Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
102. Агульныя заўвагі. У якасці сінтаксічных сінонімаў, або паралельных сінтаксічных канструкцый, часта выступаюць даданыя сказы і асобныя члены сказа. Так, у складаназалежным сказе даданы азначальны сказ можа быць заменены адасобленым дзеепрыметным словазлучэннем (Карціна, якая напісана мастаком Волкавым, усім падабалася і Карціна, напісаная мастаком Волкавым, усім падабалася); даданы часу — адасобленым дзеепры-слоўным словазлучэннем (Пасля таго як студэнты здалі залікі, яны раз'ехаліся на канікулы і Здаўшы залікі, студэнты раз'ехаліся на канікулы) або канструкцыяй з аддзеяслоўным назоўнікам (Як толькі вучоны закончыў пра-цу, ён адразу аддаў яе на рэцэнзію сваім калегам і Пасля заканчэння працы вучоны адразу аддаў яе на рэцэнзію сваім калегам). Пры кожнай замене мяняюцца як сэнсавыя, так і стылістычныя асаблівасці сінтаксічных канструкцый. Каб дакладна і ясна выказаць думку, з магчымых канструкцый трэба выбраць тую, якая найбольш адпавядае зместу і мэце выказвання. 103. Стылістычныя асаблівасці дзеепрыметніка. Сфера ўжывання дзеепрыметніка ў беларускай літаратурнай мове значна абмежавана ў параўнанні з рускай. Гэта тлумачыцца перш за ўсё асаблівасцю ўтварэння некаторых форм дзеепрыметніка. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-) і прошлага часу з суфіксамі -ш- і -ўш- супадаюць па форме з адпаведнымі дзеепрыслоўямі, і гэта ама-німічнасць часта перашкаджае дакладнаму разуменню фразы. Напрыклад, у сказе Чалавек, ствараючы матэ-рыяльныя і духоўныя каштоўнасці, рухае ўперад развіццё грамадства слова ствараючы можна зразумець і як дзеепрыметнік, і як дзеепрыслоўе, што, безумоўна, прыводзіць да дваякага разумения думкі: чалавек, (я к І?) ствараючы і чалавек, (што р о б я ч ы?) ствараючы. Двухсэнсавы таксама сказ: Чалавек, зрабіўшы два крокі наперад, раптам спыніўся. У першай рэдакцыі трылогіі Я. Коласа «На ростанях» была такая фраза: Смяяўся і пан падлоўчы, у гэты момант прыйшоўшы да гасцей. Слова прыйшоўшы можна зразумець тут і як дзеепрыметнік, і як дзеепрыслоўе. Для таго каб не было двухсэнсавасці, пісьменнік выправіў фразу: Смяяўся і пан падлоўчы, які ў гэты момант прыйшоў да гасцей. Такім чынам, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу мала ўласцівы беларускай мове. Яны сустракаюцца часцей у навуковым і часткова ў публіцыстычным стылях літаратурнай мовы. У мастацкай і гу-тарковай мове замест дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў выкарыстоўваюцца сінанімічныя ім даданыя азначальныя сказы. У апошні час дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-і -ўш- замяняюцца сінанімічнымі формамі з суфіксам -л-: абгарэўшы — абгарэлы, уцалеўшы — уцалелы і г. д. Па сваіх выяўленчых асаблівасцях дзеепрыметнікі вельмі блізкія да прыметнікаў і ўжываюцца ў розных стылях мовы для характарыстыкі асоб, прадметаў, з'яў. Гэтым і тлумачыцца тая акалічнасць, што дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя словазлучэнні часта спалучаюцца з прыметнікамі ў якасці аднародных членаў сказа: Абкружаныя шчыльнай сцяной гандляроў, дробных рамеснікаў, павыбягаўшых у сваіх фартухах і без шапак, і так нейкіх лю-дзей, кепска адзетых, абшчыпаных, плюгавых, арудавалі тут два музыканты (К- Ч.); Чайкі гуляюць над люстраной вадою, пікіруючы на спажыву, або садзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок, толькі імі затупаны, пацярушаны іхнімі пёрцамі (Б.). 104. Сінаніміка дзеепрыметных словазлучэнняў і даданых сказаў. Як ужо адзначалася, дзеепрыметнае словазлучэнне і даданы сказ утвараюць сінанімічныя канструкцыі, паміж якімі ёсць пэўная сэнсавая і стылістычная розніца. Дзеепрыметнае словазлучэнне — тэта кніжная канструкцыя, яна робіць выказванне сціслым, лаканічным. У дзеепрыметным словазлучэнні, асабліва ў неадасобленым, больш падкрэсліваецца прымета, чым дзеянне. Таму калі няма патрэбы надаваць азначэнню яшчэ нейкі дадатковы сэнс, дзеепрыметнае словазлучэнне будзе адзіна магчымай канструкцыяй. Гэта асабліва выразна адчуваецца ў мастацкім маўленні, калі дзеепрыметнік ужываецца ў пераносным, метафарычным значэнні: Міколаў ножык пераходзіць з рук у рукі, і аблыселыя пры дапамозе яго галовы бручкі дзіка хрумсцяць пад нашымі зубамі (Б.); Манцігома, калі я загаварыў з ім па-польску, развёў у зямляцкай усмешцы сваё чырвонае, выпасенае на турысцкай наіўнасці мурло і ахвотна прызнаўся, што ён— адзін з самых прамых ды законных нашчадкаў славутага кантара з Ломжы.. (Б.). Калі замяніць дзеепрыметныя словазлучэнні даданымі азначальнымі сказамі, то адразу кінецца ў вочы стылістычная недарэчнасць такой замены: сказы стануць больш цяжкімі, а пераноснае значэнне слоў аблыселыя і выпасенае згубіцца. Параўн.: галовы бручкі, якія аблыселі пры яго дапамозе.. і мурло, якое выпасена на турысцкай наіўнасці... Наадварот, у тых выпадках, калі трэба падкрэсліць сэнсавую нагрузку азначаемага слова, даданы азначальны сказ непажадана замяняць дзеепрыметным словазлучэннем: Аркестр выканаў новую сімфонію, якую кампазітар напісаў у цяжкія дні ленінградскай блакады. Параўн.: Аркестр выканаў новую сімфонію, напісаную кампазітарам у цяжкія дні ленінградскай блакады. Пры выбары дзеепрыметнага словазлучэння або даданага сказа ў тых выпадках, калі магчымы абедзве канструкцыі, значэнне мае папярэдні тэкст. Калі ў ім ужо ёсць даданы сказ са злучальным словам які, то можна выка-рыстаць дзеепрыметнае словазлучэнне: На стале ляжала кніга, якая прысвечана барацьбе беларускіх партызан, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны паказалі выдатныя ўзоры мужнасці і гераізму. Параўн.: На стале ляжала кніга, прысвечаная барацьбе беларускіх партызан, якія... і г. д. У сэнсавых адносінах неабходна замяняць даданы сказ дзеепрыметным словазлучэннем, калі няясна, з якім назоўнікам у галоўным сказе звязана слова які. Напрыклад, у сказе Вяршыні хвояў, якія былі асветлены цёплымі праменнямі блізкага да заходу сонца, ярка вылучаліся на фоне цёмнай хмары няясна, былі асветлены сонцам толькі вяршыні ці дрэвы цалкам. Пры замене даданага сказа дзеепрыметным словазлучэннем гэта няяснасць ліквідуецца, бо ў выніку дапасавання дзеепрыметнік мацней звязваецца з азначаемым словам: Вяршыні хвояў, асветленыя цёплымі праменнямі блізкага да заходу сонца, ярка вылучаліся на фоне цёмнай хмары. 105. Памылкі ў выкарыстанні дзеепрыметных слова-злучэнняў. Дзеепрыметнікі звычайна патрабуюць тлумачальнага слова. Гэтае стылістычнае правіла часта парушаецца. Няправільна пабудаваны наступны сказ: Узятыя кнігі трэба вярнуць. Пасля слова ўзятыя трэба дадаць тлумачальнае слова, напрыклад: Узятыя ў бібліятэцы кнігі трэба вярнуць. Toe ж самае ў наступным прыкладзе: Зробленыя памылкі трэба выправіць. Лепш сказаць: Зробленыя ў рабоце памылкі трэба выправіць. Праўда, часта пропуск тлумачальнага слова пры дзеепрыметніку апраўдваецца ўмовамі кантэксту, канкрэтнай сітуацыяй выказвання: Усе ўнесеныя прапановы будуць улічаны (словы старшыні сходу). Няма патрэбы ў тлумачальным слове і тады, калі дзеепрыметнікі перайшлі ў прыметнікі або маюць тэрміна-лагічнае значэнне: падаючы механізм, звялыя клубні, зарыблены басейн і г. д. Дзеепрыметнае словазлучэнне трэба ставіць бліжэй да назоўніка, ад якога яно залежыць. Калі перад дзеепрыметным словазлучэннем знаходзяцца некалькі назоўнікаў аднолькавай граматычнай формы, то можа ўзнікнуць няяс-насць: Мы ўкаранілі ў вытворчасць шмат рацыяналізатарскіх прапаноў рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў, накіраваных на карэннае ўдасканаленне метадаў працы. Атрымалася, быццам накіраваны на ўдасканаленне метадаў працы самі рабочыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі, а не іх рацыяналізатарскія прапановы. У дадзеным выпадку не ліквідуе двухсэнсавасці і замена дзеепрыметнага словазлучэння даданым сказам: спалучэнне якія накіраваны таксама можа быць аднесена як да слоў рацыяналізатарскія прапановы, так і да слоў рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў. Лепш разбіць фразу на два самастойныя сказы: Мы ўкаранілі ў вытворчасць шмат рацыяналізатарскіх прапаноў рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў. Прапановы гэтыя накіраваны на карэннае ўдасканаленне метадаў працы. Важнае значэнне мае правільны выбар часу дзеепрыметніка, які ўваходзіць у дзеепрыметнае словазлучэнне. Нярэдка ўжываюць дзеепрыметнік цяперашняга часу, хаця ў сказе ёсць тлумачальнае слова, якое дакладна ўказвае, што дзеянне адбывалася ў мінулым: Пісьменнік ярка раскрыў глыбіню сацыяльнай прыгнечанасці, пануючай у дарэформеннай Беларусь. Дзеепрыметнік цяперашняга часу пануючай трэба замяніць дзеепрыметнікам прошлага часу панаваўшай. Праўда, у вобразнай, эмацыянальна насычанай мове сустракаюцца дзеепрыметнікі цяперашняга часу ў значэнні дзеегірыметнікаў прошлага часу (незакончанага трывання): Мы выйшлі ад Цішкі на світанні. У вокнах местачковых хат мітусіліся зыркія водбліскі п а лаючай на камінках лучыны (I. Н.). 106. Стылістычныя асаблівасці дзеепрыслоўя. Дзеепрыслоўнае словазлучэнне — распаўсюджаная, сціслая, выразная канструкцыя, уласцівая пераважна пісьмовай літаратурнай мове. Безумоўную перавагу дзеепрыслоўных словазлучэнняў у параўнанні з сінанімічнымі ім даданымі сказамі наглядна пацвярджаюць наступныя прыклады. У першай рэдакцыі рамана I. Мележа «Мінскі напрамак» быў такі сказ: Туравец пастараўся сход скончыць раней, каб даць людзям адпачыць, бо ведаў, што хутка, з самага рання, ім трэба будзе спяшацца зноў на працу. У апошняй рэдакцыі гэты доўгі сказ дзякуючы выкарыстанню дзеепрыслоўнага словазлучэння стаў больш сціслым і ныразным: Помнячы, што людзям раніцой трэба будзе ісці на працу, Туравец пастараўся скончыць сход раней, каб даць ім адпачыць. Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, характарызуе асноўнае дзеянне, якое выражана дзеясловам-выказнікам. У сказе Ён сядзеў за сталом і пісаў пісьмо абодва дзеянні, выражаныя дзеясловамі сядзеў і пісаў, выступаюць раўнапраўнымі і незалежнымі. Наадварот, сказ ён пісаў, седзячы за сталом указвае, што асноўнае дзеянне выражана дзеясловам пісаў, а дзеепрыслоўе седзячы тлумачыць, характарызуе, дапаўняе гэта дзеянне. Такая магчымасць устанаўліваць перспективу паміж дзеяннямі, вылучаючы галоўнае, з'яўляецца важнай стылістычнай функцыяй дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў: Легіянер, сустрэўшы знішчаючы погляд злосных вачэй, трусліва здаўся (К-с); Калі ўжо была насыпана магіла, мы зноў уссадзілі немца на воз, і ён на воз лёг, крэкчучы І стогнучы (К. Ч.); Вакол яе кучкамі цясніліся людзі, лічачы пры агні грошы, прачыт-наючы нейкія запіскі, подпісы на нейкіх скрыначках (К. Ч.); Кустамі, калечачы босыя ногі (тут толькі ўспом-ніла пра боты пад ложкам), дабегла да бярэзніку. Пасля ўбілася ў росны гушчар і, ныраючы пад галлё, сарвала хустку, парвала сукенку і двойчы спатыкнулася. I толькі тады, калі спатыкнулася на ламачыну трэці раз і ледзь-ледзь не ўпала, Ліда пайшла памалу, тулячы дачушку да задыханых... грудзей (Б.). Імкненнем вылучыць галоўнае дзеянне, падкрэсліць дэталі яго і зрабіць усю фразу больш цэласнай і сціслай тлумачыцца, напрыклад, праўка наступнага сказа з першай рэдакцыі рамана I. Мележа «Мінскі напрамак»: Ён глядзеў на яе валасы, што выбіліся з-пад хусткі, на шыю, на бесклапотны, даверлівы ў сне твар і тут упершыню адчуў, што шчасце яму без яе немагчыма. У другой рэдакцыі: Гледзячы на яе валасы, што выбіліся з-пад хусткі, на шыю, на бесклапотны, даверлівы ў сне твар, ён адчуў, што шчасце без яе немагчыма. 107. Сінаніміка дзеепрыслоўных словазлучэнняў і даданых сказаў. Дзеепрыслоўныя словазлучэнні і сіна-німічныя ім даданыя сказы больш-менш блізкія па агульнаму сэнсу, але не аднолькавыя. Кожная з гэтых канструкцый захоўвае свае адценні, свае адметныя асаблівасці. Так, напрыклад, ужываючы дзеепрыслоўныя канструкцыі замест даданых сказаў прычыны, умовы, уступальных, мы, у прыватнасці, губляем адценні значэння, уласцівыя даданым сказам. Возьмем такі сказ з дзеепрыслоўным словазлучэннем: Здаўшы экзамены, студэнты адчулі сябе лёгка і свободна. Дзеепрыслоўнае словазлучэнне тут можна замяніць даданым сказам часу (Пасля таго як студэнты здалі экзамены, яны адчулі сябе лёгка і свободна) і даданым сказам прычыны (Студэнты адчулі сябе лёгка і свабодна, таму што здалі экзамены). Усе гэтыя сэнсавыя адценні ў дзеепрыслоўным словазлу-чэнні адсутнічаюць, хаця яны лёгка дапаўняюцца самім кантэкстам. Звычайна менш адчуваецца сэнсавая розніца пры замене дзеепрыслоўным словазлучэннем даданага сказа ўмовы. Параўн. два сказы: Калі падняцца на гэту гару, то можна ўбачыць шырокія просторы Мінскага мора і Падняўшыся на гэту гару, можна ўбачыць шырокія просторы Мінскага мора. У другім сказе дзеепрыслоўнае словазлучэнне сапраўды мае значэнне ўмовы, што і адпавядае сэнсу даданага сказа. Пры замене ўступальных даданых сказаў дзеепрыслоўным словазлучэннем заўсёды магчыма няяснасць: Хаця ён і добра ведаў усю недарэчнасць гэтай гісторыі, але расказваў рэдка каму. Замяніўшы даданы сказ кан-струкцыяй з дзеепрыслоўным словазлучэннем, мы даём магчымасць разумець яго і як уступальны, і як прычыны: Добра ведаючы ўсю недарэчнасць гэтай гісторыі, ён расказваў рэдка каму. Параўн.: Ён добра ведаў усю недарэчнасць гэтай гісторыі, таму расказваў рэдка каму. 108. Памылкі ў выкарыстанні дзеепрыслоўных сло вазлучэнняў. Адно з важнейшых патрабаванняў пры выкарыстанні дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў заключаецца ў тым, што суб'ектам дзеянняў або станаў, якія абазначаны выказнікам і залежным ад яго дзеепрыслоўем, павінна быць адна і тая ж асоба або прадмет: Хлопец пакруціў галавой, памаргаў вачыма, адганяючы сон, і, засмяяўшыся, пабег даганяць калону (I. М.). Дзеепрыслоўі адганяючы і засмяяўшыся, як і выказнікі пакруціў, памаргаў і пабег, абазначаюць дзеянне адной асобы — хлопца. Або: Фыркаючы і сігна лячы, праімчаліся штабныя машыны. Дзеепрыслоўі фыркаючы і сігналячы і выказнік праімчаліся суадносяцца з дзейнікам машыны. Нельга сказаць: Імкнучыся выканаць задание ў брыгадзе значна узрасла працоўная дысцыпліна. Дзеепрыслоўе імкнучыся мае на ўвазе членаў брыгады, а выказнік узрасла адносіцца да дзейніка дысцыпліна. Атрымліваецца, што дысцыпліна сама змагаецца за выкананне задания. Такога тыпу памылкі сустракаюцца даволі часта. Праўда, не заўсёды яны кідаюцца ў вочы. Напрыклад, не адразу можна заўважыць памылку ў наступным сказе: Маючы на ўвазе, што ў краіне на капітальнае будаўніцтва штогод выдаткоўваюцца многія мільёны рублёў, пытанне аб суадносінах задзелаў і пусковых аб'ектаў павінна глыбока цікавіць і Дзяржплан. Суб'ектам дзеяння, на якое ўказвае дзеепрыслоўе маючы (на ўвазе), з'яўляюцца складальнікі планаў, а выказнік павінна цікавіць стаіць пры дзейніку пытанне. У безасабовых сказах дзеепрыслоўнае словазлучэнне можна ўжываць пры ўмове, што ні яно само, ні выказнік не абазначаюць дзеянне якой-небудзь канкрэтнай асобы ці прадмета. Найбольш распаўсюджанымі канструкцыямі ў такіх выпадках з'яўляюцца сказы з выказнікамі тыпу трэба, неабходна, нельга, цяжка, добра і г. д. Напрыклад: Азнаёміўшыся з матэрыяламі, можна (трэба, неабходна) зрабіць наступныя выводы. Не ўжываюцца дзеепрыслоўі пры выказніках, выражаных дзеясловамі ці дзеепрыметнікамі залежнага стану. Нельга, напрыклад, сказаць Павысіўшы прадукцыйнасць працы, рабочымі выконваўся план. Або: Высунуўшы галаву з акна, ён быў забіты. Некаторыя дзеепрыслоўныя словазлучэнні ператвары-ліся ў застыўшыя (ідыяматычныя) выразы, якія ўжываюцца ў любых сказах як пабочныя словазлучэнні, напрыклад: уласна кажучы, праўду кажучы, мяркуючы па ўсім, паклаўшы руку на сэрца, інакш кажучы, пачынаючы з таго і г. д. Пры выкарыстанні дзеепрыслоўяў неабходна ўлічваць своеасаблівыя адносіны паміж часам, на які ўказвае выказнік, і часам, на які ўказвае дзеепрыслоўнае словазлучэнне. Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае дзеянне, што адбываецца адначасова з дзеяннем, на якое ўказвае выказнік: Пільна азір аючы лугавіну, каб зноў дзе не напароцца на немцаў, ён чамусьці не ў лад са сваім настроем рантам п а д у м а ў, што, а можа, ён уратаваў іх? (В. Б.) Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае звычайна дзеянне, што адбывалася раней за дзеянне, на якое ўказвае дзеяслоў: С у п а к о і ў ш ы с я, ён пачаў д у м а ц ь пра Іх становішча, пра небараку Ціханава, пра тое, як там блукае недзе яго Грыбаед (В. Б.). Дзеепрыслоўі закончанага трывання могуць указваць таксама на дзеянні, якія адбываюцца адначасова з дзеяннем, выражаным выказнікам. У такіх выпадках яны звычайна (але не абавязкова) стаяць пасля дзеясловаў (пісаў, схіліўшыся): Стуліўшыся за маладой хвойкай, незнаёмец ч а к а ў (В. Б.); Хіснуўшыся, ён падняўся на ногі, пасунуў з жывата на бок nap абелум (В. Б.). 109. Стылістычныя асаблівасці канструкцый з аддзея-слоўнымі назоўнікамі. Назоўнікаў, утвораных ад дзеясловаў, шмат, і яны вельмі разнастайныя па сваіх граматычных і стылістычных асаблівасцях. Часта, як гэта адзначалася вышэй, канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі бываюць сінанімічныя розным па сэнсу даданым сказам. Гэта стварае магчымасць стылістычнага выбару ў адпаведнасці з характарам тэксту і мэтай выказвання. Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі могуць надаваць выказванню большую сцісласць і лаканічнасць (параўн.: Калі прыйшла сястра, усе ажывіліся і 3 приходам сястры ўсе ажывіліся), а таксама ўносіць у яго адценне кніжнага або афіцьійна-дзелавога маўлення (параўн.: Для таго каб палепшыць работу гурткоў, трэба прыняць тэрміновыя меры і Для паляпшэння работы гурткоў трэба прыняць тэрміновыя меры). Падкрэслена кніжны характар надаюць маўленню аддзеяслоўныя назоўнікі на -анне (-янне), -енне, -ццё: За незвяртанне ўвагі на шматлікія папярэджанні аб'явіць вымову; Ніякага прыняцця мер па гэтых скаргах не было; Адносна прыспешання вытварэння выканання. (Гэтыя прыклады прыводзіць К. Чорны ў артыкуле «Публіцыстычныя нататкі».) Як відаць, ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў можа выклікаць такія стылістычныя памылкі, як нанізванне аднолькавых склонаў, неапраўданае расшчапленне выказніка і інш. Недахопы канструкцый з аддзеяслоўнымі словаўтварэннямі выяўляюцца таксама і ў тым, што назоўнікі не заўсёды даюць магчымасць выказаць пэўныя адносіны, якія звычайна выражаюцца пры дапамозе форм часу, трывання, стану дзеясловаў. Так, у сказе Прамоўца нічога не сказаў аб скарачэнні працоунага дня і выпраўленні мінулагодніх памылак няясна, ці працоўны дзень ужо скарочаны, ці ён скарачаецца, ці будзе скарачацца. Тое ж самае можна сказаць і пра слова выпраўленні. У сказе Неабходна клапаціцца аб пашырэнні асартыменту выпускаемой прадукцыі нельга зразумець, што патрабуецца — пашыраць ці пашырыць асартымент вы-пускаемай прадукцыі. Па-рознаму можна зразумець і наступную фразу: Вяртанне хлопчыка (хлопчык сам вярнуўся ці яго вярнулі?). Калі канструкцыя з аддзеяслоўным назоўнікам недакладна перадае адценні сэнсу, то яе трэба замяніць іншай паралельнай канструкцыяй. Часцей за ўсё ў такіх выпадках ужываюць канструкцыі з асабовымі дзеясловамі. Так, сказ У мэтах паляпшэння вучэбна-выхаваўчага працэсу і стварэння неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы патрабуецца павелічэнне асігнавання сродкаў можна перабудаваць наступным чынам: Для таго каб палепшыць вучэбна-выхаваўчы працэс і стварыць неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу, трэба павялічыць асігнаванне сродкаў. Пры пералічэнні дзеянняў аддзеяслоўныя назоўнікі звычайна выступаюць як уяўныя прадметы. У такіх выпадках, асабліва ў кніжнай мове, лепш ужываць не назоўнікі, а інфінітывы. Замест Нам трэба часцей пра-водзіць наведванне цэхаў, кантраляванне выканання ўсіх пунктаў дагавораў з адміністрацыяй, інструктаванне профсоюзных работнікаў можна сказаць: Нам трэба часцей наведваць цэхі, кантраляваць выкананне ўсіх пунктаў дагавораў з адміністрацыяй, інструктаваць профсоюзных работнікаў. Праўда, такія канструкцыі не заўсёды сінанімічныя ў поўным сэнсе гэтага слова. Напрыклад, фразы Люблю чытаць і Люблю чытанне могуць выражаць розны сэнс: інфінітыў абазначае дзеянне той жа асобы, што і дзеяслоў люблю, а назоўнік можа ўказваць на дзеянне іншай асобы: Люблю мастацкае чытанне Слесарэнкі. Складаны сказ 110. Стылістычнае выкарыстанне розных відаў складаных сказаў. Выбар таго ці іншага тыпу сказа — складанага ці простата, складаназалежнага ці складаназлучанага, злучнікавага ці бяззлучнікавага — вызначаецца ў першую чаргу сэнсавымі і стылістычнымі асаблівасцямі кантэксту. Як было ўжо адзначана, для размоўнага стылю больш характэрны простыя сказы, часта няпоўныя. Выкарыстоўваюцца ў ім і складаныя сказы, але пераважна складаназлучаныя і бяззлучнікавыя, у якіх адсутнасць спецыяльных граматычных сродкаў сувязі паміж членамі сказаў дапаўняецца інтанацыяй, мімікай, жэстамі. У навуковым і дзелавым стылях часцей ужываюцца складаназалежныя злучнікавыя сказы, якія даюць магчымасць пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў выявіць і ўдакладніць адносіны паміж часткамі складанага цэлага — адносіны часу, умовы, прычыны і г. д. У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы сустракаюцца ўсе віды сказаў. Выбар таго ці іншага тыпу сказа можа тлумачыцца не толькі характарам зместу, але і асаблівасцю стылю пісьменніка. Адны пісьменнікі карыстаюцца пераважна простымі сказамі, другія — складанымі. А. М. Гвоздзеў параўноўвае манеру ўжываць простыя або складаныя сказы ў мастацкай мове з рознымі прыёмамі ў жывапісе, калі, з аднаго боку, даюцца яркія, каляровыя мазкі, з другога — паступовы пераход, спалучэнне фарбаў . Пад вечар таго ж дня, ужо на змярканні, стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. I неба і зямля зліліся ў адным суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На ўсе галасы гудзела за вокнамі бязладная музыка (К-с). У гэтым урыўку простыя сказы сканцэнтроўваюць увагу чытача на асобных дэталях, перадаюць дынамізм падзей у лаканічнай, простай форме. Зусім іншую стылістычную будову мае наступны ўрывак, у якім складаныя сказы са злучнікамі і злучальнымі словамі дапамагаюць рабіць плаўны пераход ад адной думкі да другой і ўвязваюць гэтыя думкі ў суцэльны ланцуг разважанняў. Месца было глухое і пустое, і кожны раз яно выклікала ў настаў-ніка адно і тое пачуванне і пакідала адно і тое ўражанне. 3 чаго яно складалася і якая была яго сутнасць, выявіць і вызначыць было велыні трудна, але вынікала гэтае ўражанне, відаць, таму, што ў самой мясціне было нешта варожае, непрыветнае і смутнае па сваім характары. Цікава і тое, што ніхто з сялян не будаваўся тут, нягледзячы на ўсе выгады гэтага месца. Старая карчма і яе гаспадар як бы адной нагой ступалі ўжо на край магілы. А тэта, разам усё ўзятае, хіліла думку настаўніка да заключэння, што на свеце ёсць нейкія розныя пачаткі жыцця. Адны з гэтых пачаткаў вызначаюцца ў бясконцых формах жывых арганізмаў, а другія — адбіліся ў так званай нежывой прыродзе. Але пакуль такія пачаткі не асочаны і не даследаваны як мае быць, яны і не паддаюцца нашаму разумению, яны жывуць у нашых пачуваннях. Пачуванне ж ёсць папярэднік розуму ў доследах і вызначэннях сутнасці рэчаў (К-с). Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы таксама адрозніваюцца па сваіх стылістычных асаблівасцях. Як вядома, першыя больш характэрны для гутарковай мовы, другія — для навуковай і афіцыйна-дзелавой. Гэта тлумачыцца тым, што пры падпарадкавальнай, залежнай форме сувязі ўзаемаадносіны паміж асобнымі адзінкамі сказа выражаюцца больш дакладна, чым пры злучальнай сувязі. У складаназлучаных сказах асобныя яго часткі выступаюць як больш самастойныя адзінкі, сувязь паміж якімі ўспрымаецца з агульнага зместу ўсяго сказа, а то і з больш шырокага кантэксту: Да вайны калгас наш быў ніштаваты, у сілу ўбіраліся. I я нават як конюх на выстаўку ў Маскву ездзіў. Пры немцах, самі ведаеце, гаспадарка зруйнавалася, ад вёскі адны галавешкі засталіся. Гадоў тры ці чатыры будаваліся. Старшыня ў нас тады з галавой быў — Сініцкі. Ен у «Плодагародніне» цяпер загадчыкам. Дык зноў не пашанцавала — хварэць стаў старшыня, у раён папрасіўся. Прыслалі другога нам старшыню, таксама някепскі быў чалавек, але вельмі ўжо слабахарактарны. I ўраджай у нас быў той год лепш не трэба. Едзеш па полі, і душа радуецца — жыты, аўсы, ячмені зямлю рвуць (I. Н.). Там, дзе патрабуецца ўстанавіць дакладныя лагічныя сувязі паміж асобнымі часткамі сказа, падпарадкавальная, злучальная сувязь будзе адзіна магчымай. Гэта пераканаўча паказвае наступны ўрывак з рамана «Трэцяе пакаленне» К- Чорнага: Мох быў там, дзе павінна была ляжаць галава таго, хто тут спы-ніўся аддыхвацца. Вельмі можа быць, што той чалавек, пад якім абла-маўся сук, лёг на зямлю і адчуўшы яе гузаватасць, адным махам рукі згроб сабе пад галаву імшыстую купіну. Сцежка, каля якой усё гэта рабілася, была глухая, і нават днём незнаемы з ёю чалавек доўга будзе блудзіць тут, пакуль выйдзе з лесу. Гэта была самая найкарацейшая сцежка, каб прайсці лес, і існавала яна тут здаўных. Але каб узысці на яе з таго месца, дзе ляжаў труп, трэба было прайсці праз куп'іеты балотны лог з крынічышчамі, вытокі якіх былі ў блізкім «чортавым воку». Незнаемы з мясцовасцю чалавек у крынічышчах мог бы ўплыць па горла. Так што, напэўна, той, хто хадзіў гэтай сцежкай і можа нават адпачываў тут, быў або тутэйшы, або так добра ведаў усе хады і выхады ў гэтым лесе. А чаму той чалавек адразу не сеў або не лёг на зямлю, а спрабаваў яшчэ на суку пасядзець? Калі ў той час ішлі дажджы, то зямля, хоць і пад навіссю голля, магла быць мокрая — вада з голля лілася. Так што спачатку ён мог паспрабаваць прымасціцца дзе сушэй. Гэта магло быць. Так думаў малады чалавек, абглядаючы месца пад дрэвамі. Успа-мінаючы пасля гэтыя хвіліны, ён здзівіўся такой разважлівай яснасці і лагічнасці гэтых сваіх думак — у яго было вялікае ўзбуджэнне. Урывак характэрны таксама і тым, што выразна паказвае стылістычную розніцу не толькі паміж складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, але і паміж злучнікавымі і бяззлучнікавымі складанымі сказамі. Разнастайныя злучнікі і злучальныя словы дапамагаюць устанавіць больш дакладна сэнсавыя ўзаемаадносіны і лагічныя сувязі паміж сказамі. Наадварот, у бяззлучнікавых сказах сувязі гэтыя заўсёды менш дакладныя; яны выяў-ляюцца на аснове інтанацыі і зместу аб'яднаных сказаў. Гэтыя сказы звычайна адрозніваюцца лёгкасцю, непасрэднасцю, натуральнасцю, што абумоўлівае іх пашырэнне ў мастацкай мове для перадачы дынамізму і жывасці размоўнага стылю. Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых таксама павышэннем інтанацыі ў канцы першай часткі і паніжэннем у пачатку наступнай. Параўн.: Цяпер ён ведаў: гэта ўжо Цяпер ён ведаў, што гэта назаўсёды (К. Ч.). ўжо назаўсёды. Першы дзень зімы. Святлее Першы дзень зімы. Святлее зямля — святлее душа чалаве- зямля, і святлее душа чалавека. ка (Шам.). Не дарма ж гавораць: ціхая Не дарма ж гавораць, што вада грэблі рве (Шам.). ціхая вада грэблі рве.
Знаю: ёсць лепшыя лазні на Знаю, што ёсць лепшыя лаз- свеце (М. Т.). нi на свеце.
Помніш: ты за кашай за- Помніш, як ты за кашай драмаў? (Панч.) задрамаў? Сціх вецер — зніклі з вачэй Сціх вецер, і зніклі з вачэй вароны (Пташн.). вароны.
А дзе станеш — халаднава- А дзе станеш, там халадна- та зачарнее за табою цёмны ва- вата зачарнее за табою цёмны дзяны след (Я. С). вадзяны след.
Стаім у малым горадзе: спы- Стаім у малым горадзе, бо нен рух (Луж.). спынен рух. Дзякуючы сцісласці і лаканічнай выразнасці бяззлуч-нікавыя складаныя сказы часта сустракаюцца ў вуснай народнай творчасці. Форму гэтых сказаў маюць прыказкі, прымаўкі і афарызмы: Не запрог — не кажы „но"; Любіш катацца, любі і саначкі вазіць; Рана не ўстанеш — многа не зробіш; Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе; Не лезце, ворагі, да нас: магілак хопіць і на вас. 111. Стылістычныя функцыі злучнікаў і злучальных слоў. У складаным сказе вялікую канструктыўную, сэнсавую і стылістычную ролю адыгрываюць злучнікі і злучальныя словы. Найбольш распаўсюджаны сказы са злучнікам і. Яны часцей за ўсё агульнаўжывальныя, нейтральныя, г. зн. выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях: Гусцей паплыў дым, і скора вясёлы агеньчык успыхнуў полымем... (К-с); Вяршаліны лесу гарэлі сонечнымі агня-мі, і лес слухаў безутрапёную музыку чулай раніцы (К. Ч.). Складаназлучаныя сказы са злучнікам ды маюць афарбоўку вуснага маўлення ва ўсіх значэннях — спалучальных, далучальных, супраціўных і інш.: Толькі ліха сну не мае і не спіць, ды прадзе бяда ліхая сваю ніць (К-с); Хіба што зрэдку рыпне студня, кіўнецца стромкі журавель, ды скрозь простор адзін бязлюдны, ды снегу томячая бель (К-с); Варон на свеце многа, ды некаму страляць (Куп.); Я слухаў, слухаў, ды цярпення не стала слухаць перахвалкаў (Куп.); Яно хоць „сілы" трохі й шкода, ды некалі, стаіць пагода... (Кр); Некаторыя лататы хацелі даць, ды пасажыры скемілі, у чым справа, ды за каупер, ды за зброю... (Лыньк.); Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды ён проста не верыў, што можа захварэць (В. Б.). Часам замест злучніка ды ўжываецца злучнік дый: Цяжка з віхрам жыцця біціся, горш як з бурай хвойцы ў полі, дый цяжэй жыцця пазбыціся, а яшчэ цяжэй— нядолі (Куп.). Размоўны характар маюць складаназлучаныя сказы са злучнікам дык, які ўжываецца для сувязі састаўных частак з адносінамі неадпаведнасці, умовы, прычыны І г. д.: Я падыходзіў пад вас разы са два, дык там пуста (К. Ч.); Прыспеў гэта час бульбу сеяць, дык хоць ты плач (Лыньк.); Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі (В. Б.); Калі яны хочуць што, дык тут страляць мядзведзя трэба (Пташн.). У размоўным стылі ўжываюцца таксама складаназлучаныя сказы, у якіх адносіны неадпаведнасці афармляюцца пры дапамозе злучнікаў аж або ажно. Гэтыя адносіны ўскладняюцца звычайна дадатковымі адценнямі раптоўнасці або нечаканасці: Так сышло колькі год, аж нарэшце і срок маёй службы прыйшоў (Куп.); Па хаце ганяла холад, аж краталіся аддзёртыя за гэтыя дні ля дзвярэй у перагародцы абоі (Пташн.). У сказах з умоўна-выніковым значэннем часта ўжываецца складаны злучнік а то, характэрны для размоўнага стылю: Трэба асцярожней, а то, чаго добрага, цісканеш знянацку, спячэш з чалавека блінец (Лыньк.); То ж спакуса, даруй Божа, вячэраў бы дзе-небудзь у хаце, а то на табе, узапрэцца на паравоз і пачынае ладзщь яечні (Лыньк.). Для сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з адносінамі неадпаведнасці ўжываюцца сінанімічныя злучнікі толькі і аднак, першы з якіх характэрны для размоўнага і мастацкага стыляў, другі — для навуковага і афіцыйна-дзелавога: Можна было б і перапраўляцца, толькі ці вытрымаюць берагі (I. М.); Неабходна таксама ўлічваць цяжкасці аднаўлення семантыкі праславянскіх слоў, аднак масавасць паказанняў матэрыялу выключав выпадковасць. Пераважна ў кніжных стылях ужываюцца склада-назлучаныя сказы са злучальнымі словамі разам з тым, між тым, тым не менш і г. д.: Хоць многія з іх па свайму сацыяльнаму становішчу ледзь вышэй за абучаных ра-бочых, тым не менш з пачатку пераўтварэння яны стаяць у цэнтры падзей на прадпрыемстве. Гутарка ідзе аб рэканструкцыі гэтых прадпрыемстваў, разам з тым трэба мець на ўвазе і шэраг іншых проблем. У сінанімічнай функцыі часта выступаюць розныя падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, якія з'яўляюцца самым важным сродкам сувязі паміж галоўнай і даданай часткамі ў складаназалежным сказе. У сучаснай беларускай мове ў якасці злучальнага слова ў сказах з атрыбутыўнымі адносінамі пашыраны адносны займеннік які (якая, якое, якія): На балоце там і тут кучаравіліся кусты лазы, якія дзе-нідзе зрасталіся ў цэлыя астраўкі (I. М.). У гэтай жа функцыі выступав адносны займеннік што: Алешнік вельмі часта мяшаўся з лазняком, што рос моцнымі дружнымі купамі (I. М.); І зямлю на гэта бралі з таго месца, што крокаў за дзвесце ад вялікага дрэва (К. Ч.). Ужыванне адноснага займенніка што ў якасці злучальнага слова ў сказах з атрыбутыўнымі адносінамі ідзе ад размоўнага маўлення і пераважна сустракаецца ў мастацкім стылі. Пры гэтым звычайна больш падкрэсліваецца прадмет, чым яго якасць. Параўн. наступныя прыклады: Рыбак сюды-туды пахадзіў па падворку, пнуў ботам парожняе дзіравае вядро, што валялася доле... (В. Б.); Рыбак пералез цераз жэрдку і прайшоў па двары да печы, якая сіратліва, адна на ўсім хутары, тырчала з груды, пакратаў вобад паўзамеценага снегам паламанага кола (В. Б.). Значна абмежавана ўжыванне злучальнага слова што, калі яно адносіцца да адушаўлёных назоўнікаў; такія канструкцыі або з'яўляюцца яўна гутарковымі, або выкарыстоўваюцца як сродак стылізацыі пад гутарковую мову. Напрыклад: Можа хоць дзяўчынка тая, што мяне любіла! (Куп.); Па даручэнню дырэктара школы ім занялася пані Ванда, што кіравала і сёмым класам, і самадзейнасцю (Б.); Болей прыгнятаў успамін пра тых, на балоце, што гібелі цяпер на сцюжы і чакалі іх з якім-небудзь харчам (В. Б.); Паніха наша, што жыве ажно на самым канцы, з хлеўчыка хату зрабіла (Пташн.). Злучальнае слова што пры адушаўлёным назоўніку можа ўжывацца ў сказах з некалькімі даданымі часткамі, каб пазбегнуць паўтарэння слова які (якая): Ці не гэта, нікім нявыказаная казка іх, якая складалася доўгімі вякамі і запісвалася агнявымі літарамі людское крыўды ў сэрцах мільёнаў падарожных, што ішлі і ехалі па гэтых шляхах і думалі свае думкі? (К-с) Такім чынам, па ступені ўжывальнасці ў сучаснай беларускай мове найбольш распаўсюджана ў атрыбутыўнай функцыі злучальнае слова які, часта выкарыстоўваецца што, зрэдку — каторы, але такія канструкцыі лічацца ўстарэлымі або размоўнымі. У сказах з атрыбутыўнымі адносінамі паміж састаўнымі часткамі складаназалежнага сказа ў якасці злучніка можа ўжывацца прыслоўе дзе (куды, адкуль) або спалучэнне адноснага займенніка з прыназоўнікам: Веска, дзе нарадзіўся паэт, стаіць на беразе Нёмана і Веска, у якой нарадзіўся паэт, стаіць на беразе Нёмана. Калі апорнае слова галоўнага сказа — назоўнік са значэннем месца, то перавага аддаецца прыслоўям дзе, куды, адкуль: За некалькі год перад гэтым на тым самым месцы, дзе стаяў на змроку Бушмар, калі напаткала яго Аміля, адбылося адно не зусім звычайнае здарэнне (К. Ч.); Мінская магістраль праходзіла недалёка ад таго месца, дзе размяшчаўся ў гэтыя дні батальён (I. М.). Пры назоўніках з абстрактным значэннем перавага аддаецца адносным займеннікам: Раніцай група, у якой была Ніна, вярнулася з разведкі (I. М.). У беларускай мове ў сінанімічнай функцыі выступаюць злучнікі калі і як у складаназалежных сказах з часавымі і ўмоўна-выніковымі адносінамі. Злучнік калі з'яўляецца агульнаўжывальным, а злучнік як пераважна выкарыстоўваецца ў размоўным маўленні: Самы рух пачаўся тады, як ужо начинала ўсходзіць сонца (К-с); Якдаўгі язык развяжа — сам чорт не запрэча (Куп.); Ужо світаць начало, як чалавек прыпыніўся каля густой няроўнай агарожы (К. Ч.); Пасля, як разыходзіліся з вячоркі, Стась колькі разоў нрыкладаўся да шыбы і паглядаў на двор (К. Ч.). Ва ўсіх гэтых прыкладах ужыванне злучніка як стварае размоўную экспрэсію. Злучнік калі ў экспрэсіўна-стылістычных адносінах нейтральны: Толькі калі ўжо вайна канчалася, выйшаў быў загад такі, што ўсім дэзертырам будзе даравана, калі ў тры дні самі з'явяцца (К- Ч.). Сінанімічнымі з'яўляюцца злучнікі чым і як, якія звязваюць даданыя часткі складаназалежных сказаў са значэннем характару і спосабу дзеяння. Пры гэтым злучнік чым з'яўляецца агульнаўжывальным, а як — размоўным: Мы з табою, Марынка, цяпер будзем жыць лепш за тое, як жыў раней Гальвас (К- Ч.); Лес тут быў зусім іншы, як на пясчаніку (I. М.); У полі было куды халадней, чым у лесе (В. Б.). Часта ў складаназалежных сказах узаемасувязь па-між часткамі выражаецца, акрамя інтанацыі і падпарадкавальных злучнікаў, яшчэ і асобым словам у галоўным сказе, якое носіць назву указальнага, суадноснага або карэлятыўнага (карэлят) і выражаецца прыслоўем або ўказальным займеннікам. У адных выпадках ужыванне суадноснага слова з'яўляецца абавязковым, у другіх — тлумачыцца рознымі стылістычнымі мэтамі. Абавязкова ўжываецца суадноснае слова тады, калі апорнае слова выражана дзеясловам, які па свайму лексічнаму значэнню не ўжываецца без дапаўнення: Трэба накіраваць увагу на тое, каб усе работы былі выкананы своечасова (з газеты) (нельга: накіраваць увагу, каб...); Мужнасць заключаецца ў тым, што ідуць насустрач небяспецы з адкрытымі вачыма (з газеты) (нельга: заключаецца, што...). Наяўнасць суадноснага слова робіць сувязь паміж галоўным і даданым сказамі больш дакладнай: Яны як бы пазіралі на тую думку, якая цяпер заварушылася ў яго галаве (К-с); Бо аддаеш людзям тое, што яны шчодра далі табе (Шам.). Пры адсутнасці суадноснага слова сувязь паміж часткамі сказа не такая дакладная, і гэта надае маўленню адценне размоўнасці: Хай плача, хто песню нядолі запеў (Куп.) (параўн.: Хай плача той, хто...); I наша бяда, што не ўсе ў нас навучыліся яшчэ бачыць, дзе галава, а дзе зад (К- Ч.); Можна пець салаўі-ныя шумныя песні, што шчаслівы ўвесь свет, няма гора ў людзей (Куп.); Не даруе яму татка, што авец не ўпільнаваў (К-с). 112. Экспрэсіўнае вылучэнне частак складанага сказа. Складаныя сказы любога тыпу характарызуюцца сэнсавым адзінствам аб'яднаных частак. Пры пабудове складаных сказаў шырока выкарыстоўваецца сінтаксічны паралелізм, г. зн. кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпу папярэдняй — мае аднолькавы склад членаў сказа, аднолькавы парадак слоў, што стварае ўнутраную сіметрыю. У мастацкім маўленні сінтаксічны паралелізм выкарыстоўваецца як прыём, з дапамогай якога ствараецца асаблівая экспрэсіўная атмасфера кантэксту, часцей узвышаная, лірычная: Чым больш праходзіла часу, тым больш усё ўраўнаважвалася (К- Ч.); Яму было ўсё роўна, якую траву мне капытамі яго конь, на якім ён кожны дзень выязджаў на спацыр; яму было ўсё роўна, якія колеры ляжаць на вяршалінах дрэў, калі заходзіць ціхае асенняе сонца (К. Ч.); Мы саджаем дрэвы, каб абараніць ад цяжкай спёкі маладыя руні, будуем дамы і заводскія карпусы, каб прывесці ў рух многія тысячы новых машын і механізмаў (К-с). Шырока ўжываецца сінтаксічны паралелізм у народна-паэтычным маўленні, напрыклад у прыказках: Што кажух — то не вата, што капуста — то не гарбата; Як сіла слабая, то і доля благая; Які ў ядзе, такі і ў хадзе; Не шкадуе, хто працуе, ды шкадуе, хто гультуе. У пісьмовым маўленні шырока выкарыстоўваецца экспрэсіўны прыём паўтарэння злучнікаў і злучальных слоў у складаных сказах з некалькімі даданымі: Калі ж вяршыні іх гойдаюцца ад ветру, кожная сасна сабе, калі іх шум пяе, густы і дужы, высокую вольную песню — тады ўспамінаецца, вось як цяпер, вячэрні хор на вуліцы роднай вёскі (Б.). У мэтах стварэння эфекту непасрэднасці маўлення, наогул размоўнай экспрэсіі часта адрываюць даданы сказ ад галоўнага: «Не разбудзіла па-людску! Калі ўсе уставал!.'» — падумаў нездаволена, нават узлавана пра ма- ці (I. М.); Толькі, братачка, пільнуй маіх будынкаў. Каб не згарэлі (А. Ч.); І ў яго дрымоце зноў з'явілася яна. Як прывід, як пакута яго жаданняў, далёкая і страшная цяпер яму (К- Ч.); Моцны скразняк прадзьмувае абодва паверхі. Ажио вые ў вентылятарах (Шам.). Адзначым некаторыя асаблівасці парадку частак у складаным сказе. Звычайна даданыя сказы са значэннем умовы і часу знаходзяцца ў пачатку сказа, а сказы дапаўняльныя, месца, мэты, прычыны, параўнальныя і азначальныя — у канцы. Такі парадак частак складаназалежнага сказа характэрны для нейтральных канструкцый. Усякае іншае размяшчэнне частак успрымаецца як інверсія, якая выкарыстоўваецца ў стылістычных мэтах. Пры гэтым змест адной з частак складанага сказа вылучаецца, прыцягваючы наибольшую ўвагу, або, наадварот, аслабляецца. Параўн. наступныя прыклады з прамым парадкам і інверсіяй: Каб ад сцюжы не сканаць, Дзяржаць тут трэба чуйна мусіць заяц ноч скакаць (М. Т.). вуха, каб не паддацца на падман (К-с). Калі ён перадаваў распара- Тады заклічам да парадку, джэнні на заўтра, прынеслі вячэ- калі спячэцца... каравай (К-с). ру (I. М.).
Няслі варту абапал шляхоў Дзе раней была спрадвеч- ветракі, дзе мы ішлі ад цямна да ная багна, там цяпер каласуе відна (Луж.). пшаніца (з газеты).
I смех румяніцца на дрэвах, Як брыльянты, рассявае ноч як нейкі веснік дарагі (К-с). ка летняя расіцу... (Куп.)
Адно толькі шкада, што на Што я мужык, усе тут зна- ша жыццё несуразмерна малое... юць... (Куп.) (К-с) Часам галоўная частка сказа расчляняецца і ў сярэдзіну ўключаецца даданая частка, у выніку чаго значэнне раздзеленых частак узмацняецца, парушаецца плаўнасць маўлення: Праворны, каб не губіць марка людзей, пара шыў абысці Дом Урада з тыльнага боку, з двара (I. М.); параўн.: Каб не губіць марна людзей, Праворны парашыў... 113. Стылістычныя памылкі ў складаных сказах. У сувязі з тым, што складаныя сказы вельмі разнастайныя па сваей сінтаксічнай структуры і стылістычных асаблівасцях, у іх пабудове сустракаюцца памылкі, якія перашкаджаюць дакладнаму і лёгкаму разумению думкі. Ужываюцца надзвычай вялікія складаныя сказы, у якіх ускладняецца сувязь паміж асобнымі яго часткамі: Нягледзячы на тое што артыкул прыводзщь агульныя палажэнні, ён усё ж выгадна адрозніваецца ад іншых, бо выклікае на дзелавую размову вялікую групу малодшых камандзіраў вытворчасці, аднак, зрабіўшы добры пачын, газета болыи не выступала з такога роду перадавымі артыкуламі, а многія іншыя шматтыражкі нават і не спрабавалі выкарыстаць гэтую форму пропаганды вопыту перадавікоў вытворчасці. Сказ выразна распадаецца па сэнсу на дзве часткі, таму варта разбіць яго на два самастойныя сказы. Трэба, аднак, адзначыць, што не ўсякае адступленне ад нормы ў пабудове складанага сказа з'яўляецца стылістычнай памылкай і не ўсякі шматступенны складаны сказ з развітымі даданымі членамі цяжка ўспрымаецца чытачом. Важна, каб часткі складанага сказа былі звязаны ўнутранай сіметрыяй, пабудаваны аднатыпна і каб увесь сказ як сінтаксічнае цэлае адпавядаў характеру перадаваемага зместу. Напрыклад: Аднак куды болыи радуе цяпер прыход новай задумы, гарэнне над чарнавіком, прыдзірлівае, удумлівае шчасце перапісвання, вычытка пасля машыністкі, калі шкода, здаецца, парушыць з месца нават літару, а потым — гадзіны, дні новага роздуму над зробленым, новыя прыступы горкай нездаволенасці і — новая асалода чыркання, дапісвання, новая праўка — у карэктуры, на старонках кнігі, якая ўжо даўно прыйшла да чытача (Б.). Разнатыпнасць у пабудове частак складанага сказа часта бывае звязана з неаднолькавым парадкам слоў у суадносных аднародных даданых сказах. Звычайна ў іх павінен захоўвацца або прамы, або адваротны парадак слоў. Таму няўдалым з'яўляецца сказ: Дакладчык адзначыў, што школа поўнасцю падрыхтавана да заняткаў: пакладзена новая подлога, адрамантаваны печы, сцены і вокны пафарбаваны, поўнасцю завезена паліва. У трэцім аднародным сказе трэба таксама выкарыстаць адваротны парадак слоў (пафарбаваны сцены і вокны). Часта ў складаным сказе ў якасці аднародных сінтаксічных элементаў спалучаюць які-небудзь член сказа і даданы сказ. Такая разнатыпнасць пабудовы сказа характэрна для размоўнага стылю і недапушчальна ў навуковым і дзелавым: Малады настаўнік думаў аб новым месцы сваёй работы і што яго насцярожана сустрэлі вучні; Студэнтам, здаўшым усе экзамены і залікі і якія накіроўваюцца на практыку ў раённыя газеты, трэба зайсці ў дэканат. Як і ў простым сказе, у складаным таксама сустракаюцца выпадкі кантамінацыі: Наступнае, на чым спыніўся прамоўца, гэта аб сваёй паездцы на новабудо.ўлі рэспублікі. Або: Хто знайшоў белыя вязаныя пальчаткі, просьба перадаць іх на трэці курс. Ужываюцца сказы, часткі якіх адрозніваюцца па сваёй стылістычнай прыналежнасці або эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Так, у афіцыйна-дзелавым маўленні рознастылёвасць ствараецца ўключэннем у сказ неўласці-вых яму эмацыянальна афарбаваных выразаў: Мы павінны карпатліва вырошчваць і выхоўваць кадры грамадскіх актывістаў, загартоўваць у барацьбе з цяжкасцямі, дапамагаць ім здабываць арганізатарскія навыкі, даваць палітычную загартоўку, тэарэтычную падрыхтоўку і эканамічныя веды, неабходныя для таго, каб кожны актывіст быў сапраўдным маяком, які палае нязгасным святлом і асвятляе шлях у заўтра. Апошняя частка сказа насычана эмацыянальна афарбаванымі словамі, якія не адпавядаюць стылю ўсяго выказвання. Пры пабудове складаных сказаў трэба пазбягаць паўтарэння аднолькавых злучнікаў пры паралельнай залежнасці даданых сказаў: Сцяпан расказваў, якімі дакучлівымі бываюць бураны ў іхняй мясцовасці, як яму, які застаўся на дзесятым годзе без бацькі, даводзілася раграбаць сумёты, якія часта забівалі выхад з хаты ўпоравень са страхой (з газеты). Часта бываюць выпадкі няправільнага ўжывання аднаго злучніка або злучальнага слова замест другога: На той нарадзе, дзе прысутнічаў і Пужэвіч, абмяркоўвалі пытанне аб удзеле моладзі ў азеляненні горада (з газеты). Замест дзе лепш ужыць словы на якой; гэта дыктуецца не толькі стылістычнымі, але і фанетычнымі меркаваннямі (побач аказваюцца два склады дзе — дзе). Няправільна ўжыта калі ў сказе: Нельга мірыцца таксама з такім становішчам, калі асобныя рабочыя сістэматычна прапускаюць заняткі тэхмінімуму. Падобныя сказы нярэдка сустракаюцца ў газетах. Правільна сказаць: Нельга мірыцца таксама з тым, што асобныя рабочыя сістэматычна прапускаюць заняткі тэхмінімуму. Нарэшце, бываюць выпадкі неапраўданага ўжывання складаных сказаў замест простых: Аўтар апавядання выбраў тэму, якая з'яўляецца актуальной. Куды лепш сказаць: Аўтар апавядання выбраў актуальную тэму Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення 114. Агульныя заўвагі. Сінтаксіс кніжнага маўлення, асабліва мастацкага і публіцыстычнага стыляў, вельмі разнастайны па сваіх стылістычных асаблівасцях. Гэта тлумачыцца перш за ўсё пастаянным кантактам і ўзаемадзеяннем пісьмова-кніжных і гутарковых адзінак. Сінтак-сіс мастацкай і публіцыстычнай мовы адметны таксама тым, што ў ім найбольш багата і разнастайна праяўляюцца індывідуальныя асаблівасці моўнай манеры пісьменніка (або публіцыста). Агульнай рысай сінтаксісу мастацкай і публіцыстычнай мовы з'яўляецца тое, што гэта літаратурна апрацаваны сінтаксіс, які характарызуецца асаблівай упарадкаванасцю, раўнавагай, сіметрыяй розных адзінак. Найбольш ярка ўпарадкаванасць сінтаксісу мастацкай мовы праяўляецца ў паэзіі з яе выразным дзяленнем на рытміка-сінтаксічныя адзінкі — строфы. Так, верш М. Танка «Красуня» па сутнасці ўяўляе сабою адзін развіты складаназалежны сказ: Яшчэ маці не купіла Чаравічак — ходзіць босай, Яшчэ добра не адмыла Ад вяснушак твар курносы, А ўжо, стаўшы ў люстра лужы, Са здзіўленнем паглядае. Як бутон чырвонай ружы Пад хусцінкаю палае. Імкненне да рытмічнай стройнасці сінтаксічнай будовы кожнай фразы і твора ў цэлым назіраецца таксама і ў мастацкай прозе, і ў публіцыстыцы. Найбольш распаўсюджанымі прыёмамі сінтаксічнай арганізацыі мастацкага твора з'яўляюцца анафара, эпіфара, паралелізм, градацыя і інш. 115. Анафара. Гэты прыём заключаецца ў тым, што некалькі сказаў або абзацаў пачынаюцца аднолькавым словам або групай слоў. Ствараецца паралелізм сказаў і эмацыянальна падкрэсліваецца слова, якое паўтараецца: Здаецца, там лечацца раны чалавечай душы. Здаецца, тут усё існуе на вялікую радасць (К- Ч.); Ужо болыи за гадзіну, як сцямнела — пачалася ноч... Ужо больш за гадзіну ступае і ступае, упёршыся плячамі ў хамут і храпучы, чорны конь (Пташн.); За ёю былі прыдняпроўскія адхоны, вёскі, пушчы і мястэчкі. За ёю былі замшэлыя замкі, чорныя хаты і старажытныя белыя званіцы (Каратк.). Або: Сорак дзевяць начэй і дзён Акіян ад вятроў гудзіць. Сорак дзевяць начэй і дзён Смерць у вочы байцоў глядзіць. Сорак дзевяць начэй і дзён Стогне бездань, як звер, раве. Сорак дзевяць начэй і дзён Вера ў сэрцах сяброў жыве (Пл.). 116. Эпіфара. У эпіфары, у процілегласць анафары, суседнія сказы заканчваюцца аднолькавым словам або групай слоў, што таксама ўзмацняе, падкрэслівае іх: Снег бялеецца ў вышынях, На гары, на стромкай скале, Кветкі квецяцца ў даліне,— Ў сонцы, у кветках Генацвале, Было люба мне ў Цхалтуба, Ў жыватворнай цёплай цхалі, Было люба, як галубіў Цябе ў думках, Генацвале. Ты лячыла ўсмешкай мілай, Твае лекі чаравалі, Сны чароўныя будзіла Ты, грузінка, Генацвале. Ой, паеду я далека, Сэрца сціснецца ад жалю, Будзе сумна, адзінока Без цябе мне, Генацвале (Куп.). Або: А яшчэ тая запрашае на хутар! На той самы хутар! (К- Ч.); А Галя плача. Ідзе па дарозе і плача (Б.). 117. Паралелізм. Паралелізм сказаў стварае выразную сінтаксічную сіметрыю. У гэтым выпадку члены сказа расстаўлены ў адной паслядоўнасці і выражаны аднолькавымі формамі: Калі вораг сарве яблык, паспеў-шы ў нашым садзе, то яблык разарвецца ў яго руках гранатай! Калі ён сажне жменю нашых цяжкіх каласоў, зерне вылеціць і паразіць яго свінцовым дажджом! Калі ён падыдзе да нашых чыстых, сцюдзёных крыніц, яны перасохнуць, каб не даць яму вады (Куп.). Характэрны прыклад поўнага пералелізму ў пабудове не толькі сказаў, але і цэлых абзацаў: Другі голуб кажа: — Есць у пана дачка прыгожая. Яна хварэе. I колькі ўжо дактароў розных прыязджала, але ніхто не можа яе вылячыць. А вылячыць яе трэба вось як: у яе пад падлогай ляжыць рак. Вось ён і цягне сокі з дзяўчыны. Трэба падняць дошкі, забіць рака, і дзяўчына выздаравее. Пан жа за гэта дасць многа дабра. Трэці голуб кажа: — Есць сяло, дзе няма вады. Людзі вельмі пакутуюць. I каб была вада, трэба' за сялом камень павярнуць на другі бок. Там, пад камнем, ёсць крыніца. Людзі дадуць таму чалавеку многа дабра (з казкі). 118. Кальцо страфы. Стылістычны прыём, які заключаецца ў тым, што сказ пачынаецца і заканчваецца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі: Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край,— Каб над зямлёй, што млела ў ранах, Плыў гэты сіні-сіні ранак, Цвіў гэты белы-белы май,— Часцей, мой друг, прыпамінай! Прыпамінай часцей, мой друг, Імёны тых, што ўсё зрабілі,— Вышэй усіх тваіх заслуг, Што, як і ты, да слёз любілі Маністы ўвосень на рабіне I ў ліпкіх смолках майскі луг,— Не забывай пра іх, мой друг!.. (Пл.) 119. Кампазіцыйны стык. Кампазіцыйны стык утвараецца паўтарэннем у пачатку новага сказа (новай страфы ў вершах) слоў, якія заканчваюць папярэдні сказ (страфу). Так, у вершы Н. Гілевіча словы Прыпамінай часцей, мой друг у розных варыяцыях утвараюць не толькі кальцо страфы, але і кампазіцыйны стык паміж дзвюма строфамі, з якіх складаецца верш. Гэты прыём выкарыстоўваецца не толькі ў паэзіі, але і ў мастацкай прозе і ў публіцыстыцы: Лес шумеў. Смутна шумеў стары лес (К-с); А ён ужо хвалюецца. Хвалюецца бадай мацней, чым перад сваей першай апе-рацыяй (Шам.); Ідзе час, а я ўсё сяджу. Сяджу без дум, без сілы (В. Б.); / назаўтра яе алені не прыйшлі. Не прыйшлі яны і праз дзень (Пташн.). Кампазіцыйны стык можа быць утвораны паўтарэннем слоў у сярэдзіне сказа, у выніку чаго ён распадаецца на дзве самастойныя часткі: На калясцы—адна, левай рукой калываючы рычажок,— у кабінет уехала тая румяная зноў, зноў рагатушка... без ног I правай рукі (Б.). Цікавы прыклад ужывання кампазіцыйнага стыку ў гумарыстычных мэтах знаходзім у апавяданні К. Крапівы «Вайна»: Але пан Скнарэўскі (любіць, калі так завуць) вырашыў ужо, што ён будзе рабіць з сваімі кватаран-тамі, калі будзе вайна. Бо ён разважае так, што калі будзе вайна, то прыйдуць паны. А калі прыйдуць паны, то не будзе камхозу. А калі не будзе камхозу, то Скнарэўскі — гаспадар свайму дому. А калі гаспадар, то што за-хоча, тое з сваім домам і зробіць. 3 такой жа стылістычнай мэтай ужываецца кампазіцыйны стык і ў наступным прыкладзе: Прыстаў грозна зірнуў на ўрадніка. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў (К-с). 120. Градац ы я. Градацыя — стылістычная фігура, якая заключаецца ў такім размяшчэнні частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), калі кожная наступная частка мае большае сэнсавае або эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне, у выніку чаго нарастае выразнасць маўлення. Напрыклад: / ў светлым вобразе дзяўчыны, якую палюбіў яе сын, а за ім і яна, і ў самім пачуцці гэтым — узнага-родзе за нялёгкае ўдовіна жыццё, было і сапраўды нешта сонечнае, яснае, залатое... (Б.); Ішлі сівыя ветэраны і бязвусая моладзь. Плячо да пляча, локаць да локця. Сябры. Паплечнікі (з газеты). Характэрны ўрывак з прамовы Я. Коласа на 2-м Усеславянскім мітынгу ў Маскве, у красавіку 1942 г.: На травяністым узгорку каля дарогі ляжыць маладая жанчына. У некалькі крокаў ад яе, уставіўшы ў неба нерухомыя вочы, скурчылася постаць яе мужа. Хлопчык гадоў чатырох не зусім усведамляе, што здарылася з мамаю і таткам. Але ён бачыць кроў на твары мацеры. Яго дзіцячая душа ўстрывожана пачуццём страху і жалю. Ен гладзіць рукою твар мацеры і жаласна просіць: мама, уставай! Не ўстане яго маці, не адклікнецца бацька на словы мальбы асірацелага дзіцяці. А нямецкага ірада-забойцу не кране трагедыя дзіцячай душы і сірочага лёсу. Няхай жа падзе праклён на галовы забойцаў! Нарастанне драматызму сітуацыі перадаецца ў паступовай змене танальнасці — ад журботна-лірычнай ў пачатку ўрыўка да гнеўнага пафасу, нянавісці і абурэння ў канцы яго. 121. Антытэза выражае процілегласць двух паняццяў, падкрэслівае кантраст: Адзін накраў — багацце ўмножыў, другі згалеў, галей сабакі... Б яду нажыці ўсякі можа, бяды пазбыцца — не ўсякі (Куп.); Ты да чалавека з душой, а ён да цябе спіной; Гаворыць, як спявае, а за пазухай камень трымае (прыказкі). 122. Паўтор слоў у сярэдзіне сказа ўжываецца для іх узмацнення: Дык вось, нестае, моцна нестае чалавечых сустрэч з размовамі, смуткамі, разумам і глупствам (Луж.); Так, многае, вельмі многое змянілася ў адносінах паміж самімі калгаснікамі, паміж брыгадзірамі, старшынямі і хлебаробамі (Я. С); У такой цішыні думаецца і думаецца пра ўсё на свеце (Пташн.). 123. Рытарычнае пытанне — сродак эмацыянальнага пацвярджэння пэўнай думкі: Ды хіба ж мы праў не маем, Сілы шлях свой адзначаць I сваім уласным краем Край свой родны называць? (К-с) Яшчэ прыклады: Смеласць, цвёрдасць свая,— якія могуць быць смеласць, цвёрдасць, калі свет завязаны, калі, хочаш не хочаш, мусіш ісці, куды лес вядзе, калі не ведаеш, куды падацца? (I. М.); Рыбачкд, Хадосечко!.. Што ж ето ты, галовачко, удумала!.. Ці ж мы не глядзелі цябе, як вока свае! Не любілі, не шкадавалі хіба?! (I. М.) 124. Перыяд — асаблівая разнавіднасць складанага сказа, які спалучае разгорнутае выкладанне тэмы з музычнасцю і рытмічнасцю сінтаксічнай будовы. Перыяд выразна распадаецца на дзве часткі, адна з якіх чытаецца з павышэннем інтанацыі, а другая — з паніжэннем. Першая частка перыяду пры чытанні звычайна заканчваецца некаторай паўзай — кульмінацыйным пунктам, пасля якога пачынаецца другая частка. Перыяды ўжываюцца і ў паэзіі, і ў мастацкай прозе, і ў публіцыстыцы: Як захліпнуўся ад радасці жаўранак, Славячы сонца вясновага дня, Як на куп'і, на балотных выжарынах Мякка хрумсціць пад нагамі сушняк; Як па-над ярам пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць, Як адвячоркам над соннымі водамі Кнігаўка ўсё не дапросіцца піць,— Тры гады я не чуў. Як засінелася возера чыстае, Бо маладая красуня вясна, Каб падсініць хмар касынкі пушыстыя,— Сінькі ў ваду сыпанула сйаўна; Як палахлівым дзіцём устрывожаным Хмель каля вольхі абвіўся вакол, Як у бары, бы маленькія вожыкі, Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол,— Тры гады я не бачыў (Р. Б.). Прыклад з верша М. Танка: Каб стварыў такую песню, Што няўцешлівых пацешыць, Што сляпым заззяе зоркай, Што глухім і голас верне, Што ў сухмень вадой напоіць, Што ў мароз акрые світкай, Што ў галодны час накорміць, А параненым — залечыць Незагоеныя раны,— Найшчасліўшы быў бы ў свеце I спа'койна ў час апошні Я закрыў бы свае вочы. Пералічаныя вышэй сродкі не вычэрпваюць, вядома, усёй стылістычнай своеасаблівасці сінтаксісу мастацкай і публіцыстычнай мовы. Яны характэрны галоўным чынам для мовы ўзвышанай, урачыстай і таму патрабуюць асцярожнага іх выкарыстання. Калі гэтыя сродкі ўжываюцца без уліку асаблівасцей тэмы і зместу літаратурнага выступления, то ствараюць уражанне празмернай рытарычнасці, манернасці і стылізаванасці мовы. СТЫЛІСТЫКА ТЭКСТУ Як ужо адзначалася, стылістыка тэксту з'яўляецца састаўной часткай стылістыкі маўлення. Яна разглядае складаныя слоўна-стылістычныя структуры, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе камунікацыі для выражэння пэўнага зместу. Пад тэкстам (ад лац. textus — тканіна, спляценне, злучэнне) разумеецца аб'яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць моўных адзінак (выказванняў, абзацаў, складаных сінтаксічных цэлых, раздзелаў і г. д.). Звышфразавыя адзінствы Асаблівае месца ў стылістыцы тэксту займае праблема звышфразавых адзінстваў — абзаца і складанага сінтаксічнага цэлага. Сказ атрымлівае канчатковае сэнсавае напаўненне толькі ў суцэльнай моўнай плыні, у сувязі з іншымі сказамі, якія разам утвараюць так званыя звышфразавыя адзінствы. Яны характарызуюцца адзінствам думкі і тэмы, лагічнай злітнасцю ўсіх кампанентаў. Прыкладамі закончанага па сэнсу цэлага з'яўляюцца вершаваныя строфы ў паэтычных творах. У празаічных творах розных жанраў і стыляў сродкамі аб'яднання некалькіх сказаў у адно сэнсава-кампазіцыйнае цэлае выступаюць абзац і складанае сінтаксічнае цэлае (празаічная страфа). 125. Абзац—найбольш распаўсюджаны від звышфразавага адзінства ў пісьмовым маўленні, які фармальна ўяўляе сабой адрэзак любога тэксту ад аднаго чырвнага радка да другога і выражае адносна закончаную думку. Абзац і складанае сінтаксічнае цэлае — катэгорыі розных моўных узроўняў, хаця часта яны фармальна супадаюць. Абзац — семантыка-стылістычная катэгорыя, якая не мае сваей спецыфічнай граматычнай формы. Складанае сінтаксічнае цэлае — катэгорыя стылістычнага сінтаксісу; уяўляе сабой спалучэнне некалькіх сказаў у тэксце з мікратэмай у сваім аб'ёме. Абзац можа супадаць са складаным сінтаксічным цэлым; у адным абзацы могуць аказацца два або некалькі складаных цэлых; некалькі абзацаў могуць утвараць адно сінтаксічнае цэлае. Разгледзім наступныя прыклады: Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны цікавейшай за Аўгіню, цяпер войтаву жонку. Вясёлая, жывая, дураслівая, свавольніца і першая штукарка на розныя забаўкі і выдумкі,— вось якая была Кублікава Аўгіня. Любіла яна і з дзецюкамі пажартаваць, ды жартавала так, што кожнаму з іх здавалася, нібы ён і ёсць той, на якім запыніла яна сваю дзявочую ласку (К-с).
Як чалавек, які ў свой час быў па неабходнасці нават і стыхійным ветэрынарам — памагаў карове цяліцца, лячыў яе тым, што ведаў ад векавое мудрасці народнага лекавання, а то і стаяў над ёю, хворай, балюча глытаючы сваю бездапаможнасць. Як чалавек, які не толькі замілавана гладзіў сытае, даверлівае цялятка, але ж і сам яго выкарміў, і быў аднойчы пастаўлены пёрад горкім абавязкам падысці да яго з нажом. Як чалавек, які не толькі ахвотна піў сырадой ці задаволена пакрэктваў над міскай крамянага ды халоднага з пограбу кіслага малака, але ж і сена карове касіў, і салому на подсціл ёй вымалочваў, і гной вярнуў з-пад яе, да трэску ў жылах і ў дзяржальне сахара. Каму ж, як не таму, не такому чалавеку адчуць па-сапраўднаму музыку яе, каровінай, задаволенай, сытай яды?.. (Б.) Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень: па тону вішчання ён дагадаўся, што свой чалавек вітае на хутар. Угледзеўшы пляменніка, якога дзядзька Марцін вельмі любіў, ён засвяціўся радасцю і яшчэ загадзя расхіліў вусы, каб адвесці прастарнейшае месца пацалунку, шурпатаю далонню выцер губы і, стаўшы каля весніц, нарыхтаваўся як належыць спаткаць пляменніка. А маці ў гэты час дадойвала ў хляве карову. Яна адразу была подумала, што гэта іх Андрэй прыехаў на лета, бо І сон такі прысніўся ёй сёння. Яна спяшалася як мага хутчэй дадаіць, і ў той час, калі дзядзька Марцін на той бок веснічак вітаўся з пляменнікам, выйшла з даёнкаю І, прыкрыўшы яе хвартухом, борздзенька пайшла ў сенцы і зараз жа вярнулася, каб павітацца з сынам (К-с). У першым прыкладзе абзац уяўляе сабой закончанае сінтаксічнае цэлае; яны супадаюць. У другім прыкладзе адно сінтаксічнае цэлае ўтвараюць чатыры абзацы, аб'яднаныя адной мікратэмай. У трэцім прыкладзе ў адным абзацы аб'яднаны два сінтаксічныя цэлыя (адно з іх вылучана курсівам). Дзяленне аўтарскага тэксту на абзацныя фразы —абавязковая ўмова правільна арганізаванага маўлення. Абзац у яго найбольш распаўсюджанай форме — гэта пэўнае сінтаксіка-інтанацыйнае кампазіцыйнае адзінства, якое складаецца з аднаго або некалькіх сказаў, аб'яднаных адной тэмай (прадметам выкладу). Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным лагічным адзінствам і паслядоўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-дзелавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца яе больш дэталёвае тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргументамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі і г. д. Абзац у навуковым і дзелавым маўленні будуецца па лагічнаму плану: ад агульнага да прыватнага, ад сцвярджэння да доказу, ад прычыны да выніку. У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслівання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзейнічаць на чытача ў патрэбным напрамку. Напрыклад: Касцы ўставалі. I зноў жа хтосьці першы — не па чыне ды не па выбары, а хто быў найбліжэй — станавіўся ў крайні ад пашы пракос, ці то гарэзліва, ці то абыякава, ці нават урачыста пачынаў мянціць касу. Пайшоў (Б.). У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут — гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка. Разгледзім адзін абзац з апавядання К. Чорнага «Нянавісць»: Сані ўвязлі ў снег з боку ад дарогі. Чалавек завярнуў кабылу назад да моста, выкіраваў да млынавага ганка, начапіў ёй на мысу аброчную торбу. Сам ён патупаў ботамі ля саней, дастаў з кішэні забруджаную, як засланка, насатку і прачысціў вусы. Змаршчанаваты твар яго быў халодны і нерухавы, як бы ўсё, што жыло ў чалавеку, варушылася дзесьці глыбока пад ружоваю насупленасцю бязброўных вачэй, пад рудым зараснікам вусоў, пад усімі рысамі аблічча, што ляжалі дзіўна, упоперак. Чалавек акінуў вачыма дашчаны насціл перад млынам: старая, мо яшчэ леташняя, нацярушана была салома на ганку, трухлявая сцяна асела, пагнуты замок бокам трымаўся у здаровых прабоях. Усе моўныя сродкі ў гэтым апісанні аб'яднаны аўтарскім імкненнем выклікаць у чытача пэўны настрой, пэўнае ўражанне аб героі твора. Усе праявы рэчаіснасці адлюстроўваюцца ў цэласным па афарбоўцы, танальнасці малюнку. Абзац можа быць пабудаваны і па прынцыпу супрацьпастаўлення, г. зн. сувязь і ўнутранае адзінства слоў у ім могуць выяўляцца з дапамогай кантрастнага адлюстравання рэчаіснасці.. Напрыклад, у апавяданні Я. Коласа «Думкі ў дарозе» супрацьпастаўляюцца беднасць і гора народа багаццю і раскошы паноў, і ў гэтым проціпастаў-ленні выяўляецца ўнутраная сувязь такіх, здавалася б, далёкіх па сэнсу слрў і словазлучэнняў, як галытва — роскаш, слёзы — панскія вальсы, мужыцкі пот — дарагія віны і г. д.: О, мой родны край! Поруч з галытвою ходзіць роскаш і багацце; разам з людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны. Часам абзац можа пачынацца і заканчвацца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі, што стварае рытмічнасць, інтанацыйную закончанасць. Такое своеасаблівае кальцо страфы знаходзім, напрыклад, у наступным абзацы з апавядання Янкі Брыля «Ты мой найлепшы друг» (курсіў наш.— М. Ц.): Не міргай, зорачка! Прайшло не толькі маленства,— юнацтва мінула таксама. Яшчэ тры месяцы таму назад мы думалі пра родны край, як юнакі,— там спадзяваліся знайсці супакой і матчыну ласку, думалі там адпачыць перад новай, сапраўднай і радаснай працай. Ды нашы мары абарваліся. Вораг, якога мы пазналі ў верасні трыццаць дзевятага года, цяпер хацеў адабраць у нас волю і шчасце ўжо назаўсёды, забраўшы радзіму, якую мы любім даўно, хоць ні разу яшчэ не былі ў яе межах. Мільёны нашых сяброў на прасторах савецкай радзімы — і аднагодкі нашы, і малодшыя за нас — усе ў адзін незабыўны чэрвеньскі дзень перасталі быць юнакамі. Прыйшла пара суровай мужнасці. Не міргай, зорачка, бо мы ідзём у родны край не шукаць адпачынку, а помсціць!.. Даследчыкі адзначаюць два прынцыпы дзялення мастацкага тэксту на абзацы: кампазіцыйна-сэнсавы і экспрэсіўна-стылістычны. У першым выпадку вылучаюцца асобныя этапы ў развіцці дзеяння, розныя экспазіцыйныя элементы: апісанне знешніх і ўнутраных рысаў герояў, біяграфічных звестак, узаемаадносін паміж героямі, пейзажу і г. д. У другім выпадку падкрэсліваемча характарыстыка дзеяння, выяўляецці яго экспрэсія. Параўнаем, напрыклад, тры абзацы з рамана К.Чорнага «Пошукі будучыні», у якіх даецца паслядоўнае апісанне абстаноўкі і дзеянняў герояў. Звернем увагу на вылучаныя курсівам часткі, у якіх у храналагічнай паслядоўнасці апісваецца наступленне асенняга вечара. Яны адыгрываюць важную кампазіцыйную ролю ў арга-нізацыі ўнутранай узаемасувязі, цэласнасці працэсу развіцця дзеяння: Немец недаверліва паглядзеў на салдата, і з яго ўмомант зляцела тая ажыўленасць, першыя адзнакі якой ужо былі з'явіліся ў яго. Ён глыбей пасунуўся ў лаву, дастаў з нетраў свае змятай і вываленай у зямлі адзежы некалькі закручаных у хустачку канвертаў з раней напісаным на іх адрасам у Германію і ў адзін з гэтых канвертаў паклаў толькі што напісанае пісьмо, заклеіў і словамі і знакамі растлумачыў фельчару, што гэта пісьмо, а не што іншае. Мусіць, фельчару тут ён найбольш мог даверыцца. Пасля гэтага ён паклаў пісьмо сабе пад галаву і неўзабаве глыбока задрамаў. Дзень ішоў к вечару. Сонца стала ніжэй і начало біцца ў акно. У хаце стала ясна, шырэй і прастарней. Немец спаў. Салдат курыў. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй, як самая руплівая з усіх жанчын на свеце. Малады яе госць стаяў на дварэ пры возе і глядзеў, як коні ядуць сена. Фельчар моўчкі сядзеў і пасля разгаварыўся з Волечкай.
Сонца спускалася ўсё ніжэй, праменне яго з кожнай хвілінай змень-вала свой колер, і, нарзшце, у яго роўным чырванаватым бляску ажыла задуменнасць ціхага змяркання. I тут пачалася паэзія спакойнага адвячорка ў хаце. Усе ціха сядзелі, кожны на сваім месцы і са сваімі думкамі. У рухавым клопаце была толькі адна Волечка, малая гаспадыня гэтай хаты, дзе так нечакана сабраліся так непадобныя адзін на другога людзі, далёкія адзін ад аднаго і месцам на зямлі, і прывычкамі, і звычаямі, і жаданнямі, і натурай. У печы зырка гэрэў агонь і пры ім кіпеў вялікі гаршчок. Волечка то выходзіла ў сенцы, то зноў уваходзіла ў хату і кожны раз прыносіла то цыбулю, то моркву, то бульбіну, то нейкае карэнне, то лісце і падкідала ў гаршчок.
Немец сядзеў на лаве і прыглядаўся да ўсяго, што рабілася ў гэтай чужой яму хаце. Ужо быў прыцемак. Ужо агонь у печы згасаў. Ужо вераснёўскі вечар апаноўваў цішынёй свет. Хвіліна за хвілінай, і ўсе гэтыя людзі паселі навакол стала. Волечка частавала іх патравай, якую, можа быць, і сама прыдумала з прычыны свае неспрактыкаванасці ў гаспадарскіх справах. Еў салдат, еў фельчар, еў Кастусь, еў і немец. I ўсім падабалася яда. Фельчар раптам паварушыў сваю медыцынскую дарожную пакоўню і паставіў на стол пляскатую пляшку. Параўн. таксама дзве рэдакцыі аднаго ўрыўка з апавядання Янкі Брыля «Адзін дзень»: Куды ж ісці, не ведаў і ён. Але куды ісці? Некуды ж вось ідзе гэтая вуз- Некуды ж вось ідзе гэтая кая лясная дарога... Дык і яны вузкая лясная дарожка... пайшлі туды. Дык і яны пайшлі туды.
У апошняй рэдакцыі ўсе тры сказы, з якіх складаўся першапачатковы абзац, вылучаны ў самастойныя абзацы. Тым самым яны набылі інтанацыйную аформленасць, узмацнілася іх экспрэсіўная напружанасць. У залежнасці ад характару тэксту вылучаюцца абзацы статычныя і дынамічныя. У першых звычайна даюцца звесткі апісальнага характару, а ў другіх перадаюцца дзеянні. У мастацкай прозе сустракаюцца і змешаныя тыпы абзацаў. Моўнай асновай такога дзялення з'яўляюцца розныя суадносіны трывальначасовых форм выказнікаў усіх сказаў, якія ўваходзяць у абзац. Для статычнага абзаца характэрна ў асноўным ужыванне форм выказнікаў незакончанага трывання з якаснавыяўленчым значэннем. Пры гэтым усе апісваемыя факты ўспрымаюцца як адначасовыя і служаць для рознага віду характарыстык: На хутары дзень толькі пачынаўся. Вароты ў гумне был| адчы-нены, і адтуль даносілася прагавіта-заядлае «хрум-хрум! хрум-хрум». Гэта дзядзька Марцін рэзаў сечку на саматужнай сячкарні,— відаць збіраўся ехаць араць папар (К-с). Дынамічным абзацам у цэлым уласціва ўжыванне дзеяслоўных форм выказнікаў закончанага трывання, якія выражаюць паслядоўнасць дзеянняў: Старшыня раптам крута павярнуўся і пайшоў у двор Ганны Хве-дасюк. Ен яшчэ не ведаў, чаго сюды ідзе. Дайшоўшы да ганка, ён пастаяў у нерашучасці, потым падняўся па прыступках і ўзяўся за клямку (I. Н.). Трэба адрозніваць функцыі абзаца ў дыялагічным і маналагічны маўленні. У дыялогу абзац аддзяляе мову адной асобы ад мовы другой, у маналогу функцыі абзаца звязаны з неабходнасцю сэнсавага вылучэння. 126. Складанае сінтаксічнае цэлае, або празаічная страфа,— гэта асаблівая сінтаксічная з'ява, у якой знаходзяць адлюстраванне самыя разнастайныя формы сувязі сказаў у кампазіцыйна-сэнсавае і інтанацыйнае адзінства. Найбольш важным фактарам арганізацыі складанага сінтаксічнага цэлага, аб'яднання ў яго межах самастойных сказаў з'яўляецца суадноснасць трывальна-часавых форм выказнікаў. Садзейнічаючы стварэнню адзінства складанага цэлага ў моўнай плыні, гэтыя формы выказнікаў перадаюць рух думкі аўтара, яе змены, розныя адценні і пераходы ў ёй. 3 пункту гледжання будовы тэксту вылучаюць два асноўныя тыпы сувязі сказаў у складаным сінтаксічным цэлым — ланцуговую і паралельную Ланцуговы сродак сувязі — найбольш распаўсюджаны, ён ужываецца ва ўсіх стылях мовы. Як вядома, словы ў сказе маюць розную сэнсавую нагрузку. Лагічны націск вылучае голоўнае ў сэнсавых адносінах слова, якое, як правіла, паўтараецца або замяняецца сінонімамі ў наступным сказе. Звычайна рухавіком думкі з'яўляецца прэдыкатыўны член сказа, які дае новыя звесткі аб прадмеце, і на яго падае асноўная сэнсавая нагрузка. У наступным сказе гэты прэдыкат становіцца суб'ектам думкі, які ў сваю чаргу характарызуецца новым прэдыкатам, і г. д. Так рухаецца думка ў суцэльнай моўнай плыні. Напрыклад: Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Лес, ахінуўшы свае плечы белаю накідкаю, урачыста захоўвае цішыню і спакой. Такі лагодны спакой бывае толькі ў мінуты мудрага разважання... (К-с). Вылучаюць тры асноўныя формы злучэння самастойных сказаў у складанае сінтаксічнае цэлае пры ланцуговай сувязі: уласна-сінтаксічную (злучнікі, злучальныя словы, часціцы і т.д.), лексіка-сінтаксічную (лексічныя і займеннікавыя паўторы), прымыканне (далучэнне). Найбольш яркім паказчыкам структурнай суадноснасці сказаў пры ланцуговай сувязі з'яўляецца лексічны паўтор. Ен можа выражацца: паўтарэннем асобных элементаў лексічнага складу папярэдняга сказа: На двары расло дрэва. Дрэва было высокое; паўторам думкі, выказанай у папярэднім сказе, шляхам сінанімічнай (ідэа-графічнай, стылістычнай або кантэкстуальнай) замены, у тым ліку займеннікавай: Займалася раніца. Наступала яна павольна, праз густую імжу; шляхам так званага асацыятыўнага паўтору, які магчымы дзякуючы наяўнасці асацыятыўнай сувязі паміж адпаведнымі паняццямі: Сонца схавалася за дом. Вялікі цень ад яго лёг на дарогу; шляхам абагульнення таго, што канкрэтна названа ў па-пярэднім сказе, або, наадварот, канкрэтызацыі таго, што ў агульных рысах сказана ў папярэднім сказе: Кватэра была вялікая і няўтульная. Пакоі здаваліся змрочнымі. Сцены былі брудныя, подлога даўно не мытая. Пры паралельнай сувязі сказы не счапляюцца адзін з адным, як пры ланцуговай, а супастаўляюцца і часам супрацьпастаўляюцца. Як ужо адзначалася, структурная суадноснасць сказаў можа дасягацца поўным паралелізмам іх сінтаксічнай будовы. Вылучаецца некалькі відаў паралельнай сувязі сказаў: 1) апісальны характар тэксту, калі апісваюцца працэсы, што змяняюцца ў прасторы і ў часе паралельна, адначасова. Як правіла, дзеянні выражаюцца деясловамі прошлага часу закончанага трывання: Усміхнулася раніца ўсмешкай сонечнай саламяным хатам. Прачнулася мястэчка, прачнулася Рыва. Завінулася каля работы хатняй (Лыньк.); 2) апавядальны характар тэксту, калі характарызуюцца разнапланавыя, храналагічна паслядоўныя дзеянні, якія могуць быць выражаны дзеясловамі прошлага і цяперашняга часу: Прыкметна ідзём на зніжэнне. Насустрач нам з зямлі люстэркамі пабліскваюць дахі фермаў, пафарбаваныя алюмініевай пудрай (Б.); 3) анафарыстычныя строфы, кожны сказ якіх пачынаецца аднолькавым выказнікам: Плакала Насця, не ведаючы, як ліст пасылаць, калі ён не дапісаны. Плакала Насця, і каціліся слёзы на сіратлівы мяшок салдацкі (Лыньк.). Сувязь паміж сказамі ў абзацы або складаным сінтаксічным адзінстве таксама, як і паміж самімі міжфразавымі адзінствамі, у адных выпадках можа быць вельмі цеснай, у другіх, наадварот, слабай. Гэта залежыць як ад жанрава-стылістычных асаблівасцей літаратурнага твора, так і ад індывідуальнага стылю пісьменніка, ад характару яго бачання свету і тыпу мыслення. «Менавіта праз структуру сказа,— піша Т. I. Сільман,— яго аб'ём, спосабы яго ра'звіцця і члянення, а таксама праз характар і спосабы спалучэння сказаў, праз своеасаблівасць пераходаў ад аднаго сказа да другога, ад аднаго абзаца да другога ажыццяўляецца адзіны pyx думкі мастака, знаходзіць свой адбітак уласцівы менавіта яму характар гэтага руху». У сувязі з гэтым ставіцца пытанне аб аўтасемантыі і сінсемантыі, г. зн. большай або меншай сэнсавай самастойнасці сказа ў складаным цэлым. Пры аўтасемантыі сказы больш самастойныя, звязваюцца яны простым далучэннем, прычым адзіны сродак сувязі — сувязь сэнсавая, падмацаваная інтанацыяй звязнага маўлення. Пры сінсемантыі сказы менш самастойныя, яны звязваюцца пры дапамозе пэўных граматычных і лексічных сродкаў (злучнікаў, займеннікаў і інш.). Так, напрыклад, наступны абзац складаецца пера-важна з аўтасемантычных сказаў: Віктар Зеніч уздзеў паліто, наставіў каўнер і выйшаў на вуліцу. Ліхтары слаба разганялі змрок, нёс вецер аднекуль лісты і шумеў і шумеў. Нехта ішоў па тратуары, ківаючыся ў бакі,— можа з піўной хто дадому дабіраўся. У кватэры Баляслава Гельца было цёмна і ціха. Мусіць, пайшла некуды Антаніна або сядзіць адна, лёгшы галавою на сваё піяніна. Вокны сталяра свяціліся. Чуцён быў ужо бесклапотны рогат сытай сталярыхі, адкінуўшай на ноч усе свае трагізмы. Недзе плакалі дзеці, на бульвары нехта смяяўся, ішоў з лапаткаю з могілак стораж і даў “добры вечар” Віктару Зенічу. А пасля некуды памчаў-ся аўтамабіль, і зноў чуваць сталі радасныя песні з клуба. I колькі было тут і пустаты, і глыбіні на гэтым маленькім кавалку зямлі! (К. Ч.). Наадварот, сказы сінсемантычныя: Самы ціхі і малапрыкметны жыхар у дварэ пана Тарбецкага — гэта поп Лагода. Жыве ён дзесь па суседству з прачкай Грындай. Ходзіць ціхенька, апусціўшы ў зямлю вочы, і стараецца як мага меней пападацца людзям на вочы, як бы ён зрабіў нейкае цяжкае злачынства. Акуратна перад кожным святам у паложаны час ціха выходзіць ён са двара, пануры, замкнуты, поены (К-с). Выбар аўтарам той ці іншай формы арганізацыі маўлення звязаны і з індывідуальным аўтарскім бачаннем свету, і з жанравымі асаблівасцямі твора, і з характарам апісваемага, і з эмацыянальным заданием і г. д. Але якой бы ні была задача аўтара пры чляненні тэксту на складаныя цэлыя і абзацы, заўсёды ім кіруе адна агульная мэта — улік магчымасцей чытача Расчляняючы маўленне на абзацы, аўтар клапоціцца аб тым, каб чытач правільна зразумеў твор і каб рэакцыя чытача была адпаведнай ідэйна-эстэтычнаму зместу твора.
Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення 127. Апісанне. У стылістыцы традыцыйна вылучаюцца ў якасці больш буйных, чым сказ, адзінак тэксту — апі-санне, апавяданне і разважанне. Апісанне ўжываецца для дэталёвай характарыстыкі стану рэчаіснасці з падрабязным пералічэннем шэрагу адначасова існуючых аб'ектаў і іх прымет (партрэт, краявід, інтэр'ер, экстэр'ер і г. д.). Статычнасць моўнай формы апісання падкрэсліваецца аднатыпнасцю форм выказніка: Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. У некалькіх дварах гукі гэтыя перабіваў чысты, працавіты клёкат жалеза аб жалеза — касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы, рыхтаваліся ісці на балота (I. М.). Паколькі апісанне статычнае, то яно як бы перапыняе апавяданне, стрымлівае дзеянне. Тут пануюць назоўнікі і прыметнікі, мала ўжываецца дзеясловаў: Калядныя святкі. Вечар. На вокнах — маты, а за імі, за сцяною, на вуліцы і на падворку — снег, лютая сцюжа, дробная мяцеліца і цёмна, цёмна. Вось то самая ваўчыная пара ў пахаваных снегаваю дзяругаю, мутных і нямых, страшэнна пустых палях (М. Г.). У апісанні зімовага вечара — ніводнага дзеяслова. Прыклад паказвае таксама, што ў апісаннях шырока ўжываюцца намінатыўныя і няпоўныя сказы. Калі ж у прадметным апісанні і ўжываюцца дзеясловы-выказнікі, то яны ў гэтых умовах набываюць перш за ўсё значэнне знаходжання, існавання (экзістэнцыяльнае). Таксама адметнасць апісання — стабільнае ўжыванне адваротнага парадку слоў. Напрыклад: Яшчэ досвіткам пачыналі цупаць у таках цапы. Пасля ўвесь дзень стукала імі ўся вуліца, і на ўсю вуліцу пахла пылам з растрэсеных снапоў. Каля адчыненых гуменных варот бялела салома і з'яўля-ліся людзі з абпыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі. Чуючы цеплыню на дварэ, у хлявах рыкалі каровы і пад вечар каля калодзежаў здзіўлена абнюхвалі снег. У двары іржалі коні. У дварах жа стаялі драбіны з чорнымі ад прымёрзлай гразі калясьмі (К. Ч.). У апісанні, такім чынам, склаўся асаблівы тып сказа, які атрымаў назву апісальнага, у якім група выказніка знаходзіцца перад групай дзейніка. Яркія мастацкія апісанні наглядна паказваюць майстэрства слоўнага жывапісу празаіка. Прыводзім некалькі ўзораў мастацкіх апісанняў прыроды з твораў Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага і Івана Пташнікава. Малюнак лета: Ах, ужо высока сонца! Высока сонца — добры цень даюць яблыні ў гаспадаровым садзе, дзе сагнулася гаспадыня ў баразне бацвінне на абед ламаць. Буйнае, густое парасло ў іх сёлета бацвінне. Яшчэ не абсохла тут раса, яшчэ макравы мак,— не расправіў па-дзённаму свае ляпёстачкі, аксамітавыя, чырвоныя ў добрага маку і бледна-блакітныя, з цямнейшымі плямкамі пры ложа-квеніку ў мака-самасейкі. Яшчэ на тых ляпёстачках павісла брыльянцістымі капачкамі слязлівая роска. Ды ўжо прабіўся скрозь лісці на сліўцы сонцаў ход — і зайграў вясёла ў тых капачках... I харашэе мак, узносячы тут і тут, густа на густым шызым і квола-крохкім свежим сцябелейку буйныя і дробныя мачынкі і груд цвету; панік сланечнік кружэлкай жаўтацветваю, загадзя пакутна асмягаючы. Асцярожна з-пад шурпатага лісту выкаціў свой бачок на ранішняе халадкавае сонца малады гарбуз. А гарбузінне, пазаняўшы завуголле і кожны закутачак, абходзячы, ды ўсё ж глушачы тую моркву, рэпу і цыбулю, пнецца кручанымі вусінамі на плот і жаўцее сабе бліжэй да сонейка. Бачыць ярая пчолка яго жоўты цвет — і звініць і паўзе на яго, набірае жоўтага пылу на свае бахматыя ножкі (М. Г.).
Малюнак ранняй восені: Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень, і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру зноў заціхае, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо застаецца пячаць летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі і трава адрастае пасля касы, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала над жоўтым малачайнікам, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень ён адарвецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву. К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку, і без яго, здаецца, не пахнуў бы так чабор, не такі прывабны здаваўся б верас і не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сіратлівы куст шыпшыны і вершаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне блізкага да захаду сонца (К. Ч.).
Малюнак ранняй вясны: Зямля пахне зямлёй, калі яе схопіць адразу сонца, калі вясна ідзе без слаты... Днём тады па вуліцы і па двары бягуць, шваргочачы, ручаі — вузенькія, маленькія, цераз іх, не баючыся, ступаюць куры; нанач яшчэ больш апагоджваецца, робіцца зусім чыстае неба; на захадзе, дзе схавалася сонца, гарыць чырвоная, як жар, зара, шырокая, на ўсю вёску. Пасля неба гусцее, робіцца цёмнае, як зімой, і ў ім загараюцца зоркі. У вёсцы з комінаў высака ўгару падымаюцца слупамі дымы — пахне прыгарэлай бульбай і альховымі дрыўмі... Цісне ноччу мароз; хрумшчыць пад нагамі лёд — вада ў ямах вымерзла аж у дно; скрыпіць снег — узяўся шэранню — ядрана, дзярката, не ступіць нагой. Скачуць нават зоркі, як зімой, і шчыпле за шчокі і за вушы; бялеюць ад інею бровы і каўнер у кажусе. Ларога адразу бярэцца лёдам: яе сякуць коні вострымі гакамі. Сту-каюць сані палазамі, завальваючыся ў цвёрдыя, як камень, глыбокія з зімы калдобіны, па якіх днём бегла ад ракі вада. Высыпае яшчэ на зямлю іней, мяккі, дробненькі, і на дарозе тады адразу знаць растрэсенае днём сена — робіцца белае. Грукаюць ноччу ў хлеве, як зімой у калядніцу, драбінамі каровы; мычаць адсаджаныя цяляты, што паявіліся з тыдзень,— просяцца пад цёплае вымя і мяккі слізкі мацерын язык (Пташн.). Зусім іншую функцыю выконваюць апісанні ў тэкстах навуковай, тэхнічнай і афіцыйна-дзелавой літаратуры. Яны прызначаны даць уяўленне аб усіх істотных якасцях таго ці іншага аб'екта. Абавязковым правілам навуковага апісання з'яўляецца, па-першае, указание бліжэйшага роду, г. зн. таго класа прадметаў, да якога адносіцца выбраны для апісання аб'ект; па-другое, указание відавога адрознення, г. зн. тых прымет, якія адрозніваюць гэты аб'ект ад іншых таго ж класа. Напрыклад: Гарбуз (Cucurbita), род адна-, радзей шматгадовых травяністых шорсткаваласістых раслін сям. гарбузовых. Сцябло галінастае, даўж. 3—6 м, сцелецца або паўзе з дапамогаю вусікаў. Лісце цэласнае або пяцілопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя, вялікія, жоўтыя. Плод — несапраўдная ягада, рознай формы і колеру, з тоўстай цвёрдай абалонкай і мясістай мякаццю. Пры навуковым апісанні трэба захоўваць наступныя логіка-стылістычныя патрабаванні: 1) апісанне не павінна быць занадта вузкім або занадта шырокім (правіла сураз-мернасці); 2) апісанне не павінна змяшчаць у сабе ні яўнага, ні скрытага круга; 3) нельга характарызаваць невядомае праз невядомае; 4) апісанне не павінна быць адмоўным, за выключэннем тых выпадкаў, калі раскрываецца змест адмоўнага паняцця; 5) моўнае выражэнне паняцця павінна быць адназначным і ясным. 128. Апавяданне. Апавяданне служыць для выражэння часавай, храналагічнай паслядоўнасці дзеянняў або з'яў, адлюстроўвае сувязь паміж падзеямі. Гэтая катэгорыя тэкстаў характарызуецца ланцуговай сувяззю. Апавяданне дынамічнае, у ім дамінуюць дзеяслоў і акалічнасныя словы. Рэму выказванняў, якія ўваходзяць у апавядальныя кантэксты, выражае склад выказніка, фіксуючы ўвагу чытача на падзейнай інфармацыі. У такіх сказах, як правіла, склад дзейніка малалікі, і ўся асноўная інфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказніка. У апавядаль-ных кампанентах тэксту часта ўжываюцца сказы з радамі аднародных выказнікаў, таксама, як і няпоўныя сказы (без дзейніка). Напрыклад: Бегучы па вуліцы, Вэня Шпулькевіч адразу і ўбачыў Сашкаву скры-ваўленасць і запомніў яе на доўгія гады. Выехаўшы ў поле і наспа-кайнеўшы, ён аб гэтым доўга раздумваў. Цяпер жа ратаваўся сам, як мог. Дабег да саней, адразу дастаў з кішэні свой складны дарожны бумажнік, выняў адтуль пачак грошай і сунуў у руку вайскоўцу, які ўвесь час сядзеў каля саней на кані. Той адступіўся адразу. Вэня ўскочыў у сані і пагнаў каня. Але конь з цяжарам у санях не мог многа бегчы. Праз хат дзесяць ён пайшоў паволі. Вэня злез з саней і ішоў збоку, бесперапынна азіраючыся. Бумажнік свой ён адразу склаў надвое і, не паглядзеўшы на яго, сунуў у кішэню. Пісьмо, якое зранку даў яму Стафанковіч, выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе. Выступаючы як выяўленчыя кампаненты мастацкага тэксту, апісанні і апавяданні амаль заўсёды спалучаюцца ў адно цэлае ў агульнай моўнай плыні твора, часта чаргуючыся паміж сабой: У звычайны час прыйшла пара касавіцы. У адну раніцу, яшчэ халаднаватым поцемкам, Курані ўзварушыліся, захадзіліся адным кло-патам — на балота, касіць! У кожным двары выцягвалі косы, граблі, падавалі ў вазы; налівалі свежай вадой біклагі, зносілі да калёс — у клунках, у торбах, у кошыках — хлеб, сала, гуркі, цыбулю; у кожным двары, ля кожных калёс завіхаліся старыя і маладыя, мужчыны і жанкі, кожны двор поўны быў руху і гоману; нават коні, здавалася, разумел! — прыйшоў зноў вялікі дзень касавіцы. Глушакі збіраліся ехаць з двара, калі сонца толькі пачало выплішчвацца з-за цёмнага лесу. Усё ўжо было гатова, можна было б выпраў-ляцца, і Глушак недавольна паглядваў на хату, дзе няведама чаго яшчэ корпалася Ганна, а з_ ёй і старая. — Ідзі скажы — жджэм! — як загад прасіпеў ён Яўхіму. Той ужо ступіў к хаце, калі Ганна ўслед за старой, што адчыні-ла дзверы, паявілася на парозе. Ганна туліла да грудзей спавітое дзіця, хіліла да яго чарнявую галаву, на пасме якой паблісквала сонца. Асцярожна, не падымаючы галавы, саступіла з ганка, ля калёс стала: камусьці трэба даць малое, пакуль сядзе сама. Гэты тэкст, пачаты апісальнымі сказамі, заканчваецца апавядальнымі. Выступаючы ў якасці жывапісных кампанентаў тэксту, апісанні і апавяданні звычайна адлюстроўваюць адзінкавую канкрэтную з'яву, што вымагае ўжывання дзеяслоўных форм цяперашняга і прошлага часу ў актуальным значэнні. Такія тыпы тэкстаў шырока выкарыстоўваюцца ў нарысах і рэпартажах, наогул ў творах дакументальнага жанру, напрыклад: 14.00. Аб'яўляецца пасадка, экспрэс набірае ход. Сярод ганаровых пасажыраў — будаўнікі метрапалітэна... Праходзіць мінута — і поезд на станцыі «Парк Чалюскінцаў». Дзверы адчыняюцца. Пасажыры на некалькі мінут выходзяць на перон, любуюцца аддзелкай станцыі. I аноў у дарогу. Апісанні і апавяданні могуць расказваць пра падзеі звычайныя, якія часта паўтараюцца. У такім тэксце формы часу паўстаюць у сваім узуальным, агульнапрынятым значэнні. Так, у прыведзеным вышэй урыўку з «Палескай хронікі» I. Мележа першы абзац — агульны малюнак вясковых збораў на касавіцу. Наступныя абзацы даюць ужо больш канкрэтны малюнак, расказваючы пра тое, што адбываецца ў двары Глушакоў. I нарэщце, дакладна апавядаецца пра выхад з хаты канкрэтнай асобы — Ганны. Такім спалучэннем агульнага і канкрэтнага, актуальнага і узуальнага планаў маўлення аўтар робіць тэкст разнастайным і, зразумела, больш багатым стылістычна. Імкненне да спалучэння розных планаў маўлення ад-люстроўвае агульную тэндэнцыю развіцця сучаснай мастацкай прозы (больш падрабязна гл. § 144). 129. Разважанне прызначана для выкладу логікі развіцця думкі. Яно адрозніваецца ад апісання і апавядання строгай, лагічнай паслядоўнасцю сказаў, якія характарызуюцца шматлікімі злучнікавымі сувязямі. Разважанне найбольш распаўсюджана ў навуковых тэкстах, а таксама ў публіцыстыцы. Напрыклад: Гаворачы пра гэту трагічную акалічнасць у гісторыі нашага нацыя-нальнага станаўлення, мусім, аднак, ладкрэсліць, што калі б не творчы подзвіг Скарыны, калі б не магутны размах і маштаб яго кнігавыдавец-кай і асветніцкай дзейнасці,— трагедыя магла б быць непараўнана больш страшнай, яна магла б аказацца для нас непапраўнай. Калі б не той духоўны, нацыянальна-культурны грунт, які так умацавалі Скарына і яго паслядоўнікі, супраціўленне апантанаму напору чужаземнай культуры і мовы на Беларусі было б значна слабейшае, асіміляцыя нашых няшчасных прашчураў ішла б тэмпамі намнога большим!,— і хто ведае, які наогул быў бы лес нашага народа, ці дыхалі б мы сёння найздаравейшым, найчысцейшым І найсаладзейшым паветрам роднае мовы? (Н. Г.) Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сінтэтычны, або індуктыўны, і аналітычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных палажэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і ілюстрацыі, што пацвярджаюць.на думку аўтара, гэтае палажэнне (дэдукцыя); можна, наадварот, ад прыватных назіранняў і з'яў ісці да агульных, г. зн. паведаміць спачатку назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (індукцыя). У большасці навуковых і публіцыстычных твораў часцей за усё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжаецца з сінтэзам. У творах мастацкай літаратуры разважанне часта выступае ў форме ўнутранага маналога («патоку свядо-масці» — па замежнай тэрміналогіі) і з'яўляецца яркім сродкам псіхалагічнай характарыстыкі персанажа. Напрыклад: Каб адагнаць злыя згадкі, стала знарок думаць пра лепшае, пра Хоню: што ж рабіць з ім? Злуецца ўжо на яе, і ці дзіва — столькі ходзіць! «Мо і праўда,— пайсці?.. Любіць жа, што ні думай, любіць! Кеб не любіў, хіба б хадзіў столькі? І хлопец добры, на ўсё сяло адзін ,|такі... Бязбожнік адно. Не шануе бога. Але ето перамяніць можно... I матка яго — хоча...» (I. М.) Умелае выкарыстанне апісанняў, апавяданняў і разважанняў у тэксце, іх прапарцыянальнасць, правільнае ўзаемадзеянне і ўзаемасувязь — адна з важнейшых умоў лагічнасці, паслядоўнасці і пераканальнасці разгортвання і выкладу думкі, адзін з важнейшых паказчыкаў майстэрства літаратара наогул. Як сведчаць сучасныя даследаванні ў галіне псіхалогіі творчасці і чытальніцкага ўспрымання, выкладанне думкі ў любым літаратурным творы ідзе ад вядомага да невядомага, ад пазнанага да новага, пакуль не заканчваецца поўным яе афармленнем і лагічнай завершанасцю. Паводле назіранняў укрінскага даследчыка Р. Іванчанкі, такая пульсацыя думкі між двума полюсамі — вядомым і невядомым — стварае пэўны рытм падачы матэрыялу і своеасаблівую напружанасць, стыль выкладу. Аўтар ведае, штб ён хоча выказаць. Але маўленне існуе ў часе, і ён гэтае што адразу выказаць не можа. Канцэнтруючы ўвагу чытача то на адным, то на другім моманце, аўтар павінен паступова называць і характарызаваць словам непазнанае і звяно за звяном, з кожным новым сказам і фразай памяншаць напружанасць цікаўнасці чытача, якая ўзнікла ў пачатку апавядання паміж веданнем апавядальніка і няведаннем чытача, аж датуль, пакуль веданне чытача не ўраўнаважыцца з веданнем аўтара. Такая раўнавага наступае толькі пасля азнаямлення чытача з усім творам. «У гэтым пункце,— адзначае Р. Г. Іванчанка,— як бы скрыжаваліся розныя бакі агульнавядомай літаратурнай заканамернасці — уменне адбі-раць матэрыял і методыка падачы яго. Тут сплавіліся адбор, што дазваляе аўтару трывожыць сэрца чытача выразнымі дэталямі, і методыка падачы гэтых дэталяў словам». Аднак чытач не толькі ўспрымае змест, ён вызначае і свае адносіны да яго, а гэта шмат у чым залежыць ад стылю. У значнай меры на аснове стылю фарміруецца ўяўленне чытача пра аўтаралітаратара — пра яго пера-кананасць, шчырасць, прынцыповасць, падрыхтаванасць, жыццёвы вопыт, пра тое, каму ён адрасуе свой твор, наколькі сур'ёзна, усебакова і аб'ектыўна даследуе пытанні, як звязвае апісанні і разважанні і г. д.
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 909; Нарушение авторского права страницы