Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Сыпле сонца стрэл мільёны, —



Шле зямлі дары (К-с).

Будзе радасць цвісці

Каляровасцю руж... (Тр.)

Забялелі на ставах снягі,

Пахіліліся ў шэрані клёны (Тр.).

Пажоўклы клён

Абветраў і абмок;

Нямая сінь

Над возерам упала (Тр.).

Займеннік

65. Роля займенніка ў кантэксце. Займеннікі вылучаюцца сярод іншых часцін мовы тым, што ўяўляюць сабой словы, якія не маюць лексічнага значэння, не называюць асобу, прадмет, якасць, а толькі ўказваюць на іх. Канкрэтнае значэнне займенніка выяўляецца ў кантэксце і залежыць ад таго, на які прадмет або на якую прымету займеннік указвае. Таму вельмі важна, каб суадноснасць займеннікаў з тым ці іншым словам у сказе была яснай. У першую чаргу гэта датычыцца займеннікаў ён, які, гэты.

Пры ўжыванні займенніка трэцяй асобы (ён, яна, яно, яны) трэба памятаць, што паміж назоўнікам, з якім займеннік звязаны па сэнсу, і самім займеннікам не павінен стаяць другі назоўнік у форме таго ж роду і ліку. У адваротным выпадку бяссэнсіца або непаразуменне непазбежныя. Няправільна ўжыты, напрыклад, займеннік яе ў на-ступным сказе: Неабходна ўлічваць усю разнастайнасць запатрабаванняў моладзі і ў адпаведнасці з гэтым праводзіць выхаваўчую работу, уцягваць яе ў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Па сэнсу займеннік яе адносіцца да слова моладзь, але атрымалася, што ў сказе ён замяняе слова работу.

Нельга таксама дапускаць, каб займеннік тнаходзіўся вельмі далека ад слова, якое замяняе. У такім выпадку таксама ўзнікае няяснасць: Дзяўчаты глядзелі ў акно. Прамільгнулі апошнія домікі рабочага пасёлка, і насустрач па абодвух баках замільгалі хвоі, раскідзістыя елачкі, бярозкі і асіны. Пад мернае пастукванне колаў некаторыя з іх пачалі напяваць, а астатнія прадаўжалі жартаваць. Толькі прачытаўшы цалкам увесь абзац, можна зразумець, што напявалі і жартавалі не бярозкі і елачкі, а пасажыры цягніка — дзяўчаты.

Памылкі ў выкарыстанні асабовага займенніка іншы раз бываюць і тады, калі займеннік павінен замяняць зборны назоўнік: Наша студэнцтва ўмее не толькі добра вучыцца, але і весела адпачываць. Яны часта арганізоў-ваюць цікавыя вечары, гульні, віктарыны. Слова студэнцт­ва ў другім сказе заменена асабовым займеннікам множнага ліку, у выніку чаго парушылася дапасаванне (сту­дэнцтва — яно, а не яны). Тлумачыцца гэта тым, што займеннік адзіночнага ліку яно нязручна ўжываць у адносінах да людзей. У адзіным выпадку замест зборнага назоўніка лепш ужыць агульны — студэнты.

Цесную сувязь з кантэкстам, акрамя асабовых займеннікаў, выяўляюць таксама іншыя займеннікі — указальныя, прыналежныя, азначальныя. 1х канкрэтнае значэнне ў сказе павінна быць зразумелым. Напрыклад, указальныя займеннікі гэты і той звычайна суадносяцца з назоўнікам. У гэтых выпадках, як правіла, бывае няцяжка ўстанавіць словы, на якія яны ўказваюць: Прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце? (К-с)

Калі ж займеннік гэта ўжываецца без назоўніка, то ён замяняе не канкрэтны назоўнік, а ўсё папярэдняе выказванне ў цэлым: Заутра трэба будзе заказаць старасце фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прылады; трэба пазнаёміцца там з настаўнікам і параіцца з ім наконт розных пытанняў, звязаных са школай; трэба так­сама зайсці І да бацюшкі і запрасіць яго прыехаць сюды адслужыць малебен перад адчыненнем заняткаў у школцы. Так, гэта трэба зрабіць, бо ўжо даўно час брацца за навучанне дзяцей (К-с). Тут займеннік гэта ўказвае на шэраг думак, выказаных у папярэднім развітым сказе. У наступным жа прыкладзе ўказальны займеннік ужыты няправільна: У калгасах вырашчаны багаты ўраджай бульбы. Механізатарам трэба паклапаціцца аб гэтым загадзя. Аб чым павінны паклапаціцца механізатары? Безумоўна, аўтар' хацеў сказаць, што механізатары павінны паклапаціцца аб своечасовай уборцы ўраджаю. Атрымалася ж, быццам механізатарам трэба паклапаціцца аб тым, што ўжо вырашчана.

Часта ўзнікае няяснасць пры ўжыванні займенніка які ў якасці адноснага слова. Асабліва трэба быць уважлівым пры выкарыстанні гэтага займенніка, калі ў сказе ёсць некалькі назоўнікаў, з якімі ён можа быць звязаны граматычна: У газеце змяшчаюць вынікі сацыялістычнага спа-борніцтва ў цэхах, многа пішуць аб барацьбе за якасць прадукцыі, якую вядуць лепшыя людзі завода. Перад займеннікам якую стаяць назоўнікі жаночага роду барацьба, якасць і прадукцыя. Апошні назоўнік — прадукцыя — стаіць непасрэдна перад займеннікам, таму паміж імі ўзнікае цесная граматычная, а значыць, і сэнсавая сувязь. Атрымліваецца недарэчнасць: лепшыя людзі завода вя­дуць прадукцыю. Фразу можна было пабудаваць прыблізна так: ...многа пішуць аб барацьбе лепшых людзей завода за павышэнне якасці прадукцыі.

У тым выпадку, калі займеннік стаіць у назоўным або вінавальным склоне (без прыназоўніка), памылку можна выправіць заменай даданага сказа дзеепрыметным словазлучэннем (калі ад дзеяслова, які ўваходзіць у даданы сказ, можна ўтварыць дзеепрыметнік). Так, у сказе У грунтоўных рэцэнзіях на творы, якія былі змешчаны ў часопісе, чытачы знайшлі цікавы і змястоўны матэрыял незразумела, да якога назоўніка (рэцэнзіях ці творы) адносіцца даданы сказ. Абодва яны стаяць у множным ліку, таму слова якія можа быць дапасавана як да першага, так і да другога. Пры замене даданага сказа недакладнасць знікае: У грунтоўных рэцэнзіях на творы, змейічаных у часопісе, чытачы знайшлі цікавы і змястоўны матэрыял; У грунтоўных рэцэнзіях на творы, змешчаныя ў часопісе, чытачы знайшлі цікавы і змястоўны матэрыял. У абодвух выпадках канчаткі дзеепрыметнікаў ясна паказваюць, да якога слова апошнія адносяцца.

Такім чынам, сэнсавая і стылістычная роля займеннікаў у кантэксце вялікая. Яны ўстанаўліваюць су­вязь паміж часткамі тэксту, падкрэсліваюць адзінства і паслядоўнасць думкі.

66. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў.

Займеннікі багатыя на розныя экспрэсіўна-эмацыянальныя адценні. У першую чаргу гэта датычыцца асабо­вых займеннікаў.

Так, частае паўтарэнне займенніка я стварае уражанне падкрэслівання асобы, якая вядзе размову: Я жыў, дачуш ка, без месца на зямлі. Я паабсаджваў тут дрэвамі ўсе дарогі, а лістка з гэтага дрэва я сарваць не магу. Я не шкадаваў рук, каб дастаць зямлі. I яна мне гэта самае гаварыла. 1 мы разам цешыліся, што будзем некалі жыць. Я ўсё садзіў чужыя дрэвы і чужыя сады. Хіба думаў, што так будзе? Я і на вайне быў не горшы, як усе (К- Ч.). У тых выпадках, калі не жадаюць падкрэсліваць сваю асобу, ужываюць асабовую форму дзеяслова без займенніка. Прыклад з пісьма Я. Коласа П. Броўку ад 21 лістапада 1942 года: Дарагі мой Пятрусь! Прыйшло тваё пісьмо. Сягоння ж і пішу табе гэту адкрытку. За віншаванне, за верш сардэчна дзякую. Сяк-так жыву семы дзесятак. У хуткім часе чакаю гасцей з Масквы — прыедуць на сесію Акадэміі. Пропуск займенніка я надае размове лака-нічнасць, непасрэднасць.

Для таго каб пазбегнуць падкрэслівання ўласнай асо­бы, замест займенніка я выкарыстоўваюць займеннік множнага ліку мы — так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці». Найбольш часта такое ўжыванне адзначаецца ў навуковай і публіцыстычнай мове. Напрыклад, замест Я пабываў на ферме... пішуць Мы пабывалі на ферме...

Калі трэба перадаць уласныя ўражанні, падкрэсліць сваю ролю ў апісваемы.х падзеях, то паўтарэнне займенніка я ў тэксце стылістычна абгрунтавана. Характэрны ў гэтых адносінах прыклад з артыкула Я. Коласа «Падарожжа ў Парыж»: Мімаволі ўспамінаецца мне, як калісь юнаком хадзіў я гэтымі самымі дарогамі, што праходзяць між хмызу пясчаных палёў і гэтых жа самых вузкіх пало-сак зямлі. Мяне душыў тады паліцэйскі гнёт, я быў пад надзорам паліцыі. Кожны царскі чыноўнік быў мой вораг і непрыяцель. Я адчуваў свае бяспраўе. Усе гэтыя пачуцці ажылі ва мне, калі я ўбачыў свае былыя родныя мясціны.

Без займенніка першай асобы адзіночнага ліку нельга абысціся і ў рэпартажах, што перадаюцца з месца падзей як непасрэднае сведчанне аўтара.

Ужыванне займенніка мы апраўдана ў тых выпадках, калі падкрэсліваецца адзінства гаворачага або пішучага з іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён звяртаецца. Займеннік мы з такім абагульняючым значэннем часта выкарыстоўваецца лектарамі і выкладчыкамі: Цяпер мы спынімся на некаторых пытаннях міжнароднага становішча.

Займеннік мы можа выступаць і ў якасці сіноніма займенніка другой асобы ты або вы. У такіх выпадках зварот атрымлівае адценне напасрэднасці, некаторай паблажлівасці, жартаўлівасці, часам іроніі: Яраш спытаў у Зосі, як пытаюць усе ўрачы ў сваіх пацыентаў: «Як мы адчуваем сябе?.. Гуляем?» (Шам.)

Характар антытэзы надае выказванню супрацьпастаўленне займеннікаў мы і вы (або мы і яны): займеннік мы аб'ядноўвае адну групу асоб, адзін лагер, а займеннік вы (або яны) — другую, процілеглую групу асоб, другі лагер. Асаблівую выразнасць такое супрацьпастаўленне займеннікаў набывае ў публіцыстыцы і грамадзянскай паэзіі. Характэрны ў гэтых адносінах верш П. Пачанкі «Размова з наследнікамі», у якім неадназначна асэнсоўваюцца адно-сіны паміж пакаленнямі:

Мы — кансерватары ўсе

Тупаватыя,

Вы — завадатары бур

I наватары.

Мы ўсе — аўральнікі,

Культу стваральнікі,

Вы — праўдалюбы,

Хлусні выкрывальнікі.

Вам — цаліна,

I нейтроны,

I космас,

Нам — пасяджэнняў

Шаблонная поснасць.

Нам — старамодныя густы

У гіпсе.

Вам — алімпійскія гульні

I ліпсі.

Вам — з-пад дзявочых павекаў

 Іскрынкі.

Нам — дагрызаць

Успамінаў скарынкі.

Мы — гераічныя,

Вы — іранічныя...

Сінанімічнымі з'яўляюцца формы звароту на «вы» і на «ты». Першая з іх літаратурная і ўспрымаецца як праява павагі да субяседніка, зварот жа да незнаемых людзей на «ты» — прымета нелітаратурнасці маўлення. Часам зай-меннік ты выкарыстоўваецца для выражэння пагардлівых адносін да пэўнай асобы, асабліва калі ён выступае ў ролі зваротка: «Ты! Не крычы гэтак!» Скуратовіч так і павёў Міхалку дадому, не выпускаючы з рук пляча (К- Ч.). Такое ж значэнне можа мець займеннік другой асобы множнага ліку: Нашто авёс коньмі травіце? Вы! — собра­лся ўдвух, малы і стары (К- Ч.).

Адценне празмернай пачцівасці надае выказванню ўжыванне займенніка яны замест ён, яна ў размоўным стылі: А я ўжо з просьбіцай да вас, з невялічкай: будзе які выпадак, дык вы ім. начальніку нашаму, намякніце, што прасіць іх хацеў, дабрадзея нашага, каб яны ашчаслівілі мяне ў дзень майго анела, ды пабаяўся (Лыньк.).

Займеннік ты часта ўжываецца ў абагульнена-асабовым або няпэўна-асабовым значэнні. У такіх выпадках ты — гэта не толькі той, да каго звяртаюцца, а наогул кожны: Як атрымаюць ліста, пачытаюць — пайшло на курыва, пакуль ты тае паперы на баку купіш (Лыньк.); Унуку — толькі план. Пакуль заменяць колы на тракто­ры — загавеем. Сам не спіць, і ты не спі... Пар ясень... Шчапай калоды... (Пташн.)

Займеннік ты можа ўжывацца і ва ўнутраным маналогу, калі чалавек звяртаецца да сябе: ...Добра было б, каб былі жаканы. Дранкулька — яна і ёсць дранкулька. Ува й шла і вышла. Але дзе ты і х возьмеш?.. (Пташн.). У такіх выпадках у значэнні 'я' можа ўжывацца і займеннік ён.

Часам асабовыя займеннікі не толькі ўказваюць на прадмет, але і суправаджаюць гэтае указание пэўнай ацэначнай характарыстыкай. У такім выпадку значэнне зай-менніка пашыраецца, у ім з'яўляюцца новыя разнастай-ныя сэнсавыя адценні з вельмі выразнай экспрэсіяй. Часта для таго, каб яшчэ больш падкрэсліць своеасаблівую стылістычную ролю займенніка, пісьменнікі выкарыстоўваюць розныя графічныя сродкі, напрыклад шрыфтавое выдзяленне. Так, у аповесці «Апошняя сустрэча» Янкі Брыля пры апісанні сустрэчы героя Лёні Жывеня з даўняй знаёмай займеннік яна набраны курсівам:

Яна стаяла на скрыжаванні, каля белай каталіцкай каплічкі, пад вялізнымі ліпамі, у тым месцы за крайнімі дамамі і хатамі гарадка, дзе звычайна збіраліся «галасаваць». Стаяла яна не адна: стары бязвусы мужчына ў нейкім не сваім паліто здалёк ужо трымаў узнятую руку.

Займеннік трэцяй асобы можа ставіцца побач з назоўнікам для таго, каб падкрэсліць прадмет або асобу: Шпіль- ка — яна, здаецца, рэч невялічкая... (Кр.). Такое ўжыванне займеннікаў характэрна для размоўнага стылю і мовы мастацкай літаратуры. У строга нарміраванай мове трэба пазбягаць плеанастычных зваротаў

Своеасаблівую экспрэсію, характэрную для стану душэўнага разладу, атрымлівае займеннік трэцяй асобы, калі ён ужываецца ў адносінах да асобы, да якой звярта­юцца з гаворкай: 3 каго тады будуць браць па суду? 3 маёй, можа, кішэні? Га?.. Скажы... Ён яшчэ зверам глядзіць, гаварыць не хоча (Пташн.).

67. Стылістычныя асаблівасці іншых разрадаў займеннікаў. Прыналежныя займеннікі, утвораныя ад асабовых,— мой, твой, наш, ваш — экспрэсіўныя; як і асабовыя займеннікі, надаюць кантэксту эмацыянальную афарбоўку, напрыклад: Праз гарніла мук здабыта наша доля, воля (К-с); Мой ровны кут, як ты мне мілы!.. (К-с); Працавіты наш дзень адпачьщь адышоў (М. Т.).

Прыналежныя займеннікі, а таксама адносны займеннік які ў родным склоне адзіночнага ліку маюць паралельныя формы: маёй — мае, тваёй — твае, якой — якое, сва­ей свае, нашай — нашае, вашай — вашае. Формы мае, твае і г. д. размоўныя і таму больш экспрэсіўныя, ужываюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях: Пачатак мае літаратурнай работы звязан з імем А. М. Горкага (К-с); Селянін з мае вёскі Прусы пабыў тут гадоў на пяцьдзесят раней (Луж.); Сустрэнь, поле, прытулі ты! Я пазбыты твае ласкі'. (К-с); Па шырокай лагернай вуліцы, абапал якое стаяць спачатку маладзенькія дрэўцы прысадаў, з песняй ідзе сотня дашчэнту вымучаных, выкачаных у пыле людзей... (Б.)

У сучаснай беларускай мове ўжываюцца наступныя сінанімічныя адпаведнікі прыналежным займеннікам: яго — ягоны, яе — ейны, іх — іхні, наш — нашанскі (наскі) І г. д. (другія займеннікі ў гэтых парах маюць прастамоўны характер). Сінонімы ўтвораны па тыпу прыметнікаў і часта выражаюць падкрэслена ацэначна-якаснае значэнне (як і прыналежныя прыметнікі). 3 гэтай мэтай выдзяляецца займеннік іхні ў рамане Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды»; Казённыя вочы, звярыны гогат, пякельны лямант іхняй музыкі. Іхняй — толькі фашысцкай; ён не столькі ўказвае на прыналежнасць, колькі дае характарыстыку музыцы.

Экспрэсіўнымі з'яўляюцца займеннікі, утвораныя ад няпэўных, адмоўных і азначальных займеннікаў пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў: нічагусенькі, нічагенечка, нічагутка, саменькі, усенькі, нештачка і інш. Яны ўжываюцца пераважна ў размоўным і мастацкім сты­лях: / я там, перад саменькай вайной, перайшла ў дзевяты... (Б.); Уласна кажучы, гэта подлога, бо пад дываном, апрача цэментаванага пакрыцця, нічагусенькі няма (Луж.).

Стылістычныя асаблівасці мае выкарыстанне няпэўных займеннікаў. Так, напрыклад, словы кожны, усякі і ўсялякі вельмі блізкія па значэнню. Можна сказаць: Кожны з нас любіць вершы Купалы і Усякіз нас любіць вершы Купалы. Аднак замена такіх займеннікаў магчыма не заўсёды, бо, акрамя агульнага значэння, яны маюць сэнсавыя адценні. Займеннік усякі азначае 'розны, разнастайны': На сваім шляху ён сустракаў усякіх (або ўсялякіх) людзей (а не кожных). Займеннік кожны мае раздзяляльнае значэнне, вылучае прадмет або асобу з рада падобных прадметаў або асоб: Перадайце к о ж н а м у студэнту, што заўтра адбудзецца сход. Нельга сказаць: усялякаму студэнту.

Есць пэўная розніца паміж займеннікамі ўсякі і ўсялякі. Апошні займеннік больш экспрэсіўны і таму пашыраны ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Калі параўніць дзве фразы: У заапарку шмат у с я кі х звяроў і У заап ар­ку шмат у с я л я к і х звяроў, то можна заўважыць, што ў апошняй значэнне 'розных, самых разнастайных' больш экспрэсіўнае.

Блізкія па значэнню няпэўныя займеннікі нехта — хто-сьці — хто-небудзь — абы-хто, нешта — штосьці — што-небудзь — абы-што. Розніца паміж гэтымі займеннікамі заключаецца ў ступені няпэўнасці таго, аб чым гаворыцца. 3 сінанімічных займеннікаў нехта і хтосьці (і адпаведных ім нешта і штосьці) займеннік нехта больш няпэўны, чым хтосьці. Апошні мае больш выдзяляльнае, больш канкрэтнае значэнне. Гэта асабліва выяўляецца пры зваротах да трупы асоб: X т о с ь ц і  з вас не выканаў задания (а не нехта). Займеннікі што-небудзь і штосьці адрозніваюцца тым, што ў апошнім адценне выдзяляльнасці падкрэсліваецца мацней. Сінанімічная замена дапускаецца, калі маецца указание на які-небудзь факт: Вы ш т о с ь ц і сказалі? або Вы ш т о-н е б у д з ь сказалі? Аднак у загадах, прапановах, парадах ужываецца толькі займеннік што-не­будзь: Скажыц

шт о-н е б у д з ь (а не штосьці) .

Спалучэнне няпэўнага займенніка з субстантываваным прыметнікам часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы для выражэння няяснасці, няпэўнасці, недакладнасці: Усё: і хмурнае неба, і мёрзлая чорная зямля было ахоплена нечым сумным, халодным і грозным. I чулася яно, гэтае н е ш т а, і ў зыках шумлівай ночы, і ў ветры, і ў цёмнай заснуўшай зямлі (К. Ч.). Або:

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госнем,

Каб душою не ачарсцвець.

Каб не страціць святое штосьці (Р. Б).

 

Лічэбнік

68. У стылістычных адносінах гэтая часціна мовы багаццем не вызначаецца. Аднак усё ж можна адзначыць некаторую стылістычную дыферэнцыяцыю лічэбнікаў роз­ных разрадаў.

Зборныя лічэбнікі двое, абодва, трое, чацвёра, шасцёра і г.д. маюць афарбоўку вуснага маўлення. У адрозненне ад адпаведных ім колькасных лічэбнікаў два, тры і г. д. яны абазначаюць такую колькасць прадметаў, якая ўяўляецца як цэлае, як іх сукупнасць, параўн.: Д ь п е хлопцаў гулялі ў мяч і На парадку дня стаяць два пытанні. Або: На возе сядзела чацвёра маладых хлопцаў са станкавым кулямётам (Шам.) і Нагнаў на хлопцаў адразу трох ці чатырох трусоў (Б.).

Экспрэсіўнасць зборных лічэбнікаў узмацняецца пры іх субстантывацыі: 3 саней злезлі двое (К. Ч.); На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох... (Б.). Гэта адзначаецца і пры адасабленні зборных лічэбнікаў: Веча-рам на гняздо варочаліся бацяны. Двое (Пташн.); Щха вы, абодва! (К. Ч.); Сядзяць двоечка, на сенніку на падлозе (Пташн.).

Колькасныя лічэбнікі, якія абазначаюць вялікія лікі, звычайна ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях. У размоўным і мастацкім маўленні выкарыстоўваюцца рэдка, толькі са спецыяльнай устаноўкай на дакладнасць, калі гэтага вымагае змест выказвання: Зіма ў тыся­ча дзевяцьсот дваццатым годзе пачыналася вельмі рана (К. Ч.). Тут больш пашыраны прыблізныя, недакладныя лікі. Характэрны ўрывак з п'есы К. Кранівы «Пяюць жаваранкі»:

Вера Паўлаўна. Скажыце, таварыш Пытляваны, колькі ваша карова дала за год малака?

Пытляваны (крыху здзіўлена). Мая ўласная? Вера Паўлаўна. Так, ваша ўласная. Пытляваны. Літраў тысячы тры з палавінай. Вера Паўлаўна. А ваша, таварыш Верас? М і к о л а. Таксама тысяч каля трох. Вера Паўлаўна. А фермавыя?

Пытляваны. Тысяч каля двух... Гэта вось таварыш Здараве-ня дакладна можа сказаць.

Здаравеня (разгортвае папку). На кожную фуражную карову прыходзіцца ў сярэднім адна тысяча пяцьсот дваццаць літраў.

Калі лічэбнік стаіць у сказе пасля назоўніка, ён мае значэнне прыблізнасці: А дома была толькі хата і пры ей град пяць агароду (К- Ч.); Гэтаму Клеберу было цяпер год пад дваццаць сем (К- Ч.).

Значэнне прыблізнасці ў мове выражаецца спалучэннем слоў каля, прыблізна, больш за (як), з гакам і інш. з лічэбнікам: Асвоена і пачата вытворчасць больш як 2000 новых відаў вырабаў; Сёлета собрана каля двух тысяч тон караняплодаў і каля чатырох тысяч тон бульбы (з газеты).

Значэнне прыблізнасці выражаецца таксама пры дапамозе няпэўна-колькасных лічэбнікаў некалькі, столькі, колькі, гэтулькі, многа, мала, шмат, прычым некаторыя з іх, напрыклад некалькі — колькі, многа — шмат, высту-паюць у якасці стылістычных сінонімаў: Пасля, праз к о л ь к і гадоў, атрымаўшы веды, пазнаўшы добра жыццё, Майсей даў чалавецтву запаветы боскія, якія людзі вывучалі на памяць з малых гадоў, але якіх увогуле нік.ыі не прытрымліваліся (У. Д.). Ужыванне колькі ў значэнні лічэбніка некалькі характэрна для размоўнага і мастацкага стылю, у дзелавым і навуковым маўленні замена г; гэтых лічэбнікаў адно адным немагчыма.

Экспрэсіўнай формай выражэння няпэўнай колькасці з'яўляецца паўтор слоў, пераважна дзеясловаў-выказнікаў: Бацька больш маўчаў, адно вачэй давольных не зводзіў, а маці гаварыла-гаварыла, аж захліпалася ад радасці (I. М.); Гаварыў, еаварыў, рагатаў Хоня — і загаварыў Хадоську (I. М.).

У значэнні велізарнай колькасці ўжываецца таксама форма роднага склону назоўнікаў, напрыклад: «Ото паноў! О, божа мілы! Якія гладкія іх рылы» (К-с); Гра­ф і ны з ледзяною вадою, і  д ы м у-д ы м у (Луж.).

Як колькасныя, так і парадкавыя лічэбнікі ў размоўным і мастацкім маўленні могуць ужывацца ў пераносным, метафарычным, значэнні, г. зн. якасным, ацэначным (адну хвіліначку; адным вокам; адным словам; адным калом плоту не падапрэш; дзве работы за раз не зробіш; дваіх душою; першая ластаўка; на сем сукоў садз'щца; сем разоў адмерай, а раз адрэж; трыццаць і тры гады): I толькі сёлета перастаў ён рыбачыць, адгрукаўшы на гэтай цяж-кай працы не нейкія там трыццаць I тры гады, як той, што злавіў залатую рыбку, а роўна семдзесят пяць (Б.).

 

Дзеяслоў

69. Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова. Дзеяслоў багаты разнастайнымі семантыка-стылістычнымі адценнямі. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, шырока развітай сінаніміяй слоў, якія абазначаюць дзеянне, з другога — вялікай колькасцю граматычных катэгорый і форм дзея­слова, часта сэнсава вельмі блізкіх.

Выяўленчыя магчымасці дзеяслова адзначаюць многія пісьменнікі і даследчыкі мовы мастацкай літаратуры. Характарызуючы станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага, А. Адамовіч, у прыватнасці, піша: «У адпаведнасці з тым, як К. Чорны адыходзіў ад „лірыкі ў прозе", а асноўным арсеналам мастацкіх сродкаў яго ўсё больш рабілася мова жывая, гутарковая, „касцяком" яго мастацкай фразы, стылістычна найбольш важкім словам у яго мастацкай фразе станавілася (як і ў жывой гаворцы) катэгорыя дзеяння — дзеяслоў» 70.

Калі, напрыклад, у тэксце шмат дзеясловаў, то апа-вяданне вызначаецца экспрэсіяй, дынамізмам. Гэта датычыцца ў першую чаргу малюнкаў руху. У тэкстах апісальных, наадварот, звычайна больш назоўнікаў і прыметнікаў. Цікавыя назіранні, у якіх характарызуецца вобразна-мастацкая роля дзеяслова ў рамане «Трэцяе пакаленне» К. Чорнага, прыводзіць У. Юрэвіч. «Міхал* прыпёрты фактамі да сцяны — наступае кульмінацыйны момант для раскрыцця яго брудных пачуццяў. I тут аўтар насычае сказ дзеясловамі, каб перадаць унутраную трывогу, адчай чалавека, што, аслеплены на нейкі момант прагай нажывы, звярэе.

„— Вон! — загадала яна.

Твар яе стаў сухі. Кусаючы губы, ён падаўся к сталу. Угнуў плечы, варушыў губамі і барадой, адкусваў паперку, сыпаў у яе з кішэні махорку, паклаў незакураную папяросу ў кішэню, пасля дастаў назад, закурыў, падышоў да самага акна і глядзеў у поле. Пасля выцягнуў з-за печы брусок і пачаў вастрыць сякеру. Бруском пацягнуў разоў дваццаць, паклаў яго назад, сякеру заткнуў за папружку, нагнуўся і падняў з зямлі хлеб. Адламаў кава-лак, запхнуў за пазуху, другі кавалак пачаў есці, дастаў з паліцы сала, разы два ўкусіў, шпурнуў і хлеб і сала на стол, шырока расставіў ногі і закрычаў..." »

У стылістычных адносінах дзеясловы можна падзяліць на дзве групы. Да першай належаць літаратурна-кніжныя, нарміраваныя, а да другой — размоўныя, прастамоў-ныя. Апошнія адрозніваюцца звычайна большай вобраз-насцю і экспрэсіўнасцю. Так, напрыклад, агульнаўжывальныя дзеясловы ісці, бегчы, гаварыць, ударыць налічваюць дзесяткі сінонімаў размоўнага або прастамоўнага характару тыпу сучыць, тэпаць, шлёндраць, несціся, вярзці, балбатаць, ляснуць, тыцнуць і інш., якія выконваюць у мастацкай літаратуры і публіцыстыцы самую разнастайную стылістычную ролю. Экспрэсіўныя якасці прастамоўных дзеясловаў выкарыстоўваюцца з мэтай моўнай характарыстыкі дзеючых асоб літаратурнага твора. Вось, напрыклад, маналог шафёра Сцяпана Жыхара з апавядання I. Пташнікава «Сцяпан Жыхар са Сцешыц». Для таго каб перадаць грубасць, фамільярнасць размовы героя са сваім спадарожнікам, пісьменнік насычае яе праста-моўнымі дзеясловамі: «Дык што, Пятух, не хвалішся...— Пеця Г урбан успомніў, што так яго дражнілі пасля вайны, у вёсцы, даўно тое было.— Што не хвалішся, кажу? У інжынеры не вылез яшчэ? Доўга ты нешта вучышся. А ў салдаты цябе не заграбуць?»

У літаратурнай мове прастамоўныя дзеясловы як бы кантрастуюць з кніжнай лексікай і надаюць маўленню адценне іроніі, гумару. Яркім прыкладам з'яўляецца размова журналіста Язвы з Клавай у п'есе К. Крапівы «Мілы чалавек»:

Язва. Я напішу пра тое, як жыла-была Клавачка — харошая дзяўчынка з сінімі вочкамі і сінімі стужкамі ў косах. Усе ёю любаваліся, называлі красуняй і разумніцай.

К л а в а. А так і называлі.

Язва. А мама яе песціла і ўсё за яе рабі.іа, нават адзявала і раз-дзявала. Разумніца Клавачка пайшла ў школу. Тут мама за яе не магла рабіць, ёй прыйшлося рабіць самой... Гэта* было цяжка і нудна. Сяк-так яна дапаўзла да дзесятага класа...

Клава. Вось і няпраўда. Скончыўшы школу, я паступіла ў балет­ную студыю.

Язва. Я памыліўся. Клавачка не дапаўзла да дзесятага класа. Яна ўбачыла на сцэне, як балерыны грацыёзна выбрыкваюць ножкамі...

Прастамоўныя дзеясловы з мэтай выражэння адносін аўтара да прадмета апісання выкарыстоўваюцца і ў аўтарскай мове: Калі над плошчай грымне радасны марш, дык на скверы з дрэў гулліва цярушыцца першы іней, а белы дзядок, што ледзь, здаецца, т э п а е тратуарам, і той пачынае ў такт пастукваць кіёчкам (Б.).

Вельмі экспрэсіўныя дзеясловы, якія ўтвораны ад выклічнікаў і гукапераймальных слоў, тыпу бахаць, войкаць, грукаць, мэкаць, цмокаць, шорхаць і інш. Яны ўжываюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Блізка, зусім блізка, наперадзе бухалі нашы гарматы (I. М.); На бульбяным полі навокал цяжка г у п а ю ц ь міны і ядавіта звіняць асколкі (Б.).

Вобразнасць дзеяслова часцей за ўсё адчуваецца пры яго метафарычным ужыванні. Як вядома. метафарызуюцца часцей за ўсё дзеясловы канкрэтна-бытавога, прадметнага характеру, якія ў выніку пераноснага ўжывання атрымліваюць больш шырокае, больш агульнае значэнне. А. I. Яфімаў адзначае, што вельмі прадуктыўныя ў гэтых адносінах дзеясловы руху плысці, паўзці, гуляць, біць, замыкаць, ад-мыкаць, раздзяваць, адзяваць і г. д. Снежань срэбнымі ключамі замыкав ручаі (Бр.). Прыём метафарызацыі дзеясловаў бярэ пачатак у народнай паэзіі, у фальклоры. Ен заснаваны на ўвасабленні, г. зн. на перанясенні прымет, якія характэрны для жывых істот, на нежывыя, неадушаўлёныя прадметы:

Ой, у полі тры тапопі

На яр пахіліліся...

Нізка нахіліліся...

Ой, ды пахіліліся,

Ў думах зажурыліся,

Моцна зажурыліся (Тр.).

 

Ой, вярбіна зялёная

Над вадою схілілася,

 Ці ад ветру схілілася.

Расой буйнай умылася.

 Пад вярбою, над вадою.

Там дзяўчына журылася,

3 касы русай дзівілася,

Слязой горкай умылася (Тр.).

Пераноснае значэнне дзеяслова звычайна выяўляецца толькі ў кантэксце. Асабліва моцную сувязь з кантэкстам мае пераноснае значэнне дзеяслова пры індывідуальна-аўтарскай метафарызацыі:

Вяселле мы ў дарозе адгулялі,

Для танцаў цеснаваты быў вагон.

Услед рака прыцмоквала хваляй,

 Імчаўся душны ліпень наўздагон (Р. Б.).

У народнай паэзіі, а таксама ў творах, напісаных на аснове фальклорных традыцый, характэрным выяўленчым прыёмам з'яўляецца ўжыванне побач двух і болей семантычна блізкіх дзеясловаў з пераносным значэннем:

Зашумела, загуло,

 Бы землетрасенне,

На палескае сяло

Найшло утрапенне (Куп.).

70. Сінаніміка форм часу. Цяперашні час дзеяслова абазначае дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі: Над горадам ляціць самалёт; Студэнт піша контрольную работу. Цяперашні час дзеяслова можа абазначаць такса­ма дзеянне або стан, якія выражаюць пастаянную ўласці-васць прадмета або асобы. Так, сказ Студэнт добра чытае вершы Купалы паказвае, што студэнт чытае добра вершы Купалы не толькі ў момант паведамлення аб гэтым, але і заўсёды.

Для абазначэння адначасовасці дзеянняў у адным ска­зе могуць ужывацца формы цяперашняга і прошлага часу: Калі малады фурманшчык увайшоў у хату, ён убачыў, што немец ляжыць усё на тым жа месцы, а Волечка поіць яго з лыжкі малаком. Салдат сядз'щь у одуме, а фельчар піль- на прыглядваецца да немца. Калі ж Волечка з пустой міскай ад малака адышлася к печы, фельчар пачаў абслу- хоўваць І абмацваць хворага немца (К- Ч.). Такое ўжыванне форм часу дзеясловаў дазваляе перадаць пераем-насць, паслядоўнасць адначасовых дзеянняў, а таксама іх розную працягласць. Як вядома, час цесна звязаны з трываннем: толькі дзеясловы ў прошлым часе могуць выразіць завершанасць дзеяння, дзеясловы ў цяперашнім і будучым часе — неабмежаванасць працякання дзеян­ня. Выкарыстанне гэтай ўласцівасці часавых форм дае магчымасць адлюстраваць дынаміку мастацкага апісання ва ўсёй паўнаце.

Формы цяперашняга часу ў значэнні прошлага распаўсюджаны ў мастацкім і публіцыстычным стылях.

Размоўнае адценне мае ўжыванне прошлага часу замест будучага: Ну, я пайшоў дахаты. У бытавым маўленні сустракаюцца формы з іранічнай экспрэсіяй, якія абазначаюць недавер'е, адмауленне: Так я цябе там і ўбачыў (замест Я цябе там не ўбачу).

Побач з простымі формамі прошлага часу ўжываюцца і складаныя формы, характэрныя пераважна для размоўнага стылю. Яны ўтвараюцца пры дапамозе асабовых форм прошлага часу дзеяслова быць і поўназнамяналь-нага дзеяслова: Маце раз прислала была яму па-сылку (К- Ч.); Пачуўшы. ў Забыліне кулямёт, людзі на лагу былі сталі (Пташн.). Такія формы звычайна маюць значэнне даўномінулага часу і абазначаюць дзеян­не, якое адбылося раней другога мінулага дзеяння: Ён жа ўжо б ы ў вярнуўся, калі яшчэ Адам быў тут (К- Ч.); Гэта ж я зусім была забыла, што кавалак калбасы астаўся (К. Ч.); Ганна х а ц е л а была адабраць алешыну, але ён не аддаў (I. М.).

135Для абазначэння мнагакратнасці, паўтаральнасці дзеяння ў мінулым пры дзеяслове ўжываецца часціца бывала: I чаго толькі яны, бывала, ні перагавораць у такія хвіліны! (К- Ч.); 3 Бушмаравага бацькі смяяўся, бывала, што той хоць і заможны, але страціў з выгляду сваю шляхетнасць. (К. Ч.). Такія формы таксама характэрны для размоўнага стылю.

Адценне раптоўнасці, нечаканасці дзеяння ў прошлым выражаецца спалучэннем часціцы давай з інфінітывам дзеяслова незакончанага трывання:

Нехта з нашага жыхарства Недзе шмат папаў лякарства (Кажуць, цэлую павозку) Ды давай лячыць ім вёску (Кр.).

Зрэдку замест часціцы давай сустракаецца часціца вазьмі: А ён вазьмі і скажы ўсю праўду.

Будучы час абазначае дзеянне, якое адбываецца пасля моманту гутаркі: Заутра адбудзецца справаздачна-вы-барчы сход.

Будучы час можа выкарастоўвацца замест прошлага для абазначэння паўторных дзеянняў: У агародзе на ўзмежку цвіло «бабіна лета», і калі нападав першы мокры снег і няма марозу, аблепленыя снегам блакітныя кветкі, дробным, як іскры, цвітуць сабе. Тады дзед Максім Аста павіч прынясе ў хату мокрую кветку І скажа: «От жа, мой божа, снег нападаў, а яно цвіце» (К. Ч.).

У значэнні будучага часу могуць ужывацца формы прошлага і цяперашняга часу дзеяслова: Ах, не забылася адна вялікая мара! От вывучыўся Стась за доктара. Док-тар з яго выйшаў знакаміты. Тут на хутары выстраіў ён сабе бальніцу. Да яго з'язджаюцца лячыцца ўсе выдат-ныя людзі, усе багатыры, асэсары, пасэсары, дзедзічы, паны, ксяндзы, хутар роб'щца маёнткам, пасля ўжо ў Бух-чы некалькі маёнткаў!.. (К- Ч.)

Спецыфічнай формай будучага часу, якая мае размоўна-дыялектны характар, з'яўляецца сінтэтычная фор­ма, утвораная пры ўдзеле дапаможнага дзеяслова іму (хадзіцьму, рабіцьмеш і г. д.): Амо І на нашым процерабе некалі «пуцілаўца» паставяць'і з свае руды машыны рабіцьмуць. Усё можа быць (Луж.).

Вельмі экспрэсіўная форма выражэння імгненнага дзе­яння ў прошлым дзеясловамі будучага часу ў спалучэнні з часціцамі як і калі: Дзядзька Змітрук расказваў пра вайну — як ён хадзіў: «Даёш Аршаву!» — і кулачышча к а л і  с т у к н е па стале, дык лямпа — бах!.. (Б.); Тады ён зняў з цвіка рамень з тою спражкай, што ЮЗЖД, ды я к п л я с н е... (Б.)

Для абазначэння мнагакратнасці дзеяння будучы час можа выступаць у значэнні цяперашняга:

Вецер вые, не сціхае,

Дзіка ў коміне шуміць.

То заплача, заспявае,

То на стрэсе прабяжыць (К-с).

Будучы час замест цяперашняга выкарыстоўваецца зрэдку пры выражэнні просьбы або загаду: Я вось буду прасіць пана настаўніка, каб цябе часцей на калені ставіць ды яшчэ грэчкі падсыпаць (К-с).

Зрэдку замест будучага часу можа ўжывацца інфінітыў: Кош вісіць пад страхою. Пусты ці з чым? Пусты, легка загайдаўся. С е с ц і на калоду, пачакаць, па-куль прыйдуиь (К- Ч.).

71. Асаблівасці выкарыстання форм трывання. Характэрнай асаблівасцю дзеясловаў з'яўляецца іх прыналежнасць да аднаго з двух трыванняў — незакончанага або закончанага. Дзеясловы незакончанага трывання выражаюць незавершанае ці паўтараемае дзеянне, якое не мае мяжы. Яны сустракаюцца часцей за ўсё ў апісаннях і фармулёўках агульных заканамернасцей. Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць абмежаваныя дзеянні і сканцэнтроўваюць увагу на закончанасці дзеяння або на яго выніку.

Надзвычай выразна сэнсава-экспрэсіўныя якасці дзеясловаў розных трыванняў характарызуе наступны прыклад: Каб ты павесяліўся сваёю воляй, дык не, ганяешся за нечым уночы недзе па полі, шукаеш немаведама чаго, чаго ніколі не губляў, чаго можа і не было ніколі ў цябе...— Не было? Не г у б л я ў? Я з-гу-б-і-ў! (К. Ч.)

Значэнне той ці іншай формы трывання дзеясловаў залежыць ад пэўных прыставак і суфіксаў. Так, характэр-ная для размоунага стылю беларускай мовы падвойная прыстаўка папа- надае дзеясловам закончанага трывання значэнне колькаснай характарыстыкі дзеяння:

Ды ўжо ж тыя паўпанкі

 Абабілі ўсе ганкі:

Папаелі вачамі

Тых, што зброяй брашчалі,

Папабралі лычамі

Бруду з кожнае ямы...

Папаслаліся лістам

Перад фунтам англійскім,

Папапрошвалі трантаў

У шчарбатага франка,

Папагнуліся паркам

За нямецкаю маркай,

Папасклелі пад плотам,

Каб хоць вывіляць злоты (Луж.).

Такая форма дзеясловаў закончанага трывання вельмі экспрэсіўная, таму яна найбольш часта сустракаецца ў мастацкім і размоўным стылях. Прыклады з твораў К. Чорнага: Колькі Гальвас папаздзекваўся некалькі з мяне, як я служыў у яго, і колькі, бывала, каштавала грошай і здароўя дастаць у гэтага магната зямлі; Але ж і папаскакаў ты, дзядзька, каля гэтага Бухчы, пакуль гэтае дабро выскакаў; Мудрэйка за свой век папасудзіўся з усімі; I я паПаездзіў з ім.

Пры ўтварэнні формы закончанага трывання з дапамогай суфікса -ну- часта атрымліваецца размоўная форма з пэўнай экспрэсіўнай афарбоўкай: махнуць, міргнуць, шмыгнуць, казырнуць і г. д. Яшчэ большую выразнасць і інтэнсіўнасць дзеяння абазначаюць дзеясловы з суфіксам -ану-, параўн.: крутнуць — крутануць, шмыгнуць — шмыгануць, штурхнуць — штурхануць.

Яркую экспрэсію выражаюць дзеяслоўныя формы закончанага трывання з суфіксамі -ну- або -ану- ў тво-рах мастацкдй літаратуры: Аканом кінуўся тады шля-г а н у ц ь нагайкаю па парабкоўскіх плячах, але парабак хістануўся ўбок (К. Ч.); Ды танкі, вядома, так пекану л і з гармат, што не толькі кулямёт і сал-датаў, а ўвесь верх званіцы як быццам нехта с a шчы кнуў і пусціў на вецер (Б.).

Адзначаюцца паралельныя формы дзеясловаў неза-кончанага трывання з суфіксамі -а-(-я-) і -ва-, -іва-(-ыва-): абкружаць—абкружваць, агаляць — аголь-ваць, вылічаць — вылічваць, адшчапляць — адшчэплі-ваць, вырабляць —выробліваць і г. д. Формы з -а-(-я-) з'яўляюцца пераважна кніжнымі, а з -ва-, -іва-(-ыва-) — размоўнымі. Аднак заўважаецца тэндэнцыя да пашырэн-ня форм незакончанага трывання з суфіксамі -іва- (-ыва-) і ў мастацкай літаратуры, і ў публіцыстыцы.

Некаторыя дзеясловы іншамоўнага паходжання з суфіксамі -ава-, -ірава- могуць адной і той жа формай выражаць значэнне закончанага і незакончанага трыванняў: Мы некалькі разоў азаніравалі паветра ў камеры (незакончанае трыванне); Пасля таго як мы азаніравалі паветра ў камеры, вопыт прайшоў па-спяхова (закончанае трыванне).

Дзеясловы іншамоўнага паходжання ўтвараюць пара­лельныя формы незакончанага трывання тыпу кантра-ляваць — кантраліраваць. Больш характэрна для беларускай мовы форма з суфіксам -ава-(-ява-): тэлегра-фаваць, фармуляваць і інш. Суфікс -ірава-(-ырава-) выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі аснова слова не дае магчымасці ўтварыць дзеяслоў незакончанага тры­вання з суфіксам -ава- (-ява-) або калі суфікс -ірава-(-ырава-) уносіць новае сэнсавае адценне ў слова, параўн. такія пары, як газаваць і газіраваць, фармаваць і фарміраваць.

Часта ў якасці сінонімаў выступаюць прыставачныя і беспрыставачныя дзеясловы незакончанага трывання, якія адрозніваюцца і сэнсавымі, і стылістычнымі адценнямі: мераць — вымяраць, публікаваць — апублікоўваць, гартаваць — загартоўваць, шліфаваць — адшліфоўваць і інш. У адных выпадках беспрыставачныя дзеясловы ў параўнанні з прыставачнымі характэрны для размоўнага стылю, параўн. мераць і вымяраць. У другіх выпад­ках беспрыставачныя формы носяць больш агульны ха­рактер, а прыставачныя дзеясловы абазначаюць большую мнагакратнасць, большую актыўнасць дзеяння.

Часта беспрыставачныя дзеясловы незакончанага тры­вання, якія абазначаюць рух, утвараюць сэнсава блізкія пары: бегаць — бегчы, хадзіць — ісці, катаць — ка ціць, лятаць — ляцець і г. д. Асноўная розніца паміж імі заключаецца ў тым, што першыя дзеясловы ў кожнай пары абазначаюць дзеянні, якія адбываюцца з перапынкам і ў розных кірунках. Гэта так званыя маторна-кратныя дзеясловы. Другія дзеясловы ў кожнай пары абазна­чаюць дзеянні, якія адбываюцца ў адным кірунку і ў пэўны час. Яны адносяцца да някратных дзеясловаў і ўказваюць на лінейны рух. Напрыклад, фраза Дзіця ходзіць азначае, што яно наогул умее хадзіць, рухацца, а фраза Дзіця ідзе азначае, што яно рухаецца ў пэўны момант і ў пэўным напрамку. Параўн. таксама сказы: Я люблю лятаць на самалёце і Да Масквы мы будзем ляцець паўтары гадзіны. У першым прыкладзе дзеяслоў указвае на паўторнасць руху, які можа адбывацца ў розных кірунках. У другім прыкладзе дзеяслоў ляцець указвае на рух толькі ў пэўным напрамку і ў пэўны час. У некаторых выпадках дапускаюцца абедзве формы: Аўтобус ў мікрараён ідзе (ходзіць) праз кожныя 10 мінут.

Памылкі ў выкарыстанні форм трывання могуць быць звязаны не толькі з няправільным іх утварэннем, але і з неадпаведнасцю кантэксту: На ўскраіне вёскі доўгі час прытулілася да ўзгорка маленькая хатка. Дзеяслоў прытулілася — закончанага трывання. £н указвае на закончанасць, аднакратнасць дзеяння і таму не адпавядае словам доўгі час. Трэба было напісаць: На ўскраіне вёскі доўгі час тулілася да ўзгорка маленькая хатка.

Розныя па трыванню дзеясловы могуць выступаць у якасці аднародных членаў сказа толькі ў тым выпадку, калі яны ўказваюйь на паслядоўнасць дзеянняў у часе: Ён з а й ш о ў у хату і б а ч ы ц ь, што ўсе ўжо собра­лся (з газеты).

72. Стылістычнае выкарыстанне форм ладу. У беларускай мове, як і ў рускай, шырока практыкуецца замена аднаго ладу дзеяслова другім для выражэння розных адценняў просьбы, загаду, пажадання, для перадачы неаб-ходнасці, магчымасці або немагчымасці дзеяння. Напрыклад, загадны лад можа ўжывацца замест умоўнага: Дай яму толькі слова, і ён зацягне прамову на цэлую гадзіну (з газеты). Такая форма выражэння больш экспрэсіўная і сустракаецца часцой у размоўным стылі.

У значэнні загаднага ладу могуць выступаць іншыя дзеяслоўныя формы і нават іншыя часціны мовы: інфінітыў, умоўны лад, прыслоўе, выклічнік. Яны звычайна надаюць загаду большую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. «Бяры рыдлёўку і к а п а ц ь мне, нягод-нік!» — поўны пагарды і злосці загадвае Жаўтых (В. Б.); «Клава,— у асець! — гукнуў ён радыстцы.— Быст-р а!!» (В. Б.); «Кідай пістоль! Н у! I рукі ўгору!» (В. Б.); «3 а н я л і с я б лепш справай»,—загадала маці дзецям. Так, першы сказ пачынаецца звычайнай формай загад­нага ладу (бяры), а заканчваецца вельмі экспрэсіўнай інфінітыўнай формай (капаць!). Інфінытыў з асаблівай загаднай інтанацыяй выкарыстоўваецца і ў наступнай фразе: «Агонь! — раве Жаўтых. — Наводзіць лепш!» (В. Б). Звяртае на сябе ўвагу таксама своеасаблівая, вельмі лаканічная і выразная форма загаду, калі называецца толькі прадмет, а дзеяслоў прапускаецца (агонь! Параўн.: «Адкрыць агонь!»). Toe ж самае і ў фразе: «Сашнікі!» крычыць Жаўтых (В. Б.) (у значэнні 'ўбраць сашнікі').

Інфінітыўная форма загаду не абазначае канкрэтных асоб, да якіх накіравана патрабаванне, яна часта выка-рыстоўваецца ў загалоўках газетных артыкулаў:

«У б р а ц ь ураджай без страт»; «В ы х о ў в а ць маладыя навуковыя кадры»; «Удасканальваць моўнае майстэрства». Калі ж маюцца на ўвазе канкрэтныя асобы, то патрабуецца выкарыстанне форм другой асобы загаднага ладу: Дарагія суайчыннікі, беражыце п р ы р о д у!

Звычайна загадны лад ужываецца без займенніка. Далучэнне займенніка другой асобы змякчае патрабаван­не і часта выражае просьбу, параўн.: Напішыце і Вы напішыцс; Пагуляйце і Вы пагуляйце; Ідзі і Ты ідзі.

Часцей за ўсё займеннікі пры форме загаднага ладу ўжываюцца тады, калі супастаўляюцца дзеянні суб'ектаў або выдзяляецца дзеянне аднаго з суб'ектаў:Ты ідзі. лесам, а мы пойдзем полем.

Важнас значэнне мае і месца займенніка ў адносінах да формы загаднага ладу. Займеннік другой асобы, пастаўлены пасля формы загаднага ладу, змякчае загад. Наадварот, наяўнасць займенніка перад дзеясловам загаднага ладу робіць загад больш катэгарычным. Тэта выразна адчуваецца ў наступным ирыкладзе з рамана К. Чорнага «Зямля»: Годзе чакаць ужо... Не трэба больш... Разам будзем. Ты скажы... Скажы ты... Ганна...

Для змякчэння катэгарычнасці просьбы, загаду ужы­ваецца таксама форма ўмоўнага ладу, якая ў такіх выпадках набывае адценне пажадання, указвае на магчымасць дзеяння: Вы б раздзеліся, а то яшчэ гадзіну чакаць (К. Ч.); Няхай бы ты, Юрка, ногі памыў (К. Ч.). 3 той жа мэтай умоўны лад можа выступаць у значэнні абвеснага: Я хацеў бы вас папрасіць не затрымліваць нас надоўга. Параўн.: Я прашу вас не затрымліваць нас надоўга.

Пашырана ў беларускай мове ўжыванне загаднага ладу ў значэнні ўмоўнага. У такіх выпадках перад выказнікам у форме загаднага ладу ставіцца адносны займеннік або прыслоўе ў спалучэнні з часціцай ні: Куды ні глянь — усюды лес і лес... Колькі ні працуй — усё мала.

У беларускай мове побач з простымі формамі загад­нага ладу выкарыстоўваюцца і апісальныя. Яны ўтвараюцца шляхам спалучэння асноўнага дзеяслова з дзея­словам давай (це) або загаднай часціцы няхай (хай) з дзеясловам трэцяй асобы: Давайце брацца за работу; Давай пасядзім у цяньку; Няхай жыве дружба народаў.

Апісальныя формы загаднага ладу з дзеясловам да­вай вызначаюцца тым, што выражаюць загад у больш мяккай форме і набліжаюць яго да просьбы. Часціца няхай (хай) узмацняе патрабаванне, загад. 3 гэтай жа мэтай у размоўным стылі яна можа ўжывацца ітіры прос­тых формах загаднага ладу: Няхай ты згары, зной з гаворкаю чэпіцца (К- Ч.); Ай, няхай ты запаветрай, ты усё жартуеш (К. Ч.). Праўда, калі загадны лад пры звароце да другой асобы ўжываецца ў форме трэцяй асобы адзіночнага або множнага ліку, то часціца няхай (хай) можа выкарыстоўвацца для змякчэння просьбы або па-трабавання: Хай пан Быкоўскі на іх не зважае ды пяе, ведама — блазнота, што яны знаюць (Куп.). Параўн.: Не зважайце на іх ды спявайце.

У размоўным стылі для абмежавання катэгарычнасці загаду ўжываецца постфікс -ка (-тка): Давай-ка я табе дапамагу.

Часта ў якасці загаднага ладу выступав форма дзеяслова другой асобы прошлага часу абвеснага ладу: «Я калісьці, як спяваў на клірасе, дык дзяк...» — «Пайшоў ты з сваім клірасам» (К. Ч.).

Адзнакаю размоўнага стылю характарызуецца ўстарэлая форма загаднага ладу другой асобы множнага ліку з канчаткам -еще (-эце): Не пытайце, не прасеце светлых песень у мяне (К-с).

У размоўным стылі, а таксама ў паэзіі сустракаецца форма загаднага ладу першай асобы множнага ліку з кан­чаткамі -ма, -мо, -мось: Люб ім ось, мае суседзі! Юньма сваркі, звадкі. Жыйма, як родныя дзеці адной нашай маткі (Куп.); Пакіньма напуста на лес свой наракаиь (Куп.).

Форма загаднага ладу ў беларускай мове часта набывае абагульняючае значэнне:

Тут усміхнуўся Міхал скрыва: —

I гніся век, цярпі маўкліва,

Пакінь ты ўсякую надзею

Хамут з сябе зняць, дабрадзею!

А над уласнай гаспадаркай

Варонай чорнаю закаркай

І цяжкі крыж пастаў над ёю,

Як мусім ставіць над сабою (К-с).

Тое ж самае адценне набывае форма загаднага ладу ў наступных прыкладах: Г эта ж не жарты! Там зямлі б яр ы! Там жыві сабе (К. Ч.); Жыць жа трэба цяпер неяк, самой пра ўсё думай (Пташн.).

73. Сінаніміка зваротных і незваротных дзеясловаў.

Супастаўляючы незваротныя і зваротныя дзеясловы тыпу бялее — бялеецца, сінее — сінеецца, жаўцее — жаўцеецца, чырванее—чырванеецца, мы можам адзначыць, што яны часта выступаюць у сінанімічнай функцыі. Напрыклад: Сярод поля бялелася роўная істужка дарогі — гэта быў вялікі стары шлях паміж усходам і захадам (К. Ч.); ... Балоты крыху адступалі, дарачы людзям пясчанае поле, ускрай якога пад нярослым хвойнічкам ціха бялелі крыжы могілак (I. M.); Між спе-лага жыта сінее валошка... (К-с); Далека на гарызонце с і н е ю ц ц а лясы (Бяд.).

Як вядома, незваротныя дзеясловы бялець, чарнець, ружавець, сінець і г. д. маюць два значэнні: 1) станавіцца белым (чорным, ружовым, сінім і г. д.) альбо больш белым (чорным, ружовым, сінім і г. д.), г. зн. значэнне актыўнага развіцця прыметы, паступовага яе засваення прадметам: суніцы чырванеюць на сонцы; 2) вылучацца сваім колерам, г. зн. значэнне пасіўнага выяўлення знешняй прыметы: Ярка зелянеюць дрэвы; На захадзе неба яшчэ ружавела (К. Ч.) Апошняе значэнне і дазваляе незваротным дзеясловам уступаць у сінанімічныя адносіны са зваротнымі дзеясловамі.

У залежнасці ад кантэксту сінанімічнымі могуць быць таксама дзеясловы стукаць — стукацца, скрабці — скрабціся, гыркаць — гыркацца, адысці — адысціся, зірнуць — зірнуцца, блытаць — блытацца, пытаць — пытацца і інш. Напрыклад: Зірніся, дзядзька, у люстэрку: хоць завярні вазьмі ў паперку (К-с); Бо мог кожны запы-т ацца, хто, адкуль ён і куды ідзе рана так да свету(К-с). . .

Розніца паміж формамі, падобнымі зірні — зіршся, запытаць — запытацца, і названымі вышэй бывае або ў адценнях значэння, або ў стылістычнай афарбоўцы. Зваротным дзеясловам уласціва значэнне большай інтэнсіўнасці дзеяння. У стылістычных адносінах яны вызначаюцца размоўным адценнем.

Пры ўжыванні некаторых дзеясловаў на -ся (-цца) трэба ўлічваць магчымасць трансфармацыі ў зваротным дзеяслове значэння залежнага стану ў незалежны, г. зн. аб'ект дзеяння ператвараецца ў суб'ект: Адразу ж пасля поступления на склад фрукты накіроўваюцца па магазінах. Сказ можна зразумець і як фрукты (кімсьці) накіроўваюцца, і як фрукты (самі) накіроуваюцца. Так­сама двухсэнсава гучыць наступная фраза з газетнага артикула: Адразу ж пасля нараджэння парасяты м ыю цца і выціраюцца ручніком.

СІНТАКСІЧНАЯ СТЫЛІСТЫКА

Просты сказ

74. Поўныя і няпоўныя сказы. Поўныя сказы — гэта прыналежнасць галоўным чынам кніжнага маўлення — навуковага і афыцыйна-дзелавога стыляў. Часта ўжываюцца яны і ў мастацкай прозе. Поўныя сказы больш самастойныя па сэнсу, чым няпоўныя, і менш залежаць ад кантэксту: Была глыбокая восень. Толькі што міну-лася пара безупынных дажджоў. Паабапал шашы стаяла вада на полі (К. Ч.). Няпоўныя сказы, наадварот, распаўсюджаны ў вусным маўленні, у размоўным стылі. Яны амаль заўсёды экспрэсіўныя. Найбольш часта выкарыстоўваюцца ў дыялогу:

— Калі гэта я гаварыла?

— Учора.

— Каму?

— Людзям. Думаем, я нічога не ведаю?

— Бо і не ведаеш.

— Ведаю.

— А ты чула, як я гаварыла?

— Чула (К. Ч.).

Няпоўныя сказы стылістычна важныя як сродак лаканічнага маўлення. Яны моцна звязаны з кантэкстам, без якога змест іх бывае незразумелы.

Няпоўныя сказы ў дыялогу — звычайная з'ява размоўнага стылю, а поўныя тут здаюцца ненатуральными Калі ўсё-такі ўжываецца поўны сказ, то ён атрымлівае дадатковае экспрэсіўнае адценне: «ужываецца толькі тады, калі аўтар хоча надаць выказванню асаблівае эмацыянальнае адценне (гневу, іроніі, раздражнення) або проста падкрэсліць важнасць, значнасць сказанага»

Параўн. наступныя прыклады:

1. — Твой бацька адзін там астаўся?

Адам Блецька увесь скалануўся.

— Адзін астаўся мой бацька (К. Ч.).

 

2. — Твой бацька адзін там астаўся?

Адам Блецька ўвесь скала-нуўся.

— Адзін...

 

1. Галіна Адамаўна спытала, нарэшце:

— Будзем абедаць?

— Будзем абедаць (Шам.).

 

2.  Галіна Адамаўна спытала, нарэшце:

— Будзем абедаць?

— Будзем.

 

 

1.- Прыйшла адна паслухаць гэтых цудоўных людзей?

— Так,— сказала яна.— Прыйшла адна паслухаць гэтых цудоўных людзей (з   газеты).

 

2.— Прыйшла адна паслухаць гэтых цудоўных людзей?

— Так,— сказала яна.

Вельмі выразныя, дынамічныя і экспрэсіўныя эліптычныя сказы, у якіх прапушчаны галоўныя члены, часцей за ўсё выказнік: Пасярэдзіне кухні — зэдлік, а пры зэдліку — вядро з вадою (М. Л.); Каля студні — карыта. Старое, аж зялёнае ў сярэдзіне ад плесні (Б.); Там рака глыбокая, і ў ёй — рабыя шчупакі (Пташн.); «Адзін чала-век. У кабіну. Выбіраю сам. Ты — чорная... — кіўнуў ён галавою Жэньцы, — лезь мне за плечы...» (Пташн.); «Чулі — нашы хакеісты? Канадцам?.. А?.. От малайцы!» (В. П.)

75. Умоўчанне. Некалькі адрозніваюцца ад няпоўных сказаў канструкцыі з умоўчаннем, г. зн. спецыяльна, знарок незакончаныя. Умоўчанне — сінтаксічная фігура, якая выкарыстоўваецца ў размоўным, мастацкім і публіцыстычным стылях для ўзмацнення экспрэсіі маўлення, для выражэння пэўных эмоцый гаворачага: Бывала, у нас там, дома, у гэтую пару... (К- Ч.); «Нас у мамы пяцёра асталося, калі бацька загінуў. Двое малодшыя за мяне. А калгас тады у нас быў...» Па яе тону здагадаліся, які быў у іх калгас (Шам.); Ведаючы яе натуру, то можна пэўна думаць, што ўжо даўно недзе на фронце пад кулямі ды снарадамі байцоў нашых раненых лечыць. А можа і сама ўжо недзе... не дай Божа... (Кул.)

76. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Параўноўваючы сказы Я стаўлю пытанне на галасаванне \ Стаўлю пытанне на галасаванне, можна адзначыць, што яны выступаюць у сінанімічнай функцыі. Першы (двухсастаўны) сказ і другі (аднасастаўны) адрозніваюцца чыста стылістычна (калі толькі асабовы займеннік лагічна не падкрэсліваецца), бо сэнс сказа застаецца аднолька-вым незалежна ад наяўнасці або адсутнасці займенніка-дзейніка (пра займеннік гл. §65).

Аднасастаўныя сказы звычайна больш экспрэсіўныя, дынамічныя, чым двухсастаўныя: Устаў рана. Хутка сабраўся, пазваў Анісю. Разам паснедалі ў людным, але па-ранішняму ціхім рэстаране. Выйшлі ў марозны ранак, пахадзілі крыху па ранішнім Мінску, потым у вестыбюлі (I. М.); Вачэй не зводзіць — сочыць. Стаіць на дзіва нерухомы, хаця б хвастом матлянуў, варухнуўся, пера-ступіў. Не. Быццам застыў. Да чаго рыхтуецца? Напа-даць? Адступаць? (Шам.)

77. Асабовыя і безасабовыя сказы. Безасабовыя ска­зы абазначаюць з'явы прыроды, псіхічны або фізічны стан чалавека ці жывой істоты, дзеянні і працэсы, якія адбываюцца незалежна ад утваральніка, быццам самі па сабе, мімаволі; параўн.: Я добра працую і Мне добра працуецца; Я не сплю і Мне не спіцца; Думаю і Думаецца і г. д. Першыя ў гэтых парах — сказы з дзейнікам, другія бяздзейнікавыя. Характэрныя экспрэсіўныя нюансы выяўляюцца ў наступным прыкладзе, дзе асабовая канструкцыя пераходзіць у безасабовую: Яна адказала не адразу: «Так... Шчога не думаю... I пра ўсё думаю... дума­ецца...» (К- Ч.). Выкарыстанне безасабовых дзеясловаў у сказах стварае экспрэсію неасэнсаванасці, няпэўнасці, адвольнасці дзеяння: / тады яму, Завішнюку, пад у м ал а с я, што для яго цяпер гэта светлая палоска на тым канцы лініі — ягонае прыстанішча, ягоная мара... (Пташн.); У такой цішыні думаецца і думаецца пра ўсё на свеце (Пташн.). Багатую гаму неасэнсаваных пачуццяў выражае безасабовы дзеяслоў завязалася ў прыкладзе з «Подыху навальніцы» I. Мележа:

— От як яно... Завязалася!..— Штосьці булькнула ў горле, Чар-нушка каўтнуў дрыготка. Паскардзіўся, быццам — роднаму: От як! — Штосьці тарганулася ў Чарнушкавым твары, і добрыя вочы пачало завалокваць.

— Завязалася!..- з адчаем павёў вачыма ўбок Васіль. Пачуу сябе як вельмі вінаваты.

Часта выкарыстанне безасабовых дзеясловаў (чытаецца, працуецца, зрабіўся, стварыўся) надае дзеянню адценне асаблівай лёгкасці: Напісаўся верш «Перад выступ­лением», з усмешкой (Луж.); Пачакай. Раскажацца ўсё. Будзе на гэта час (К. Ч.).

Блізкія па значэнню няпэўна-асабовыя і безасабовыя сказы: Прапануюць прыступіць да працы і Прапануецца прыступіць да працы. Апошнія ўжываюцца пераважна ў дзелавым маўленні — у паведамленнях на сходах, у афіцыйных аб'явах, інфармацыях і да т. п.: Прапануецца наступны склад прэзідыума; Забараняецца выносіць кнігі з чытальнай залы; Рэкамендуецца наступны рэцэпт прыгатавання гэтай стравы.

У няпэўна-асабовых сказах увага сканцэнтравана на факце, падзеі, дзеянні, а суб'ект дзеяння застаецца ўбаку, бо ён ці невядомы, ці, наадварот, добра вядомы і таму не называецца: За маім дзядзькам г н а л і с я, то ён як пабяжыць!.. А пасля прыехаў абоз, пазабіралі свін-ні і каровы і п а г н а л і, а мой тага гаворыць, што нават і дзякуй не с к а з а л і. А ведаеш чаму Рыльскага б і л І? (К- Ч.); Расстрэльвалі не толькі ў Старыцкім лесе. Рабочую калону, якая ўваходзіла ў гета па Шорнай вуліцы, спынілі перад варотамі. Чакаючы далейшых загадаў, прымусілі легчы на снег. Па тых жа, хто рынуўся ў гета з надзеяй знайсці паратунак у тайніках, а д к р ы л і агонь. П а ч а л і забіваць і ляжачых (У. К.); Пры немцах у нас, сын, дзялілі калгас. Ус e дзялілі: землю, коней, вупраж, пуні (Пташн.).

Няпэўна-асабовыя сказы часта ўжываюцца ў якасці загалоўкаў газетных карэспандэнцый і артыкулаў: «Пабудавалі новы клуб»; «Злачынцаў выпусцілі на волю». Замест няпэўна-асабовых канструкцый нярэдка ўжываюцца сінанімічныя ім пасіўныя канструкцыі: «Пабудаваны новы клуб»; «Злачынцы выпушчаны на волю».

Некалькі іншую стылістычную функцыю выконваюць абагульнена-асабовыя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае дзеясловам, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага, хто аказваецца ў адпаведных умовах. Гэтым і тлумачыцца той факт, што абагульнена-асабовыя сказы ўспрымаюцца часта як вывад, павучэнне, заключэнне і г. д. Нездарма форму такіх сказаў маюць шматлікія народныя выслоўі, прыказкі, прымаўкі: Адным светам сэрца не запаліш. Аднымі рукамі нямнога зробіш; Блізка локаць, ды не ўкусіш; Вышэй галавы не падымешся; Глыбей узарэш — болей збярэш; Масла з вадою не змяшаеш; Чужым розу мам не пражывеш. 3 гэтым жа значэннем абагульнена-асабовыя сказы ўжываюцца ў якасці загалоўкаў у газетах: «Пра-цуеш у гонар Айчыны»; «Для ўсіх добрым не будзеш»; «Азірніся навокал»; «Ты ў адказе за ўсё»; «Стань побач з перадавіком».

147Часта блізкімі па сэнсу аказваюцца канструкцыі актыўныя, пасіўныя і безасабовыя: Бура зваліла дрэва — Бурай звалена дрэва — Бурай зваліла дрэва. Розніца паміж імі абумоўлена граматычнай структурай: у залежнасці ад тагй, які з двух названых прадметаў вылучаецца ў лагічных адносінах, выкарыстоўваецца або актыўная (на першым плане суб'ект дзеяння), або пасіўная (на першым плане аб'ект дзеяння) канструкцыя; калі ж на першы план вылучаецца само дзеянне і яго вынік, ужываецца безасабовая канструкцыя.

Пасіўная канструкцыя, як і безасабовая, выражае думку менш катэгарычна і прама, чым актыўная, параўн.: Я загадаў І Мною загадана; Мы выканалі абавязацельствы і Наш выкананы абавязацельствы. Гэтым І тлума-чыцца, відаць, тое, што безасабовы сказ з першай рэдакцыі рамана I. Мележа «Мінскі напрамак» Павеяла лёг­ким, жвавым ветрыкам: пачынала світаць у другой рэдакцыі быў заменены асабовым: Павеяў лёгкі, жвавы ветрык: пачынала світаць.

Сінанімічная замена асабовых канструкцый безасабо-вымі магчыма толькі тады, калі гутарка ідзе пра неадушаўлёныя прадметы (з'явы прыроды, рэчывы і г. д.): Быц-цам упершыню дыхнула на яго салёным ветрам недалекий Балтыкі (Б.). Безасабовыя канструкцыі нельга ўжываць, калі гутарка ідзе пра асоб і жывёл: Лесарубы звалілі дрэва (нельга сказаць: Лесарубамі зваліла дрэва).

78. Намінатыўныя сказы. Намінатыўныя сказы, у якіх адзіны галоўны член выражаны назоўным склонам назоўніка, толькі называюць прадметы або з'явы: Імглісты дзень. Мокры скавыш (К- Ч.); Казарма. Палігон. Вайна. Фашысцкі лагер. Уцёкі. Амаль адразу — партызанскі лес (Б.); Дым. Агонь. Руіны і гібель (Панч.).

Намінатыўныя сказы, як правіла, вельмі лаканічныя, кароткія. Ужываюцца яны як у пісьмовым маўленні, так і ў вусным (пераважна ў размоўным стылі).

У мастацкай літаратуры з дапамогай намінатыўных сказаў ствараюцца малюнкі прыроды, даюцца апісанні абстаноўкі, прадметаў, з'яў, якія ўспрымаюцца наглядна, як існуючыя ў дадзены момант: Край лесу. Перад ім по­ле— цяпер ужо чужое, не яго (К- Ч.); Раніца. Шэрае. нізкае неба (Б.); Камароўка... Чорная сцяна. Сатлелы дах (Панч.). Ужываюцца такія сказы пры апісанні малюнкаў і дзеянняў, якія адбываюица адначасова або хутка зменьваюцца: Камоды, вежы, этажэркі — граніт і шкло, бетон і сталь (Панч.); Белы свет!.. Направа і налева паплавы, палянкі і лясы (Бял.); Званок, другі і зараз трэці... (К-с)

Неэкспрэсіўныя намінатыўныя сказы ўжываюцца як рэмаркі ў драматургічных творах, у кінасцэнарыях Небагаты пакой. Злева дзверы, бліжэй да гледача, пры левай сцяне невялікая шафа. Пасярэдзіне пакоя стол, засланы абрусам (Кр.). У афіцыйна-дзелавым стылі намінатыўныя сказы ўжываюцца рэдка І, як правіла, указваюць на месца дзеяння, адрас: Мінск. Рэспубліканскае тэлебачанне. Галоунаму рэдактару Галоунай рэдак-цыі навукова-папулярных і вучэбных праграм.

Блізкія па сваіх функцыях да намінатыўных вакатыўныя сказы (адзіны член — зваротак) : Ой, хлоп-чыкі! Казакі! (Гл.); К-к-к-амандзір!.. К-к-амандзір!.. Танкі! (В. Б.)

Таксама фармальна блізкія да намінатыўных сказаў такія сінтаксічныя канструкцыі, як назоўны тэмы, які не самастойны, цесна звязаны з наступным сказам у адрозненне ад самастойнага намінатыўнага сказа: Эх, Люся, Люся! Калі я прыйшоў у полк, яна яшчэ была ў гэтай батарэі санітарным інструктарам (В. Б.).

Усе гэтыя тыпы сказаў маюць адзнаку размоўнай экспрэсіі.

79. Пытальныя сказы. Сказы па мэтах выказвання падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, клічныя і пабуджальныя. Апавядальная канструкцыя з'яўляецца стылістычна нейтральнай у параўнанні з іншымі. Асноўная яе задача — простае паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме: Па-над Пры-пяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вё-сачка, хат можа так трыццаць ці сорак (К-с); Да гэтага часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша (К-с).

Пытальныя сказы з'яўляюцца ў цэлым экспрэсіўнымі і часцей за ўсё ўжываюцца ў вусным маўленні. Яны падзя­ляюцца на дзве групы ў залежнасці ад характеру адказа, які чакаецца. У адных выпадках той, хто гаворыць, толькі чакае пацвярджэння ці адмаўлення думкі, якую выказвае; пытальныя сказы тады звычайна адрозніваюцца ад апавядальных толькі інтанацыяй або пытальнай часціцай і не маюць ІНШЫХ пытальных лексічных сродкаў мовы: Вы пад рыхтавалі даклад? або Ці з'явіліся наведвальнікі? Тут магчымыя толькі два адказы — «так» ці «не». Напрыклад:

Вера. 3 Масквы нічога не атрымалі?

Чарнавус. Не. (Да цёці Каці.) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ?

Цёця Каця. Не, не было (Кр).

У другіх выпадках, наадварот, той, хто пытаецца, хоча высветліць якія-небудзь падрабязнасці, атрымаць поўную інфармацыю; у пытальны сказ уключаюцца пытальныя словы калі, чаму, чаго, куды, адкуль, навошта, дзе і г. д. Прыклады з твораў К.Чорнага:

— Адкуль жа вы? — запытаў ён. 3 Мінска, — адказаў стары.

— Чаго ж вы так далека зайшлі?

— Чаго ты сядзіш тут? - сказаў ён, стараючыся, каб голас у яго гучэў грозна.

— Я тут начаваў у вёсцы, а пад канец ночы палнкі наехалі грабіць, І я ледзь уцёк сюды.

— А хто ж ты такі?

У размоўным стылі пашыраны такія канструкцыі з пытальнымі часціцамі, займеннікамі, прыслоўямі і без іх, якія выражаюць пабуджэнне, адмаўленне, здагадку; яны выкарыстоўваюцца як сінонімы пабуджальных, адмоўных або сцвярджальных сказаў. Параўн. наступныя пры­клады:

1.-Чаго ты так разглядаеш мяне? Я табе падазроны які ці што?

2. Я цябе не баюся! — уздрыгнуўся той. — Не разглядай мяне так. Я табе не падазроны які. Я ця­бе не баюся! — уздрыгнуўся той.

 

 

1.— А хіба я хачу, каб ты мяне баяўся? (К Ч.)

2. — Я і не хачу, каб ты мяне баяўся.

 

 

1.— Ен і не нюхаў роднай зямлі, толькі жыў з яе. Хіба ён дзе на ёй хату паставіў, ці дом, ці дрэва пасадзіў? (К- Ч.)

2.— Ен і не нюхаў роднай зямлі, толькі жыў з яе. ён на ёй ні хаты не паставіў, ні дома, ні дрэва не пасадзіў.

 

1.— А хіба я магу пазнаць, калі яна там будзе цяліцца? (К. Ч.)

2. — Я не магу пазнаць, калі яна там будзе цяліцца.

 

1.— Што ваўком глядзіш? — загаварыў ён з-за будкі. (Пташн.)

2.— Не глядзі ваўком,— за-гаварыў ён з-за будкі.

 

 

1.— Ай, выдумляеш ты нейкае ліха.

2. – Ай, выдумляеш ты нейкае ліха.

 

 

1.— Чаго тэта я буду выдумляць? (М. Л.)

2. — Я не выдумляю.

 

1.— Каму патрэбны твой гонар?

А калі не паклічуць больш? (Шам.)

2.— Нікому не патрэбны твой гонар. А калі не паклічуць больш?

.

1.— А чаго мне цяпер баяцца? У мяне цяпер бацька — стараста (А. М.).

2. — Мне цяпер няма чаго баяцца. У мяне цяпер бацька — стараста.

Пытальны сказ, які выражае сцвярджэнне або адмаўленне і не патрабуе адказу, называециа рытарычным пытаннем. У мастацкім і публіцыстычным стылях рытарычнае пытанне распаўсюджаная стылістычная фігура. Яна ўжываецца як прыём стварэння ўрачыстых, узнёслых, патэтычных кантэкстаў: Што ім людзі, прапаведнікам атамных і вадародных бомб? (К-с); 3 чым жа, маці азёр беларускіх, мог я у песні цябе параўнаць? (Пр.)

Пытальныя сказы могуць ужывацца ва ўсіх стылях, нават у навуковым, якому яны часта надаюць адценне наву-кова-панулярнага: Але як жа ў такіх мелководных басейнах маглі ўтварыцца тоўшчы солі ў некалькі сот і нават тысяч метраў? Гэта стала магчымым дзякуючы таму. што тэрыторыя Прыпяцкага прагібу на працягу доўгага часу паступова апускалася, прагіналася (Махн.).

Пытальна-адказная форма маўлення характэрна для размоўнага стылю, таму яна шырока ўжываецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы як экспрэсіўны сродак. Часта выкарыстоўваюцца пытанні, звернутыя гаворачым як быццам да сябе,— унутраны дыялог: Што стала б з ча-лавецтвам, калі б кожнае новае пакаленне проста капіравала сваіх продкаў? Спыніўся б прагрэс (з газеты); ця­пер думкі яго ўпарта не адступаліся ад зямлі, якой ён, няхай у марах, міг валодаў. Чаму ж ёй быць чыёй-небудзь, а не яго, калі ніхто столькі не прагнуў яе, калі нікому ў свеце яна так не патрэбна? Ды і па закону хіба не належыць яму? Хіба ж не аб'явілі на сходзе перад усімі, што больш за паўдзесяціны павінны прырэзаць? Чаму ж яна мусіць дастацца некаму другому, а не яму? Але і так мож­но падумаць: чаму абавязкова сядзець склаўшы рукі ды чакаць, што вымудруюць тыя, каторыя ў камісіі, якім самім не церпіцца лепшы кавалак адхапіць? I чаму гэта нехта павінен выбіраць яму, нібы ён сам сляпы, дурны, выбраць не можа? (I. М.)

80. Пабуджальныя і клічныя сказы. Пабуджальныя сказы выражаюць розныя адценні пабуджэння: пажаданне, параду, просьбу, папярэджанне, прапанову, дазвол, забарону, загад, патрабаванне і г. д.: Пакажыся свету, свету ды народу, родная старонка, як зара да ўсх-ду! (Куп.); Спі, маленькі мой сыночак! Вочкам не міргні! (Куп.); Хай жа славяцца мужных двое! (Панч.); Будзем жа цвёрда І чуйна стаяць на варце міру! (К-с).

Асабліва экспрэсіўныя пабуджальныя канструкцыі ў сферы вуснага маўлення: «Папоў, наводзіць пад ніжні абрэз! — распараджаецца Жаўтых, ужо не адрываючыся ад бінокля.— Т-а-к! Зарадзіць!» (В. Б.); Убірацца ад-сюль! Даволі! Прарывацца? Ну!? — крычыць ён і кідаец- ца на бруствер (В. Б.).

Як відаць з прыкладаў, пабуджальным сказам уласціва звычайна клічная інтанацыя.

Клічныя сказы выражаюць самыя разнастайныя пачуцці: захапленне, радасць, замілаванне, здзіўленне, спачуванне, прывітанне, шкадаванне, смутак, адчай, абурэнне. Некалькі прыкладаў з «Новай зямлі» Я Коласа:

Эх, луг пгырокі! Як жывы, ты,

Травой мурожнаю закрыты,

 Стаіш зялёны прада мною

 I ззяеш дзіўнаю красою!

— Бадай ты спрахла! от брыдота!

 Цягніся зноў, а глуш такая!

 — Антось Парэчча праклінае.

Паедзем, татачка, ў Парэчча!

Ось там грыбоў паназбіраю!

Ой, іх збіраць ахвоту маю!..

Схапіўся Костуська І скача...

Эх, мілы край адвечнаи мукі

Пракляты будзьце вусны, рукі,

Што на цябе ланцуг кавалі

I ў твар зняважліва плявалі!

Дзівіўся дзядзька тут нямала,

 Йдучы тунелем да вакзала:

Як хітра, мудра збудавана!

 Як чыста, хораша прыбрана!

А колькі вулачак і ходаў,

Палітурованых усходаў!

Міхалу вусцішна і жудка,

I сэрца стукае ў ім нудка.

Ох, страшна гэта ноч-пустэля!

Эмацыянальнасць клічных сказаў узмацняюць раз­настайныя дзеясловы, займеннікі і займенныя прыслоўі, якія з'яўляюцца паказчыкамі граматычнай структуры гэтых сказаў, як у вышэй прыведзеным урыўку: Ой, іх збі-раць ахвоту маю!.. Эх, мілы край адвечнай мукі! Я к хітра, мудра збудавана! Ох, страшна гэта ноч-пустэля! Або ў наступных прыкладах з мастацкай прозы і публіцыстыкі: Якая была восень! (К. Ч.); Што гэта било за месца! (К. Ч.); О, усемагутная мода! Не паглядзела, што дале-чыня, што лес, што балота,— дайшла! (В. П.)

Клічнымі з'яўляюцца і такія пытальныя і апавядальныя сказы, у якіх значэнні паведамлення, пытання ўскладняюцца эмацыянальнымі значэннямі і якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй: Але час настаў! Закалыхалася-, затраслося Палессе! (К-с); Колькі навальніц і перуноў давялося ўжо вытрымаць ім! (Кул.)

81. Сцвярджальныя і адмоўныя сказы. Сцвярджальныя сказы выражаюць такія сувязі паміж паняццямі, якія адлюстроўваюць рэальныя сувязі паміж з'явамі рэчаіснасці: Купала — вялікі паэт Беларусі; У лесе шмат грыбоў і ягад; Задание будзе выканана ў тэрмін. Адмоўныя сказы, наадварот, указваюць на адсутнасць у рэчаіснасці пэўнай сувязі паміж паняццямі: Задание не будзе выканана ў тэрмін. У цэлым як адмоўная, так і сцвяр-джальная канструкцыі неэкспрэсіўныя і таму ўжываюцца ва ўсіх стылях.

Сцвярджальныя па форме сказы (без адмоўнай часціцы ў складзе выказніка) могуць выражаць адмоўе з дапамогай інтанацыі. Такія экспрэсіўныя формы адмоўя ўжываюцца шырока і ў размоўным стылі, і ў мастацкай літаратуры, і ў публіцыстыцы: Туляга (адзін. Звяртаецца да дзвярэй кабінета). Цяпер жа я табе напішу навуковую працу! Пасмяяўся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі, пасмяюся ж і я з цябе (Кр.); Я гуляю з па-лонным! Я прапаліла кацёл! Я зганьбіла гонар нямецкай жанчыны! Ах, ты! Я зараз жа пайду ў паліцай! Я не буду больш цярпець! (Б.); Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калі не пачытае твайго артикула! Ц1 можа свет перавернецца дагары нагамі? (Шам.)

Часам у размоўным стылі сінанімічнымі да адмоўных сказаў могуць выступаць клічныя, пабуджальныя, пыталь­ныя сказы: «Дай стрэліць!» — крыху разгублена папрасіў ён, паказваючы рукой на карабін. — «Я табе стрэлю!» — агрызнуўся Панця (Кул.) (параўн.: «Не дам табе стрэ ліць», — агрызнуўся Панця); Што ж гэтакі пеўнік зробіць дирэктару? (Кр) (параўн.: Нічога гэтакі пеўнік не зро-біць дырэктару) .

Адмоўныя сказы ўжываюцца часам у значэнні сцвярджальных (рытарычнае адмоўе): Чым толькі не бароняцца, як не ратуюцца в'етнамцы ад грабежных нападаў! (Луж.) (параўн.: Усім бароняцца, усяляк ратуюцца в'етнамцы ад грабежных нападаў).

Некаторыя віды адмоўных сказаў маюць стылістычна абмежаванае выкарыстанне. Афарбоўку вуснага маўлення маюць, напрыклад, няпоўныя адмоўныя сказы, у якіх адмоўе выражаецца ўзмацняльнай часціцай ні (ані) або адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі. Такім сказам сінанімічныя поўныя сказы з часціцай не, якія выражаюць адмоўе менш экспрэсіўна, параўн.: «Ні з месца!»— загрымеў Букрэй у святліцы (К-с) (параўн.: Не кранайцеся з месца!); У цябе, саколіка, ані свайго полейка... (Куп.) (параўн.: ...няма свайго полейка...); Былі толькі заклікі, маршы. I ні слова пра поспехі... (Б.) (параўн.: / не было ні слова пра nocnexi ...).

У беларускай мове ўзмацненне адмоўя ў размоўным стылі (атаксама мастацкім і публіцыстычным) дасягаецца шляхам выкарыстання прыслоўяў анідзе, анізвання, ан-колькі, анікуды і інш.: / дзіўная рэч— анізвання не з'яўлялася ў Блэцькі думкі аб сваёй старасці (К. Ч.); У звечарэлай цішыні паверыць снегу хрупаткому, гля-дзець на сонныя агні — і не зайздросціць анікому (Р. Б.).

У апошні час у газетах у якасці загалоўкаў і шапак шырока ўжываюцца канструкцыі «не -+- давальны склон» і «так -+- давальны склон»: Так — міру і раззбраенню, не — вайне! Не — фашызму! Не — ракетным базам! Такая форма вельмі лаканічная, выражае адабрэнне або пратэст надзвычай экспрэсіўна.

Канструкцыі з двайным адмоўем маюць афарбоўку пісьмовага маўлення. Яны больш экспрэсіўныя, чым сінанімічныя ім сцвярджальныя канструкцыі (параўн.: Ён прыйшоў і Ён не мог не прыйсці): У самім Мюнхене нельга не заўважыць, хоць і пабітыя, карцінную галерэю і замак (Луж.) і У самім Мюнхене можна заўважыць, хоць і пабітыя, карйінную галерэю і замак. Toe ж значэнне, што і двайное адмоўе, надае сказу спалучэнне не без пры іменным члене сказа, параўн.: Чаму ж рынула сюды, як бы гэта сказаць далікатней, уся тая прайдзісветная навалач? Пэўна ж, не без волі і дазволу апекуноў зоны, амерыканцаў (Луж.); Пэўна ж, па волі і з дазволу апекуноў зоны...

Актуальнае чляненне і парадак слоў у сказе

82.Сказ — мінімальная адзінка маўлення. Як правіла, ён звязаны сэнсавымі адносінамі з усім кантэкстам. Таму важнае значэнне мае парадак слоў і словазлучэнняў, які вызначаецца камунікатыўнай роляй сказа ў кан-крэтным адрэзку выказвання, сэнсавай сувяззю з папярэднім сказам. Маецца на ўвазе так званае актуальнае чляненне сказа, пры якім у сказе вылучаюцца дзве часткі, у адной з якіх выражаецца зыходнае, дадзенае, ужо вядомае з папярэдняга кантэксту, а ў другой — новае. тое, што з'яўляецца мэтай паведамлення. Актуальнае чля­ненне сказа грунтуецца на тым, што наша думка, як нравіла, рухаецца ад вядомага да новага, невядомага; першае (лагічны суб'ект, тэма) звычайна выказваецца ў пачатку сказа, другое (лагічны прэдыкат, ядро) — у канцы. Напрыклад: Габрыня зараз жа выйшла і проз колькі хвілін вярнулася з сястрой, стройнаю чарняваю дзяўчынаю, гадоў шаснаццаці, з тонкімі, прыгожа абры-саванымі бровамі (К-с). Тут Габрыня — лагічны суб'ект, тэма выказвання, а сястра — новае, лагічны прэдыкат, ядро выказвання.

Магчымасць іншага размяшчэння элементаў выказ­вання звязана з важным пытаннем аб звычайным (прамым) парадку слоў у сказе і адхіленнях ад яго. Напрык­лад, у сказе Чарговы чэмпіянат свету па біятлону адбыўся ў Раўбічах зыходным пунктам, асновай выказ­вання з'яўляецца спалучэнне чарговы чэмпіянат свету па біятлону, а ядром — у Раўбічах. Пры іншым парадку слоў атрымліваецца іншае актуальнае чляненне: у Раўбічах (аснова выказвання, тэма) адбыўся чарговы чэмпіянат свету па біятлону (ядро выказвання).

У афіцыйна-дзелавым стылі, наогул у мове неэкспрэсіўнай новае заўсёды ставіцца ў канцы сказа, а ў пачатку яго даецца зыходнае, вядомае. Наадварот, у мове экспрэсіўнай член сказа, які выражае новае, вылучаецца І пад-рэсліваецца шляхам вынясення яго ў пачатак сказа: Закіпела вада наўкол. Скалыхнуліся масткі зыбучыя... (Лыньк.), параўн.: Наўкол закіпела вада. Зыбучыя масткі скал ыхнуліся.

Такім чынам, характэрнай асаблівасцю беларускай мовы, як і іншых усходнеславянскіх моў, з'яўляецца параўнальна свабодны парадак слоў у сказе. Выбіраючы той ці іншы парадак слоў, можна падкрэсліваць у залеж-насці ад мэты выказвання тое ці іншае адценне значэння або экспрэсіі. А. М. Пяшкоўскі адзначаў, што ў сказе Я заўтра раніцай пайду гуляць можна зрабіць 120 перастановак, г. зн. стварыць 120 сінтаксічных сінонімаў, якія будуць адрознівацца тонкімі адценнямі сэнсу. «Само сабой зразумела,— пісаў ён,— што разабрацца ў гэтым багацці можна толькі з дапамогай якіх-небудзь асноўных кіруючых палажэнняў, якія здаўна зводзіліся да прызнан­ня для кожнага сінтаксічнага тыпу так званага прамога і адваротнага парадку слоў. Так, у прамым парадку выказнік ідзе за дзейнікам (дождж ідзе, ён лянівы), дапаўненне за дапаўняемым (ён бярэ кнігу), азначаемае за азначэн-нем (добрае надвор'е ўстанйвілася). У адваротным, як паказвае тэрмін, члены мяняюцца месцамі: ідзе дождж, лянівы ён, ён кнігу бярэ, надвор'е добрае ўстанавілася. Калі ўлічыць, што прамы парадак успрымаецца як норма, а адваротны — як адступленне ад яе, то стылістычнае прымяиенне яго такое: усякі адваротны парадак у тэксце павінен быць эстэтычна апраўданы».

Пры пабудове сказа або пры выпраўленні яго трэба заўсёды мець на ўвазе гэтыя галоўныя палажэнні аб парадку слоў.

Парадак слоў у сказе можа мець як сінтаксічнае, так і стылістычнае значэнне. У першым выпадку змена парадку слоў звязана са зменай сінтаксічных адносін паміж чле­нам! сказа, а ў другім — з паяўленнем дадатковых сэнсавых і экспрэсіўных адценняў. Супаставім: Старажытны Менск — сталіца Беларусі і Сталіца Беларусі — старажытны Менск і бачым, што ў выніку перастаноўкі слоў змянілася іх сінтаксічная функцыя. У наступных прыкладах у выніку перастаноўкі адбываецца ўзмацненне «сэнсавай нагрузкі» слоў пры захаванні сінтаксічнай ролі: Чалавек ляціць у космас і Ляціць чалавек у кос­мос; Гэта была вясёлая і прывабная дзяўчына і Гэта была дзяўчына вясёлая і прывабная. У першай пары сказаў павялічылася сэнсавая нагрузка выказніка, а ў другой — азначэнняў.

Пры адваротным парадку слоў найбольшы акцэнт прыпадае на той член сказа, які выносіцца ў пачатак яго або, наадварот, ставіцца ў канцы, параўн.: Пісьменнік напісаў цікавую кнігу (прамы парадак); Щкавую пісь-меннік напісаў кнігу (інверсія); Кнігу пісьменнік напісаў цікавую (інверсія).

У беларускай мове, нягледзячы на значную свабоду парадку слоў у сказе, кожны член сказа мае звычайнае, уласцівае яму месца, якое вызначаецца структурай або тыпам сказа, сродкам сінтаксічнага выражэння гэтага члена сказа, месцам яго сярод іншых слоў, што непасрэдна звязаны з ім, а таксама прыналежнасцю да пэўнага стылю. На гэтай падставе адрозніваюць прамы (звычайны) парадак слоў і адваротны, які з'яўляецца адступленнем ад звычайнага парадку слоў і выконвае, як правіла, функцыю інверсіі. Першы харакгэрны для навуковага і публіцыстычнага стыляў, другі часцей сустракаецца ў размоўным і мастацкім стылях.

Спынімся кораіка на асноўных палажэннях, якія характарызуюць месца ў сказе асноўных яго членаў пры прамым і адваротным парадку слоў.

1. У апавядальных сказах дзейнік звычайна стаіць перад выказнікам: Лабановіч любіць сваю новую школу (К-с); Нашы маладыя сучаснікі смела пайшлі ў наступ на адвечную дрыгву (з газеты).

Размяшчэнне галоўных членаў сказа часта залежыць ад таго, што абазначае дзейнік — вядомы прадмет або, наадварот, невядомы, няпэўны. У першым выпадку дзейнік стаіць перад выказнікам, у другім — пасля яго: Само­лёт прызямліўся (вядомы); Прызямліўся самолёт (невя­домы, няпэўны).

Калі ў выказванні, якое складаецца з некалькіх самастойных сказаў, трэба падкрэсліць пераход ад адной думкі да другой або паказаць нечаканасць пераходу, то ў другой частцы выказнік ставіцца перад дзейнікам: Калі скончыліся боепрыпасы, лётчык павярнуў машыну ў адваротны шлях. I тут з-за хмар вынырнулі два «месер шміты» (з газеты).

Інверсія выказніка як стылістычны прыём ужываецца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы для таго, каб падкрэслінь важнасць той ці іншай з'явы, надаць апісанню ўзнятасць, урачыстасць, лірычную ўсхваляванасць або дынамічнасць: Грыміць на карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы, мігаюцца, нахіліў шыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяшаюцца палі, грамаздзяцца горы, рассцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты... (К-с).

Непатрэбная інверсія ў сказе робіць мову напышлівай, манернай, таму ўжываць яе варта толькі тады, калі ў гэтым сапраўды ёсць неабходнасць.

У некаторых выпадках дзейнік ставіцца пасля выказніка, і гэта не ўспрымаецца як інверсія, таму што ў такіх канструкцыях адваротны парадак галоўных членаў сказа выступае як норма, ніякага лагічнага або экспрэсіўнага вылучэння гэтых членаў сказа не адбываецца. Так, у сло­вах аўтара, якія стаяць у сярэдзіне або пасля прамой мовы, звычайным з'яўляецца такі парадак, калі выказнік стаіць перад дзейнікам: «Любачка мая,— казаў ён,— гляджу на цябе і ўспамінаю твайго бацьку...» (К-с). Звычайна дзейнік стаіць пасля выказніка ў аўтарскіх рэмарках драматычных твораў: Лютынскі сядзіць на крэс-ле, трымаючы на каленях партфель, і перабірае паперы. Сядзяць яшчэ два з партфелямі. Уваходзіць Карнейчык (Кр.)-

Пры наяўнасці акалічнасных слоў у пачатку сказа дзейнік часцей за ўсё стаіць пасля выказніка: У жніўні адкрыецца школьны базар.

Звычайнай з'яўляецца пастаноўка выказніка перад дзейнікам у апісальных тэкстах: А на гэтай роўнядзі вы­ткала палескія вёскі, дзе над стрэхамі будынкаў высока ўзнімаліся вязы, ліпы і клёны, абсыпаныя золатам восені. Бліскучым срэбрам вывіваліся рэчкі у нізкіх берагах, раскрываліся шырокія разлогі балотных нізін, заросшых дзікаю травою. Па гэтых дрыгвяных балоцінах, дзе, здавалася, і вады не было, прапіхаліся з чаунамі рыбакі-палешукі у сваёй самабытнай вопратцы і шыракаполых капелюшах (К-с). У такіх выпадках пастаноўка выказніка пасля дзейніка, звычайная ў іншых умовах, можа служыць сродкам сэнсавага выдзялення выказніка: Мужчыны прыўсталі з лау, маладзіцы націснулі з кута на сярэдзіну, моладзь нібы стаілася ў чаканні нечага, што ўбачыш не вельмі часта. Дачакаўшыся такта, Юрачка тупнуў і зав рыў... (Б.)

2. У сказах з прамым парадкам слоў прыметнік-азначэнне ставіцца перад назоўнікам, да якога дапасуецца: Зялёныя кветачкі павыбіваліся ўжо на снег скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха (К-с). Азначэнне, якое пастаўлена пасля азначаемага слова, успрымаецца як рэзка падкрэсленае: Сачу за светам глухім, заваконным, за каркам бычыным і рылам суконным (Панч.).

Калі групу прыметнікаў паставіць пасля назоўніка, то гэтыя прыметнікі звычайна аказваюцца настолькі падкрэсленымі, што іх трэба вылучыць асаблівай інтанацыяй, а на пісьме — коскамі: Г эта работніца, маладая і спрытная, карысталася вялікім аўтарытэтам; Рана прыйшла сёлета вясна, светлая, сонечная.

Інверсія азначэння як стылістычны прыём найбольш часта выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры. Аднак злоўжыванне гэтым прыёмам стварае ўражанне манернасці, аднастайнасці стылю. Цікавым з'яўляецца выказванне Я. Коласа аб мове рамана М. Лынькова «На чыр-воных лядах»: «Стыль рамана „На чырвоных лядах" пераважна аднастайны, своеасаблівы. У ім адчуваецца пявучасць, але яна часта пераходзіць у цягучы лад і томіць сваёю аднастайнасцю. Сказы пабудаваны такім парадкам, што прыметнікі пераважна стаяць пасля назоўнікаў: „Захаладала ўжо вока сонцава"; „I ўвесь поп, як тая морквіна ляжалая, на паграбніцы звялая"; „Заліваюцца дзяўчаты галасамі звонкімі, крышталёвымі"; „Старэйшыя па гладышах, па місках, па начоўках новых, асінавых, па тых дзежачках ліпавых"; „Пасля дажджу твар у Валодзькі, як лапаць той ліпавы, новы"; „Адагнала думкі звычайныя, жаночыя, чалавечыя"; „Канала лета днямі цёплымі, на душы адыходлівымі"» .

Празмернае захапленне інверсіяй азначэння крытыкаваў таксама К- Чорны. У артыкуле «Маладыя празаікі» ён пісаў: «Успомнім старую легенду „Братец Иванушка и сестрица Алёнушка". Там гаворыцца: „Точат мечи булатные" (Іванушку рэзаць). I гэтакая стылістыка адпавядае зместу, адпавядае светапогляду таго асяроддзя і таго часу, у якім была створана гэтая казка. Гэта ўзор злітнасці формы са зместам.

Але што было б, каб мы механічна запазычылі гэтую форму і перанеслі яе на змест нашае савецкае пралетарскае літаратуры? Напрыклад так, форму фразы — „Точат мечи булатные" — перанеслі ў фразу з іншым зместам: „ужываюць угнаенні суперфасфатныя" або — „камбайны звышмагутныя — ой, наша база індустрыяльная".

Мы бачым, як некрытычнае засвойванне, механічнае перанясенне формы ў чужы ёй змест гучыць больш чым смешна. I гэта павінны ведаць маладыя аўтары і засвойваць спадчыну крытычна. (Гэта таксама трэба памятаць і некаторым нашым немаладым пісьменнікам, у якіх мала­дыя аўтары вучацца...) ».

Пры некалькіх неаднародных азначэннях, выражаных якаснымі і адноснымі прыметнікамі, бліжэй да назоўніка ставіцца адносны прыметнік, які выражае больш істотную і пастаянную прымету: новыя гумавыя боты, маленькая драўляная шуфлядка.

Недапасаванае азначэнне ў беларускай мове сустракаецца рэдка, звычайна яно стаіць пасля азначаемага слова: Калектыў пана Тарбецкага (К-с); Роля дырэктара яму спадабалася.

Пры няправільным парадку слоў дапаўненне можа ўспрымацца як недапасаванае азначэнне, што скажае сэнс выказвання: Галоўную ролю ў п'есе Машы выканала артыстка Давідовіч.

3. Назоўнік-дапаўненне пры прамым парадку слоў стаіць пасля слова, якое ім кіруе: На нашым прадпрыемстве разгарнулася барацьба за рэжым эканоміі. Інверсія кіруемага слова выдзяляе, падкрэслівае яго: Р а д з і м е слуЖыць солдат; Дачку маці выпраўляла. Або: Я рабочы. Я люблю лес... Лес люблю (Пташн.).

4. Акалічнасці часу і месца звычайна стаяць перад словам, ад якога залежаць. Часта імі пачынаецца сказ: Учора ў нашай школе адбылася сустрэча з перадавікамі вытворчасці горада. Постпазіцыя акалічнасці часу і месца садзейнічае іх сэнсаваму выдзяленню: Ён прыехаў з камандзіроўкі ўчора; Інжынер прыехаў у вёску.

Акалічнасць спосабу дзеяння звычайна стаіць перад дзеясловам, да якога адносіцца: Ён выразна паглядзеў на таварыша. Калі акалічнасць спосабу дзеяння стаіць пасля дзеяслова-выказніка, то яна мацней падкрэсліваецца: А навальніца насоўвалася павольна, ды станоўка і на-стырна. Аголеныя дрэвы шумелі глуха, надрыўна (К-с).

Акалічнасці прычыны і мэты менш выдзяляюцца ў прэпазітыўным становішчы, параўн.: Ад злосці ён не мог вымавіць і слі'ва і Ён не мог вымавіць і слова ад злосці; Для дасягнення пастаўленай мэты трэба прыкласці шмат намаганняў і Трэба прыкласці шмат намаганняў для да­сягнення пастаўленай мэты.

Такім чынам, дакладнасць і яснасць маўлення ў значнай меры залежаць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе. Між тым гэтаму нярэдка ўдзяляюць мала ўвагі, што прыводзіць да стылістычных і лагічных памылак. Трэба заўсёды сачыць за тым, каб слова, якое залежыць ад іншага, стаяла ў сказе побач з ім або як мага бліжэй. Калі ў сказе паміж кампанентамі аднаго словазлучэння стаіць многа слоў іншых словазлучэнняў, то выказаная думка можа аказацца незразумелай, напрыклад: Рашэнні, у сувязі з вынікамі праверкі брыгады намі прынятыя і огульным сходам зацверджаныя, з боку адміністрацыі ніякіх істотных заўваг не мелі. У гэтым сказе паміж дзей-нікам і выказнікам змешчана 16 слоў. Як не прыгадаць тут выказванне М. В. Ламаносава: «Тое, што любім у стылі лацінскім, французскім або нямецкім, смеху варта бывае часам у рускім!»

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 297; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.423 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь