Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Стылістычнае выкарыстанне чужой мовы
Для таго каб пераканаўча, ярка і эмацыянальна перадаць думку, апісаць тую ці іншую падзею, намаляваць той ці іншы вобраз, аўтары літаратурнага твора часта ўключаюць у свой тэкст выказванні іншых асоб. Такія выказванні атрымалі назву чужой мовы. Апошняя шырока ўжываецца і ў навуковым, і ў афіцыйна-дзелавым, і ў мастацкім, і ў публіцыстычным стылях у выглядзе простай, ускоснай або няўласна-простай мовы. 130. Простая мова прыводзіцца ад імя той асобы, якой яна належыць, з поўным захаваннем не толькі зместу, але і лексічных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцей выказвання. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылі простая мова ўжываецца галоўным чынам у выглядзе цытат з кніг або артыкулаў іншых аўтараў. Звычайна, выкарыстоўваючы цытату, аўтар ставіць перад сабой задачу спасылкай на аўтарытэтнае выказванне падмаца-ваць свае думкі або, наадварот, проціпаставіць свой пункт гледжання. Але з якой бы мэтай ні выкарыстоўвалася цытата, яна заўсёды павінна падмацоўваць або ілюстраваць арыгінальныя думкі. Калі ж аўтар, не жадаючы або не ўмеючы творча выкладаць матэрыял, хаваецца за аў-тарытэтнае выказванне, то гэта прыводзіць да цытатніцтва. Асноўным правілам цытавання з'яўляецца поўная адпаведнасць цытаты таму тэксту, з якога яна ўзята. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што адпаведнасць цытаты тэксту разумеецца не толькі як механічная адпаведнасць, але і ў тым плане, што думка, выражаная ў першакрыніцы, пры цытаванні не скажаецца. Выкарыстоўваючы цытату, неабходна звяртаць увагу на асаблівасці першакрыніцы, у прыватнасці на пунктуацыю, на асаблівасці шрыфту і падкрэсліванне асобных слоў. У цытатах захоўваецца арфаграфія першакрыніцы, за выключэннем тых напісанняў, якія адменены ў закана-даўчым парадку. Кожная цытата павінна мець спасылку на крыніцу. Спасылка можа быць прыведзена ў тэксце адразу пасля цытаты, можа быць аформлена як падрадковая ў канцы старонкі, у канцы раздзёла або ў канцы ўсёй кнігі. У творах мастацкай літаратуры простая мова ўжываецца галоўным чынам для характарыстыкі дзеючых асоб і іх адносін да іншых асоб, з'яў, падзей. У ёй захоўваюцца асаблівасці моўнай манеры персанажа — дыялектныя, жаргонныя, прафесійныя і інш. Шырока выкарыстоўваюцца таксама сродкі эмацыянальнасці і выразнасці: эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, выклічнікі, суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі, сінтаксічныя сродкі гутарковай мовы. Напрыклад: Уздумаў, брат Сцяпанавіч, гэты самы мой Жорка вадзіць машыну. Прыстане, як гразь,— даеш. Ну, раз даў баранку, другі... Справа, як бачыш, не хітрая — круціць. Абы дарога была шырокая ды пустая. А раз на дачу вёз яго, вясной, пасля экзамену. Ну, сеў ён за руль, вядзе, пакурвае,— увесь такі факстроцісты. А спераду, бачу, стаяць тры самазвалы. сСпыніцеся, Георгі Барысавіч, станьце калоне ў хвост». Бо спераду, насустрач нам, яшчэ адзін «МАЗ» ідзе. «Праскочу,— кажа Жорка,— не вучы». Ужо і баранку ў яго не возьмеш... Ірвануў ён уздоўж калоны, а пасля — управа. Ад сустрэчнай уцяклі, але капот усё ж такі аб крайні «МАЗ» прыцёр на павароце. Вылез я, вылез нават і ён. Ужо не гаварыць — па мордзе пляснуць хочацца. Умяціна — во! «Ну, што,— кажу,— га? А што, каб я ўзяў цяпер ды вам па радыята-ры!» I паказваю яму — вось так! — пяцярню. Маўчыць. Што ты будзеш з паршыўцам рабіць — астыў я трохі, падкляпаў капот — паехалі (Б.). 3 мэтай моўнай характарыстыкі персанажа простая мова ўжываёцца і ў публіцыстычных жанрах — нарысах, замалёўках, рэпартажах і інш. 131. У с косная мова. Часта чужое выказванне можа перадавацца словамі аўтара пры дапамозе ўскоснай мовы. У залежнасці ад мэт выказвання ўжываюцца дзве разнавіднасці ўскоснай мовы — дзелавая і мастацкая, якія адрозніваюцца паміж сабой у стылістычных адносінах. Дзелавая, або інтэлектуальная, форма ўскоснай мовы перадае толькі агульны змест чужога выказвання, пакідаючы без увагі яе лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці: Асноўная ўвага была ўдзелена пытанням механізацыі ўсяго комплексу работ, звязаных з выкарыстаннем угнаенняў і хімічных сродкаў аховы раслін, іх транспарціроўкай і захоўваннем. Дакладчык сказаў, што народнагаспадарчым планам прадугледжана павелічэнне ў 1974 годзе выпуску машын для ўнясення ўгнаенняў. Будзе пастаўлена 50 тысяч збожжатукавых, 11 тысяч тукавых сеялак і іншыя машыны (з газеты). Перадача чужых слоў мае ў гэтым ўрыўку характар дзелавога стылю літаратурнай мовы. Ніякіх указанняў на жывапісныя асаблівасці мовы, на яе эмацыянальны каларыт тут няма. Такі ж прыём можа выкарыстоўвацца і ў мастацкай літаратуры: Вячэра цягнулася далека за поўнач. Шмат было маладога смеху, жартаў, весялосці. Потым гутарка скіравалася на тую справу, дзеля якой паз'язджаліся настаўнікі з розных канцоў краіны. На запытанне Лабановіча Садовіч паведаміў, што ўсяго сабралася васемнаццаць вясковых настаўнікаў і што заўтра, праўдзівей, ужо сягоння, прыедуць яшчэ трое з-пад Койданава (К-с). У мастацкай літаратуры дзелавая ўскосная мова часта суправаджаецца асобнымі агульнымі заўвагамі аўтара аб своеасаблівасцях мовы персанажа. Разгледзім характэрныя прыклады з апавядання К. Чорнага «Вінгель». Ствараючы вобраз старога рабочага, аўтар спачатку ўжывае простую мову, якая перадае ўсе індывідуальныя маўленчыя асаблівасці: ...Я вытворчыя манеўры разумею гэтак,— гаварыў ён, прыжмурваючы вочы,— што гэта — каб не спыняць іх праз нейкі малы ці нават можа вялікі час. Гэта не кампанія якая-небудзь. Гэта вам не тое, што адбыў і ўсё тут. А чаму? Таму што мы не летуны якія-небудзь, што сёння тут, а заутра там, бегай, мяняй работу, летай з канна ў канец!.. Было відаць, што ён нездаволены сваёю гаворкаю, што мацней і больш выразную думку ён стараецца выказаць. ён вадзіў пальцамі па лбе, жмурыў вочы. — ...Я скажу пра сябе. Я»рабіў дагэтуль дрэнна. Не апошняя ж я тут спіца ў калясе! Я сваю норму вырабляў, нават яшчэ больш. Але я сам ведаю, гэтага мала. I кожны лятун, нават прагульшчык, часам можа сваю норму вырабіць. Я на якім грунце стаю тут?.. Зноў было відаць, што занадта слаба ён уладае словам, каб выказаць свае моцныя думкі. У канцы апавядання аўтар пераходзіць на ўскосную мову, пры дапамозе якой перадае толькі змест выказвання старога рабочага і адзначае агульныя асаблівасці яго маўлення, ахарактарызаваныя раней дэталёва: Вінгель гаварыў пасля гэтага нядоўга. Ен неўзабаве пачаў зноў выяўляць нездаволенасць сам сваімі словамі і, нарэшце, сказаў некалькі слоў зноў пра ранейшае сваё блуканне ў пустэчы поўнага свету. Але гэта дзейнічала мо нават лепш за доўгія прамовы спрытнага прамоўцы. Яго разумелі ўсе. Ен сваёю прамовай паддаў агню сходу. Пайшлі заявы пра закантрактаванне да канца пяцігодкі, пра падвышэнне лічбаў вытворчасці. Разнавіднасцю дзелавой ускоснай мовы ў мастацкім і дзелавым стылях з'яўляецца так званая скрытая ўскосная мова, калі перадаецца толькі агульны змест чужой мовы або тэма размовы: Звычайна Янка прыносіў сякія-такія навіны, цікавыя кніжкі, раз-дабытыя ў мястэчку, чуткі, звязаныя з палітычным становішчам у Расіі, весткі аб намерах прагрэсіўных людзей — імёны іх не назывался — выдаваць новыя газеты, часопісы. Расказвалі, што нібыта рыхтуецца выпуск беларускай газеты, чаго яшчэ амаль ніколі не бывала. Усе гэтыя навіны прыемна хвалявалі сяброў і служылі багатаю страваю для гутарак. Размовы часта цягнуліся за поўнач, калі прыяцелі ўжо ляжалі ў цвёрдай сялянскай пасцелі пад адной коўдрай. Гаворка часамі пераходзіла ў звычайнае фантазёрства, у жарты, у неіснуючыя сітуацыі, поўныя дасціпных, смешных выдумак (К-с). Як бачым, тут пералічваюцца тэмы і пытанні гутарак паміж героямі трылогіі і зусім не раскрываецца, што канкрэтна выказвалася пэўнай асобай па таму ці іншаму пытанню. Паведамляецца толькі аб факце размовы паміж маладымі настаўнікамі і перадаецца агульны змест яе. Мастацкая ўскосная мова адрозніваецца ад дзелавой тым, што ў яе ўводзяцца словы і выразы, якія характарызуюць моўную манеру персанажа. Гэта своеасаблівы від ускоснай мовы, які знаходзіцца на мяжы паміж простай і ўскоснай мовай і часта пераходзіць у няўласна-простую мову. У мастацкай, або жывапіснай, ускоснай мове аўтар, прыводзячы тыя ці іншыя характэрныя выразы з простай мовы, каменціруе іх, дае ім сваю ацэнку, беручы ў двукос-се тыя ці іншыя спецыфічныя словы персанажа. Параўн. наступныя прыклады: Андрэй Руды з важным вы- Надзеў кепку Андрэй Ру- глядам, павучальна запярэчыў ды, але не ўтрываў, пад шумок Міканору: некалькіх куранёўцаў зазначыў — Ето не так просто: усю Міканору, што пагражаць наро- Расію, факцічаскі, на новыя ду—«факцічаскі» няправільна... рэйкі паставілі... (I. М.) (I. М.) Прыклад мастацкай ускоснай мовы з рамана К.Чорнага «Трыццаць год»: I ён пачаў гаварыць. Гэта было залатое слова, як першае зерне з-пад арфы. Тут была і агіда да такога абармота, як аптэкар, і прак-тычнасць сумленнага чалавека, які ніколі не пойдзе на тое, каб пакрыўдзіць і ашукаць каго-небудзь, а тым больш жанчыну (здаецца, выразны намёк!) — «але што з гэтага дома, умеючы, можна больш мець прыбытку, дык гэта ясна, як божы дзень». У яго гаворцы была і жальба аб людзях, слабых і непрактычных, і свядомасць уласнае практычнасці і просталінейнасці: «Я люблю ўсё проста казаць». Гаворка яго перамешвалася з чыста бацькоўскімі ласкавымі зваротамі да Амілінай дачкі Клавы, з пагладжваннем яе па галоўцы. Часта ў гаворку ўкліньвалася заўвага аб тым, што кветнік перад вокнамі не дагледжаны і двор запушчан; часам ішла хвілін пяць тэма аб ружовасці неба на захадзе сонца («так і плыве такая ружовасць, а на зямлі ціха...»). Ен быў далікатны, практычны, вясёлы, развязны, нават з адзнакамі паэтычнасці. Яна пачала даваць згоду ўступіць яму дом, але ён сумысля не скончыў справы. Такі прыём уключэння ва ўскосную мову слоў і выразаў з простай мовы, якія на пісьме бяруцца ў двукоссе, а пры чытанні выдзяляюцца своеасаблівай інтанацыяй, распаўсюджаны не толькі ў мастацкім, але і ў публіцыстычным стылі: Заглыбляючыся ў форму верша наогул, Жылка пытаецца, як літа-ратуразнавец аднёсся б да такой жорсткай страфы, як virelei, а потым i «да эстэтычнага кірунку ў беларускай паэзіі» (Калесн.); У час зімовых канікул [1930 год] прыязджаў з Масквы Уладзімір Дубоўка і дамовіліся з Язэпам і Адамам Бабарэкам, што летам паедуць на Каўказ падзівіц-ца на прыгажосць гэтага краю. Вось яны [Язэп і Адам] паехалі ў Маскву да Дубоўкі. Меркавалі пабыць тыдні 2—3, але прыехалі праз 8 дзён. Пытаю ў мужа: “Чаму так хутка?”А ён кажа, што нікуды не ездзілі яны. У Маскве жах што робіцца. Хапаюць людзей і арыштоўваюць нават у цягніку: «Предъявите документы. Пойдемте с нами!» Хлопцы пагаварылі і рашылі нікуды не ехаць: калі што здарыцца, то няхай гэта будзе дома, каб ведалі родныя, дзе шукаць (Калесн.). 132. Няўласна-простая мова. У мастацкай літаратуры выкарыстоўваецца спецыфічная форма перадачы чужой мовы — няўласна-простая. У стылістычных адносінах яна займае прамежкавае становішча паміж простай і ўскоснай мовай. Няўласна-простая мова перадаецца з пункту гледжання аўтара з захаваннем асаблівасцей гаворкі персанажа. Характэрны прыклад з «Рыбаковай хаты» Я. Коласа: Але навіну ён праверыў, Каб больш упэўненасці мець Наконт Данілавай кватэры I прад гасцьмі не чырванець. Ды ўсё ж настрой адно зніжае: Як гэта даў ён зевака? Як хітрасць хлопская старая Перахітрыла паляка? I як не сцяміў ён адразу? Як не напаў на верны след? О, дзед Куцейка, гэта — дзед — Пільнуй яго, пан, як заразу. Тут чужая мова як бы зліта з аўтарскай, думкі пана Богута перадаюцца скрозь прызму аўтарскіх адносін, і гэта надае апісанню своеасаблівае стылістычнае адценне. Toe ж самае і ў прозе: Моташна было Андрэю слухаць такія гутаркі — проста свет здаваўся яму нямілы. Здаецца, узяў бы завязаў вочы і ішоў бы няведама куды, абы знайсці заспакаенне, абы не чуць той згрызоты, што была на яго сэрцы. I чаго яму было лезці ў гэты лес? Сядзеў бы сабе спакойна і гора не знаў бы. Эх, здаецца, каб нічога гэтага не было, каб яно толькі прыснілася яму! Усё б было добра, каб не гэты дубок (К-с). У аўтарскай перадачы перажыванняў героя таксама адлюстроўваюцца асаблівасці яго мовы, яе павышаная эмацыянальнасць, усхваляванасць. У наступным прыкладзе адчуваюцца зусім іншыя, іранічныя адносіны аўтара да свайго героя, і гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў перадачы яго думак пры дапамозе няўласна-простай мовы: Спірыдон пазіраў у люстэрка доўга, покі не пераканаўся, што ён — маладзец малайцом. А то можа не? Чаго ж на яго зазіраюцца «барышні»? О, ён толькі не хоча гаварыць, як ім цікавяцца, бо ён, перш-наперш, чалавек скромны, а другое—ведае сабе цану (К-с). Няўласна-простая мова часцей за ўсё ўзнікае з ускоснай. Але бываюць выпадкі, калі яна пачынаецца пасля простай мовы: — Гэта мой апошні тут вечар,— сказала сама сабе Ядвіся.— I я не ўбачу яго! Яна задумалася, прыслухоўваючыся да голасу свае думкі. Няўжо ж і не ўбачыць яго? Ніколі не ўбачыць? I нашто яна зманула яго? Яна ж і тады ўжо ведала аб тым, што заутра, у панядзелак, паедзе, а яму сказала, што не ведае, калі будзе выязджаць. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Дом толькі тады жывы, калі ў ім жыве гаспадар, бо гаспадар — душа свайго дома. Як смутна і тужліва пазіраюць гэтыя шкляныя вочы пустой і мёртвай кватэры! I дарэмна гэты малады бліскучы месячык стараецца ажывіць пагаслыя вочы: яны свецяцца, а жыцця няма (К-с). Ва ўнутраным маналогу няўласна-простая мова можа перарывацца простай мовай або пераходзіць у апошнюю: I чаму салгала яму? Ну, чаму? А можа, заутра не ехаць? Ад яе залежыць. Татка ж не гоніць яе. Ён цяпер такі добры з ёю! «Пагуляй ты, кажа, Ядвіська: не гарыць жа там у цябе!» Яе татка добры, але чагось яна баіцца яго. Ей страшна, калі ён прыйдзе дадому, а вочы яго пазіраюць кудысь далёка-далёка... ...Як жудасна заліваюцца смехам совы каля каплічкі! Чаго смяюцца яны пустым сваім смехам? Чаго? ЦІ не з яе? А гэтыя цёмныя вокны! Што ў іх? Чаму ўбіліся ёй у вочы? Ей нават робіцца нейк неприемна ад гэтага. «А я пайду туды! Вазьму ды пайду!... Няўжо ж я пайду?» (К-с) 133. Сустракаюцца памылкі, звязаныя з ужываннем чужой мовы. Так, пры замене простай мовы на ўскосную блытаюць сродкі іх афармлення: Пятровіч пазнаёміў мяне са сваёю спадарожніцай і сказаў, што я хутка з ёю ажанюся. У выніку няправільнага ўжывання асабовага займенніка і дзеяслова атрымалася, што Пятровіч збіраецца выдаць сваю спадарожніцу замуж за свайго субяседніка. Няправільнымі з'яўляюцца таксама сказы, у якіх пры перадачы чужой мовы ўжываюцца побач два злучнікі; адзін з іх — лішні: Ён падумаў, што ці не паехаць яму заутра ў вёску; Ён сказаў, што а якая нам справа да ўсяго гэтага. Іваноў паведаміў, што быццам выкладчык перанёс экзамен на другі дзень. У мастацкай мове падобныя канструкцыі выкарыстоўваюцца як сродак характарыстыкі гутарковых асаблівасцей маўлення персанажа: Дзяўчынку паднялі на рукі, пад кажух, сказалі, адкінуўшы і суровую жорсткасць I паходны мужчынскі цынізм, што ты не плач, маленькая, ужо не бойся: мы — свае, мы — народныя мсціўцы (Б.). 134. Маналог і дыялог. Побач з аўтарскім маўленнем важнейшымі структурнымі кампанентамі тэксту з'яўляюцца маналог і дыялог. Дыялог — функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая рэалізуецца ў выніку непасрэдных зносін паміж субяседнікамі і складаецца з паслядоўнага чаргавання стымулюючых і рэагуючых рэплік. Характэрнымі асаблі-васцямі дыялога з'яўляюцца: а) сітуатыўнасць (залежнасць ад абстаноўкі размовы); б) кантэкстуальнасць (абумоўленасць папярэднім выказваннем); в) непадрыхтаванасць, міжвольнасць (спантаннасць). Дыялог характарызуецца наступнымі моўнымі асаблівасцямі: а) вялікай колькасцю пытальных і адказных сказаў сярод стымулюючых рэплік: Максім, накінуўшы кажух, босы выбег у сені. — Хто там? — Адчыняй! — уладна і сярдзіта закамандаваў хтось з двара. — А хто там? — дапытваўся Максім. — Адчыняй, Максім. Гэта — паны, «польская ўлада» (К-с); б) наяўнасцю паўтораў і перапытаў у рэагуючых рэпліках, сінтаксічнай няпоўнасцю апошніх, якая кампенсуецца за кошт папярэдняга выказвання: Паўлінка (з меоца). А ці, татка, каня паілі? Сцяпан. Не, каханенькая, родненькая. Зараз пайду. (Да Пран-ціся.). Можа разам з сватам нойдзем? Я свайго напаю, а сват свайго паглядзіш, ці добра привязаны. П р а н ц і с ь. Глупства, пане дабрудзею. Собственно, жонка завязе, калі б кабылка ўцякла. (Да Агаты.). Праўда, баба? Агата (з месца). Што — праўда? П р а н ц і с ь. Собственно, калі б кабыла ўцякла, то мяне ты дамоў завязеш, пане дабрудзею. Агата. А каб ты, тудэма-сюдэма, бокам ездзіў! Ідзі скарэй, паглядзі! Гэта ж і мне з памяці сышло (Куп.). Маналог — від маўлення, які зусім або амаль што не звязаны (у адрозненне ад дыялога) з мовай субяседніка ні ў змястоўных, ні ў структурных адносінах. Маналог і дыялог можна разглядаць у шырокім і ў вузкім сэнсе. Калі падыходзіць да вывучэння маўлення з шырокага пункту гледжання, то можна ўбачыць, што яно наогул не існуе па-за гэтымі формамі: любы твор, якім бы ён вялікім ні быў, любое выступленне — скажам, на мітынгу або ў друку — уяўляе сабой не што іншае, як маналог. У беларускай пісьменнасці маналогі маюць даўнюю традыцыю. Дастаткова ўспомніць «Прамову Мялешкі», «Ліст да Абуховіча», прадмовы Ф. Скарыны да сваіх выданняў, «Мужыцкую праўду» К. Каліноўскага... Усё гэта выдатныя ўзоры маналагічнага маўлення. У форме маналога напісаны многія лірычныя вершы, апавяданні, артыкулы, эсэ. Узорам лірычнага маналога можна лічыць, напрыклад, верш Янкі Купалы «Спадчына». Нагадаем першыя радкі: Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены... Асаблівую жанравую форму маўлення ўяўляюць сабой маналогі персанажаў у драматычных творах. Паводле класіфікацыі, зробленай В. У. Вінаградавым, умоўна можна вылучыць чатыры функцыянальна-жанравыя тыпы маналогаў: Г) унушальны (агітацыйны, прамоўніцкі); 2) лірычны; 3) драматычны; 4) паведамляльны (інфармацыйны, апавядальны). Доўгі час лічылася, што дыялог з'яўляецца больш натуральнай формай маўлення і ўжываецца галоўным чынам у вуснай форме. «...Сапраўднае сваё існаванне мова выяўляе толькі ў дыялогу»,— пісаў Л. У. Шчэрба. Маналог, на яго думку, з'яўляецца ў значнай меры «штучнай моўнай формай». Аналагічную думку выказваў крыху пазней і Л. П. Якубінскі. Але, як паказаў потым В. У. Вінаградаў, маналог можа развівацца і ў рамках самога дыялога, у маналогу часта чуюцца і інтанацыі ўнутранага дыялога, аб чым пераканаўча сведчыць творчасць многіх пісьменнікаў. У наш час, калі жанравыя межы літаратуры і публіцыстыкі значна пашырыліся, дыялог наогул можа развівацца і ў кніжным рэчышчы. З'явіліся новыя жанравыя формы дыялога, такія як інтэрв'ю, крытычны дыялог двух апанентаў, «гутаркі за круглым сталом» і інш. Формы размовы, у якіх прымае ўдзел больш двух асоб, атрымалі назву полілог (ад грэч. poly — многа і logos — слова). Адной з важнейшых праблем мастацкага , лялога з'яўляецца праблема яго ўзаемасувязі з рэальным, бытавым дыялогам. Аб складанасці «пераводу» жыццёвай, бытавой мовы ў кантэкст мастацкага твора гаварыў В. У. Вінаградаў: «Мова мастацкіх твораў складаецца з розных тыпаў маналога і дыялога, з змяшэння разнастайных форм вуснай і пісьмовай мовы. Нават у межах сацыяльна-моўных «адпаведнасцей» быту яна ўбірае ў сябе гэтыя канструктыўныя тыпы «выказванняў» не як натуральную дадзенасць бытавой мовы, а падвяргаючы іх дэфармацыі ў плане вядомых кампазіцыйных намаганняў, транспануючы іх у кантэкст літаратуры» . Сапраўды, чытаючы творы майстроў слова і захапляючыся натуральнасцю, трапнасцю і жыццёвасцю «простай» мовы іх герояў, мы ў той жа час разумеем, што тэта не механічна перанесеныя ў тканіну мастацкага твора падслуханыя ў жыцці бытавыя дыялогі і маналогі, а створа-ныя, эстэтычна перапрацаваныя ў адпаведнасці з мастацкай задумай моўныя формы. Эстэтычна абгрунтаваныя маналогі і дыялогі дапамагаюць стварэнню яркіх, паўнакроўных мастацкіх вобразаў як у плане індывідуальнай моўнай характарыстыкі, так і ў плане раскрыцця светапогляду, унутранага псіхалагічнага стану. У якасці харак тэрнага прыкладу разгледзім сцэнку-дыялог паміж персанажамі апавядання К. Чорнага «Вераснёвыя ночых Агатай і Зыгмусем Пустарэвічам. ...У хаце сабраліся госці, выпілі, і Зыгмусь пачаў выказваць усім свой погляд наконт коней і садавіны: — Зыгмусь,— шапнула Агата. — Што? — Зыгмусь. Ён усміхнуўся, схіліўшы ў яе бок галаву. Тады яна ўбачыла тупую санлівасць яго вачэй і набеглыя ад усмешкі зморшчынкі каля іх. Вусы цяпер не былі надкручаны і, макраватыя, звісалі кончыкамі валасоў на самыя зубы. — Божа мой,— са смуткам уздыхнула Агата.— Зыгмусь, Зыгмуська... Падсунулася бліжэй і раптам зноў адсунулася: той ужо зноў гава-рыў павольна і стала аб тым, як жарабец яго парваў быў раз пута і паўгоняў аўса стравіў. — Зыгмусь... —аўса шкада, і пакуль я злавіў яго... — Зыгмусь... — Не так шкоды, як невыгоды... Што? Агата глядзела на яго абвіслыя вусы і губы. Ен падсунуўся бліжэй, бязвольна неяк усміхнуўся, жуючы, можа нават пустым ротам. «Нашто ён піў, ведаючы, што робіцца гэтакім, як вып'е?!» — Зыгмусь! <...> ...Цяпер яна не глянула на Зыгмуся, азірнулася толькі, выхо-дзячы за перагародку ў кухню. «Ісці за яго? I каб дзіцё мае было ад яго? Родненькія ж мае... А божачка!» Чула тлум за сталом і скрозь усё голас Зыгмуся: — Агата... панна Агата? «Які ж у яго грлас!» <...> — Панна Агата! «Чаго ён хоча ад мяне?» Чула, як шмаргануўся па падлозе ножкамі зэдлік, затупалі Зыгму-севы галошы. «Гэта ж ён будзе мець права, а так, калі захоча хадзіць за мной...» Язык у яго трохі блытаўся. — Панначка Агата! Мы бачым, па-першае, што поўныя душэўнага смутку і ўзрушанасці рэплікі-звароткі Агаты ў першай частцы дыялога (Зыгмусь, Зыгмуська) перабіваюцца рэплікамі Зыгмуся, якія па свайму зместу зусім не адпавядаюць душэўнаму стану гераіні, наадварот — кантрастуюць, дысгарманіруюць. Гэта нават не дыялог, а антыдыялог, калі яго ўдзельнікі думаюць і размаўляюць як бы на розных мовах. Па-другое, і гэта найбольш важна, паралельна з адкрыта выказанымі рэплікамі дыялога развіваюцца другія, унутраныя, адкрыта не выказаныя рэплікі Агаты, якія ў той жа час адыгрываюць не менш важную ролю ў характарыстыцы душэўнага стану гераіні. (Параўнайце ўнутраны маналог Агаты ў адказ на рэплікі свайго «жаніха»: Ісці за яго? I каб дзіцё мае было ад яго? Родненыйя ж мае... А божачка!; Які ж у яго голас!; Чаго ён хоча ад мяне? і г. д.) Па-трэцяе, К. Чорны трапна выкарыстоўвае стылістычныя магчымасці зваротка, перадаючы з дапамогай гэтай лаканічнай сінтаксічнай формы самыя разнастайныя адценні думак і пачуццяў герояў, што бачна з папя-рэдняга прыкладу, рэплік-звароткаў Агаты. У заключэнне адзначым яшчэ адну характэрную асаблівасць дыялогаў і маналогаў у мастацкай прозе. Яны выкарыстоўваюцца не толькі як сродак стварэння мастацкага вобраза, яго псіхалагічнай характарыстыкі, але і як кампазіцыйны, архітэктанічны прыём, як сродак развіцця сюжэта мастацкага твора. Сапраўдны мастацкі дыялог — гэта, акрамя ўсяго іншага, закончанае кампазіцыйнае і структурнае цэлае. Часта дыялогамі, нават асобнымі рэплікамі пачынаецца або заканчваецца цэлы мастацкі твор ці асобны яго раздзел. Прычым асаблівая экспрэсіўная нагрузка кладзецца часта на заключную рэпліку, у якой канцэнтруецца галоўны сэнс папярэдняй размовы. Вось, напрыклад, як заканчваецца раздзел з коласаўскай трылогіі «На ростанях», у якім расказваецца аб нелегальных брашурах і пракламацыях, што распаўсюджваліся сярод настаўнікаў: А ў кватэры настаўніка гэтыя пракламацыі давалі багаты матэ-рыял для гутарак. Гутарка вялася і па зместу пракламацый, і аб тых людзях, што складаюць іх. Старога Бязручку дзівіць спрыт гэтых невядомых людзей, што так лоўка падкідаюць пракламацыі. — Ну і лаўкачы, згінь іх маты: так падсунуць, што і не пачуеш! Якуб Колас — выдатны майстар закончанага мастацкага дыялога. Так, многія дыялогі з яго трылогіі «На ростанях» уяўляюцца закончанымі ўстаўнымі навеламі-сцэнкамі, яркімі бытавымі малюнкамі тагачаснай Беларусь Успомнім, напрыклад, эпізод з выбарамі старшыні, апісанне богаслужэння, у час якога ідзе размова аб продажы каровы, каларытныя дыялогі-спрэчкі паміж жыхарамі Цельшына аб «святым» дні і многія іншыя эпізоды. |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 338; Нарушение авторского права страницы