленні. Высокаму ўзроўню прамоўніцкага майстэрства ў старажытным свеце спрыяла найважнейшая ўмова — дэмакратычны лад жыцця. «Рэспубліканская форма праўлення старажытных грамадстваў зрабіла красамоўства самым важным і неабходным мастацтвам»,— пісаў В. Р. Бялінскі. Перыяд росквіту старажытнага прамоўніцкага майстэрства (ка-нец V ст. і пачатак IV ст. да нашай эры) супадае з панаваннем дэмакратычных пачаткаў, а таксама ўздымам эканамічнага і палітычнага жыцця, у першую чаргу такіх дзяржаў, як Старажытныя Грэцыя і Рым.

Менавіта ў Афінах прамоўніцкае майстэрства дасягнула найбольшага росквіту. Пэўнае значэнне мелі славутыя законы Салона, якія прадугледжвалі, што кожны афінянін павінен асабіста абараняць свае інтарэсы на судовым працэсе. Паколькі не ўсе маглі гэта рабіць, з'явіліся так званыя лагографы — складальнікі судовых прамоў. 3 асяроддзя лагографаў выйшаў, у прыватнасці, вядомы палітычны дзеяч Старажытнай Грэцыі Дэмасфен — заснавальнік прамоўніцкага майстэрства ў Афінах.

Частыя выступленні на судовых працэсах, рытарычных спаборніцтвах, палемікі ў Народным сходзе, дзе аратар тлумачыў перад суайчыннікамі свае погляды і палітычныя праграмы, выклікалі пільную патрэбу ў спецыяльных і сістэматычных занятках па авалоданню прамоўніцкім майстэрствам. Узнікаюць школы прамоўніцкага майстэрства. Першымі тэарэтыкамі прамоўніцкага мастацтва былі Горгі, Ісакрат і Трасімах, творы якіх, на жаль, не захаваліся.

Развіццё прамоўніцкага майстэрства ў Старажытным Рыме працягвалася да той пары, пакуль на змену рэспубліцы не прыйшла імперыя. Імперыя, адзначыў вядомы рымскі гісторык Тацыт, «утаймавала красамоўства, як і ўсё іншае».

Сярод славутых прамоўцаў Старажытнага Рыму можна адзначыць Катона Старшага, братоў Гракхаў, Марка Антонія Гартэнзія, але найбольш вядомае для нас імя Марка Тулія Цыцэрона. Яго прамовы, накіраваныя ў абарону рэспублікі, супраць змоўніцкай дзейнасці Катыліны, па праву лічацца ўзорам прамоўніцкага майстэрства.

Рымская рэспубліка вылучыла таксама і выдатных тэарэтыкаў красамоўства, у прыватнасці Марка Фабія Квінтыліяна. У працы «Настаўленне аб прамоўніцкім майстэрстве» (12 кніг) ён падвёў вынікі тэорыі і прак-тыкі рымскага красамоўства класічнага перыяду і аха-рактарызаваў асноўныя метады і прыёмы прамоўніцкага майстэрства.

Значнымі помнікамі антычнай тэорыі мовы і стылю з'яўляюцца «Паэтыка» і «Рыторыка» старажытнагрэчаскага вучонага Арыстоцеля, у якіх даследуюцца пытанні тэорыі і практыкі паэтычнага і прамоўніцкага май­стэрства.

У «Рыторыцы» Арыстоцель упершыню вызначыў тэарэтычныя асновы прамоўніцкага мастацтва. Абвяргаючы погляды папярэднікаў, у тым ліку і свайго настаўніка Платона, якія сцвярджалі, што галоўная справа прамоўцы — не знаходжанне ісціны, а толькі перакананне ў праўдзівасці сваіх слоў, ён пісаў: «Да гэтага часу тыя, хто будаваў сваесістэмы прамоўніцкага майстэрства, выконвалі толькі нязначную частку сваёй задачы, бо ў галіне прамоўніцкага майстэрства толькі доказы маюць прыкметы, уласцівыя прамоўніцкаму майстэрству, а ўсё астатняе — не што іншае, як аксэсуары» .      У гэтых словах бачыцца развіццё вядомага тэзіса Дэмасфена аб тым, што «не словы і не гукі голасу складаюць славу прамоўцы, а кірунак яго палітыкі».

Адна з галоўных вартасцей антычных вучэнняў аб прамоўніцкім майстэрстве (і ў першую чаргу «Рыторыкі» Арыстоцеля), якая недастаткова ўлічваецца або проста ігнаруецца многімі даследчыкамі, заключаецца ў тым, што гэтыя вучэнні грунтуюцца на канкрэтнай прамоўніцкай Практыцы, з'яўляюцца спробай асэнсаваць і сцвердзіцьяе асноўныя метадалагічныя прынцыпы. Напісаная ў 335 годзе да нашай эры, «Рыторыка» Арыстоцеля і цяпер здзіўляе  крытычнай вастрынёй, дакладнасцю і канкрэтнасцю аналізу. Перад намі імёны і канкрэтныя факты, даследаванне паўстаючых за імі з'яў, дыферэнцыяцыя, асэнсаванне іх сувязі са светапогляднымі пазіцыямі аратара.

У «Рыторыцы» шмат месца адводзіцца вывучэнню псiхалагічных якасцей аўдыторыі, эмацыянальных рухаў не і г. д. Арыстоцель падкрэсліваў, што рыторыка ў яго разуменні мае універсальны характар, як і дыялектыка, пи абедзве яны датычацца такіх прадметаў, знаёмства і якімі можа некаторым чынам лічыцца агульным здабыткам ўсіх і кожнага і якія не абмяжоўваюцца сферай якой-небудзь асобнай навукі.

У трэцяй кнізе «Рыторыкі» Арыстоцель разглядае пытанні прамоўніцкага стылю, будовы прамоўніцкага мыступлення. Ён адзначае, што рыторыка, з'яўляючыся галіной дыялектыкі і «той навукі аб норавах, якую справядліва называюць палітыкай», карыстаецца не толькі доказамі, але і сродкамі эмацыянальнага ўздзеяння. «Недастаткова ведаць толькі, што трэба сказаць, але неабходна таксама сказаць гэта, як трэба; гэта вельмі спрыяе таму, каб мова зрабіла пэўнае ўражанне». Аднак, як ужо адзначалася, эмацыянальныя, вобразныя іродкі ў прамоўніцкім выступленні выконваюць, на думку Арыстоцеля, дапаможную ролю, яны толькі «аксэсуары», неабходныя ў сілу «маральнай разбэшчанасці слухачоў».

Арыстоцель размяжоўвае, асаблівасці стылю прамоўніцкага выступления і стылю мастацкага, паэтычнага твора, таксама як адрознівае асаблівасці прамоўніцкай мовы і мовы навуковай, аргументаванай. Праўда, тут ён часткова салідарызуецца са сваім настаўнікам Платонам, падкрэсліваючы, што калі задача рыторыкі накіравана на ўзбуджэнне той ці іншай думкі, то трэба клапаціцца пра стыль не як аб нечым, што заключав ў сабе ісціну, а проста як аб сродку пераканання слухача. Шмат увагі надае Арыстоці нытанням рытму, сувязі стылю і зместу, пытанням выкарыстання эпітэтаў, метафар і іншых паэтычных сродкаў у прамоўніцкім выступленні. «Стыль будзе мець пэўную якасць, калі ён поўны пачуцця, калі ён адлюстроўвае характар і калі ён адпавядае сапраўднаму стану рэчаў... Слухачы заўсёды спачуваюць прамоўцу, які гаворыць з пачуццём, нават калі ён не гаворыць нічога грунтоўнага; такім вось парадкам некаторыя прамоўцы з дапамогаю толькі тлуму спрабуюць зрабіць моцнае ўражанне на чытача».

Узнікшы ў антычным свеце як навука аб прамоўніцкім стылі, аб майстэрстве публічнага маўлення, рыторыка з цягам часу ператварылася ў звод дагматычных правіл прамоўніцкага майстэрства. Аднак у далейшым, у эпоху станаўлення і развіцця прэсы, а потым і такіх важнейшых сродкаў масавай камунікацыі, як радыё і тэлебачанне, адрадзіўся інтарэс да пытанняў рыторыкі, да класічнай спадчыны старажытных грэкаў і рымлян. Найбольш інтэнсіўна пытанні рыторыкі пачалі вывучацца ў рэчышчы новага напрамку ў гэтай навуцы — «новай рыторыкі». У зарубежных і айчынных даследаваннях апошняга часу рыторыка разглядаецца як навука аб сродках пераканання, аб метадах уздзеяння на масавую аўдыторыю з улікам сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцей апошняй .

Пытанні стылістыкі ў айчыннай філалогіі

2. Станаўленне беларускай і рускай стылістыкі таксама звязана з рыторыкай. Узоры прамоўніцкага майстэр­ства пакінулі нам такія бліскучыя майстры царкоўна-славянскай кніжнасці, як Іларыён, Кірыла Тураўскі, Аўрамій Смаленскі. Іх творы «...аказалі вялікі ўплыў на стылістыку ўсёй старажытнарускай літаратурнай мовы, на развіццё яе выяўленчых сродкаў, спосабаў і прыёмаў літаратурнага выказвання» .

Вытокі беларускай стылістыкі найперш звязаны з культурна-асветніцкай дзейнасцю выдатнага дзеяча белару­скай культуры XVI ст., першадрукара на ўсходняй славяншчыне Францыска Скарыны, а таксама яго паслядоўнікаў — Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Галоўная заслуга Скарыны заключаецца ў тым, што ён імкнуўся наблізіць біблейскія кнігі, якія ў той час з'яўляліся не толькі зборам рэлігійных правіл і канонаў, але і крыніцай ведаў, да простата чалавека, зрабіць іх даступнымі «людем простым посполитым к пожитку и ко розмножению добрых обычаев». Можна сказаць такім чынам, што Скарына паклаў пачатак беларускай функцыянальнай стылістыкі.

Нельга не адзначыць таксама важную ролю ў развіцці беларускай і рускай стылістыкі першых граматык Лаўрэнція Зізанія і Мялеція Сматрыцкага. Як вядома, па граматыцы Сматрыцкага вучыўся М. В. Ламаносаў, ён назваў яе «вратами учености» і ва многім кіраваўся ёю пры стварэнні сваёй «Расійскай граматыкі».

Галоўная заслуга Ламаносава ў галіне стылістыкі за­ключаецца ў тым, што ён стварыў закончаную тэорыю трох стыляў — высокага, сярэдняга і нізкага,— якая ўпершыню была сфармулявана ім у творы «Аб карысці кніг царкоўных у расійскай мове». Праўда, думка аб трох стылях маўлення была выказана яшчэ ў працах антычных і сярэднявечных аўтараў, аднак мела абстрактна-схематычны характар і не падмацоўвалася фактамі жывога канкрэтнага маўлення. У Расіі ж рэальна існавалі ў мове розныя «жанры маўлення», таму тэорыя трох стыляў аказалася тут заканамернай і абгрунта-ванай. Ламаносаў у межах кожнай з гэтых отылістычных сістэм імкнуўся вызначыць разнастайныя экспрэсіўна-выяўленчыя варыяцыі, уласцівыя тым ці іншым жанрам і тыпам грамадскага маўлення. Акрамя лексічнага кры-тэрыю класіфікацыі стыляў (супастаўленне рускіх і стараславянскіх слоў), ён адзначае таксама некаторыя граматычныя і фанетычныя. Вельмі цікавым у тэорыі Ламаносава было вылучэнне двух асноўных стыляў маўлення — простага і прамоўніцкага.

Значны уклад у развіццё стылістыкі ўнёс вядомы вучоны і пісьменнік пачатку XVIII ст. Ф. Пракаповіч. У працах «Паэтыка» і «Рыторыка» Пракаповіч выказаў свае погляды на прыроду моўных стыляў, жанраў, на характар экспрэсіі ў розных відах і жанрах мастацкага слова. Яго ідэі аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне стылістычных густаў першай паловы XVIII ст. Усе рыторыкі і паэтыкі, створаныя ў той час вучонымі Кіева-Магілянскай і Маскоўскай славяна-грэка-лацінскай акадэмій М. Даўгалеўскім, Л. Горкай, П. Крайскім, Г. Каніскім і іншымі, у той ці іншай меры заснаваны на філалагічных працах Пракаповіча. У іх былі закрануты ўсе пытанні, якія хвалявалі перадавое рускае грамадства ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.: па якім шляху трэба развівацца літаратуры, якой павінна быць новая літаратурная мова, як адкрыць шлях жывому народнаму маўленню ў сферу дзяржаўна-юрыдычных адносін, у літаратуру і абмежаваць распаўсюджанне ўстарэлых элементаў «славенскай» кніжнай традыцыі. Аднак даць вычар-пальны адказ на гэтыя пытанні Пракаповіч па аб'ектыўных гістарычных прычынах не здолеў.

Такім чынам, дзякуючы намаганням Ламаносава, Пракаповіча і іх сучаснікаў у XVIII ст. былі закладзены асновы рускай стылістыкі як навукі.

Яшчэ больш узрастае цікавасць да пытанняў стылістыкі і красамоўства ў XIX ст. У гэты час з'яўляюцца падручнікі і дапаможнікі па рыторыцы М. Ф. Кашанскага, М. М. Спяранскага, П. В. Пабеданосцава, К. Зелянецкага і інш. Аўтары іх, аднак, змешвалі пытанні красамоўства з пытаннямі паэтычнага майстэрства, логікі і псіхалогіі. Асноўны ж недахоп тагачаснай рыторыкі за-ключаўся ў тым, што яна насіла схаластычны характар, пакінуты ёй у спадчыну эпохай сярэднявечча.

Дагматычны характар гэтай навукі адзначаў В. Р. Бялінскі: «Цяпер рыторыка, у тым значэнні, якое надаюць ёй як навуцы, што навучае прыгожа пісаць, зрабілася выключнай прыналежнасцю педантаў, дурняў і лічыцца за такую ж навуку, як алхімія і астралогія» .

Свае погляды на прадмет і задачы стылістыкі, якая павінна прыйсці на змену рыторыцы, Бялінскі выказаў у рэцэнзіі на «Рыторыку» Кашанскага. Падкрэсліўшы, што гаварыць правільна і гаварыць добра — гэта не адно і тое ж, што іншы семінарыст гаворыць і піша, як увасобленая граматыка, а яго нельга ні слухаць, ні чытаць, крытык тлумачыў: «Справа ў тым толькі, каб гра­матыка ведала свае межы і слухалася мовы, якой правілы тлумачыць: тады яна навучыць правільна і пісаць, і чы-таць; але ўсё ж толькі правільна, не больш: вучыць жа гаварыць і пісаць добра — зусім не яе справа». Слоў-нае майстэрства мае свае прыёмы і заканамернасці. У мастацтве гаварыць, асабліва ў мастацтве пісаць, на думку Бялінскага, ёсць свой тэхнічны бок, вывучаць які вельмі важна. Стылістыка і павінна з'явіцца дадатковай, канчат-ковай часткай граматыкі, тым, што ў старажытных лацінскіх граматыках называлася syntaxis ornata і syntaxis figurata ".

Як бачым, стылістыку Бялінскі не супрацьстаўляе граматыцы, а разглядае яе як заканамерны працяг граматыкі, як вышэйшую ступень вывучэння моўнай дзейнасці. Гэта мае першаступеннае значэнне як для разу­мения суадносін і спецыфікі гэтых моўных дысцыплін, так і для вызначэння прадмета стылістыкі, аб'екта яе вывучэння і аналізу. Аб'ектамі стылістыкі Бялінскі лічыў элементы паэтычнага сінтаксісу, словы і выразы з вобразна-пераносным значэннем (тропы), пытанні стылю: «Гэты вышэйшы сінтаксіс павінен змяшчаць у сабе главы: 1. аб сказах і перыядах; 2. аб тропах; 3. аб агуль-ных якасцях стылю — чысціні, яснасці, дакладнасці, прастаце і інш. у адносінах да выказвання»12.

Такім чынам, Бялінскі вызначыў важнейшыя аб'екты стылістыкі, блізка падышоў да прызнання таго, што стылістычныя, вобразна-выяўленчыя элементы мовы складаюць спецыфічную сістэму, якая адрозніваецца ад фанетычнай, лексічнай і граматычнай сістэм мовы.

Шмат зрабілі для развіцця рускай стылістычнай навукі ў XIX ст. выдатныя лінгвісты і літаратуразнаўцы А. А. Патабня і Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскі. Асабліва цікавыя стылістычныя даследаванні Патабні, яго погляды на паэтычную мову, вучэнне аб знешняй і ўнутранай форме слова.

У XX ст. пытанні лінгвістычнай стылістыкі плённа распрацоўваюць такія вучоныя, як Л. У. Шчэрба, А. М. Пяшкоўскі, Р. О. Вінакур, В. У. Вінаградаў, Л. А. Булахоўскі, Б. В. Тамашэўскі, Б. А. Ларын, А. М. Гвоздзеў, А. I. Яфімаў і многія іншыя.

3 цягам часу найбольш перспектыўным напрамкам у стылістыцы становіцца функцыянальны. З'яўляюцца працы па пытаннях спецыфікі асобных стыляў маўлення, па агульных пытаннях функцыянальнай стылістыкі, па пытаннях стылістыкі тэксту і моўных жанраў Р. А. Буда-гава, Т. P. Вінакур, В. П. Вамперскага, М. М. Кожынай, В. Р. Кастамарава, А. А. Лявонцьева, Г. Я. Салганіка і інш.

Значных поспехаў дасягнула таксама літаратуразнаўчая стылістыка. Вядомы змястоўныя працы М. М. Бахці-на, Д. С. Ліхачова, М. Б. Храпчанкі, Д. М. Шмялёва, A. I. Фёдарава, Л. I. Цімафеева, А. В. Чычэрына, B. В. Кожынава, В. У. Адзінцова, Ю. М. Лотмана і многіх іншых аўтараў. У аснову літаратуразнаўчага вывучэння мовы мастацкага твора кладуцца прынцыпы арганічнай сувязі мовы і мыслення, думка аб тым, што ў струк­туры маўлення, у прыватнасці ў выкарыстанні тых ці іншых часцін мовы, у вобразных сродках, ва ўстойлівых асаблівасцях сінтаксісу,— ва ўсім гэтым праяўляецца характэрнае для аўтара ўспрыманне жыцця, разуменне чалавека і грамадства ў цэлым. Усё больш настойліва падкрэсліваецца неабходнасць садружнасці лінгвістыкі і літаратуразнаўства, а таксама іншых сумежных дысцыплін у галіне вывучэння стылю мастацкага твора. Да гэтай думкі прыйшоў, напрыклад, у выніку даследавання стылістыкі мастацкага маўлення В. У. Вінаградаў: «Тэндэнцыя да аб'яднання лінгвістычных і літаратуразнаўчых канцэпцый формы і зместу слоўна-мастацкага твора на аснове паглыбленага сінтэзу іх, на аснове вывучэння сэнсу, ідэі, задумы, як слоўна-структурнага элементу мастацкага цэлага, пленная і перспектыўная»13.

Першыя распрацоўкі праблем стылістыкі ў беларускай філалогіі з'явіліся ў 20—30-я гады XX ст. Аднак больш-менш сістэматычна і плённа яны пачалі вывучацца толькі ў пасляваенны перыяд.

Значны уклад у развіццё беларускай стылістыкі ўнеслі выдатныя майстры мастацкага слова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Максім Лужанін, Ян Скрыган, Пятро Глебка і інш. Іх увагу прыцягвалі важныя і актуальныя пытанні стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага слова, пытанні культуры беларускай мовы і індывідуальнага стылю пісьменніка. Многія думкі, выказаныя імі больш як трыццаць гадоў назад, не страцілі сваёй значнасці і ў наш час. У першую чаргу гэта адносіцца да выказванняў К. Чорнага. У артыкулах «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры», «Публіцыстычныя нататкі», «Заўвагі да стылёвых тэндэнцый у творчасці Сяргея Знаёмага» і многіх іншых пісьменнік закранае самыя разнастайныя пытанні культуры мовы і стылю: стылістычнай дыферэнцыяцыі моўных сродкаў, сінанімікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі беларускай лек-сікі, беларускай фразеалогіі і сінтаксісу, функцыянальных стыляў, газетнай мовы і г. д. Галоўны стрыжань усіх выступленняў К. Чорнага — патрабаванне мэтазгоднага і мэтанакіраванага выкарыстання сродкаў беларускай мовы ў адпаведнасці з жанрам, зместам, агульнай экспрэсіўнай накіраванасцю твора. Стыль і змест твора, адзначае пісьменнік, узаемазвязаны і павінны складаць арганічнае цэлае. Усякая змена, скажам, у канструкцыі фразы або нават толькі ў яе інтанацыі адбіваецца на змесце, прыводзіць да змены адценняў сэнсу і эмацыянальнай афарбоўкі. «Мова — жывая істота,— пісаў К. Чорны.— Яна жыве, а не існуе. Адным словам можна вельмі шмат выказаць або тым жа самым словам нічога не сказаць. I гэта нават можа быць ад таго, як гэта слова выгаварыць. Напрыклад, можна сказаць: «Ты не ведаеш». I можна сказаць: «Вельмі ты ведаеш!» Выказана тое ж самае, але ў другі раз мацней, нават з адзнакамі кпін»14.

К.Чорны прад'яўляў высокія патрабаванні да мовы літаратурнага твора, звяртаў пільную ўвагу на асаблівасці стылю аўтарскай мовы і мовы персанажаў, заўсёды падкрэсліваючы неабходнасць выкарыстання моўных сродкаў у адпаведнасці са зместам і жанрам твора. «Паколькі народная мова не маналітная, не аднолькавая для розных пластоў насельніцтва, паколькі яна развіваецца, зменьваецца ў залежнасці ад часу, то трэба глядзець, каторы стыль народнай мовы можа быць на месцы тут, а не там, і наадварот. Іначай кажучы, трэба ведаць, як карыстацца мовай» .

Пераканаўча К. Чорны паказвае, напрыклад, што няўмелае выкарыстанне пэўных стыля«ых прыёмаў, няўдалая стылізацыя пад народныя казанні ў творах сучасных аўтараў прыводзяць да грубых памылак. 3 гэтай мэтай пісьменнік аналізуе наступныя два ўрыўкі:

Зялёна-жоўты мох упры-                      Каля лесу віецца-сцелецца

гожваў улонні бору. Дзе-нідзе             сцяжынка. Ой, бяжыць, бяжыць                

 валялася сухое галлё. Рознае           не пратаптаная каля пушчы,

птаства знаходзіла тут сабе                      верасы абапал нахіліліся, тон-к 

сельбішча. Бесперапынна звіне-         кае голлейка сухое навалілася.       

ла жаўна. А на тоўстай, даўжэз-         Трашчыць голлейка сухое пад   

най сасне адпачываў каршун                    нагамі, колюць гліцы-чамярыцы         

пасля начной стомы. Азіраючы-        ногі босыя. Ідуць хлопцы моўч-     

ся навокал, сарока цікавалася                  кі, ідуць, пазіраюць... Наперадзе    

сесці ў свае гняздо.                               ідзе меншы, за ім другі з пля-

                                                               чыма шырокімі і грудзьмі пака-

                                                                тымі. Ступае ён цвёрда, крокі

                                                                робіць шырокія, дзе ступіць,

                                                                дык і прыцісне долу верас.

 

Урыўкі, адзначае К. Чорны, па стылістычнай струк­туры процілеглыя адзін другому. У першым з іх «строгія, суровый фразы, здаровы рэалістычны стыль з нахілам у здаровую рэалістычную рамантыку. У другім — кепская стылізацыя пад фальклорныя матывы. Можа быць, гэта аўтарскі прыём? Можа быць, гэта сумысля ствараецца атмасфера нейкага казачнага лесу, нейкай легендарнай сцяжынкі, нейкай містычнай хады двух хлапчукоў? Можа, гэтыя хлапчукі ідуць ад суёты чалавечай цераз лясы ў які-небудзь манастыр стаць схімнікамі? Не, гэта ідуць нашы сучаснікі, ранейшыя парабчукі, а пасля рабочыя савецкага завода.

Мне здаецца, што тут зноў жа простае няўмельства ператварыць стыль народных гутарак і стылі фальклор­ныя ў сваю пісьменніцкую зброю .

Шмат увагі надаваў К. Чорны пытанням публіцыстыч-най мовы, падкрэсліваючы арганічнае адзінства формы і зместу твораў гэтага стылю. «Пісьменнасць моўная трэба каб вымагалася ад журналіста гэтак, як выма-гаецца пісьменнасць палітычная».

3. Навуковае вывучэнне стылістыкі ў беларускай філалогіі пачалося ў пасляваенны час. У 50—60-я гады выходзяць працы Ф. М. Янкоўскага «Пытанні куль­туры мовы», «Беларускае літаратурнае вымаўленне», «Беларуская фразеалогія». Цікавыя стылістычныя назіранні можна знайсці ў працах У. Анічэнкі, А. Аксамітава, Л. Антанюк, М. Бірылы, М. Булахава, Т. Бандарэнка, А. Баханькова, Л. Бурака, Я. Камароўскага, I. Германовіча, А. Жураўскага, А. Каўруса, Р. Клюсава, I. Лепешава, В. Ляпёшкіна, Б. Лапава, А. Міхневіча, А. Наркевіча, А. Падгайскага, Л. Шакуна, П. Шубы, А. Юрэвіч і многіх іншых беларускіх лінгвістаў. Багаты стылістычны матэрыял прадстаўлены ў двухтомнай акадэмічнай «Беларускай граматыцы» (1985—1986), у перыядычных выданнях «Беларуская лінгвістыка», «Бе­ларуская мова», «Культура мовы журналіста», у падручніках і вучэбных дапаможніках. Часта з'яўляюцца арти­кулы па пытаннях беларускай стылістыкі ў часопісах «Полымя», «Народная асвета», у газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і інш.

Напачатку пытанні стылістыкі разглядаліся беларускімі мовазнаўцамі пераважна ў культурна-моўным, нарматыўным аспекце, а не функцыянальным. Потым, у 70—80-я гады, пачынаюць з'яўляцца даследаванні, у якіх закранаюцца пытанні функцыянальнай дыферэнцыяцыі сродкаў беларускай мовы. Прытым найбольшая ўвага даследчыкаў скіравана на вывучэнне мастацкага стылю, асаблівасцей мовы мастацкай літаратуры. Гэта тлумачыцца ў першую чаргу спецыфікай фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Як вядома, ужо з самага пачатку вызначыўся той магістральны напрамак, у якім адбывалася ўсё далейшае развіццё і ўдасканаленне беларускай літаратурнай мовы: тое, што ўводзілася ў літа-ратурны ўжытак, чэрпалася амаль выключна з жывых народных гаворак. Усё гэта прымушала ў адборы і выкарыстанні моўнага матэрыялу свядома ці міжвольна арыентавацца на ўзоры, назапашаныя мастацкай літаратурай. Сама ж мастацкая літаратура, яе вобразная структура, спосабы і прыёмы адлюстравання жыцця, як адзначаюць многія даследчыкі, развівалася непасрэдна з крыніц народнай моватворчасці. Нельга не пагадзіцца з праф. Л. М. Шакуном, які, характарызуючы асаблівасці станаўлення і развіцця беларускай мовы, пісаў: «Стылістычную адметнасць беларускай літаратурнай мовы на сучасным этапе ў значнай меры вызначае характар сродкаў і спосабаў літаратурнага выказвання, выпрацаваных у розных жанрах і відах мастацкай літаратуры, хоць, зразумела, нельга адмаўляць ролю ўсіх уласцівых беларускай літаратурнай мове функцыянальных стыляў. Даволі развітыя, жанрава дыферэнцыраваныя функцыянальныя стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы ўзбагачаюцца і ўдасканальваюцца сваімі ўласнымі шляхамі ў адпаведнасці з запатрабаваннямі моўнай практыкі. Але развіццё іх адбываецца ў русле тых традыцый, што вельмі рана склаліся ў гісторыі мовы мастацкай літаратуры. Сутнасць іх заключаецца перш за ўсё ў параўнальна шырокіх магчымасцях выкарыстання сродкаў народна-гутарковага паходжання ў тэкстах самага разнастайнага зместу (навуковага, афіцыйна-дзелавога і г. д.) і арганічным «непрыняцці» ўсяго таго, што не стасуецца з асаблівасцямі («духам») жывой народнай гаворкі. У гэтых адносінах беларуская літаратурная мова ярка адрозніваецца, напрыклад, ад рускай літаратурнай мовы, якая выпрацавала трывалыя традыцыі шырокага выкарыстання сродкаў кніжнага паходжан­ня і бесперапынна папаўняецца інавацыямі, створанымі на іх базе і па іх узору».

Разам з тым нельга не прызнаць і таго факта, што ў наш час, у сувязі з імклівым развіццём сродкаў масавай камунікацыі, у сучаснай беларускай мове актыўна дзейнічае і другая, процілеглая, тэндэнцыя. Яна заключаецца ва ўсё большым уплыве кніжных элементаў (асабліва ў навуковым, афіцыйна-дзелавым і газетна-публіцыстычным стылях). Гаворачы пра асаблівае значэнне ў наш час масавай камунікацыі, разважаючы пра «плынь інфармацыі», пра «інфармацыйны выбух» і г. д., В. В. Адзінцоў адзначыў, напрыклад, у дачыненні да рускай літаратурнай мовы: «Менавіта тут знаходзіцца зараз цэнтральная зона літаратурнай мовы, менавіта тут адбываюцца зараз найбольш важныя, істотныя моўныя працэсы, выпрацоў-ваецца і крышталізуецца норма літаратурнай мовы. Калі ў XIX стагоддзі крытэрыем і паказчыкам нарматыўнасці была мова мастацкай літаратуры, то зараз для вызначэння нормы, для высвятлення (доказу) ступені ўжывальнасці і стылістычнай характэрнасці лексічных і сінтаксічных адзінак даследчыкі звяртаюцца да тэкстаў газеты, радыё, лекцыйных матэрыялаў і г. д.»

Паказальна, што ў сваіх лінгвастылістычных і нарматыўных распрацоўках многія беларускія лінгвісты ў апошні час таксама ўсё актыўней выкарыстоўваюць матэрыялы прэсы, радыё і тэлебачання. Анахранізмам гучаць апошнія выказванні некаторых беларускіх пісьменнікаў аб той шкодзе, якую быццам наносяць сродкі масавай інфармацыі развіццю беларускай мовы. Больш слушную думку выказаў у свой час Міхась Стральцоў: «Пісьменнікі кідаюцца ў крайнасць — яны баяцца «газетчыны», «публіцыстыкі», і там, дзе пра нешта можна сказаць адным словам-паняццем, праўда, не «сакавітым» (о, гэтая «сакавітасць»!), ужываюць трыццаць слоў, наіўна, па-школьніцку апісваючы паняцце, з'яву, прадмет... Не думаю, каб мяне можна было зразумець так, нібыта я клічу да бясколернай, штампаванай мовы. Наадварот! Я хачу ска­заць толькі, што ў нас яшчэ слаба развіты тыя стылі прозы, існаванне якіх немагчыма без лексікі, якая перадае адцягненыя паняцці (філасофскай, палітычнай, вытворчай і г. д.). Некалі Пушкін шкадаваў, што ў сучаснай яму рускай літаратурнай мове «вучонасць, палітыка і філасофія яшчэ па-руску не гаварылі; метафізічнай мовы ў нас зусім не існуе». Якім зразумелым павінен быць нам клопат вялікага паэта».

Такім чынам, праблема функцыянальна-стылістычнага развіцця беларускай літаратурнай мовы застаецца па-ранейшаму адной з цэнтральных праблем лінгвістычнай стылістыкі. На жаль, у беларускім мовазнаўстве яна рас-працоўваецца недастаткова. А гэта ўрэшце і прыводзіць да змешвання паняццяў літаратурнай мовы і мовы ма­стацкай літаратуры, праблем стылістыкі і культуры мовы.

Зразумела, што актуальныя праблемы беларускай стылістыкі могуць быць паспяхова вырашаны агульнымі намаганнямі не толькі вучоных-лінгвістаў і літаратуразнаўцаў, але і шырокага кола грамадскасці, у першую чаргу пісьменнікаў і журналістаў. Гэта адзначыў яшчэ К.Чорны: «Вывучэнне мовы — гэта, кажуць, задача лінгвістаў, а пісьменніку трэба ставіць праблемы, «адбіваць сучаснасць». Але мала хто думае, што для гэтага патрэбна нейкая, калі льга так сказаць, рэчаіснасць, нейкі матэрыял. Усякі ж ведае, што з дрэннага матэрыялу нават кашаля не спляцеш, не то што якога-небудзь твора». I гэта датычыцца не толькі мовы мастацкай лі-таратуры, але і мовы нашых газет, мовы навукі, мовы афіцыйна-дзелавых дакументаў.

13 Виноградов В. В. О теории художественной речи. М., 1971. С. 104.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 413; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.032 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь