Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Праверка дамашняга задання. 1. Князь Усясла ў . 3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока



1. Як быў празваны Яраслаў за свой розум? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Справядлівым  Мудрым             Вялікім

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся першы агульны для ўсіх закон, напісаны Яраславам Мудрым?

 «Руская Праўда»            Статут

Якія пакаранні за парушэнні законаў існавалі пры Яраславе Мудрым?

 Ссылка  Ад штрафу да смяротнай кары

3. Дапоўні сказы.

Па загаду Яраслава ў цэнтры __________ быў пабудаваны велічны храм у імя Святой Сафіі. Падобныя храмы былі пабудаваны ў _________ і __________ .

Словы для даведак: Полацк; Кіеў; Ноўгарад; Тураў.

4. Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры».

 Будаваў і ўмацоўваў гарады Кіеўскай Русі.

 Напісаў першы закон — «Рускую Праўду».

 Быў удалым военачальнікам.

 Загадаў сваім сынам заваёўваць розныя краіны.

 Будаваў храмы і саборы ў вялікіх гарадах.

5. Прачытай урыўкі з «Рускай Праўды».

§ 22. За забойства княжацкага аканома (кіраўніка гаспадаркі) штраф 80 грыўняў (назва грошай).

§ 24. За забойства княжацкага селяніна штраф 5 грыўняў.

Ці можна назваць назваць «Рускую Праўду» справядлівым законам?

 Так                        Не

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік вызначае задачы ўрока, звяртае ўвагу на запісы на дошцы.

Уступнае слова настаўніка

Прывольна раскінуўся на беразе Заходняй Дзвіны самы старажытны з беларускіх гарадоў— Полацк. Прашумелі над ім сівыя стагоддзі, а ён — жывы сведка летапіснай мінуўшчыны, нібыта стаміўшыся, адпачывае ад сваей былой славы ды велічы. Абышлі

яго сваім памерамі і хараством іншыя гарады. Дзе ж яму раўняцца з прыгажуном Мінскам! Але які беларускі горад можа памерацца з Полацкам сваім гістарычным мінулым? А яно ў яго надзвычай багатае. Наш славуты зямляк Францыск Скарына з пачуццём вялікага гонару пісау, што ён родам са слаўнага горада Полацка. Вянком гэтай славы была знакамітая Сафія — галоўны сабор горада Полацка. Таленавітыя майстры збудавалі яго яшчэ ў сярэдзіне XI ст. па загадзе князя Усяслава Чарадзея. Такіх Сафій, як Полацкая, было тады ва ўсім свеце толькі чатыры. I вось больш чым дзевяць стагоддзяў ззяе сабор сваім нязгасным святлом.

Менавіта ў тым жа XI ст. Полацкае княства было як ніколі багатым і магутным. Яго багацце і магутнасць стваралі простыя людзі пад кіраўніцтвам свайго мудрага і мужнага князя Усяслава Брачыславіча Чарадзея. Аб ім і пойдзе размова на нашым уроку.

1. Князь Усясла ў

Настаўнік прымацоўвае да дошкі партрэт князя. Вучням прапануецца адкрыць дапаможнікі на с. 49. На малюнку Усяслаў Чарадзей. Паднятая рука — гэта заклік да працы ў імя Радзімы, меч у другой руцэ— гэта гатоўнасць пастаяць за яе незалежнасць. Усяслаў — князь-стваральнік, князь-воін.

Настаўнік прапануе вучням прачытаць у дапаможніку матэрыял пра паходжанне яго прозвішча «Ча­радзей».

Матэрыял для настаўніка. Сапраўды, прапраўнук Рагвалода, які стаў княжыць у Полацку ў 1044 г., быў чалавекам у многім незвычайным: мудры, мужны, вынослівы, працавіты і энергічны— ён сваімі якасцямі здзіўляў і ўражваў сучаснікаў. Многія, хто ведаў яго, нават людзі адукаваныя, ахвотна верылі, што нарадзіўся князь ад чараўніцтва. Летапісы сцвярджаюць, што меў ён на галаве «чарадзейскую» прыкмету, асобны радзімы знак. Лічылася, што ў ім заключалася ўся яго незвычайная сіла. Па прапанове волхваў (язычніцкіх прапаведнікаў) насіў Усяслаў на галаве павязку, каб радзімы знак не кідаўся людзям у вочы.

Радавод полацкіх Рагвалодавічаў X—XI стст.

( у дужках абазначаны гады смерц і князё ў )

РАГВАЛОД (каля 980)

 

Ізяслаў(1001)

 


 


Усяслаў (1003)

 

 

 


Брачыслаў (1044)

 


Усяслаў Чарадзей (1101)







Храм Святой Саф іі

¾ Дзе яшчэ былі ўзведзены такія хра­мы? (Канстанцінопаль (Царград),іКіеў,іНоўгарад, Полацк)

Вучні называюць гарады, а настаўнік запісвае на класнай дошцы назвы гарадоў у выглядзе схемы.

Работа з малюнкам на с. 53.

Да класнай дошкі прымацоўваецца малюнак, на якім паказаны сучасны выгляд Сафіі, які вельмі адрозніваецца ад Сафіі XI ст.

За доўгі час свайго існавання Сафія шэсць разоў гарэла і разбуралася, затым неаднаразова перабудоўвалася. Апошні раз гэта адбылося ў 1750 г. I вось такі выгляд набыў сабор, які вы бачыце на малюнку.

Што нагадваюць купалы храма? (Купалы храма знешне падобны на шлемы воінаў).

Чаму? (У тыя часы часта ўзнікалі войны, а значыць, прыходзілася ваяваць, абараняцца ад нападаў ворагаў. Бывала, што сцены храмаў станавіліся апошнім пунктам абароны. Вось чаму яны былі магутнымі і высокімі, а вокны вузенькімі, як байшцы вежаў, і  знаходзіліся на значнай адлегласці ад зямлі.)

Размова пра шлем, кальчугу і меч.

Кальчуга абараняла цела ад удараў мяча і стрэл. Гэта баявое адзенне было вельмі дарагім. Збройнікі рабілі яго з 8 —10 тыс. злучаных паміж сабою маленькіх кольцаў, канцы якіх браліся на заклёпкі.

Меч — тыповы від зброі, вельмі зручны ў рукапашным баі. Ім можна было калоць і рубіць направа і налева. У далёкія часы казалі: “Мой меч— твая галава з плеч!”

Бітва на Нямізе

Летапіс сведчыць: «I сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. I была лютая сеча, і многія паляглі ў ей, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад (кіеўскія князі), Усяслаў жа ўцёк».

Вось як апісвае невядомы аўтар «Слова пра паход Ігаравы» увесь драматызм гэтай крывавай сечы:

«На Нямізе галовы сцелюцца снапамі,

 Харалужнымі малоцяць цапамі,

Жыццё кладуць на таку злюцела,

Веюць душу ад цела.

Нямігі крывавыя берагі

Не збожжам былі засеяны зноў —

Засеяны касцьмі рускіх сыноў».

 3 рэшткамі сваей дружыны Усяслаў адышоў да Дняпра, але канчаткова не быў пераможаны. Кіеўскія князі таксама панеслі вялікія страты.»

Ёсць у нашай сталіцы, горадзе Мінску, вуліца Няміга. Носіць яна назву рэчкі, якой няма ўжо на карце горада. Праляцела з той грознай падзеі, быццам жураўліным шнурам, дзевяць стагоддзяў, перасохла Няміга і ператварылася ў невялічкую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слезы, пралітыя па загануўшых тут у час крывавай сечы воінаў.

А было гэта даўным-даўно, у 1067 г. «месяца сакавіка ў 3-ці дзень», як напісаў аб гэтым летапісец.»

Пражыў князь больш за 70 гадоў, княжыў 52 з іх і 18 гадоў свайго княжання правёў у ваенных паходах.

Сваім нашчадкам пакідаў ён Полацкую зямлю не спустошанай і разрабаванай, а магутнай і квітнеючай.

Між тым зямны шлях князя наблізіўся да канца. Летапісец зрабіў апошні запіс: «У год 1101 памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка ў 14-ы дзень, у дзевяць гадзін дня, у сераду».

Сумна стала на нашай зямлі. У гэты дзень яна развіталася з адным са сваіх лепшых сыноў».

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Лагічнае заданне:  Галоўны вынік дзейнасці Усяслава.

Дзеля чаго князь жыў і змагаўся?

Якім быў канчатковы вынік яго дзейнасці?

За ўдакладненнем адказу можна звярнуцца да матэрыялу падручніка, у якім адзначаецца, што пры князі Усяславе «...Полацкае княства дасягнула найбольшага росквіту і праславілася сярод іншых дзяржаў» (с. 52 вучэбнага дапаможніка).

6. Падвядзенне вынікаў урока

7. Дамашняе заданне: стар. 48, 52, адказы на пытанні

 


___________________________________

Тэма «Яраслаў Мудры — сын Рагнеды»

 

1. Як быў празваны Яраслаў за свой розум? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Справядлівым   Мудрым             Вялікім

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся першы агульны для ўсіх закон, напісаны Яраславам Мудрым?

 «Руская Праўда»         Статут

Якія пакаранні за парушэнні законаў існавалі пры Яраславе Мудрым?

 Ссылка   Ад штрафу да смяротнай кары

3.    Дапоўні сказы.

Па загаду Яраслава ў цэнтры __________ быў пабудаваны велічны храм у імя Святой Сафіі. Падобныя храмы былі пабудаваны ў _________ і __________ .

Словы для даведак: Полацк; Кіеў; Ноўгарад; Тураў.

4.    Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры».

 Будаваў і ўмацоўваў гарады Кіеўскай Русі.

 Напісаў першы закон — «Рускую Праўду».

 Быў удалым военачальнікам.

 Загадаў сваім сынам заваёўваць розныя краіны.

 Будаваў храмы і саборы ў вялікіх гарадах.

5. Прачытай урыўкі з «Рускай Праўды».

§ 22. За забойства княжацкага аканома (кіраўніка гаспадаркі) штраф 80 грыўняў (назва грошай).

§ 24. За забойства княжацкага селяніна штраф 5 грыўняў.

Ці можна назваць назваць «Рускую Праўду» справядлівым законам?

 Так                     Не


___________________________________

Тэма «Яраслаў Мудры — сын Рагнеды»

 

1. Як быў празваны Яраслаў за свой розум? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Справядлівым   Мудрым             Вялікім

2. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Як называўся першы агульны для ўсіх закон, напісаны Яраславам Мудрым?

 «Руская Праўда»         Статут

Якія пакаранні за парушэнні законаў існавалі пры Яраславе Мудрым?

 Ссылка   Ад штрафу да смяротнай кары

3.    Дапоўні сказы.

Па загаду Яраслава ў цэнтры __________ быў пабудаваны велічны храм у імя Святой Сафіі. Падобныя храмы былі пабудаваны ў _________ і __________ .

Словы для даведак: Полацк; Кіеў; Ноўгарад; Тураў.

4.    Адзнач знакам «+» справы кіеўскага князя Яраслава, за якія ён атрымаў прозвішча «Мудры».

 Будаваў і ўмацоўваў гарады Кіеўскай Русі.

 Напісаў першы закон — «Рускую Праўду».

 Быў удалым военачальнікам.

 Загадаў сваім сынам заваёўваць розныя краіны.

 Будаваў храмы і саборы ў вялікіх гарадах.

5. Прачытай урыўкі з «Рускай Праўды».

§ 22. За забойства княжацкага аканома (кіраўніка гаспадаркі) штраф 80 грыўняў (назва грошай).

§ 24. За забойства княжацкага селяніна штраф 5 грыўняў.

Ці можна назваць назваць «Рускую Праўду» справядлівым законам?

 Так                     Не

МАЯ РАДЗІМА – Беларусь



Тэма: Ефрасіння Полацкая

Мэты: п азнаёміць вучняў з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай.

Задачы:

а) навучання: паказаць вучням, у чым заключалася сутнасць і значэнне асветніцкай і рэлігійнай дзейнасці Ефрасінні Полацкай, раскрыць вялікую гуманістычную ролю яе намаганняў, накіраваных на служэнне свайму народу, сваей Бацькаўшчыне;

б) развіцця: фарміраваць у вучняў разуменне ролі жыцця і дзейнасці гістарычнай асобы ў гісторыі, шляхам аналізу гістарычных падзей развівацъ у вуч­няў аналітычныя здольнасці;

в) выхавання: на яркіх прыкладах служэння Ефрасінні Полацкай свайму народу выхоўваць у вуч­няў высокія маральныя якасці і пачуццё асабістага грамадзянскага абавязку перад сваей Радзімай і яе народам.

Афармленне класнай дошкі

Паняцці Ефрасіння Полацкая Назвы і імёны
Манастыр Складанне плана Сход
Сабор ? Прадслава — Ефрасіння
Дата 1161 г. - ? ст. ? Спаса-Ефрасіннеўская царква
  Лагічнае заданне: Ці можна Ефрасінню назваць асветніцай? Лазар Богша Мікалай Кузьміч

Арганізацыйны момант


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 559; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.037 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь