Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ СТЫЛІСТЫКА



Сістэма стыляў літаратурнай мовы

135. Паняцце функцыянальнага стылю. У кожнай нацыянальнай мове на працягу яе развіцця афармляюцца і замацоўваюцца грамадска ўсвядомленыя нормы ўжывання сінанімічных сродкаў мовы з улікам абставін, мэт і зместу выказвання. Гэтыя нормы і з'яўляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляў мовы.

Сукупнасць стылістычна аднародных моўных сродкаў складае стылістычную сістэму мовы. Нормы выкарыстання гэтых сродкаў абапіраюцца на знешнія, экстралінгвістычныя фактары. Такімі фактарамі з'яўляюцца: 1) змест маўлення; 2) форма зносін (вусная ці пісьмовая, дыяла-гічная ці маналагічная); 3) мэты і задачы выказвання; 4) сацыяльная сфера зносін; 5) умовы і акалічнасці зносін, якія ўключаюць у сябе сацыяльныя і індывідуальныя асаблівасці слухачоў або чытачоў, іх узаемаадносіны з вытворцам маўлення і г. д. Усе гэтыя фактары ў стылістыцы прынята называць камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі, а стылі — функцыянальнымі стылямі мовы.

Такім чынам, функцыянальны стыль мовы — гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстыч-най і г. д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэ­тай сферы.

Гаворачы аб сістэмнасці стыляў мовы, трэба адзначыць, што гэтая сісгэмнасць зусім не азначае адасобленасці, замкнёнасці стыляў. Наадварот, розныя функцыянальныя стылі знаходзяцца ў жывых узаемаадносім;іх, яны ўзаемадзейнічаюць і ўзаемапранікаюць. Нельга уййіць, напрыклад, што пэўныя лексічныя, граматычныя і фанетычныя сродкі могуць належаць толькі да аднаго стылю. Нават самыя спецыфічныя для якога-небудзь стылю моўныя сродкі могуць ужывацца ў іншых стылях, праўда, пры гэтым, як правіла, змяняецца іх функцыянальная роля. Так, напрыклад, навуковыя тэрміны і прафесіяналізмы могуць быць выкарыстаны і ў мастацкім стылі, але тут яны выконваюць ужо не толькі і не столькі камунікатыўную, як у спецыяльнай літаратуры, але і эстэтычную функцыю.

136. Стылі маўлення і формы маўлення. Аб змесце паняцця «функцыянальны стыль», аб прынцыпах класіфікацыі і колькасці стыляў, аб месцы літаратурна-мастацкага стылю («мовы мастацкай літаратуры») у сістэме стыляў літаратурнай мовы выказваюцца розныя думкі. Спрэчным з'яўляецца і пытанне аб суадноснасці стыляў мовы і маўлення з формамі мовы і маўлення (вуснай і пісьмовай). Супастаўляючы і проціпастаўляючы вусна-размоўную і пісьмова-кніжную формы маўлення, адны даследчыкі вылучаюць пару «пісьмовае маўленне» — «размоўнае маўленне» (В. У. Вінаградаў, Н. Ю. Шведава), другія — пару «пісьмовае маўленне» — «вуснае маўленне» (Л. У. Шчэрба, Л. А. Булахоўскі, I. Р. Гальперын), трэція разглядаюць гэтае проціпастаўленне ў плане стылістыкі і вылучаюць адпаведна «пісьмовы стыль» і «вусны стыль» (А. М. Гвоздзеў, Р. А. Будагаў і інш.).

У апошні час многія даследчыкі прыводзяць слушныя доказы таго, што формы маўлення і стылі — гэта з'явы рознага парадку, якія знаходзяцца ў складанай, гістарычна зменлівай залежнасці. В. Р. Кастамараў, напры­клад, адроз'ніваючы форму маўлення ад стылю маўлення, прапануе наступную тэрміналогію: «вусная форма маўлення» і «размоўны стыль маўлення», «пісьмовая форма маўлення» і «кніжныя стылі маўлення». Інакш кажучы, вусную форму маўлення ён суадносіць з пісьмовай формай, а размоўны стыль — з кніжнымі стылямі маўлення . А. I. Чыжык-Палейка адзначае, што адмежаванне дзвюх форм маўлення (пісьмовай і вуснай) ад стыляў тлумачыцца ўмовамі зносін і сферай чалавечай дзейнасці. У першым выпадку мы маем вуснае і пісьмовае маўленне, у другім — стылі. «Вуснае і пісьмовае маўленне — старажытнейшыя формы функцыяніраванія мовы. Далейшы працэс развіцця вытворчасці і раздзялення працы выклікалі з'яўленне новых сфер грамадскага жыцця і чала­вечай дзейнасці. Пачынае развівацца навука і тэхніка, узрастае роля мастацтва, ускладняюцца грамадскія адносіны. Усё гэта знаходзіць непасрэднае адлюстраванне не толькі ў развіцці граматычнага ладу мовы, папаўненні лексікі, але таксама і ў тым, што ў мове атрымалі канчатковае афармленне функцыянальныя стылі».

137. Прынцыпы вылучэння стыляў. У розныя часы ў аснову вылучэння стыляў клаліся розныя прынцыпы. Назавём найбольш распаўсюджаныя.

С а ц ы я л ь н ы п р ы н ц ы п. Згодна з гэтым прынцыпам стылі размяжоўваліся па тым, хто з'яўляецца іх носьбітам. Вылучаліся, напрыклад, так званыя сацыяльна-маўленчыя стылі ў агульнанародным размоўна-быта-вым маўленні. Так, мова простых сялян прызнавалася самастойным стылем і процістаўлялася мове паноў як асобнаму стылю. Прафесіянальныя жаргоны лічыліся таксама адным з сацыяльна-маўленчых стыляў. Часам нават тэрытарыяльныя дыялекты ўзводзіліся ў ранг стыляў пад назвай «стылі вёскі» (у адрозненне ад «стылю горада»). Зразумела, што сацыяльны прынцып вылучэння стыляў не мае пад сабой навуковага грунту. На яго аснове вылучаліся такія з'явы (дыялекты, жаргоны і г. д.), якія выходзяць за межы літаратурнай мовы і адносяцца да нацыянальнай мовы наогул. Што датычыцца стылю, то гэта з'ява толькі літаратурнай мовы.

Ж а н р а в ы прынцып. Стылі маўлення вылучаліся па разнавіднасцях літаратуры, пісьмовага маўлення наогул. Гэты прынцып быў прыняты ў эпоху класіцызму, калі ўмоўнасці ў абмалёўцы, трактоўцы вобразаў і сітуа-цый распаўсюджваліся і на мову. Развіццё рэалістычнай літаратуры з шырынёй тэматыкі і шматпланавасцю стала патрабаваць сумяшчэння ў адным жанры (рамане, аповесці, драме) розных планаў маўлення, паколькі мова персанажаў індывідуалізавалася. Таму ўжо на пачатку XIX ст. жанравы прынцып вылучэння стыляў перастаў ужывацца.

Цяпер большасць даследчыкаў прызнае вылучэнне стыляў мовы па жанраваму прынцыпу немэтазгодным, хаця, безумоўна, кожны літаратурны жанр, род або від твора мае свае моўныя асаблівасці. Але тэта праблема літаратуразнаўчая, а не лінгвістычная.

Эмацыянальна-экспрэсіўны прынцып. У яго аснову пакладзена адрозненне стыляў па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Гэта самы даўні і досыць распаўсюджаны прынцып вылучэння стыляў. Як вядома, думка аб трох стылях маўлення — высокім, сярэднім і нізкім — выказана была яшчэ ў антычных «Рыторыках». У савецкім мовазнаўстве эмацыянальна-экспрэсіўныя стылі вылучаюць А. М. Гвоздзеў, А. I. Яфімаў, В. Д. Левін і іншыя вучоныя. Аднак большасць усё ж выказваецца супраць вылучэння стыляў па эмацыянальна-экспрэсіўных прыметах. Як адзначаў В. У. Вінаградаў, «ад наяўнасці той ці іншай стылістычнай афарбоўкі або танальнасці ў шэрагу слоў і выразаў да абагульняючага вываду аб існаванні экспрэсіўнага стылю або экспрэсіўнай сістэмы ў мове — дыстанцыя вялікага размеру» . Калі прыняць эмацыянальна-экспрэсіўныя якасці за асно­ву вылучэння стыляў, то іх атрымаецца вялікая колькасць, таму што адценні нашых пачуццяў, перажыванняў, ацэнак самыя разнастайныя. Не выпадкова А. М. Гвоз-дзеў вылучае нават такія стылі, як архаічна-жартаўлівы, фамільярна-пяшчотны, кніжна-неадабральны, іранічны, свежы і да т. п. Эмацыянальная афарбоўка выказвання або кантэксту магчыма ў розных стылях вуснага і пісьмовага маўлення, але яна не склалася ва ўстойлівыя сістэмы сродкаў выражэння, якімі з'яўляюцца стылі. Экспрэсіўны стыль — гэта не факт мовы, а характер маўлення, яго канкрэтных твораў. «Слова «стыль» ужываецца тут не ў значэнні 'функцыянальная разнавіднасць мовы або маўлення', а... выступае ў значэнні 'ўласцівасць', 'прымета', 'характэрная рыса'» .

Функцыянальны прынцып. Гэта найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў. Згодна з ім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыс-тання. «Пры вылучэнні такіх важнейшых грамадскіх функцый мовы, як зносіны, паведамленне і ўздзеянне,—піша В. У. Вінаградаў,— маглі б быць у агульным плане структуры мовы размежаваны такія стылі: абыходкава-бытавы (функцыя зносін); абыходкава-дзелавы, афіцыйна-дакументальны і навуковы (функцыя паведамлення); публіцыстычны і мастацка-белетрыстычны (функцыя ўздзеяння). Гэтыя стылі суадносныя. Яны част-кова проціпастаўлены, але ў значна большай меры супастаўлены» .

Такім чынам, большасць сучасных даследчыкаў прызнаюць наступныя суадносіны форм і стыляў маўлення: вуснай форме маўлення адпавядае размоўны функцыя­нальны стыль маўлення, пісьмовай форме маўлення — кніжныя функцыянальныя стылі (афіцыйна-дзелавы, на­вуковы, публіцыстычны, мастацкі).

138. Вуснае маўленне адрозніваецца ад пісьмовага матэрыяльнымі сродкамі сацыяльных зносін і характарызуецца наступнымі якасцямі.

Вуснае маўленне рэалізуецца, як правіла, ва ўмовах непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана на слыхавое і зрокавае ўспрыманне. У сувязі з гэтым вялікае значэнне набывае інтанацыя, якая звязана з тэмпам маўлен-ня, тонам, мелодыяй, тэмбрам голасу, паўзамі, лагічнымі націскамі і г. д. Гэтыя спецыфічныя якасці вуснага маўлення пры перадачы пісьмовай формай патрабуюць спецыяльных моўных і графічных сродкаў (шрыфтавое вылучэнне, двукоссе, разрадка, дадатковая слоўная характарыстыка і інш.). Характэрны прыклад з «Палескай хронікі» I. Мележа:

Чаму ж ён, таварыш Апенька, добры такі? — зноў перабіў Куд-раўца Галенчык. Перабіў строга, непрыхільна; з нейкім пагрозным, улавіў Апейка, намёкам. Тон быў такі, што Галенчык ведаў прычыну «дабраты»: «добры» — ён вымавіў моцна, насмешліва; Галенчык пы-таўся, каб падказаць прычыну другім.

— Ен добры, па-мойму, проста... ад прыроды,— сказаў Кудравец.

— Ад прыроды!.. Гледзячы што разумець пад гэтаю прыродаю! — Галенчык насмешліва, бліскуча-халоднымі вачыма павёў па зале.— Пры-ро-да розная бывае!..

Кожнай нацыянальнай мове ўласцівыя спецыфічныя асаблівасці інтанацыйнага ладу, што абумоўлена яе фанетычнай і граматычнай будовай. Так, напрыклад, тэмп, рытм і танальнасць беларускага маўлення ў параў-нанні з рускім характарызуюцца большай павольнасцю, плаўнасцю і мяккасцю. Так, у беларускай мове больш пашыраны поўнагалосныя спалучэнні: вораг, палон, серада, салодкі (параўн. адпаведныя рускія няпоўнагалосныя спалучэнні, запазычаныя са стараславянскай мовы: враг, плен, среда, сладкий). Для беларускай мовы характэрны прыстаўныя галосныя ў словах, што пачынаюцца групай зычных, першы ў якой — санорны: ільняны, ільсніцца, імхі, аржаны, аўторак. Характэрнай асаблівасцю бела­рускай мовы з'яўляецца і тое, што ў ёй змяніліся стара-жытныя канцавыя спалучэнні «губны+л»: рубель, кара-бель, журавель. Ей, як вядома, уласцівы гук ў, які пахо-дзіць з в, л і у агульнаславянскіх: праўда, галоўка, жоўты. У галіне кансанантызму можна адзначыць наяўнасць працяжнага фрыкатыўнага [у], які адпавядае рускаму выбухному [г], складаных гукаў — афрыкат дз, дж, ц, ч, падаўжэнне зычных ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, што абазначаецца на пісьме падвойнымі літарамі: збожжа, граззю, суддзя, галлё, пісанне, калоссе, жыццё, ноччу, зацішша. Беларускім дз і ц уласціва большая ступень палатальнасці (мяккасці), чым рускім д і т: дитя — дзіця, темя цемя. Усе гэтыя і іншыя фанетычныя асаблівасці надаюць бе-ларускаму вуснаму маўленню спецыфічныя танальнасць і каларыт, апаэтызаваныя як адметная нацыянальная рыса шмат у якіх паэтычных радках, напрыклад у паэзіі П. Панчанкі:

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

I ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае «дзе» і густое «чаго».

У вусным маўленні лепшаму ўзаемаразуменню дапамагаюць розныя нямоўныя элементы: жэсты, міміка, разнастайныя рухі, сама асоба субяседніка; часам маюць значэнне нават агульнасць жыццёвага вопыту і інтарэсаў субяседнікаў, абставіны, у якіх адбываецца размова. Усё гэта зніжае ў дадзеным выпадку ролю слова як носьбіта значэння, прынамсі, робіць непатрэбнай поўную мабілізацыю слоўнага матэрыялу. Асабліва ярка праяўляецца гэта ў бытавым або прафесіянальным маўленні. Супярэчнасці паміж словам і прадметам думкі тут быць не можа, што тлумачыцца наяўнасцю пэўных абставін або блізкасцю ўнутранай мовы людзей, якім уласцівы ў дадзены момант аднолькавыя перажыванні. Вось чаму для перадачы пэўнай думкі дастаткова бывае аднаго слова. Напрыклад, маці гаворыць сыну, які збіраецца ў школу: «Партфель!» Адным словам абазначана ўсё тое, што папярэднічала выказванню, і тое, што павінна адбыц-ца пасля. Сэнс яго такі: «Ці ўзяў ты партфель? Калі не ўзяў, то вазьмі». Як бачым, сэнс слова тут вельмі шырокі, але тлумачыць яго ў дадзенай сітуацыі няма ніякай патрэбы. Прыклады з мастацкай прозы:

Яшчэ здалёк пачула [Ганна] шорганне крокаў. Хтосьці ішоў да прыгумення. Ен ці не ён? Калі пройдзе па сцежцы, значыцца не Васіль, зверне сюды — ён. Насцярожана чакала. Чалавек звярнуў да яе, наблізіўся; стала відна ў змроку цёмная постаць.

— Ты?! — прашаптала яна.

— Я.

— Запазніўся.

— Прыехаў позно...

Стаялі, маўчалі, але самі поўніліся пачуццём, чаканнем (I. М.).

Пасля гавораць мужчыны, як крычаць за што на Верку: «Маску! Закісь!..» «Даю».

«Ед... Зажым». «Даю».

«Пульс? Спакойна. Нічога страшнага». «Камфару» (Пташн.).

У сувязі з тым, што вуснае маўленне адбываецца пераважна як гаворка дзвюх або некалькіх асоб, яно надзвычай эмацыянальнае, экспрэсіўнае. У ім часта ўжываюцца афектыўныя элементы мовы: эмацыянальная лексіка, фра-зеалагізмы, эліптычныя канструкцыі; апавяданне вядзецца ад першай асобы.

Усім жанрам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці. Гэта асабліва ярка праяўляецца ў размоўным стылі, дзе пашыраны эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі зніжанага плана (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і г. д.):

Сартуй, сартуй...— Акцызнік цэдзіць праз зубы, не гледзячы на Юрку.— Старайся дагадзіць с…нан інтэлігенцыі...— Пасля ён доўга маўчыць, нават не абсякае больш сучкоў на сваім кійку. Тады па-варочваецца і спадылба глядзіць на Юрку.—...Ідзі сюды. Гляджу я на цябе ўсе гэтыя дні... Слухай, кінь на мінуту свой тапор. Рукі — яны не жалеза. А ты яшчэ смаркач. Я мужчына, і то... Курыць табе трэба вучыцца. Тады і адпачываць прывыкнеш... Працавіты ты хлапец рас-цеш. Хваа-алю... Ну-ну... Ідзі бліжэй, садзіся... (Пташн.)

Непасрэднасць вуснага маўлення абумоўліваецца тым, што яно адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не абдумваецца, а ствараецца як быццам «на хаду», экспромтам. Гэтым тлумачацца шматлікія адхіленні ў ім ад літаратурных норм ужывання слоў і граматычных кан-струкцый: прастамоўных і дыялектных слоў і выразаў, жарганізмаў; у сінтаксічных канструкцыях магчымы рознага плана кантамінацыі. Яркія ўзоры падобнага маўлення дае дакументальная аповесць А. Адамовіча, Я- Брыля і У. Калесніка «Я — з вогненнай вёскі», аўтары якой дакладна ўзнаўляюць у пісьмовай форме запісаныя на магнітафон успаміны сялян аб зверствах гітлераўскіх захопнікаў:

...А далей думаю: пайду я ў Рудню. Hi немцаў, нікога няма. Ужо ўсе паехалі адсюль, з Акцябра,— запалілі і паехалі. Іду я туды цераз поле, уся мокрая, хустка мая асталася ў клубе, асталіся галошы мае з валенкаў у клубе, а гэта свае работы валенцы, ды яны ў вадзе, расцяг-ліся... 3 мяне пара ідзе ўжо, такая пара ідзе з мяне, усё роўна як з-пад воўны, як дым. Дык я думаю, мо я гару дзе, мо дзе упала на мяне гэта, галуза гэтая, з клуба. Я і так, і кругом сябе — не, анічога нямашака!.. Толькі я прыйшла, пад нейкі падышла сарайчык, І там маленькая хатка з краю. I стаю. Чую — крык... Такі крык там, што, божа мілы, які крык! I яны ўжо з таго канца ўзялі, і адтуль, і гоняць ужо гэтых людзей пад саўхоз. Гоняць ужо гэтых людзей, бабаў усіх...

Вуснае маўленне — гэта пераважна дыялагічнае маўленне, прычым найбольш распаўсюджанай формай дыялога з'яўляецца пытальна-адказная форма з няпоўнымі сказамі тыпу: «Ты куды?» — «У кіно».— «Што гля-дзець?» — «Гамлета».«3 кім?» «3 братам». Праўда, падзел на вуснае і пісьмовае маўленне не супадае цалкам з падзелам на маўленне дыялагічнае і маналагічнае: некаторыя віды вуснага маўлення ажыццяўляюцца ў фор­ме маналога, напрыклад даклад, лекцыя, афіцыйнае прывітанне, выступление на сходзе.

139. Размоўны стыль. Вуснае маўленне — гэта з'ява шырэйшая за размоўны стыль. У вуснае маўленне цалкам уваходзіць размоўны (размоўна-бытавы) стыль, таму некаторыя аўтары часта атаясамліваюць катэгорыі вус­нага маўлення і размоўнага стылю. Але, як ужо адзначалася, у форме вуснага маўлення выступаюць і некато­рыя жанры іншых стыляў. Так, напрыклад, лекцыя, да­клад — гэта жанры навуковага стылю, а выступление на мітынгу — жанр публіцыстычнага стылю, але абодва яны адносяцца да вуснага маўлення.

Паколькі размоўны стыль часцей функцыяніруе ў вуснай форме, многія асаблівасці гэтага стылю тлумачацца менавіта спецыфікай жывога, вуснага маўлення. Таму ўсё, што было вышэй сказана пра асаблівасці вуснага маўлення, цалкам адносіцца і да размоўнага стылю.

У сувязі з тым, што размоўны стыль абслугоўвае вузкае кола ўдзельнікаў зносін, ён характарызуецца спецыфічнай лексікай і своеасаблівым сінтаксічным ладам. Тут шырока ўжываюцца словы прастамоўныя, дыялектныя, нават жаргонныя і лаянкавыя. У размоўным стылі, напрыклад, можна сустрэць словы абрымдаць, вобмаль, віжаваць, гадаванец, глюга, дамоўка, жытка; агульнаўжывальнымі для выражэння гэтых жа паняццяў з'яў-ляюцца словы апэцкаць, мала, сачыць, выхаванец, дзюба, труна, жыццё. Праўда, лексічнае адрозненне размоўнага стылю беларускай мовы ад кніжных стыляў праяўляецца не так ярка, як у рускай мове (гл. § 3). Найбольш адрозныя гэтыя стылі ў сінтаксічных адносінах. Размоўнаму стылю ўласцівы, як правіла, простыя, няпоўныя, эліптычныя сказы; са складаных сказаў тут ужываюцца скла-даназлучаныя, бяззлучнікавыя, без адасобленых зваротаў і шматступеннай залежнасці; рэдка выкарыстоўваюцца дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя словазлучэнні. Усё гэта надае размоўнаму стылю непасрэднасць, эмацыяналь-насць і экспрэсіўнасць.

Шырока распаўсюджаны ў размоўным стылі так званыя далучальныя і парцэляваныя канструкцыі (гл. § 99), якія актыўна пранікаюць і ў пісьмовае маўленне — у мову прэсы і мастацкай літаратуры. Сутнасць парцэляцыі за-ключаецца ў тым, што да асноўнага сказа дадаюцца новыя сказы або асобныя члены сказа, што стварае ўражанне паступовага, нарастаючага развіцця думкі, уражанне непасрэднасці маўлення, калі фраза складваецца як бы «на хаду», без папярэдняга абдумвання: «Чакайце, а як жа ключи? — папытаецца чытач.— Вы ж шукалі ключы. Ад Сезама...» Шукала. I паку ль не знайшла. Але я буду шукаць іх. Усё жыццё (В. П.); Яны павінны быць таварышамі не па пасадзе. Па даручанай ім высокой місіі выхоўваць (з газеты); Пасля абеду прыйшлі госці. Нечаканыя. Незапрошаныя (Шам.); / я вось не магу заснуць. Ад чорных сцежак (Б.).

Выкарыстоўваюцца ў размоўным стылі так званыя сегментаваныя канструкцыі з лагічным і эмацыянальна-экспрэсіўным падкрэсліваннем (актуалізаваннем) членаў сказа, са спецыфічным інтанаваннем. 3 пункту гледжання традыцыйнага сінтаксісу сегментаваныя канструкцыі нельга аднесці да якой-небудзь адной разнавіднасці сказаў — простых ці складаных. Характэрная для струк­туры такіх канструкцый сярэдзінная паўза (ёй на пісьме можа адпавядаць коска, працяжнік, двукроп'е, шмат-кроп'е, кропка, клічнік або пытальнік) можа знаходзіцца і ў сярэдзіне групы сказаў, якія аб'яднаны ў складанае сінтаксічнае цэлае, і ў сярэдзіне аднаго сказа, апошнія члены якога з'яўляюцца далучальнымі.

Найбольш распаўсюджаныя наступныя тыпы сегментаваных канструкцый:

1) з даданай часткай, якая папярэднічае галоўнаму сказу (прэпазіцыя): Сідар падумаў: «Што барада ў мяне рыжая, дык гэта праўда» (К. Ч.); Што ваўкі душылі авечкі — пра гэта ведалі яшчэ ўначы (К- Ч.); Калі пісаў дысертацыю — было. У рабоце — не (Шам.);

2) з прэпазіцыйным назоўнікам у назоўным склоне, які ў другой частцы канструкцыі замяняецца займеннікам або займенным прыслоўем: Пластмасы. Яны пераможна крочаць у прамысловасці (з газеты); Культурны чалавек — што гэта означав? (з газеты); Камсамольскі бюджэт. Які ён? (з газеты);

3) канструкцыі, у якіх частка з займеннікам стаіць перад часткай з назоўнікам: Яков яно — шчасце? (з га­зеты) .

Прыведзеныя прыклады сведчаць аб тым, што ў размоўным стылі назіраецца тэндэнцыя да пашырэння апрошчаных, сціслых сінтаксічных канструкцый, здольных у лаканічнай форме перадаваць даволі аб'ёмістую ін-фармацыю І разам з тым выражаць пэўныя адносіны асобы да рэчаіснасці.

Роля размоўнага стылю для развіцця літаратурнай мовы вельмі вялікая. Пранікненне элементаў размоўнага стылю ў кніжныя стылі — гэта адзін з асноўных, агульных працэсаў развіцця літаратурнай мовы. «Можна сказаць,— пісаў Л. У. Шчэрба,— што ўсе змены, якія потым выяўляюцца ў літаратурнай мове, куюцца і збіраюцца ў кузні размоўнага маўлення» . Гэта асабліва характэрна для беларускай літаратурнай мовы, якая ўзнікла на аснове жывога народнага маўлення і ўвесь час папаўняе свае скарбніцы з гэтых невычэрпных крыніц.

140. Пісьмовае маўленне разлічана на зрокавае ўспрыманне, на шырокае кола чытачоў.

А. М. Пяшкоўскі адзначаў, што «цяжкасць моўных зносін расце прама прапарцыянальна ліку ўдзельнікаў зносін, і там, дзе адзін з бакоў, які ўдзельнічае ў зносінах, з'яўляецца няпэўным мноствам, гэта цяжкасць да-сягае максімуму» ". Гэта акалічнасць і вызначае істотнае адрозненне пісьмовага маўлення ад вуснага. А. М. Пяшкоўскі называе такія галоўныя асаблівасці пісьмовага маўлення: 1) адсутнасць агульнай для ўдзельнікаў зносін жыццёвай абстаноўкі і агульнага жыццёвага вопыту, што на 9/ю палягчае ўзаемаразуменне ў размоўным маўленні; 2) адсутнасць дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі (апошняя маецца і тут, але ў зусім іншым, схематычна-стандартызаваным, збедненым выглядзе); 3) максімальна ўзбагачаны слоўнік, і пры гэтым пераважна за кошт адцягненых паняццяў; 4) максімальна ўскладнены сінтаксіс.

Сапраўды, у пісьмовым маўленні шырока ўжываецца лексіка абстрактная, спецыяльная, тэрміналагічная. Не ўласцівы яму эмацыянальна-экспрэсіўныя адзінкі — прыказкі, прымаўкі, словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, дзеясловы, утвораныя пры дапамозе падвойных прыставак (тыпу папахаджваць) і інш. Больш пашыраны ў пісьмовым маўленні, чым у вусным, некаторыя граматычныя формы слоў, напрыклад дзеепрыслоўі, аналітычная форма вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў са словам больш (параўн.: вышэйшы — больш высокі).

Сказы ў пісьмовым маўленні больш развітыя, самастойныя па сэнсу і граматычна. Думка, якая на пісьме выражана адным сказам, у вусным маўленні, як правіла, перадаецца некалькімі. Напрыклад, сказ Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас, але ў той меры, у якой ішоў час, усе больш звыкласць, як светлы ратунак, прыходзіла да нас, I , тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, сталася так, што дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта, дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць, а пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку, кармілі семі працай сваіх рук, ведалі, дзе, што і як сеяць, умелі зрабіць новы паднарад і драбіны і давалі слушныя заўвагі кавалю, калі той не так, як трэба, нацягваў шыну на кола (К. Ч.) для вуснага маўлення быў бы ненатуральны, яго змест быў бы перададзены некалькі інакш, напрыклад: Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас. Але ішоў час, i мы звыкліся. Сталася так, што дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта. Дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць. Пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку, кармілі сем'і працай сваіх рук. Яны ведалі, дзе, што і як сеяць, умелі зрабіць новы паднарад і драбіны. Давалі слушныя заўвагі кавалю, калі той не так, як трэба, нацягваў шыну на кола.

Пісьмовае маўленне — гэта пераважна маналагічнае маўленне. Маналог склаўся ва ўмовах пісьмовага маўлення і мае свае асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад дыялога: выражае больш складаны і глыбокі змест, які не можа ўвайсці цалкам у рэплікі дыялога. Маналог — гэта кампазіцыйна закончанае цэлае. Любы жанр пісьмовага маўлення — артыкул, нарыс, апавяданне, даклад, лекцыя — гэта па сутнасці маналог. Сюды можна аднесці і драматычны маналог як своеасаблівую разнавіднасць рэплікі. Маналог у вусным маўленні — з'ява другасная, якая аб'яднала ў сабе традыцыйныя суадносіны паміж вусным, дыялагічным маўленнем і пісьмовым, маналагічным.

Пісьмовае маўленне звернута пераважна, за выключэннем хіба эпісталярных яго жанраў, да масавага чытача, да любой аўдыторыі. Таму тут шырока распаўсюджана так званае аўтарскае апавяданне (аўтарскае маўлен-не) з поўнай адсутнасцю асобы пішучага, без зваротаў да чытача: увага цалкам сканцэнтравана на змесце пведамлення.

Толькі жанрам пісьмовага маўлення ўласціва ўрачыстая, патэтычная эмацыянальная афарбоўка выказвання (указ, зварот, загад):

Нацыя, як і кожны грамадскі арганізм або пэўная гістарычная су-польнасць, падпарадкавана чалавечым законам супольнага існавання. Мусіць, найпершы з іх, ён жа і самы бясспрэчны, у тым, каб жыць сваёй сям'ёй, на сваёй, Богам данай зямлі. Парушэнне гэтага імператыву непазбежна цягне за сабой безліч гістарычных калізій, невырашальных канфліктных сітуацый. Усё тое мы бачым як на знакамітых уроках сусветнай гісторыі, так і на красамоўных прыкладах сучаснасці. (В. Б.)

А таксама падкрэслена халоднае выказванне (заява, дыпламатычная нота):

У аснове гэтай сістэмы — эканамічнае пагадненне, якое дазваляе зберагчы адзіную эканамічную і дэмакратычную прастору, стымуляваць пошук палітычных рашэнняў, якія дазваляюць гарантаваць асноўныя правы і свабоды чалавека і закласці асновы калектыўнай бяспекі (з заявы Руху за дэмакратычныя рэформы).

Пісьмовай форме маўлення адпавядаюць наступныя кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі.

Перш чым прыступіць да падрабязнага разгляду кожнага са стыл^ў, неабходна сказаць наступнае. Трэба мець на ўвазе, што сістэма моўных сродкаў усіх стыляў беларускай літаратурнай мовы, але асабліва афіцыйна-дзелавога і навуковага, яшчэ знаходзіцца ў працэсе свайго станаўлення. Так склалася гістарычна, што працяглы час нацыянальныя мовы ўскраін Расійскай імперыі знаходзіліся ў заняпадзе. Пасля значнага перарыву ў функ-цыяніраванні беларускай літаратурай мовы ў апошні час распачата вывучэнне лінгвістычнай нацыянальнай спадчыны, яе месца ў сучаснай мове, а таксама аналіз сучаснага стану моўных сродкаў з мэтай фарміравання моў-най сістэмы, здатнай эфектыўна абслугоўваць усе сферы зносін. Па гэтых прычынах на ўсіх узроўнях мовы адзначаецца пашыраная варыянтнасць.

141. Афіцыйна-дзелавы стыль. Да афіцыйна-дзелавога стылю ў першую чаргу адносіцца мова афіцыйных дакументаў — законаў, статутаў, урадавых пастаноў, указаў, паведамленняў урадавых органаў, рэзалюцый, загадаў, міжнародных дагавораў, пагадненняў, юрыдычных дакументаў і інш. Афіцыйна-дзелавы стыль належыць да кніжных стыляў і функцыяніруе пераважна ў форме пісьмовага маўлення. Што датычыцца вуснай яго разна-віднасці, то яна набліжаецца да размоўнага стылю (яго абыходкава-дзелавога варыянта) і мае некаторыя асаблівасці.

Моўныя асаблівасці афіцыйна-дзелавога стылю абумоўлены спецыфікай тых сфер грамадскага жыцця, якія ён абслугоўвае.

Афіцыйна-дзелавы стыль выкарыстоўваецца ў строга афіцыйных, надзвычай важных сферах чалавечых зносін, таму тут асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак. Галоўнае ў мове афіцыйных дакументаў — паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб'ектыўнасць ацэнак, дакладнасць у фармулёўцы рашэнняў той ці іншай праблемы. Мове службовых дакументаў і дзелавой перапіскі не ўласціва эмацыянальна афарбаваная лексіка, назоўнікі і прыметнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, выклічнікі, экспрэсіўная фразеалогія і г. д.

Афіцыйна-дзелавы стыль складваецца перш за ўсё на лагічнай, інтэлектуальнай аснове. У ім шырока выкарыстоўваецца абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная (у тым ліку і грамадска-публіцыстычная) лексіка. Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні. Назвы людзей даюцца часцей па іх спецыяльнасці або пасадзе: майстар фармавальнага цэху, кліент, пацыент, аўтар, наведвальнік, грамадзянін, пакупнік, слухач, глядач, чытач і г. д. Распаўсюджаны дзеяслоўныя назоўнікі на -нне, -ццё, з прэфіксам не(ня) і інш: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд.

У сувязі з тым, што афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца адсутнасцю экспрэсіўных моўных сродкаў, у ім рэдка сустракаецца выклад ад першай асобы, зварот да другой асобы. Таму адсутнічаюць формы першай і другой асобы займеннікаў і дзеясловаў. Пануюць безасабовыя канструкцыі.

Афіцыйна-дзелавы стыль мае спецыфічныя асаблівасці ў галіне сінтаксісу. У сувязі з тым, што тут патрабуецца асаблівая лагічнасць, паслядоўнасць і дакладнасць развіцця думкі, шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, па лініі, пры дапамозе, шляхам, дзякуючы, згодна з, у свят-ле). Наогул у афіцыйна-дзелавым стылі з-за яго тэматычнай абмежаванасці ўжываюцца звычайна ўстойлівыя сродкі моўнага выражэння і спецыфічныя кампазіцыйныя прыёмы будовы маўлення.

Характэрны ўзор афіцыйна-дзелавога маўлення:

У Кракаве завяршыўся Міжнародны сімпозіум па культурней спадчыне дзяржаў — членаў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ). У якасці назіральнікаў былі прадстаўлены ЮНЕСКА, Савет Еўропы. У сімпозіуме прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Расіі, Украіны, Узбекістана і Беларусі. Прыняты дакумент аб недатыкальнасці культурнай спадчыны, якая належыць адной краіне, але знаходзіцца на тэрыторыі іншай (з газеты).

Або:

За апошнія гады ў рэспубліцы праведзена пэўная работа па спе-цыялізацыі і канцэнтрацыі мэблевай вытворчасці, аснашчэнню мэблевых прадпрыемстваў сучаснымі дрэваапрацоўчымі станкамі і абсталяваннем і ўкараненню прагрэсіўных тэхналагічных працэсаў выпуску мэблі.

Для стылю заканадаўчых дакументаў характэрны ўскладненыя кампазіцыйныя канструкцыі; яны часам складаюцца з шматлікіх раздзелаў, параграфаў, пунктаў і падпунктаў.

Артыкул 5. Абарона моў

Усякія прывілеі ці абмежаванне правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя.

Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць (з Закону аб мовах у Беларусі).

 (У афіцыйна-дзелавым стылі ўсе лексічныя, граматычныя і кампазіцыйныя асаблівасці маўлення склаліся аб'ектыўна, па традыцыі і з'яўляюцца натуральнымі менавіта для гэтага стылю маўлення. Ведаць і паважаць нормы гэтага стылю неабходна так, як і наогул нормы літаратурнай мовы. Нельга пагадзіцца з тымі, хто схільны лічыць афіцыйна-дзелавы стыль, мову канцылярскіх дакументаў нейкім пудзілам, хто разглядае тэты стыль як парушэнне норм літаратурнай мовы, як «гвалт над роднаю моваю» і заклікае ўзняць яго да вышынь паэзіі. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных і вобразных сродкаў мовы ў афіцыйна-дзелавым стылі такая ж недарэчнасць, як выкарыстанне сродкаў гэтага стылю ў ІНШЫХ стылях, асабліва ў размоўна-бытавым, мастацкім і публіцыстычным. Канцылярызмы і іншыя асаблівасці дзелавога стылю ў іншых стылях могуць ужывацца толькі са спецыяльнай эстэтычнай мэта. Па розных прычынах гэтае патрабаванне выконваецца не заўсёды. Неразвітасць моўнай культуры, з аднаго боку, а з другога — імкненне паказаць сябе пры выказванні значнай асобай прыводзіць да неапраўданага пашырэння сродкаў афіцыйна-дзелавога стылю, напрыклад, надае ненатуральнасць, афіцыйную напышлівасць размоўна-бытавому маўленню: Добрае мы арганізавалі мерапрыемства — расклалі вогнішча, пелі песні, танцавалі. Баюся, каб не арганізавалі пажару ў лесе. Тады ўвесь лясны масіў паляціць у трубу. Такія прыклады — сведчанне нізкай моўнай культуры аўтара. Няўдала складзеныя, непісьменныя дзелавыя паперы таксама пакідаюць дрэннае ўражанне. Людзі, якія не маюць навыкаў дзелавога маўлення, імкнучыся абавязкова захаваць афіцыйна-дзелавы стыль, часта парушаюць нормы гэтага стылю. У якасці прыкладу нагадаем каларытную «заяву» кааператара Сафрона Дзядзюлі з апавядання К.Чорнага «Макаравых Волька»:

...Гэтая гора-ўрач дэталёва нават не азнаёмілася з хваробай... I ні разу не зайшла праверыць змагаючагася з захворваннем арганізма... I яшчэ трэба дадаць, што гэтая асоба рэлігійная, што не можа быць у адпаведнасці са званием савецкага ўрача, як то: гэтая асоба, нягле-дзячы, што ў свой час выключалася з рабфака як дачка кулака і спе­кулянта цялятамі, павінна была ізулеч для сябе ўрокі, якіх не ізулекла, паколькі гаварыла чалавеку, у якога спынілася, што ёй прыемна было пабываць на могільніку каля трухлявай царкоўнай сцяны. Гэта яна матывавала тым, што на яе ўсплывалі ўспаміны маленства, калі яна каля гэтай сцяны гуляла ў малыя гады з дзецьмі. Але тут падаплёка ўпаўне ачавідна...

142. Навуковы стыль. Наш час характарызуецца бур­ным развіццём навукі і тэхнікі, павышэннем іх ролі ў жыцці грамадства. Таму авалоданне навуковым стылем набывае цяпер асаблівую актуальнасць.

Навуковы стыль — паняцце даволі шырокае. Ен выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб'ядноўваючы неаднародныя па форме віды літаратуры, разнастайныя па зместу і прызначэнню.

«Стыль навуковага выкладу,— піша Р. А. Будагаў,— катэгорыя строга гістарычная. У розных краінах ён ствараўся ў розны час. Перадумовы для яго афармлення і далейшага развіцця вызначаліся: 1) агульным станам навукі і навуковых выданняў у гэтай краіне, 2) ступенню развіцця літаратурна апрацаванай мовы, 3) вялікімі майстрамі — пісьменнікамі і вучонымі, якія звярталіся да роднай мовы у сваіх навуковых, гістарычных і крытычных творах» .

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з'яўляюцца абстрактнасць, лагічнасць, аб'ектыўнасць Тдакладнасць выкладу. Гэтым ён адрозніваецца ад мастацкага стылю, характэрная адзнака якога — мастацка-вобразная канкрэтызацыя.

Функцыя навуковага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе лагічнага яго засваення, г. зн. ператварэння вынікаў пазнання ў лагічныя (сэнсавыя) катэгорыі, якія называюцца паняццямі. Паняцце — абагульненае адлю-страванне ў нашай свядомасці прадметаў і з'яў навакольнага свету. Паняцце — катэгорыя абстрактна-лагічная.

Функцыя мастацкага мыслення — пазнанне свету ў выглядзе эмацыянальна-вобразнага яго засваення і творчага пераўвасаблення, г. зн. ператварэння вынікаў па­знання ў эстэтычныя катэгорыі, якія мы называем вобразамі. Вобраз — гэта пачуццёвае ўспрыманне прадметаў і з'яў, іх прымет, адносін паміж прадметамі і з'явамі і да т. п. Вобраз — катэгорыя канкрэтна-пачуццёвая.

Параўнайце, напрыклад, выкарыстанне аднаго і таго ж слова — дуб — у навуковым і мастацкім стылях. У апошнім гэта слова выражае не толькі абстрактнае паняцце, але і вобраз:

1.Дуб, род вечназялёных і лістападных дрэў і кустоў сям. букавых. Вядома каля 600 відаў, пашыраных у паўн. паўшар'і ў гарах трапічнага пояса. У СССР 20 відаў, на Беларусі 2 у прыродных умовах і 7 інтра-дукавана.

Дуб у СССР і БССР — адна з асн. лесаўтваральных парод. Драўніна моцная і гнут-кая, мае высокія фіз.-тэхн. уласцівасці і прыгожую тэкстуру. Выкарыстоўваецца ў розных галінах прамысловасці і гаспадаркі. Драўніна і кара дуба багата на дубільныя рэчывы (у кары да 12 прац., у тканіне 5 прац. танідаў). Кара ўжываецца ў медыцыне і ветэрынарыі. Жалуды ідуць на прыгатаванне сурагату і на корм жывёле (БСЭ).

 

2.Там над абрывістым бере­гам Немана стаяў стары, прысадзісты, таўсты дуб. Ад доўгіх часаў бераг падламваўся вадою, паволі асоўваўся і агаляў тоўстыя карэнні старога дуба. Сам гэты дуб крыху нахіліўся на бок, як падгуляўшы гаспадар, а аголены і працягнуты над вадою яго корань здаваўся нагою, і выходзіла здалёк так, што дуб збіраўся перабрысці Нёман. Сеўшы на гэтым корні, Базыль пазіраў, як бегалі дробныя хвалі, як звівалася ў вадзе доўгая раска; вада то ўздымала яе, то апускала, то раскідала ва ўсе бакі і гуляла ёю, як вецер дымам (К-с).

Характарызуючы ў агульных рысах моўную спецыфіку навуковага маўлення, Ш. Балі пісаў: «...тэрміны ў галіне лексікі і формула ў галіне сінтаксісу з'яўляюцца тымі ідэальнымі тыпамі моўнага выражэння, да якіх непазбежна імкнецца навуковая мова» .

Лексіка твораў навуковага стылю можа быць умоўна падзелена на некалькі груп. Наибольшую групу складаюць так званыя агульныя, або нейтральныя, словы, якія сустракаюцца ва ўсіх стылях мовы (вядома, пры рознай іх арганізацыі ў словазлучэнні і сказы). Гэтыя словы суадносяцца з паняццямі рэчываў, колькасці, прасторы, часу, ацэнкі з'яў навакольнага свету: вада, газ, вышыня, велі- чыня, рухаць, указваць і інш. Сюды, акрамя знамянальных часцін мовы, адносяцца і службовыя словы (злучнікі, пры-назоўнікі, часціцы) са звычайнымі для іх функцыямі і значэннямі. Аднак, як і ў афіцыйна-дзелавым стылі, асобныя прыназоўнікі і злучнікі (па, дзякуючы, насуперак, па лініі і г. д.) ужываюцца ў навуковым маўленні пераважна ў вузкаспецыфічным значэнні.

Другая трупа — словы агульнанавуковага ўжывання, якія не ўваходзяць у пэўную тэрміналагічную сістэму. Яны выкарыстоўваюцца ў навуковых творах розных галін ведаў: пошук, значэнне, эксперимент, узаемасувязь, аналіз і г. д.

Да трэцяй групы, найбольш спецыфічнай для навуковага маўлення, належаць тэрміны — словы і словазлучэнні, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы. Тэрміны, як правіла, адназначныя і як адзінкі мовы ўваходзяць у тую ці іншую тэрміналагічную сістэму, суадносячыся з навуковымі або прафесійнымі паняццямі, напрыклад: залатнік (тэхн.), поршань (тэхн.), аорта (мед.), шэльф (геагр.), цытрон (бат.). Пад тэрміналогіяй разумеюць сістэму тэрмінаў, якія выражаюць сукупнасць спецыфічных ведаў, што разглядаюцца ў канкрэтнай галіне навукі (медыцынская тэрміналогія, ваенная тэрміналогія, лінгвістычная тэрміналогія і інш.). Кожны тэрмін мае сэнс толькі як член пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, і ў межах гэтай сістэмы ён стылістычна ней­тральны.

Любы тэрмін у пэўнай сістэме паняццяў у процівагу звычайнаму слову (або словазлучэнню) павінен мець абмежаваны, дакладна акрэслены змест, што вызначаецца паняццем, якое тэрмін выражае. Гэты змест уласцівы тэрміну незалежна ад кантэксту. Звычайнае слова ўдакладняе сваё значэнне, набывае розныя сэнсавыя адценні ў кантэксце, у спалучэнні з іншымі словамі. Тэрмін жа павінен быць «кантэкстна нерухомы» ў сваім значэнні. Гэта, аднак, не азначае, што значэнне тэрміна павінна быць нязменным наогул. Навукова-тэхнічныя паняцці, як і ўсякія іншыя, развіваюцца, і разам з імі развіваюцца, удакладняюцца (пашыраюцца або звужваюцца) і значэнні тэрмінаў. Такая «часавая рухомасць» тэрміну з'яўляецца «неабходнай умовай правільнага выканання тэрмінам той ролі, якую ён павінен іграць у навуцы і тэхніцы» .

Некаторымі замежнымі лінгвістамі выказваецца спрэчная думка аб асаблівых, «няслоўных» уласцівасцях тэрмінаў, якія называюцца чыстымі навуковымі сімваламі, роўнымі матэматычным формулам, або «чыстымі, абсалютнымі знакамі», не маючымі ніякіх адносін да таго, што звычайна выражаецца словамі, і нязменнымі на працягу стагоддзяў.

Беларуская навуковая тэрміналогія да апошняга часу знаходзіцца на стадыі станаўлення па прычыне значнага перыяду перарыву ў развіцці нацыянальнай мовы і яе занядбання. Да ліку адносна ўпарадкаваных належыць грамадска-палітычная, сельскагаспадарчая, літаратуразнаўчая, лінгвістычная, гістарычная тэрміналогія. Менш развітая і ўпарадкаваная тэрміналогія тэхнічная, геалагічная, біялагічная, медыцынская і некаторых іншых навуковых сфер.

Як адзначаюць многія даследчыкі, беларускай навуковай тэрміналогіі дагэтуль уласціва вялікая ступень сінанімічнасці (дабаўкі — дамешкі, лішкавы — збыткоўны, назапашванне — памнажэнне і г. д.)104. Сустракаюцца таксама выпадкі словаўтваральнай варыянтнасці (пра-грамаванне — праграміраванне, фармаванне — фарміраванне, аднаўляльнік — адноўнік, пагружальнік — пагрузчык, накапіцель — накапляльнік), разыходжанняў у фанетычнай і марфалагічнай адаптацыі запазычаных тэрмінаў (ацэдоз — ацыдоз, цітраванне — цытраванне).

Аптымальнага выбару таго ці іншага варыянту можна дасягнуць толькі з улікам прадуктыўнасці словаўтваральнай мадэлі ў сістэме беларускай мовы. Так, напрыклад, даследчыкі адзначаюць перавагу тэрмінаўтваральных ва-рыянтаў з суфіксам -льнік перад варыянтамі з малапрадуктыўным суфіксам -цель для абазначэння прыстасаванняў, механізмаў, рэчываў: адбівальнік, засцерагальнік, паскаральнік, паглынальнік; у 1-м выданні РБС адзначана форма выключацель, у другім — выключальнік.

Фразеалогія навуковага маўлення таксама мае спецыфічныя асаблівасці. Яна значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. У навуковым стылі не распаўсюджаны ідыёмы, прыказкі, прымаўкі, рэдка ужы­ваюцца крылатыя словы і афарызмы. Шырока выкары-стоўваюцца тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу: каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнае права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма і інш. У параўнанні з іншымі тыпамі словазлучэнняў навуковыя тэрміналагічныя словазлучэнні не маюць сінонімаў. Так, для навуковага паняцця, што называецца словазлучэннем удзельная вага, існуе толькі дадзеная фразеалагічная адзінка. У іншых стылях, напрыклад у публіцыстычным, гэты выраз можа быць выкарыстаны ў пераносным значэнні як сінонім словазлучэння вялікае значэнне.

У сінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецыфічныя асаблівасці — лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут выкарыстоўваюцца пераважна поўныя сказы, рэдка сустракаюцца эліптычныя канструкцыі. Характэрны прыклад з навуко­вага артыкула:

У выніку аналізу паказчыкаў колькасці асноўных элементаў міне-ральнага жыўлення ў лісцях (ігліцы) дрэў гарадскіх зялёных насаджэн-няў можна зрабіць вывад, што даступнасць элементаў мінеральнага жыўлення ў гарадскіх умовах намнога ніжэй, чым у натуральных. Асноўнай прычынай гэтага з'яўляецца высокая ступень антрапагенных нагрузак у горадзе і ў першую чаргу на магістральных вуліцах горада, што адмоўна адбіваецца на такіх важных для працэсу засваяльнасці элементаў мінеральнага жыўлення ўласцівасцях глебы, як яе вільгот-насць, тэмпература, рэакцыя асяроддзя і інш. Даследаваннямі, праве-дзенымі намі ў гэты ж перыяд, устаноўлена, што вільготнасць глебы ў гарадскіх вулічных насаджэннях складае ў летнія месяцы ўсяго 5—6%, што ў тры разы ніжэй, чым у натуральных умовах, рэакцыя глебавага раствору ў асноўным слаба шчалачная і шчалачная (рН ад 6,5 да 8,5), назіраецца пераграванне верхняга 40-сантыметровага слоя глебы (да 23—24 °С), ушчыльненне глебы ў 1,8—2,0 разы вышэй, чым у натураль­ных умовах, змяшчаецца большая колькасць таксічных рэчываў (сві-нец, хлор і інш.).

Як няцяжка заўважыць, складаныя сказы ў навуковай мове сустракаюцца часцей, чым простыя, і яны вельмі разнастайныя па сваей структуры.

Сувязь паміж сказамі ў навуковай мове ажыццяўлецца часцей за ўсё пры дапамозе разнастайных злучнікаў і злучальных слоў. Гэта тлумачыцца тым, што ў злучнікавым сказе сувязь паміж яго асобнымі часткамі выражаецца больш дакладна, чым у бяззлучнікавым, параўн.: ён не з'явіўся на работу, таму што быў хворы і ён не з'явіўся на работу: быў хворы. Асабліва шырока выкарыстоўваюцца складаныя злучнікі, характэрныя наогул для кніжных стыляў мовы: дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, між тым як, пас ля таго як і г. д.

У навуковай мове сустракаецца таксама шмат слоў, па значэнню вельмі блізкіх да злучнікаў. Яны ставяцца пера­важна ў пачатку сказа для сувязі з папярэднім кантэкстам: інакш, таму і г. д. 3 гэтай жа мэтай ужываюцца роз-ныя пабочныя словы: напрыклад, такім чынам, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку і г. д.

Для навуковай мовы характэрна выкарыстанне такіх канструкцый з дзеяслоўнымі назоўнікамі, якія абазначаюць розныя абстрактныя паняцці або служаць у якасці тэрмінаў: выкрыццё антынароднай палітыкі дыктатарска-га рэжыму, стварэнне сістэмы калектыўнай бяспекі.

Часта ў навуковым маўленні назіраецца так званае расшчапленне выказніка: замест аднаго дзеяслова з канкрэтным лексічным значэннем ужываецца назоўнік таго ж кораня і дзеяслоў з аслабленым лексічным значэннем: Хірург аперыруе хворага — Хірург робіць аперацыю хво­рому; С амалёт садзіцца — Самалёт робіць пасадку.

Адзначаныя асаблівасці навуковага стылю даюць падставу некаторым вучоным сцвярджаць, што для яго наогул не характэрна экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць, што «неагульнадаступнасць», «холаднасць» з'яўляюцца яго тыповымі рысамі, што «чыстая навука не мае стылю». Але гэта не так. У творах многіх вучоных эмацыянальны «тонус» не менш адчувальны, чым сіла лагічнага мыслення. Гэта асабліва характэрна для тых твораў, у якіх навуковы аналіз вядзецца ў палемічным плане.

Многія даследчыкі слушна адзначаюць, што так званыя «недаступнасць» і «холаднасць» навуковага стылю не з'яўляюцца яго спецыфічнымі адзнакамі, часта гэта вынік недастатковага літаратурнага майстэрства тых ці іншых аўтараў. Можна спаслацца на шматлікія выступленні пісьменнікаў, журналістаў і вучоных у друку, дзе востра крытыкуецца псеўданавуковы (гелертэрскі) стыль некаторых навуковых даследаванняў, аўтары якіх злоўжываюць спецыяльнай тэрміналогіяй, маскіруючы ёю няспеласць навуковага мыслення. У апошні час многія вучоныя-моваведы з трывогай гавораць аб «модзе» на новыя тэр-міны ў галіне лінгвістычнай навукі, якія часта ўжываюцца без пільнай патрэбы. Можна, напрыклад, сказаць так: Сустракаючыся часта ў спалучэнні з дзеясловам, дапаўненне ператвараецца з неабавязковага члена дзеяслоўнага комплексу ў абавязковы. Але такая фраза здаецца некаторым аўтарам не зусім «навуковай», таму яна афармляецца наступным чынам: Фрэквенцыйнасць аб'ектыўнай дэтэрмінацыі дзеяслова садзейнічае трансфармацыі аб'екта з факультатыўнага ў аблігатарны камплемент вербальнага комплексу. Чытаючы падобнае, міжволі згаджаешся з тымі, хто абвінавачвае навуку ў тым, што яна адгароджваецца моўным бар'ерам ад людзей, што яна набывае «элітарны», «сектанцкі», «жрэчаскі» характар.

Цяперашняму чытачу навуковых твораў даводзіцца часта пераадольваць не толькі цяжкасці самога прадмета, але і «цяжкасці выкладу». Таму нельга не пагадзіцца з Р. А. Будагавым, які галоўныя патрабаванні да навуковага стылю характарызуе так: «У ідэале сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу павінна выражацца ў тым, каб пры адпаведнай агульнай падрыхтоўцы чытача і ве­дант спецыяльнай тэрміналогіі сам выклад не выклікаў бы ў яго дадатковых цяжкасцей».

Навука, як вядома, складаецца з розных галін ведаў. Гэтыя галіны ведаў адрозніваюцца паміж сабой прадметам даследавання, колам асноўных тэрмінаў і катэгорый, тэхнічнымі прыёмамі і метадамі даследавання і аргументцыі. Таму зразумела, што характар навуковага выкладу мяняецца ў залежнасці ад той спецыяльнай галіны, пра якую ідзе гаворка, а таксама ад тыпу і жанру навуковага твора. У сувязі з гэтым унутры навуковага стылю вылучаюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: уласна навуковы (акадэмічны), навукова-дзелавы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы, навукова-публіцыстычны, навукова-інфармацыйны і інш.

Кожны з падстыляў навуковага маўлення адрозніваецца некаторымі асаблівасцямі, якія, аднак, не настолькі істотныя, каб гаварыць пра мноства або групу навуковых стыляў. Так, напрыклад, ва ўласна навуковым стылі можна вылучыць мову матэматыкі, фізікі, гісторыі, медыцыны і г. д. Мова кожнай з гэтых навук адрозніваецца тэрміналогіяй, наборам лексічных і фразеалагічных сродкаў. Аднак гэтыя адрозненні не носяць стылявога харак-тару, яны адлюстроўваюць перш за ўсё асаблівасці прад­мета, зместу гэтых навук. Агульным жа для ўсіх гэтых навук з'яўляецца стыль навуковага маўлення.

Параўн., напрыклад, тэксты навуковага і навукова-папулярнага артыкула на адну і тую ж тэму:

Калійная соль утварылася ў засоленых азёрах, лагунах і залівах ва ўмовах гарачага клімату пры моцным выпарэнні. У далёкім геала-гічным мінулым, прыкладна 310—320 мільёнаў гадоў таму назад, у дэ-вонскі перыяд на велізарнай тэрыторыі паўднёва-ўсходняй часткі Бела­русь якую геолагі называюць Прыпяцкім прагібам, Існавала мора з павышанай салёнасцю вады... Тэрыторыя Прыпяцкага прагібу на працягу доўгага часу паступова апускалася, прагіналася. Утвораныя пласты солі падпалі пазней пад дзеянне розных прыродных з'яў (высокі ціск, падняцці і інш.). Гэта прывяло да таго, што пласты солі набылі форму пакатых купалоў, якія і захоўваліся да цяперашняга часу ў нетрах Беларусі. Соль у нетрах Беларусі ўтварае велізарнейшыя прамысловыя запасы і з'яўляецца каштоўнай сыравінай для народнай гаспадаркі (Махн.).

 

Стварыўшы каштоўнейшыя паклады, магутныя сілы прыроды ста-ранна прыкрылі іх ад чалавечага вока. Мора, якое час ад часу ўрывалася на Беларусь, зацягвала пласты солі пяскамі, глінай, грознымі і непадатнымі плывунамі. А саму паверхню зацерушыла неўрадлівымі пяскамі і суглінкамі.

Чалавек, аднак, аказаўся дужэйшым за магутную стыхію... Сталь-ныя калонкі турбабураў дабраліся да запаветнай кладоўкі прыроды, узнялі на паверхню дзівосныя ружаватыя ўзоры яе запасаў (Пасл.).

Тэкст навукова-папулярнага нарыса адрозніваецца ад навуковага большай эмацыянальнасцю выкладу, больш свабодным ужываннем эпітэтаў і параўнанняў: каштоўныя паклады, магутныя сілы прыроды, грозныя плывуны, запаветныя кладоўкі прыроды і г. д. Але ў цэлым абодва гэтыя тэксты функцыянальна аднолькавыя і належаць да аднаго стылю — навуковага. Toe ж самае можна сказаць пра навукова-тэхнічныя, матэматычныя і іншыя тэксты. Паміж імі таксама няма прынцыповай функцыянальнай розніцы, ёсць толькі некаторыя адрозненні ў будове вы-маўлення, у адборы лексічных і граматычных сродкаў, у выкарыстанні сімвалаў і іншых нямоўных элементаў.

143. Публіцыстычны стыль. Своеасаблівасць публіцыстычнага (газетна-публіцыстычнага) стылю вызначаецца ў першую чаргу спецыфікай публіцыстычнай формы адлюстравання рэчаіснасці, якая спалучае сістэму разгорнутых доказаў, што дзейнічаюць на розум чытачоў, слухачоў строгай лагічнасцю думкі і на іх пачуцці — эмацыяналь­насцю выкладу.

Галоўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю найбольш ярка праяўляюцца ў мове газеты — аднаго з важ­нейших сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды.

У адрозненне ад іншых функцыянальных стыляў, у газетна-публіцыстычным стылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, прычым уздзеянне мае канцэнтраваны, падкрэслена агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў у газеце вызначаецца ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і маг-чымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага і мэтанакіраванага ўздзеяння на масавую аўдыторыю.

Адсюль можна зрабіць вывад аб тым, што сацыяльная ацэначнасць моўных сродкаў выступае як галоўная асаблівасць газетна-публіцыстычнага стылю. Яна праяўляецца на ўсіх узроўнях мовы, але найбольш адкрыта і выразна ў лексіцы .

Сутнасць ацэначнасці заключаецца ў выражэнні адносін да предмета маўлення. Менавіта ў выражэнні адносін вытворцы выказвання да прадмета выказвання (апасродкавана — і да моўных знакаў, што абазначаюць гэты прадмет або паняцце) выяўляецца важная сацыяльна-прагматычная роля катэгорыі ацэначнасці. Выкарыстанне слоў (асабліва тых, якія звязаны з выражэннем ідэалагічных паняццяў) не можа не адчуваць на сабе ўплыву сацыяльных груп, класаў, якія ўкладваюць розныя ацэнкі, розны змест нярэдка ў адны і тыя ж словы. У выніку рэгулярнасці ўжывання ў падобных сітуацыях і кантэкстах за словам трывала замацоўваецца пэўная сацыяльная афарбоўка, пэўнае палітычнае адценне сэнсу.

З'яўляючыся агульнамоўнай катэгорыяй, ацэначнасць у публіцыстыцы праяўляецца найбольш інтэнсіўна і ўсеабдымна. Гэта праяўляецца не толькі ў палемічнай завостранасці публіцыстыкі да ўсяго рэакцыйнага. Не менш характэрны для публіцыстыкі актыўнапазітыўныя адносіны да прагрэсіўных з'яў. Рэзкае размежаванне станоўчага і адмоўнага, святла і ценю і адпаведнае дзяленне моўных сродкаў на станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя складаюць адметную рысу газетна-публіцыстычнага стылю. Гэта размежаванне характэрна не толькі розным публікацыям (адна — станоўчая, другая — адмоўная), але можа суіснаваць у адным публіцыстычным выступленні, як, напрыклад, у выступленні В. Быкава «Перспектыва выжывання нацыі» (ЛіМ. 1991. 14 чэрв.):

Гістарычны вопыт паказвае, што зберагчы сябе ды сваю існасць нацыя здольна толькі ва ўмовах абсалютнага суверэнітэту. Дзяржаўны суверэнітэт, поўная культурная самастойнасць і палітычная незалеж-насць — не заганная ідэалогія і не сепаратысцкае палітыканства, як гэта сцвярджаюць шавіністы-дзяржаўнікі. Гэта адзіна магчымая форма нацыянальнага выжывання ў сучасных, савецкіх умовах. Без поўнай палітычнай незалежнасці нацыя з такім аслабленым у нацыянальных адносінах менталітэтам выжыць не можа. (...).

Так, спадзяванак у нас няшмат, і, можа, апошняя наша надзея — на несмяротную сутнасць народа. Усё ж дзеля чагосьці ён быў створаны Богам на гэтай благаславёнай зямлі. I мы цешым сябе думкаю, што Беларусь яшчэ неяк паслужыць на ёй, калі не нам, дык наступным пакаленням, а можа, і сусветнай цывілізацыі. У гэтым сэнсе мы і вы-значаем наш абавязак і бачым нашу святую надзею, якія мы і ажыццяў-ляем, наколькі тое нам дадзена бязлітасным лесам і не меней жорсткай гісторыяй.

Рэсурсы ацэначных сродкаў публіцыстыкі багатыя і разнастайныя. Акрамя ўласна ацэначнай лексікі і фразеалогіі ў функцыі ацэнкі выкарыстоўваюцца разнастайныя лексічныя разрады: гутарковая лексіка, кніжныя, высокія словы, архаізмы, спецыяльная лексіка ў пераносным зна-чэнні і інш. Актыўна выкарыстоўваюцца ў газетна-публіцыстычным маўленні і разнастайныя словаўтваральныя і граматычныя сродкі з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай: гутарковыя канструкцыі (далучальныя, сегментаваныя), розныя эмацыянальна-ацэначныя тыпы сказаў, шматлікія сродкі паэтычнага (рытарычнага) сінтаксісу і г. д.

Важна адзначыць, што прынцып сацыяльнай ацэначнасці моўных сродкаў мае не столькі індывідуальны, колькі падкрэслена сацыяльны характар. Гэтая падкрэслена са­цыяльная функцыя газетнага слова вызначаецца і спецыфікай «адрасата маўлення» — звернутасцю газетнай мовы да неабмежаванай колькасна і разнастайнай якасна аўдыторыі. А гэта, у сваю чаргу, вызначае і такую важную асаблівасць газетнай мовы, як камунікатыўная агульназначымасць, агульнадаступнасць моўных адзінак.

Газету чытаюць людзі рознага культурна-адукацыйнага ўзроўню, розных узростаў і прафесій — «ад акадэміка да цесляра». Таму мова газеты павінна быць яснай і зразумелай кожнаму. У тэорыі сродкаў масавай камуні-кацыі вылучаюць прынцып публічнасці, сутнасць якога заключаецца ў тым, што змест, які перадаецца ў ходзе масавай камунікацыі, павінен быць даступным усім членам грамадства без якіх-небудзь абмежаванняў. Гэты прын­цып у многім вызначае характар адбору моўных сродкаў. Галоўнае — пазбегнуць ужывання сродкаў, якія знаходзяцца на перыферыі літаратурнай мовы. 3 лексічных сродкаў для мовы газеты не характэрны, хаця і магчымы, вузкаспецыяльныя словы і выразы, дыялектызмы, варварызмы, экзатызмы, аргатызмы, індывідуальныя неалагізмы, запазычаныя словы рэдкага ўжывання і інш. Выключаюцца крайнасці — усё, што можа ўскладніць, абця-жарыць разумение тэксту.

Сказанае не азначае, што газеце наогул не ўласціва ўжыванне вузкаспецыяльных і індывідуальных сродкаў маўлення. У мове газеты дзейнічае таксама тэндэнцыя, выкліканая да жыцця вострай патрэбай прэсы ў экспрэсіўных абазначэннях, што прыводзіць да з'яўлення сродкаў унікальнага, індывідуальнага словаўтварэння. Менавіта дадзеная якасць дазваляе гаварыць пра высокую пранікальнасць, «усяяднасць» газетнай мовы. Ва ўзаемадзеянні гэтых процілеглых тэндэнцый і адбываецца працэс развіцця газетна-публіцыстычнага стылю.

Адной з характэрных асаблівасцей развіцця сучаснай літаратурнай мовы з'яўляецца актыўнае ўзаемадзеянне стыляў. Прычым у апошні час змены ў суадносінах «вусная мова — пісьмовая мова» характарызуюцца прыкметным узмацненнем ролі кніжна-пісьмовых стыляў. Гэта ў значнай меры тлумачыцца ростам культуры шырокіх мае, адукаванасці, а таксама ўздзеяннем на грамадства вынікаў навукова-тэхнічнага развіцця.

Найбольш актыўна і рознабакова працэс узаемадзеяння стыляў выяўляецца ў мове масавай камунікацыі — газет, радыё і тэлебачання. Спецыфічныя асаблівасці мовы газеты выклікаюць аб'яднанне розных лексічных сродкаў: эмацыянальна-вобразнай і афіцыйна-дзелавой, размоўнай і кніжнай, высока-паэтычнай і зніжанай, грамадска-палітычнай, навукова-тэхнічнай лексікі і г. д. Най­больш часта, амаль ва ўсіх газетных жанрах, сустракаецца спалучэнне кніжных (у шырокім сэнсе) і размоўных слоў і выразаў. Параўнаем два ўрыўкі з газетнага артыкула:

У Карповічах Вілейскага раёна не раз кружылі размовы вакол жыцця кантралёра ашчаднай касы Валянціны Жук.

— Ой, дагуляецца наша Валька, от убачыце дагуляецца,— пляска-лі ў далоні жанчыны.

Ды і як было гаманлівым вяскоўцам не даць волю языку і думцы! Зарплата у яе не дужа вялікая — восемдзесят рублёў. У мужа — столькі ж... Двое дзетак. А тут, бач ты, вырашылі дом адгрукаць, паявілася мэбля, дыван, абноўкі, залаты пярсцёнак...

Пытанне аб паляпшэнні работы рэвізорскай службы ўзнімаецца ў рэспубліканскім друку не ўпершыню. Розныя прапановы выказваліся наконт гэтага. У прыватнасці, гаварылася аб неабходнасці праводзіць часцей раптоўныя праверкі, укамплектаваць кантрольна-рэвізорскі апарат высокакваліфікаванымі работнікамі, павышаць іх веды і ўдасканальваць перападрыхтоўку, сістэму маральнага і матэрыяль-нага стымулявання і г. д.

У першым урыўку шырока ўжыты словы, фразеалагізмы і сінтаксічныя канструкцыі размоўнага стылю. А другі — насычаны кніжнай мовай, з адзнакай афіцыйна-дзелавога стылю.

Апраўданае тэмай, зместам і жанрам публіцыстычнага выступления спалучэнне рознастылявых элементаў мовы дапамагае больш ярка, выразна і дакладна выказаць аўтарскія адносіны да прадмета размовы. Аднак даволі часта сустракаюцца выпадкі неапраўданага «змяшэння стыляў», пранікнення элементаў афіцыйна-дзелавога і на-вуковага стыляў у кантэксты, якія вымагаюць публіцыстычнага стылю. «Жудасны канцылярыт з прымессю „прыгожых клішэ" і іншамоўных запазычанняў — вось крыніца засмечвання мовы газеты».

У некаторых газетах, асабліва раённых, матэрыялы многіх жанраў — ад перадавога артыкула да рэпартажа і нарыса — пішуцца амаль што цалкам афіцыйна-дзелавым стылем, мовай справаздач, інструкцый, насычаным грувасткімі сінтаксічнымі канструкцыямі з вялікай колькасцю аддзеяслоўных назоўнікаў, абстрактных слоў і псеўданавуковых выразаў. Стылістычным дысанансам гучыць у творах некаторых журналістаў неапраўданае спалу­чэнне жывой, непасрэднай мовы з навуковымі, спецыяльнымі тэрмінамі і запазычанымі словамі. Прыклад з замалёўкі пра каваля: Шумна працуе гарно. Языкі полымя ліжуць жалезную рэйку. Нікодзім Іосіфавіч пільна сочыць за працэсам награвання металу. Або з замалёўкі пра маладога механізатара: /, напэўна, не будзе такой прыемнай для яе працэдуры, калі, змыўшы з твару пыл, бярэ ён з яе рук свежы халаднаваты ручнік.

Распаўсюджанай памылкай з'яўляецца таксама выкарыстанне высокіх, кніжных (асабліва запазычаных) слоў у нейтральных або чыста дзелавых кантэкстах: Шмат сти­ранных людзей працуе тут. Мікалай Фасун у гэтай кагорце. ёсць падстава меркаваць, што ён здзейсніць свой працоўны подзвіг; Выдатная плеяда юных шахматыстаў нашай школы прымала ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах; Па 2852 кілаграмы малака надаіла лідэр спаборніцтва Ганна Галубовіч.

Стылістычна не апраўдана і спалучэнне прастамоўна-гутарковых слоў і вузкіх прафесіяналізмаў у кніжна-дзелавых кантэкстах газетных жанраў: Гэтымі днямі рэплізуем яшчэ сем тон ялавічыны і закрыем паўгадавое заданне; У гэтым квартале наша ферма мінусуе.

Такім чынам, спалучэнне рознастылявых сродкаў мовы ў газеце павінна быць апраўдана жанрам і агульнай стылістычнай танальнасцю выступлення. «Падобна таму, як іірганічнасць і аднароднасць усякай сумесі дасягаецца разумнымі прапорцыямі,— слушна заўважае В. Р. Кастамараў,— цэласнасць газетнай мовы патрабуе аптымальных суадносін экспрэсіі, якая атрымліваецца, у прыватнясці, і ад аб'яднання рознастылявых элементаў, і плыні стандартызаванай уласна інфармацыі. Па-за такімі суадносінамі стылістычныя змяшэнні ў газеце перастаюць быць рысай газетнай мовы і становяцца звычайнай стылістычнай памылкай».

Газетнаму матэрыялу, публіцыстыцы наогул уласціва такая адметная рыса, як «адкрытасць», прамая аўтарская ацэначнасць і спецыфічны характар вобразнасці. У гэтым прынцыповае адрозненне публіцыстычнага стылю ад мастацкага. Публіцыстычнае маўленне суб'ектыўнае, ацэначнае; мастацкае маўленне аб'ектываванае, двухпланавае. Адсюль вынікае розная спецыфіка, розная роля вобразнага слова ў мастацкай літаратуры і ў публіцыстыцы.

Асноўная якасць вобразнасці — імкненне да нагляднасці, зрокавасці апісання; вобразнае слова дае канкрэтна-пачуццёвае ўяўленне аб рэчаіснасці. У гэтым — «звышзадача» мастацкай літаратуры. У мастацкай літаратуры функцыя пераканання, уздзеяння рэалізуецца апасродкавана, цераз створаныя пісьменнікам малюнкі, характары, апісанні. Толькі цераз свой мастацкі свет, «другую приро­ду», паводле слоў М. Горкага, пісьменнік выносіць прысуд рэчаіснасці, выказвае свой пункт гледжання.

У публіцыстыцы аўтар прама і непасрэдна звяртаецца да чытача са сваімі думкамі, ацэнкамі, вывадамі, не аб'ектываванымі, як у белетрыстыцы, у канкрэтна-пачуццёвыя формы самой рэчаіснасці (вобразы). Увесь моўны лад падпарадкаваны тут іншай, чым у мастацкай літаратуры, задачы: пераканаць, даказаць, павесці за сабой. Такая галоўная «звышзадача» публіцыстыкі.

Адсюль вынікае і спецыфіка выкарыстання вобразных сродкаў мовы ў газетна-публіцыстычным стылі. Прырода масавай камунікацыі абмяжоўвае выкарыстанне тропаў колькасна і якасна. Маўленне, перанасычанае тропамі, цяжка ўспрымаецца, бо парушаецца прынцып камунікатыўнай агульназначымасці. Спецыфічны і сам ха­рактар тропаў у газеце, а таксама спосабы метафарызацыі.

У рамках кожнага стылю метафары трансфармуюцца, відазмяняюцца ў адпаведнасці з унутрыстылявымі фактарамі і патрэбамі. Публіцыстычнай метафары характэрна ярка выражаная ацэначнасць, станоўчая або адмоўная. У газеце шырока метафарызуюцца, як правіла, паняцці, важныя ў ідэалагічных, эканамічных і іншых адносінах, напрыклад: белае золата, чорнае золата, хлеб прамысло васці, блакітныя артэрыі, электрычныя рэкі. Ва ўсіх гэтых і аналагічных выпадках замена прамых найменняў экспрэсіўнымі мае пазітыўна-ацэначны характар, падкрэслівае важнасць метафарызуемых паняццяў. Яркі станоўча-ацэначны характар маюць экспрэсіўныя назвы асоб: працаўнікі (палёў), дырыжоры, камандзіры, лоцманы, часавыя, дазорныя, гвардзейцы, правафланговыя, першапраходцы, разведчыкі.

Матэрыялы для параўнанняў, метафар у газетнай публіцыстыцы бяруцца, як правіла, з галін, што карыстаюцца грамадскім аўтарытэтам, папулярнасцю, напрыклад актывізацыя ў 60-я гады метафар на касмічныя тэмы. Прадуктыўна ў газеце метафарызацыя ваенных, спартыўных тэрмінаў; у апошні час шырока метафарызуюцца навукова-тэхнічныя тэрміны (патэнцыял, інтэграл, дыяпазон і інш.).

Toe, што многія газетныя метафары ўтвараюцца па ўстойлівых, «гатовых» семантыка-сінтаксічных мадэлях (стандартах, клішэ), выклікае нездаволенасць і нават рэзкую кр'ытыку з боку некаторых літаратараў і даследчыкаў. Яны абвінавачваюць журналістаў у празмернай, штучнай метафарызацыі. Так, напрыклад, сцвярджаецца, што ў журналістаў цяпер у высокай пашане набор слоў прыблізнага сэнсу, якія ўжываюцца дзеля ўяўнай прыгажосці, экспрэсіўнасці маўлення, у выніку чаго атрымліваецца, напрыклад, што інтэрв'ю дае малекула, вясёлка крочыць у кватэры, на старце фантазія і кемлівасць, мара выходзіць на старт і інш.

На жаль, такія заўвагі робяцца звычайна без уліку спецыфікі газетнай мовы, кантэксту і жанру твора. Мова газеты характарызуецца супярэчлівым адзінствам дзвюх процілеглых тэндэнцый: імкненнем да максімальнай стан-дартызацыі, з аднаго боку, і імкненнем да максімальнай экспрэсіўнасці — з другога.

Безумоўна, газетная метафара не можа атаясамлівацца з метафарай мастацкага кантэксту. Але лічыць яе ў газеце толькі фармальным сродкам падтрымання канфлікту «стандарт — экспрэсія», адмаўляць ёй у змястоў-насці, як гэта робяць некаторыя даследчыкі газетнай мовы, будзе не зусім правільна". Аднабаковы погляд на функ­ции газетнай метафары абвяргаецца штодзённай практы-кай лепшых нашых журналістаў. Галоўная ўвага крыты-каў у гэтых выпадках павінна быць скіравана на тое, каб высветліць, наколькі выкарыстанне тых ці іншых вобразных сродкаў мовы на старонках газеты апраўдана зместам і жанрам твора, наколькі гэтыя сродкі арганічна ўпісва-юцца ў моўную тканіну. Прынамсі, большасць недахопаў у выкарыстанні вобразных сродкаў у газеце — вынік штучнага спалучэння «лірыкі і публіцыстыкі», аб чым вельмі трапна выказаўся А. Т. Твардоўскі: «На практыцы гэта выглядае прыкладна так: „Яркие лучи заходящего солн­ца еще золотили верхушки берез на усадьбе колхоза „Путь к коммунизму", когда доярка Груня, подсчитав свои возможности, приняла решение надаивать (столько-то) литров молока, сверх принятых ею обязательств». Вядома, магчыма, не ва ўсіх выпадках гэта выглядае так прымітыўна, але па сутнасці да такога менавіта "мастацкага афармлення" зводзіцца ілюстрацыйны метад. I беспадстаўнасць яго відавочная»".

Аб тым, наколькі спакуслівы падобны «ілюстрацыйны метад», сведчаць прыклады, якія даволі часта сустракаюцца на старонках нашых газет: Сонца хілілася да за­ходу. Тамара Васільеўна, напяваючы любімую песню, спяшалася на ферму. Што ні кажыце, а сэнс жыцця жанчыны — у напружанай працы, накіраванай на вытворчасць як мага больший колькасці жывёлагадоўчай пра дукцыі. Або: Сэрцу цяжка было справ іц ца з хваляваннем, а радасці на тварах людзей было так многа, што яна не магла растаць нават у далёкой бяздоннай сіняве. Над зямлёю плыло свята — таму што быў жаночы дзень і таму, што завод жалезабетонных вырабаў даў сваю першую прадукцыю.

Шмат прыкрых памылак абумоўлена неапраўданым выкарыстаннем вобразных сродкаў мовы, калі словы з пераносным, метафарычным значэннем у пэўным кантэксце набываюць прамое, канкрэтнае значэнне: Рамонтная майстэрня калгаса «Радзіма» сустрэла нас асляпляльным агеньчыкам электразваркі, ударамі молата; Недзе там, за лесам, калі прыслухацца, можна пачуць час ад часу грукат матораў: ва ўрочышчы ідзе

бітва за хлеб; Холодны пранізлівы вецер кідаў цвёрдую снежную крупу проста ў твар. I раптам сярод гэтай віхуры пачулася звон­кая песня. Гэта Віктар Пятакоў выводзіў мелодыю свийго жыцця.

Характарызуючы асаблівасці мовы газеты, многія даследчыкі адзначаюць як спецыфічную рысу яе адносную стандартызаванасць. Як мы ўжо адзначалі, трэба адрозніваць моўныя стандарты ад моўных штампаў. Трэба ведаць таксама, што развіццё мовы — працэс дыялектычны. Адначасова са стварэннем і функцыяніраваннем моўнага клішэ адбываецца працэс яго зносу, старэння. У выніку частага ўжывання многія клішэ губляюць намінатыўную дакладнасць, выразнасць, здольнасць уздзейнічаць на чытача і слухача. Такія клішэ ператвараюцца ў штампы. Штампы, зразумела,— недарэчныя ў газетнай мове, у любым жанры. Штамп — гэта дыскрэдытаваны грамадскай думкай выраз з аслабленым лексічным значэннем або сцёртай экспрэсіяй. Часцей за ўсё штампам становіцца былы экспрэсіўны выраз або метафара, і не таму, што часта паўтараецца на старонках газеты, а таму, што ўжываецца неразборліва, механічна як на паточнай вытворчасці: чорнае золата, белае золота, адкрыць зялёную вуліцу, атрымаць прапіску, паставіць на лінейку гатоўнасці, даць пуцёўку ў жыццё. У процівагу дакладна выбранаму слову, якое выразна абазначае сутнасць прадмета або з'явы, штамп па прычыне сцёртай семантыкі дазваляе аўтару толькі жангліраваць моўнымі формуламі, маскіруючы адсутнасць мастацкага мыслення.

Адзначаныя вышэй спецыфічныя рысы газетна-публіцыстычнага стылю ў значнай меры характэрны і для такіх сродкаў масавай камунікацыі, як радыё і тэлебачанне, якія разам з тым маюць і свае, уласцівыя толькі ім стылявыя рысы, спецыфічныя прынцыпы адбору і выкарыстання моўных сродкаў. Так, напрыклад, галоўнай асаблівасцю мовы радыё з'яўляецца акустычнасць, г. зн. выкарыстанне гуку як галоўнага сродку ўздзеяння (жывое маўленне, музыка, шумы і г. д.). Спецыфічнасць вуснага маўлення на радыё заключаецца ў тым, што акрамя інфармацыі сэнсавай утрымліваецца яшчэ значная дадатковая інфармацыя, звязаная з індывідуальнымі асаблівасцямі голасу, інтанацыі, характерам паўзы. Гэта — так званая невер­бальная інфармацыя, роля якой мяняецца ў залежнасці ад жанру, зместу, ступені эмацыянальнай насычанасці тэксту, а таксама ад асобы дыктара. Любая мова, якая гучыць па радыё, носіць на сабе хаця б у мінімальнай сту-пені знак індывідуальнасці журналіста або дыктара, і гэта з'яўляецца яе прынцыповай асаблівасцю як сродку маса­вай камунікацыі. Вуснасць, гутарковасць мовы, яе прамы зварот да масавага слухача, які ўспрымае мову сінхронна з яе вымаўленнем,  патрабуюць ад радыёжурналіста(наогул ад усіх, хто выступае па радыё) ведання і захоўвання законаў гукавой арганізацыі маўлення, фанетычных і арфаэпічных норм літаратурнай мовы.

Гэтыя адметныя якасці радыёмаўлення характэрны ў поўнай меры і для тэлебачання. Аднак пры гэтым трэба ведаць спецыфіку тэлевізійнага маўлення, канструктыўны прынцып якога вызначаецца трайной залежнасцю: адлюстраванне — гук — маўленне. У телеперадачы аўдыёі візуальныя элементы павінны ствараць адзінае цэлае. Адсюль адно з галоўных правіл у працы тэлежурналіста — не паўтараць словамі таго, што паказана на экране, бо любая таўталогія парушае цэласнасць паведамлення.

144. Мастацкі стыль. Мастацкі стыль займае ў стылістычнай сістэме мовы асаблівае месца. Гэта тлумачыцца тым, што ў мастацкім творы мова выконвае не толькі агульную для ўсіх стыляў камунікатыўную функцыю, але і спецыфічную толькі для гэтага стылю — эстэтычную функцыю. Таму многія лінгвісты выступаюць супраць уключэння мастацкага стылю ў сістэму функцыянальных стыляў мовы. Яны адзначаюць, што ў мастацкім творы пры асаблівым творчым выкарыстанні сродкаў агульнанароднай мовы ствараецца новая катэгорыя — катэгорыя эстэтычная, разгляд якой выходзіць з кола праблем, непасрэдна звязаных з вывучэннем сродкаў выражэння той ці іншай мовы. Таму, маўляў, «стыль мастацкага маўлення не можа быць вылучаны (як асаблівы функцыянальны стыль), бо няма такіх агульных моўных рысаў, якія былі б уласцівы мове мастацкай літаратуры ў цэлым». Указваецца таксама, што ў адрозненне ад твораў іншых кніжных функцыянальных стыляў у творах мастацкай літаратуры шырока выкарыстоўваюцца раз-моўныя сродкі, што «ў мастацкай літаратуры могуць ужывацца пры наяўнасці мастацкай матывіроўкі і элемен­ты нелітаратурнай мовы — дыялектныя, жаргонныя, прафесійныя і інш.», што ў сучаснай мастацкай літаратуры «матэрыялам з'яўляецца ўся мова ва ўсім багацці сваіх сэнсавых і выяўленчых сродкаў, уся яе шырока разгалінаваная стылістычная сістэма». Мова сучаснай мастацкай літаратуры «прынцыпова разнастыльная», гэта з'ява «прынцыпова іншага парадку, чым моўны стыль».

Некалькі інакш аргументуюць свой негатыўны погляд на існав.анне адзінага мастацкага стылю літаратуразнаўцы. На іх думку, у рэалістычнай літаратуры існуюць індывідуальныя стылі настолькі шматгранныя і разнастайныя, што гаварыць аб якім-небудзь адзіным стылі нелыа. Аднак справа ў тым, што пры ўсіх адрозненнях індывідуальныя стылі аб'ядноўваюцца адной характэрнай асаблівасцю — эстэтычнай функцыяй, функцыяй эмацыянальна-вобразнага ўздзеяння на слухача або чытача. Больш таго, якімі б ні былі рознымі стылі класіцызму, рамантызму і рэалізму, іх аб'ядноўвае тое, што мова тут заўсёды эстэтычна мэтанакіравана, «апрацавана». Наяўнасць эстэтычнай функцыі мовы заўсёды адрознівае стыль мастацкага твора ад іншага функцыянальнага стылю, дзе падобная функцыя адсутнічае.

Гэтай думкі прытрымліваюцца цяпер і многія лінгвісты, у прыватнасці Р. Будагаў, А. Чыжык-Палейка, М. Кожына, М. Міхайлаў. Пагодзімся на момант, адзначае, напрыклад, Р. Будагаў, што стылю мастацкай літаратуры не існуе. Калі гэта так, то чаму чытачы звычайна лёгка адрозніваюць, які твор адносіцца да мастацкай літаратуры і які да яе не адносіцца? Незалежна ад эпохі, літаратурнага напрамку і творчага метаду пісьменніка чытач без асаблівых цяжкасцей вызначыць, што з'яўляецца мастацкім творам і што належыць да твораў іншых стыляў. Значыць, мастацкі стыль можна вызначыць чыста практычным шляхам. Што да выкарыстання разнастыль-ных элементаў мовы — размоўных, дыялектных, жаргон­ных, навуковых,— то ўсе гэтыя моўныя адзінкі ў мастацкім стылі ўступаюць у своеасаблівыя адносіны, перапрацоўваюцца эстэтычна. Элементы розных стыляў, трапляючы ў мастацкі стыль, жывуць у ім не самастойна, а ў сістэме пэўных адносін. «Менавіта таму,— адзначае даследчык,— не існуе, напрыклад, размоўнага мастацкага стылю або навуковага мастацкага стылю, але могуць існаваць самыя разнастайныя элементы самых разнастайных стыляў у сістэме мастацкага стылю, якому яны падначалены, як ніжэйшае вышэйшаму. Гэта і дазваляе гаварыць аб стылі мастацкай літаратуры не як аб эклектычнай сумесі розных стыляў, а як аб самастойнай, якасна непаўторнай катэгорыі паэтыкі і лінгвістыкі» .

Такім чынам, стыль мастацкай літаратуры — гэта зусім рэальная з'ява; маючы якаснае адрозненне, ён стаіць ўсё ж у адным радзе з іншымі функцыянальнымі стылямі мовы. I гэта ў першую чаргу таму, што мова і ў мастацкай літаратуры захоўвае сваю асноўную функцыю — функцыю камунікатыўную, якая толькі ўскладняецца, дапаўняецца эстэтычнай функцыяй.

Сярод шматлікіх праблем мастацкага стылю даследчыкі вылучаюць дзве асноўныя — праблему ўзаемасувязі слова і вобраза і праблему моўнага вобраза апавядальніка.

Эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і вобразнасць — найбольш важныя асаблівасці мастацкага стылю. Але, як ужо адзначалася, эмацыянальнасцю і вобразнасцю характарызуецца таксама і публіцыстычны стыль, нават некаторыя жанры навуковага стылю. Ці ёсць розніца паміж вобразнасцю мастацкага слова і вобразнасцю слова ў іншых функцыянальных стылях? Так, розніца ёсць, і вельмі істотная.

У сістэме мастацкага твора слова атрымлівае сімвалічны характер, становіцца двухпланавым. 3 аднаго боку, яно суадносіцца з агульнай лексічнай сістэмай мовы, матэрыяльна як бы супадаючы з яе элементамі; з другога боку, па сваіх унутраных паэтычных формах, па свайму эстэтычнаму сэнсу яно суадносіцца з мастацкай структурай паэтычнага твора, дапамагаючы раскрыццю эстэ­тычнай задумы аўтара. У гэтым бачыў аснову мастацкага маўлення выдатны рускі лінгвіст А. А. Патабня, які развіў тэорыю аб знешняй і ўнутранай форме слова. «У слове мы адрозніваем: знешнюю форму,— пісаў ён,— г. зн. выразны гук, змест... і ўнутраную форму, або бліжэйшае этымалагічнае значэнне слова, той сродак, якім выражаны змест» ". Так, напрыклад, у слове качка знешняя форма — назва птушкі, а ўнутраная — вобраз, бліжэйшае этымалагічнае значэнне слова («качацца на хвалях»). На думку Патабні, унутраная форма, або першапачатковая вобразнасць, слова часта забываецца, але слова ў сваім развіцці здольна ўзнавіць яе, асабліва ў паэтычным маўленні. У гэтым рацыянальнае зерне тэорыі мастацкага слова Патабні. Сапраўды, усякае слова мае патэнцыяльную вобразнасць, г. зн. здольнасць перадаваць якую-небудзь з'яву ў яе канкрэтнасці, нагляднасці, вобразнасці. Гэта атрымліваецца, відаць, таму, што паняцце, якое выражаецца значэннем слова, змяшчае ў сабе не толькі агульнае, але і канкрэтнае, што і рэалізуецца ў маўленні. Калі б слова не мела гэтай здольнасці, немагчыма было б дасягнуць паэтычнага, вобразнага маўлення і ў мастацкай літаратуры.

Прынцып двайной суадноснасці слова, але некалькі ў іншым плане, ляжыць і ў аснове тэорыі «агульнай вобразнасці слова» А. М. Пяшкоўскага. Вучоны не абмяжоўвае «вобразнасць» толькі метафарычнымі, пераноснымі значэннямі (тропамі) і фігурамі: «Справа не ў адных вобразных выразах, а ў непазбежнай вобразнасці кож-нага слова, таму што яно прадстаўляецца ў мастацкіх мэтах, таму што яно даецца, як гэта цяпер прынята гаварыць, у плане агульнай вобразнасці». Гэтую думку ён пацвярджае такім прыкладам: «вобразнасць» Чычыкава ў «Мёртвых душах» складаецца для чытача з усіх слоў твора, якія малююць Чычыкава прама або ўскосна. Варта выкінуць адно слова, і вобраз Чычыкава ў некаторай ступені страціць сваю яркасць. Пяшкоўскі адзначае, што спецыяльныя вобразныя сродкі (тропы) з'яўляюцца толькі сродкамі ўзмацнення агульнага мастацкага вобраза. Пры няўдалым выкарыстанні яны часта даюць меншы мастацкі эфект, чым звычайнае слова. Як бачым, Пяшкоўскі зыходзіць з таго, што мова мастацкага твора ўяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных моўных сродкаў — адзіна магчымых слоў у адзіна магчымых спалучэннях, якая дазваляе найлепшым чынам выказаць пэўную паэтычную ідэю, змест.

Тэорыю «агульнай вобразнасці» мастацкага слова А. I. Яфімаў лічыў не лінгвістычнай, а літаратуразнаўчай катэгорыяй ". Ен, аднак, не ўлічваў таго, што мова мастацкай літаратуры выступае ў асаблівай, эстэтычнай функцыі, што мастацкае маўленне — сродак выражэння вобразнай думкі пісьменніка. Мова з'яўляецца тут сродкам стварэння і існавання вобраза, а не ўпрыгожаннем маўлення. У гэтым — галоўная якасць мастацкага маўлення, якую адзначаюць многія вядомыя даследчыкі. «Мастацкае слова вобразнае,— піша Р. Вінакур,— зусім не ў тых толькі адносінах, быццам яно абавязкова метафарычнае. Колькі хочаш можна прывесці неметафарычных паэтычных слоў... Сапраўдны сэнс мастацкага слова ніколі не замыкаецца ў яго літаральным сэнсе...» Гэтую думку Р. Вінакур тлумачыць на такім прыкладзе. Слова хлеб у вядомым рамане А. Талстога азначае тое, што яно выражае ў агульнай мове, і ў той жа час уяўляе сабой пэўны вобраз, які ў мастацкім сінтэзе перадае адну з найважнейшых падзей рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

Такім чынам, «гатоўнасць... мовы стаць унутранай формай... ёсць адметная рыса паэтычнай мовы як сістэмы». У гэтым плане разумеюць вобразнасць мовы мастацкага твора многія сучасныя даследчыкі — В. У. Ві-наградаў, В. В. Кожынаў, Д. С. Ліхачоў, А. В. Чычэрын, М. X. Кацюбінская, М. М. Кожына і інш. «Слова ў мастацкім творы,— піша Вінаградаў,— супадаючы па сваёй знешняй форме са словам адпаведнай нацыянальна-моўнай сістэмы і абапіраючыся на яго ж значэнне, звернута... і... да свету мастацкай рэчаіснасці... Яно двухпланавае па сваёй сэнсавай накіраванасці і, значыцца, вобразнае. Яго сэнсавая структура пашыраецца і ўзбагачаецца тымі мастацка-выяўленчымі «прырашчэннямі» сэнсу, якія развіваюцца ў сістэме цэлага эстэтычнага аб'екта (літаратурнага твора.— М. Ц.)» .

Аб тым, што ў мастацкім творы яркая вобразнасць дасягаецца часам самцмі звычайнымі, нейтральнымі ў агульналінгвістычным разуменні сродкамі і што менавіта сістэма іх стварае цэласны вобраз, наглядна сведчыць наступны прыклад:

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання

Блінцы пякліся на сняданне,

I ўжо пры печы з чапялою

Стаяла маці... Пад рукою

Таўкліся дзеці, заміналі,

Або смяяліся, спявалі.

Услон заняў сваё ўжо месца,

" На ім стаяла дзежка цеста,

I апалонік то і дзела

Па дзежцы боўтаў жвава, смела

I кідаў цеста ў скавародкі.

Давала піск яно кароткі,

Льючыся з шумам па патэльні,

I ў жар стаўлялася пякельны.

У гэтым урыўку з «Новай зямлі» Якуба Коласа апісана самая звычайная вясковая сцэнка, ужыты самыя «звычайныя» словы, але нельга сказаць, што яны нявобразныя. I ўсё ж яркасць, экспрэсіўнасць гэтага малюнка ствараецца не столькі лексічнымі сродкамі, якія па-за кантэкстам з'яўляюцца нейтральными колькі ўсёй сукупнасцю моўных сродкаў — выбарам і спалучэннем слоў, парадкам іх у сказе, асацыяцыямі, якія яны выклікаюць, інтанацыяй, рытмам, рыфмай і г. д. Памылка многіх дас-ледчыкаў мовы мастацкіх твораў, у тым ліку і А. Яфімава, заключаецца ў тым, што яны, гаворачы аб асаблівасцях мастацкага, вобразнага маўлення, вызначаюць катэгорыю вобразнага маўлення з агульналінгвістычнага пункту гледжання, а не з пазіцый стылістыкі мастацкага маўлення. Крытык I. Кудраўцаў, напрыклад, рэцэнзуючы апавяданне М. Стральцова «Блакітны вецер», адзначаў, што вобраз «блакітнага ветру» ў ім надуманы і не адпа-вядае нормам спалучэння слоў: «Чаму... даўнія гады, басаногае маленства ўяўляюцца чалавеку як вецер, нават калі ён і блакітны? У якога вясковага хлапчука ўзнікне такая асацыяцыя: «блакітны вецер — дзяцінства»?.. Прыдумаў гэта аўтар! — скажа чытач». 3 такім жа поспехам, на думку крытыка, вецер можна было назваць і сінім, і барвовым, і зялёным, і ружовым. Вядома, калі ацэньваць вобраз з буквалісцкіх пазіцый, ён сапраўды можа выклікаць шмат нараканняў. Але варта ўважліва прачытаць апавяданне М. Стральцова і суаднесці гэты вобраз з усім зместам твора і яго моўнай асацыятыўнай сістэмай, то вобраз «блакітнага ветру» стане ясным і зразумелым. Менавіта з такіх пазіцый ацэньвае яго другі крытык — P. Шкраба: «...вобраз блакітнага ветру не мае ў творы нічога звышнатуральнага. Ен як бы пераносіць на сваіх крылах героя ў маленства, сімвалізуе душэўны спакой... Я не думаю, што пасля апавядання М. Страль­цова тэрмін «блакітны вецер» увойдзе ў падручнікі метэаралогіі. Перад намі зусім заканамерны мастацкі воб­раз, які мае права на існаванне, як і кожны мастацкі вобраз».

Бываюць усё ж выпадкі, калі аўтары ў пагоні за моўнай арыгінальнасцю сапраўды парушаюць законы рэалістычнага мастацтва, ствараюць надуманыя, бяссэнсавыя вобразы, штучныя метафары і параўнанні. Прыхільнікі мадэрнісцкай, фармалістычнай паэтыкі, абараняючы пра­ва паэта на любую моўную вольнасць у творчасці, часта спасылаюцца на вядомую формулу P. Якабсона: «Паэзія— гэта адмыслова арганізаваная мова». Аднак, як пераканаўча паказалі В. Вінаградаў і А. Чычэрын, гэта формула назбаўлена жывога, канструктыўнага зместу, таму што галоўнае ў творчасці празаіка і паэта не ў «арганізацыі» мовы, не ў падборы і камбінацыі слоў. «У яе вытоках,— адзначае А. Чычэрын,— пазнанне, пранікненне ў глыбіні рэчаў, мысленне, якое адшліфоўвае думкі і пачуцці ва ўсё больш і больш спелым вобразе і паэтычным слове» . Аб гэтым жа гаворыць В. Вінаградаў: «Справа не толькі ў пустой кваліфікацыі паэтычнай мовы як «адмыслова арганізаванай». Усякі ж функцыянальны стыль літаратурнай мовы арганізаваны больш-менш адмыслова. Галоўная сутнасць памылкі гэтага вызначэння заключаецца ў тым, што ў ім змешваюцца і атаясамліваюцца два зусім розныя разуменні мовы: мова як матэрыял мастацтва і мова як эстэтычна перапрацаваная форма мастацтва, як увасабленне паэтычнага творчага пазнання» .

Вось чаму вялікія майстры слова рашуча выступалі супраць вычварнай вобразнасці, красамоўства і іншых фальшывых моўных аздобаў у літаратурным творы. К. Чорны, напрыклад, пісаў: «Адзін аўтар так пачынае сваё апавяданне: «Каб табе скаланулася ветка, і ціхі вечар доліў сівыя дагаркі дня. Белыя пятны калючкамі крышталёў вешаліся або на голыя, драцяныя жмені прысад, на плот, або раўнамерна ўсцілалі зямлю...»

Адным словам, аўтару трэба было сказаць, што было вельмі ціха і не замяталіся ветрам на снезе сляды. Для гэтага падаецца цэлы пейзаж, які толькі адцягвае ўвагу ад галоўнага. Апроч таго, само апісанне ў аўтара зроб-лена не простай звычайнай мовай, а з надуманым злучэннем слоў, часта не жывых. Гэта літаратуршчына» . К.Чорны высока цаніў трапнасць жывой народнай мовы. Ен заклікаў маладых пісьменнікаў гаварыць па-свойму, не паддавацца ўплыву кніжнасці, літаратуршчыны і фальшывай маляўнічасці. У адным з артыкулаў пісьменнік расказвае аб тым, як малады аўтар прыслаў у рэдакцыю «Беларускай вёскі», дзе некаторы час працаваў К. Чорны, апавяданне. Да яго было прыкладзена наступнае пісьмо: «Паважаная рэдакцыя! Я прашу, каб вы надрукавалі маё гэтае апавяданне ў «Чырвоным сейбіце» (дадатак да «Беларускай вёскі».— М. Ц.). Можа яно і не варта гэтага, ды я прашу, каб паправілі. А калі й гэта не паможа, тады напішыце мне, чым мае апавяданне нягоднае, каб я другі раз ведаў, як лепш пісаць...» «Відаць было,— адзначае К. Чорны,— што піша чалавек пісьменны. Ліст гэты ён напісаў жывой моваю, бо гэта аўтар гаворыць з рэдакцыяй. Але тое, што ён пісаў для друкавання, не мела і заваду жывой мовы. Гэта была самая сапраўдная кніжная, выдуманая мова. Апавяданне тое пачыналася гэтак: «Заходзячае сонца чырвонымі праменнямі аблівала захад. Вецер распаўсюджваў пах кветак. На цямнеючых балотах заціхалі птушкі, і ў хуткім часе наступіў вечар...» і далей падобна да гэтага. Якраз выходзіць, што для хатняй гутаркі, на абыходак у жыцці — ёсць адна мова, свая. Але для кніг павінна быць нейкая іншая мова»

Імкненне да прастаты і праўдзівасці апісання — адзін з галоўных і пастаянных клопатаў сапраўднага пісьменніка. Параўн. дзве рэдакцыі аднаго ўрыўка з трылогіі Я.Коласа «На ростанях»:

Рэдакцыя 1928 г.

Ну вось так часам і горне пасядзець, паслухаць гэтае штодзённае водгулле наўкольнага жыцця, яго адвечную песню, дзе акорды людского шуму будзяць, жывяць і поўняць гэтыя прасторы зямлі нейкім дзіўным водгаласам, закідаюцца ў тваю душу, адбіваюцца ў ёй, уторачы гэтым акордам.

I асабліва гучна звініць гэтая песня надвячоркам або ра-ніцаю, калі струны паветранай арфы так пяшчотна-чуллівы, калі кожны гук плыве-расходзіцца па іх працяглых музычных тонах.

Рэдакцыя 1954 г.

Ну вось так часам і горне пасядзець, паслухаць гэтае штодзённае водгулле наўкольнага жыцця, яго адвечную песню, дзе галасы людского шуму будзяць, жывяць і поўняць прасторы зямлі і нейкім дзівосным водгаласам закідаюцца ў тваю душу. Асабліва гучна звініць гэтая песня надвячоркам або раніцаю, калі паветра такое пяшчотна-чуллівае, што кожны гук плыве-разыходзіцца па яго струнах у пра­цяглых музычных тонах.

Акорды. людскога шуму, струны паветранай арфы — гэтыя ярка выражаныя кніжныя метафары выклікалі нездаволенасць пісьменніка сваей штучнасцю, надуманасцю, і ён замяніў іх простымі і зразумелымі словамі. Усё апісанне, не згубіўшы сваёй прачулай лірычнасці, атрымалася больш дакладным і выразным.

Кожнае слова, кожная фраза ў мастацкім творы павінны быць стылістычна апраўданы. Самыя правільныя, высокія і шырокія словы гучаць фальшыва, калі яны ўжыты не да месца і па сваёй стылістычнай афарбоўцы вылучаюцца з агульнага тону апавядання. У гэтым можна наглядна пераканацца, азнаёміўшыся з аўтарскай праўкай даволі значнага эпізоду ў рамане I. Мележа «Мінскі напрамак», дзе апісваецца, якую вялікую радасць і шчасце адчувае баявы партызанскі камандзір Шашура, узяўшыся ў перапынку паміж баямі за плуг. Да Шашуры падыходзіць камісар Туравец і просіць даць яму прайсціся за плугам.

— Прыемна памазоліць рукі! — задаволена сказаў камісар.— Каб недругія клопаты, ахвотна пахадзіў бы дзень-другі, як ты, за плугам. Даўно ўжо мне не даводзілася араць. А я ж сын мужыцкі, калісьці, Шашура, столькі перавярнуў зямлі нарогам, што ўсё гэтае мог бы пераараць і раз і другі. А табе як, даспадобы араць?

— А як жа, занудзіліся рукі без працы...

— Занудзіліся!.. Шчасце мірнай працы! Працаваць, ствараць, будаваць— што можа быць лепш! Таму і вабіць людзей да плуга, да пілы, да станка, і нудзяцца ў іх рукі... Наш народ любіць працу! I ўмее працаваць! Ты ж падумай, колькі мы зрабілі за якіх-небудзь дзесятак год да вайны сваімі рукамі. У адным Мінску, вазьмі хоць бы да прыкладу, колькі пабудавалі. Такое маглі зрабіць людзі, якія не толькі ўмеюць, але і любяць тварыць.

— Пасля вайны, мне здаецца, будуць яшчэ лепш рабіць...

— Лепш, Шашура,— прамовіў пераконана Туравец і раптам заспя-шаўся.— Трэба ісці ў сяло, увечары будзе сход.

Рэплікі Тураўца шматслоўныя, насычаныя агульнымі, трафарэтнымі, «хадзячымі» фразамі, стылістычна не пасуюць да той інтымнай абстаноўкі, у якой сустрэліся два баявыя таварышы. Аўтар пазней перапрацаваў гэту сцэ-ну, і яна ў апошняй рэдакцыі выглядае так:

Ён прайшоў адзін круг, другі, потым, параўняўшыся з Шашурам, прыпыніўся, аддаў лейцы.

— А вы, аказваецца, каліна-маліна, з плугам, як з дружком...

— 3 другам? — нібы здзівіўся Туравец.— Не, брат, адвык. Не хлусь!

Ен зірнуў весела і так, быццам гаварыў: «Навошта хлусіш? Каму ты гаворыш гэта...>

Туравец заспяшаўся:

— Трэба ісці ў сяло. Увечары будзе сход.

Праблема моўнага вобраза аўтара-апавядальніка — адна з цэнтральных праблем мастацкага стылю. Струк­тура гэтага вобраза знаходзіцца ў прамой залежнасці ад ідэйна-эстэтычных установак аўтара, ад яго адносін да апісваемых падзей, ад яго жыццёвай канцэпцыі і светасузірання ў цэлым. Інакш кажучы, на форме кожнага літаратурна-мастацкага твора ляжыць адбітак аўтарскай індывідуальнасці, якая праяўляецца і ў выбары слоў, і ў будове сказаў, і ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі твора. «Аўтарскія прыёмы будовы мастацкай рэчаіснасці,— пісаў В. Вінаградаў,— не могуць страціць свайго індывідуальнага характару. Вобраз аўтара, выключаны са свету апавядання, як дзеючая асоба, як форма яго экспрэсіўна-сэнсавага асвятлення, усё ж не перастае мысліцца і прысутнічаць у мастацкім творы, у яго стылі. Мастацкая рэчаіснасць па приёмах сваей арганізацыі пазнаецца як форма творчасці таго ці іншага пісьменніка. Прынцыпы групіроўкі, адбору «прадметаў», спосабы абмалёўкі асоб носяць на сабе знакі пэўнай аўтарскай індывідуальнасці» .

У творах мастацкай літаратуры звычайна ўжываюцца розныя формы апавядання: 1) апавяданне, у якое могуць уваходзіць і паведамленні пра пэўныя падзеі, паводзіны людзей; апісанне прыроды, абстаноўкі, знешнасці дзеючых асоб; характарыстыка іх унутраных якасцей і думак; разважанні самога аўтара адносна таго, што апісваецца, і г. д.; 2) простая мова — гутаркі дзеючых асоб паміж сабою; 3) унутраная мова — думкі і маналогі, рэплікі, каментарыі, заўвагі персанажаў, звернутыя да іншых, але не выказаныя ўголас; 4) няўласна-простая мова — апавяданне фармальна ад асобы аўтара, але так, як мог бы гаварыць той ці іншы герой, г. зн. з дапамогай слоў і выразаў, якія ён ужыў бы.

У большасці празаічных твораў апавяданне вядзецца ад трэцяй асобы — ад аўтара, які ніколі не гаворыць пра сябе або пра свае адносіны да апісваемых падзей. Гэта так званае «аб'ектыўнае» апавяданне. Аднак як бы ні імкнуўся аўтар схаваць свае адносіны да таго, пра што вядзе гутарку, яны ўсё ж выяўляюцца і ў стылі, і ва ўсёй манеры выкладу. У гэтым няцяжка пераканацца на прыкладах. Нагадаем пачатак другога раздзела першай часткі трылогіі Я. Коласа «На ростанях». Тут аўтар паведамляе пра настрой маладога настаўніка Лабановіча, які прыехаў на працу ў глухую палескую вёску:

Старожка ўжо злёгку пахрапвала ў кухні на печы, а Лабановіч усё яшчэ не лажыўся. На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў Лабановіч. На гэты раз чытанне штось не ладзілася, і Лабановіч часта адрываўся ад кнігі, пахаджваў па пакоі і думаў. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў шко­ле, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой ён так доўга падгатоўваўся,— усё гэта займала яго думкі, і яму было легка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на першай сваей дарозе незалежнай грамадзянскай працы.

А вось пачатак аповесці К. Чорнага «Люба Лук'янская», у якім прыводзяцца звесткі пра аднаго з герояў — Вэню Шпулькевіча:

От што вядома пра самыя першыя маладыя гады Вэні Шпульке-віча. ён зваўся Іван, але бацька яго не выгаварваў часта некаторых гукаў і замест «Ваня (Ванька)» у яго выходзіла «Вэня (Вэнька)». Так яно і пайшло назаўсёды. Вэня ІІІпулькевіч тупаў сваімі ўвішнымі нагамі па ўсім тагачасным Мінску, а найбольш цёрся на Нямізе і «таўкучках» і жыў добра. Ад каракулевага каўняра яго шыкарнага паліто заўсёды пахла духамі. Дарагі каракуль, добрыя духі, вядома, могуць быць у дружбе, але што ж, калі над гэтым пахучым каўняром узвышаўся застылы, здаецца, без аніводнай рысы на сабе твар з валовымі вачыма.

Першы ўрывак па стылявой структуры — спакойнае ліра-эпічнае апісанне, якое ўводзіць чытача ў свет думак і пачуццяў героя аповесці — чалавека, што любіць родны край, часта задумваецца над сэнсам жыцця і лесам свайго народа. Зусім інакшы характар другога ўрыўка, дзе ўсё: і гісторыя імені, і спецыфічныя экспрэсіўныя слоўцы (цёрся, тупаў), і апісанне знешнасці (застылы твар... з валовымі вачыма) — скіравана на тое, каб у чытача склалася адмоўнае ўражанне аб герою. Нягледзячы на «аб'ектыўную» манеру выкладу, партрэт гэтага гандляра — скупшчыка свіней — атрымаўся на самай справе выразна «суб'ектыўны».

Побач з творамі, напісанымі ад трэцяй асобы, ёсць вялікая колькасць твораў (часта ў адных і тых жа аўтараў), дзе пра падзеі паведамляецца ад першай асобы. Апавядальнік у такіх творах з'яўляецца або ўдзельнікам, або сведкам падзей. Ім можа быць або сам аўтар (пераважна ў лірычных, нарысавых і мемуарных жанрах), або часцей нейкая прыдуманая асоба. 3 пункту гледжання стылю нас цікавіць не столькі роля апавядальніка ў разгортванні дзеяння, колькі характар маўлення, якім надзяляецца ў творы апавядальнік, і мэта, з якой гэта робіцца. Асабліва выразна моўны вобраз апавядальніка выяўляецца тады, калі апавяданне па свайму тону наблі-жаецца да аднаго з функцыянальных стыляў, часцей за ўсё да размоўнага, радзей — падкрэслена навуковага або афіцыйна-дзелавога.

Аўтар-апавядальнік у многіх ранніх творах I. Навуменкі — вясковы юнак, школьнік, і яго мова — гэта літаратурная мова, насычаная кніжнымі элементамі, якія надаюць маўленню спецыфічныя рысы, часам з адценнем іроніі, гумару. Прыклад з апавядання «Хлопцы-равеснікі»:

Пазней Мікола падбіў і мяне пісаць гісторыю нашых Бацькавіч. Па тым часе ў мяне была ўжо досыць грунтоўная адукацыя — цэлых восем класаў. Мы з запалам узяліся за работу. Была спісана вялікая бухгальтарская кніга, дзе з вышыні птушынага палёту мы аглядалі гісторыю роднага сяла... Але чым далей мы заглядвалі ў глыб сівога веку, тым справа аказвалася цяжэйшай. Па-першае, ніякіх рукапісаў, ці манускрыптаў, у нашых Бацькавічах не знайшлося. А сельсавецкі сакратар Жыкун проста прагнаў нас, калі мы ў імкненні да аб'ектыў-насці папрасілі паказаць царкоўныя кнігі з метрычнымі запісамі.

Адзінай крыніцай для нас, як для гісторыкаў, заставаўся мой васьмідзесяцігадовы дзед Атрахім... У сваёй гісторыі мы збіраліся паказаць Етку і Румана як бязлітасных эксплуататараў, мясцовых ба-гацеяў і буржуяў. А мой родны дзед узносіў іх да неба. На грунце такога ўзаемнага неразумення прыйшлося нам разысціся з дзедам Атрахімам.

Адзін з ранніх твораў Я. Коласа «Сацыяліст», што мае падзагаловак «3 апавядання селяніна», характарызуецца надзвычай яркімі рысамі размоўнага стылю:

I смех і бяда. Галоднай куме, кажуць, хлеб на вуме. Прыслухоўваліся мы, сяляне, да таго, што аб зямлі гаворыцца. Паявіліся ў нас нейкія доўгенькія паперкі друкаваныя — пракламацыі. Чыталі мы іх, перачытвалі. Мне яны надта падабаліся, і цяпер яшчэ адна такая пракламацыя ляжыць у мяне за абразом.

Выразнымі адзнакамі размоўнага стылю вылучаюцца многія раннія апавяданні К. Крапівы, напісаныя ад пер­шай асобы, напрыклад «Вайна»:

Сяджу я і думаю... А што думаю, дык і сам добра не разбяру — вось вярзецца нешта.

Ага, злавіў — пра вайну думаю. Кажуць, вайна будзе. Дык будзе-такі. Калі цётка Палуся сказала, што будзе, то, значыць, будзе. Цётка Палуся — гэта кума мае кватэрнае гаспадыні. Вы не глядзіце, што яна трошкі падслепаватая ды кіслагубая, але бачыць яна на тры сажні пад зямлёю і чуе праз тры мураваныя сцяны.

Такі від апавядання, які адхіляецца ў той ці іншай ступені ад літаратурнага маўлення і мае характар вуснай размовы, у літаратуразнаўстве прынята вызначаць тэрмінам «сказ». Формы сказавага апавядання, а таксама ўсе іншыя формы мастацкага маўлення ад першай асобы, асабліва калі яно вядзецца ад імя прыдуманага персанажа, даюць пісьменніку магчымасць надзвычай выразна, выпукла ахарактарызаваць герояў або падзеі, з'явы, па­казаць іх чытачу як бы з іншага пункту гледжання. Так, напрыклад, у гістарычным апавяданні У. Караткевіча «Сівая легенда» апавяданне вядзецца ад імя найміта — швейцарца Канрада Цхакена, які быў на службе ў бела-рускіх князёў. Цхакен па-свойму ацэньвае гаспадароў і беларусаў наогул, не разумеючы і не адабраючы іх дзеянняў:

Коней мы загналі бязлітасна, да дыхавіцы. Кізгайла страціў на гэтым не менш сотні залатых. Але гэта была не мая справа. Я, Канрад Цхакен, уражэнец кантона Швіц, вядома, не так раскідаўся б, але я ўжо дзевяць год бачыў гэтых людзей і ведаў, што ад іх заўсёды можна чакаць самых вар'яцкіх учынкаў, за іх ніколі нельга паручыцца, таму што ў іх вецер свішча ў галаве.

Я жыў сярод іх дзевяць год, часам пачынаў нават думаць па-бе-ларусінску, а ўсё ж ведаў іх не на шмат лепей, чым у першы дзень.

Форма апавядання, дзе ўжываецца другая асоба, у творах мастацкай прозы сустракаецца вельмі рэдка. Як прыклад можна прывесці адно з ранніх апавяданняў Я. Коласа «Думы ў дарозе», напісанае ў форме звароту да роднага краю:

О, мой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняга туману, што лёг на краях палёў, дзе неба, спусціўшыся нізка, абнімаецца з беднаю зямлёю. Парэзалі цябе вузкія сялянскія дарогі, чорныя сцежкі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы.

У такіх выпадках вобраз апавядальніка амаль супадае з вобразам самога аўтара, які адкрыта выражае свае адносіны да падзей і з'яў рэчаіснасці, што ўласціва паэтычным творам. Сапраўды, істотнае адрозненне паэзіі ад прозы заключаецца менавіта ў вялікай ролі аўтарскага «я», у сіле голасу самога паэта. Гэта характэрна і для буйных жанраў (паэма), і для лірычных вершаў, дзе адзіным героем з'яўляецца «я» паэта, як, напрыклад, у творах «Я не для вас, паны...» Я.Купалы, «Мужык» і «Ноч» Я. Коласа, «Ліст да сястры» і «Я стаю і дзіўлюся» П. Труса, «Ля вогнішч начлежных» і «Я чакаў вясны» М. Танка і многіх іншых.

У заключэнне некалькі слоў аб тэндэнцыях развіцця моўнага вобраза аўтара-апавядальніка ў сучаснай мас­тацкай прозе. Развіваючы традыцыі Я. Коласа і К.Чорнага, сучасныя беларускія пісьменнікі шырока выкарыс-тоўваюць розныя формы маўлення. Творы становяцца шматпланавымі, шматгалоснымі. Акрамя традыцыйных сродкаў перадачы мовы герояў, шырокае распаўсюджанне атрымалі розныя віды няўласна-простай мовы. Гэта дапамагае мастаку глыбей паказаць унутраны свет героя, выявіць яго з розных бакоў. У рамане I. Шамякіна «Снежныя зімы», напрыклад, апавяданне разгортваецца ў двух планах — ад першай асобы (ад імя героя рамана) і ад трэцяй асобы (ад аўтара). Аднак і ў тых выпадках, калі апавяданне вядзецца фармальна ад трэцяй асобы, яно ўспрымаецца чытачом як мова героя рамана — Антанюка. Такое ўражанне ствараецца дзякуючы няўласна-простай мове:

Радавала, што нарэшце паклікалі сюды, у гэты высокі дом. Зусім не кране самалюбства, а наадварот — прыемна, што першы прымае яго ж выхаванец, былы супрацоўнік той установы, якой ён, Антанюк, доўга кіраваў. Растуць людзі! Некалі быў хударлявы, няскладны хлапчына, які напачатку баяўся начальства і заўсёды хадзіў у недапрасаваных штанах, з пузырамі на каленях. А цяпер — вунь які прыгажун. Высокі, падцягнуты, як добры спартсмен, гарнітурчык — з іголачкі.

Гэты абзац, пачаты ад імя аўтара, недзе ў сярэдзіне, ад слоў «Растуць людзі!», успрымаецца як мова самога Антанюка; мяжа паміж маўленнем аўтара і маўленнем ге­роя становіцца хісткай, нават зусім сціраецца.

Такая своеасаблівая структура вобраза аўтара-апавядальніка, калі пісьменнік бачыць, адчувае і думае толькі тое, што бачаць, адчуваюць і думаюць яго героі (і гаворыць часам іх жа словамі), асабліва ярка выяўляецца ў прозе I. Пташнікава. Напрыклад, у аповесці «Лонва» ўсе падзеі апісваюцца і ацэньваюцца з пункту гледжання то Завішнюка, то Акцызніка, то Грасыльды, то Юркі Даліны і іншых герояў аповесці:

Яму стала шкада яе, і ён думаў ужо, як бы ёй памагчы, але тады хацелася адразу пабегчы да гэтага Кастыцкага... А што ён зробіць яму, пабегшы! 3 работы здыме? Ен жа, Завішнюк, да Лонва і калгасаў ніколі не бачыў. Яму яшчэ хацелася заступіцца за Паніху, якую аддалі пад суд. Ен ведаў, што гэта несправядліва і што калі на тое пайшло, то не такім яе судзіць, як Кастыцкі... I Завішнюк падумаў тады, што ён перад нечым зусім бяссільны, што ёсць у жыцці рэчы, да якіх у яго кароткія рукі... А Грасыльда тады? Мацнейшая за яго? Пыходзіць, мацнейшая...

Або:

Юрка ткнуў пугаўём пад хвост Смыку — той пачаў брыкацца; інкідаў нагу і стукаў падковамі аж па аглоблі. Бегчы — не бег. Спацеў раптам увесь, з-пад падсядзёлка пайшла пена. Фоскаў, махаў галавою, нашла яму, відаць, за дзень. Трэці раз схадзіў з мяхамі ў Разіна. ІІгдалугі ён, мусіць, яго ніхто з хлопцаў ніколі не хоча запрагаць, хапаюць лепшых. А Волька Янкава тады просіць яго, Юрку. Дзіўная яна. Брыгадзір — а ніколі не крыкне. Яна ж магла і загадаць яму, як МІхал. Той дык толькі і загадвае, сувіраецца на баб дзень і ноч і ў вёсцы і па загуменні.

У гэтых урыўках апавяданне вядзецца фармальна ад трэцяй асобы, але так, як быццам гавораць і думаюць самі героі аповесці. Цікава, што нават у апісаннях партрэтаў герояў, іх дзеянняў аўтар пазбягае прамой характарыстыкі, а робіць гэта апасродкавана, праз успрыманне дзеючых асоб. Вось як, напрыклад, апісваецца партрэт шафёра Чаркашына:

Завішнюк угледзеў, як праз расчыненае ад вуліцы акно ў хату на самы кут, дзе сядзеў музыкант, працягнулася доўгая ў белым ру­каве рука — як бярозавае мятровае палена. Працягнулася, дастала да белага гармоніка і лягла на мяхі...

I толькі тады Завішнюк угледзеў, што ў акне стаяў чалавек. Чалавек быў у белай кашулі на такіх шырокіх плячах, што яны за­крывал! ўсё акно, як бы яго завесілі абрусам. I толькі ўгары над белай кашуляй у маленькай чорнай праёміне акна варочалася знаёмая гала-ва. Доўгая, з выцягнутым тварам, коратка падстрыжаная. Чорная пасма валасоў была прылізана з правага боку ілба над самым брывом, як бы там прыліп шырокі жаночы грэбень. Нос у чалавека быў тонкі, доўгі і прыгнуты ўніз. Калі чалавек загаварыў, Завішнюк спачатку ўбачыў прыгожыя белыя зубы, а пасля пачуў чысты голас — бас.

Такі вобраз аўтара-апавядальніка характэрны не толькі для беларускай, але і рускай мастацкай прозы апошняга часу. «Асоба аўтара ў прозе апошніх год растае, расплываецца,— піша М. Чудакова.— Аднак чытач адчувае зараз яўную патрэбу ў сустрэчы з аўтарам тварам у твар, у аўтарскім голасе, звернутым да яго непасрэдна... у апавядальнай пазіцыі аўтара, упэўненага ў сваёй маральнай і слоўнай кампетэнцыі» .

Выбар той ці іншай апавядальнай манеры цалкам залежыць ад ідэйна-эстэтычных пазіцый аўтара, ад яго светасузірання і тых мастацкіх задач, якія ён ставіць і вырашае ў сваім творы. Таму цяжка сказаць, якая з адзначаных апавядальных манер — «аб'ектыўная» ці «суб'ектыўная» — з'яўляецца лепшай. Кожная мае свае дадатныя бакі.

Праблема моўнага вобраза аўтара-апавядальніка ў беларускай мастацкай прозе заслугоўвае самага сур'ёзнага і глыбокага вывучэння, таму што «вобраз аўтара» — гэта не просты суб'ект маўлення, які да таго ж часта нават і не прысутнічае ў структуры мастацкага твора. «Вобраз аўтара» — гэта «канцэнтраванае ўвасабленне сутнасці твора», якое аб'ядноўвае ўсю сістэму моўных структур персанажаў у іх суадносінах з апавядальнікам або апавядальнікамі, выступаючы «ідэйна-стылістычным асяродкам, фокусам цэлага» .

 

Цікоцкі М. Я.

Ц59 Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам.

для фак. журналістыкі. — 2-е выд., перапрац. і дап.— Мн.: Універсітэцкае, 1995.—294 с.

ISBN 985-09-0099-7.

Разглядаюцца пытанні тэарэтычнага і практычнага характару, якія датычацца спецыфікі функцыянальных стыляў і асаблівасцей ужывання стылістычна маркіраваных сродкаў лексікі, марфалогіі і сінтаксісу беларускай літаратурнай мовы. Асаблівая ўвага надаецца мове і стылю сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды.

Для студэнтаў факультэта журналістыкі, можа быць выкарыстана студэнтамі-філолагамі беларускіх універсІтэтаў і педінстытутаў, а таксам а наста ўнікамі сярэдніх школ.

 


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-19; Просмотров: 565; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.33 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь