Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Вывучэнне новага матэрыялу. 6. Падвядзенне вынікаў урока. 6. Падвядзенне вынікаў урока
1. Дзве небяспекі. Для тлумачэння вучням гэтага матэрыялу выкарыстоўваецца карта-схема. Знаёмства з малюнкам на с. 60. Звяртаецца ўвага на плашчы і шчыты, на якіх вышыты і намаляваны крыжы. Вучні здагадваюцца, чаму іх называлі крыжакамі. Крыжакі і нават іх коні з ног да галавы былі закаваны ў жалеза і ўяўлялі сабой грозную ваенную сілу. Вучні шукаюць у слоўніку вызначэнне паняцця «рыцар». Не меншую пагрозу для краіны ўяўлялі набегі татар. 3 татарскімі набегамі вучні знаёмяцца па малюнку на с. 61. Змест малюнка дапаўняецца дадатковымі звесткамі. Матэрыял для настаўніка. Татары былі спрытнымі і ўдалымі воінамі, выдатна валодалі шабляй, трапна стралялі з лука, на 20—30 м кідалі аркан з пятлёй на шыю ворага, каб сцягнуць яго з сядла. Нападалі яны імгненна і хутка знікалі, калі ім пагражала небяспека. У кожнага воіна быў запасны конь. Каб падняць паніку ў стане праціўніка, наступалі татары з гіканнем, свістам і дзікім выццём. Пасля захопу горада палонных выводзілі ў адкрытае поле, адбіралі маладых мужчын і жанчын і адпраўлялі іх у рабства, а ўсіх астатніх секлі шаблямі. 2. Князь Вітаўт. Барацьбу супраць крыжакоў і татар узначаліў вялікі князь Вітаўт. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт князя. 3. Вялікае княства Літоўскае. Прычынай утварэння ВКЛ была знешняя небяспека. Яна і прымусіла насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель аб'яднацца ў адзіную дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае. На вялікай карце настаўнік паказвае межы ВКЛ у перыяд княжання Вітаўта. Яны цягнуліся ад Балтыйскага да Чорнага мора. ВКЛ была самай вялікай дзяржавай у Еўропе. 4. Грунвальдская бітва. Расказ настаўніка з выкарыстаннем гістарычных фактаў. Сустрэча з ворагам. 1. Войска Вітаўта наблізілася да вёскі Грунвальд і застыла ад нечаканасці. Недалёка ў баявым парадку, закаваныя ў браню, нерухома стаялі кліны крыжакоў. У першым радзе было 5 коннікаў, у другім — 7, трэцім — 9, чацвёртым — 11... Кліны мелі да 20 радоў. За першай паласой войска ішла другая. Здавалася, няма яму канца і краю. Пачатак б і твы. 2. «I вось загучалі трубы... Вітаўт павёў свае войска ў бой... Шматтысячная хваля вершнікаў неслася на крыжацкія шэрагі. Ад тупату капытаў дрыжэла зямля...» «Во ў чыя ямы». 3. Вялікі князь Літоўскі Вітаўт дзейшчаў рашуча, аддаваў кароткія загады... Раптам з вачэй яго адразу знікла некалькі радоў коннікаў. Як быццам праваліліся скрозь зямлю. Цяпер Вітаўт здагадаўся, чаму крыжакі першымі не пайшлі ў наступленне. Яны загадзя падрыхтавалі глыбокія ямы-лавушкі («воўчыя ямы»), абстаўленыя завостранымі каламі, прыкрытыя зверху дзірваном. У гэтыя ямы праваліліся многія коннікі. Іншыя хутка знайшлі праходы паміж ямамі. Атака працягвалася. Ход б і твы. 4. «Рыцары рвануліся насустрач непрыяцелю... Ворагі сышліся ў сечы. I завярцеўся крывавы клубок: цяжка было разлічыць, дзе чужыя, дзе баязлівец, дзе герой. Стаяў немаверны гул ад баявых клічаў, крыкаў, іржання коней, бразгату зброі. Як саломінкі, ламаліся дзіды (коп'і), трашчалі пад ударамі сякер і мячоў шчыты. Гудзелі стрэлы. Падалі забітыя, курчыліся на зямлі параненыя». Дз іў ная зброя. 5. На правым крыле войска князя Вітаўта наступала татарская конніца. Крыжакі з насмешкай глядзелі на дзіўнае войска ў яркім адзенні. Татарскія панцыры і шчыты са скур буйвалаў не маглі вытрымаць удараў рыцарскіх мячоў. Але татары выкарысталі сваю зброю. На адлегласці 20—30 крокаў яны пусцілі ў ход арканы. Пярэдні шэраг крыжакоў нібы ветрам здзьмула. Яны апынуліся пад капытамі сваіх коней. Крыжац кі абоз. 6. Бітва працягвалася ўвесь дзень. Пад вечар крыжакі не вытрымалі і пачалі адыходзіць. «У руках пераможцаў апынуўся ўвесь крыжацкі абоз. Ордэн паклапаціўся не толькі пра зброю і харч, але і пра кайданы, ланцугі для палонных, пра віно, каб пасля бітвы адсвяткаваць сваю перамогу. Кайданы і ланцугі згадзіліся — у іх закулі палонных крыжакоў». Настаўнік паказвае вучням на вялікай карце месца бітвы. 5. Замацаванне вывучанага Вучням прапануецца паразважаць над прычынамі перамогі над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве і выдзеліць сярод іх галоўную. Адзначым іх: 1) Мужнасць і гераізм удзельнікаў бітвы. 2) Ваенныя здольнасці Вітаўта. 3) Сумеснае выступленне беларусаў, рускіх, палякаў, літоўцаў, татар — галоўная прычына перамогі над крыжакамі. 6. Падвядзенне вынікаў урока 7. Дамашняе заданне: апавяданне «У абарону сваей зямлі».
_________________________________
МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ 1. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна? Ефрасіння Рагнеда Саламона Гарыслава Анастасія 2. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды. Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай. Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір. Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і адпраўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам. Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра. Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія. 3. Першы агульны для ўсіх закон, які напісаў Яраслаў Мудры, зваўся “________________________________________”. 4. Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры». Будаваў і ўмацоўваў гарады Кіеўскай Русі. Напісаў першы закон — «Рускую Праўду». Быў удалым военачальнікам. Загадаў сваім сынам заваёўваць розныя краіны. Будаваў храмы і саборы ў вялікіх гарадах. 5. Пра якога князя ідзе гаворка? Абазнач знакам «+» правільны адказ. Правіў у горадзе Полацку. Пагалоска аб ім хадзіла па ўсім белым свеце. Гаварылі людзі пра яго рознае: то ваўком абернецца, то турам, то сокалам... Яраслаў Мудры Усяслаў Чарадзей Ізяслаў |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 282; Нарушение авторского права страницы