Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Замацаванне вывучанага матэрыялу. 6. Падвядзенне вынікаў урока . 6. Падвядзенне вынікаў урока



Работа з картай.

Настаўнік прапануе вучням адкрыць фарзацы падручніка і знайсці там гарады, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю беларускіх кнігадрукароў. (Полацк, Вільня, Нясвіж.)

На карце «Еўропа ў XVI—XVII стст.» настаўнік паказвае гарады, якія звязаны з жыццём і дзейнас­цю Скарыны. (Кракаў, Падуя, Прага.)

6. Падвядзенне вынікаў урока

7. Дамашняе заданне: стар. 35-40, адказваць на пытанні

 


 

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Князёўна з трыма імёнамі

Задача: пазнаёміць вучняў з жыццём і дзейнасцю князёўны Рагнеды і яе сына – полацкага князя Ізяслава.

Мэты: а) навучання: паказаць вучням, як пераплялося трагічнае з гераічным у лёсе сям,і полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды; даць вучням агульныя ўяўленні пра звычаі таго часу, калі спрэчныя пытанні вырашаліся сілай зброі, вялася жорсткая барацьба за ўладу і багацце;

б) развіцця: развіваць у вучняў цікавасць да мінулага, імкненне пазнаць і зразумець яго, выпрацоўваць уменне працаваць з картай, разумець вынікі дзейнасці гістарычных асоб;

в) выхавання: на прыкладах жыцця Рагнеды і яе сына Ізяслава выхоўваць у вучняў любоў да роднага краю, пачуццё чалавечай годнасці, сумленныя адносіны да бацькоў, гатоўнасць абараніць іх гонар і пастаяць, калі спатрэбіцца, за іх і сябе.

Афармленне дошкі

Паняцці Князёўна з трыма імёнамі Імёны
Князь Князёўна Хрышчэнне Хрысціяне   План 1. князь Рагвалод 2. Жыццё Рагнеды 3. Полацкі князь Ізяслаў Рагвалод Рагнеда Уладзімір Яраполк Ізяслаў

Арганізацыйны момант

Праверка дамашняга задання

Настаўнік выклікае да дошкі чатырох вучняў, якія будуць выконваць практычныя заданні.

Задание 1. Запоўніць табліцу. Задание выконваюць два вучні.

Пытанні   Скарына   Будны  
1 . Назвы іх кніжак 2. Год выдання 3 . Месца выдання   «Біблія» 1517 Прага   «Катэхізіс» 1562 Нясвіж  

Задание 2. Знайдзіце памылкі і закрэсліце іх.

а) Скарына вучыўся ў Полацку, Мінску, Кракаве, Кіеве, Падуі, Тураве, Навагрудку;

б) Скарына выдаваў кніжкі ў Полацку, Празе, Мінску, Вільні, Тураве.

Задание 3. Пабудуйце лагічны ланцужок, уключыўшы ў яго наступныя назвы: друкаваныя кнігі, рукапісныя кнігі, пісьменнасць.

Пісьменнасць — рукапісныя кнігі — друкаваныя кнігі

У час выканання практычных заданняў адзін вучань робіць вуснае паведамленне аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны па плане, запісаным у сшыткі на папярэднім уроку. Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт Скарыны.

План паведамлення

1. Дзяцінства Скарыны.

2. Гады вучобы.                                                        

3. Першая друкаваная кніга.                                    

4. Вяртанне на Радзіму.

5. Шанаванне памяці пра Скарыну. (Ордэн і ме­даль, праспект Скарыны ў Мінску, вуліцы яго імя ў гарадах, помнік у Полацку.)

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Настаўнік гаворыць вучням аб тым, што на сённяшнім уроку будзе працягвацца знаёмства з гістарычнымі асобамі нашай Айчыны. Вучням прапануецца ўспомніць, калі Скарына надрукаваў сваю першую кніжку. (1517 г.) Вызначаецца стагоддзе, у якім яна была надрукавана. (XVI.) Настаўнік заўважае, што нам прыйдзецца вярнуцца з XVI ст. у X, каб не забыць тых дзеячаў нашай Бацькаўшчыны, якія былі самымі першымі, імёны якіх вядомы ў гісторыі: Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў. Іх партрэты прымацоўваюцца да класнай дошкі.

Настаўнік звяртае ўвагу на назву тэмы, яе план, імёны і паняцці, якія запісаны на дошцы.

Уступнае слова

Багата наша беларуская зямля славутымі людзьмі. Яркімі і непагаснымі зоркамі на небасхіле мінуўшчыны ззяюць імёны Скарыны, Буднага, князёўны Рагнеды, полацкага князя Ізяслава. Прыкладам стойкасці, вытрымкі і мужнасці з'яўляецца жыццё палачанкі Рагнеды. У яе лёсе нібыта ўвасобілася ўсе самае трагічнае, з чым сутыкнулася наша шматпакутная Бацькаўшчына на шляху свайго гістарычнага развіцця. Ярка ўспыхнула, але так хутка згасла жыц­цё полацкага князя Ізяслава, сына Рагнеды, аднаго з самых першых асветнікаў беларускай зямлі. За свае крыху больш чым 20 гадоў жыцця ён змог дасягнуць многага, інакш не звалі б яго летапісцы «князь-кніжнік».


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 321; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.01 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь