Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне навага матэрыялу



Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі

Тлумачэнне матэрыялу першага абзаца ажыццяўляецца настаўнікам.

¾ Вайной былі нане­сены вялікія страты нашай краіне. Перамога над ворагам натхняла людзей. Мужнасць на вайне ператварылася ў працоўны гераізм. Працавіты і цярплівы беларускі народ не паў духам. Дзякуючы самаадданай працы былі адноўлены гарады і вёскі, фабрыкі і заводы, транспарт і сельская гаспадарка. Рэспубліка паўстала з руін, але незагойнай ранаю на яе сэрцы засталіся больш двух мільёнаў сыноў і дачок, што загінулі ў полымі той страшнай вайны.

Вывад: для аднаўлення страт, нанесеных фашыстамі, спатрэбілася пяць гадоў напружанай працы.

Прамысловасць Рэспублікі

Матэрыял змяшчаецца ў 2—6 абзацах.

Настаўнік прапануе вучням выканаць наступную табліцу. Вывучэнне новага матэрыялу ажыццяуляецца шля­хам чытання ўслых, каменціравання прачытанага і вылучэння ў ім галоўнага. Канчатковым вынікам ра­боты вучняў будуць запісы ў дадзеную табліцу.

Гаспадарка Беларусі

Вырабы прамысловасці Сельскагаспадарчыя прадукты Транспарт
белАЗы і МАЗы жыта чыгуначны
трактары “Беларус” пшаніца рачны
камбайны бульба паветраны
тэлевізары лён трубаправодны
халадзільнікі мяса аўтамабільны
гадзіннікі малако падземны (метро)
электронная тэхніка    
мінеральныя ўгнаенні    

Работа з «Атласам Рэспублікі Беларусь» ( с. 28 )

Практычнае заданне.

1. Пазнаёміцца з умоўнымі абазначэннямі.

2. Знайсці гарады, пералічаныя ў падручніку, у якіх знаходзяцца машынабудаўнічыя заводы. (Мінск, Жодзіна, Гомель.)

3. Знайсці на карце атласа месцы здабычы нафты і калійнай солі. (Рэчыца, Салігорск.)

4. У якіх гарадах ёсць прадпрыемствы па выпуску мінеральных угнаенняў? (Салігорск — калійная соль, Гомель — суперфасфат, Гродна— азотнае ўгнаенне.)

Сельская гаспадарка.

Матэрыял ахоплівае 7— 10 абзацы вучэбнага дапаможніка.

Работа над ім ажыццяўляецца па папярэдняй схеме. Выкарыстоўваецца матэрыял «Атласа Рэспублікі Беларусь» на с. 30.

Практычная работа вуч­няў.

Азнаямленне вучняў з умоў­нымі абазначэннямі.

¾ У якой частцы Беларусі насельніцтва займаецца вырошчваннем ільну?

¾ Дзе ў нас пераважна сеюць буракі?

¾ У якіх раёнах рэспублікі займаюцца бульбаводствам? Як інакш называюць у нас бульбу? Чаму?

¾ Чаму каля буй­ных гарадоў вясковае насельтцтва пераважна зай­маецца прыгараднай гаспадаркай? Назавіце такія гарады.

¾ Дзе ў Беларусі найбольш паспяхова развіваецца свінагадоўля?

¾ Падумайце над вывучаным матэрыялам і паспрабуйце вызначыць галоўную задачу, якую вырашае сельская гаспадарка нашай рэспублікі. (Галоўная задача— забяспечыць насельніцтва краіны разнастайнымі прадуктамі харчавання.)

¾ Акрамя прадуктаў харчавання людзям патрэбны адзенне, абутак, розныя прадметы быту. Для іх вырабу прамысловасці неабходна сыравіна. Такую сыравіну пастаўляе сельская гаспа­дарка.

Транспарт.

Вучні знаёмяцца з матэрыялам апошняга абзаца вучэбнага дапаможніка.

¾ Для чаго патрэбны транспартныя сродкі?

¾ Ці можа краіна існаваць без транспарту?

¾ Што б магло здарыцца, калі б транспарт перастаў дзейнічаць?

Практычная работа.

¾ Выкарыстоўваецца матэрыял атласа на с. 34.

¾ Чым багата тэрыторыя нашай краіны? (Шмат рэк.)

¾ Знайдзіце на карце атласа рэкі, якія з'яўляюцца суднаходнымі. Назавіце іх. Назавіце буйнейшыя гарады рэспублікі, у якіх ёсць рачныя порты.

¾ Падумайце, ці мае наша краіна праз свае рэкі сувязь з марамі. (Мае. З Чорным і Балтыйскім марамі.)

¾ У якіх гарадах Беларусі ёсць аэрапорты?

¾ Якое значэнне гэта мае?

¾ Паспрабуйце вызначыць, ці звязаны абласныя цэнтры нашай дзяржавы аутамабільнымі магістралямі рэспубліканскага значэння.

У трэцюю частку табліцы вучні пад кіраўніцтвам настаўніка заносяць неабходныя запісы.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 280; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.013 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь