![]() |
Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тлумачэнне новага матэрыялу. Плошча Незалежнасці. Плошча Незалежнасці
Вучні разам з настаўнікам адпраўляюцца на экскурсію ў сталіцу Рэспублікі Беларусь — г. Мінск. Від транспарту - аўтобус. Месца адпраўлення— школа, у якой вучацца ўдзельнікі экскурсіі. Экскурсія абзорная па г. Мінску. Мэта экскурсіі — знаёмства са сталіцай яе праспектамі, плошчамі і вуліцамі, будынкамі і помнікамі, мінулым і сучасным. Выбар маршруту Маршрут раслрацоўваецца калектыўна. Вучні карыстаюцца планам горада Мінска, які змяшчаецца на фарзацы вучэбнага дапаможніка. Калектыўнымі намаганнямі маршрут складзены. Дарога ў сталіцу Абзорная экскурсія па г. Мінску Вяртанне дамоў. План абзорнай экскурсіі
¾ У нас з вамі сёння цікавая паездка ў горад Мінск — сталіцу нашай дзяржавы. Гораду Мінску болып за 900 гадоў. Давайце ўспомнім дату першага летапіснага ўпамінання пра Мінск (1067 г.). 3 якой падзеяй гэта ўпамінанне звязана? (Адказ: бітва на р. Нямізе.) Давайце падлічым, колькі дакладна г. Мінску гадоў? (943 у 2010 г.) У гады Вялікай Айчыннай вайны г. Мінск амаль увесь быў зруйнаваны фашыстамі. Але дзякуючы гераічнай працы людзей, горад падняўся з попелу і руін. Пагэтаму г. Мінск — старажытны і адначасова малады горад. За выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня 1974 года г. Мінску было прысвоена ганаровае званне «Горад-герой». Горад Мінск — адзін з буйнейшых і прыгажэйшых гарадоў Еуропы. Наш аўтобус набліжаецца да Прывакзальнай плошчы. Яе называюць галоўнымі «варотамі горада». Далей расказ пра г. Мінск прадоўжыць вучань... Я перадаю яму мікрафон». Да класнай дошк! прымацоўваецца малюнак Прывакзальнай плошчы. Галоўныя «вароты горада». Мы знаходзімся на Прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая. Такі выгляд плошча набыла ў 1948—1956 гг. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал — прыгожы сучасны будынак. Да вакзала пастаянна падыходзяць пасажырскія паязды. Таму вакзал называецца пасажырскім. Побач з ім знаходзіцца аўтобусны вакзал. Гэта вельмі зручна для пасажыраў. На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі. Сваім знешнім выглядам яны нагадваюць вароты. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Францыска Скарыны. Я перадаю мікрафон..., які прадоўжыць экскурсію. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт Ф. Скарыны і малюнак агульнага выгляду праспекта. Плошча Незалежнасці Праспект Францыска Скарыны — гэта галоўная магістралъ г. Мінска. Носіць ён імя першага ва ўсходніх славян кнігадрукара. Ці помніце вы, калі Скарына надрукаваў сваю першую кнігу? (1517 г.) Як яна называлася? (Адказ: Біблія.) Уздоўж праспекта размешчаны будынкі многіх вельмі важных дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца Дом Урада, рэзідэнцыя Прэзідэнта, Нацыянальная Акадэмія навук і іншыя. Наша знаёмства з праспектам Францыска Скарыны пачнецца з плошчы Незалежнасці. Гэта самая вялікая і прыгожая плошча горада. Яе тэрыторыя 8 га. Побач знаходзіцца Дом Урада, пабудаваны у 1930—1934 гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над будынкам развіваецца Дзяржаўны сцяг нашай Рэспублікі. Тут знаходзіцца таксама будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта — галоўнай навучальнай установы нашай краіны. Быць студэнтам гэтага універсітэта — вялікі гонар для кожнага, хто там вучыцца. Наш аўтобус набліжаецца да вуліцы, якая носіць назву рэчкі Нямігі, але на плане горада рэчкі з такой назвай ужо няма. Я перадаю мікрафон..., які прадоўжыць нашу экскурсію і раскажа нам пра гісторыю вуліцы Нямігі. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт Усяслава Чарадзея і малюнак вуліцы Нямігі. Вуліца Няміга Бітва на рацэ Нямізе. Тут, на гэтым месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067 г. быў моцны бой. Сутыкнуліся дружыны кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. «І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй...» — так сведчыць летапісец аб гэтай бітве. Праляцелі з той грознай пары стагоддзі, перасохла Няміга і ператварылася ў маленькую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слезы, пралітыя па загінутых тут воінах у час крывавай сечы, што адбылася на берагах Нямігі 3 сакавіка 1067 года. Праходзяць гады і стагоддзі, а вуліца з назвай Няміга захоўвае святую памяць аб мінулым. Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Машэрава. Далей экскурсію будзе весці... Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт П. М. Машэрава і малюнак праспекта яго імя. Праспект Машэрава Праспект, які носіць імя Машэрава, з'яўляецца адным з найбольш прыгожых і маладых. Уздоўж праспекта ўзвышаюцца высотныя будынкі. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Вучань паказвае гэтыя будынкі на малюнку. Побач з праспектам знаходзіцца самае буйное ў рэспубліцы збудаванне — Палац спорту. Звярніце ў вагу на яго цікавы знешні выгляд. Вучні разглядаюць малюнак гэтага будынка. Імя ў гісторыі. Пётр Міронавіч Машэраў (1918 — 1980) У мінулым настаўніка фізікі і матэматыкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір партызанскага атрада. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У 1965—1980 гг. быў кіраўніком Беларусі. Яму таксама было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. П. М. Машэраў загінуў у 1980 г. у аўтамабільнай катастрофе. У яго гонар быў названы гэты праспект. Наш аўтобус звярнуў на вуліцу Максіма Багдановіча і набліжаецца да вострава смутку і слез. Раскажа нам аб ім... Я перадаю яму мікрафон. Востраў смутку і слез Яго яшчэ можна назваць востравам жалобы, востравам памяці аб тых грамадзянах Беларусі, якія загінулі за межамі сваей Бацькаўшчыны ў розных войнах і ваенных канфліктах. Востраў смутку і слез — гэта найперш за ўсе памяць аб беларускіх хлопцах, якія загінулі ў Афганістане. Горам і болем адгукнулася ў сэрцах родных гібель 771 беларускага вайскоўца. У цэнтры вострава знаходзіцца капліца са скульптурнымі фігурамі плачучых жанчын — гэта вечная памяць аб тых, каго ніколі не будзе побач з намі. Я прашу вас усіх падняцца і памянуць загінуўшых хвілінай маўчання. Наш аўтобус вяртаецца на праспект Францыска Скарыны і набліжаецца да Кастрычніцкай плошчы. Экскурсію па плошчы правядзе... Я перадаю яму мікрафон. Да класнай дошкі прымацоўваюцца малюнкі плошчы, будынкаў Беларускага дзяржаўнага музея і Дварца Рэспублікі. Кастрычніцкая плошча Раней гэта плошча называлася Цэнтральнай, і на ей праходзілі парады войск і дэманстрацыі працоўных. На плошчы знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У яго прасторных залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечаных гераічнай барацьбе нашага народу з фашысцкімі захопнікамі. Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны будынак. Гэта Палац Рэспублікі. У ім праходзяць важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння. Плошча Перамогі У цэнтры плошчы знаходзіцца манумент Перамогі. Ен быў устаноўлены ў 1954 г. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40 метраў. Яго вяршыня ўпрыгожана ордэнам Перамогі. У падножжа манумента — меч — сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь — памяць аб загінуўшых героях, якія аддалі свае жыццё за Радзіму. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Перамогі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вайны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі. Надышоў час рухацца далей. Наш маршрут ідзе далей па праспекце Францыска Скарыны ў накірунку да плошчы Якуба Коласа. Гэта апошні аб'ект абзорнай экскурсіі па г. Мінску. Я перадаю мікрафон... . Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак плошчы Якуба Коласа. Плошча Якуба Коласа Цэнтральную частку плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Ён быў устаноўлены ў 1972 годзе. Побач з помнікам паэту з абодвух бакоў размешчаны скульптурныя групы герояў твораў Коласа. Тут мы бачым дзеда Талаша з сынам Панасам, герояў аповесці «Дрыгва», а таксама Сымона і Ганну— герояў паэмы «Сымон-музыка». Помнік і скульптурныя групы былі ўстановлены ва ўшанаванне 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 5. Заключнае слова к і ра ўні ка экскурс іі Наша экскурсія падышла да канца. Настаў час вяртацца дамоў. У нас ёсць магчымасць падвесці вынікі экскурсіі. Для гэтага я папрашу вас адказаць на наступныя пытанні: ¾ Чаму Мінск называюць «горадам-героем»? ¾ Якія праспекты мы з вам наведалі? ¾ На якіх плошчах горада Мінска мы пабывалі? ¾ 3 якімі будынкамі мы пазнаёміліся? ¾ Якія помнікі ўбачылі? ¾ Што вам найперш за ўсе запомнілася? ¾ Што вас найбольш за ўсе ўразіла? ¾ Чаго вы раней не ведалі пра Мінск? ¾ Назавіце лепшых экскурсаводаў. ¾ Чые паведамленні пра Мінск вам падаліся найбольш цікавым? Чаму? 6. Дамашняе задан н е : с класц і апавяданне «М ін ск — стал іц а нашай дзяржавы». ____________________________ Тэставыя заданні па тэмах “ Багацце нашай краіны”,“ Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся” 1. Сярод пералічаных культур знайдзі і падкрэслі галоўныя сельскагаспадарчыя культуры Беларусі. Жыта, сланечнік, пшаніца, бульба, рыс, лён, мандарыны. 2. Дапоўні сказы. Галоўным у развіцці гаспадаркі стаў выраб____ _______ _______ (машын; абутку). У многіх краінах вядомы трактар ___ ________ ______ («МАЗ»; «Беларус»), які выпускаецца ў ____ __________ _______ (Жодзіне; Мінску). |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 318; Нарушение авторского права страницы