Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі
Прыналежнасць слова да таго ці іншага функцыянальнага стылю, да вуснага або пісьмовага маўлення надае слову адпаведную стылістычную афарбоўку. Вылучаюцца наступныя функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі: агульнаўжывальная, размоўна-бытава'я (у тым ліку прастамоўны і дыялектны пласты), спецыяльная і грамадска-палітычная. 29. Агульнаўжывальная лексіка з'яўляецца асновай слоўнікавага складу. Да гэтага тыпу лексікі адносяцца назвы прадметаў, з'яў, паняццяў: вада, дом, дзверы, стол, двор, вуліца, дождж, сабака, конь, верабей, скрыня, боты, галава, дзень, ноч, праца, хада, купанне, размова і г. д.; якасцей і акалічнасцей: добры, смелы, цёплы, чысты, белы, шмат, пешкі і г. д.; дзеянняў і станаў: бегчы, несці, браць, ставіць, чакаць, глядзець і г. д. Як бачым, агульнаўжывальныя словы — гэта назвы найбольш звыклых і шырока распаўсюджаных прадметаў, з'яў, якасцей, дзеянняў. У аднолькавай меры гэтыя словы выкарыстоўваюцца і ў бытавым маўленні, і ў дзелавым, і ў навуковым, і ў мастацкім. Таму агульнаўжывальную лексіку называюць яшчэ міжстылявой, стылістычна не абмежаванай. Яна забяспечвае адзінства слоўнікавага складу мовы. У пэўных выпадках агульнаўжывальнае слова можа атрымаць тую ці іншую стылістычную афарбоўку — функцыянальную або эмацыянальна-экспрэсіўную. Так, у спецыяльна-тэрміналагічным значэнні яно набывае афарбоўку спецыяльнага маўлення — адпаведна навуковага або публіцыстычнага стылю: магнітнае поле, паршнявы палец, стомленасць металу, на аб'екты падалі ц я п л о, дзяржаўнае пытанне, рост інтарэсаў, палітычнае ж ы цц ё, грамадскі п а р а д а к. 30. Размоўна-бытавая лексіка ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, хаця многія яе словы блізкія да агульнаўжывальных і сустракаюцца ва ўсіх стылях. Тут трэба адзначыць, што ў беларускай літаратурнай мове, якая склалася на аснове жывых народных гаворак, рэзкую мяжу паміж агульнаўжывальнымі і размоўна-бытавымі словамі наогул правесці вельмі цяжка, таксама як цяжка бывае адрозніць агульнаразмоўныя словы ад прастамоўных і дыялектных. У якасці ілюстрацыі можна прывесці пары слоў, першыя з якіх у слоўніках адзначаны як размоўныя, а другія з'яўляюцца агульнаўжывальнымі іх сінонімамі: бубнач — барабаншчык; вобмаль — мала; віжаваць — сачыць; галёкаць — крычаць; дапяць — дайсці; глуміць — псаваць; доўжыцца — працягвацца; засівіць — забяліць, згадка — успамін; зглуміць — папсаваць; згрызота — перажыванні, звадкі; знаны — вядомы, кіндзюк — страўнік; лайдак — лодар; пляжыць — секчы; порстка — хутка; рагуля — рагуліна, карова; рахуба — разлікі, выгада; скокі — танцы; спрат— сховішча. Многія са слоў, якія лічацца размоўна-бытавымі, ужываюцца і ў пісьмовым маўленні, прычым не толькі ў мастацкім стылі, але і ў публіцыстычным і нават у навуковым: Напісанне — згадка пра наш дарожны смех з той архаічнай, але жывучай старан-насці, з якою некаторыя польскія даследчыкі творчасці Міцкевіча абыходзяць ды прыкрываюць беларусізмы ў яго творчасці (Б.); Я пабыў там, куды не ўсім здараецца дапяць (Луж.). Асноўны фонд размоўна-бытавой лексікі складаюць экспрэсіўныя словы, якія маюць дадатковыя вобразныя, ацэначныя адценні: Я з табою, відаць, балбачу ўхаластую (Пташн.); Сам закрыў магазін, набытак сплавіў (I. М.); Ён цяпер трубіць усім у вушы: я, кажа, сваімі рукамі рэвалюцыю рабіў (К. Ч.). Выдзеленыя ў прыведзеных прыкладах словы ствараюць спецыфічна размоўную экспрэсію, якая процістаўлена кніжнай, параўн.: Я з табой, відаць, балбачу ўхаластую — Я з табой, відаць, дарэмна размаўляю. 31. Прастамоўная лексіка. Найбольш экспрэсіўнай разнавіднасцю размоўнай лексікі з'яўляецца прастамоўная. Гэта стылістычна зніжаныя словы: валацуга, выперці, гніда, жлукціць, звягня, змікіціць, плявузгаць, целяпацца і г. д. Прастамоўныя словы і выразы часцей маюць адмоўнае значэнне: А ты яшчэ с м а р к а ч (Пташн.); 3 воч маіх шафёрскіх мат ай скарэй (Пташн.); Ц а ц-кацца можа буду з табой? (I. М.); Падохніце, выпруціцеся з галаднечы (I. М.); Пазней цябе з старшынь калгасных прапёрлі (Панч.); Яны ўсіх падлюг на зямлізатапталі б. Яны ўсіх гадзюк на зямлі спапялілі б (Панч.). Размоўныя і прастамоўныя словы могуць адрознівацца ад літаратурнага эквівалента фанетычна: во — вось, колісь — калісь, словаўтваральнымі элементами ваколле— наваколле, верхаводка — верхаводдзе, вынаходка — вынаходства, галадоўля — галадоўка, жытка — жыццё, каханак — каханы, клапотны — клапатлівы; марфалагічна: касмаццё — пасмы, колька — колікі. У мастацкай літаратуры прастамоўная лексіка ўжываецца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў: Сцёпку аж горача стала ад гэтых комплексаў... П я р у н бы і х пабіў, і нялоўка яму перад Аленкаю: яна комплексы праходзіць, а ён аб гэтых комплексах ні цэ ні м э. I што яны, праклятыя, азначаюць (К-с); «Прыйшлі ці прыехалі?» — «Дзе там у чорта прыехала! Пехадралам n р у!» (К-с). У аўтарскай мове прастамоўныя элементы выкарыстоўваюцца дзеля таго, каб выказаць адносіны да прадмета размовы; часта пры іх дапамозе падкрэсліваецца недастатковая павага, нават знявага: Ёй трэба з некім языком мянціць; Уласныя дамкі і кватэры з усімі іх самымі сучаснымі бэбахамі; Але лінялі і драліся прывезеныя гранты у сямейнікаў; Проста, каб дзеты не сталі наркаманамі І не звалакліся ў хіпі (Луж.). Прастамоўныя словы выкарыстоўваюцца са спецыяльнай стылістычнай устаноўкай — для надання тэксту гумарыстычнай або іранічнай афарбоўкі. У якасці прыкладу можна прывесці яркую і дасціпную сцэну з «Новай зямлі» Я. Коласа: Ды перабраў тут дзядзька меру: На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся, Што свет яму перавярнуўся, На брук зляцеў ён з тратуару, Перакруціўся разоў пару I так у брук бядак загасіў, Траха манеркі не расквасіў.
32. Дыялектызмы. Частку размоўна-бытавой лексікі складаюць дыялектызмы — словы і выразы з мясцовых гаворак. Дыялектызмы пранікаюць у літаратурную мову. Гэтаму садзейнічаюць пісьменнікі, якія бяруць з народнай мовы ўсё лепшае і каштоўнае і, творча апрацоўваючы, уводзяць у літаратурнае ўжыванне. Выкарыстоўваюцца дыялектызмы ў мастацкай літаратуры для стварэння мясцовага каларыту, для індывідуалізацыі мовы дзеючых асоб. У публіцыстыцы ўжыванне дыялектызмаў абмежаванае, зусім не дапушчальныя яны ў афіцыйна-дзелавой і навуковай мове. У першыя дзесяцігоддзі XX ст., на пачатку адраджэння нацыянальных моў былой Расійскай імперыі, выкарыстанне дыялектызмаў у мастацкай літаратуры было асабліва шырокім. Адны з дыялектызмаў замацоўваліся ў мове і атрымоўвалі права на агульналітаратурнае ўжыванне, другія не прыжываліся і заставаліся ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык індывідуальнага стылю. Працэс узбагачэння беларускай літаратурнай мовы дыялектнымі словамі, праўда, не такі інтэнсіўны, як раней, адбываецца і цяпер. Так, напрыклад, слова асмягнуць у «Беларускарускім слоўніку» (1962) адзначана як абласное, аднак у апошні час яно шырока ўжываецца як літаратурнае ў мастацкім, публіцыстычным і навуковым стылях. Я. Колас заклікаў пісьменнікаў уважліва ставіцца да выкарыстання слоў з жывой народнай мовы. «Перад увядзеннем кожнага новага слова,— пісаў ён,— трэба добра абшарыць кішэні свае памяці, перагледзець слоўнікавыя і фальклорныя крыніцы, прыслухацца да жывой гаворкі — а можа і знойдзецца якраз тое, што неабходна, што ўжывалася і чамусьці забыта ці ўжывалася і невядома нам» . Гэта думка народнага паэта прасяк-нута клопатам аб далейшым развіцці нацыянальнай мовы, аб узбагачэнні яе слоўніка яркімі і сакавітымі словамі. У творах К. Чорнага, К. Крапівы, Я. Брыля і іншых аўтараў шмат цікавых моўных знаходак, якія сведчаць аб невычэрпным багацці народнай лексікі і фразеалогіі. Ярка перадае, напрыклад, у «Палескай хроніцы» асаблівасці гаворкі палешукоў I. Мележ. Праўда, у апошні час «палескі каларыт» у мове мастацкіх і публіцыстычных твораў стаў «модай», якую трапна крытыкаваў Г. Юрчанка: «Добро, я вам кажу, на Палессі. Кожны дзядзько жызь панімае. Вон табе прачытае газету ды яшчэ паслухае, што гавораць па радзіві. 3 такім не папрастарэкуеш. А цётко? Гавары з ёю — не нагаворышеа. Пра жыццё-быццё ўсё чысценько раскажа — як сын у армеі служыць, як ланно дзяўчо выкачаласа, хоць сёння вяселлейко збірай, як смакотна картопель выбуяла...» Карыстаючыся выразнымі і яркімі сродкамі жывой народнай мовы, беларускія пісьменнікі разам з тым настойліва перасцерагалі супраць засмечвання літаратурнай мовы вузка абласнымі словамі і выразамі. Аб неабходнасці крытычна выбіраць словы з жывой народнай мовы К. Крапіва пісаў у артыкуле «Некаторыя пытанні беларускай мовы»: «...Зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызмы, калі ёсць адпаведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад, махнытка, калі ёсць галавешка. У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць: кабаны пяюць, хоць там іменна так і гавораць». Гэта датычыцца мовы не толькі мастацкай літаратуры, але і публіцыстычнай. Ніякага сэнсу няма, напрыклад, замест літаратурнага слова бручка ўжываць бульма, бульба, каліўка, вэмбух або іншую з шматлікіх дыялектных назваў гэтай культуры. Аднак як экспрэсіўны моўны сродак дыялектызмы, побач з іншымі размоўна-бытавымі словамі, могуць выкарыстоўвацца і ў публіцыстыцы, і ў навукова-крытычнай літаратуры: Ад першага вершыка, які ўспамінаю з інтымнай усмешкай, да першага апавя дання, якое ўспрымаю сур'ёзна, было у мяне дзесяць гадоў неспакойнага трымкання на трох мовах адразу (Б.).
33. Жарганізмы. У размоўна-бытавую лексіку ўваходзяць таксама жарганізмы — спецыфічныя словы якой-небудзь сацыяльнай групы або людзей пэўнай прафесіі. Прыклады з вучнёўскага і студэнцкага жаргону: зубрыць, плаваць пры адказе, здаваць хвасты, банан (двойка). У дарэвалюцыйны час вузкія сацыяльныя групы імкнуліся выкарыстаннем спецыфічных слоў вылучыць сябе з асяроддзя простата народа. Так, напрыклад, багатая беларуская шляхта, імкнучыся быць падобнай да польскіх паноў, шырока ўжывала скажоныя польскія словы і гэты свой жаргон проціпастаўляла беларускай народнай мове, якую абразліва называла «мужыцкай». Да жарганізмаў належаць умоўныя словы і назвы, якія бытуюць у асяроддзі прадстаўнікоў розных прафесій і сацыяльных груповак. Гэта так званыя аргатызмы — засакрэчаны, тайны жаргон, які вядомы толькі вузкаму колу людзей. Аргатызмамі трэба лічыць таксама лаянкавыя словы, шматлікія скарочаныя і спрошчаныя фармулёўкі, распаўсюджаныя сярод людзей, якія не сочаць за сваей мовай, фанабэрацца «моднымі» слоўцамі накшталт сіла, мощна, стыльна, законна, жалезна і г. д.
34. Спецыяльная лексіка. Да спецыяльнай лексікі адносяцца ў першую чаргу тэрміны навукі і тэхнікі — матэматычныя, хімічныя, медыцынскія, батанічныя, філасофскія і інш.: інтэграл, лагарыфм, малекула, катыёны, рэзекцыя, дыябет, скальпель, навакаін, дэндралогія, дэдукцыя, дэтэрмінізм, дэізм, кандэнсатар, дэтанатар, цыркуляцыя. Тэрміны, як правіла, адназначныя і не маюць амонімаў. У спецыяльную ўваходзіць таксама лексіка, якая выкарыстоўваецца ў розных галінах народнай гаспадаркі і сферах чалавечай дзейнасці. Гэта так званая прафесіянальная лексіка, або прафесіяналізмы: дзот, дывізіён, фланг, авангард, ар'ергард (з мовы ваенных), дэбет, крэдыт, асігнаваць, аўтсайд, афсайд, тайм, раунд. Да прафесіяналізмаў належаць таксама словы і выразы паляўнічых, рыбакоў, цесляроў, слесараў і г. д. У спецыяльнай лексіцы кожнай прафесіянальнай галіны маюцца абыходкавыя тэрміны, якія ўваходзяць у размоўна-бытавое маўленне (спецыяльны жаргон) асоб гэтай прафесіі. Так, напрыклад, у лётчыкаў вядома слова казліць, у шафёраў — баранка, у маракоў — сабака (начная вахта), у газетчыкаў — ляп (памылка) і інш. Такія тэрміны экспрэсіўныя, часта афарбаваныя эмацыянальна. Яны выкарыстоўваюцца і ў неспецыяльным маўленні: націскай на ўсе педалі і газуй (з мовы аўтамабілістаў), балельшчык, прамазаць (спартсменаў). Частка прафесіяналізмаў і навуковых тэрмінаў увайшла ў літаратурную мову і зразумела большасці людзей, якія не з'яўляюцца спецыялістамі ў тых галінах тэхнікі, прамысловасці, культуры і навукі, адкуль гэтыя словы ўзяты: экскаватор, сінтаксіс, футбол і інш. У сувязі з павышэннем культурнага ўзроўню народа, з развіццём навукі і тэхнікі колькасць тэрмінаў, якія, не губляючы сваіх тэрміналагічных функцый, атрымліваюць шырокае літаратурнае выкарыстанне, значна павялічваецца. Гэтаму садзейнічаюць газеты, радыё, масавая навукова-папулярная літаратура. Аднак менавіта тут часцей за ўсё сустракаюцца выпадкі загрувашчвання тэкстаў вузкаспе-цыяльнымі тэрмінамі і прафесіянальнымі выразамі. Вось урывак з артыкула ветэрынарнага ўрача (надрукаваны ў раённай газеце пад рубрыкай «Парады спецыяліста»): Яшчур — вострае кантагіёзнае захворванне, якое распаўсюджваецца ў выглядзе эпізаотыі і паражае пераважна буйную рагатую жывёлу. Хвароба характарызуецца наступнымі прыметамі: з'яўленне ў ротавай поласці, на венцах капыт, сасках вымені афтаў і эрозій з выразнай здольнасцю да хуткага загнойвання. Выдзеленыя тут словы наўрад ці зразумелыя большасці чытачоў, на якіх разлічан артыкул. Яшчэ прыклад. У адной газеце быў надрукаваны агляд надвор'я, разлічаны на масавага чытача. Аднак нрычыны пахаладання, адзначаныя ў ім, могуць зразумець толькі спецыялісты: Пахаладанне было выклікана разбурэннем вобласці высокага ціску і праходжаннем праз тэрыторыю Беларусі лагчын нізкага ціску і звязаных з імі фронтальных раздзелаў. Кожная галіна навукі і тэхнікі мае ўласную тэрміналогію, свае фразеалагічныя сродкі, свае традыцыйныя прыёмы афармлення думкі. Аднак у творах, адрасаваных шырокай аўдыторыі, неабходна карыстацца агульнай для ўсіх літаратурнай мовай. Празмернае захапленне нрафесіяналізмамі і навуковымі тэрмінамі шкодзіць яснасці і даходлівасці выкладу. На жаль, часта яшчэ самыя простыя, самыя звычайныя паняцці выражаюцца занадта «па-вучонаму», выклікаючы недаўменне ў чытача. Навошта, напрыклад, замест адно цяля пісаць адна галава маладняку буйной рагатай жывёлы або замест прывязаць — зафіксіраваць пры дапамозе прывязі звычайным прыёмам? Навошта брашуру аб выхаванні дзяцей, разлічаную на масавага чытача, пісаць такой мовай: Непасрэдныя патрэбнасці, жаданні, пачуцці і інтарэсы, калі яны супадаюць з грамадскай неабходнасцю, з маральнымі імкненнямі, палягчаюць валявыя намаганні, ва ўсякім выпадку, робяць непатрэбным накіраванне валявых намаганняў у барацьбе за пастаўленыя мэты; дэзарганізацыя апетыту пры бачанні пірожнага? Спецыяльная лексіка можа выконваць у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы пэўныя стылістычныя функцыі. Так, яна ўжываецца з мэтай стварэння спецыфічнага вытворчага каларыту. Напрыклад: Суцэльным гулам ракочуць вялізныя ратацыйныя машыны — кам-байны друкарскай гправы. Сіпяць і ляскаюць малыя руплівыя «амерыканкі». Да суму аднастайнымі раскатамі гудуць машыны, што называюцца плоскімі. Іх шум нагадвае марскі прыбой. Не толькі шум! Гледзячы ўздоўж лініі дзесятка гэтых машын на тое, як з-пад вальцаў узад ды наперад з мерным грукатам раскачваюцца талеры, зрокам памяці бачыш, як кішыць на пяску пена, як няспынна варушыцца галька, як пырскаюць угару ўсплёскі хваль, у бяссільнай злосці штурмуючы валуны... У гэтым урыўку з апавядання Янкі Брыля «Лазунок» прафесіянальныя словы спатрэбіліся для апісання друкарскага працэсу. Частка з іх тлумачыцца ў самім тэксце, а частка ў спасылках-каментарыях. Шырока выкарыстоўваюцца прафесіянальныя словы і выразы для індывідуалізацыі мовы персанажаў твора. Яркую стылістычную функцыю выконваюць скажоныя прафесіяналізмы ў мове старога Стафанковіча з аповесці К. Чорнага «Люба Лук'янская»: Пане млынар, раймонт, райманціравайь! Млын, кажуць, цэлы год не меў дзейсцвія? Я яго ў дзейсцвіе пушчу! Патрухлявела там, пагніло? Райманцірую і давяду да дзейсцвія... Нярэдка тэрміналагічная і прафесіянальная лексіка, якая мае абмежаванае распаўсюджанне ў якой-небудзь сферы чалавечай дзейнасці, ужываецца для абазначэння з'яў і паняццяў з іншых сфер. Такое выкарыстанне, безумоўна, павінна быць стылістычна матывавана. Часта аўтар, разумеючы незвычайнасць і некаторую ўмоўнасць ужывання ў новым значэнні спецыяльнага слова, агаворвае, растлумачвае яго выкарыстанне: Літаратурны ўплыў — гэта, можна сказаць, падкормка таленту (з газеты). У дадзеным выпадку сельскагаспадарчы тэрмін над кормка, удала ўжыты ў літаратурна-крытычным артыкуле, мае выразную экспрэсіўную нагрузку. Шматлікія тэрміналагічныя словы для абазначэння з'яў з іншай галіны без усякай агаворкі шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. У гэтым выпадку слова выступае ў пераносным значэнні і таксама набывае выразнае экспрэсіўнае адценне: Начальнік 4-га будаўнічага участка т. Пархімовіч фарсіруе на машыне ГАЗ-51 вялікую лужыну на Школьнай вуліцы. Слова фарсіраваць мае два значэнні: 'узмацніць, паскорыць' і 'з боем рабіць пераход цераз водную перашкоду'. У другім значэнні яно належыць да ваеннай лексікі, але ў прыведзеным прыкладзе ўжыта для абазначэння з'явы, далёкай ад ваеннай справы. У выніку выступае з адмоўнай экспрэсіяй і надае фразе іранічны сэнс. Ужыванне прафесіяналізмаў у пераносным значэнні для стварэння гумарыстычнага эфекту можна знайсці ў творах многіх пісьменнікаў. Так, апавяданне К. Крапівы «Вясна» цалкам пабудавана на гумарыстычным пера-асэнсаванні прафесіянальных слоў і выразаў, напрыклад: Чырвоная вясна павяла рашучы наступ. Белая зіма здае свае пазіцыі на ўсім фронце, толькі дзе-нідзе, у самых глухіх закутках, замацаваліся яе белыя атрады, але і тыя, бачачы сваю немінучую пагібель, праліваюць раўчукі слёз. Група дзяцей захапілася планам штучнага абваднення; яны адводзяць ваду ручая на больш высокія пясчаныя месцы. Вынікі не прымушаюць сябе доўга чакаць, і зараз жа з'яўляюцца пірагі, бліны і аладкі. На прызбе Трахімавай хаты адбываецца чарговы жаночы сход. 3 прычыны добрай пагоды і свя-точнага дня сход асабліва мнагалюдны і шумны. Таварыш Матрона ўжо прачытала лекцыю аб тым, як трэба саджаць курыцу на яйцы, пры гэтым падкрэсліла, што для таго, каб курыца сядзела акуратна і каб кураняты былі чубатыя, неабходна саджаць курыцу на захадзе сонца, скубці яе за чуб і паказваць ёй фігі. Некаторыя даследчыкі да спецыяльнай лексікі адносяць таксама паэтызмы — словы і выразы, якія традыцыйна ўжываюцца ў мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі (анёл, багіня, галубка, царэўна, лілея, вячысты, зарніца, раць, зоры, бель, сінь, чары і інш.): К зорам агністым, к прыволлю нябеснаму... (Куп.); У лесе зялёным царэўна жыла (Куп.); Любе голуб галубку (Куп.); Гаі ў возеры купаюць чарысны (Тр.); Лілеі плакалі ў хвалях сініх (Тр.).
35. Грамадска-палітычная лексіка. Стылістычна замацаванай за гэтым тыпам лексікі з'яўляецца значная колькасць слоў, якія абазначаюць з'явы грамадска-палітычнага жыцця: камунізм, капіталізм, сацыялізм, дэмакратыя, свабода, роўнасць, прагрэс, заваёва, права, дзяржаўны лад, грамадзянін, парламент, дэмагог, улада, праграма, канферэнцыя і інш. Да гэтага тыпу лексікі можна аднесці таксама шматлікія тэрміны грамадскіх навук — літаратуразнаўства, гісторыі, юрыспрудэнцыі і інш.: змест, форма, тэма, ідэя, тыповы, рэальны, суб'ектывізм, дыялектыка, указ, дагавор, пастанова. Грамадска-палітычная лексіка ў сваёй аснове належыць да нейтральных (інтэлектуальных; гл. §36) сродкаў мовы. Аднак некаторыя словы гэтай групы маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку: цемрашальства, выкрыванне, рабаўласніцкі, спадчына, сентиментальны, каланіялізм, прыгнёт і г. д. Такія словы надаюць маўленню ярка выражаную ўзвышаную танальнасць: Дык працуйма ж і далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя з я рн я т ы п р а ў д ы, б р а ц т в a і с в а б о д ы, б уд зіма ж ы в о г а народнага духа з магутным клікам: к с о нцу і пра у д зе! Будзем мець буйны у раджай і б а г а т а е ж н і в о. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і нясланых апекуно ў . Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказа ў Капернік аб зямлі: «А ўсё ж такі яна рухаецца!», т. е. а ўсё ж такі мы жывем і будзем жыць! (Куп.); У маіх руках не кол, а кулямёт, а ў спадчыну ад прадзеда — адвага. Яна са мною крочыць у паход, азораная пераможным сцягам (Панч.).
Эмацыянальна-экспрэсіўныя тыпы лексікі 36. Інтэлектуальная лексіка. Значная частка лексікі беларускай мовы — гэта інтэлектуальныя словы, якія не выражаюць эмоцый, ацэнак, адносін да чаго-небудзь. I гэта зразумела, таму што ў слове адлюстроўваецца перш за ўсё паняцце як усеагульная форма лагічнага мыслення. Да інтэлектуальнай адносіцца лексіка агульна-ўжывальная, спецыяльная, асноўная частка грамадска-палітычнай і дыялектнай: краіна, год, апошні, людзі, дапамога, будоўля; калектыў, урад, семіётыка, завод, прадукцыя; асвер, варыўня, палатніна. Поўнасцю інтэлектуальнымі з'яўляюцца такія часціны мовы, як злучнікі, займеннікі, лічэбнікі, прыназоўнікі.
37. Экспрэсіўная лексіка. Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з'яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне: адхвастаць, вэрхал, .інішчыць, калатня, гамузам, гармідар, выбрыкваць, выкрутасы, вымерхацца, гібець, глуміць, глухмень, кухталь, рабунак, сігануць, халупа. Экспрэсіўнымі з'яўляюцца словы, якія падкрэсліваюць інтэнсіўнасць прыметы або дзеяння: спякота, халадэча, папахаджваць. Экспрэсіўная лексіка галоўным чынам ужываецца ў размоўна-бытавым, мастацкім і публіцыстычным стылях. У некаторых выпадках экспрэсіўным можа стаць слова інтэлектуальнае (нейтральнее). Гэта залежыць ад кантэксту: Спяць, ядуць і капейкі копяць, і зайздросцяць шчасцю людзей (Панч.). Тут нейтральный дзеясловы спяць, ядуць, копяць у адным радзе з экспрэсіўным зайздросцяць атрымліваюць таксама неадабральную экспрэсіўную афарбоўку. Экспрэсіўнымі з'яўляюцца некаторыя граматычныя формы слоў, параўн.: махаць — махнуць, глядзець — глянуць. Дзеяслоўныя формы з суфіксам -ну- надаюць словам экспрэсіўнае адценне. У мастацкім стылі наогул любое інтэлектуальнае слова можа стаць экспрэсіўным дзякуючы актывізацыі сваёй патэнцыяльнай вобразнасці: Пачакаць—гэта добра, адзначыў у думках Сотнікаў, абы не ісці. Ч а к а ц ь ён гатовы быў доўга, толькі б дачакацца чаго. Рыбак зморана падняўся на ногі, карабін, каб не кідаўся здалёку ў вочы, узяў, як кіёк або палку, за ствол і пайшоў, ступаючы між перамеценага снегам куп'я магіл (В. Б.).
38. Эмацыянальная лексіка. Эмацыянальнай з'яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб'екта размовы, г. зн. атрымлівае дадатковыя да прадметна-лагічнага значэння адценні. Гэта могуць быць розныя эмоцыі — любоў, пяшчотнасць, адабрэнне, захапленне, радасць, абурэнне, прыкрасць, нянавісць, зайздрасць, асуджэнне і інш.: блюзнер, брыдкі, валахаты, валацуга, гамзаты, гарладзёр, гарэзлівы, дабрадзей, дзікі, жмінда, жэрці, жэўжык, збавенне, краса, ласкавы, манюка, плявузгаць, подзвіг, праслаўлены, прыгожы, халтура, цудоўны. У сувязі з тым, што эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць суадносяцца як відавое і радавое і вельмі часта сумяшчаюцца ў семантыцы аднаго слова, іх звычайна аб'ядноўваюць, называючы адценне эмацыянальна-экспрэсіўным. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка аднаго са значэнняў мнагазначнага слова адрозніваецца ад афарбоўкі, уласцівай іншым яго значэнням. Напрыклад, дзеяслоў рабіць у сваім прамым значэнні стылістычна нейтральны, але ў выразах рабіць грошы, рабіць кар'еру набывае адмоўную экспрэсію. Ярка адмоўны, нават лаянкавы характар набываюць у пераносным значэнні словы карова, свіння, сабака, змяя і інш. Некаторыя словы па-рознаму могуць успрымацца людзьмі ў залежнасці ад сацыяльнай прыналежнасці. У такіх выпадках адрозненне датычыцца не толькі лексічнага значэння слоў, але і ацэначнай, эмацыянальнай характарыстыкі. Напрыклад, неаднолькавы змест і розную ацэнку надавалі раней прадстаўнікі паасобных сацыяльных груп словам арыстакрат, касмапаліт, фінансіст, чыноўнік, фабрикант і інш. У рамане «Бацькаўшчына» К. Чорны вельмі ўдала выкарыстоўвае слова народ для характарыстыкі светапогляду местачковай шляхты, якая ўкладвала ў гэта слова адмоўны сэнс: Тым часам ужо хтосьці гаварыў тут, што бальшавікі больш панасылалі сюды сваіх людзей угаворваць народ, каб ён пераходзіў туды, на іхні бок. — Дык чаго ж народ, дурны, слухае? — абурылася на народ жонка нейкага гарадскога паўпанка. — Што ж ты з народам зробіш? Народ дурны! Відаць, у гэтым натоўпе не знайшлося ніводнага чалавека, які б прылічаў бы сябе да народа, бо ніхто не пакрыўдзіўся на тое, што народ дурны. Наадварот, пачалі гаварыць пра нейкі там народ гэтакія рэчы, што каб гэта было праўда, дык сапраўды шчаслівы той, хто не належыць да народа. Некаторыя стылістычна нейтральныя словы маюць шэраг эмацыянальна-экспрэсіўных сінонімаў ці блізка-значных слоў, напрыклад слова гаварыць — казаць, гутарыць, гуторыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, дудукаць, шушукацца, гаманіць, выступаць, рэзаць, спяваць, гусці, прастарэкаваць, тарабарыць, балакаць, дзейкаць, вякаць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, лепятаць, мармытаць, лапатаць, трашчаць, барабаніць, ляпаць, гергетаць, плесці, несці, малоць (языком), мазоліць язык, тачыць балясы (лясы), бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, гугнявіць, плявузгаць, чаўпці, вярзці, мянціць языком Стылістычная характарыстыка запазычаных слоў, архаізмаў і неалагізмаў Запазычаная лексіка. У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моў. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы адыграла руская мова. Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі ў шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку: тэатр, стадыён, пінжак, паліто і інш. Словы, якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся ў масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі і падпарадкуюцца граматычным патрабаванням беларускай мовы і шырока выкарыстоўваюцца ў пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс і інш. Вядома, што большасць запазычаных слоў уваходзіць у наш абыходак менавіта праз газету. Прыклады такіх слоў: матэль, сервіс, кемпінг, хобі, эскалацыя, хунта, хіпі, бестселер і інш. Таму трэба вельмі асцярожна карыс-тацца запазычанымі словамі, браць з іх толькі тыя, якія дапамагаюць больш дакладна выказаць думку і не маюць адпаведных эквівалентаў у беларускай мове. Часта бывае, што ў выніку канкурэнтнай барацьбы паміж запазычаным і родным словам перамагае якое-небудзь адно. Так, запазычаныя думпкар, гелікоптэр, галкіпер лёгка ўступілі месца самазвалу, вертолёту, варатару, а хрэстаматыя, піка, наадварот, перамаглі чытанку, дзіду. Аднак ёсць запазычаныя словы, якія мірна ўжываюцца побач з беларускімі ў якасці семантычных або стылістычных сінонімаў: шафёр — вадзіцель, аэраплан — самалёт, лайнер — карабель, канцэр — рак, туберкулёз — сухоты і інш. Такім чынам, пранікненне запазычаных слоў — непазбежны аб'ектыўны працэс, з якім наіўна змагацца, але які трэба пазнаваць і рэгуляваць. У першую чаргу гэта датычыцца мовы нашай прэсы. У газетах часта загрувашчваюць тэксты запазычанымі словамі-тэрмінамі: Значная часта калгасаў раёна не мабілізуе ўнутраных рэсурсаў на фарсіраванне будаў-ніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. Іншамоўныя словы надаюць фразе залішнюю «навуковасць», непатрэбную ўзнёсласць. Больш простай і зразумелай была б яна без іншамоўных слоў: Большая частка калгасаў раёна не выкарыстоўвае сваіх магчымасцей для паскарэння будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. Як пародыя на навуковую мову ўспрымаецца і такая фраза з газеты: Перспектыўным методам барацьбы з пацукамі з'яўляецца прымяненне культуры пацуковага тыфусу. Асабліва важна, каб запазычаныя словы ўжываліся ў іх сапраўдным значэнні. У газетах часта блытаюць запазычаныя словы-паронімы: факт і фактар, культывіраванне і культывацыя, эфектны і эфектыўны і інш. Вось некалькі прыкладаў: На палях Гродзеншчыны спее богаты ўраджай. Гэта вынік самаадданай працы хлебаробаў вобласці, адзін з фактараў сапраўды ўпартай барацьбы калгаснікаў за стварэнне багацця прадуктаў; На фоне чорнай хмары, якая захапіла амаль паўнеба, светлы будынак школы выглядаў асабліва э ф е к т ы ўн а; Снегазатрыманне — гэта вельмі эфектнае мерапрыемств'а ў барацьбе з засухай. У першым прыкладзе замест слова факт няправільна ўжыта фактар, якое азначае рухаючую сілу, прычыну якога-небудзь працэсу. У другім прыкладзе замест эфектыўна трэба было выкарыстаць эфектна, а ў трэцім замест эфектнае — эфектыўнае. У беларускай літаратурнай мове шмат запазычанняў з рускай мовы. Да іх трэба падыходзіць з тымі ж стылістычнымі патрабаваннямі, што і да ўсякіх іншых: «з двух блізкіх слоў, запазычанага і роднага, лепшае ёсць тое, якое дакладней выражае паняцце» (В. Р. Бялінскі). На жаль, у беларускіх газетах часта сустракаюцца выпадкі, калі замест дакладнага беларускага слова не-апраўдана ўжываецца калькаванае рускае: Рабяты прывозяць сваім любімцам клевер, капусту, частуюць іх малаком; Яго выдзвінулі ў брыгадзіры за добрасумленнасць; Яны, дзве маладыя / бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка. Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры. Такая засмечаная русізмамі мова атрымала неадабральную мянушку «трасянка». Трапна парадзіруе неахайныя адносіны да мовы Ніл Гілевіч: — Ну, еслі просіць прадсядацель, Ці, ізвіняюсь, тамада, Каб я сказаў што к гэтай даце, То я далжон адвеціць: да! Дык, вот, у нашай юбіляркі Есць многа качастваў такіх, Што быў бы грэх не выпіць чаркі. Не ўшанаваць пачотам іх. У мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры запазычаная лексіка выконвае як намінатыўную, так і стылістычную функцыю. Найчасцей гэта так званая экзатычная лексіка — назвы нацыянальных прадметаў і з'яў, якія характарызуюць быт розных народаў {панна, янычар, гарэм, чалма, лаваш і інш.): Нас атакуюць гандляры малыя: «Хурма! Лаваш! Купіце кішміша!» I так глядзяць, і так згінаюць шыі, нібыта я савецкі нейкі шах (Панч.). Розную функцыю выконваюць варварызмы — словы іншамоўнага паходжання, якія не да канца асвоены дадзенай мовай. Яны ўводзяцца ў беларускі тэкст (часам у іншамоўным напісанні) для стварэння мясцовага каларыту, перадачы пэўных з'яў і паняццяў, якіх няма ў жыцці беларусаў: Здымкі Нью-Йоркскага сабвея (Панч.); Напляваць на запляваны стрыт (Панч.); У смешка — і м і д ж, вобраз, так павінен выглядаць урач (Луж.); Такім чынам пачынаецца 14~ы дзень у New York Medical College , Flower and Fifth avenue . Hospitals , room 761 (Луж.). Шмат варварызмаў выка-рыстоўвае Янка Брыль у рамане «Птушкі і гнёзды». Адны з іх тлумачацца ў падрадковых аўтарскіх заўвагах, сэнс другіх раскрываецца ў кантэксце, а некаторыя, найбольш вядомыя, зусім не тлумачацца: Асабліва — пакуль ты яшчэ швэрарбайтар (чорнарабочы); А ўсё гэта — такая пара, і воз, і б аў э р ын на возе; Р у не в іт ш, вас іст дэн л юс? Хто там яшчэ з табой?; У браме паказалася машына «Э р с т е г і л ь ф э» — хуткай дапамогі; Абедалі хлопцы ў «кантыне» побач з гутай. Спачатку, праўда, здаровая, вусатая фрау Ірмгард, гаспадыня гэтай «к а н т ы н ы» — не то піў ной, не то сталоўкі — не хацела прымаць Алесевы кар тачкі; Лаюць о р д н у н г, парадак; Дзве фрау І б а у э р, каржакаваты сівавусы дзед. Другая функцыя варварызмаў — служыць сродкам сатыры і гумару, сродкам іранічнай моўнай характарыстыкі дзеючых асоб: «Без е! Будзеш безе, калі смалены певень клюне»,— няласкава сказаў ён і дадаў ужо для яе: «Які там безе? Я гут» (В. Б.); Што, браток, не удалое я? ...Дай я патрымаю, ідзі па сядло. I чаго ты спа лохаўся? Я не відзялэм, не слышалэм і н і у не п о в е м (Б.). Мова, насычаная варварызмамі, носіць назву макара нічнай (па назве італьянскай камічнай оперы «Массагопеа»). Часцей за ўсё яна ўжываецца ў вершах (макаранічныя вершы): Бэндзьце здровы, кумпякі, Довідзэння, млеко, Бо, пся крэў, бальшавікі Бардзо недалеко! (К. Крапіва) 40. Устарэлая лексіка. У слоўніках маюцца словы з храналагічнымі паметамі: устарэлае, гістарычнае, новае. Іх называюць архаізмамі, гістарызмамі, неалагізмамі. Архаізмы — словы і выразы, якія выпалі з актыўнага слоўніка нацыі, але яшчэ выкарыстоўваюцца з той ці іншай мэтай у некаторых стылях: варажбітка, гарбата, вешчы, дабрадзей, гоні, дзіда, дойлід, доўбня, злот, келіх, модлы, наканаваць, хаўрус, штандар, чытанка, ягомасць і інш. Многія з гэтых слоў з'яўляюцца стылістычнымі сінонімамі да агульнаўжывальных (чай — гарбата, нівы— гоні, архітэктар — дойлід, бакал — келіх, хрэстаматыя — чытанка, малітва — модлы): Вінцэнты гаворыць тое, што павінна давяршыць цераз край келіх (К. Ч.); / чалавек з вялізным лобам, не бронзавы, а жывы, вялікі лесаруб і дойлід (Каратк.); Жыў я на Далёкім Усходзе. Траляваў з тайгі бярвенне на тар так (У. Д.); Хоць сапраўды ў нашай сямЧ каву не пілі, уважаючы больш г а р б а т у з чабору, ліповага цвету або яшчэ з якіх іншых зёлак (У. Д.); Каля нашае царквы быў фэст (У. Д.). Ад архаізмаў трэба адрозніваць гістарызмы — словы, што зніклі разам з паняццем, якое яны азначалі: войт, валока, гарадавы, дарэктар, рэкрут, шляхціц. Архаізмы і гістарызмы выконваюць у мове самыя разнастайныя стылістычныя функцыі. Яны шырока ўжываюцца для стварэння каларыту пэўнай эпохі ў мастацкай і гістарычнай літаратуры. Прыклад з рамана М. Садковіча і Е. Львова «Георгі Скарына»: Прыехаўшы ў Маскву з пасольствам ад князя Літоўскага Аляк-сандра, пан Станіслаў так упіўся салодкай раманеяй, што выбалтаў хітраму маскалю — баярыну Наздраватаму — сакрэтныя свае дару-чэнні. Быў за тое пан Станіслаў парадкам вылаяны сваім гаспадаром і выдалены з двара. Мала хто ездзіў да яго. Толькі Ян Забржэзінскі не забываўся на яго, бо як-ніяк, а Глебавічы належалі да важных маг-натаў. Ён ды Мікалай Радзівіл, ваявода Віленскі, ды князь Астро-жынскі, ды Міхайла Глінскі, ды яшчэ Станіслаў Кішка, намеснік Сма-ленскі, — вось і ўся знаць дзяржавы Літоўскай. Вось і параіў Забржэ-зінскі пану Станіславу адпомсціць палачанам за чалабітную і, спас-лаўшыся на туман, заперці гарадскія вароты на ўвесь першы дзень кірмашу. Пан Станіслаў быў рады госцю і прыняў яго па-каралеўску. Шмат халопаў пралівала свой пот, каб павялічыць багацці ваяводы. Нявольная чэлядзь і прыгонныя людзі адбывалі паншчыну на ваявод-скіх палях. Купцы і мяшчане былі ападаткаваны — праўдамі, крыўдамі — скурамі бабровымі і кунамі, грашыма і прадуктамі. Безліч слуг — і кухары, і псары, і краўчыя, і путныя, і сакольнічыя, і скараходы, і панцырныя баяры, і служылая шляхта — складалі вялікія «почты» ваяводы. У гонар імянітага госця ваявода загадаў сагнаць у замак з кірма-шу ўсіх скамарохаў. У вялікай зале Верхняга замка пад музыку сурмаў, сапеляў, цымбалаў, жалеек і дуд скакалі блудныя дзеўкі. Крыўляліся мужчыны з лічынамі на галаве. Скамарохі па загаду ваяводы вычваралі «пазоры». Відовішча заключалася ў тым, што бессаромнікі перадражнівалі рухі і паводзіны рознай жывёлы, і таго, хто паказваў найбольш непрыстойнае, глумцы прыбіралі «кабылкай». Выкарыстанне архаізмаў і гістарызмаў у гэтым урыўку дапамагае чытачу атрымаць больш яркае ўяўленне аб жыцці і быце беларускай феадальнай знаці XIV ст. Архаізмы (у тым ліку і стараславянізмы) ужываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стараславянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, косць ад косці, судны дзень, Ноеў каўчэг, злоба дня, соль зямлі, святая святых і інш. Гэтыя выразы побач з асобнымі словамі-стараславянізмамі шырока ужываюцца і ў публіцыстыцы, і ў навукова-папулярнай літаратуры, і ў мастацкіх творах. Некалькі прыкладаў іх выкарыстання ў публіцыстычных артыкулах Я. Коласа: Набліжэнне с у д н а г а дня адчуваюць і тыя здраднікі-іуды, што прадаліся Птлеру за пару с р э б-р а н І к а ў; Плоць ад п л о ц і і косць ад к о с ц І народа, яны сапраўды вялікія падзвіжнікі, перад якімі трэба пракланяцца. Калі стараславянізмы ўжываюцца ў мове звычайнай, размоўна-бытавой, якая зусім не адпавядае ўласцівай ім афарбоўцы прыўзнятасці, урачыстасці, то надаюць выказванню іранічнае адценне. Гэту стылістычную іх асаблівасць удала выкарыстоўвае Я.Колас у трылогіі «На ростанях»: Ён развітаўся і на развітанне перамігнуўся з Найдусам і Шырокім. Сэнс гэтых мігаў быў прыблізна такі: «Банчок можна лічыць наладжаным. Склікай бра ці ю». Гістарызмы, як і архаізмы, могуць ужывацца з пэўнай стылістычнай мэтай, але, у адрозненне ад апошніх, могуць і не выконваць ніякіх стылістычных функцый. Часцей за ўсё без стылістычных мэт ужываюцца яны ў навуковых працах па гісторыі, у разнастайных апісаннях мінулага: Князі кіравалі княствамі — «воласцямі» праз сваіх «мужоў» (васалаў). Г эта былі мясцовыя баяры і княжацкія дружыннікі, якія складалі княжацкі савет — «думу». «Мужы» кіравалі гаспадаркай князя (агнішчане), кіравалі гарадамі (пасаднікі), камандавалі гарадскім апалчэннем (тысяцкія). Малодшымі прадстайнікамі княжацкай адмі-ністрацыі былі вірнікі і цівуны. У друку сустракаюцца памылкі, выкліканыя тым, што паняцці, якія даўно ўжо зніклі, абазначаюць не словамі-гістарызмамі, а словамі нашых дзён. Няправільнымі, напрыклад, з'яўляюцца наступныя фразы: Міністрам аба-роны СССР у той час быў легендарны палкаводзец грамадзянскай вайны М. В. Фрунзе (Фрунзе быў не міністрам абароны, а народным камісарам па ваенных і марскіх справах); Яна доўгі час працавала домработніцай у сям'і багатага адваката (Вядома, што да рэва-люцыі хатнюю прыслугу не называлі домработніцай. Гэта слова — неалагізм савецкага часу). Нярэдка памылкі ў выкарыстанні гістарызмаў з'яўляюцца ў выніку недастатковага ведання аўтарам асаблівасцей апісваемага прадмета або з'явы. У адным гістарычным рамане было сказана: Каля моста стаяў эскадрон лейб-казакоў. Аўтар, відаць, не ведаў, што казацкія войскі мелі не эскадроны, а сотні.
41. Неалагізмы. Літаратурная мова пастаянна папаўняецца новымі словамі — неалагізмамі, якія адлюстроўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. Частка іх утварылася на базе раней існаваўшых агульнаславянскіх слоў, а частка была запазычана з іншых моў. Пры стварэнні неалагізмаў выкарыстоўваюцца існуючыя ў мове корані, суфіксы, прыстаўкі і іншыя словаўтваральныя элементы. Беларуская літаратурная мова папаўняецца за кошт дыялектызмаў, якія ўжываюцца ў мастацкіх творах. Неалагізмамі трэба карыстацца вельмі асцярожна і толькі ў тых выпадках, калі наяўнымі сродкамі мовы абазначыць тое ці іншае новае паняцце або новае адценне значэння немагчыма. Стылістычная ацэнка неалагізма заключаецца ў тым, каб высветліць, наколькі выразна ўспрымаецца яго навізна, незвычайнасць у параўнанні з добра знаёмымі словамі. Многія неалагізмы, якія атрымліваюць шырокае распаўсюджанне, хутка губляюць адценне навізны. Напрыклад: Сяджу ўсю ноч каля прыёмніка, За гузік шар зямны кручу. То свіст, то твіст, то пра біёніку... У гэтым урыўку з верша П. Панчанкі «Начныя галасы», напісанага ў 1964 г., ужыты новыя словы твіст (танец) і біёніка (навука, якая вывучае пытанні ўзнаўлення функцый і структур жывых істот тэхнічнымі сродкамі), што ўвайшлі ва ўжытак у пачатку 60-х гадоў. Зараз яны ўжо не ўспрымаюцца як неалагізмы. Уласна неалагізмамі можна лічыць толькі тыя словы, навізна і свежасць якіх адчуваюцца ўсімі носьбітамі мовы. У залежнасці ад сродкаў утварэння вылучаюць неалагізмы л е к с і ч н ы я, якія ствараюцца па прадуктыўных мадэлях або запазычваюцца з іншых моў (расстыкоўка, трайлер), і семантычныя, якія ўзнікаюць у выніку прысваення новых значэнняў ужо вядомым словам (спадарожнік, перабудова). У стылістычных адносінах неалагізмы можна таксама падзяліць на дзве групы — намінатыўныя і стыл і с т ы ч н ы я. Першыя выконваюць у мове намінатыўную функцыю, іх з'яўленне тлумачыцца перш за ўсё патрэбамі развіцця навукі і тэхнікі. Намінатыўныя неалагізмы ўзнікаюць як назвы новых паняццяў і звычайна не маюць сінонімаў (сіталы). Стылістычныя не-алагізмы — яркі экспрэсіўны сродак, яны заўсёды маюць станоўчую або адмоўную афарбоўку (першапраходзец, затаварыць, плюсаваць, мінусаваць). Пры ўвядзенні неалагізма ў мову трэба вызначыць, наколькі ясна і дакладна ён выражае паняцце, ці сапраўды мова мае патрэбу ў ім, ці правільна ён утвораны і ці лёгка ўспрымаецца. Асабліва строга трэба ставіцца да неалагізмаў, якія пранікаюць у мову з прафесіянальных гаворак і розных жаргонаў, напрыклад слоў з прэфіксамі неда-, да-, пера- і інш. На жаль, няправільныя словаўтварэнні часта сустракаюцца ў друку: Калгасы раёна недаўзаралі зябліва на плошчы 7 тысяч гектараў; нават такія словы, як недаадпачынак, недапаліў, перапаліў (ад слова паліваць). Можна альбо ўзараць, альбо не ўзараць, мець адпачынак альбо не мець адпачынку, рабіць паліў альбо не рабіць паліву. Недастатковасць жа ці празмернасць дзеяння выражаюць іншыя лексемы: недаараць, недабыць адпачынак, недастатковы паліў, празмерны паліў. З'яўляюцца ў нашай мове і неалагізмы, скалькаваныя з рускіх слоў. Няўдала, напрыклад, утворана слова хатнік (параўн. рус. избач). У беларускай мове пры дапамозе суфікса -нік утвараюцца назвы асоб па іх адносінах да таго, што абазначана ўтваральным словам: абутнік шые абутак, грыбнік збірае грыбы, лыжнік займаецца лыжамі, а хатнік адпаведна будзе асацыіравацца альбо з будаўніцтвам хат, альбо з хатнімі заняткамі. Нельга лічыць правільнымі такія двухсэнсоўныя неалагізмы, як халатнік (чалавек, які нядбайна адносіцца да сваіх абавязкаў), пасрэднік (вучань, які вучыцца на «пасрэдна»). Або ўтварэнне сцяноўка (насценная газета): адназоўнікавыя ўтварэнні з суфіксам -оўк-абазначаюць 'памяшканне паводле прызначэння' (лесні-чоўка, старажоўка) ці выражаюць падабенства (пляц — пляцоўка), таму новаўтварэнне сцяноўка не можа выразіць сутнасць паняцця — 'наеденная газета'. Новаўтварэнні, ужытыя ў наступных сказах, гучаць залішнім канцылярызмам (кнігаадзінка), прафесійным прастамоўем (расцахоўка), двухсэнсоўна (прарабскае кіраўніцтва): Бібліятэка недаатрымала многа кнігаадзінак; На заводзе не паспелі закончыць расцахоўку тэрміновага заказа; Ініцыятыва гэтага належала т. Філімонаву пад прарабскім кіраўніцтвам т. Сунцова. Неалагізмы — складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры рэкамендуецца ўжываць абмежавана, толькі такія, якія добра зразумелыя і лёгка вымаўляюцца. На жаль, у друку часта выкарыстоўваюцца словы, якія абавязкова трэба расшыфроўваць, бо гэта надуманыя, штучныя ўтварэнні: Прадукцыйнасць буйжывёлы на калгасных фермах павышаецца; Галавадзень у нас вельмі ўшчыльніўся; Прапускная здольнасць лазні — 1о чалавекапамыек у дзень; Павялічваюцца капукладанні; М Т Ю Г выехаў на гастролі ў Гомель; Многія вучоныя-фізікі карыстаюцца паслугамі УIНТI і інш. Цяжка здагадацца, напрыклад, што МТЮГ — гэта Мінскі тэатр юнага гледача, а УІНТІ — Усесаюзны інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі. Што да такіх слоў, як галавадзень, чалавекапамыйка і інш., то яны не толькі незразумелыя, але і двухсэнсоўныя, непрыгожыя. Цяжка вымаўляюцца і цяжка запамінаюцца шмат-кампанентныя абрэвіятуры тыпу Белгалоўаптэкагассанупраўленне або Белмаслатлушчаснабзбыткантора. Падобныя назвы ўстаноў і прадпрыемстваў часта служаць для стварэння парадыйных неалагізмаў, напрыклад: Галоўшчупаклебедзь, Райрогхвосткапытсаюз. 42. Асобную групу неалагізмаў складаюць індывідуальныя наватворы, якія пісьменнікі і публіцысты ствараюць для таго, каб надаць маўленню большую свежасць і выразнасць. Такія неалагізмы называюцца аўтарскімі або індывідуальна-стылістычнымі. Як правіла, яны не становяцца фактам агульнанароднай лексікі і часта не выходзяць за межы твора, у якім ужыты: Узяўшы міжпланетнае таксі, да м е с я ч а н паедзем на радзіны (Р. Б.); Па ордэру выдадзены м і к р а р а й, які называецца мікрараён (Р. Б.); / ад спраў і ад тэлестраў засынаюиь мае Ушачы (Р. Б.); На пушчу нацэлены з розных бакоў фотавочы (Панч.); Мы словападам зацярушаны (Панч.). Утвораныя ад прадуктыўных марфем беларускай мовы па ўсіх правілах словаскладання, неалагізмы ў гэтых прыкладах зразумелыя чытачам, таму іх выкарыстанне правамернае і плённае. Словатворчасць выдатных беларускіх пісьменнікаў заснавана на глыбокім веданні народнай мовы, унутраных законаў яе развіцця. Індывідуальныя наватворы з іранічнай афарбоўкай зрэдку выкарыстоўваюцца ў публіцыстыцы. Напрыклад, У. I. Ленін у кнізе «Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм» выкарыстоўвае такія неалагізмы, як прафесарскі шарлатанізм, канфузіянізм, махіяда, дыпламатнічаць і інш. Часта сустракаюцца арыгінальныя неалагізмы ў творах сатыры і гумару. Напрыклад, эпіграма на няўдалага драматурга, надрукаваная ў часопісе «Вожык»: Кожны год ён драмы піша, а д р а м е ў і ледзьве дыша. Тыповыя памылкі словаўжывання 43. Слова і кантэкст. Любы твор можа быць успрыняты чытачом толькі ў тым выпадку, калі аўтар правільна выкарыстоўвае кожнае слова. Правільнасць, дакладнасць словаўжывання выяўляецца ў кантэксце. Кантэкст — закончены ў сэнсавых адносінах урывак пісьмовага маўлення (тэксту), неабходны для вызначэння сэнсу кожнага слова, што ў яго ўваходзіць. Як ужо адзначалася, слова павінна быць выкарыстана ў адпаведнасці з тым значэннем, якое яму ўласціва. Калі слова шматзначнае, яго трэба выкарыстоўваць так, каб выступала толькі адно значэнне. Найбольш распаўсюджанай памылкай словаўжывання з'яўляецца выкарыстанне слова, словазлучэння, значэнні якіх — для дадзенага тэксту — не адпавядаюць агульнапрынятым: У клубе сабраліся ўсе тыя, хто пасля школы без хістання накіраваўся на вытворчасць (замест хістання трэба вагання); Ён быў апрануты ў грамадзянскую вопратку і трымаў у руках вінтоўку (замест грамадзянскую трэба цывільную). Незразумела, які сэнс выдзеленых слоў у наступных сказах: Іван Пятровіч упэўнена, п а-г аспадарску трымае штурвал сваёй машыны; Гледзячы на яе жывыя, захопленыя д у м к а й вочы, уяўляеш сабе чалавека, які знайшоў сваё месца ў жыцці. Слова трэба ўжываць так, каб яго значэнне поўнасцю адпавядала зместу паняцця, рэальнай рэчаіснасці, сэнсу. «Дакладнасць слова,— пісаў К. Федзін,— з'яўля-ецца не толькі патрабаваннем здаровага густу, але, перш за ўсё,— патрабаваннем сэнсу» . 44. Лексіка-семантычная спалучальнасць слоў. Пры выбары слова трэба ўлічваць жывыя і актыўныя ў сучаснай беларускай мове лексічныя сувязі слоў. Справа ў тым, што ў літаратурнай мове сувязі паміж словамі, нават у свабодных спалучэннях, абмежаваны адценнямі іх значэнняў. Пераважная колькасць памылак, звязаных з лексіка-семантычнай спалучальнасцю, выклікана недакладным ужываннем сінанімічных слоў у словазлучэннях: Дыхне невялічкі вецер, і, як мора, захвалюецца каласістае жыта; Характар у хлопца павольны, упэўнены ў сабе; Пералік станоўчых прыкладаў быў вялікі. У першым прыкладзе памылковым з'яўляецца спалучэнне невялічкі вецер. Правільна будзе сказаць лёгкі або слабы вецер. У другім прыкладзе слова характар не можа спалучацца са словамі павольны, упэўнены ў сабе. Павольнымі могуць быць рухі, жэсты, хада, а характар можа быць лагодны, добры, мяккі, цвёрды, упарты, цяжкі. Упэўненым у сабе можа быць чалавек, а не характар. Упэўненасць у сабе — рыса характеру. У трэцім прыкладзе замест вялікі пералік трэба сказаць доўгі пералік. Часта памылкі ў словаўжыванні бываюць выкліканы лагічнай неадпаведнасцю ў суадносінах паняццяў. Найбольш распаўсюджаная памылка — неапраўданае спалучэнне канкрэтных і абстрактных паняццяў: Беспрацоўе ў гэтай краіне дасягнула ўжо аднаго мільёна чалавек. Беспрацоўе — гэта адцягненае паняцце, яно не вымяраецца пэўнай колькасцю. Правільна было б напісацы Колькасць беспрацоўных у гэтай краіне дасягнула аднаго мільёна чалавек. Яшчэ некалькі прыкладаў: Абавязак кіраўнікоў усіх гаспадарак — тэрмінова здаць усю наяўнасць металалому; Упершыню Таісію Міхайлаўну Крас нагір я ўбачыла не ў клініцы, а на раённай Дошцы гонару. Можна здаць металалом, а не яго наяўнасць; відавочна, трэба было напісаць: здаць увесь наяўны металалом.. У другім прыкладзе, зразумела, аўтар убачыў на Дошцы гонару не саму Краснагір, а яе партрэт, фотаздымак. Трэба адрозніваць парушэнне лексічнай спалучальнасці як стылістычную памылку ад свядомага парушэння прынцыпаў спалучальнасці слоў у мове экспрэсіўнай — мастацкай і публіцыстычнай. Даследчыкі адзначаюць, што абмежаванні семантычнай спалучальнасці не распаў-сюджваюцца на пераноснае ўжыванне слова: магчымы спалучэнні, якія здаюцца бяссэнсавымі, калі словы, што іх складаюць, разумеюць літаральна. Напрыклад: Ледзь не штодня са сцэны бялеюць прэзідыумныя ілбы (Панч.); Дакладчыка прагналі са сцэны апладысментамі (Б.). Нязвыклыя спалучэнні слоў часта сустракаюцца ў загалоўках газетных матэрыялаў: «Закажыце настрой» (аб рабоце тэлефоннай службы «Ваш настрой»). 45. Спалучэнне рознастылявой лексікі. Як правіла, ва ўсіх стылях словы аб'ядноўваюцца па прынцыпу стылістычнай аднароднасці: у тым ці іншым стылі можна ўжываць толькі ўласцівыя яму словы або агульнаўжы-вальныя. Лексіка грамадска-палітычная, напрыклад, спалучаецца з іншымі словамі кніжнага паходжання як аднастылявымі: Мір — неацэнны здабытак. Дэлегаты маскоўскага кангрэса прыйшлі da вываду, што сумеснымі намаганнямі можна і трэба дабіцца рэалізацыі тых жыц-цёвых задач, якія выстаўлены барацьбой за ўмацаванне міру. Гэта перш за ўсё садзейнічанне ўрэгуляванню на справядлівай аснове існуючых яшчэ ўзброеных канфліктаў, стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе, а затым у Азіі, спыненне гонкі ядзерных і іншых узбраенняў, развіццё эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культу рнага супрацоўніцтва (з газеты). Словы прафесіянальнья, дыялектныя, прастамоўныя спалучаюцца як сродкі размоўнага маўлення: «Рабіць я то ўмею. Зноў жа — скляпок... Яму выкапай. Выкапаў... Сек рыдлёўкай, як дурны, калі зямля была яшчэ ўмёрзшы. У метар дзёўб. Я то зраблю... — Падбярэцкі зноў выцерся. Пацеў, але ад агню не адсоўваўся. — У даўжыню тры метры з лішнім длубаў. А бярвенне... Ачашы, прапазі. праімшы паку лай, каб ні жмені пары не вылезла. Упарыць жа ясень трэба дай бог...» (Пташн.) Такім чынам, функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі ўзаемна проціпастаўлены: спецыяльныя словы стылістычна не апраўданы ў любым неспецыяльным кантэксце, размоўныя — у пісьмовым маўленні, кніжныя— у размоўна-бытавым. Такая проціпастаўленасць лексікі выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі для стварэння пэўнага экспрэсіўна-стылістычнага эфекту. Асабліва часта спалучэнне рознастылявых элементаў лексікі служыць сродкам гумару, іроніі, сатыры: У гэты час чаромха ў поўным росквіце, і пах яе, калі прыйшлі мы, вельмі прыемна казытаў перыферычныя нервы насавога а п а р а т а (А. Мр.); Слаба ў н а в у к а х Закладных петру (Р. Б.); А калі я, напрыклад, скажу, што ён а р у д у е ў нашай установе? (Кр); / калі ўжо выльецца гэты п р о ц а н т в і л ь г а ц і? (Луж.); Зара дае заяўку на світанне (Р. Б.); А Полацку стукнула тысячу сто (Панч.); Даклады трубіў, на парадах савеў (Панч.); ён завёў трактар, каб н а н е с ц і в і з і т цешчы ў суседнюю вёску (з газеты). Ва ўсіх іншых выпадках ужыванне ў адным кантэксце стылістычна неаднародных слоў з'яўляецца грубай памылкай, асабліва частай у мове газет: Вялікі уклад у д а с я г-н е нне поспехаў унеслі мае сяброўкі Харытонава Рая і Прыходзька Люба; Ужо другі год Люба Макарэвіч узначальвае здраўпункт камбіната; Сёлета нашы калгаснікі натхнёна змагаліся за паспяховае правядзенне бульбаўборачных работ; У нашай брыгадзе папахвае значнай эканоміяй; У калгасе выросла цэлая к а г о р т а майстроў жывёлагадоўлі; Калгаснікі Пётр Ярашэвіч і Іван Гарбар узводзяць кароўнік; Воіны збіраліся ісці на вячэру. Як відаць з прыведзеных прыкладаў, найбольш характэрная загана ў мове газеты — неапраўданае спалучэнне афіцыйна-дзелавой, бытавой лексікі з «высокай», урачыстай.
46. Канцылярызмы і штампы. Мова дакументаў і дзелавой перапіскі мае свае адметныя стылістычныя асаблівасці. У ёй сустракаецца шмат спецыфічных слоў і фармулёвак, характэрных іменна для афіцыйнага, канцылярскага стылю: згодна з пастановай, вывесці са складу, прысвоіць званне і г. д. Калі канцылярскія словы і выразы трапляюць у мастацкую літаратуру, публіцыстыку або палітычную і масавую навукова-папулярную літаратуру, то яны надаюць тэкстам неўласцівую ім стылістычную афарбоўку: 3-за бескантрольнасці з боку дырэкцыі і ўпраўляючых аддзяленняў маюць месца выпадкі нядобрасумленных адносін да работы з боку асобных камбайнераў. Не праяўляецца пачуцця партыйнай адказнасці за лес будучага ўраджаю, замест мабілізацыі людзей на ўборку іх распусцілі на касьбу сена для асабістых кароў, дазволілі паездкі на рынак... Характэрныя прыметы канцылярскага стылю: вялікая колькасць дзеяслоўных назоўнікаў, якія ўскладняюць мову, мноства спецыфічных штампаваных словазлучэнняў накшталт з боку, мае месца, мабілізацыя людзей на ўборку, праяўляюць пачуццё адказнасці і г. д. Гэта робіць тэкст неканкрэтным, казённым, сухім. Разглядаючы важныя пытанні сучаснай беларускай мовы, К. Крапіва адзначаў, што «канцылярызмы больш за ўсё псуюць нашу літаратурную мову, і ім трэба аб'явіць бязлітасную вайну. Больш за ўсё іх у публіцыс-тычных і крытычных артыкулах» . Сапраўды, амаль у кожнай газеце або часопісе можна знайсці канцылярскія выразы і звароты. Часам у артыкулах і заметках выкарыстоўваюцца без усякай апрацоўкі выразы з загадаў, інструкцый і іншых афіцыйных дакументаў: У распараджэнні па камбінату № 120 ад 13 мая дырэктар камбіната ўказвае, што, нягледзячы на неаднаразовыя яго ўказанні, выпадкі нядбайных адносін і недаацэнкі вы-хавання прапаноў пажарнай аховы асобнымі начальнікамі цахоў і аддзелаў маюць месца і па сённяшні дзень. Канцылярскі каларыт надаюць тэкстам адыменныя прыназоўнікі ў сілу, па лініі, з боку, у справе, у разрэзе, у мэтах і г. д.: Па лініі работы цэха ў разрэзе выканання абавязацельстваў у гонар усенароднага свята былі пры-няты канкрэтныя абавязацельствы; У справе павышэння прадукцыйнасці жывёлагадоўлі намі прыняты канкрэтныя абавязацельствы; У мэтах лепшага I ўсебаковага ахопу вучняў спартыўнымі мерапрыемствамі намі складзены план на тэрмін ад 1 верасня да 1 красавіка, дзе адзначаецца шэраг канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне спартыўнай работы. Аднастайнасць, сухасць выкладу тлумачыцца таксама выкарыстаннем аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне, -енне (-энне), якія ўласцівы мове афіцыйных дакументаў (стварэнне, атрыманне, паляпшэнне, накіраванне, утрыманне і г. д.): Мае выкАючнае значэнне стварэнне неабходнага напружання ў рабоце для выканання і перавыканання плановых заданняў. Нярэдка пры гэтым падобныя аддзеяслоўныя назоўнікі ўтвараюцца няправільна і не адпавядаюць літаратурным нормам: Узяццё накіравання на зжыванне няправільнай лініі дырэкцыі. Выкарыстанне моўных штампаў і трафарэтаў характэрна для аўтараў з бедным слоўнікавым запасам або для тых, хто не прывык турбаваць сябе выбарам дакладных слоў і выразаў. Да ліку такіх універсальных слоў належаць пытанне, мерапрыемства, работа, ахопліваць, моманты і г. д. Пішуць: пытанні вучобы ў цэнтр увагі. пытанням догляду пасеваў не надаецца належнай увагі, пытанні павышэння якасці прадукцыі, пытанні ўздыму культуры і г. д.; работа па ўздыму ўраджайнасці, работа па падкормцы пасеваў, работа па падрыхтоўцы да лекцый, работа па прыцягненню да адказнасці І г. д. У кожным з прыведзеных словазлучэнняў значэнне слоў пытанне і работа неканкрэтнае, няпэўнае, прыблізнае, у выніку чаго і сказы з такімі канструкцыямі маюць агульны характар. Штампамі часта становяцца словы і выразы, якія на пачатку з'яўлення былі і вобразнымі, і эмацыянальнымі. Звычайна гэта метафары, якія ў выніку шырокага распаўсюджання ў газетным маўленні страцілі і сваю сэнсавую дакладнасць, і здольнасць выклікаць зрокавыя, эмацыянальныя асацыяцыі. «Мова гатовых выразаў... тым дрэнная,— пісаў А. М. Талстой,— што ў ёй страчана адчуванне руху, жэсту, вобраза... „Буйное жыта" — гэта вобраз. „Буйны рост нашых заводаў" — гэта зрокавая метафара: заводы сапраўды растуць, узнімаюцца трубамі, будынкамі, вышкамі. „Буйны рост нашай кінематаграфіі" — тут ужо поўная страта зрокавага вобраза, бяссэнсіца,— фраза становіцца банальнай, газетнай». Аб тым, наколькі слушная гэтая заўвага, сведчыць нас-тупны прыклад з сённяшняй газетнай практыкі: Радуе сэрца буйны рост ураджайнасці зернявых у нашым калгасе. Штампаванымі сталі шматлікія метафарычныя выразы накшталт атрымаць прапіску (тут прапісалася радасць); сябраваць з тэхнікай (кнігай); добрыя словы ў адрас хлебаробаў; белае, чорнае, мяккае і інш. золата; атрымаць пуцёўку ў жыццё; працаўнікі сталёвых магістраляў; народныя дазорныя і інш. Шкоднасць штампаў не толькі ў тым, што яны пазбаўляюць маўленне вобразнасці, эмацыянальнасці, але і ў тым, што яны, як правіла, маскіруюць банальныя думкі. Ад моўных штампаў варта адрозніваць моўныя стандарты. Моўнымі стандартамі (клішэ) называюцца гатовыя выразы, што ўзнаўляюцца ў маўленні, падобна фразеалагізмам, і выкарыстоўваюцца ў многіх функцыянальных стылях (навуковым, афіцыйна-дзелавым, часткова ў публі-цыстычным). У адрозненне ад штампаў моўны стандарт не выклікае негатыўных адносін, бо мае дакладную семантыку і дапамагае эканомна выражаць думку, садзейнічаючы хуткай перадачы інфармацыі. Напрыклад, раз-радка напружанасці, усеагульная падтрымка, духоўныя патрэбы, сустрэча ў вярхах, мірнае суіснаванне, канструктыўны прынцып, раўнавага сіл, парытэтныя адносіны; спалучэнні тыпу служба быту (здароўя, харчавання, адпачынку) і інш. 47. Плеаназмы. Шматлікія памылкі словаўжывання звязаны з працэсамі гіперхарактарызацыі сродкаў выражэння думкі, асабліва распаўсюджанымі ў перыядычным друку. Пад гіперхарактарызацыяй звычайна разумеюць ужыванне лішніх моўных элементаў, значэнне якіх і без таго выводзіцца з кантэксту, напрыклад: у ліпені месяцы, дзесяць чалавек студэнтаў, ліквідаваць наяўныя недахопы. У гэтых словазлучэннях словы месяцы, чалавек, наяўныя — лішнія. Разнавіднасцю плеаназму з'яўляецца таўталогія — паўтарэнне тых самых або аднакарэнных слоў: Учора ў матчавай сустрэчы сустрэліся команды БПІ і БДУ. Глядзельная зала была поўнасцю запоўнена. Выпадковыя плеаназмы і таўталогія — гэта стылістычны недахоп: Усё прагрэсіўнае чалавецтва свету падтрымала мірную ініцыятыву. Плеаназмы і таўталогія ў зыразах фразеалагічнага характару не лічацца стылістычнай памылкай: ведаць не ведаю, бегма бегчы, бачыць на свае ўласныя вочы, у рэшце рэшт і інш. Шырока выкарыстоўваюцца плеаназмы і таўталогія ў размоўна-бытавым стылі, у паэзіі і мастацкай прозе як сродак экспрэсіўнага падкрэслівання думкі: Шуміць шумненька гаёк (Куп.); Паляці, мая мысль, лёгкім сокалам і прагледзь гэты свет к р у г о м -в окала (Куп.); У моры по- л ы м я-а г н ю (Тр.); Край цішы і г р о м а ў -н а в а л ь н і ц (Тр.); От калі ёсць пра што д у м а ц ь-г а д а ц ь, дык гэта пра Хадоську (I. М.); Аддай зямельку сваю, якая яна ні ёсць, але на якой ты ц а р-в а л а д а р (I. М.). Стылістычнай памылкай можа стаць не толькі моўная збыткоўнасць, плеанастычнасць, але і моўная недастатковасць, „шкодны лаканізм", калі выпадкова прапускаюцца словы, неабходныя для дакладнага выражэння думкі: Нягледзячы на гады, ветэран па-ранейшаму ў страі стваральнікаў (чаго?); Зрабіць сістэму болыи гібкай і надзейнай — галоўны крытэрый (чаго?); План пагалоўя (каго? чаго?) у калгасе не выкананы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы 48. Агульная характарыстыка фразеалагізмаў. Для таго каб назваць які-небудзь прадмет, дзеянне, стан, уласцівасць і г. д., часта замест аднаго слова ўжываюць два або некалькі слоў, аб'яднаных у спалучэнне: іграць ролю, паставіць на карту, страляць варон, нанесці ўдар, каленчаты вал, мірнае суіснаванне, разгарнуць спрэчкі, у віры на калу і г. д. Такія спалучэнні слоў, якія маюць устойлівы характар і абазначаюць адно паняцце, назы-ваюць у адрозненне ад свабодных словазлучэнняў устойлівымі словазлучэннямі, або фразеалагізмамі. Фразеалагізмы — непадзельныя спалучэнні слоў. Яны не ствараюцца кожны раз у працэсе маўлення, а ўзнаўляюцца як гатовыя моўныя адзінкі, што існуюць у кожнай нацыя-нальнай мове. Гэта якасць найбольш выразна праяўляецца ў ідыёмах — своеасаблівых, часцей за ўсё эмацыянальна-экспрэсіўных фразеалагізмах. Значэнне ідыём не вынікае са значэння ўваходзячых у іх склад асобных слоў. Лексемы, якія складаюць ідыёму, ні ў прамым, ні ў пераносным значэнні не матывуюць словазлучэння ў цэлым. Напрыклад, са значэння слоў сабака і з'есці нельга зразумець, чаму ідыёма сабаку з'есці азначае 'быць спецыялістам сваёй справы'. У ідыёмах сустракаюцца такія словы, якія асобна ад гэтых выразаў у мове не ўжываюцца, іх семантыка зараз незразумелая. Часам у ідыёма'х ужываюцца няправільныя граматычныя формы. Напрыклад, у ідыёмах біць лынды і даць дыхту незразумелымі з'яўляюцца словы лынды і дыхту, а ў ідыёме абое рабое слова рабое мае няправільную граматычную форму. Атрымліваецца свайго роду парадокс: словы незразумелыя, сувязі слоў няправільныя, а словазлучэнне ў цэлым мае зусім акрэслены і дакладны' сэнс. Сярод фразеалагізмаў вылучаюць фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя спалучэнні, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы. Уласна фразеалагізмамі лічацца першыя тры тыпы. Іх класіфікацыя і падрабязная лінгвістычная характарыстыка даюцца ў навуковых даследаваннях і падручніках, у прыватнасці ў працах Ф. М. Янкоўскага «Беларуская фразеалогія» і I. Я. Лепешава «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы». Наша задача заключаецца ў тым, каб даць агульную стылістычную характарыстыку фразеалагічным сродкам беларускай мовы. Выкарыстанне многіх фразеалагізмаў у той ці іншай ступені абмяжоўваецца рамкамі пэўнага стылю мовы. Так, словазлучэнні кішкі пераядаць, кляваць носам, лёгкі на ногі, трэсці кішэню, падтуліць хвост, выпінацца са скуры, зубы з'есці з'яўляюцца прыналежнасцю размоўна-бытавога, а таксама мастацкага і публіцыстычнага стыляў; сельскагаспадарчая арцель, удзельная вага, часціна мовы, перадавы артыкул, абыходзіць вострыя вуглы, апраўдаць давер'е, вырашаць лёс, гара нарадзіла мыш — галоўным чынам пісьмовага маўлення. Многія фразеалагізмы не толькі называюць тую ці іншую з'яву, але і выражаюць пэўныя адносіны да гэтай з'явы, яе ацэнку, напрыклад: круціць носам (фанабэрыцца) — неадабральнае, даць дзёру (уцякаць) — на-смешлівае, галаву звесіць (засумаваць) — спачувальнае, ногі выпруціць (памерці) — грубае, абух абухом (тупі-ца) — пагардлівае, умытая роскаю (прыгожая) — паэтычнае. У сувязі з гэтым вылучаюць два кампаненты стылістычнага значэння фразеалагізма: 1) экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, якая надае фразеалагізму ацэначныя і іншыя значэнні, і 2) функцыянальна-стылявую афарбоўку, якая паказвае на прыналежнасць фразеалагізма да пэўнага стылю. Гэтыя два віды стылістычнай афарбоўкі фразеалагізмаў узаемазвязаны, паміж імі ёсць такая ж залежнасць, як і паміж словамі: чым больш яркую экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку мае фразеалагізм, тым больш ён функцыянальна абмежаваны. Экснрэсіўна-стылістычныя якасці фразеалагізмаў выразна выяўляюцца пры супастаўленні іх з сінанімічнымі словамі: нанесці ўдар — ударыць, давесці да ведама — паведаміць, прыняць удзел — удзельнічаць, даць дуба — памерці, рваць бакі — рагатаць, кішкі пераядаць — даку-чаць, даваць веры — верыць. Прыведзеныя фразеалагізмы больш экспрэсіўныя і абмежаваныя ў стылістычным выкарыстанні, чым сінанімічныя ім словы: адны маюць пад-крэслена кніжны характар, другія — размоўна-бытавы. Сярод даследчыкаў няма адзінства ў поглядах на прынцыпы экспрэсіўна-стылістычнай класіфікацыі фразеалагізмаў. Адны лінгвісты падзяляюць фразеалагізмы, як і лексічныя адзінкі, на тры групы: міжстылявыя, гутарковыя і кніжныя. Другія, зыходзячы з таго, што між-стылявых фразеалагізмаў у мове вельмі мала, прапануюць дзяліць фразеалагізмы на дзве групы: фразеалагізмы, замацаваныя за пэўнымі стылямі, і фразеалагізмы, не замацаваныя за пэўнымі стылямі. Мы будзем прытрымлівацца традыцыйнага пункту гледжання і ахарактарызуем коратка тры адзначаныя выпіэй стылістычныя групы фразеалагізмаў. 49. Міжстылявыя (агульнаўжывальныя) фразеалагізмы. Міжстылявыя фразеалагізмы, як і агульнаўжывальныя (інтэлектуальныя) словы, выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы. У большасці выпадкаў яны не маюць ярка выражанай экспрэсіўнай афарбоўкі, напрыклад: стрымаць слова, тайнае галасаванне, у крайнім выпадку, раз-пораз, прыйсці' на памяць, браць замуж, перш-наперш, наогул кажучы і г. д. Ад міжстылявых фразеалагізмаў трэба адрозніваць фразеалагізмы нейтральныя ў эмацыянальна-экспрэсіўным плане, але абмежаваныя сферай стылістычнага ўжывання. Гэта фразеалагізмы афіцыйна-дзелавога стылю, складаныя тэрміны навукі, тэхнікі, прамысловасці: трымаць пад контролем, мець падставу, паставіць на від, ратацыйная машына, бухгалтарскі ўлік, вегета-цыйны перыяд, дэвонская эра, адзіночны лік, легчы ў дрэйф. Некаторыя фразеалагізмы-тэрміны патэнцыяльна экспрэсіўныя, аднак іх экепрэсія нейтралізуецца кантэкстам адпаведнага стылю і ўстаноўкай выказвання — перадачай толькі лагічнага зместу. Але пры асаблівых умовах выказвання заключаныя ў тэрміналагічных фразеалагізмах экспрэсіўныя магчымасці ажыўляюцца: Ён — другі, ужо сапраўдны ён — амаль скарасным метадам улюбляецца ў сімпатычную маці-адзіночку (Б.). 50. Размоўна-бытавыя народныя фразеалагізмы —самы багаты і найболын экспрэсіўны пласт фразеалогіі беларускай мовы. Яны характарызуюцца ў большасці выпадкаў спецыфічнай «зніжанай» эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай (іроніі, пагарды, лаянкі, фамільяр-насці, знявагі і т.д.). Гэтыя якасці размоўна-бытавых фразеалагізмаў найболып ярка выяўляюцца, калі іх супаставіць з агульнаўжывальнымі сінанімічнымі словамі, параўн.: вуглы абціраць — туліцца, адзін у адзін — аднолькавыя, брацца за бакі — смяяцца, блізкі свет — далека, брацца загрудкі — біцца, задаць лататы — уцякаць, варочаць мазгамі — думаць, хоць ваўкоў ганяй — холадна, не ў брыво, а ў вока — трапна, даць кухталя — ударыць, пад мухай — п'яны. Радзей сустракаюцца фразеалагізмы з «узвышанай» экспрэсіяй: вачэй не адарваць, адзін ды ладны. Акрамя ўласна фразеалагізмаў, у склад размоўна-бытавой фразеалогіі ўваходзіць шмат прыказак, прымавак, трапных выслоўяў, у якіх выражаецца народная мудрасць: сем разоў адмерай — адзін адрэж; слаўна хата не вугламі, а пірагамі; ні да рады ні да звады; і сена цэлае і козы сытыя; жыў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце; ходзіць ціха, а думав ліха; быў квас, ды не было вас; вялік пень, ды дурань; ні свярбіць ні баліць; кто баіцца, таму ўваччу дваіцца. Прыказкі, прымаўкі, як і наогул усе фразеалагічныя сродкі, складаюць сапраўды бясцэннае багацце нацыянальнай мовы і часта не маюць дакладных адпаведнікаў у іншых мовах. У якасці прыкладу супаставім шэраг бела-рускіх прыказак і прымавак з рускімі: Нe столькі той брагі, колькі звягі. Не столько шерсти, сколько визгу. Змяніць быка на індыка. Сменить кукушку на ястреба. Прыйдзе каза да воза. Не плюй в колодец пригодится воды напиться.
Кату па пяту. От горшка два вершка З ласкі на пацеху. Ни за что, ни про что. Лахі над пахі. Шапку в охапку. Хто каго любіць. той таго Милые бранятся — только тешатся. Чубіць. А ён і не лыс. А он хоть бы хны. I колас пусты дагары тырчыць. В пустой бочке и звону много.
Не дай бог свінні рогі. Бодливой корове бог рог не дает.
У сабакі вачэй пазычыць Стыд потерять.
Сарока хвастом змяце. Кот наплак Верзці лухту. Молоть 'вздор.
Не мець клёку ў галаве. Без царя в голове.
Абы кароўка, будзе і вяроўка. Есть в мошне, будет и в квашне. Хто дбае, той і мае. Доход не живет без хлопот.
I дуды вобземлю. И дело с концом.
Хоць не ўежна, дык улежна. Хоть не сытно, да спокойно.
Усе чэрці адной шэрсці. Одним миром мазаны.
Амаль усе размоўна-бытавыя фразеалагізмы ўжываюцца пераважна ў вусным маўленні, надаюць яму вобразны характер, уносяць адценні шчырасці, прастаты і непасрэднасці. Гэтым і тлумачыцца шырокае ўжыванне беларускай народнай фразеалогіі ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. 51. Фразеалогія кніжных стыляў. Фразеалагізмы кніж-нага характару выкарыстоўваюцца пераважна ў пісьмовым маўленні і характарызуюцца «ўзвышанай» эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай (урачыстасці, узнёсласці, паэтычнасці, патэтычнасці і г. д.). Асноўнай сферай іх ужывання з'яўляецца нарміраванае літаратурнае маўленне, г. зн. навуковы, мастацкі і публіцыстычны стылі. Як і размоўна-бытавыя, кніжныя фразеалагізмы свае экспрэсіўныя якасці выяўляюць больш ярка пры супастаўленні з агульнаўжывальнымі сінанімічнымі словамі, параўн.: скласці зброю — здацца, бярэ пачатак — паходзіць, сысці ў нябыт — памерці, раніца жыцця — маладосць, блакітны акіян — паветра, узброеныя сілы — армія, мазгавая эліта — вучоныя, камандзір вытворчасці — дырэктар, камбінат здароўя — санаторый, бла-кітны экран — тэлевізар, працаўнікі мора — маракі. Да кніжных фразеалагізмаў належаць таксама ўстой-лівыя выразы архаічнага характару — біблейскія, міфалагічныя, лацінскія і інш.: вавілонскае стаўпатварэнне, іерыхонская труба, аўгіевы стайні, геркулесавы слупы, двулікі Янус, перайсці Рубікон, вока за вока, зуб за зуб, alma mater , conditio sine qua поп, terra inkognita , memento mori . Крылатыя словы адносяцца да кніжных фразеалагізмаў: Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Куп.); Кожны чалавек — гэта цэлы свет (К. Ч.); Друге баран — ні «бэ», ні «мя», а люб'щь гучнае імя (Кр.). 52. Сінанімія фразеалагізмаў. Фразеалагізмы, як і словы, утвараюць сінанімічныя рады, адлюстроўваючы багацце выяўленчых магчымасцей беларускай мовы. Так, напрыклад, можна прывесці больш за дваццаць фразеалагічных сінонімаў, што абазначаюць 'многа, шмат': без ліку, не абрацца, не прабіцца, аж цёмна, цьма-цьмушчая, непачаты край, ні канца ні краю, куры не клююць, па вушы, па горла, дай божа, да чорта, да халеры, як бобу, як гароху, як сабак, цэлы воз, вазамі вазі, цэлы мех, хоць адбаўляй, хоць заваліся, да гібелі, хоць касу закідай, хоць рэкі прудзі, хоць равы масці. Трэба адрозніваць фразеалагічныя сінонімы ад варыянтаў аднаго і таго ж фразеалагізма. «Крытэрыем адрознення фразеалагізмаў-варыянтаў ад фразеалагічных сінонімаў,—адзначае I. Я. Лепешаў,— з'яўляецца непаруш-насць унутранай формы фразеалагізма з пераменным складам кампанентаў. Напрыклад, у дзвюх разнавіднасцях фразеалагізма папасці пальцам у неба і трапіць пальцам у неба нязменна захоўваецца першапачатковы, этымалагічны вобраз, таму гэта варыянты аднаго фразеалагізма. Зусім іншае назіраецца пры супастаўленні выразаў браць за горла і браць за жабры. Хоць яны маюць аднолькавае значэнне... але кожнаму з іх уласціва свая непаўторная ўнутраная форма». Фразеалагічныя сінонімы, падобна лексічным, могуць адрознівацца стылістычнай афарбоўкай. Параўнаем, напрыклад, як паступова зніжаецца стылістычная афарбоўка ў наступным радзе фразеалагічных сінонімаў — ад высокай, кніжнай да зніжанай, прастамоўнай: аддаць жыццё, легчы касцьмі, пакінуць гэты свет, скласці галаву, пайсці ў магілу, зламаць галаву, аддаць канцы, выпру-ціць ногі, задраць капыты, паехаць да Абрама на піва. 53. Выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Фразеалагізмы шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы як дзейсныя выяўленчыя сродкі мовы. 3 іх дапамогай пісьменнікі ствараюць яркія, трапныя малюнкі рэчаіснасці, жывыя, паўнакроўныя вобразы. Асабліва шырока выкарыстоўваюцца фразеалагізмы ў мове персанажаў як сродак моўна-сталістычнай характарыстыкі: «„Где стол был яств, там гроб стоит"... Эх, хлопцы, хлопцы! — у засмучэнні гаварыў далей Лабановіч.— Лягчэй за ўсё шукаць вінаватых. Ды якая ў тым карысць? Ты ж, Алесь,— звярнуўся ён da Садовіча,— не згрызайся! У каня чатыры нагі, і той с патыкаецца. Памятаеш, як у Гогаля сказана? „3 ачапіў, пацягнуў — с а р в а л а с я..." Ну, што ж? Слязьмі бядзе не па мо ж а ш, справу раб'щъ трэба... Ды так, хлопцы: вешаць г а лавы не трэба. Будзем глядзе ць на р эчы ц в я р о з а. Ды не ў школах свет клінам сышоўся. Засудзяць, ну I што ж?» (К-с); / гэта, што падзялілі гэтыя дзялянкі, што адхапілі ад хутароў (і тваё тут дабро запала),— у сё ў адзін ка-цё л- п о йд з е. У сё, як ёсць! Нават больш яшчэ ад хутароў адхопяць, нават зусім некоторых пазганяюць з месц сваіх — няма табе, кажа, ні хаткі, ні градкі. Народ можа паддавацца не будзе, але гэта... займі чорта ад варот, дык ён цер аз плот! Ён цябе пройме навылёт, а свайго дойдзе. Згоняць усіх разам, выдзеляць табе, каб з голаду уздоўж лавы лытак не стуліў, а рэшту спажыве той, хто будзе на тваёй шыі сядзець (К- Ч.). Вылучаныя ў прыкладах фразеалагізмы выконваюць розную экспрэсіўна-мастацкую функцыю як сродак моўнай характарыстыкі персанажа, але ва ўсіх выпадках яны ўжываюцца без змен. Гэта агульная, пастаянная функцыя, унутрана ўласцівая ўсім фразеалагізмам. Яе называюць узуальнай (ад лац. usus — звычай, правіла, ужыванне). Аднак часам пісьменнікі і публіцысты ўжываюць фразеалагічныя звароты ў змененым, ператвораным і абноўленым выглядзе. Такія фразеалагізмы атрымліваюць новыя сэнсава-экспрэсіўныя адценні і з'яўляюцца па сутнасці фразеалагічнымі неалагізмамі. Асабліва часта фра-зеалагізмы з абноўленай семантыкай і граматычнай структурай ужываюцца ў каламбурах (гл. § 23) і розных іншых стылістычных прыёмах, заснаваных на гульні слоў. Такія індывідуальна-аўтарскія фразеалагізмы выконваюць функцыю аказіянальнага характару (ад лац. осса-sionalis — выпадковы, не адпавядаючы агульнапрыня-таму ўжыванню, абумоўлены спецыфічным кантэкстам). Майстры мастацкага, публіцыстычнага слова адкрываюць у роднай мове неабмежаваныя магчымасці выкарыстання слоў, уключаючы іх у такія спалучэнні, у якіх нават самыя прывычныя словы атрымліваюць новы сэнс і экспрэсію. Напрыклад, слова адміністрацыйны звычайна ўжываецца ў такіх спалучэннях, як адміністрацыйная сістэма, адміністрацыйныя спагнанні і г. д. У Салтыкова-Шчадрына гэта слова ўступае ў новыя спалучэнні: адмі-ністрацыйныя пацалункі, адміністрацыйныя летуценні, адміністрацыйная дасціпнасць і г. д. У новых, незвычай-ных для слова сувязях значэнне яго прыкметна ўзбагацілася. Напрыклад, слова вяльможны можа выступаць у такіх спалучэннях як вяльможны пан, вяльможная ганарлівасць і г. д. Зусім іншае адценне набывае яно ў спалучэнні вяльможны кат, якое ўжыта ў адным з публіцыстычных артыкулаў К. Чорнага. Арыгінальныя і трапныя такія спалучэнні слоў, як дыпламаваны баран у байцы К. Крапівы, сімпатычная дубіна ў артыкуле К. Чорнага, капроновая смерць і вопытная пяшчотнасць у апавяданнях Я. Брыля, падмочаны старшыня ў апавяданні I. Шамякіна, многаступеньчатыя дурні ў вершы П. Панчанкі, публіцыстычныя рыштаванні ў артыкуле А. Адамовіча і г. д. У апошні час сталі распаўсюджанымі разнастайныя спалучэнні са словам арбіта: Лявоніха на арб'ще (А. М.); На арб'ще адчаю, рэўнасці «спадарожнікі» ўзыдуць не раз (Р. Б.); Арбіта шчасця (з газеты). Часта абнаўленне фразеалагізма адбываецца шляхам замены аднаго з кампанентаў новым словам або ўключэння ў яго склад новых слоў: Лакрычаць прамовы аб ахове лесу і бюрократычных наламаюць дроў (Панч.). Iншы раз пісьменнікі і публіцысты перафразіруюць вядомыя прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і выразы, замяняючы асобныя іх кампаненты назвамі канкрэтных з'яў або імён. Напрыклад, прыказку Сабака брэша, вецер носіць К. Крапіва ў адным з вершаў ужыў у такім выглядзе: Гебельс брэша, вецер носіць. Словы вядомай украінскай песні Ой, не хадзі, Г рыцу, ды на вечарніцу сатырык перафразіраваў так: Ой, не хадзі, фрыцу, ды на вечарніцу, надаючы гэтаму выразу новы сэнс. Шляхам замены аднаго або некалькіх кампанентаў фразеалагізма часта ствараюцца новыя, індывідуальна-мастацкія звароты: Здравія ж-жылаю, ваша прыяцельства (К-с) (параўн.: ваша сіяцельства) ; Яе Няўмоль- насць Хімія штодзень бярэ разгон (Р. Б.) (параўн.: яе вялікасць); Я — дылетант? — быццам вельмі здзівіўся Валянцін Адамавіч і тут жа засмяяўся: «Юпітэр, ты злуеш, бо не забіў дзіка. А мы забілі» (Шам.) (параўн.: Юпітэр, ты злуеш, таму што ты памыляешся) . Распаўсюджана выкарыстанне фразеалагічнага выразу ў якасці свабоднага спалучэння слоў. У гэтым выпадку фразеалагізм як бы расчляняецца, і на аснове змененых кампанентаў ствараецца новы кантэкст: У народзе бытуе простая мудрасць: каб пазнаць чалавека, дык трэба з'ес ці з ім пуд солі. Нашы сябры не з'елі яшчэ г а д наго фунта солі, а паміж імі пачалі ўзнікаць спрэчкі, якія чым далей, тым болей раз'ядноўвалі іх I праводзілі між імі такую мяжу, якую пера-ступіць не так то легка (К-с). Адным з прыёмаў стылістычнага выкарыстання фразеалагізмаў з'яўляецца такое іх ўжыванне, калі фразеалагізм трэба разумець адначасова і як устойлівае, і як свабоднае спалучэнне слоў: Ой ты, ягадка мая, Ой ты, журавінка. I якой жа' я цябе Напаткаў часінкай?.. Вобраз твой з сабой насіў, Сніў і ўдзень, і ўночы. А цябе як раскусіў — Аж заплюшчыў вочы (Р. Б.). Часта на тое, што фразеалагізм можна разумець і як свабоднае словазлучэнне, ёсць указание ў самім кантэксце: А цяпер вы пытаецеся, як пасля сходу ў клубе работа пайшла? Здорава! А ж пыл курыць! Праўда, толькі тады, калі раз у месяц м я це клуб ад у кав а на я прыбіралыйчыца (Я. С); «Зубы з' е ў на г этым дзеле»,— хваліцца сам Сяргей Пятровіч. Ды гэта праў да,— я сам бычыў, што ў я го з зубамі не зусім ладна (Кр ). Нярэдка з мэтай надання маўленню асаблівай мастацкай выразнасці ўжываецца не сам фразеалап'чны зварот, а выкарыстоўваецца яго агульны сэнс. У такіх выпадках фразеалагізма як цэласнай моўнай адзінкі ў кантэксце няма, аднак для поўнага і правільнага разумения аўтарскай думкі трэба мець на ўвазе фразеалапзм у такім выглядзе, у якім ён ужываецца ў моўнай сістэме: Не давялося нямецкім захопнікам і ў гэтым годзе спраўляць ёлку ў Маскве. Замест ёлак на іх долю выпалі адны толькі палкі. Былі, праўда, сякія-такія ёлачныя ўкрасы і гасцінцы — напрыклад, каляровыя ліхтарыкі... Ды якія там ліхтарыкі! Добрыя ліхтары... у фашыстаў пад вачыма (Кр.); Лектар лёгкім леапардавым крокам узышоў на трибуну, адпіў з шклянкі вады і перад вачыма ўсіх прысутных палез за словам у кішэню (з газеты); А так, што цяпер, браток, вельмі часта чуваць гэта слова. Нават у рэдакцыю да нас пішуць: «Наш начальник... наш старшыня — не чалавек, а культ». Толькі гэты, сённяшні ,- не культ: тут, браток, ні асобы, ні культу, а проста хам (Б.). У першым прыкладзе своеасаблівую трансфармацыю атрымлівае вядомая прымаўка ёлкі-палкі; у дру-гім — маецца на ўвазе фразеалапзм ён за словам у кішэ- ню не палезе, які характарызуе словаахотлівага, балбатлівага чалавека; у трэцім — абыгрываецца вядомы выраз культ асобы. Яшчэ адзін характэрны прыём стылістычнага выкарыстання ўстойлівых словазлучэнняў — пераасэнсаванне крылатых выразаў пісьменнікаў і публіцыстаў, прыстасаванне шырока вядомых літаратурных цытат да но-вага кантэксту і абнаўленне іх новым зместам. Яркім прыкладам у гэтых адносінах можа служыць апавяданне Янкі Брыля «Мой родны кут...». Пісьменнік расказвае, як да вязняў гітлераўскага канцлагера трапіла паэма Я. Коласа «Новая зямля», першыя словы якой і вынесены ў загаловак апавядання: I вось у рукі яго, якраз у тыя дні, калі мы, маладыя сябры, забаранілі яму прыніжаць сваю чалавечую годнасць, трапіла неяк бывалая кніга без вокладкі, якая пачыналася адразу з самых блізкіх, у сэрцы вынашаных слоў: «Мой родны кут, як ты мне мілы!..» Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці,— як самы просты, ледзь пісьменны чалавек плакаў над кнігай паэзіі. Не забыцца пра той журботны, цьмяны прадвясновы дзень, пра пасвятлелы воблік шэрага рабацягі, які, чытаючы ўголас, па складах, трымаўся, як дзіця за бацькаву руку, парэпаным пальцам за кожны радок — каб не дай бог не разлучыцца з тым родным светам, без якога так натамілася, так збалела яго шчырая душа!.. I тады я думаў... Не, я спачатку выйшаў з барака, сарамліва застаўся адзін... Мне зноў адкрылася, маю душу па-свойму ўразіла непаўторная, беларуская прыгажосць, абаяльная сіла паэзіі — народнай і таму вялікай. Так у новым кантэксце цудоўныя коласоўскія радкі ўзбагаціліся новым патрыятычным зместам і глыбокім лірычным пачуццём. 54. Памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных сродкаў мовы. Фразеалагічныя звароты, прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і выразы, калі іх умела ўжываць, робяць мову больш сакавітай, жывой і выразнай, надаюць ёй ярка выражаную нацыянальную асаблівасць і хараство. У літаратуры, аднак, сустракаецца шмат прыкладаў няўдалага выкарыстання спецыфічна беларускіх фразеалагічных сродкаў, механічны пераклад фразеалагізмаў з іншых моў, асабліва з рускай. Гэта адзначаў К.Чорны ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры»: «Трэба ведаць, што ёсць фразеалогія, уласцівы кожнай мове свой уласны кірунак сказаў... „Дык гэтаму Баханская галаву закруціла, мусіць хоча выйсці за яго замуж". Аўтар добра ведае: „она ему вскружила голову... выйти замуж", дык ён піша „галаву закруціла". Беларуская мова ведае гэткі зварот, ён ёй вельмі ўласцівы, але ён ужываецца зусім іначай. Напрыклад, гэтак: „каб табе галаву на бок закруціла". „На гэтых днях зайшлі яны да Татурскага". Не напіша ён „гэтымі днямі", а „на гэтых днях"... Самая бяда гэта ў навязванні беларускай мове неўласцівай ёй фразеалогіі». Няправільная стылістычная ацэнка ўстойлівых словазлучэнняў, выкарыстанне фразеалогіі, неўласцівай беларускай мове, выклікаюць грубыя стылістычныя памылкі. Характэрны прыклад прыводзіць для пацверджання гэтай думкі К. Чорны. У п'есе «Каля тэрасы», якую ставіў у свой час Другі беларускі тэатр, была такая сцэна: бяжыць сялянка і крычыць: «У чым справа?» «Няўжо гэта крычыць сялянка? Не, гэта крычыць сам аўтар п'есы. ён думаў: „В чем дело?" і пісаў: „У чым справа?" Дзе гэта аўтар чуў, каб сялянка гаварыла гэтак? Таму і чуецца тут фальш, таму і траціцца вобраз ці тып сялянкі!.. Сялянка пачула нейкую незвычайную гаворку, нейкі крык, убачыла незнаемых людзей, устрывожылася, і замест „што гэта робіцца?" або „што там гэта?" крычыць „у чым справа?" Няхай бы ўжо, нечага, яна, каб вытрымаць стыль аўтара гэтае п'есы, крычала: „У чым справа? У мэтах рацыяна, лзацыі часу і адносна гэтага месца, безумоўна, немэтазгодна паднімаць тут гэтакі вэрхал"». Няправільны, штучны пераклад рускіх фразеалагізмаў на беларускую мову — нярэдкая з'ява, асабліва ў газетах. У адной карэспандэнцыі чытаем: То і справа адчыняюцца дзверы бібліятэкі. Аўтар пісаў па-беларуску, а думаў па-руску і пераклаў літаральна рускі выраз то и дело на беларускую мову, не ведаючы, што фразеалагізма то і справа ў беларускай мове няма. Каб захаваць сэнс выказвання, трэба было ўжыць адпаведнае слова-сінонім або спецыфічна беларускі фразеалагічны эквівалент, напрыклад: бесперапынна або раз-пораз. Аўтары, якія дрэнна ведаюць беларускую мову, часта не ўлічваюць аманіміі або мнагазначнасці слоў, што ўваходзяць у склад устойлівых словазлучэнняў. У выніку з'яўляюцца такія пераклады: кисть винограда — пэндзаль вінаграду, опрокидывать представление — куляць уяў-ленне, стрелять в цель — страляць у мэту і г. д. Часам аўтары, ужываючы фразеалагічныя звароты, прыказкі, прымаўкі, не ведаюць дакладна іх сэнсу і не ўлічваюць своеасаблівай эмацыянальнай афарбоўкі, якую яны надаюць тэксту. Так, у адным нарысе субяседніку паведамляецца аб намеры пазнаёміцца з жыццём калгаснікаў. У адказ чуецца: «Дык, значыць, кажаш, навастрыў лыжы на Віцебшчыну?» Выраз навастрьщъ лыжы азначае 'ўцякаць, бегчы куды-небудзь' і зусім не выражае той думкі, якую хацеў выказаць аўтар. Няправільна выкарыстаны фразеалагічны зварот і ў наступнай фразе: Скрыні былі ўкладзены ў кузаве так шчыльна адніі да адной, што камар носа не падточыцъ. Ідыёма камар носа не падточыць азначае 'ўсё зроблена так, што не прычэпішся'. Не да месца ўжыта ідыёма і ў наступным прыкладзе: Брыгадзір трактарнай брыгады т. Чарэнчанка і ў вус не дзьме, каб пусціць машыну ў дзеянне і хутчэй закончыць малацьбу. Выраз і ў вус не дзьме азначае, што чалавек не зважае ні на якія просьбы або папрокі. У дадзеным жа выпадку аўтар хацеў сказаць, што брыгадзір нічога не робіць, каб пусціць машыну ў дзеянне, таму можна было выкарыстаць выраз пальцам аб палец не ўдарыць. Як вядома, фразеалагічныя адзінствы складаюцца са слоў канкрэтнага значэння, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні. Таму нельга дапускаць (за выклю-чэннем выпадкаў, калі ставіцца пэўная стылістычная мэта), каб пры выкарыстанні такога спалучэння ўзнаўлялася прамое значэнне слоў. Няўдалая, напрыклад, такая фраза: Не прайшло і двух тыдняў пасля вяселля, як Ніна села на шыю мужа ў поўным сэнсе гэтага слова. Выраз сесці на шыю як фразеалагічнае адзінства азначае 'жыць поўнасцю за кошт каго-небудзь', але ў дадзеным выпадку кантэкст вымушае чытача разумець словы, якія ўваходзяць у фразеалагічнае адзінства сесці на шыю, у іх прамым значэнні. Нельга выкарыстоўваць ідыёмы і іншыя фразеалагічныя сродкі ў такіх кантэкстах, у якіх узнікае непатрэбная персаніфікацыя неадушаўлёных прадметаў, напрыклад: Праўленне калгаса б'е сябе ў грудзі, сцвярд-жаючы, што ў калгасе даўно не хапае кармоў; Мясцком пальцам аб палец не ўдарыў, каб дапамагчы набыць пуцёўку. Распаўсюджанай стылістычнай памылкай у выкарыстанні ўстойлівых словазлучэнняў з'яўляецца нематываваная замена або перастаноўка асобных кампанентаў, як, напрыклад, у выразе Байкі салаўя не кормяць. Няправільная таксама наступная фраза: 3 розных вёсак прыйшлі яны на кліч сэрца аднаўляць родны Віцебск. Есць устойлівае словазлучэнне метафарычнага характеру па закліку сэрца, выраз жа на кліч сэрца бяссэнсавы. Часта памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных зваротаў узнікаюць у выніку так званай кантамінацыі, калі слова з аднаго ўстойлівага словазлучэння ўжываюць у другім. Напрыклад, ёсць устойлівыя словазлучэнні іграць ролю і мець значэнне. Аднак у друку яны сустракаюцца ў іншым выглядзе: Гэта не адыгрывае ніякага значэння; Вялікае значэнне ў павышэнні прадукцыйнасці працы іграе правільнае размеркаванне рабочага часу. Аўтары гэтых сказаў пераблыталі два ўстойлівыя словазлучэнні і ўтварылі новае, якога няма ў беларускай мове. Няправільнае і такое спалучэнне, як заняць першынство, утворанае з двух выразаў — заняць першае месца і заваяваць першынство. У галіне фразеалогіі, як і ў лексіцы, мова выяўляе сваю непарушную сувязь з жыццём, з грамадскай практыкай. Кніжная мова пастаянна папаўняецца новымі ўстоўлівымі словазлучэннямі. Напрыклад, нядаўна з'явіліся і атрымалі шырокае распаўсюджанне такія выразы, як вахта міру, людзі добрай волі і інш. Запас фразеалагічных сродкаў у мове настолькі вя-лікі і разнастайны, што іх можна выкарыстоўваць, не рызыкуючы ператварыць у штампы. Аднак трэба ўсё ж пазбягаць празмерна частага ўжывання адных і тых жа фразеалагічных выразаў. МАРФАЛАПЧНАЯ СТЫЛІСТЫКА Назоўнік 55. Агульныя стылістычныя асаблівасці назоўніка. 3 пункту гледжання стылістыкі назоўнік мае цікавасць у першую чаргу дзякуючы яго асноўнай граматычнай катэгорыі — прадметнасці. Менавіта прадметнасць дае магчымасць чытачу ўявіць любую з'яву, працэс, якасць, прымету, нават дзеянне, пра якія ідзе гаворка ў творы, у выглядзе асобнай субстанцыі — наглядна, зрокава, адчувальна: Пах вільготнай зямлі, зяленіва польнага сцябла, жоўтая лагоднасць прыгрэтага сонцам малачайніку, духмянасць прэлага моху, прасвет неба паміж хвояў, птушка над дрэвам, родныя магілы на блізкім могільніку — і смутак і радасць! (К. Ч.). Канцэнтрацыя назоўнікаў у прыведзеным кантэксце надае яму прадметна-апісальны, статычны характар. Гэтым назоўнікі проціпастаўляюцца дзеясловам, якія выражаюць рух, надаюць паведамленню дынаміку. У параўнанні з прыметнікамі і дзеясловамі назоўнікі выражаюць больш катэгарычную, экспрэсіўную ацэнку, параўн.: прыгажун — прыгожы, тупіца — тупы, святло — свяціць, блакіт — блакітны, чаканне — чакаць. Напрыклад: На тварыяго было больш радасці, чым трывогі, і хоць ён быў увесь самое закончанае чаканне, на ім не відаць было, што ім уладае якая б там ні была нецярплівас ць (К. Ч.). Паспрабуем замяніць выдзеленыя назоўнікі іншымі часцінамі мовы — і адразу адчуем, што экспрэсія выказвання зменіцца: Яго твар быў больш радасны, чым трывожны...; Ён чакаў... ён быў нецярплівы. Яшчэ некалькі прыкладаў: Месца, дзе жылі Блецькі, мела для чалавечага вока вялікую прывабнасць (К. Ч.) (параўн.: ...для чалавечага вока было прывабным); Андрэева хата ветліва глянула на яе спарахнеласцю сваіх сцен (К. Ч.) (параўн.: ...глянула на яе спарахнелымі сценамі); Яна не магла адважыцца на гэта і мела страшныя пакуты (К. Ч.) (параўн.: ...і страшна пакутавала). 56. Агульныя і ўласныя назоўнікі. Агульныя назоўнікі — гэта назвы шэрагу аднародных прадметаў. Агульныя назоўнікі не даюць магчымасці вылучыць той ці іншы прадмет сярод іншых. Так, лексічнае значэнне слоў мужчына, рака, п'еса, радыёпрыёмнік — толькі агульнае адлюстраванне прадметаў пэўнага аднароднага рада Уласныя назоўнікі — назвы, якія служаць для індывідуалізацыі асоб, прадметаў: Пятровіч, Нёман, «Канец дружбы», «Спідола», Стоўбцы. Галоўная асаблівасць выкарыстання ўласных імён у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы заключаецца ў імкненні надаць гэтым імёнам і прозвішчам характарыстычныя экспрэсіўныя якасці. У такіх выпадках асоба не толькі называецца, але і характарызуецца пэўным чынам. Імёны і прозвішчы, якія выконваюць чыста намінатыўную ролю, з'яўляюцца ў літаратурных творах, як правіла, спецыфічна нацыянальнымі, беларускімі, народным!. Якім Сарока, Паўлінка, дзед Бадыль, Мартын Рыль — характэрныя беларускія імёны і прозвішчы. Цікавыя імёны з «Новай зямлі» Я. Коласа, якія надаюць маўленню нацыянальны каларыт: Але ўсяго тут цікаўней — Прынамсі так было даўней,— Калі свяржэнскія кабеты Капэляй прыйдуць у лес гэты, Ды з іх кабеціна якая Капэлю згубіць і гукае I па імёнах называе: «Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля, Алена, Магдалена, Зося, Антося, Анэта, Праксэта, Цётка Югася, Бабка Кася! Гу-у-у!» Іншамоўныя ўласныя імёны, як і іншая экзатычная лексіка, у мастацкай літаратуры ўжываюцца для стварэння мясцовага каларыту: Я — Умберта, з Кіпра... Я — Даната, з Чыта-Сан-Анджэла... Я — Франчэска, з Порта-Рэканаці... Я — Энрыка, з горада Мілана... Я — Паола, з Умбрыі гарыстай... (М. Т.) Спецыфічныя імёны і прозвішчы найбольш часта ўжываюцца для характарыстыкі ўнутранай сутнасці персанажаў, іх сацыяльнага становішча, густаў, звычак, маральных якасцей і г. д., як, напрыклад, вядомыя проз-вішчы-характарыстыкі герояў п'ес К. Крапівы: Гарлахвацкі, Шкуранкоў, Туляга, Язва і інш. Уласныя імёны могуць ужывацца з мэтай стварэння камічнага эфекту. У гэтых адносінах яркія прыклады знаходзім таксама ў творах К.Крапівы. Так, у драме «Партызаны» дзед Бадыль часта блытае прозвішча камісара Скібы, называючы яго Лустай. Для стварэння моўных каламбураў, якія адыгрываюць пэўную стылістычную ролю ў тэксце, пісьменнікі часта выкарыстоўваюць прозвішчы, аманімічныя назвам розных прадметаў і жывых істот. Так, у апавяданні Янкі Брыля «Кансерватар» адзін з герояў, старшыня калгаса, мае прозвішча Шалухо. Аднак аўтар карыстаецца дзвюма формамі гэтага прозвішча — Шалухо і Шалуха. У аўтарскай мове і ў мове самога героя ўжываецца форма Шалухо: Поўны, румяны і ўжо лысаваты Васіль Нікіфаравіч na -змоўніцку падмігнуў паэту і, трохі прыстаўшы, падаў яму руку.— «Прывітанне. Старшыня калгаса Шалухо. Памятаеце?» Або: „Годзе ўжо, годзе, таварышы!" — на хаду перабудаваўся Шалухо. У мове іншых персана-жаў для адмоўнай характарыстыкі героя апавядання ўжываецца форма Шалуха: Ды ў яго на гэтую справу выхадных няма. Калгас — найгоршы ў раёне. Думалі, можа хоць ён падыме: усё ж такі інструктарам па зоне быў!.. А можа проста хацелі сапхнуць яго з вачэй?.. Пайшоў, адным словам, Васька Шалуха ўмацоўваць сельскую гаспадарку. Выяўленчая роля ўласных імён часта тлумачыцца не толькі лексічным іх значэннем, але і выкарыстаннем розных экспрэсіўных суфіксаў. Напрыклад, разнастайныя экспрэсіўныя адценні заключены ў варыянтах імені Пётр: Пятро, Пятрусь, Петрык, Пятруха, Петру сёк, Петрычак і інш. 3 пэўнай стылістычнай мэтай ужыты розныя формы імені Галя ў наступным урыўку з аднайменнага апавядання Янкі Брыля: Бацькі ў Галі не было. Ніколі не было, хоць ён і жыў недзе, а можа, і сёння жыве, не думае нават аб тым, што ёсць у яго дачка. На пашы хлопцы лаялі яе часам брыдкім, бязлітасным словам — байстручка. Ды з часам гэта слова адвалілася з яе, як шалуха. Прыгожай, спраўнай вырастала Галачка. Супастаўленне двух варыянтаў прозвішча героя твора К.Чорнага «Трыццаць год» выразна характарызуе і самога героя, і адносіны да яго іншых людзей, у прыватнасці гераіні рамана Амілі Снацкай: Раптам у дом явіўся малады чалавек. Ен зіхацеў пярсцёнкамі і на камізэльцы ланцужком ад гадзінніка. Бабы адна за адной пахаваліся ў бакоўку і там панатапырвалі вушы. — Фартушынскі,— адрэкамендаваўся малады чалавек. «Які ты к чорту Фартушынскі,— вельмі выразна прачытаў малады чалавек у сціснутых, крыху пагардлівых губах Амілі Снацкай,— ніякі ты не Фартушынскі, а проста Фартушнік, ды яшчэ і Сёмка, цябе ж усе, як лупленага, ведаюць. Дзе быў твой тэты форс, калі ты зранку чуцен быў на ўвесь рынак, нешта перапрадаючы». — Фартушынскі,— пачаў апраўдвацца малады чалавек.— У гэтай глушы чортам могуць абазваць чалавека! Тут у метрыку не глядзяць. I ён засмяяўся вельмі развязна. Усмешка была яму да твару.— Мне ўсё роўна, Фартушынскі вы ці Фартушнік. У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы часта ўжываецца троп, які носіць назву антанамасіі. Сутнасць яго — ва ўжыванні ўласнага імені ў значэнні агульнага, напрыклад: У яе свой закон у хаце, свае Іванкі і Галі (Панч.). Пры антанамасіі ў слове сумяшчаюцца асабова-іменнае і агульна-назоўнае значэнні. Уласнае імя становіцца як бы агульным, атрымліваючы або станоўчую, або адмоўную экспрэсію: Гэта на карце адны беларускія Юрацішкі, а ў сэрцы не адным тоіцца і горкая, і светлая памяць аб сваіх Ю рацішках; Сучасныя гітлеры мараць аб новым паходзе (з газеты). 57. Асаблівасці выкарыстання роду назоўнікаў. Многія назвы асоб па прафесіі, пасадзе, званию, роду заняткаў і г. д. маюць форму мужчынскага роду нават тады, калі абазначаюць асобу жаночага полу: інжынер, майстар, рэдактар, прафесар, лаўрэат, доктар, педагог, міністр. Тлумачыцца гэта тым, што пералічаныя прафесіі, пасады былі раней недаступны для жанчыны. Але ў тых выпадках, калі пэўная спецыяльнасць аднолькава звязана з працай і жанчын і мужчын, лёгка ўтвараюцца паралельныя формы для абазначэння асоб жаночага полу: касір — касірка, настаўнік — настаўніца, кандуктар — кандук-тарка, лабарант — лаборантка, дэлегат — дэлегатка і г. д. Колькасць слоў, якія маюць паралельныя формы, усё павялічваецца. Аднак у выкарыстанні гэтых паралельных форм ёсць пэўнае размежаванне. У афіцыйна-дзелавым стылі звычайна ўжываецца толькі форма мужчынскага роду, нават калі ёсць адпаведная форма жаночага роду: аспірант Іванова, лабарант Пятрова, доктар Каралёва. Формы жаночага роду: доктарка, фельчарка, краўчыха — уласцівасць размоўнага стылю. Форма мужчынскага роду ў дачыненні да жанчыны ўжываецца і як экспрэсіўны, стылістычны сродак: Потым гаспадыня запрасіла нас у хату. Ды якая гаспадыня — сапраўдны г ас п ад ар — дбайны і руплівы (з газеты). Уплыў кантэксту і стылю выказвання на выбар той ці іншай формы адчуваецца і ў мастацкай літаратуры. У рамане I. Шамякіна «Трывожнае шчасце», напрыклад, ужываецца форма мужчынскага роду — фельчар: «А вы хто?» — Саша збянтэжылася І стаяла, як вінаватая вучаніца.— «Я?.. Я — фельчар...» — «У маёй бальнщы я не ведаю такого фельчар а! Хто вы хвораму?» Або: Яна ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя — колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў! Але там, дзе перадаецца размоўны стыль, ужываецца адна з размоўных форм жаночага роду: Нялёгка было яму спытаць у жанчыны, якая вельмі цікаўна аглядала яго, дзе кватаруе фельчарыца Траянава. Яшчэ некалькі прыкладаў: Гаваркая касірка Зіна адразу ж паведаміла Таццяне, што грошы на кніжку бабулька паклала неўзабаве пасля вайны (Я. В.); Ішоў, ішоў, дабраўся да палавіны дывановай дарожкі, чую: «Паклічце да мяне с а к р ат а р а!..» Ну, выйшаў я назад у прыёмную, кажу да Клавы: «Што за камедыя? Кліча. Ідзі» (Б.); Галубка... любая... Доктар!.. Вы мне вяр- нулі жыццё... (Шам.); Ты кім даводзішся доктарцы? (Шам.). Формы жаночага роду назоўнікаў з суфіксам -к- (доктарка, паэтка, мастачка, кандуктарка, сакратарка) у апошні час сталі распаўсюджанымі: Сакратарка ўсміхнулася, а потым з прытворнай сур'ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам (Стр.); У аўтобусе было цесна, кандуктарка аж недзе на пярэдняй пляцоўцы прапанавала купіць білеты (Стр.). Пашырэнне гэтых форм тлумачыцца, відаць, тым, што часта паралельныя формы жаночага роду з суфіксам -ш- у размоўным стылі абазначаюць жанчыну не па прафесіі, а па сямейным становішчы: прафесарша, доктарша, міністэрша — жонка прафесара, доктара, міністра. Такое ж значэнне маюць назоўнікі жаночага роду с суфіксамі -ых- (-іх-): старасціха, мельнічыха, каваліха і інш.: «Заутра пайду папрашу аканоміху»,— сказаў спокойна бацька (К- Ч.); Выйшла гэта раз загадчыха, устаўшы раніцою, у калідор, а там певень ляжыць (Кр.). юзУ некаторых выпадках утварэнню суадносных форм перашкаджае тая акалічнасць, што падобная назва існуе ў мове з другім значэннем. Так, напрыклад, легка ўтвараюцца пары даяр — даярка, свінар — свінарка. Але ад слоў аўчар, карэец нельга па той жа мадэлі ўтварыць адпаведныя назвы асоб жаночага роду, таму што ўжо існуе слова аўчарка і абазначае сабаку, а слова карэйка — свіную або цялячую грудзінку спецыяльнага прыгатавання. У тых выпадках, калі для абазначэння пэўнай прафесіі ўжываюцца словы толькі жаночага роду (балерына, машыністка, манікюрша і т.д.), асобы мужчынскага полу гэтай прафесіі называюцца звычайна апісальнымі выразамі: артыст балета, перапісчык на машынцы і г. д. Некаторыя назоўнікі ў беларускай мове маюць дзве формы роду. У такіх выпадках часцей за ўсё адна з форм лічыцца ўстарэлай або характэрнай для пэўнага стылю мовы: зал — зала, замш — замша, клавіш — клавіша, прастор — прастора, салат — салата, ціш — ціша. Форма мужчынскага роду такіх 'назоўнікаў заўсёды больш нейтральная ў стылістычных адносінах, а форма жаночага роду можа мець разнастайныя стылістычныя адценні: клавіша — ўстарэлая форма, салата — размоўная, прастора і ціша — характэрныя для паэтычнай мовы. Запазычаныя нязменныя назоўнікі, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы, належаць да ніякага роду: канструктарскае бюро, грузавое таксі, павольнае танга, замежнае турнэ. Радавая прыналежнасць запазычаных нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць асоб, вызначаецца ў залежнасці ад полу іх носьбітаў: парыжскі буржуа, вясёлая місіс. Род запазычаных нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя назвы, вызначаецца па роду агульнага назоўніка (горад, станция, рака, возера і т.д.): Нас сустрэў сонечны Батумі. Назоўнікі боль, мазоль, медаль, раяль, шаль, шынель, цень, пуць, ясень, шампунь, фальш, стэп, насып, россып, яблык у сучаснай беларускай літаратурнай мове — словы мужчынскага роду. Назоўнікі сухмень, глыб, трэль, роспач — жаночага роду. Назоўнікі вогнішча, брыво, футра, рэха — ніякага роду. У мове мастацкай літаратуры і ў размоўным стылі сустракаюцца адхіленні ад гэтых граматычных норм. Наколькі апраўдана такое адхіленне ад літаратурнай нормы, трэба меркаваць, зыходзячы з кантэксту, з жанравых і стылістычных асаблівасцей твора, а таксама з індывідуальных асаблівасцей мовы пісьменніка. Найчасцей радавая форма назоўніка, не характэрная для літаратурнай нормы, выкарыстоўваецца з мэтай індывідуалізацыі мовы персанажа. Так, у байцы К. Крапівы «Махальнік Іваноў» слова мужчынскага роду цэнтр ужыта ў форме жаночага роду для таго, каб падкрэсліць прастамоўны характар маўлення падхаліма Іванова: Шэф хоча вынікі другім праверыць разам,— Махальнікаў назначыў зноў жа тых I ўзяў патронаў халастых. Дык што ж вы думалі — ніводнай не прамазаў. Як далажыў махальнік Іваноў: “У цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў”. На фоне элементаў дзелавой мовы, пры дапамозе якой расказваецца аб дзеяннях шэфа (вынікі, праверыць, халастыя патроны), прастамоўнае ў цэнтру самую, якое ўжыта ў афіцыйных абставінах, выклікае ў чытача іранічную ўсмешку. Некалькі іншую стылістычную функцыю выконвае незвычайная форма слова метр — метра ў апавяданні Янкі Брыля «Праведнікі і зладзеі»: „Яно гэтак, Алёшачка,— ажывіўся Лапінка.— Пяць з палавінай злотау адна метра дроў, тры злоты хурманка. I едзеш вунь на той свет, у пушчу..." Слова гэта ўжываецца аўтарам у жаночым родзе для таго, каб падкрэсліць адметнасць мясцовай гаворкі. 58. Асаблівасці выкарыстання ліку назоўнікаў. Формы адзіночнага і множнага ліку некаторых назоўнікаў могуць адрознівацца сэнсавымі адценнямі. Ужываючы такія назоўнікі, неабходна ўлічваць тое значэнне, якое яны маюць у кантэксце. Так, у фразе Чытанне кніг — яго любімы занятак слова чытанне нельга выкарыстаць у форме множнага ліку чытанні, а ў фразе На нашым факультэце рэгулярна праводзяцца Скарынінскія чытанні слова чытанні нельга ўжыць у форме адзіночнага ліку. Форма адзіночнага ліку некаторых назоўнікаў з канкрэтным значэннем можа ўжывацца замест множнага і мае зборнае, абагульняючае значэнне: Наўкол расла толькі с ас на. У некаторых выпадках форма адзіночнага ліку ў такім значэнні мае размоўны або прафесійны характар: «Мудры стары,— завяршыў, з пашанай круцячы галавой, Г рыбок.— Пчалу тую лепт як чалавека якога разумев І рыбу! Мудры!» (I. М.); А гурок сёлета не ўрадзіў; Ш ч у пак добра бярэцца на жыўца. Адзіночны лік можа ўжывацца ў значэнні множнага, калі трэба падкрэсліць, што аднолькавыя прадметы або прыметы належаць кожнай асобе або прадмету з пэўнай групы: Солдаты схілілі галаву над магілай байца; Ён пакінуў добрую памяць у сэрцы людзей. Множны лік абстрактных назоўнікаў выкарыстоўваецца часта для абазначэння паўтаральнасці з'яў, параўн.: Сёння на вуліцы мароз; Наступілі зімовыя маразы. Рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку для абазначэння вялікай колькасці, мноства чаго-небудзь, а таксама розных відаў матэрыялаў: воды, пяскі, жыты, аўсы, сталі, солі, мінеральныя воды. Напрыклад: Нам усім ад нараджэння заўжды свеціць у жыцці запаветнае імкненне, прага новае знайсці: ажывіць чарцёж матора, полю вывесці жыты... (Луж.); Браў грунты, хадзіў геолаг, слухаў хвалі мерны ўсплёск... (Луж.). 59. Семантыка-стылістычныя асаблівасці склонавых форм назоўнікаў. З'яўляючыся катэгорыяй вышэйшай граматычнай абстракцыі, склон належыць у цэлым да агульнаўжывальных і неэкспрэсіўных сродкаў мовы. Аднак у пэўных выпадках некаторыя склонавыя значэн-ні і формы назоўнікаў набываюць экспрэсіўнае адценне і выкарыстоўваюцца пераважна ў якім-небудзь адным стылі. Назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага тііку маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Канчатак -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць асоб і істот (чалавека, каня), канкрэтныя прадметы (нажа, пня), прадпрыемствы, установы, геаграфічныя паняцці (калгаса, завода, города), пэўныя прамежкі часу, меры вагі, часткі цела (года, кілаграма, носа), некаторыя спецыяльныя тэрміны (лагарыфма, катэта). Канчатак -у(-ю) маюць абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць самыя разнастайныя паняцці: ідэалу, кры-зісу, звону, нахілу, свету, простору, кроку, рэалізму. 3 канчаткам -у(-ю) ужываюцца таксама рэчыўныя назоўнікі і назоўнікі са зборным значэннем: цукру, мёду, калектыву, скарбу, хвойніку. Гэты ж канчатак маюць назоўнікі іншых семантычных груп у складзе ўстойлівых словазлучэнняў: з году ў год, з краю ў край, збіцца з тропу і г. д. Некаторыя назоўнікі мужчынскага роду ў залежнасці ад іх лексічнага значэння або стылю маўлення могуць мець паралельныя канчаткі: -а(-я) або -у(-ю). Напрыклад, назоўнікі дуб, ясень, клён і інш., калі яны абазначаюць аднародную масу рэчыва (драўніну), ужываюцца з канчаткам -у; калі ж гэтымі назоўнікамі абазначаюцца канкрэтныя дрэвы, то ўжываецца канчатак -а. Напрыклад: Шкатулка была зроблена з клёну; 3 клёна апаў апошні лісток. У размоўным стылі і ў мове мастацкай літаратуры з канчаткам -у могуць ужывацца канкрэтныя назоўнікі пры абазначэнні месца дзеяння ці напрамку руху: недалёка ад берагу, каля плоту, выйшла з дому і г. д. Форму на -у(-ю) заўсёды маюць у гэтым значэн-ні словы пункт, рынак, кірмаш, фронт, тыл. Назоўнік народ пры ўжыванні яго ў спалучэнні са словамі многа і мала мае канчатак -у, у іншых выпадках - а. У вінавальным склоне адзіночнага ліку неадушаўлёныя назоўнікі мужчынскага і ніякага роду маюць канчатак назоўнага склону, а назоўнікі, якія абазначаюць адушаўлёныя прадметы,— роднага склону. Аднак у сувязі з тым, што паняцце граматычнай адушаўлёнасці не заўсёды праяўляецца дастаткова выразна, сустракаюцца паралельныя варыянты некаторых назоўнікаў: вывучаць бактэрыі і вывучаць бактэрый. Параўн. таксама варыянты: знайшоў грыба — знайшоў грыб, збіў знішчальніка — збіў знішчальнік, бачыў штучнага спадарожніка Зямлі — бачыў імтучны спадарожнік Зямлі. Назвы твораў, калі ў іх склад уваходзяць назоўнікі, што абазначаюць жывых істот, скланяюцца як адушаўлёныя назоўнікі: чытаў «Адшчапенца», глядзеў «Мілага чалавека». Назоўнікі жаночага роду ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ой(-ою), -ай(-аю), -ёй (-ёю), -ю, -яй(-яю): сцяной — сцяною, асінай — асінаю, зям-лёй — зямлёю, кроўю — крывёю, граззю — гразёю, хва-ляй — хваляю. Формы на ~ою, -ёю, -аю, -яю характэрны для мастацкага стылю, яны надаюць выказванню пэўную экспрэсію: Крывёю заліта трава прыдарожная, пшаніца натоптана, дым над сялібамі (Панч.). У афіцыйна-дзела-вым і навуковым стылях выкарыстоўваюцца пераважна формы на -ёй, -ю: Калі ампула напоўніцца кроўю, у яе дабаўляецца спецыяльны раствор супраць згортвання. Параўн. таксама: Над зямлёю шумяць вясновыя ветры (К-с); Коўш экскаватора напоўніўся зямлёй. Разнастайнасцю канчаткаў характарызуецца месны склон назоўнікаў адзіночнага ліку. Ужыванне паралельных канчаткаў у некаторых назоўніках тут таксама звязана з семантыка-стылістычнымі іх асаблівасцямі. Так, пры агульным для неасабовых назоўнікаў з цвёрдай асновай і асновай на г, х канчатку -е (дубе, народзе, морозе, беразе) у гутарковай мове і ў мастацкай літаратуры сустракаецца канчатак -у: тыле — тылу, лузе — лугу, снезе — снегу, кажусе — кажуху і інш. Параўн.: На скошаным лузе, недалёка ад дубоў, пасвіліся статкі (К-с); На лугу касцы сышліся летняй роснай раніцою (Бр.). Назоўнікі мужчынскага роду з асновай на зацвярдзелыя зычныя ў месным склоне маюць канчатак -ы (у бары, на канцы, на дажджы). Выключэнне складае назоўнік двор, які, у залежнасці ад сэнсавых адценняў, можа ўжывацца з канчаткам -ы або -э. У першым выпадку ён абазначае канкрэтнае месца сярод будынкаў, у другім — паказвае, што дзеянне адбываецца не ў памяшканні, а звонку. Параўн.: На суседнім двары, каля хлява, за віхаўся пры калёсах барадаты, у палатнянай доўгай сарочцы дзядзька... (I. М.); Далучыўшы карову да статку, дзяўчына з дубцом подбегал вярнулася ў хату, але не вы паўз яшчэ статак з вул'щы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на дварэ (I. М.). Паралельныя формы без канчаткаў і з канчаткам маюць назо.ўнікі ўсіх родаў у родным склоне множнага ліку: партызан — партызанаў, солдат — салдатаў, год — гадоў, раз — разоў, кілаграм — кілаграмйў, акон — вок наў, правіл — правілаў, азёр — азёраў, дрэў — дрэваў, нябёс — нябёсаў. У адпаведнасці з літаратурнай нормай назоўнікі мужчынскага роду маюць пераважна канчатак -аў(-оў): салдатаў, гадоў, партызанаў. Назоўнікі жаночага роду ўжываюцца звычайна з нулявым канчаткам: бяроз, фабрык, моў. Назоўнікі ніякага роду могуць мець і нулявы канчатак і канчатак -аў; пры гэтым канчатак -аў ужываецца, як правіла, у назоўніках, аснова якіх заканчва-ецца збегам зычных: вёслаў, сёдлаў. Часта сустракаюцца ўжыванні назоўнікаў жаночага і ніякага роду з поўным канчаткам: Тут сустрэчаў незабыўных перажыта, колькі тут прайшло герояў кніг забытых! (М. Т.). Некалькі характэрных прыкладаў з твораў Янкі Брыля: Вяртацца зноў у камору, зноў лезці ў слоік — гэта было ўжо звыш сілаў і прызвычаення. Адна за адной, машыны спыніліся, і, адзін за адным, яшчэ тры розныя чалавекі выйшлі з кабінаў... «А каб гэта са снарадаў паспрабаваць, таварыш камандзір»,— пачынае Паўлюк, як быццам ніколі не чуўшы аб тым, што мы выплаўляем шмат толу з валяшчых снарадаў і бомбаў. Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў множнага ліку залежаць, як вядома, ад катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці. Формы вінавальнага склону адушаўлёных назоўнікаў супадаюць з формай роднага, а неаду-шаўлёных — з формай назоўнага склону: Пастух пасвіць кароў; Рабочыя будуюць дамы. У мастацкай літаратуры для індывідуалізацыі мовы персанажаў зрэдку ўжываецца на месцы сучаснай формы вінавальнага склону множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў, якая супадае з формай роднага склону, старая форма, якая супадае з назоўным і ўжываецца звычайна ў жывым народным маўленні: Я, нанрыклад, пачаў рэгулярна працаваць з шасці гадоў (улетку). Першая мая работа — пасвіць гусі (У. Д); Цяпер засталося толькі напаіць коні (К. Ч.). 3 мэтай індывідуалізацыі мовы персанажаў могуць ужывацца дыялектныя склонавыя формы: Я, братко, за работай свету не бачыў. Цяпер жа самыя ш ч у п а к е начался. Нядзелькі дачакаешся, наловіш у збанок вясё- ленькіх жыўцоў і падаўся паўз Н ё мне (Б.). Пэўнае стылістычнае адрозненне выяўляецца паміж формамі некаторых назоўнікаў у творным склоне множнага ліку: людзямі — людзьмі, грудзямі — грудзьмі, гасцямі — гасцьмі, касцямі — касцьмі, слязамі — слязьмі. Канчатак -мі характэрны для назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (грудзьмі, саньмі). Часта назоўнікі з канчаткам -мі ўжываюцца, калі яны ўваходзяць у склад фразеалагізмаў: палегчы касцьмі, плакаць гарачымі слязьмі, людзьмі звацца. Форма на -мі, як архаічная, больш экспрэсіўная, таму яна характэрна для размоўнага стылю і ўжываецца ў мастацкай прозе і публіцыстыцы: «Лявонка, што мне рабіць?» — ледзьве выгаварыла яна са с лязьмі (К- Ч.); 3 всскі пахла дымам — альховымі дрыўмі, што асталіся яшчэ ад зімы на дрывотнях... (Пташн.) У беларускай літаратурнай мове своеасаб. іівую стылістычную функцыю выконвае форма былога клічнага склону. Яна выступав пераважна ў ролі зваротка і можа набываць самыя разнастайныя экспрэсіўныя адценні. Так, у мастанкім і публіцыстычным маўленні такая форма часта надае выказванню адценне ўрачыстасці, рытарычнасці, узнёсласці: Ад усяго сэрца і душы гавару табе шчырае слова, вялікі мой, гераічны і с.лаўны беларускі народзе! (Куп.); Кланяйся, громе, роднаму полю, родны вітай ты мой кут! (К-с). Клічная форма можа выражаць таксама адценні павагі, пачцівасці, сяброўскай спагадлівасці, ласкі і пяшчотнасці: А скажы мне, дзеду любы, што адным даецца мала, а другому — аж да губы? (К-с); Ну, голубе, бывай здаровы І шчас лівы (К-с); Ачуньвай жа, зорка, ачуньвай, мой квеце, пачуй мае шчырае слова! (К-с); Ты, сынку, яшчэ малы (К. Ч.). Выразная градацыя адценняў пачцівасці, выражаная рознымі формамі клічнага склону аднаго і таго ж слова, перадаецца ў наступным урыўку з апавядання Янкі Брыля «Іржавая стрэмка»: Апдыўшы, паголены твар пасвятлеў. Бяззубыя сківіцы пачалі па-старэчаму чмакаць, жаваць. Рука зноў ляжала на стале валасатай мяккай ла'пай. Тады Ганна, нарэшце, прамовіла: —Пане... Сказала гэта і сама на момант як быццам здзівілася сваей смеласці. —Паночку, вы чулі, што Васька мой памёр?.. Памёр. У пэўных выпадках пры дапамозе клічнай формы перадаюцца адценні фамільярнасці, сяброўскай грубаватасці і непасрэднасці: Кінь ты жарты, чалавеча, бо тут жарты недарэчы (К-с); А Мірон, бачу, вось-вось, здаецца, падыдзе і скажа: «Браце Іване, а я — дурань — толькі плявузгаў...» (Б.); «Стрымлівай прагнасць, Максіме»,— сказаў сам сабе спінінгіст (Б.). У сувязі з тым, што клічная форма характэрна для літаратурных ўкраінскай і польскай моў, яна часта выкарыстоўваецца для індывідуалізацыі мовы дзеючых асоб — палякаў і ўкраінцаў — у мастацкіх творах. На-прыклад, палячка Чэся ў аповесці Янкі Брыля «Апошняя сустрэча» ўжывае характэрную форму зваротка — пане Леосю, мамусю: Нічога я, мамусю, не гавару. Ты толькі супакойся, любая!.. Пане Леосю, пане Леосю!.. Час так хутка, так бязлітасна бяжыць. У беларускай мове ёсць група нязменных назоўнікаў, галоўным чынам іншамоўнага паходжання. Да іх ліку належаць неадушаўлёныя назоўнікі ніякага роду, якія заканчваюцца на галосныя (радыё, дэпо, меню), назвы жывёл (кенгуру, калібры, какаду), прозвішчы асоб жаночага полу — як іншамоўныя, так і беларускія: Капабланка, Шахрай, Чарнушэвіч, іншамоўныя геаграфічныя назвы і інш. Нязменнымі словамі з'яўляюцца таксама абрэвіятуры тыпу РТС, БДУ. У мастацкай літаратуры такія словы могуць змяняцца, што тлумачыцца пэўнымі стылістычнымі мэтамі. Так, у адным з вершаў P. Барадуліна змяняецца па склонах слова бюро: Дзеда для дзяцей бяром — сазваніся ты з б юром. Часцей за ўсё змяненне такіх назоўнікаў выкарыстоўваецца з мэтай моўнай характарыстыкі персанажаў, як, напрыклад, слова МТС у наступным урыўку з паэмы М. Лужаніна «Кладкі Градоўскага»: Каб не падважваць на калах Машыны з ЭМТЭЭСу, Каб пяцітонка валакла Камлёў пятнаццаць з лесу. У вершах змяненне абрэвіятур часам дапускаецца для захавання рытму або рыфмы: Чуў на поўначы дальняй Над айсбергамі акіяна, У гуканепранікальных Сценах ААНа (М. Т.).
60. Стылістычная роля словаўтваральных сродкаў назоўнікаў. Пры выбары слова трэба ўлічваць стылістычныя асаблівасці словаўтваральных элементаў. Той ці іншы суфікс, напрыклад, можа надаваць слову размоўны або прастамоўны характар, кніжную або архаічную афарбоўку, адценне навуковага або прафесійнага маўлення. Размоўны, прастамоўны характар маюць словы з суфіксамі -іл-а (-ыл-а), -іх-а, -ух-а, -анк-а (-янк-а) і інш.: граміла, зубрыла, галадуха, гулянка, сталоўка, халадэча, ежыва. Абстрактна-кніжны характар надаюць словам суфіксы -ацы \ j - a ], -ізацы j -а] (электрыфікацыя, папулярызацыя, газіфікацыя), -анн-е, -енн-е (-энне-е) (абвінавачанне, кіпенне, абурэнне, стварэнне і г. д.) і многія іншыя. Асаб-лівую цікавасць для стылістыкі маюць дзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі анн-е, -енн-е (-энн-е), -нн-е. Яны абазначаюць галоўным чынам адцягненыя, абстрактныя паняцці і ўжываюцца пераважна ў кніжнай, навуковай мове. Параўн. наступныя пары: капаць — капанне, наступ — наступление, асушка — асушэнне, варка — варэнне, служба — служэнне, буксоўка — буксаванне, гартоўка — гар-таванне, расход — расходование, фармоўка — фармаван не, шпаклёўка — шпакляванне. Няцяжка заўважыць, што першыя словы тут больш канкрэтныя і маюць гутарковы або прафесіянальны характар, другія больш абстрактныя і ўласцівы кніжным стылям мовы. Аб тым, наколькі гэтыя пары слоў розныя па сваіх семантычных і стылістычных асаблівасцях, яскрава сведчыць той факт, што яны ў пэўных выпадках выступаюць з процілеглым значэннем. Так, напрыклад, адзін з газетных артыкулаў, у якім ішла гутаркапра адносіны да грамадскага абавязку, называўся «Служэнне, а не служба». Багатыя выяўленчыя магчымасці маюць словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі. Паколькі гэтыя суфіксы надаюць словам ярка выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, яны сустракаюцца пераважна ў мастацкай літаратуры і ў публіцыстыцы. У навуковым і дзелавым стылях падобныя словы амаль зусім не ўжываюцца. Словы галоўка, ручка, ножка, малаточак, валік у навукова-тэхнічнай літаратуры выступаюць як спецыяльныя тэрміны, якія пазбаўлены ўсякай экспрэсіі. Стылістычнае выкарыстанне словаўтваральных элементаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры вельмі разнастайнае. Адной з пашыраных стылістычных функцый кніжна-абстрактных суфіксаў у паэзіі з'яўляецца стварэнне ўзнёсла-лірычнага або філасофска-абагульняючага тону апавядання. Гэта наглядна пацвярджаюць радкі, якімі пачынаецца апошні раздзел «Новай зямлі» Я. Коласа: , Канец... Як проста гэта слова I мнагазначна, заўжды нова! Як часта мы пад крыжам мукі Ў тамленні духу ўзносім рукі I вочы, поўныя гарэння, I прагнем мігу вызваленнн! Шчаслівы міг, бо палі путы! Канец — і нейкі круг замкнуты У небыццё ідзе і гіне, Каб месца іншай даць часіне... Асабліва выразна стылістычная функцыя кніжна-абстрактных суфіксаў выяўляецца тады, калі яны ўжываюцца ў складзе агульнаўжывальнага слова. Па такому прынцыпу створаны неалагізм свінтус грандыёзус у камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім». Адным з пашыраных стылістычных прыёмаў з'яўляецца падкрэсленая канцэнтрацыя назоўнікаў з аднатыпнымі словаўтваральнымі сродкамі памяншальна-ласкальнай экспрэсіі. Гэты прыём часта ўжываецца ў творах для дзя-цей або пры апісанні дзяцей у творах для дарослых: Пчолкі, матылёчкі, Як сняжынкі тыя, Мільгацяць вакол. Жоўтыя пясочкі — Крупкі залатыя — Хоць бяры ў прыпол (К-с). Прыклад з твораў Янкі Брыля: Сонечка стаіць на пасцелі ў кароткай чысценькай кашульцы. Яшчэ ўсё сонная, ды ўжо з усмешкай на прыплюшчаных карых вачах, яна працягвае да Галі тонкія загарэлыя ручкі. Мама надзявае на іх маленькі крэмавы станік, потым зашпільвае яго, спрытна перабіраючы пальцамі белыя гузікі. А тонкія цёплыя ручкі малой ужо абвіліся за Галіну шыю. Чорнавалосая галоўка сама схілілася на маміна плячо. Або: — Ну, ты будзеш дружыць з дзядзькам Лёвам? Карыя вочкі пахітрэлі. Галоўка кіўнула на згоду. — I вельмі добра! — усцешыўся дзядзя.— Ты сядзь. Вось так. I еш. А я пасяджу. I мы пагаворым. Белыя зубкі надкусілі сонечную лупіну, а пальчыкі спрытна ўзяліся здымаць яе... Словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі характэрны для мастацкіх твораў, асабліва паэтычных. Напрыклад: Ў апусцелым садку Глуха вецер шуміць, На галінцы лісток Баязліва дрыжыць (К-с).
Сонейка заходзіць, І кладуцца цені, I плывуць хмурынкі Ў ціхім задуменні (К-с). Памяншальныя суфіксы могуць выражаць не толькі станоўчую, але і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі — знявагі, іроніі, пагарды, насмешкі і г. д.: / — скок жабоцька смела, ды ў каляіну села (Кр.); Забразгалі шабелькамі палкоўнікі-паны (К-с); «Усё ціха,— сказаў ён вярнуўшыся.— Баяцца г а н с і к і. Іграй, Булавенка!..» (I. Н.). Часта адзін і той жа суфікс у залежнасці ад кантэксту можа надаваць словам розныя экспрэсіўныя адценні, папараўн.: Хлопчык ходзіць у школку (павага і ласкальнасць); Ну і школку вы сабе пабудавалі! (здзіўленне або захапленне); Гэта быў прадстаўнік нейкай мадэрнісцкай школкі (пагарда, знявага). Павелічальныя суфіксы ўжываюцца пераважна ў гутарковай мове, часцей за ўсё з неадабральнай ацэнкай: Людзі як людзі: працуюць, хто на што здатны, а ты батоны мінскія валочыш мяхамі ды дрожджы. Спекулянцюга!.. (Б.). Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі назоўнікаў часта не маюць значэння памяншальнасці або павелічальнасці, г. зн. яны звязаны не з колькаснымі паказчыкамі прадметаў і з'яў, а з разнастайнымі якаснымі іх асаблівасцямі. Так, у загалоўку артыкула «Факты і факцікі» супрацьпастаўляюцца не вялікія і малыя факты, а факты сапраўдныя, важныя і факты ўяўныя, нязначныя, выпадковыя. Toe ж самае ў наступным прыкладзе: Каму вайна, дзяўчаты, а каму — дык войначка (Б.). Прыметнік 61. Агульная стылістычная характарыстыка прыметні ка. Стылістычнае выкарыстанне прыметнікаў тлумачыцца перш за ўсё агульнымі ўласцівасцямі гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасныя рысы прадметаў і з'яў. Акрамя таго, прыметнік мае шэраг вельмі блізкіх па значэнню разрадаў і форм, выбар якіх часта залежыць ад сэнсавых або стылістычных асаблівасцей кантэксту. Выяўленчыя магчымасці прыметніка ярка праяўляюцца ў творах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Умела карыстаючыся рознымі прыметнікамі, пісьменнікі надаюць апісанню выключную жывасць і яркасць: Зялёны луг, як скінуць вокам, Абрусам пышным і шырокім Абапал Нёмна рассцілаўся — За хатай зараз пачынаўся Ды йшоў квяцістай раўніною З мурожнай слаўнаю травою I ззяў на сонцы ў пералівах Пяшчотных тонаў. Як на нівах Жыта збажынкі легка гнуцца I людзям радасна смяюцца Сваім прыемным, мілым спевам Пад лёгкім ветрыка напевам,— Так гнуцца, гойдаюцца травы, Як пройме ветрык іх ласкавы... Прыём канцэнтрацыі прыметнікаў выкарыстоўваецца і ў мастацкай прозе, асабліва ў апісаннях прыроды, пры характарыстыцы людзей, падзей, часу і інш.: 3 усходу дзьмуў халодны вецер і развязваў на пустых і шырокіх палях нудную мелодыю зыкаў бурнай ночы. Часам прыносіў ён ці то з дрымучых вёсак, ці то з цёмных лясоў многа нечага шумнага і, усхапіўшы віхурай быстрай уверх, глушыў яго сваім уласным свістам і выццём. А ўверсе гнаў ён цэлыя шэрагі хмар, цяжкіх і чорных, якімі павялічваў змрок халоднай ночы (К. Ч.). Дапасаванне да назоўніка некалькіх прыметнікаў павінна быць апраўдана мастацкай задумай аўтара, таму што празмерная насычанасць імі тэксту стамляе чытача: Нават трактар ракоча не так,— даходзіць да сэрца яго несціханы, бязлітасны, добры, любімы гул (Б.); Ну, спрытны быў, вясёлы Юрачка, харошы! (Б.). У сувязі з тым, што насычанасць тэксту ацэначнымі эпітэтамі з павышанай экспрэсіяй надае яму падкрэслена кніжны характар, пісьменнікі часта выкарыстоўваюць іх са спецыяльнай устаноўкай — для парадзіравання мастацкага стылю. Характэрная рэпліка журналіста Язвы з камедыі К- Крапівы «Мілы чалавек»: Выбачай! Знайшоўся высакародны юнак, цудоўны паэт, які сілаю свайго натхнёнага слова вызваліў няшчаснае стварэнне з лап гэтага агіднага павука. У якасці эпітэта прыметнік часта набывае пераноснае, метафарычнае значэнне. Узнікаюць пераносныя значэнні пры ўжыванні прыметнікаў у новай для іх сферы па прынцыпу аналогіі. Асабліва прадуктыўныя ў гэтых адно-сінах якасныя і адносныя прыметнікі, параўн. спалучэнні: пустая бутэлька — пусты чалавек, жалезны лом — жалезны характар, зялёны ліст — зялёная моладзь. Цікава адзначыць, што адносныя прыметнікі ў пераносным значэнні выступаюць як якасныя. У спалучэнні жалезны характар, напрыклад, на першы план выступае якаснае, характарыстычнае значэнне, адценне адноснасці тут губляецца, адыходзіць на другі план. Як і назоўнікі, прыметнікі набываюць тую ці іншую стылістычную або эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку пры дапамозе суфіксаў і прыставак. Вось некалькі тыпаў прадуктыўных экспрэсіўна афарбаваных суфіксаў, якія выражаюць ацэнку якасці: 1) памяншальна-ласкальныя--еньк- (-эньк-), -аньк-, -енечк-: беленькі, маленькі, даўжэнькі, добранькі, маленечко; -юсеньк-, -юсенечк- (-усенечк-), -юпасеньк- (-юпасе-нечк-): бялюткі — бялюсенькі — бялюсенечкі, маленькі — малюсенькі — малюсенечкі — малюпасенечкі; 2) павелічальна-ўзмацняльныя—эзн-, -ізарн-, -эразн-: велічэзны, велізарны, велічэразны; 3) непаўнаты якасці--ават-(-яват-), -яв-, -ёс-: бела-ваты, бялявы, бялёсы. Памяншальныя і павелічальныя суфіксы вельмі экспрэсіўныя, таму словы з імі ўжываюцца пераважна ў творах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. У навуковай і афіцыйна-дзелавой мове падобныя прыметнікі не выкарыстоўваюцца, тут характэрны нейтральныя іх сінонімы: маленькі — невялікі, высачэзны — вельмі высокі. Словы з суфіксамі, якія выражаюць непаўнату якасці, ужываюцца ва ўсіх стылях мовы. 62. Поўная і кароткая формы прыметнікаў. Многія якасныя прыметнікі ў беларускай мове могуць мець як поўную, так і кароткую форму. Найбольш пашырана ў сучаснай літаратурнай мове поўная форма прыметнікаў, якая можа выконваць не толькі атрыбутыўную, але і прэ-дыкатыўную функцыю: Нашы старыя могілкі, і ў даўнім, у прыкрым сваім запусценні цяпер, у зеляніне ды ў сонцы. нібы нават прыгожыя, сумна прыгожыя. Магутны, разложысты цёмна-зялёны дуб. Таксама, як і ён, спрадвечная, але ж змарнелая капліца (Б.); Паветра — свежае і прыемнае, салодкае, што бывав на Беларусі ў добрае сонечнае маёвае ранне (М. Г.); Неба было над лясамі сіняе і ціхае (К. Ч.). Кароткая форма прыметнікаў выступае толькі ў форме выказніка: Калі з'явіліся ўстрывожаны камісар і дрыжачы Рымарчук, князь быў грозен, leap наліўся крывёю, мускул на шчацэ скакаў, нос пашызеў (М. Г.). У радзе выпадкаў кароткая (а таксама сцягнутая) форма больш падкрэслена выражае якасць прадмета, асабліва ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным стылях: Тут як стрэліў пан Канеўскі Ў лева не вуха,— Стала наша Бандароўна I нема і глуха. Палілася кроў чырвона Сэрца абамлела, Павалілась на зямельку, Як бярозка бела (Куп). Або: Няхай лепш да цябе горнуцца людзі, як да чалавека, які здолен зраб іц ь што трэба (К- Ч.); Я табе вельмі ў д з я ч а н, Генрых (К. Ч.); Мілы мой Пндрык, я ўжо даволі навучан, каб яшчэ вучыцца (К- Ч.); Будзь смел. Я цябе буду аберагаць, Адамка (К. Ч.); С п р ы ц ё н, шэльма, с п р ы ц ё н. I так гэта ў яго лоўка выходзіць. Здаецца, толькі пальцамі перабірае, як добры гарманіст (Кр.); Сурова і няласкава айчына для рабочих у Заходняй Беларусь пад панскай апекай. Сям-там прамільгне постаць простага чалавека, беларуса з кіёчкам і традыцыйний беларускай торбаю. П а н у р а яна і замкнёна ў сваім горы, гэта постаць (К-с). Кароткая, а часцей сцягнутая, форма прыметніка выкарыстоўваецца і ў атрыбутыўным значэнні, пераважна ў вуснай народнай творчасці і ў літаратурных творах, напісаных на аснове фальклорных матываў або стылізаваных пад народныя песні і казанні: Затраслося помстай сэрца У грудзі дзявочай, Спахмурнелі чорны бровы, Заіскрылісь вочы (Куп.). 63. Ступені параўнання прыметнікаў. Якасныя прыметнікі традыцыйна ў беларускай мове маюць тры ступені параўнання — звычайную, вышэйшую і найвышэйшую. Дзве апошнія, у сваю чаріу, маюць формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную), якія адрозні-ваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Аднак у апошніх даследаваннях па марфалогіі абгрунтоўваецца меркаванне, што значэнне найвышэйшай ступені параўнання не знайшло яшчэ адзінага марфалагічнага сродку выражэння, а само гэта значэнне часта выступае як безадноснае да параўнання, выражае гранічна высокую ці гранічна нізкую меру якасці. На гэтай падставе робіцца вывад аб дзвюх ступенях параўнання — звычайнай і вышэйшай . Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -ейш-(-эйш-), -ш-: стары — старэйшы, малады — маладзейшы, добры — лепшы. Найбольш пашыраны формы з суфіксам -ейш- (-эйш-). У літаратурнай практыцы часам замест форм вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў ужываюць формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыслоўяў з суфіксам -ей (-эй) тыпу старэй, вышэй і г. д. Аб стылістычных памылках гэтага роду пісаў у адным з артыкулаў П. Ф. Глебка: «Часта блытаюць у нас вышэйшую ступень параўнання ад прыслоўя і ад прыметніка, асабліва ў перакладах з рускай, паколькі ў рускай мове гэтыя формы падобныя. Напрыклад, ад прыслоўя „высоко" і ад прыметніка „высокий" вышэйшая форма будзе „выше"; „он стоит выше" (прыслоўе), „он выше товарища" (прыметнік). Так часта і па-беларуску і ў адным і ў другім выпадку перакладаюць словам „вышэй", хоць у першым выпадку трэба „ён стаіць вышэй" (прыслоўе), а ў другім выпадку — „ён вышэйшы за таварыша" (прыметнік). Блытаніну гэтых форм мы знаходзім у многіх пісьменнікаў». Вышэйшая ступень параўнання прыметнікаў можа выражаць гранічную ступень якасці: буйнейшы пісьменнік, адважнейшы воін, таленавіцейшы празаік і г. д. Складаныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараюцца пры дапамозе слоў болыи (болей) і менш (меней): Паказчыкі прадукцыйнасці працы ў пер-шай брыгадзе больш высокія, чым у другой. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання ўжыва-юцца ва ўсіх стылях мовы, складаныя — больш характэрны для кніжнага стылю, параўн.: Гэта бульба д р а б н е йш а я за тую і Мікстуру хвораму сталі даваць б о л ь ш д р о б н ы м і порцыямі. Нельга спалучаць у адным сказе камііаненты дзвюх форм вышэйшай ступені параўнання — простай і складанай. Няправільна, напрыклад, пабудавана фраза: Ён надумай, што гэта будзе больш карацейшая дарога, I збочыў у лес. Слова болыи тут лішняе. Правільна: Ён надумай, што гэта будзе карацейшая дарога або Ён надумай, што гэта будзе больш кароткая дарога. Пры выражэнні гранічна высокай ці нізкай меры якас-ці да формы вышэйшай ступені далучаецца прыстаўка н ай- або форма звычайнай ступені параўнання спалучаецца са словамі самы, найбольш. Супастаўляючы гэтыя ўтварэнні, можна адзначыць, што першае з іх мае кніжны характар, а другое ўжываецца ва ўсіх стылях. Параўн.: Гэта быў самы шчаслівы дзень у маім жыцці і Гэта быў найшчаслівейшы дзень у маім жыцці — апошняе больш экспрэсіўна падкрэслівае меру якасці. У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца спалучэнні займенніка самы з простай формай вышэйшай ступені або нават і ў выпадку, калі гранічная мера якасці ўжо абазначана прыстаўкай най-: Глухая вулічка, на якой яны жылі, здавалася самай прыгажэйшай на свеце (Лыньк.); Ад самага найменшага гуку дзе-небудзь далёка ён паднімаў галаву і стойваўся дзе-небудзь пры дрэве (К. Ч.). Такія, па сутнасці, плеанастычныя выразы, якія выкарыстоўваюцца пісьменнікамі для ўзмацнення ступені якасці, могуць быць апраўданы толькі кантэкстам. Шырокага распаўсюджання яны не атрымалі. Нормай з'яўляюцца формы тыпу самы высокі і найбольш высокі, а не самы найвышэйшы або найбольш вышэйшы. Традыцыйная найвышэйшая ступень параўнання, якая не заўсёды выражае параўнанне з якасцю іншых прадметаў, а абазначае гранічна высокую ступень якасці без параўнання з іншымі прадметамі, атрымала назву элятыва. Элятывы вельмі экспрэсіўныя і ўжываюцца пераважна ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Надзвычай выразна іх стылістычная асаблівасць выяўляецца ў наступным сказе з кнігі М. Лужаніна «Колас расказвае пра сябе»: Мусіць таму, што аб многім не распытаў яго, а многага не дагаварыў, я не нрыгадваю тых дзён з рыданием рэквіема, шчымлівымі прамовамі, з бясконцай чарадою людзей, якія беглі з цягнікоў, вярталіся з падарожжаў, каб правесці яго, потым ішлі найдаўжэйшай і найпрацяглейшай дарогаю, каб лепш і больш наглядзецца перад тым, як развітацца. Значэнне гранічнай ступені якасці маюць спалучэнні прыметнікаў тыпу лепшы з лепшых, якія надзвычай экспрэсіўныя і выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Напрыклад: У заключным канцэрце фес-тываля прынялі ўдзел лепшыя з лепшых прадстаўнікоў народнага мастацтва з усіх союзных рэспублік. Падобнае значэнне можа выражаць не толькі спалу-чэнне двух прыметнікаў, але і прыметніка з назоўнікам: Будзе радасна нам і светла піць нагбом з маладых крыніц азанованае паветра, навальнічнейшае з нав альн і ц (Луж.). Акрамя ўрачыстага такія ўтварэнні могуць надаваць выказванню іранічнае адценне: Мудрэйшаму з мудрэйшых наша палкае прывітанне. Для ацэнкі меры якасці ўжываюцца асобныя суфік-сальныя і прэфіксальныя ўтварэнні, якія не ўваходзяць у граматычную сістэму ступеней параўнання прыметнікаў. Кніжны характар маюць, напрыклад, прыметнікі з прыстаўкамі архі-, ультра-, звыш- і інш., якія абазначаюць вельмі высокую меру якасці. Асабліва распаўсюджаны падобныя прыметнікі ў публіцыстыцы: Ультрарэакцйн ы я сілы на чале з ваеншчынай рыхтуюць змову супраць законнага ўрада краіны, абранага дэмакратычным шляхам. Часам высокая мера якасці ў мастацкай мове перадаецца паўтарэннем прыметніка: Цуд тварыўся — я праспаў: Снег дасвеццем перапаў Рана-рана. I ляжыць ён на дварах, На парканах, на дрывах — Чысты-чысты, Для гасцей абрус у нас Сцелюць гэтакі якраз Белы-белы (Пл.). У мастацкім стылі ўжываецца своеасаблівы спосаб выражэння ацэнкі якасці пры дапамозе канструкцый прыметніка з часціцай аж. Прыклады з твораў I. Пташнікава: У небе пад сажай варыўнёй вісіць круглы, белы, а ж с іні, месяц. Сосны парабшся бурыя, а ж ч о р н ы я. 64. Сінаніміка прыметнікаў і ўскосных склонаў назоўнікаў. Стылістычная роля сінанімічных спалучэнняў прыметніка з назоўнікам і двух назоўнікаў розная. Параўн., напрыклад: купалаўскія творы — творы Купалы, заводскія рабочыя — рабочыя завода, братняя дапамога — дапамога брата, вучнёўская работа — работа вучня. Як відаць, спалучэнні двух назоўнікаў маюць больш прадметны характер, называюць два предметы або асобу і прадмет, а спалучэнні назоўніка з прыметнікам — больш агульны характар, указваюць на прадмет і яго прымету. У адных выпадках падобныя канструкцыі ўтвараюць вельмі блізкія сінанімічныя пары (факультэцкі сход і сход факультэта), а ў другіх выпадках маюць рознае сэнсавае значэнне і сінонімамі не з'яўляюцца. Напрыклад, фразеалагічнае спалучэнне парк культуры нельга замяніць спалучэннем культурны парк, бо яны маюць рознае значэнне. У беларускай мове часцей ужываюцца для выражэння прыналежнасці канструкцыі з прыналежнымі прыметнікамі, а ў рускай мове больш пашыраны канструкцыі з назоўнікам у родным склоне: рыбакова хата — хата рыбака, леснікова сядзіба — усадьба лесника. Прыналежныя пры-метнікі ў рускай мове характэрны для гутарковага стылю. У беларускай мове яны ўжываюцца ва ўсіх стылях . Гэтая асаблівасць беларускай мовы адкрывае перад пісьменнікамі багатыя магчымасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў з самымі разнастайнымі семантыка-стылістычнымі адценнямі. Так, з мэтай персаніфікацыі ў мастацкай літаратуры шырока ўжываюцца прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асноў назоўнікаў, якія абазначаюць неадушаўлёныя прадметы: На змроку высокая постаць узвышалася над р э к а в а ю лукою (К. Ч.); Ён стаяў пад ельнікаваю сцяною I пільнаваў зрокам сваім (К. Ч.); У здзіўленні варушацца бровы ч а р о т а в ы... (Р. Б.); Да світання не змоўкнуць ручаёвыя ўсхліпы (Р. Б.). Разнастайныя сэнсавыя адценні ўласцівы прыназоўні-кавым канструкцыям з назоўнікам. Такія канструкцыі сінанімічныя канструкцыям з прыметнікам: дубовая шафа— йіафа з дубу, шаўковая хустка — Хустка з шоўку. Канструкцыі з прыметнікам падкрэсліваюць якасць; калі ж не-абходна падкрэсліць матэрыял, з якога зроблены прадмет, тады ўжываецца канструкцыя з назоўнікам, параўн.: Наш камбінат прыступіў да вырабу лаўсанавых т канін і Наш камбінат прыступіў да вырабу т к анін з лаўс н у. Toe ж самае можна сказаць пра канструкцыі з прыметнікам і назоўнікавыя канструкцыі з прыназоўнікам для, якія абазначаюць прызначэнне (рабочы стол — стол для работы, лабараторнае абсталяванне — абсталяванне для лабараторыі), а таксама з прыназоўнікам з, калі абазна-чаецца паходжанне або частка цэлага (мараканскія апельсіны — апельсіны з Марока, оперная арыя — арыя з оперы). Ва ўсіх гэтых выпадках прыметнікі ўказваюць на прымету прадмета, характарызуюць яго, а назоўнікі з пры-назоўнікамі выдзяляюць, канкрэтызуюць прадмет. Вельмі экспрэсіўнымі з'яўляюцца спалучэнні, у якіх ужываюцца назоўнікі з выразнай якаснай семантыкай. У такіх канструкцыях адбываецца як бы субстантывацыя якасці, прыметы. Ад канструкцый з прыметнікамі яны адрозніваюцца тым, што тут на першы план выступае якасць, а прадмет адыходзіць на другі план: блакітнае неба — блакіт неба, чырвоныя сцягі — чырвань сцягоў, ясная дума — яснасць думы, пурпурная зара — пурпур зары. Такія спалучэнні характэрны для мастацкага і публіцыстычнага стыляў. Асабліва шырока ўжываюцца яны ў паэзіі: На яго шацёр-карону Пурпур лёг зары. У прасветы хмар заслоны |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 1612; Нарушение авторского права страницы