Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне новага матэрыялу



Садружнасць Незалежных Дзяржаў

 У снежні 1991 г. спыніў свае існаванне СССР. Настаўнік прапануе вучням успомніць і назваць дату ўтварэння СССР. У выпадку неабходасці вучні звяртаюцца да храналагічнай табліцы, якая ёсць у вучэбным дапаможніку. Затым вучні падлічваюць, колькі гадоў праіснаваў  СССР. (Адказ: 1991—1922 = 69 гадоў.)

Пасля прыпынення існавання СССР была абвешчана незалежная і самастойная дзяржава — Рэспубліка Беларусь. У тым жа годзе яна ўвайшла ў склад садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

Пасля разважанняў над гэтым матэрыялам вучні робяць у сваіх сшытках наступныя запісы:

1991 г. — прыпыненне існавання СССР, утварэнне незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь, уваходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Бела­русь (Дзень Рэспублікі).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 1994 г. была прынята Першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь — Асноўны Закон нашай краіны. 24 лістапада 1996 г. адбыўся рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змяненні і дапаўненні. У такім выглядзе Асноўны Закон краіны дзейнічае па сённяшні час.

¾ Тэкст Асноўнага Закона нашай дзяржавы пачынаецца словамі: «Мы, народ Рэспублікі Беларусь...». У гэтых словах гучыць гордасць за нашу дзяржаву, за яе багатую шматвекавую гісторыю, за наш народ які тварыў гэтую гісторыю, будаваў беларускую дзяржаўнасць, а цяпер з'яўляецца гаспадаром свайго яе і лёсу.

Настаўнік звяртае ўвагу вуч­няў на змест другога артыкула Канстытуцыі. «Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы». Пасля чытання артыкула настаўнік звяртаецца да вучняў з удакладненнем, як яны зразумелі яго змест.

¾ Што з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю ў нашай дзяржаве? (Чалавек, яго правы і свабоды, а таксама гарантыі гэтых правоў.)

¾ Ці ёсць у вас якія-небудзь правы?

 Разважанні падводзяць да вываду, што такія правы ёсць: права на жыццё і ахову здароўя, права на вучобу і іншыя.

Вынікам работы над гэтым матэрыялам будзе наступны запіс у сшытках вучняў:

1994 г. — прыняцце Асноўнага Закона незалежнай дзяржавы — Канстытуцыі Рэспублікі  Беларусь.

Прэзідэнт і Урад

 Прынятая Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання. Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай, а раней яна была дзяржавай з парламенцкай формай кіравання.

Настаўнік знаёміць вучняў са зместам 79 артыку­ла Канстытуцыі: «Артыкул 79. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна». Настаўнік удакладняе, як вучні разумеюць сэнс наступных выразаў: «Прэзідэнт — кіраўнік дзяржавы, гарант... правоў і свабод...» Пры неабходнасці ён тлумачыць іх сэнс.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт першага Прэзідэнта Рэспублікі  Беларусь.

Далей настаўнік расказвае пра ўсенародныя выбары Прэзідэнта.

Вучні запісваюць у сшыткі 1994, 2001 гг. — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кіраўніком дзяржавы абраны Аляксандр Лукашэнка.

Затым настаўнік расказвае вучням пра дзейнасць Урада і Канстытуцыйнага суда.

Пасля тлумачэння гэтага матэрыялу вучні запісваюць у свае сшыткі наступныя выразы:

Савет Міністраў Рэспублікі  Беларусь — гэта Урад нашай краіны.

Урад — гэта вышэйшы дзяржаўны орган краіны, які арганізуе выкананне прынятых законаў.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь сочыць за адпаведнасцю закона ў нашай дзяржавы Канстытуцыі.

Далей настаўнік тлумачыць вучням, што законы нашай дзяржавы распрацоўвае і прымае Нацыянальны сход. Інакш ён называецца парламентам. Нацыянальны сход складаецца з дэпутатау, выбраных на­родам.

«Артыкул 90. Парламент — Нацыянальны сход Рэспублкі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь».

Вучні запісваюць у сшыткі наступны выраз: Нацы­янальны сход — заканадаўчы орган нашай краіны. Яго дэпутаты распрацоўваюць прымаюць і законы.

Адносіны з іншымі дзяржавамі

3 1991 г. Рэспубліка Беларусь — незалежная дзяржава. Яе незалежнасць прызналі і іншыя краіны свету і ўстанавілі з нашай краінай сувязі.

Аўтарытэт нашай дзяржавы вельмі вялікі ва ўсім свеце, найперш за ўсе таму, што яна з'яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

Гэта было прызнаннем вялікага ўкладу нашага на­роду ў разгром фашызму і панесеных ім каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт.

Яшчэ большы аўтарытэт нашай краіне прынесла добраахвотная адмова ад ядзернай зброі. Беларусь першая ў свеце вывела гэтую зброю са сваей тэрыторыі.

Паважаюць нас ва ўсім свеце яшчэ і за тое, што дзяржава наша аб'яўлена нейтральная краінай, а гэта значыць, што Рэспубліка Беларусь не будзе ўдзельнічаць у міжнародных канфліктах, мець свае ўзброеныя сілы на тэрыторыі іншых дзяржаў, а ўсе спрэчныя пытанні вырашаць толькі мірнымі сродкамі.

Вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый забяспечвае мір на нашай планеце.

Саюз Беларусі і Расіі

Самым надзейным суседам Беларусі з'яўляецца Расія.

Цяга двух народаў — рускага і беларускага — з'яў­ляецца натуральнай, зразумелай і гістарычна абгрунтаванай. Мы адносімся да славянскіх народаў, у нас агульныя этнічныя карані, якія цягнуцца ў далёкае мінулае. Шмат у нас агульнага ў ладзе жыцця, культуры, традыцыях.

Лагічным вынікам гэтага стала заключэнне ў 1997 годзе Саюза Беларусі і Расіі.

Праз два гады, у 1999 г., дзве краіны яшчэ болып зблізіліся. Імі быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Настаўнік прапануе вучням запісаць у сшыткі даты і падзеі.

1997 г. — заключэнне Саюза Беларусі і Расіі.

1999 г. — падпісанне Дагавора аб стварэнні Са­юзнай дзяржавы.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

1. Работа з картай. Паказаць на карце: а) тэрыторыю нашай дзяржавы; б) яе сталіцу; в) абласныя цэнтры.

2. Работа над пытаннямі і заданнямі вучэбнага дапаможніка, с. 141.

3. Паўтарэнне вучнямі назваў і дат.

6. Вы нікі ў рока

7. Дамашняе задан н е : апавяданне «Мая рэспубліка».

 


МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ

Тэма: Дзяржа ў ны герб нашай кра ін ы

Мэта: пазнаёміць вучняў з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь як адным з сімвалам нашай дзяр­жавы.

Задачы: а) навучання: даць вучням уяўленне аб гербе як галоўным сімвале дзяржавы; растлумачыць ім сэнсавае значэнне кожнага з адлюстраванняў, якія на ім маюцца; паказаць, што герб — гэта летапіс гісторыі беларускага народа, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю, гэта надзея на росквіт Беларусі ў будучым;

б) разв і цця: развіваць у вучняў пазнавальныя інтарэсы, цікавасць да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці, шаноўныя адносіны да дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае мірную працу нашага народу і імкненне яго да лепшай будучыні.

1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па т эм е «Мінск — сталіца нашай дзяржавы.


Мая рэспубліка»

1.    Дапоўні сказы.

Мінску больш за ___________ (1000; 900) гадоў. Нашай сталіцы прысвоена званне ___________ («Горад-пераможца»; «Горад-герой»).

2.    Адзнач знакам «+» правільныя адказы.

Якую назву мае наша краіна пасля 1991 года?

£   БССР.

£   Рэспубліка Беларусь.

Кіраўніком нашай дзяржавы з’яўляецца:

£   Прэм’ер-міністр.

£   Канцлер.

£   Прэзідэнт.

Прозвішча, імя і імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь _______________ _______________________

3.    Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£   Прывакзальную плошчу называюць «варотамі» сталіцы.

£   Уздоўж праспекта Незалежнасці знаходзіцца Дом Урада і рэзідэнцыя Прэзідэнта.

£   Побач з Партызанскім праспектам знаходзіцца «востраў мужнасці і смутку».

£   Самая старажытная плошча  ў горадзе — плошча Свабоды.

£   На плошчы Перамогі ёсць знак «Нулявы кіламетр», які з’яўляецца пачаткам дарог Беларусі.

4.    Закончы сказы.

У 1994 годзе быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы — _________.

Вышэйшай выбарнай дзяржаўнай установай з’яўляецца _________.

Ажыццяўляе выкананне прынятых законаў _________.

Сочыць за выкананнем усіх законаў___________.

Выкарыстай назвы: Савет Міністраў РБ, Нацыянальны сход, Канстытуцыя РБ, Канстуцыйны Суд РБ.

5.    Што даказвае, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца міралюбівай дзяржавай. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£   Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).

£   Рэспубліка Беларусь першая ў свеце добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі.

£   Рэспубліка Беларусь умешваецца ў справы іншых дзяржаў.

£   Рэспубліка Беларусь падтрымлівае добрыя адносіны з суседзямі.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 400; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.02 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь