Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Вывучэнне новага матэрыялу. 1. Утварэнне БССР і СССР. . 1. Утварэнне БССР і СССР.



Настаўнік адзначае, што ў 1920—30-я гады мінулага стагоддзя наша дзяржава дасягнула вялікіх поспехаў у сваім развіцці.

1. Утварэнне БССР і СССР.

¾ Цяжкае жыццё людзей у мінулыя часы прывяло да таго, што людзі вырашылі шляхам узброенай барацьбы змяніць дзяржаўную ўладу ў краіне і пачаць будаўніцтва новага жыцця. Такая змена дзяржаўнай улады называецца рэвалюцыяй.

Вучні чытаюць вызначэнне паняцця «рэвалюцыя». Запісваецца дата (1917г.), калі яна адбылася. Настаўнік тлумачыць назву «Кастрычніцкая».

¾ У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла неабходнасць беларускаму народу стварыць сваю незалежную дзяржаву. I яна была створана. Гэта адбылося ў 1919 г.

¾ Так паступілі і іншыя дзяржавы, якія да Кастрычніцкай рэвалюцыі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, напрыклад, наша суседка Украіна. Узнікла УССР.

¾ Растлумачце гэтую скарочаную назву.

¾ Крыху пазней, у 1922 г., савецкія рэспублікі вырашылі аб'яднацца. Так узнік СССР.

Настаўнік прапануе ўстанавіць паслядоўнасць падзей. Вынікам разважанняў аб падзеях будзе пабудова лагічнага ланцужка.

Ла гі чны ланцужок

1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя ----1919 г. Утварэнне БССР----1922 г. Утварэнне СССР

Матэрыял для настаўніка.

30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I Усесаюзны з'езд Саветаў, на які прыбылі дэлегаты ад БССР. На гэтым з'ездзе было прынята рашэнне аб стварэнні СССР. Прадстаўнікі Беларусі падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. У склад СССР разам з БССР увайшлі РСФСР, ЗСФСР і УССР. Пазней далучылася іншыя саюзныя рэспублікі. Усяго іх было пятнаццаць.

2. Развіццё прамысловасці

Настаўнік нагадвае вучням аб паўтарэнні пройдзенага матэрыялу (апавяданне «Мы і нашы суседзі»).

Вучні адкрываюць вучэбны дапаможнік на с. 8. Па матэрыяле паўтарэння праводзіцца гутарка з апорай на карту, якая змешчана на ўказанай старонцы. Пытанні для гутаркі:

1. Як называецца сталіца Рэспублікі Беларусь?

2. Колькі абласцей у Беларусі?

3. Як яны называюцца?

4. Якую частку Беларусі яны займаюць?

5. Якая плошча нашай краіны?

6. Колькі людзей пражывае ў Рэспубліцы?

Практычная работа

 Яе правядзенне звязана з пошукам размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў на карце дзяржавы.

Мэтазгодна пачынаць знаёмства з будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў са сталіцы, працягваць абласнымі цэнтрамі і завяршаць гарадамі абласнога падпарадкавання.

У ходзе практычнай работы ў вучняў можа ўзнікнуць пытанне: чаму на тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей адсутнічаюць умоўныя абазначэнні? Адказам на пытанне можа стаць наступны матэрыял.

Гістарычная даведка

У 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, па якому тэрыторыя Заходняй Беларусі плошчай 113 тыс. км2 і насельніцтвам больш за 4 млн. чалавек увайшла ў склад Польшчы. Такое становішча працягвалася да верасня 1939 г. Польскі ўрад выкарыстоўваў далучаную тэрыторыю як сыравінны прыдатак. Па гэтай прычыне ў Заходняй Беларусі амаль зусім не вялося будаўніцтва прамысловых прадпрыем­стваў. Вось чаму на карце яны адсутнічаюцъ.

3. Змены ў жыцці сялян

3 прыходам у Беларусь савецкай улады пачалося стварэнне калектыўных гаспадарак — калгасаў і саўгасаў.

Вучні чытаюць паняцці «калгас» і «саўгас» і іх вызначэнні. Калгас— калектыўная гаспадарка. Саўгас — савецкая дзяржаўная гаспадарка.

¾ Праца ў калгасах была калектыўнай, а маёмасць належала ўсім калгаснікам.

¾ 3 прамысловых прадпрыемстваў у вёску накіроўваліся трактары, камбайны і іншая тэхніка. Калгаснікі забяспечвалі гараджан прадуктамі харчавання.

Схема сувязі горада з вёскай

       горад                                 тэхніка, рабочая сіла                              вёска

прадукты харчавання, сырав ін а

Вучні чытаюць ма­тэрыял апошняга абзаца апавядання і адказваюць на пытанне, чаму людзі стараліся працаваць.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа над лагічным заданнем

Асноўнымі прычынамі поспехаў у будаўніцтве новага жыцця былі наступныя:

а) надзея на лепшае будучае;

б) дапамога іншых рэспублік СССР.

Работа над пытаннямі на с. 90 дапаможніка.

Работа з картай.

6. Падвядзенне вы ні ка ў урока

7. Дамашняе за дан н е : апавяданне «Буда ў н іц тва новага жыцця» .

 

 

                                     


___________________________________

Тэставыя заданні па тэме “Славутыя дзеячы навукі і культуры”

1.    Адзнач знакам «+» імёны славутых дзеячаў навукі і культуры, якія сустрэліся табе ў тэксце падручніка.

£ Яўхім Карскі                £ Якуб Колас

£ Мацей Бурачок            £ Усевалад Ігнатоўскі

£ Янка Купала                 £ браты Тышкевічы

2.    Злучы імёны паэтаў з урыўкамі з вершаў, якія яны напісалі.

Янка Купала

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

 
     
Якуб Колас  

— А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромістай такой грамадзе!

— Беларусы…

   
   

3.    Адзнач знакам «+» агульныя рысы жыцця і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы.

£ Нарадзіліся ў 1882 годзе.

£ Надрукавалі першы верш у газеце «Наша Ніва».

£ Пісалі творы на беларускай мове.

£ Прысвячалі свае творы заможным людзям.

£ Сучаснікі называюць іх «беларускімі песнярамі».

4.    Адзнач знакам «+» справы, якімі праславіліся браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы.

£ Вывучалі гісторыю роднага краю.

£ Сабралі вялікую бібліятэку.

£ У курганах шукалі старажытныя рэчы, зброю, посуд.

£ Запісвалі старадаўнія звычаі і абрады.

£ Былі заснавальнікамі Беларускай Акадэміі навук.

£ Адкрылі першы беларускі музей.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 249; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.021 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь