![]() |
Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Тлумачэнне новага матэрыялу. 2. Кіеўская Русь.. 2. Кіеўская Русь.
Работа пачынаецца з вызначэння задач (навучання і развіцця), знаёмства з назвай тэмы, планам, а таксама з іншымі зашсамі, зробленымі на класнай дошцы.
Работа над новым матэрыялам вядзецца у адпаведнасці з вызначаным планам. 1. Найстаражытнейшыя жыхары Беларусі ¾ Як вы разумееце выраз «Найстаражытнейшыя»? (Адказы: першыя, самыя старажытныя.) ¾ Ці можна вызначыць час, калі яны з'явіліся на тэрыторыі Беларусі? (Звярнуцца да асноўных дат на с. 156 дапаможнжа.) Вучні запісваюць дату і назву падзеі ў свае сшыткі. Далей настаунж прапануе вучням прачытаць услых першы абзац апавядання і адказаць на пытанні: а) Чым займаліся найстаражытнейшыя людзі? б) Што яны ўмелі рабіць? 2. Кіеўская Русь. Канцэнтруецца ўвага на апорныя словы: усходнеславянскія плямёны, Кіеўская Русь. Работа над гэтым матэрыялам завяршаецца запісам вучнямі ў сшыткі даты 1500 г. таму назад і паняцця «племя». Тлумачэнне даты запісваецца пад дыктоўку настаўніка, а вызначэнне паняцця вучні шукаюць у слоўніку (с. 154) і запісваюць яго ў свае сшыткі. Вучні запісваюць выраз «Кіеўская Русь — дзяржава ўсходніх славян». 3. Усходнеславянскія плямёны: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Гэты матэрыял тлумачыць настаўнік, спалучаючы яго з каменціраваным чытаннем асобных абзацаў вучнямі. Вывучэнне грунтуецца на рабоце з гістарычнай картай. Памятка. Работа з картай. 1. Звярніце ўвагу на назву карты. 2. Зрабіце агульны агляд карты, каб мець уяўленне пра яе змест. 3. Пры паказе на карце кіруйцеся наступнымі правіламі: а) гарады і месцы бітваў паказваюцца адным пунктам; б) рассяленне плямен, тэрыторыі дзяржаў, вобласці, азеры- памежнай лініяй, якая замыкаецца; в) накірункі ваенных паходаў, водныя шляхі, рэкі паказваюцца суцэльнай лініяй. 4. Любы паказ на карце суправаджаецца слоўным апісаннем накшталт наступнага: крывічы пасяліліся на землях ад Немана да Дзвіны і Дняпра, дзе цяпер размяшчаюцца Віцебская, часткова Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці, і занялі большую частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. У час работы з картай звяртаецца ўвага на гарады, найперш за ўсе Полацк, Віцебск, Тураў, Гомель якія з цягам часу стануць цэнтрамі княжанняў. Настаўнік прапануе вучням самастойна знайсці на карце горад Кіеў і дадае, што ён стаў сталіцай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі. Паралельна са знаёмствам з картай вучэбнага дапаможніка ажыццяўляецца перанос паказу на вялікую гістарычную карту «Старажытнаруская Дзяржава — Кіеўская Русь у IX—XII ст.». Чытанне адпаведных абзацаў матэрыялу тэмы, у якіх тлумачыцца паходжанне назваў «крывічы», «дрыгавічы», «радзімічы». Вучням прапануецца выдзяліць галоўнае ў прачытаным і зрабіць наступныя запісы ў сваіх сшытках: Крывічы — правадыр Крыў або кроўныя. Дрыгавічы — правадыр Дрыгавіт або дрыгва. Радзімічы — правадыр Радзіма. Вучні самастойна чытаюць матэрыял апошняга абзаца тэмы і адказваюць на пытанні: ¾ Якімі якасцямі валодалі нашы продкі? ¾ Якія з гэтых якасцей вы лічыце найбольш важнымі і неабходнымі ў жыцці? Работа з малюнкамі Вучні ўважліва разглядаюць малюнкі і адказваюць на пытанні настаўніка. Малюнак «Паляванне». ¾ На якіх жывёл палявалі нашы продкі? ¾ Якую зброю выкарыстоўвалі яны для палявання? ¾ З якога матэрыялу яе выраблялі? ¾ Што яшчэ яны прымянялі, каб паляванне было больш удалым? Па ходу работы з малюнкамі ідзе запаўненне настаўнікам схемы на класнай дошцы.
Малюнак «Старажытнае паселішча». Заданне: скласці апісанне па наступным плане: 1. Месца размяшчэння. 2. Умацаванні. 3. Жыллё людзей. Замацаванне вывучанага Задан ні 1, 2. З дапамогай лічбаў і літар правільна суаднясіце паміж сабой назвы ў левым і правым слупках. Задание 1
1 — в; 2 — а; 3 — б. Задан н е 2
1 — б, г; 2 — а, в. 6. Падвядзенне вынікаў уроку 7. Дамашняе заданне: стар. 10-14, адказы на пытанні
_________________________ Выкананне тэставых заданняў па тэме “Нашы суседзі” 1. Як называецца наша краіна? Адзнач знакам «+» правільны адказ. Расія Польшча Беларусь
2. Сярод пералічаных магчымых назваў абласцей Беларусі абазнач знакам «+» сапраўдныя. Мінская Віцебская Барысаўская Гомельская Гродзенская Магілёўская Столінская Брэсцкая
3. Размясці ў парадку ўзрастання тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі. сельскі савет вобласць раён
|
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 258; Нарушение авторского права страницы