Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне новага матэрыялу. Значэнне Дзяржаўнага герба. Значэнне Дзяржаўнага герба



Уступнае слова

 У наш час цяжка ўявіць сабе дзяржаву без герба, сцяга і гімна— менавіта яны з'яўляюцца дзяржаўнымі сімваламі. Розная гісторыя ў народаў і дзяржаў — розная ў іх сімволіка. На гербах і сцягах можна ўбачыць грозных ільвоў, драпежных арлоў, кароны і крыжы, сонца, месяц і зоркі і нават лісток клёну...

Гістарычная даведка

Адны сімвалы жывуць стагоддзі: старажытны герб Полацка «Карабель пад ветразямі» існуе і дагэтуль. А вось другія мяняюцца. Напрыклад, герб «Пагоня» быў Дзяржаўным гер­бам Вялікага княства Літоўскага. Тая ж «Пагоня» выконвала ролю Дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.

У 1995 годзе па выніках рэферэндуму (усенароднага галасавання) была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка. Змяніўся таксама і герб.

Значэнне Дзяржаўнага герба

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі адлюстраванне Дзяржаў­нага герба Рэспублікі Беларусь і тлумачыць, што герб з'яўляецца галоўным сімвалам дзяржавы. Вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз:

Герб — галоўны сімвал дзяржавы. Сцяг і гімн таксама адносяцца да сімвалаў дзяржавы.

Вучні запісваюць у свае сшыткі: 1995 г. — увядзенне новай дзяржаўнай сімволік.

Практычная работа

Заданне 1. Настаўнік прапануе вучням уважліва разгледзець Дзяржаўны герб і пералічыць, што на ім адлюстравана. Пры выкананні задання вучням прапануецца рухацца вверху ўніз, злева направа. Вучні называюць:

1. Пяціканцовая зорка.

2. Контуры межаў Беларусі.                                                                         

3. Узыходзячае сонца.

4. Залатыя сонечныя праменні.

5. Частка зямнога шара.

6. Каласкі жыта.

7. Ружовыя кветкі канюшыны.

8. Блакітныя кветкі ільну.

9. Жыта і кветкі ўтвараюць вянок.

10. Вянок абвіты чырвона-зялёнай стужкай.

11. На стужцы надпіс: «Рэспубліка Беларусь».

Задакне 2. Настаўнік прапануе вучням пералічыць колеры, якія ўпрыгожваюць Дзяржаўны герб.

Вучні кіруюцца папярэднім правілам і называ­юць наступныя кодлры: чырвоны, зялены, залацісты, блакітны, фіялетавы, ружовы. Каляровыя адлюстраванні змешчаны на белым фоне. Усяго прысутнічае сем розных колераў.

Настаўнік падводзіць вынікі практычнай работы.

Герб — гэта кніга-летапіс дзяржавы

Настаўнік заўважае, што вучні практычную работу выконвалі не выпадкова, адлюстраванні і колеры, якімі яны паказа­ны, маюць глыбокі сэнс. Паспрабуем ва ўсім гэтым разабрацца. А калі узнікнуць якія-небудзь цяжкасці, то на дапамогу нам прыйдзе вучэбны дапаможнік.

Спачатку вучні даюць тлумачэнні адлюстраванням, а затым колерам, якімі яны выкананы. Настаўнік дапаўняе змест адказаў вучняў.

Пасля разважанняў і тлумачэнняу настаунік арганізуе чытанне матэрыялу 2—5 абзацаў вучэбнага дапаможніка.

Затым настаўнік прапануе вучням вызначыць:

1) чаго яны не ведалі пра герб;

Вучт запісваюць у свае сшыткі наступны выраз:

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — гэта летапіс нашага народу, гэта яго гісторыя.

Дзяржаўны герб у нашым жыцці

Настаўнік адзначае, што ў нашым паўсядзённым жыцці Дзяр­жаўны герб мае вельмі шырокае выкарыстанне.

Вучням прапануецца самім вызначыць (успомніць), дзе яны бачылі адлюстраванні герба.

Вучні прыводзяць прыклады, а настаўнік дапаў­няе іх:

Дзяржаўныя сімвалы (гербы) можна ўбачыць:

1. На будынках органаў дзяржаўнай улады.

2. На дзяржаўных дакументах.

3. На грашовых знаках.

4. На дзяржаўных пячатках.

5. На форме ваеннаслужачых.

6. На ардэнах і медалях.

7. На адзенні касманаўтаі.

8. На касцюмах спартсменаў.

Паведамленні пра беларускіх касманаўтаў

Да класнай дошкі настаўнік прымацоўвае партрэты касманаўтаў. Пажадана выкарыстаць чатыры з іх (Юрый Гагарын, Валянціна Церашкова, Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак).

Уступнае слова настаўніка

3 далёкай старажытнасці ў начныя часы людзі ўглядаліся ў зорнае неба і марылі даведацца хоць што-небудзь аб ім. Гэта мара начала збывацца толькі ў наш час. У 1957 годзе ў космас удалося накіраваць першы спадарожнік. А ў 1961 годзе там пабываў першы касманаўт. Ім быў грамадзянін СССР Юрый Аляксеевіч Гагарын. Пра яго ведаюць ва ўсім свеце. Таму што ён быў першым. А вось першай жанчынай-касманаўтам стала Валянціна Церашкова, таксама грамадзянка СССР.

Сярод касманаўтаі былі таксама нашы землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

Настаўнік прапануе паслухаць пра іх паведамленні, падрыхтаваныя вучнямі.

Гутарка выхаваўчага значэння:

¾ Хто з вас жадаў бы стаць касманаўтам?

¾ Што, на вашу думку, трэба, каб стаць ім?

¾ Чаму касманаўту неабходны веды?

¾ Ці патрэбна яму фізічная падрыхтоўка?

¾ Як вы лічыце, якія рысы характару трэба мець, каб стаць касманаўтам?

Вынікі гутаркі: стаць касманаўтам даволі складана, але магчыма. Для гэтага трэба рыхтавацца з дзіцячых гадоў, найперш за ўсё добра вучыцца, займацца фізкультурай і спортам, выхоўваць у сваім характары сілу волі, смеласць, настойлівасць.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Вучням прапануецца адказаць на пытанні на с. 113 вучэбнага дапаможніка.

6. Вы нікі ў рока

7. Хатняе задан н е : апавяданне «Дзяржаўны герб нашай краіны »

 


МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 197; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.015 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь