Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Праверка дамашняга задання. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку



Некалькі вучняў выконваюць тэставыя заданні.

Тэставыя заданні па тэме “Нашы продкі”

1. Адзнач знакам «+» назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

крывічы      драўляне            дрыгавічы          радзімічы

2. Злучы стрэлкамі назвы заняткаў продкаў з прыстасаваннямі, з дапамогай якіх яны ажыццяўляліся.

                                          а) кап'ё

1) земляробства          б) саха

2) паляванне               в) лук

                                          г) серп

3. Суаднясі паміж сабой назвы ў левым і правым слупках.

Крывічы                      Тураў

Дрыгавічы                              Гомель

Радзімічы                     Полацк

4. Дапішы сказы.

Нашы продкі палявалі на _________________________ і аралі _____________________ .

Тагачасныя земляробы сеялі ___________________________________________________

__________________________________________________________________________ .

Нашы продкі елі простую ежу _________________________________________________

_________________________________________________________________________ .

5. Дапоўні табліцу “Нашы продкі”

Назва племені Паходжанне (ад якой назвы) Гарады
Крывічы ? Полацк і Віцебск
? Дрыгавіт або дрыгва ?
Радзімічы ? ?

Словы для выкарыстання: Радзім а ; Крыў або крэўныя; Кіеўская Русь; Гомель; Тураў; Кіеў.

Франтальная гутарка па пытаннях на с. 14.

Дадатковыя пытанні:

¾ Як называлася дзяржава ўсходніх славян?

¾ Што азначаюць у яе назве словы “Кіеўская” і “Русь”?

Работа з паняццем, датамі і картай.

¾ Растлумачце паняцце “племя”.

¾ Калі з,явіліся на тэрыторыі Беларусі найстаражытнейшыя людзі? Калі на тэрыторыі нашай краіны рассяліліся ўсходнеславянскія плямёны?

¾ Пакажыце на гістарычнай карце “Старажытнаруская дзяржава – Кіеўская Русь у 9 – пачатку 12 ст.”:

а) межы рассялення ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі;

б) старажытныя гарады, якія ўзніклі на землях крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Вывучэнне новага матэрыялу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам, запісаным на класнай дошцы.

1. «Блакітныя шляхі» Беларусі

Настаўнік прапануе вучням прачытаць услых матэрыял першага абзаца і вылучыць у ім галоўнае: а) рэкі — шляхі зносін; б) рэкі — месцы пасялення нашых продкаў.

¾ Як вы лічыце, якія рэкі ў Беларусі з'яўляюцца самымі буйнымі па плошчы іх рачных басейнаў?

Правільны адказ: Днепр— 116 тыс. км2, Неман — 46 тыс. км2, Зах. Дзвіна— 33 тыс. км2. Настаўнік паказвае гэтыя рэкі на вялікай карце і прапануе вучням дзве з іх знайсці на карце вучэбнага дапаможніка на с. 18.

Дадатковы м атэрыял

На тэрыторыі Беларусі цячэ 20,8 тыс. рэк. Агульная даўжыня іх складае 91 тыс. км. Большую частку гэтай даўжыні складаюць малыя рэкі. У межах Беларусі тры ракі — Днепр, Пры­пяць і Бярэзіна — маюць даўжыню больш за 500 км.

¾ Рэкі называюць блакітнымі шляхамі Беларусі. Растлумачце гэты выраз.

2. «Блакітныя вочы» краіны

Вучням прапануецца прачытаць услых матэрыял трэцяга абзаца і адказаць на пытанні:

1. Як называецца адно з прыгажэйшых азёр Беларусі?

2. Дзе яно знаходзіцца? (Настаўнік удакладняе: недалёка ад г. Навагрудка)

3. Чым могуць быць цікавымі для нас азёры?

4. Чаму азёры называюць «блакітнымі вачыма»?

5. Як вы разумееце словы паэта Адама Міцкевіча, які пісаў: «Калі прыйсці на свіцязянскі бераг у лун­ную ноч або вечарам, то можна ўбачыць «зоркі над сабою і зоркі над сабою, і месяцы два побач з імі…”?

Дадатковы м атэрыял

Беларусь называюць азёрным краем. На яе тэрыторыі налічваецца больш за 10 тыс. азёр. Самае вялжае возера— Нарач. Яго плошча складае 80 км2, а самае глыбокае — Доўгае, глыбіня якога больш за 53 метры.

Плошча Свіцязі складае 2,24 км2, а глыбіня дасягае 15 метраў. Дно возера ўздоуж берага пясчанае. Вада ў ім чыстая і празрыстая. На паўночным беразе возера знаходзяцца помнікі прыроды — два векавыя  дубы, а на паўднёва-заходнім — археалагічныя помнікі — курганы, у якіх пахаваны старажытныя продкі беларусаў.

Работа с а сло ў н ікам г іс тарычных паняцця ў

¾ Знайдзіце вызначэнне паняцця «паданне».

Настаўнік дадае, што іншы раз паданні называюць легендамі.

3. Паданне пра возера Свіцязь.

¾ Шмат у Беларусі азёр. Іх больш за 10 тысяч. Але найбольш шчаслівы лёс выпаў на долю возера Свіцязь. Пра яго таямніцы і загадкі складалі паданні і легенды, сачынялі балады, пісалі прыгожыя вершы. Вось паслухайце, як пісаў пра возера Свіцязь ураджэнец тых мясцін Адам Міцкевіч.

 Настаўнік чытае ўрывак з верша Лявон а Эм ілі т а

Балада пра Свіцязь

Люстэркам дзіўным ноччу Свіцязь

Глядзела ў неба. Зорны віцязь

У чоўне месяца спусціўся,

Па воднай гладзі пракаціўся,

Зачараваў русалак пекных

I ўтапіўся ў водах срэбных;

Той човен ўраз перакуліўся,

Як за лілею зачапіўся.

I незлічоныя стагоддзі

Штоноч у ціхім карагодзе

Па небу зоракі гуляюць

I марна віцязя чакаюць...

Настаўнік чытае паданне пра возера Свіцязь. Вуч­ням прапануецца не проста слухаць яго, але таксама думаць аб прачытаным і аналізаваць пачутае.

Паданне пра возера Св іц язь

Праўда   Адступленне ад праўды  
«... стаяў горад Свіцязь» «Бацька рушыў у паход» «... ворагі разбілі наша войска»   «з . . .хваляў чуўся людей плач» «з вады паказалася прыгожая дзяўчына” «Зямля расступілася пад намі, і замест яе нас прыняла вада»  

Разважанні аб прачытаным вядуцца ў вуснай форме.

4. Шлях «з варагаў у грэкі».

Чытанне матэрыялу пад загалоўкам «Цікава ведаць».

1. Варагі — ураджэнцы Скандынаўскага паўвострава, або Скандынавіі. У гістарычнай навуцы вядомы пад назвамі вікінгі, нарманы, росы. У VIII—XI стст. яны былі вядомы сваей смеласцю, ваяўнічасцю, далёкімі ваеннымі паходамі і захопніцкімі войнамі. Каля 1000 г. варагі даплылі да далёкай Амерыкі і першымі з еўрапейцаў пабывалі там.

2. Волакі. Волак — гэта сухапутны шлях гандле­вых зносін, які ляжыць паміж дзвюма рэкамі. Калі караблі падплывалі да волака, іх выцягвалі з вады на сушу, падкладвалі пад днішчы каткі з бярвенняў і кацілі да бліжэйшай рэчкі, а затым апускалі ў ваду і плылі далей.

Настаўнік паказвае гэты водны шлях на вялікай карце, а вучням прапануе знайсці яго на карце дапаможніка (с. 18).

Затым вучні агучвыюць гэты матэры­ял шляхам паўтарэння ўслед за настаўнікам. Пачынаць трэба з наступных слоў: «Гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі» пачынаўся са Скандынаўскага вострава, дзе жылі варагі, ішоў па Балтыйскаму мору...»

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

¾ Як вы думаеце, ці можна назваць карту «Шлях «з варагаў у грэкі» гістарычнай? Паспрабуйце абгрунтаваць свае меркаванне.

¾ Ці могуць быць паданні і легенды крыніцамі гістарычных ведаў? Калі так, то дакажыце гэта.

6. Дамашняе задан н е : прачытаць апавяданне «Зямля блак і тных рэк і азёр»; адказаць на пытанні.


 

__________________________

Тэставыя заданні па тэме “Нашы продкі”

2. Адзнач знакам «+» назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

крывічы      драўляне            дрыгавічы          радзімічы

2. Злучы стрэлкамі назвы заняткаў продкаў з прыстасаваннямі, з дапамогай якіх яны ажыццяўляліся.

                                          а) кап'ё

1) земляробства          б) саха

2) паляванне               в) лук

                                          г) серп

3. Суаднясі паміж сабой назвы ў левым і правым слупках.

Крывічы                      Тураў

Дрыгавічы                              Гомель

Радзімічы                     Полацк

4. Дапішы сказы.

Нашы продкі палявалі на _________________________ і аралі _____________________ .

Тагачасныя земляробы сеялі ___________________________________________________

__________________________________________________________________________ .

Нашы продкі елі простую ежу _________________________________________________

_________________________________________________________________________ .

5. Дапоўні табліцу “Нашы продкі”

Назва племені Паходжанне (ад якой назвы) Гарады
Крывічы ? Полацк і Віцебск
? Дрыгавіт або дрыгва ?
Радзімічы ? ?

Словы для выкарыстання: Радзім а ; Крыў або крэўныя; Кіеўская Русь; Гомель; Тураў; Кіеў.


_______________________________

Тэставыя заданні па тэме “Нашы продкі”

1. Адзнач знакам «+» назвы ўсходнеславянскіх плямёнаў, якія рассяліліся на тэрыторыі Беларусі больш за паўтары тысячы гадоў таму назад.

крывічы      драўляне            дрыгавічы          радзімічы

2. Злучы стрэлкамі назвы заняткаў продкаў з прыстасаваннямі, з дапамогай якіх яны ажыццяўляліся.

                                          а) кап'ё

1) земляробства          б) саха

2) паляванне               в) лук

                                          г) серп

3. Суаднясі паміж сабой назвы ў левым і правым слупках.

Крывічы                      Тураў

Дрыгавічы                              Гомель

Радзімічы                     Полацк

4. Дапішы сказы.

Нашы продкі палявалі на _________________________ і аралі _____________________ .

Тагачасныя земляробы сеялі ______________________________________________________________________________________________________________________________ .

Нашы продкі елі простую ежу_________________________________________________

__________________________________________________________________________ .

5. Дапоўні табліцу “Нашы продкі”

Назва племені Паходжанне (ад якой назвы) Гарады
Крывічы ? Полацк і Віцебск
? Дрыгавіт або дрыгва ?
Радзімічы ? ?

Словы для выкарыстання: Радзім а ; Крыў або крэўныя; Кіеўская Русь; Гомель; Тураў; Кіеў.


 

МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 356; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.027 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь