Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии

Замацаванне вывучанага матэрыялу

Дайце адказ на лагічнае пытанне Чаму творы старажытных майстроў лічацца нацыянальным скарбам? (Творы таленавітых народных умельцаў — гэта лепшыя дасягненні нашай культуры, гэта наша найкаштоўнейшае багацце, гэта наша гісторыя, якая звязвае далёкае мінулае з сучаснасцю.)

Работа з малюнкам на с. 84  «Дзяўчына за кроснамі».

¾ За ткацкім станком дзяўчына тчэ палатно, з якога нашы продкі шылі адзенне. На такім станку ткалі радзюшкі, якімі засцілалі ложкі, рушнікі, палавікі, палатно для пашыву мяшкоў, коўдры, якімі накрываліся, калі клаліся спаць.

¾ У беларускіх гарадах існавалі цэлыя аб'яднанні рамеснікаў, якія мелі свае гербы. На гербах былі паказаны вырабы рамеснікаў або прылады працы, якімі яны карысталіся.

Вучні разглядаюць гербы, а потым адказваюць на пытанні настаўніка.

Герб збройнікаў.

¾ Што на ім паказана?

¾ Якія вырабы, на ваш погляд, з'яўляюцца найбольш складанымі?

¾ Якія вырабы звязаны з ваеннай справай?

¾ Якія з паказаных вырабаў могуць мець адносіны як да мірнай справы, так і да ваеннай?

Аналагічным чынам вядзецца работа з адлюстраваннямі на іншых гербах.

6. Вы нікі ў рока

¾ Назавіце тэму, над якой працавалі, з якімі відамі рамяства знаёміліся, якія паняцці вывучалі, з якімі імёнамі сустракаліся.

¾ Што ў вывучаным матэрыяле вас найбольш за ўсе зацікавілла, аб чым вы хацелі б даведацца больш падрабязна.

7. Хатняе задан н е: апавяданне «У краіне майстроў».

___________________________

Тэставыя заданні па тэме “Пад сценамі старажытных замкаў”

1. Дапоўні сказ.

Першапачаткова замкі будавалі з ______ (каменю; дрэва), а потым — з каменю і ______ (гліны, цэглы).

2. Як называлася царква, пабудаваная па загаду Вітаўта? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

£ Спаса-Еўфрасіннеўская.

£ Сынкавіцкая.

3. Чым адрознівалі замкі ад іншых збудаванняў? Адзнач знакам “+”.

£ Вежы.

£ Крыжы.

£ Крэпасныя сцены.

£ Роў з вадой.

£ Падвесны мост.

£ Вялікія вокны.

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Хоць замкі належалі князю, але ствараліся ўсім народам.

£ У час небяспекі ўсе жыхары ратаваліся ў замку.

£ Замкі былі акружаны ровам з вадою.

£ Моц замка вызначалася па глыбіні рва вакол яго.

5. Вызнач старажытны замак па апісанні.

1) Гэты замак належаў старажытнаму роду князёў Радзівілаў. Быў пабудаваны ў баку ад горада, між азёр — фактычна на востраве. ________________________

2) Гэты замак меў вельмі цікавую канструкцыю моста. Зараз у пабудовах гэтага замка размяшчаюцца музеі._______________________

3) У падзямелле гэтага замка быў пасаджаны князь Вітаўт. Выратавацца яму дапамагла жонка. ________________________

4) Гэты замак лічыўся адным з самых прыгожых. Казалі, падобны на яго ёсць толькі ў Францыі. Захаваўся да нашых дзён у разбураным стане.______________________

Словы для даведак: Гальшанскі, Нясвіжскі, Гродзенскі, Крэўскі, Мірскі.

Мая радзіма - беларусь

Поделиться:

Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 346; Нарушение авторского права страницы

lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.01 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь