![]() |
Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Замацаванне вывучанага матэрыялу. Тэставыя заданні па тэме «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны». 6. Падвядзенне в ын ікаў урока
Вучні працуюць з малюнкамі вучэбнага дапаможнка на с. 117—120. Задан н е 1. Параўнайце самазвал БелАЗ са спартыўнай машынай «Баггі». Зрабіце вывады з гэтага параўнання. Адкажыце на пытанні: 1. Якія грузы могуць перавозіць БелАЗы? 2. Чаму яны працуюць у кар'ерах? 3. Дзе можна сустрэць такія машыны? (Далёка за межамі рэспублікі.) Задан н е 2. Трактар «Беларус». Адкажыце на пытанні: 1. Чаму ён так называецца? 2. Чым ён адрозніваецца: а) ад самазвала; б) ад легкавога аўтамабіля; в) ад грузавога аўтамабіля? 3. Чаму ў яго такія магутныя колы? Задан н е 3. Касілкі. Рашыце задачу. Трактарная касілка мае шырыню захопу поля шэсць метраў. Касец з касою можа размахнуцца на адзін метр шырыні поля. Хуткасць руху касілкі ў 10 разоў большая за рух касца. Касец можа працаваць не больш за 8 гадзін. Касілка можа працаваць цэлыя суткі. Падлічыце: колькі касцоў можа замяніць адна касілка? (Адказ: 1·6·10·3=180 касцоў.) 6. Падвядзенне в ын ікаў урока 7. Дамашняе заданне: апавяданне «Багацце нашай краіны».
____________________________ Тэставыя заданні па тэме «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны» 1. Пазнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні. • Вялікая Айчынная вайна пачалася: £ 22 ліпеня 1941 г. £ 22 чэрвеня 1941 г. • Беларусь была вызвалена ад нямецкіх захопнікаў: £ 9 мая 1945 г. £ 3 ліпеня 1944 г. 2. Дапоўні сказы. Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны___________________________ (Сталінграда; Брэсцкай крэпасці). На тэрыторыі Беларусі, якая была захоплена ворагамі, разгарнулася сапраўдная _______________________ (народная; рэйкавая) вайна. Партызанскім разведчыкам і сувязным стаў амаль стогадовы _____________________ (Трыфан Лук’яновіч; дзед Талаш). 3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні. £ «Рэйкавую вайну» супраць фашыстаў вялі партызаны. £ У Трасцянцы пад Мінскам знаходзіўся лагер смерці. £ Пад Мінскам, дзе адбылося акружэнне фашысцкіх войскаў, пасля вайны ўзняўся Курган Перамогі. £ Аб жудаснай трагедыі, якая напаткала вёску Хатынь, нагадваюць званы. 4. Адзнач знакам «+» прычыны, па якіх гэта вайна атрымала назву «Айчынная». £ На барацьбу з немцамі ўзняліся толькі дарослыя мужчыны. £ На барацьбу з немцамі ўзняўся ўвесь народ — ад малога да старога. £ Людзі змагаліся за свабоду сваёй Айчыны. £ Людзі змагаліся за сваіх кіраўнікоў. 5. Пазнай па апісанні і запішы імёны воінаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны. 1) Герой Курскай бітвы, лётчык, збіў у баі 9 самалётаў. _____________________________. 2) Юны партызан, гераічна загінуў у 14 гадоў .______________________________________. 3) Салдат-беларус, які абараніў нямецкую дзяўчынку. _______________________________. 4) Абаронца Брэсцкай крэпасці, камандзір. ________________________________________. 5) Партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза. _______________________________. Выкарыстай імёны: Канстанцін Заслонаў, Аляксандр Гаравец, Марат Казей, Трыфан Лук’яновіч, Пётр Гаўрылаў. МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ Тэма: Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся Мэта: даць вучням агульнае ўяўленне пра сучасныя гарады Беларусі і найперш за ўсе пра найбольш буйныя маладыя гарады нашай краіны. Задачы: а) навучання: паказаць вучням эканамічнае значэнне такіх гарадоў, як Салігорск, дзе дабываецца і перапрацоўваецца калійная соль; Наваполацк, дзе перапрацоўваецца нафта; Светлагорск, вядомага ў рэспубліцы горада энергетыкаў; Жодзіна, у якім вырабляюцца магутныя самазвалы; б) развіцця: развівацъ у вучняў лагічнае мысленне, уменне працаваць з гістарычнай картай, выдзяляць галоўнае ў вывучаемым матэрыяле; в) выхавання: выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашу краіну, за яе самаадданых і працавітых людзей, якіх па праву можна назваць творцамі сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Арганізацыйны момант Праверка дамашняга задання Выкананне тэставых заданняў па тэме «Багацце нашай краіны» 1. Сярод пералічаных культур знайдзі і падкрэслі галоўныя сельскагаспадарчыя культуры Беларусі. Жыта, сланечнік, пшаніца, бульба, рыс, лён, мандарыны. 2. Дапоўні сказы. Галоўным у развіцці гаспадаркі стаў выраб___________ (машын; абутку). У многіх краінах вядомы трактар _________ («МАЗ»; «Беларус»), які выпускаецца ў ___________ (Жодзіне; Мінску). |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 526; Нарушение авторского права страницы