![]() |
Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Праверка дамашняга задання
1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне: Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны? летапісы курганы камяні кнігі 2. Закончы сказы. Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром). Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі). 3. Паразважай. Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым? Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая. Людзі лічылі, што камень стварыў Бог. 4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні. Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан. Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік. Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці. 5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі: Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку Адзначаецца, што на сённяшнім уроку дзеці ўпершыню будуць знаёміцца з жыццём і дзейнасцю выдатнай гістарычнай асобы — Кірылы Тураўскага. ¾ Шаноўныя сябры, што, на вашу думку, з'яўляецца найкаштоўнейшым скарбам для чалавека? Безумоуна, гэта веды. А хто з вас можа назваць галоўную крыніцу такіх ведаў? Вы не памыліліся — гэта кніга. Пры дапамозе чаго кніга перадае нам веды? I зноў вы адказалі правільна. Менавіта з дапамогай пісьменнасці веды не толькі перадаюцца з пакалення ў пакаленне, але і назапашваюцца. Першыя звесткі аб пісьме ў нашым краі адносяцца да X стагоддзя. А ўжо ў XI стагоддзі з'яўляюцца рукапісныя кнігі. З'яўленне кніг садзейнічала развіццю асветы. Адным з першых асветнікаў беларускай зямлі лічыцца Кірыла Тураўскі. Знаёмству з рукапіснымі кнігамі, а таксама з жыццём Кірылы Тураўскага будзе прысвечаны наш сённяшні ўрок гісторыі. Тлумачэнне новага матэрыялу Асветнік — чалавек, праца якога была накіравана на развіццё пісьменнасці і адукацыі. Летапісы. Вучні чытаюць услых матэрыял першага абзаца. Настаўнік прапануе ім выдзеліць у прачытаным галоўнае. 3 паняццем «летапіс» яны ўжо сустракаліся. Ім прапануецца ўспомніць яго вызначэнне. ¾ Як называецца самы старажытны летапіс усходніх славян? Матэрыял для настаўніка. Вучоныя лічаць, што аўтарам летапісу «Аповесць мінулых гадоў» з'яўляецца манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. Работа над летапісам была закончана ў пачатку XII ст. У ім апісваюцца падзеі, пачынаючы з VI ст. і даводзяцца да XII ст. Аўтар імкнецца прывязаць падзеі да дат, але ж датаванне асобных з іх носіць прыблізны характар. Першая дата ў летапісе — гэта 852 год. «Аповесць мінулых гадоў» — гэта найбольш важная крыніца нашых ведаў па ранняй гісторыі ўсіх усходніх славян. Рукапісныя кнігі. Вучні пад кіраўнцтвам настаўніка працуюць з матэрыялам падручнніка. Звяртаецца ўвага на выраз «Кнігі — гэта рэкі, якія напойваюць увесь сусвет, ад іх зыходзіць мудрасць». Настаўнік прапануе вучням растлумачыць сутнасць кожнай з трох састаўных частак гэтага выразу. Затым вучні чытаюць матэрыял пра рукапісныя кнігі. Настаўнік прапануе ім самастойна знайсці адказ на пытанне: чым і як пісалі нашы продкі, а затым удакладнніць свой адказ па малюнку на с. 31. ¾ Чаму кнігі былі вельмі дарагімі? ¾ Чаму іх было мала? ¾ Дакажыце, што рукапісныя кнігі былі сапраўднымі творамі мастацва. Шляхі доказу: 1) зачытаць адпаведныя радкі тэксту; 2) спаслацца на малюнкі на с. 30, 31, 32. Знаёмтва з матэрыялам пра берасцяныя граматы. Тэкст берасцяной граматы з Віцебска. Вось яе змест, пераведзены на сучасную беларускую мову: «Ад Сцяпана да Няжылы. Калі ты прадаў аддзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то будзь ласкаў, купі мне жыта». Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні праводзяць даследаванне гэтага кароценькага тэксту. Для гэтага ім прапануецца адказаць на наступныя пытанні: ¾ Якія імёны былі ў нашых продкаў? ¾ Чым яны займаліся? (Земляробствам, рамяством, гандлем.) ¾ Ці існавалі ў іх грошы? Як яны называліся? Настаўнік падводзіць вучняў да высновы, што гэты кароценькі тэкст берасцяной граматы з'яўляецца каштоўнай крыніцай гістарычных ведаў. Вучні шукаюць у слоўніку вызначэнне паняцця «археалогія». 3. Кірыла Тураўсскі. Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт Кірылы Тураўскага. Вучням прапануецца адкрыць падручшнік на с. 32. Спачатку настаўнік знаёміць вучняў з тэкстам падручніка. Вучні чытаюць, выдзяляюць у прачытаным галоўнае, а настаўнік яго каменціруе. Затым настаўнік дае апісанне партрэта Тураўскага. Пасля гэтага вучні пад кіраўніцтвам настаўніка ўпершыню знаёмяцца з характарыстыкай гістарычнага дзеяча. План характарыстык і г і старычнай асобы 1. Дзе нарадзіўся? 2. У якім стагоддзі жыў? 3. Кім стаў? 4. Чым займаўся? 5. Чаму вучыў? 6. Якую карысць прыносіў людзям? 7. Што вы лічыце ў жыцці Кірылы Тураўскага найбольш важнай справай? Чаму? 5. Замацаванне вывучанага матэрыялу Работа з матэрыялам старонкі летапісу, змешчанай у падручніку. Вучням прапануецца ўважліва разгледзець малюнкі і тэкст і адказаць на наступныя пытанні: ¾ Што паказана на малюнках? ¾ Чым узброены воіны? ¾ Што гэта за людзі са звязанымі за спіной рукамі? ¾ Як вы думаеце, аб чым можа быць напісана ў тэксце? ¾ Ці ўсе літары ў тэксце вам знаёмы? Аб чым гэта можа сведчыць? ¾ Скажыце, які адбітак паклаў час на знешні выгляд летапісу. 6. Дамаш няе задан н е : апавяданне «Як да нас прыйшла кніга»
__________________________ Тэставыя заданні па тэме “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны” 1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне: Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны? летапісы курганы камяні кнігі Закончы сказы. Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром). Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі). Паразважай. Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым? Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая. Людзі лічылі, што камень стварыў Бог. 4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні. Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан. Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік. Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці. 5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі: Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________.
__________________________ Тэставыя заданні па тэме “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”
1. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанне: Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны? летапісы курганы камяні кнігі Закончы сказы. Дужага і высокага чалавека называлі __________________ (волатам, гандляром). Пагоркі з зямлі і пяску, што насыпалі над нябожчыкам называлі ______________ (помнікамі, курганамі). Паразважай. Чаму камень, што знаходзіцца ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, людзі назвалі Божым? Людзі лічылі, што вада, якая збіралася ў яго паглыбленнях, лекавая. Людзі лічылі, што камень стварыў Бог. 4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні. Шматлікія камяні раскідаў па тэрыторыі Беларусі магутны вулкан. Шматлікія камяні пакінуў на нашай зямлі ледавік. Нашы продкі лічылі, што жыццё чалавека працягваецца і пасля смерці, таму трэба пакласці ў курган усё, што было патрэбна чалавеку пры жыцці. 5. Назаві прафесіі людзей, калі пасля іх смерці ў курганы ім клалі: Гліняны посуд — ____________. Меч — _____________. Вагі — _____________. МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 720; Нарушение авторского права страницы