Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тэма: Першыя друкаваныя кнігі



Мэта: пазнаёміць вучняў з узнікненнем кнігадрукавання, жыццём і дзейнасцю першых беларускіх кнігадрукароў.

Задачы ўрока:

а) навучання: ажыццявіць вывучэнне жыццёвага шляху і друкарскай дзейнасці пачынальніка друкарскай справы ва ўсходніх славян — Францыска Скарыны; паказаць вучням, як працягвалася друкарская справа ў Беларусі пасля Скары­ны; пазнаёміць іх з жыццём і дзейнасцю прадаўжальніка гэтай справы — Сымона Буднага;

б) развіцця: развіваць у вучняў гістарычнае мысленне, фарміраваць разуменне значэння дзейнасці гістарычных асобаў, а таксама навыкі работы з гістарычнай картай, тэкстам, партрэтам;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за нашу Бацькаўшчыну, за нашых продкаў, сярод якіх былі такія выдатныя людзі, як Ф. Скарына, С. Будны.

Арганізацыйны момант

Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме «Як да нас прыйшла кніга»

1. Злучы імя асветніка з горадам, у якім ён нарадзіўся.

                                      Нясвіж

Кірыл                      Тураўскі

                                      Тураў

2. Абазнач знакам «+» назвы гарадоў — галоўных цэнтраў перапіскі кніг у старажытнай Беларусі.

 Мінск                             Полацк                         Тураў

3. Закончы сказы.

Аб жыцці продкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы — __________________ (газеты, летапісы).

Самым старажытным летапісам усходніх славян з'яўляецца ______________

_______________________________ («Аповесць мінулых гадоў», «Біблія»).

4. Абазнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

   Самы старажытны летапіс называецца «Аповесць мінулых гадоў».

   Старажытныя кнігі былі толькі рукапіснымі.

   Пісаліся старажытныя кнігі на паперы.

   Пісаліся старажытныя кнігі на тонка вырабленай цялячай скуры.

   Галоўным цэнтрам перапіскі кніг на Беларусі быў Мінск.

   Старажытныя пісьмы пісаліся на бяросце і васковых дошчачках.

5. Адгадай па апісанні і запішы імя гістарычнага дзеяча.

Ён нарадзіўся ў пачатку ХІІ стагоддзя ў горадзе Тураве. Калі вырас, то стаў манахам і пачаў пісаць малітвы пра тое, як павінны жыць людзі.

Гэта ________________________________.                    

3. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Тлумачэнне новага матэрыялу

1. Францыск Скарына

Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт Ска­рыны, а таксама набор паштовак з мініяцюрамі з яго кніг. Вучні працуюць з матэрыялам вучэбнага дапаможніка, выдзяляюць галоўнае, запісваюць у свае сшыткі апорныя факты.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на партрэт Скарыны, які змяшчаецца ў падручніку. Вучні заўважаюць, што на партрэце Скарына знаходзіцца ў акружэнні розных прадметаў. Прысутнасць іх тут не выпадковая. Яны маюць сімвалічнае значэнне і сваей прысутнасцю раскрываюць сэнс партрэта: кошыкі — атрыбуты збору лекавых раслін (Скарына — доктар лекарскіх навук); працавітая пчала — сведчанне вялікай працаздольнасці Скарыны; вада ў збане — сімвал жыцця; глобус — сведчанне цікавасці да астраноміі...

Застаецца шкадаваць, што сэнс многіх прадме­таў яшчэ не змаглі разгадаць вучоныя.

2. Сымон Будны. Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт кнігадрукара, вучні адкрываюць дапаможнік на с. 38. Адбываецца першае знаёмства з кнігадрукаром.

Вучні прыступаюць да работы з матэрыялам дапаможніка. Па ходу работы вядзецца запіс у сшыткі апорных фактаў:

Сымон Будны— першая друкаваная кніжка на тэрыторыі Беларусі.

1562 г. Нясвіж. «Катэхізіс».

Настаўнік тлумачыць сэнс гэтай назвы.

Увага вучняў звяртаецца на тое, чаму вучыў Буд­ны:

1) быць роўнымі перад законам;

2) жыць у міры;

3) у час небяспекі умець адстаяць сваю Радзіму.

¾ Гэтаму вучыў Сымон Будны больш чатырох стагоддзяў таму. Ці страцілі сэнс яго словы ў нашы дні?

Матэрыял для настаўніка.

Першая друкарня ў ме­жах сучаснай Беларусі дзейшчала ў 1550— 1570 гг.

Яна была створана ў Брэсце буйным беларускім маг­натам Мікалаем Радзівілам. Там выдавался кніжкі на польскай і лацінскай мовах. За час яе існавання было выпушчана больш за 40 выданняў кніг.

Але ж першая кніжка на старабеларускай мове была выдадзена ў друкарні Радзівілаў у Нясвіжы ў 1569 г. Сымонам Будным.


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 654; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.013 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь