Па якіх законах жылі нашы продкі
Закончы сказы.
У ХІІІ стагоддзі на нашы землі напалі _____________ (нямецкія захопнікі; рыцары-крыжакі) і пачаліся набегі ________________ (татар; палякаў).
2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.
Хто ўзначаліў барацьбу супраць крыжакоў?
Рагвалод Вітаўт
Як называлася дзяржава, што ўзнікла на беларускіх і літоўскіх землях?
Полацкае княства Вялікае княства Літоўскае
3. Падкрэслі назвы народаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве і перамаглі крыжакоў.
Беларусы, рускія, англічане, літоўцы, палякі, венгры, татары.
4. Адзнач знакам «+» справы князя Вітаўта, якімі ён праславіўся.
Абарона і ўмацаванне дзяржавы.
Перапісванне кніг і напісанне летапісаў.
Сумесная з польскім каралём перамога над рыцарамі-крыжакамі.
Разрабаванне дамоў і палацаў багатых жыхароў Вялікага княства Літоўскага.
5. Паразважай. Чаму ў Грунвальдскай бітве войскі князя Вітаўта і польскага караля Ягайлы змагаліся разам?
_________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________
_________________________________________________________________________
Тэма «Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў»
1. Адзнач знакам «+» самы старажытны горад.
Тураў
Мінск
Полацк
2. Суаднясі назвы гарадоў з героямі паданняў.
Асілак-млынар Менеск Магілёў
Разбойнік Машэка Мінск
Князь Тур Тураў
3. Суаднясі назвы гарадоў з найбольш верагодным паходжаннем іх назваў.
Полацк Князь Тур
Тураў Рака Палата
Мінск Рака Віцьба
Віцебск Рака Менка
Магілёў Рака Гамеюкі
Гомель Магіла Льва
4. Напішы назвы гарадоў па апісанні.
Горад размясціўся на злучэнні рэк Заходняй Дзвіны і Віцьбы. Заснаваны ў Х стагоддзі. _____________. Упершыню гэты горад упамінаецца ў 1067 годзе ў сувязі з бітвай на рацэ Нямізе. Зараз з’яўляецца сталіцай Беларусі. ______________. Па-даўнейшаму гэты горад называўся Гарадзень, Гародня, што азначае «ўмацаванае паселішча». Заснаваны на беразе Нёмана. ______________.
Самы старажытны беларускі горад. Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам. Жыхары горада — палачане. __________. У старажытны час лютага разбойніка Машэку забіла яго нявеста. Магілу Машэкі людзі назвалі «Магілай льва». Адсюль, кажуць, і назва горада. _________.
Словы для даведак: Полацк, Гродна, Магілёў, Мінск, Віцебск.
5. Адгадай па апісанні прафесіі майстроў — рамеснікаў старажытнага горада.
Шылі адзенне і абутак для гараджан. __________. Забяспечвалі жыхароў горада посудам. _________. Выплаўлялі жалеза і рабілі зброю, прылады для працы і дома._________. Гатавалі і выпякалі хлеб.__________. Апрацоўвалі скуры жывёл._________.
Словы для даведак: шаўцы, ганчары, кавалі, гарбары, пекары.
МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ
Тэма “Пад сценам i старажытных замкаў ”
Мэты: даць вучням агульнае ўяўленне аб старажытных замках Беларусi; пазнаёмiць з iх прызначэннем, знешнiм выглядам i памерамi, сучасным станам замкаў; на яркiх прыкладах гiсторыi асобных замкаў развiваць у вучняў цiкавасць да мiнулага нашага краю; выхоўваць павагу да нашых продкаў, якiя ўзводзiлi такiя велiчныя збудаваннi, каб абараняць ад ворагаў свой край.
Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; аўдыёзапіс паланеза М. К. Агiнскага «Развiтанне з Радзiмай» ; карткi з заданнямi, каляровыя сiгналы; дзiцячы тэатр «Батлейка», папяровыя лялькi, малюнкi драўлянай хаты i турэмнай сцяны для iнсцэнiроўкi.
|
I . Арган i зацыйны пачатак урока
Эмацыянальны настрой: слуханне паланеза М. К. Аг i нскага «Разв i танне з Радз i май».
— Вы пазналi гэту мелодыю?
— Гэтай чароўнай музыкай мы пачынаем наш урок. Я жадаю вам поспехаў i спадзяюся, што ўзаемадапамога i ўзаемападтрымка будуць вашымi спадарожнiкамi, калі вы будзеце працаваць у парах i группах.
|
|
Эп i граф да ўрока:
Ззяе возера-люстэрка,
А над возерам стаiць
Замак грозны, замак хмуры;
Валы, бойнiцы вiдаць,
Непрытульна i панура
Сцены гэтыя глядзяць.
Я. Колас. З паэмы «Сымон-музыка»
—Тэма нашага ўрока «Старажытныя замкi Беларусi».
Але спачатку паўторым тое, што вывучалi раней.
|
1
|
II . Паўтарэнне вывучанага матэрыялу
Работа ў парах. (Пасля выканання кожнага задання i яго праверкi — самаацэнка.)
ü Назавiце iмёны гiстарычных асоб (праверка пры дапамозе каляровых веераў).
1 – Вялiкi князь Вiтаўт — Грунвальдская бiтва.
2 – Еўфрасiння Полацкая — Спаса-Еўфрасiннеўская царква, крыж.
3 – Кiрыл Тураўскi — рукапiсныя кнiгi.
4 – Леў Сапега — Статут Вялiкага княства Лiтоўскага.
5 – Францыск Скарына — першыя друкаваныя кнiгi.
6 – Усяслаў Чарадзей — Сафiйскi сабор у Полацку.
|
2
|
ü Назавіце па гербе горад i дату ўзгадвання яго ў летапiсе (праверка пры дапамозе каляровых веераў).
.
1 – Тураў — 980
2 – Брэст — 1019
3 – Мiнск — 1067
4 – Магiлёў — 1267
5 – Вiцебск — 974
6 – Полацк — 862
7 – Гродна — 1127
8 – Гомель — 1142
| 3
|
ü Размясцiце падзеi на стужцы часу.
XI ст. – будаўнiцтва Сафiйскага сабора ў Полацку.
XII ст. – жыццё i дзейнасць Еўфрасiннi Полацкай i Кiрыла Тураўскага.
XIII ст. – утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага.
XIV ст. —
XV ст. – Грунвальдская бiтва
XVI ст. – пачатак кнiгадрукавання Францыскам Скарынам, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага
| 4
|
III . Вывучэнне новага матэрыялу
Паведамленне тэмы ўрока.
— Тэма нашага ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў». Мы адправiмся ў невялiкае падарожжа па замках Беларусi. Паглядзiце на карту. Гэта не ўсе замкi Беларусi. Многiя ўжо зусiм разбураны.
|
|
Пазнаёмцеся са схемай маршруту.
— Што вы ведаеце пра замкi?
— Пра што б вы хацелi даведацца на ўроку?
| 5
|
Дэманструецца план урока .
|
6
|
Уступная гутарка.
— Як вы думаеце, адкуль узнiкла слова «замак»?
— Для чаго будавалi замкi?
|
|
— Якi ж выгляд меў замак? Як вы сабе яго ўяўляеце? (Пабудаваны на гары, магутныя сцены, вежы , роў з вадой, мост, насыпаны вакол замка ва л. )
— Для чаго былi прызначаны вежы?
|
7
|
— Разгледзьце, як выглядала ўнутраная частка замкавай вежы. Што ў ёй размяшчалася? (У падзямелл i знаходз i лася турма, першы паверх — арх i ў ц i пакой для варты, друг i — пакой князя, вышэй — пако i , дзе захоўвал i ся прыпасы.)
— Як вы думаеце, навошта столькi прыпасаў у замку?
|
8
|
— Давайце зробiм вывад: што такое «замак»?
Праверка па слайдзе.
|
9
|
Ф i зкультм i нутка
|
|
Падарожжа па замках Беларус i .
Навагрудск i , Л i дск i i Крэўск i замк i .
Чытанне 1-га абзаца на с.78.
— Пра што вы даведалiся?
— Успомнiце, як называецца народны лялечны тэатр?
— Цiкавая гiсторыя здарылася ў Крэўскiм замку.
|
10–12
|
I нсцэн i роўка г i сторы i , звязанай з Крэўск i м замкам.
Крэўск i замак. Сядз i ць князь В i таўт.
Аўтар. Князь Ягайла, якi жадаў быць адзiным гаспадаром, падманам пасадзiў у падзямелле замка свайго брата — князя Вiтаўта. Да князя Ягайлы прыйшла жонка князя Вiтаўта.
Жонка В i таўта. Вялiкi князь! Дазволь мне наведаць мужа майго, князя Вiтаўта. Можа, i не давядзецца нам больш убачыцца.
Князь Ягайла . Добра, дазваляю.
Жонка В i таўта разам с а служанкай уваходз я ць у падзямелле да мужа.
Жонка В i таўта. Вiтаю цябе, муж мой, вялiкi князь Вiтаўт. Я прыйшла, каб вызвалiць цябе з палону. Хутчэй пераапранайся ў адзенне маёй служанкi i ўцякайма адсюль.
Аўтар . Калi вартаўнiкi ўбачылi падмену, яны забiлi верную служанку Алену. Ноч застала ўцекачоў каля невялiкай лясной вёскi, непадалёку ад Слонiма.
Князь В i таўт з жонкай падыходзяць да вясковай хаты, каля якой стаяць селян i н з сялянкай .
Князь В i таўт . Добры вечар вам, добрыя людзi! Дазвольце пераначаваць у вас.
Сяляне . Калi ласка! Заходзьце ў хату, гасцямi будзеце!
Аўтар . Настала ранiца.
Князь В i таўт . Як мне аддзячыць вас? Прасiце ўсяго, чаго хочаце.
Сяляне . Усё ў нас ёсць, дзякуй Богу. Зямля, лес, рака i кормяць, i апранаюць, i пояць нас. Толькi няма ў нас месца, дзе маглi б мы аддзячыць за ўсё гэта Богу, пакланiцца яму.
Князь В i таўт . Добра, будзе ў вас такое месца.
|
13
|
Аўтар . I загадаў пабудаваць незвычайную царкву-крэпасць.
Вось яна.
|
14
|
Сынков i цкая царква i Гродзенск i замак.
—Чым жа адрознiваецца гэта царква i царква, якую бачыце побач, ад усiх астатнiх храмаў?
|
15
|
Вучні чытаюць пра Гродзенск i замак з артыкула «Ц i кава ведаць», выдзяляюць галоўнае.
— Як вы разумееце слова “экспанат”?
|
|
Праверка па слайдзе.
Настаўн i к звяртае ўвагу на дату: 1569 год — утварэнне Рэчы Паспал i тай.
Замк i ў Нясв i жы, М i ры i Гальшанах.
Вучн i чытаюць тэкст на с. 80–81 падручн i ка, выдзяляюць галоўнае, потым расказваюць, што запомн i л i з прачытанага.
Легенды замкаў
— Старажытныя замкi — маўклiвыя сведкi гiсторыi роднага краю. З пакалення ў пакаленне перадаюцца паданнi аб тым, што ў падземных склепах замкаў схаваны дзiвосныя скарбы, незлiчоныя багаццi, што замкi злучаны памiж сабой падземнымi хадамi, у якiх можна заблукаць, што па начах у замках ажываюць зданнi iх былых гаспадароў i палохаюць наведвальнiкаў, што апоўначы з глыбокiх падзямелляў чуюцца крыкi, стогны i плач. Вось паслухайце, калi ласка, некалькi легендаў.
Вучн i расказваюць падрыхтаваныя паведамленн i .
IV . Замацаванне вывучанага матэрыялу
Работа ў группах .
ü Праблемныя пытаннi. (Кожная группа рыхт уе адказ на адно пытанне .)
1. З чаго будавалi замкi? Чаму?
2. Чаму, гаворачы аб замках, мы ўзгадваем i Сынковiцкую царкву? Што ў iх агульнага?
3. Чаму некаторыя храмы будавалi ў выглядзе крэпасцяў?
4. Чаму большасць замкаў размешчана ў заходняй частцы Беларусi?
|
16
17–19
20
|
ü Падпiшыце часткi замка. (Работа па картках.)
Самаправерка па слайд зе.
ü Напiшыце, што размяшчалася ў замкавай вежы. (Работа па картках.)
Самаправерка па слайд зе.
ü Злучыце назву замка з нумарам яго малюнка. (Работа па картках.)
1 – Навагрудскi замак
2 – Нясвiжскi замак
3 – Мiрскi замак
4 – Крэўскi замак
5 – Гродзенскi замак
6 – Лiдскi замак
7 – Гальшанскi замак
8 – Сынковiцкая царква
Самаправерка па слайд зе.
VI . Рэфлекс i я
— Калi ласка, выкажыце свае пачуццi.
Дэеці выказваюць свае пачуцці пры дапамозе каляровых веераў.
V . Падвядзенне вын i каў урока
— Што вы даведалiся пра замкi Беларусi?
— Пра што яшчэ хацелi б даведацца?
VII . Дамашняе заданне
С. 76–82, паведамленнi аб замках Беларусi.
|
21
22
23
24
25
|
МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ
Тэма: У краіне майстроў
Мэты: пазнаёміць вучняў з найбольш значнымі дасягненнямі таленавітых беларускіх майстроў.
Задачы:
а) навучання: даць вучням уяўленне аб раскошы і багаццях панскіх палацаў на прыкладзе палаца Радзівілаў у Нясвіжы; паказаць ім, як ствараліся ўсе гэтыя багацці талентам і ўмелымі рукамі беларускіх майстроў, што ўсе дасягненні народных умельцаў, якія захаваліся да нашых дзён, з'яўляюцца нацыянальным скарбам, нашай усенароднай гордасцю;
б) развіцця: развіваць у вучняў цікавасць да народнай творчасці, разуменне яе гістарычнай каштоўнасці;
в) выхавання: выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашых продкаў, чые ўмелыя рукі, прыродная працавітасць і талент тварылі цуды мастацтва; шаноўныя адносіны да культурнай спадчыны свайго народу.
Афармленне класнай дошкі
Паняцці
| У краіне майстроў
| Імёны
|
Палац
Пан
Кафля
Гутнік
| План
Панскія палацы
Слуцкія паясы
Шматкаляровая кафля
Майстры гутнікі
| Радзівілы
Максім Багдановіч
Назвы
Нясвіж
Слуцк
|
Лагічнае заданне: Чаму творы старажытных майстроў лічацца нацыянальным скарбам?
|
Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання
Выкананне тэставых заданняў па тэме “Пад сценамі старажытных замкаў”
1. Дапоўні сказ.
Першапачаткова замкі будавалі з ______ (каменю; дрэва), а потым — з каменю і ______ (гліны, цэглы).
2. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.
£ Спаса-Еўфрасіннеўская.
£ Сынкавіцкая.
3. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.
£ Вежы.
£ Крыжы.
£ Крэпасныя сцены.
£ Роў з вадой.
£ Падвесны мост.
£ Вялікія вокны.
4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.
£ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.
£ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.
£ Замкі былі акружаны ровам з вадою.
£ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.
5. Вызнач старажытны замак па апісанні.
1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. _________
2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі._________
3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. _________
4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане._________
Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.
3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока