Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Злучы назву прадпрыемства з прадукцыяй, якая там выпускаецца.



 

«Атлант»   тэлевізары
     
«Гарызонт»   халадзільнікі
     
«Віцязь»   пральныя машыны
     
«МТЗ»   самазвалы
     
«БелАЗ»   трактары

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Жыта — галоўная культура на палях Беларусі.

£ З жыта робяць алей.

£ З пшаніцы робяць чыпсы і дранікі.

£ З валокнаў ільну вырабляюць ніткі і тканіну.

£ На корм хатняй жывёле вырошчваюць канюшыну.

£ З кукурузы робяць цукар.

£ Бульбу завуць другім хлебам.

5. Расстаў назвы частак апавядання ў пэўным парадку.

£ Сельская гаспадарка.

£ Транспарт.

£ Аднаўленне гаспадаркі.

£ Вырабы прамысловасці.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Уступная гутарка

¾ Які з беларускіх гара­доў з'яўляецца самым старажытным?

¾ Пад якой датай ён узгадваецца на старонках летапісу?

¾ Адкуль паходзіць яго назва?

¾ Якія меркаванні існуюць пра назву горада Турава?

¾ Пад якім годам ён узгадваецца ў летапісе?

¾ Пад якім годам узгадва­ецца ў летапісе горад Мінск?

¾ Якія старажытныя беларускія гарады ўзялі свае назвы ад рэк?

¾ Чым займаліся жыхары старажытных гарадоў?

Гісторыя гарадоў атрымала свой працяг у наш час. Змяняецца аблічча і памеры старажытных гарадоў. Узнікаюць і развіваюцца новыя гарады. А гэта значыць, што на нашых вачах ствараецца гісторыя.

Менавіта аб гэтым і пойдзе гутарка на сённяшнім уроку.

Далей настаўнік вызначае задачы ўрока. Знаёміць вучняў з назвай тэмы і планам яе вывучэння, назы­вае гарады, з якімі вучні будуць знаёміцца.

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Гарады і вескі

¾ Кожны горад, кожная вес­ка зямлі беларускай мае сваю гісторыю, багатую і непаўторную, вядомую і яшчэ не да канца вывучаную. Шмат аб чым яшчэ можна даведацца, а шмат што ўжо адышло ў нябыт разам з людзьмі, якія жылі ў далёкія часы і якіх няма сярод нас. Жыццё чалавека кароткае, спяшайцеся пакінуць звесткі пра сябе і свой час. Каму, як не вам, патрэбна зрабіць гэта.

Гістарычная даведка

У Беларусі 102 гарады (дадзеныя на 1998 г.), каля 20 тыс. вёсак, 10203,5 тысячы жыхароў. У гарадах пражывае 7122,5 тыс. чалавек. Вясковае насельніцтва складае 3081 тыс. жы­хароў. Самым вялікім горадам з'яўляецца Мінск. У ім пражывае больш  за 1716 тыс. жыхароў. Абласцей у Беларусі— 6, раёнаў— 118.

Салігорск — горад шахцёраў

 Адзін з самых буйных і маладых гарадоў Рэспублікі Беларусь. Яго прадукцыя — калійная соль — далека вядома за межамі нашай краіны. Яе продаж дае значны валютны прыбытак дзяржаўнай казне. Дабываюць гэтае багацце шахцёры. Праца іх цяжкая і небяспечная.

Вучні чытаюць легенду пра ўтварэнне калійнай солі. Гэта адна з легенд. Існуюць і іншыя. Паслухаем яшчэ адну з іх.

Жылі ў тых мясцінах людзі мтіна і спакойна. Працавалі на зямлі, расцілі сваіх дзетак, марылі аб лепшай будучыні. Не думалі пра бяду, не чакалі яе.

Але, як гэта часта здараецца, чорнай віхурай наляцела на тыя мясціны бязлікая татарская навала. Жорсткімі і бязлітаснымі былі татарскія воіны. Дзяцей і жанчын паланілі і закавалі ў ланцугі, старых і мужчын вывелі ў чыстае поле і пасеклі шаблямі. Патокамі лілася кроў. Але і гэтага было мала заваёўнікам. I пачалі яны рабаваць дамы пакутнікаў. Не вытрымаў гэтых здзекаў Бог. I вырашыў ён адхіліць навалу. З'явіліся на небе чорныя хмары. Разбушавалася сярод лета завіруха, паваліў густы снег. Напалохаліся ворагі і ўцяклі. А снег змяшаўся з крывёю загінуўшых і закамянеў.

Апусцеў той край. Пяском засыпалі вятры ўсе наўкол. Парасла дзірваном ды хмызнякамі тая мясцовасць. Але ў нетрах яе да нашых дзён захавалася памяць аб далёкай-далёкай мінуўшчыне, памяць аб загнуўшых продках.

Вучні запісваюць у свае сшыткі выраз: «Салігорск забяспечвае сельскую гаспадарку калійным угнаеннем».

Наваполацк— горад хімікаў

 Настаўнік паказвае г. Наваполацк на вялікай карце, а вучні адшукваюць яго на с. 28 «Атласа Рэспублікі Беларусь».

Вучні чытаюць гэты матэрыял услых, расказваюць аб прачытаным, вылучаюць у ім галоўнае.

Адлюстраваць яго можна ў выглядзе наступнай схемы.

    валакно
Новаполацк нафтаперапрацоўка плёнкі
    ніткі

Светлагорск — горад энергетыкаў і хімікаў

Вывучэнне гэтага матэрыялу пачынаецца з пошуку горада на карце. Вучні чытаюць тэкст падручніка.

¾ У якой вобласці Беларусі знаходзіцца Светлагорск?

¾ На беразе якой рэчкі ён размяшчаецца?

¾ Чаму яго называюць горадам энергетыкаў?

¾ Якая прафесія стала самай папулярнай у горадзе?

¾ Якую прадукцыю выпускае завод штучнага валакна?

¾ Дзе выкарыстоўваецца корд?

¾ Што вырабляюць на цэлюлозна-кардонным камбінаце?

¾ Якая сыравіна там выкарыстоўваецца?

На падставе вывучанага матэрыялу вучні пад кіраўніцтвам настаўніка будуюць гэтую схему ў сваіх сшытках.

  Завод штучнага валакна корд            шыны
Светлагорск   кардон, папера
  Цэлюлозна-кардонны камбінат цэлюлоза

Жодзіна— горад аўтамабілебудаўнікоў

Вучні знаходзяць г. Жодзіна на карце. Яшчэ раз разглядаюць малюнак на с. 126 вучэбнага дапаможніка.

У свае сшыткі запісваюць: «Жодзіна. Беларускі аўтамабільны завод. Галоўная прадукцыя— шматтонныя самазвалы».

Манумент у гонар маці-патрыёткі Надзеі Фёдараўны Купрыянавай.

У Настассі Купрыя­навай было пяць сыноў. Усе яны пайшлі на фронт і загінулі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі. Маці так і не дачакалася іх вяртання дамоў. Пражыла Купрыянава 107 гадоў. Яе малодшаму сыну Пятру Купрыянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. У лістападзе 1944 г. у час боя на тэрыторыі Латвіі яфрэйтар Купрыянаў знішчыў гранатамі два кулямёты праціўніка, але агонь варожага дзота не даваў батальёну кінуцца ўперад і авалодаць вышынёй. Баец Купрыянаў употай падпоўз да дзота, з якога страчыў кулямёт, кінуіся ўперад і закрыў сваім целам яго амбразуру. Кулямёт замоўк, рота паднялася ў атаку і авалодала вышынёй. Яфэйтару Купрыянаву было ў той час 18 гадоў.

Настаўнік прапануе вучням адкрыць вучэбны дапаможнік на с. 126 разглядзець помнік маці-патрыётцы Н. Ф. Купрыянавай.

У маці сум на твары. Трывожна б'ецца яе сэрца. I мацм праважае на фронт свамх пяцёра сыноў, якмм не суджана вярнуцца дамоў. Твары ў сыноў суровыя, погляд рашучы. Яны выступілі са зброяй у руках, каб абараніць ад ворага сваю Радзіму-маці. Шкада маці сыноў, але найболыш за ўсе малодшага Пятра. Ён зусім яшчэ юнак. Матчын смутак перадаўся сыну. Ён павярнуў галаву ў бок сваей маці, каб у апошні раз паглядзець на яе.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

1. Работа з атласамі і вялікай картай. Паказ гарадоў. Вызначэнне месца іх размяшчэння на тэрыторыі Беларусі. Прывязка да абласцей і накірункаў свету. Напрыклад, Наваполацк знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў паўночнай частцы Беларусі, і г. д.

2. Чаму апавяданне называецца «Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся»? Вучням трэба спаслацца на гістарычныя факты: а) легенду пра Салігорск; б) Полацк старажытны і Наваполацк сучасны; в) Жодзіна — манумент у гонар маці-патрыёткі.

3. Адказы на пытанні вучэбнага дапаможніка на с. 127.

6. Падвядзенне в ы ні к аў у рока

7. Дамашняе задан н е : апавяданне «Тут мінуўшчына з су­часнасцю сышліся»


____________________

Тэставыя заданні па тэме «Багацце нашай краіны»

1. Сярод пералічаных культур знайдзі і падкрэслі галоўныя сельскагаспадарчыя культуры Беларусі.

Жыта, сланечнік, пшаніца, бульба, рыс, лён, мандарыны.

2. Дапоўні сказы.

Галоўным у развіцці гаспадаркі стаў выраб____ _______ _______ (машын; абутку). У многіх краінах вядомы трактар ___ ________ ______ («МАЗ»; «Беларус»), які выпускаецца ў ____ __________ _______ (Жодзіне; Мінску).


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 320; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.017 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь