Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Вывучэнне новага матэрыялу



1. Жыццё Рагнеды.

У канцы чытання кожнага абзаца робіцца пауза. Вучням прапануецца выдзеліць у прачытаным галоўнае.

Рагнеда — дачка Рагвалода. Ей 14 гадоў.

Да яе пасваталіся: Яраполк — вялікі кіеўскі князь і Уладзімір — князь Наўгародскі.

Настаўнік паказвае на вялікай карце Кіеў і Ноўгарад.

Вучні чытаюць далей. 3 дапамогай настаўніка яны выдзяляюць у прачытаным апорныя факты.

Адказ Рагнеды Уладзіміру.

Чаканне прыезду Яраполка.

Нечаканы набег Уладзіміра на Полацк.

Забойства бацькі і братоў Рагнеды.

Рагнеда пад прымусам становіцца жонкай Уладзіміра.

Вучні чытаюць матэрыял апошняга абзаца на с. 44. Настаўнік прапануе ім выказаць свае адносіны да паступкаў Рагнеды і яе сына Ізяслава.

Работа над гэтай часткай матэрыялу заканчваецца складаннем загалоўка да прачытанага. Вучні прапануюць розныя варыянты. Настаўнік адбірае найбольш удалы з іх. (Рагнеда помсціць Уладзіміру. Ізяслаў абараняе сваю маці і іншыя.)

Вучні зачытваюць азначэнне паняццяў «князь», «князёўна».

2. Полацкі князь Ізяслаў.

Гі старычная даведка.

Хрысціянская рэлігя — вера ў Ісуса Хрыста, якая ўзнікла ў Палесціне (адсюль — хрысціянства, хрысціянін).

Пачаткам распаўсюджвання хрысціянства ў зем­лях усходніх славян (продкаў беларусаў, рускіх і украінцаў) лічыцца хрышчэнне князя Уладзіміра і кіяўлян, якое адбылося ў 988 годзе. Хрысціянству 2 тысячы гадоў. Хрысціянства на беларускіх зем­лях існуе больш за тысячу гадоў. Першымі хрысціянамі на Беларусі лічацца Рагнеда і яе сын Ізяслаў.

Вучні зачытваюць азначэнні паняццяў «хрысціянства» і «хрышчэнне».

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на той факт, што Ізяслаў быў пісьменны і распаўсюджваў пісьменства ў Полацку. Вучням прапануецца успомніць, як назы­валі такіх людзей. (Асветнікамі.)

Замацаванне вывучанага матэрыялу

Адказы на пытанні:

1. Вучоныя-гісторыкі называюць Рагвалода першым полацкім летапісным князем. Як вы разумееце гэты выраз?

2. Што ў жыцці Рагнеды выклікае ў вас пачуцці: а) спачування; б) гордасці?

3. Як вы адносіцеся да ўчынку маленькага Ізяслава, які выступіў на абарону сваей маці з мячом у руках?

4. Што ў характары Рагнеды і яе сына вам найбольш спадабалася?

5. Ці можна назваць Рагнеду патрыётам роднай зямлі? Ці ўвас іншы пункт погляду?

Запаўненне крыжаванкі

Адкажыце на гэтыя пытанні і вы зможаце запоўніць крыжаванку:

1. Якія імёны былі ў Рагнеды?

2. У якой паслядоўнасці яны змянялі адно другое?

 

  Р              
Г а р ы с л а в а
  г              
А н а с т а с і я
  е              
  д              
  а              

6. Падвядзенне вынікаў уроку

7. Дамашняе заданне: с. 41-54, адказы на пытанні


_______________________________


Тэставыя заданні

па раздзелу “Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме”

1. Наша дзяржава называецца ___________________________________________ .

2. З Беларуссю мяжуюць ____________________________________________________

________________________________________________.

3. Запішы назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

____________________________________________________________________

4. Галоўныя рэкі Беларусі: __________________________________________________

___________________________________________________________________________.

5. Першай датай у гісторыі нашай краіны, якую мы ведаем дакладна, з,яўляецца ___________ год.

6. Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем _________________________________.

7. Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?_____________________

8. Ён нарадзіўся ў Тураве, пісаў павучанні пра тое, як павінны жыць людзі, заклікаў іх любіць адзін аднаго. Яго называлі Златавустам. Пра каго гэта? _______________________________

9. Ён быў пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян, нарадзіўся ў Полацку, у канцы 15 стагоддзя. Хто гэта? ___________________________________

10. У якім годзе выйшла ў свет першая друкаваная кніга, выдадзеная Скарынам? _______________________

 


_______________________________


Тэставыя заданні

па раздзелу “Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме”

1. Наша дзяржава называецца _________________________________________ .

2. З Беларуссю мяжуюць ____________________________________________________

________________________________________________.

3. Запішы назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

____________________________________________________________________

4. Галоўныя рэкі Беларусі: __________________________________________________

___________________________________________________________________________.

5. Першай датай у гісторыі нашай краіны, якую мы ведаем дакладна, з,яўляецца ___________ год.

6. Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем _________________________________.

7. Што мы адносім да маўклівых сведак мінуўшчыны?_____________________

8. Ён нарадзіўся ў Тураве, пісаў павучанні пра тое, як павінны жыць людзі, заклікаў іх любіць адзін аднаго. Яго называлі Златавустам. Пра каго гэта? _______________________________

9. Ён быў пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян, нарадзіўся ў Полацку, у канцы 15 стагоддзя. Хто гэта? ___________________________________

10. У якім годзе выйшла ў свет першая друкаваная кніга, выдадзеная Скарынам? _______________________

 


 

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Яраслаў Мудры – сын Рагнеды

Мэты: паказаць, якую ролю ў гісторыі адыграў вялікі кіеўскі князь Яраслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра.

Задачы: а) навучання: пазнаёміць вучняў з най больш важнымі накірункамі дзейнасці Яраслава Мудрага: кіраўніцтва дзяржавай, асветніцтва, напісанне законаў, умацаванне адзінства дзяржавы;

б) развіцця: шляхам разважання над вывучаемым матэрыялам садзейнічаць развіццю ў вучняў мыслення, а таксама праз уздзеянне на эмацыянальную сферу пабуджаць у іх свядомасці цікавасць да гістарычнага мінулага;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў разуменне агульнасці лёсу трох братніх славянскіх народаў: беларускага, рускага, украінскага, а таксама добразычлівыя адносіны да нашых гістарычных суседзяў, з якімі ў нас агульныя этнічныя карані.

Абсталяванне: карта « Кі е ў ская Русь у IX — Х ІІ стст.», матэрыял вучэбнага дапаможн ік а.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 378; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.022 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь