Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Сінаніміка форм выказніка



83. Стылістычныя асаблівасці розных відаў выказніка.

У простым сказе формы выражэння выказніка могуць быць самыя разнастайныя, што стварае багатыя магчымасці іх стылістычнага выкарыстання. Блізкімі па значэнню, але рознымі па ступені экспрэсіўнасці могуць быць варыянты: 1) простата дзеяслоўнага выказніка, 2) звязкі або дапаможнага дзеяслова, 3) іменнай часткі састаўнога выказніка.

Стылістычныя асаблівасці простага выказніка былі разгледжаны ў раздзеле, прысвечаным характарыстыцы экспрэсіўных якасцей дзеяслова (гл. § 69). Адзначым некаторыя іншыя моманты. Так, супастаўляючы сказы Трэба было спачатку разабрацца ў гэтай справе, а ён адразу — крычаць (з газеты) і Трэба было спачатку разабрацца ў гэтай справе, а ён адразу пачаў крычаць, мы знаходзім у першым варыянце, з выказнікам-інфінітывам, выражэнне большай інтэнсіўнасці пачатку дзе­яння, большую дынамічнасць, жывасць выкладу. Такія канструкцыі характэрны для размоўнага стылю, яны ўжы-ваюцца таксама ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Інфінітыў можа спалучацца з часціцамі ну або давай: Дзед стаіць і жджэ адказу, потым зноў давай пытаць (К-с).

Выказнік з'яўляецца экспрэсіўным і мае афарбоўку размоўна-бытавога стылю таксама, калі ён выражаны дзеясловамі, блізкімі да гукаперайманняў, тыпу шась, лясь, гоп, тыц, шмыг, зірк: Мальвіна грукнула дзвярыма, ды бураю ў камору шась! Зноў вечка кубла стук і бразь! (К-с); Ён — гоп у левы бок... Тады назад ён — скок (Кр.); Подпіс чырк-чырк — і ўсё... (Пташн.); Тыя замерлі, пасля — як яблыкі з яблыні: пок, пок на зямлю (Пташн.).

У размоўным стылі ўжываецца паўтор выказніка для абазначэння працягласці дзеяння: Вот дзяцел даўбаў, даўбаў, выдаўбаў лесвічку, дык лісіца палезла па лесвіцы (з казкі); Ідуць яны, ідуць і сустракаюць яму (з казкі); ...Занадта ўжо як дарослы адказаў яму той, што ўсё падцягваў штаны; яны спаўзалі ў яго і спаўзалі (Пташн.); На ўсходзе раз 'язджаліся хмары і жаўцела, жаўцела над лесам неба... (Пташн.). Гэта так званы ўскладнены дзеяслоўны выказнік. Вядомы такі выказнік і ў іншым выглядзе: двухразовае паўтарэнне з часціцамі дык, не і інш. (выспаўся дык выспаўся, верыць не верыиь і інш.), спалучэнне дзеяслова ўзяць у розных формах з іншымі дзеясловамі (а ён вазьмі ды скажы), спалучэнне асабовай формы дзеяслова з постпазіцыйнай займеннікавай часціцай сабе (жыў сабе чалавек), спалучэнне двух сінанімічных па лексічнаму значэнню дзеясловаў (пайшлі-паехалі) і інш. Напрыклад: Руневіч таксама глядзіць — не надзівіцца... (Б.); Ніхто і слова не сказаў. Прывезлі дык прывезлі (Пташн.); Секчы мы сячом... А гэта нашто? (Пташн.); Прайшлі-праехалі, як міленькія (Пташн.); Як не пайшоў у трыццатым, дык і жыў сабе аднаасобна (Пташн.); / зямля без яго — не зямля, і лес без яго — не лес (К. Ч.)

Якасныя прыметнікі ў ролі простата выказніка часцей выступаюць у поўнай форме: Мора ў гэтыя дні было не надта бурлівае... (ЛіМ). У кароткай форме ўжываюцца тады, калі падкрэсліваецца высокая ступень якасці або калі абазначаецца якасны стан асобы ці прадмета: Вольна ў свеце жыве, усім народам таварыш, працавіт I вялік беларускі народ (Луж.); Можна было падумаць, што ён век яе ведаў і быў блізак ей (К. Ч.); І як гэты тон быў надобен на тон самога Нявады, бацькі... (К. Ч.); ...Вялічка з лёгкім сэрцам спаткаўся з ім і быў рад ранейшай сваей вытрыманасці (Пташн.).

Разнастайныя адценні выражаюць шматкампанентныя выказнікі: Яна начала спрабаваць падняцца і ўбачыла, як постаць мужчыны ўстала паблізу яе (К- Ч.); Людзі, настаўляючы каўняры, выходзілі з хат, далучаліся адзін да аднаго і ішлі ў грамаду на вуліцу да Андрэя Вялічкі — з хаты ў яго выносілі везці хаваць Верку (Пташн.).

Пры выкарыстанні састаўнога выказніка трэба ўлічваць ролю звязкі і дапаможнага дзеяслова. Многія дапаможныя дзеясловы захоўваюць у састаўным выказніку сваё лексічнае значэнне, якое можа адпавядаць або не адпавядаць кантэксту. Функцыю чыстай звязкі, якая ўказвае толькі на граматычную форму дзеяслова, звычайна выконвае дзеяслоў быць: Ён быў вясёлы. Астатнія дапаможныя дзеясловы — стаць, з'явіцца, зрабіцца, лічыцца, здавацца, называцца і інш.— указваюць і на розныя сэнсавыя адценні, параўн.: Ён быў добрым студэнтам; Ён называўся добрым студэнтам; Ён стаў добрым студэн­там; Ён лічыўся добрым студэнтам. Няцяжка заўважыць, што са зменай звязкі мяняецца І сэнс выказвання.

Няправільнае выкарыстанне дапаможных дзеясловаў у састаўных выказніках выклікае стылістычныя памылкі. Злоўжываюць, напрыклад, дапаможным дзеясловам з'яўляцца. Калі без дапаможнага дзеяслова нельга абысціся, напрыклад, для абазначэння будучага або прошлага часу, то замест з'явіўся, з'явіцца лепш ужыць быў, будзе, стаў, стане і г. д. Так, сказ Нашым прадстаўніком на канферэнцыі з'явіцца брыгадзір Пятровіч горшы за сказ Нашым прадстаўніком на канферэнцыі будзе брыгадзір Пятровіч. У фразе Моладзь павінна з'яўляцца рашаючай сілай у брыгадзе слова з'яўляцца лепш замяніць дзеясловамі быць або стаць. Пры абазначэнні цяперашнлга часу лепш будаваць фразу наогул без дапаможнага дзеяслова, параўн.: Адамовіч з'яўляецца старастам курса і Адамовіч — стараста курса.

Са стылістычнага боку пэўную цікавасць мае сінаніміка іменнай часткі састаўнога выказніка са звязкамі быў, стаў, зрабіўся і інш. Як вядома, назоўнік або прыметнік у гэтых выказніках можа стаяць у назоўным або ў творным склоне.

Як адзначае большасць даследчыкаў, назоўны прэдыкатыўны пры звязцы быў падкрэслівае істотнасць прыметы і пастаянства стану: Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы (Шам.); Самі Кавалевіч і Сяловіч пусцілі чуткі потым, што Зыбін правакатар быў (Лыньк.); Яна прычыніла дзверы на кухню — там было сонечна, але ў пакойчыку не пацямнела: яна ж сама была сонца (Лыньк.); Барыс быў добры таварыш (з газеты). Творны прэдыкатыўны, наадварот, часцей выражае неістотнасць прыметы, яе часовы характер: Намного пазней, калі я ўжо быў майстрам на адным дрэваапрацоўчым камбінаце, дайшлі да мяне і такія чуткі (Кул.); Ён быў дапісчыкам правінцыяль най газеты (К-с); Дзядзька Ананас быў заядлым курцом (I. Н.).

Toe самае можна сказаць пра творны прэдыкатыўны, калі іменная частка выражана прыметнікам: Я яшчэ ма­леньким быў, калі гэтыя самыя газавыя лямпачкі з'явіліся (Лыньк.); Маршчыны яго трохі разгладзіліся, але твар стаў больш худым (К- Ч.); Цяпер ён сапраўды ўжо бачыў перад сабой ясныя далі, якія сталі блізкімі (К. Ч.).

Такім чынам, прэдыкатыўнае імя ў форме назоўнагасклону выражае яркую і экспрэсіўную характарыстыку прадмета, абазначае якасны стан яго. Гэтым і тлумачыцца, відаць, тая акалічнасць, што ўжыванне назоўнага прэдыкатыўнага ў састаўным іменным выказніку стала вельмі распаўсюджанай з'явай і сустракаецца нават тады, калі ён выражае часовую прымету або пераход у іншы стан: Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы (К- Ч.); Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці (К- Ч.); Твар Гукана у міг пасуравеў, вочы зрабіліся калючыя... (Шам.); У яе, у маці, робяцца тоўстыя ногі, ён бачыў (Пташн.).

Пры адсутнасці звязкі іменная частка часцей за ўсё ставіцца ў назоўным склоне: Мой тата трактарыст. Аднак у гутарковай мове можна сустрэць і форму творнага склону: Ён цяпер партизанам (Лыньк.). У першым выпадку дзейнік уяўляецца як прадмет стану, у другім — як актыўная, дзейная асоба. У размоўным стылі замест творнага прэдыкатыўнага часта ўжываецца назоўнік у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: У нас за брыга дзіра Пятровіч (з газеты).

Пры звязках называцца, лічыцца, здавацца і г. д. іменная частка звычайна ставіцца ў творным склоне, асабліва ў навуковай і афіцыйна-дзелавой мове. У мастацкай літаратуры і пры гэтых звязках іменная частка са спецыяльнай стылістычнай устаноўкай ужываецца ў назоўным склоне. У такіх выпадках іменная частка больш выдзяляецца, падкрэсліваецца: Перш за ўсё, тут было вельмі многа вады, і яна называлася мора... Тата знайшоў чатыры кіёчкі, прыносіць іх сюды, утыкае ў пясок і зверху нацягвае прасціну, якая тады называецца — тэнт... A іх тут [каменьчыкаў] таксама вельмі многа. I яны называюцца — галька (Б.).

Параўноўваючы варыянты прымаць удзел — удзельні- чаць, весці барацьбу — змагацца, аказваць дапамогу — дапамагаць, даваць парады — раіць, раб'щь агляд — аглядаць, раб'щь аперацыю — аперыраваць, ісці на насад­ку— садз'щца і інш., можна адзначыць, што выказнікі, выражаныя ўстойлівымі дзеяслоўнымі спалучэннямі тыпу прымаць удзел, маюць кніжны характар. Адпаведныя ім дзеясловы не маюць гэтага адцення, яны агульнаўжывальныя, аднак пераважна выкарыстоўваюцца ў раз-моўна-бытавым маўленні і ў мастацкай літаратуры.

У некаторых выпадках ужыванне дзеяслоўна-іменнага спалучэння замест дзеяслова ў ролі выказніка надае выказванню канцылярскі характар: У радзе месц масавая работа ў культурна-асветных установах знаходзіцца ў запушчаным стане (замест запушчана). Такая з'ява стылістамі ўмоўна называецца «расшчапленнем выказніка»: дзеяслоў-выказнік як бы расшчапляецца — замяняецца спалучэннем аддзеяслоўнага назоўніка з паўдапаможным дзеясловам. Так, замест расце прадукцыйнасць працы гавораць адбываецца рост прадукцыйнасці працы, замест будуецца новы аўтагігант — ідзе будаўніцтва новага аўтагіганта.

Бываюць выпадкі, калі расшчапленне выказніка стылістычна матывавана: самалёт ідзе на пасадку, хірург робіць аперацыю хвораму (спецыяльныя выразы). Параўн.: Прыкметна ідзём на зніжэнне (Б.). У некаторых жа выпадках расшчапленне выказніка не апраўдана ніякімі стылістычнымі меркаваннямі: Два разы на тыдзень я раблю ўборку памяшкання. Лепш сказаць: Два разы на тыдзень я прыбіраю памяшканне.

84. Дзейнік і выказнік: сэнсавыя адносіны і іх граматычнае выражэнне. Звычайна граматычнае афармленне сэнсавых адносін паміж галоўнымі членамі сказа не выклікае цяжкасцей. Пытанні ўзнікаюць у тых выпадках, калі разыходзяцца семантыка і граматычная форма дзейніка. Напрыклад, у якім ліку трэба паставіць выказнік, калі дзейнік абазначае многа прадметаў, але мае форму адзіночнага ліку? Дапускаюцца варыянты. Так, у сказе Пяць чалавек трымала яго выказнік стаіць у адзіночным ліку, але ён можа быць пастаўлены і ў множным: Пяць чалавек трымалі яго. Са стылістычнага боку важна высветліць, які з магчымых варыянтаў трэба выбраць у кож­ным канкрэтным выпадку, каб найбольш дакладна і выразна выявіць адценні ў значэнні дзейніка, выказніка і ў сувязі паміж імі.

Пры дзейніку, які выражаны спалучэннем зборнага назоўніка (з колькасным адценнем значэння) і назоўніка ў родным склоне, магчымы дзве формы выказніка — згодна граматычнай прымеце (форма адзіночнага ліку) і згодна сэнсу (форма множнага ліку): Болыйасць пнёў ужо счарнела, аблупілася кара на іх, некаторыя былі абколаты (Шам.); Але большасць дзяўчат глядзелі на Наташу зласліва (Шам.). Множны лік выказніка падкрэслівае актыўнасць дзеяння, а таксама тое, што яно ўтвараецца некалькімі асобамі.

Множны лік выказніка, як правіла, выкарыстоўваецца:

1) калі пры словах рад, болыиасць, частка стаіць не адзін, а некалькі назоўнікаў у родным склоне: Болыиасць спартсменаў, трэнераў падтрымалі прамоўцу;

2) калі паміж дзейнікам і выказнікам стаяць іншыя члены сказа або даданы сказ: Рад студэнтаў выступілі з дакладамі;

3) калі трэба падкрэсліць актыўнасць дзеяння: Рад журналістаў заявілі пратэст;

4) калі ёсць так званая зваротная фармальная сувязь дзеяслова-звязкі не з дзейнікам, а з іменнай часткай састаўнога выказніка: Болыиасць сялян былі беднякі.

Форма адзіночнага або множнага ліку выказніка магчыма таксама пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным словазлучэннем, г. зн. спалучэннем колькаснага лічэбніка з родным склонам назоўніка. Лік выказніка залежыць галоўным чынам ад таго, як разумеецца група асоб або сукупнасць прадметаў і які характар дзеяння або стану выяўляе лексічнае значэнне выказніка.

Калі трупа асоб або сукупнасць прадметаў разумеецца як адзінае, непадзельнае цэлае і аўтара цікавіць толькі агульная колькасць асоб або прадметаў, выказнік ставіцца ў адзіночным ліку. Множны лік выказніка ўказвае на тое, што асобы або прадметы павінны ўспрымацца як пэўныя адзінкі з характэрнымі прыметамі. Параўн.: У вобласці будуецца 56 новых школ і У Нясвіжы, Копылі, Гарадзеі будуюцца яшчэ пяць школ. У першым сказе ўвага канцэнтруецца не на будаўніцтве кожнай школы, а на агульнай колькасці школ, якія будуюцца ў вобласці. Гэта і выражана адзіночным лікам выказніка. У другім сказе выбраны множны лік выказніка, для таго каб падкрэсліць важнасць будаўніцтва і той факт, што яно ідзе ў розных месцах.

Калі трэба падкрэсліць актыўнасць дзеяння, то выказнік ставіцца ў множным ліку: Назаўтра сорак тры чалавекі падалі заяву. Пры выражэнні дзеяння або стану, якія мала звязаны з праяўленнем актыўнасці, выказнік ста-віцца ў адзіночным ліку. Асабліва часта гэта адбываецца ў сказах, у якіх выказнік выражаны дзеясловам або дзеепрыметнікам залежнага стану: 460 тысяч жылык дамоў пабудавана ў сельскай мясцовасці; Узарана тры тысячы гвктараў зябліва; У гурток запісана 23 чалавекі. Аднак у наступных прыкладах выказнікі пастаўлены ў множным ліку: пяць чалавек узнагароджаны; сотні спецыялістаў накіраваны на работу. У першым сказе падкрэсліваецца прызнанне заслуг кожнага паасобку, у другім — актыўнасць і важнасць дзеяння.

Адзначаныя вышэй палажэнні аб варыянтнасці форм выказніка пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным словазлучэннем, распаўсюджваюцца і на тыя выпадкі, калі дзейнік абазначае прыблізную, няпэўную колькасць асоб або прадметаў: 3 таго боку, адкуль з'явіліся эсэсаўцы, пад'ехала некалькі коннікаў і з паўдзесятка падвод, нагружаных параненымі I забітымі (Лыньк.); Хутка камера вызвалілася ад большасці людзей. У ей засталося толькі некалькі чалавек, у тым ліку і Слышэня (Лыньк.); Там стаяла грамада людзей, некалькі чалавек міт у с і лі с я ля воза, што стаяў над ліпай (Лыньк.); Некалькі эсэсаўцаў з грукатам у в ал і л I с я ў камеру, нагайкамі, ударамі ботаў узнімалі людзей з пад-логі, нар (Лыньк.). У першых двух сказах выказнік пастаўлены ў адзіночным ліку, у астатніх — у множным, бо тут дзеяслоў выражае дынамізм, актыўнасць дзеяння (уваліліся ў камеру, мітусіліся ля воза).

Існуе пэўная рэгламентацыя ў выбары формы выказніка пры некалькіх дзейніках.

Калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў (прамы парадак слоў), то звычайна ўжываецца ў множ­ным ліку, а калі перад імі (інверсія) — часцей у адзіночным ліку: Вочы яго праясніліся, панурасць і заклапоча-насць зніклі з твару (К-с); А ўзімку дзіравыя вокны і столь іхняй хаты зацягваліся калючай скарынкай шэрані, нават здалёк ад якой дубянелі рукі (Б.); Гутарка на гэтым абарвалася: у двары павятовага «камісаржа» пач у ў с я шум, галасы і грубыя салдацкія выкрыкі (К-с); У цесных завулках с т а я ў суцэльны свіст і галёканне (К-с).

Множны лік выказніка незалежна ад месца яго ў ска­зе ўжываецца тады, калі трэба звярнуць увагу чытача на тое, што гутарка пойдзе аб некалькіх прадметах, кожны з якіх мае сваю адметную рысу, калі трэба падкрэсліць асаблівую значнасць кожнай асобы або пред­мета: У Капыльскім раёне на вялікай плошчы праведзены падкормка і баранаванне азімых (з газеты).

Заўсёды ў множным ліку ставіцца выказнік, калі ён знаходзіцца пасля дзейнікаў, выражаных назоўнікамі рознага роду або словазлучэннямі з такімі назоўнікамі: Кожны рабочы, кожная работніца павінны ганарыцца сваім прадпрыемствам.

Калі некалькі дзейнікаў звязаны паміж сабой моцнай сэнсавай сувяззю, то выказнік звычайна ставіцца ў адзіночным ліку, нават у становішчы пасля дзейнікаў: У гэтым будаўніцтве кожны паступальны крок, кожны рух уперад р а з г л яд ае ц ц а як заваёва ўсяго чалавецтва (з газе­ты) ; Абставіны былі такія, што кожны час, кожная мінута па г р а ж ала і дзеду, і Панасу, і ўсім ім страшным ліхам (К-с); Але думка пра тую краіну, адкуль прыйдзе свабода, блізасць гэтай краіны хвалявала яго, не давала спакою (Б.).

Калі дзейнікі выражаюць аднародныя, блізкія паняцці, то выказнік пры іх звычайна выкарыстоўваецца ў адзіночным ліку: Рэвалюцыя крышыць і ломіць усё на сваёй дарозе, але гэта не значыць, каб вакол нас была гразь і бруд (К-с); Рабочы і селянін,— вось, кажа, хто павінен кіраваць сваім жыццём і быць поўным гаспадаром свае дзяржавы (К-с).

Нельга фармальна звязваць выказнік са словамі, якія растлумачваюць або ўдакладняюць дзейнік. Няправільна пабудаваны, напрыклад, сказ: Група ветэранаў нашага завода — слесар Кудраўцаў, токар Зінковіч, фармаў-шчыца Іванова і многія іншыя — былі запрошаны на юбілейныя ўрачыстасці (з газеты).


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 368; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.026 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь