Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Вывучэнне новага матэрыялу. Тэма: Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Тэма: Маўклівыя сведкі мінуўшчыны



Уступнае слова настаўніка

Вывучэнне гісторыі -  гэта пошук адказаў на 5 простых пытанняў: Што? Калі? Дзе? Як? Чаму?

Адно з гэтых пытанняў, а менавата «Калі?», цесна звязана з датамі.

Любая гістарычная падзея развіваецца ў прасторы і часе. Для вызначэння прасторы служыць кар­та. А вось вымярэнне падзей у часе ажыццяўляецца пры дапамозе дат. Гістарычная падзея без даты — як чалавек без пасведчання аб нараджэнні, узрост якога немагчыма дакладна вызначыць.

Зразумела, што кожны з вас павінен помніць не толькі год, але месяц і дзень свайго нараджэння.

Гутарка

 Настаўнік звяртаецца да вучняў з пытаннямі:

¾ Колькі вам гадоў?

¾ У якім годзе вы пайшлі ў школу?

¾ Колькі гадоў вы вучыцеся?

¾ У якім годзе вы скончыце школу?

Гэтыя даты называюцца біяграфічнымі. Яны адносяцца да асабістага жыцця. А ёсць даты яшчэ больш важныя, яны называюцца гістарычнымі. Гістарычныя даты вызначаюць час важных для гісторыі падзей.

Затым настаўнік звяртаецца да класнай дошкі, дзе запісаны апорныя даты, і адзначае, што 862 год — гэта першая дата ў гісторыі нашай краіны, якую мы дакладна ведаем.

862 г. — першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк.

1067 г. — першая летапісная звестка пра Мінск.

Настаўнік прапануе вучням знайсці ў слоўніку тлумачэнне паняцця «летапіс».

Настаўнік падводзіць вучняў да высновы, што ніяк нельга абысціся без дат пры вывучэнні гісторыі.

Якімі адзінкамі вымяраецца гістарычны час?

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што кожная гістарычная падзея мае пачатак узнікнення, працягласць і канец свайго існавання. Падзеі, якія мы назы­ваем гістарычнымі, могуць узнікнуць імгненна, прадаўжацца даволі доўгі час і нечакана закончыць свае існаванне. Вось чаму нават секунды, хвіліны і гадзіны могуць выконваць ролю вымяральнікаў гістарычнага часу. Але найчасцей выкарыстоўваюцца такія вымяральнікі, як год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе. Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на дошку і пра­пануе ім запісаць назвы, лікавыя значэнні і скарочаныя абазначэнні гэтых вымяральнікаў.

Важным рубяжом у лічэнні гадоў у гістоыі з'яўляецца нараджэнне Ісуса Хрыста. Першы год жыцця Ісуса Хрыста прынята лічыць першым годам нашай эры (н. э.). Калі якая-небудь гістарычная падзея адбылася да нараджэння Ісуса Хрыста, то вучоныя кажуць, што яна адбылася да нашай эры (да н. э.).

Вызначэнне стагоддзяў

Настаўнік удакладняе, што 1 ст. = 100 г., 1 тыс. г. = 10 ст. = 1000 г.

Адны толькі лічбы не даюць дастаткова поўнага ўяўлення пра велічыню часу ў 100 гадоў. Тут патрэбна спаслацца на прыклады. За 100 гадоў можна 9 разоў закон­чыць сярэднюю школу, 25 разоў пачатковую. Апісанне гістарычных падзей, якія адбываюцца за 100 гадоў ва ўсім свеце, з цяжкасцю можна ўмясціць у самую тоўстую кніжку. Вось што такое 100 гадоў для гісторыі.

Пры вывучэнні гістарычных падзей часта ўзнікае патрэба пераводу гадоў у стагоддзі.

Настаўнік тлумачыць, якім чынам гэта робіцца.

Для набыцця такога умення кожным вучнем мож­на выкарыстаць даты стужкі часу і перавесці іх у стагоддзі у наступнай паслядоўнасці: 862 г., 1000 г., 2000 г., 24000 г. да н.э., 26000 г.

Рымскія лічбы

 Настаўнік паведамляе вучням аб тым, што ў мінулыя часы лічбы розныя народы абазначалі па-рознаму: завязвалі вузельчыга, рабілі на палачцы нажом засечкі, пісалі розныя знакі.

У Старажытным Егіпце, напрыклад, палачка абазначала адзінку, знак у выглядзе падковы — дзесяць, а фігурка чалавечка з паднятымі ад здзіўулення ўверх рукамі — мільён. Ці можна лічыць такія абазначэнні лікаў зручнымі? Чаму не?

А вось арабскія лічбы, якімі мы карыстаемся, і рымскія, якія ўжываюцца больш рэдка, аказаліся самымі зручнымі. Падумайце, чаму.

Пасля знаёмства з рымскімі лічбамі настаўнік прапануе вучням параўнаць іх з арабскімі і зрабіць уласны вывад, якія з іх самыя зручныя для напісання. Зроблены выбар патрэбна абгрунтаваць.

Настаўнік пацвярджае вывад вучняў аб большай зручнасці арабскіх лічбаў і адзначае, што па гэтай прычыне яны паступова амаль выцеснілі з ужытку рымскія лічбы. Але ж для напісання стагоддзяў прынята карыстацца рымскімі лічбамі. Вось чаму патрэбна іх ведаць і умець пісаць.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

6. Дамашняе задан н е : прачытаць апавяданне «Стужка часу»; дадатковае: практычнае задание на с. 25.

 

                                       


 

Мая радзіма – Беларусь

Тэма: Маўклівыя сведкі мінуўшчыны

Мэта: пазнаёміць вучняў з камянямі, якія з,яўляюцца сведкамі далёкай мінуўшчыны і маюць вялікую каштоўнасць як помнікі гісторыі.

Задачы:

а) навучання: пазнаёміць вучяў з адным з вынікаў дзейнасці ледавіка – з,яўленнем камянёў; паказаць дзецям, што камяні могуць мець гістарычную каштоўнасць, і растлумачыць, у чым яна можа заключацца; раскрыць прычыну шаноўных адносін нашых продкаў да камянёў; прапанаваць вучням разгадаць загадку, чаму ў мінулыя часы жыхары Беларусі давалі камяням імёны;

б) развіцця: развіваць цікавасць да мінулага нашай Радзімы, імкненне пазнаць яго і захаваць у сваёй памяці на доўгія часы;

в) выхавання: выхоўваць у вучняў павагу да сваіх продкаў, якія імкнуліся захаваць памяць пра сябе, пра свій час, пра падзеі, якія іх хвалявалі,удзельнікамі якіх яны з,яўляліся.

Аформленне класнай дошкі

Паняцці Маўклівыя сведкі мінуўшчыны Назвы
Музей Курган Волат Гандаль Радаўніца Дзяды 1. Рух ледавіка 2. Музей валуноў 3. курганы 4. Камяні з імёнамі Божы камень Барысаў камень Камяні-следавікі

Арганізацыйны момант


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 278; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.041 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь