Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тэма: Ад батлейкі да тэатра
Мэта: даць вучням уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва, пазнаёміць іх з гістарычнымі дзеячамі XVII і XVIII стст., якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі нашай краіны. Задачы: а) навучання: паказаць вучням, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр— батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным, якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыгралі Сімяон Полацкі і Казімір Агінскі, які ўклад у развіццё музычнага мастацтва ўнёс аўтар паланеза «Развітанне з Радзімай» Клеафас Агінскі; б) развіцця: разв і ваць у вучня ў ці кавасць да культурнай спадчыны, якую пак ін ул і нам таленав і гыя прод кі ; в) выхавання: на прыкладах жыцця і дзейнасц і г і старычных асоб выхо ў ваць у вучня ў высок і я маральныя якас ці , пачуцц і асаб і стага грамадзянскага абавязку перад сваей Радз і май і яе народам. Арганізацыйны момант Праверка дамашняга задання Выкананне тэставых заданняў па тэме “У краіне майстроў” 1. Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ. Цямнее край зубчаты бору... І тчэ, забыўшыся, рука Заміж персідскага ўзору Цвяток радзімы васілька. £ Майстрам шматкаляровай кафлі. £ Слуцкім ткачам. 2. Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў. Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк. Закончы сказы. У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________. Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя. 4. Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў. £ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак. £ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі. £ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак. £ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны. £ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго. 5. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні. £ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб. £ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску. £ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры. £ Ганчары ткалі прыгожую тканіну. £ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока Настаўнік вызначае задачы ўрока. Звяртаецца ўвага на запісы, зробленыя на класнай дошцы. Называецца тэма, план яе вывучэння, паняцці, даты, а таксама імёны гістарычных асоб. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэты Ф. Скарыны і С. Буднага. Гутарка з вучнямі па матэрыяле паўтарэння (апавяданне “Першыя друкаваныя кнігі”). ¾ Хто быў першым беларускім друкаром? ¾ Дзе нарадзіўся Ф. Скарына? ¾ У якім годзе ён надрукаваў сваю першую кніжку? ¾ Хто быў прадаўжальнікам справы Скарыны? ¾ У якім горадзе надрукаваў сваю кніжку Сымон Будны? ¾ Як захоўвае наш народ памяць пра сваіх таленавітых людзей? ¾ На сённяшнім уроку зноў у нас будзе ісці гутарка пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей — тэатр і музыку, а таксама пра тых, хто стварыў усё гэта. 4. Вывучэнне новага матэрыялу Лялечны тэатр— батлейка. Вучні чытаюць услых матэрыял першага і другога абзацаў, знаёмяцца з батлейкай і яе галоўнымі героямі, вандроўным жыццём батлеечнікаў, адносінамі простых людзей да батлейкі. Вучні чытаюць вызначэнне паняцця “батлейка”. (Батлейка— вандроўны лялечны тэатр.) Разглядванне малюнка на с. 90 вучэбнага дапаможніка. ¾ Батлейка узнікла ў XVI ст. Батлейка — тэатр для народу і пра жыццё народу. Дзеючымі асобамі былі лялькі, якія адлюстроўвалі рэальных людзей. Музыка ажыўляла тэатральныя дзеянні, ад чаго яны станавіліся больш прывабнымі і захапляючымі. ¾ Ці можна стварыць у нашай школе лялечны тэатр — батлейку? Што для гэтага патрэбна? Сі мяон Полац кі . Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт С. Полацкага. ¾ Якога яшчэ славутага чалавека даў свету гэты старажытны беларускі горад? ( Да класнай дошк і побач прымацо ў ваецца партрэт Францыска Скарыны. ) ¾ Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 — 1680). У Маскву па запрашэнн! цара пераехаў у 1664 г. Быў настаўткам царскіх дзяцей. Напісаў шмат кніг. Заснаваў у Маскве друкарню. Па яго ініцыятыве была адкрыта ў Маскве першая вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Сімяон Полацкі — вялікі патрыёт Радзімы. У сваіх творах ён славіў наш край і да канца свайго жыцця памятаў аб ім. Чытанне матэрыялу пра Сімяона Полацкага ў падручніку (с. 89-92) Тэатр. Настаушк прымацоувае да класнай дошкі партрэт Казіміра Агінскага. ¾ Запрашальны позірк, звернуты да нас, і працягнутая ў бок сцэны рука клічуць наведаць слонімскі тэатр, заснавальнікам якога быў Казімір Агінскі. Вучні чытаюць услых матэрыял вучэбнага дапаможніка на с. 92, знаёмяцца з беларускім тэатрам XVIII ст., які дзейнічаў у Слоніме. Гі старычная даведка. Працавалі ў тэатрах таленавітыя юнакі і дзяўчаты з ліку прыгонных сялян. Такіх тэатраў у XVIII ст. было шмат, але найбольш вядомымі сталі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Сапегаў — у Ружанах, Тышкевічаў — у Свіслачы, Агінскага— у Слоніме. |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 544; Нарушение авторского права страницы