Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


У якім годзе адбылася бітва на Нямізе?



________________________________

7. Якое імя далі бацькі Еўфрасінні Полацкай па нараджэнні. Пазнач правільны адказ знакам «+».

 Гарыслава         Рагнеда         Прадслава

Закончы сказы.

Падрасла прыгажуня _________ (Гарыслава , Прад­слава). Бацька надумаў аддаць яе __________ (замуж , у манастыр). Але яна вырашыла інакш: сышла да цёткі ў __________ (вёску , манастыр), каб прысвяціць сваё жыццё Богу і бедным людзям. Маладой манашцы надалі новае імя — _________ (Е ў фрасіння , Анастасія).

9. З дапамогай лічбаў устанаві паслядоўнасць найбольш важных спраў Е ў фрасінні Полацкай.

 Жыццё ў Сафійскім саборы.

 Дапамога параненым воінам.    

 Заказ святога крыжа.

 Будаўніцтва Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы.

10. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

 У Сафійскім саборы Еўфрасіння чытала і перапісвала кніжкі.

 У манастыры Ефрасіння вучыла хлопчыкаў воінскай справе.

 Еўфрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць крывавыя войны.

 Еўфрасіння заказала зрабіць крыж майстру Мікалаю Кузьмічу.

 У пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік.

 Аднавіў вобраз святога крыжа сучасны майстар Лазар Богша.

 Еўфрасіння Полацкая стала першай жанчынай, якую царква абвясціла святой.



МАЯ РАД З ІМА - БЕЛАРУСЬ

Тэма: Па якіх законах жылі нашы продкі

Мэты: даць вучням уяўленне аб законах, па якіх жылі ў мінулыя часы нашы продкі.

Задачы:

а) навучання: паказаць вучням, што жыццё чалавека немагчыма без падпарадкавання правілам, якія ўстаноўлены законам, што правілы законаў могуць залежаць і не залежаць ад жадання і волі чалавека; пазнаёміць вучняў з рознымі відамі законаў: законамі прыроды, законамі жыцця, грамадскімі законамі і дзяржаўнымі законамі;

б) развіцця: на аснове атрыманых ведаў развіваць у вучняў светапогляд, які грунтуецца на разуменні рэальнага жыцця, у якім чалавек павінен сувымяраць свае дзеянні з агульнапрынятымі правіламі, якія дзейнічаюць у грамадстве;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў павагу да за­конаў і імкненне будаваць свае жыццё ў адпаведнасці з правіламі дзеючых у грамадстве законаў.

Паняцці Па якіх законах жылі нашы продкі Імёны
Веча Статут Даты ХІ ст. – “Руская Праўда” ХVI cт. – статут (1588 г.) План 1. законы прыроды 2. Законы жыцця 3. грамадскія законы 4. Дзяржаўныя законы Яраслаў Мудры Леў Сапега

Арганізацыйны момант

Праверка дамашняга задання

Закончы сказы.

У ХІІІ стагоддзі на нашы землі напалі _____________ (нямецкія захопнікі; рыцары-крыжакі) і пачаліся набегі ________________ (татар; палякаў).

2.    Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Хто ўзначаліў барацьбу супраць крыжакоў?

 Рагвалод         Вітаўт

Як называлася дзяржава, што ўзнікла на беларускіх і літоўскіх землях?

 Полацкае княства         Вялікае княства Літоўскае

3. Падкрэслі назвы народаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве і перамаглі крыжакоў.

Беларусы, рускія, англічане, літоўцы, палякі, венгры, татары.

4. Адзнач знакам «+» справы князя Вітаўта, якімі ён праславіўся.

 Абарона і ўмацаванне дзяржавы.

 Перапісванне кніг і напісанне летапісаў.

 Сумесная з польскім каралём перамога над рыцарамі-крыжакамі.

 Разрабаванне дамоў і палацаў багатых жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

5. Паразважай. Чаму ў Грунвальдскай бітве войскі князя Вітаўта і польскага караля Ягайлы змагаліся разам?

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Настаўнік вызначае задачы урока, звяртае увагу на класную дошку, на якой запісана тэма, план яе вывучэння, паняцці, даты і імёны гістарычных дзеячаў.

4. Тлумачэнне новага матэрыялу

¾ Хто такі Яраслаў Мудры?

¾ Чаму яго ў народзе празвалі Мудрым?

¾ У якім стагоддзі ён жыў?

¾ Ці можна князя Яраслава назваць асветнікам?

¾ Як называўся сабор, пабудаваны ў Кіеве па яго загадзе?

¾ Яшчэ ў якіх гарадах існавалі такія саборы?

¾ Як называўся закон, напісаны Яраславам Мудрым?

Настаушк заўважае, што пры вывучэнні новага матэрыялу размова таксама будзе ісці пра законы.

Законы прыроды.

Вучні чытаюць услых матэ­рыял першага абзаца. Настаўнік прапануе перасказаць прачытанае і вылучыць у ім галоўнае. У вы­падку ўзнікнення цяжкасцей вучням задаюцца пытанні:

¾ Аб чым ідзе размова?

¾ Пра якія зако­ны гаворыцца ў дапаможніку?

¾ Ці можна законы прыроды адмяніць?

¾ Чаму іх нельга адмяніць?

Настаўнік прапануе вучням самастойна ўзгадацъ за­коны прыроды, якія не залежаць ад чалавека. (Змена дня і ночы. Змена пораў года. Старэнне чалавека і г. д.)

Законы жыцця.

Вучні чытаюць услых матэ­рыял першага абзаца. Настаўнік прапануе перасказаць прачытанае і вылучыць у ім галоўнае.

Асэнсаванне прачытанага дае магчымасць зразумець вуч­ням, што ёсць законы, якія выпрацоўваюцца самім жыццём, іх спецыяльна ніхто не стварае, яны з'яўляюцца няпісанымі і датычаць толькі людзей.

¾ Ці ёсць у наш час такія няпісаныя законы? (Да старэйшага за сябе звяртацца на «вы»; уступаць яму месца ў транспарце; першым выказаць яму прывітанне. Нельга хлусіць, крыўдзіць іншых, патрэбна дапамагаць малодшым і г. д.)

Грамадсшя законы.

¾ У Полацкім і Тураўскім княствах існавау звычай склікаць на сход дарослых мужчын для абмеркавання якога-небудзь ваеннага пытання. Такі сход называўся веча. Вучні чытаюць наступны абзац матэрыялу дапаможніка і знаёмяцца з тым, як праходзілі  ў Полацку такія сходы.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на той факт, што так такія законы прымаліся на агульнанародным сходзе, тым яны і адрозніваліся ад двух папярэдніх. Было ў іх і агульнае: усе яны былі няпісанымі законамі.

Дзяржауныя законы.

XI ст. «Руская Прауда», Яраслаў Мудры.

XVI ст. Статут. Леў Сапега.

У ходзе работы над гэтым матэрыялам настаўнік звяртае ўвагу вучняў на наступныя факты: гэтыя за­коны былі агульнадзяржаўнымі, іх спецыяльна распрацоўвалі і выдавалі ў выглядзе зборнікаў. Яны былі абавязковымі для выканання ўсімі грамадзянамі.

Складальнікам аднаго з першых у Еўропе збора законаў — Статута Вялікага княства Літоўскага — быў наш зямляк Леў Сапега. Да класнай дошк і прымацо ў ваецца яго партрэт.

Матэрыял для настаўніка.

Леў Іванавіч Сапега (1557 — 1633) — адзін з буйнейшых магнатаў і палітычных дзеячаў ВКЛ. Ён займаў самыя высокія пасля князя дзяржаўныя пасады: канцлера, ваяводы, гетмана. Важнейшай яго заслугай перад Радзімай з'яўляецца падрыхтоўка і выданне Статута 1588 г.

Вучні разглядаюць партрэт Сапегі, што змешчаны на с. 65 дапаможніка.

Настаунік адзначае, што стальныя даспехі і шабля, а таксама гетманская булава сведчаць аб тым, што Леў Сапега найперш за ўсе быў абаронцам Радзімы, але не гэтая справа была галоўнай у яго жыцці. У яго правай руцэ ліст з законамі, якія прынеслі яму сусветную славу.

Гістарычны факт. Статут 1588 г. быў настолькі дасканалым законам, што ён дзейнічаў ажио 250 гадоў.

Затым настаўнік прапануе вучням знайсці ў слоўніку вызначэнне паняцця «Статут».

Р абот а з малюнкам на с. 6 5 вучэбнага дапамож ні ка.

Гэта тытульны ліст Статута. Калі ўважліва разгледзець назву, напісаную чырвонымі літарамі, то можна прачытаць, што гэты дакумент называецца «Статут Вялікага княства Літоўскага». У цэнтры размешчаны герб Пагоня. На ім паказаны вершнік з мячом, паднятым над галавою. Герб Пагоня — гэта дзяржаўны сімвал Вялікага княства Літоўскага.

Настаўнік прапануе вучням прачытаць самастойна апошні абзац апавядання і адказаць на пытанне, якую галоўную ролю ў жыцці чалавека выконваюць законы. Яны дапамагаюць людзям жыць у міры і згодзе.

Неабходна абавязкова звярнуць увагу вучняў на тое, што законы неабходна ведаць, іх патрэбна паважаць, а самае галоўнае — выконваць, каб усім нам жыць у міры і згодзе.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

1. Работа з табліцай.

Задан н е: адказаць на пытанні.

Пытанні “Руская Праўда” Статут
Што гэта такое? Законы Законы
Даты напісання ХІ ст. XVI ст.
Аўтары Яраслаў Мудры Леў Сапега

6. Падвядзенне вынікаў урока

¾ Як называецца тэма урока?

¾ 3 чым знаёміліся ў час яе вывучэння?

¾ Якія паняцці вывучаліся?

¾ 3 якімі датамі знаёміліся?

¾ Пра дзейнасць якіх гістарычных асоб даведаліся?

7. Дамашняе задан н е : апавяданне «Па якіх законах жылі нашы продкі»

 

 

                                                                                                                                                 


 

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў

Мэты: пазнаёміцъ вучняў з паходжаннем назваў наибольш старажытных беларускіх гарадоў Полацка і Турава, а таксама сучасных абласных цэнтраў Беларусі — Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Брэста і Гродна.

Задачы: а) навучання: правесці знаёмства вуч­няў з летапіснымі звесткамі пра наибольш старажытныя беларускія гарады, а таксама з народнымі паданнямі і даследаваннямі вучоных аб паходжанні іх назваў; паказаць, якую ролю ў развіцці гарадоў адыгралі рэкі;

б) развіцця: развіваць у вучняў уменне выдзяляць галоўнае ў вывучаемым матэрыяле, фарміраваць у іх свядомасці першапачатковае ўяўленне аб сістэмным падыходзе, які ўжываецца пры вывучэнні гісторыі;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў цікавасцъ да гістарычнага мінулага беларускай зямлі, павагу да нашых продкаў — людзей працавітых, руплівых і таленавітых, якія ўзводзілі гарады, развівалі рамяство і гандаль, клапаціліся, каб багацела і квітнела Бацькаўшчына.


Арганізацыйны момант


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 302; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.025 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь