Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне новага матэрыялу. Матэрыял апавядання складаецца з васьмі абзацўу. Абзац 1. Размова ў ім ідзе пра вечавы сход, які склікаўся ў Полацку для вырашэння самых



Матэрыял апавядання складаецца з васьмі абзацўу. Вучні паслядоўна іх чытаюць, вылучаюць галоўную думку і фармулююць яе ў выглядзе пункта плана.

Абзац 1. Размова ў ім ідзе пра вечавы сход, які склікаўся ў Полацку для вырашэння самых важ­ных пытанняў жыцця княства.

На вечавы сход сабіраліся дарослыя мужчыны. Веча мела права здымаць і назначаць князя, заключаць дагаворы з іншымі гарадамі і дзяржавамі. Калі веча не падтрымлівала князя, ён павінен быў пакінуць горад.

Настаўнік прапануе вучням знайсці ў слоўніку вызначэнне паняцця «сабор».

Вучні запісваюць пункт плана.

1. Звон кліча на сход.

Абзац 2. Прадслава была ўнучкай знакамітага князя Усяслава Чарадзея і дачкой яго малодшага сына Святаслава.

2. Прадслава дапамагае параненым воінам.

Абзац 3. Пасля чытання матэрыялу гэтага абза­ца вучні звяртаюцца да слоўніка і шукаюць ім вызначэнне паняцця «манастыр».

Пытанні для гутаркі:

1. Для чаго пайшла Прад­слава ў манастыр?

2. Якое новае імя атрымала яна?

3. Дзе яна жыла?

4. Чым яна там займалася?

5. Каму дапамагала Ефрасіння?

Вучні запісваюць у сшыткі наступны пункт плана.

3. Манашанка Ефрасіння.

Абзац 4. Пасля знаёмства з матэрыялам абзаца настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку.

Пытанні для гутаркі:

1. Чым займалася Ефрасіння ў манастыры?

2. Чаму яна вучыла дзяцей?

3. Чым яшчэ займаліся манашкі?

Лагічнае задание: ці можна назваць Ефрасінню асветніцай? Калі так, то чаму?

Затым вызначаецца і запісваецца наступны пункт плана.

4. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні.

Абзац 5. Работа над гэтым матэрыялам падводзіць вучняў да высновы аб гуманістычнай дзейнасці Ефрасінні. Заклік тварыць дабро і жыць у міры з'яўляецца актуальным і ў нашы дні.

Вучні запісваюць у свае сшыткі наступны пункт плана.

5. Ефрасіння вучыць людзей дабру.

Абзац 6. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і звяр­тае ўвагу вучняў на той факт, што самым прыгожым будынкам XII ст., які захаваўся да нашага часу, была Спаса-Ефрасіннеўская царква. Спас — рэлігійнае свята ў гонар Ісуса Хрыста (спасіцеля).

Матэрыял для настаўніка.

Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння прывід — нібыта да яе з'явіўся анёл і параіў ёй пабудаваць царкву ў Сяльцы на рацэ Палаце.

«Паставіла Ефрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў». Захавалася імя кіраўніка будоўлі Іаана, які кіраваў арцеллю мясцовых майстроў, якія за небывала кароткі тэрмін узвялі царкву-прыгажуню.

Царква была невялікай і аднакупальнай, была яна мураванай і вызначалася строгасцю і прыгажосцю.

Галоўным упрыгожаннем унутранага ўбранства былі фрэскі. Фрэска — роспіс сцен вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Фарбы пранікалі ў свежую тынкоўку і разам з ей цвярдзелі, ад чаго рабіліся вельмі трывалымі і доўга захоўваліся.

Вучні запісваюць у сшыткі наступны пункт плана.

6. Спаса-Ефрасіннеўская царква.

Абзацы 7, 8. Ажыццяўляецца чытанне матэрыялу абзацаў і тэкста над назвай «Цікава ведаць». Праводзіцца гутарка.

Пытанні для гутаркі:

¾ Калі быў зроблены крыж?

¾ Хто яго заказаў?

¾ Хто выканаў заказ?

¾ Што гаварылася ў паданні пра крыж?

¾ Які яго лёс?

¾ Хто аднавіў крыж?

¾ Дзе захоўваецца яго копія?

¾ Дзе знаходзяцца астанкі святой Ефрасінні?

¾ Як яны называюцца?

Гутарка з вучнямі заканчваецца запісам апошняга пункта плана.

7. Крыж Ефрасінні.

Вучні запісваюць імя майстра Лазара Богшы, які зрабіў крыж, і таксама дату 1161, пераводзяць яе стагоддзе.

Матэрыял для настаўніка.

Нарадзілася Ефрасіння каля 1104 г. У юнацтве была яна незвычайна прыгожай. Бацька меў намер выдаць дачку замуж за якога-небудзь князя. Але зусім іншы лёс выбра­ла яна, стаўшы манашкай. Закончылася для яе бестурботнае дзяцінства, пачалося новае жыццё з пастамі, малітвамі, пастаяннымі думкамі пра Бога.

На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць рэлігійны подзвіг: адправіцца ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой Зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна і памерла, напэўна, у 1167 г. (па іншых звестках у 1173 г.). Пазней астанкі святой былі перавезены ў Полацк.

Вось як узнёсла і паэтычна піша пра славутую палачанку невядомы аўтар: «Ефрасіння — незвядальны квет райскага саду. Ефрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад заходу і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую».

Ефрасінню Полацкую праваслаўная царква абвясціла святой. Каталіцкая царква таксама прызнала яе святой. Вернікі лічаць Ефрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 254; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.009 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь