Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Праверка дамашняга задання. Вывучэнне новага матэрыялу. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку



Гісторыя – гэта своеасаблівая стужка __________________, дзе кожная падзея мае сваё месца - _______________________________________________________.

Першай датай у гісторыі Беларусі, якуюмы ведаем дакладна, з,яўляецца __________ год, калі ўпершыню ўпамінаецца горад ______________.

Пачатак нашай эры звязваюць з нараджэннем ___________________________________.

Калі гістарычныя падзеі адбываліся да нараджэння Ісуса Хрыста, то, значыць, яны адбыліся ___________________________________.

Мы жывём ш пачатку 21 стагоддзя. Гэта значыць, што прайшло ________________ тысячагоддзі нашай эры.

3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку

Паважаныя вучні, не здзіўляйцеся, на нашым уро­ку гісторыі размова пойдзе пра камяні. Вы, відаць, надумалі, а якія адносіны да гісторыі могуць мець камяні, якіх так многа паўсюль? Дзе іх толькі няма: на палях і ў лясных гушчарах, каля рэчак і дарог, вялікія, як волаты, і маленькія, як пясчынкі, багата ўсеялі яны наш край. Імчыць час, а яны маўкліва, нібыта ў сне, ляжаць тысячы гадоў на беларускай зямлі.

А ці могуць маўклівыя камяні расказаць пра мінулае? Перш чым сказаць «не», давайце паслухаем легенду.

Полацкі князь Барыс рыхтаваўся абараніць свой край ад ворагаў. Воінаў у князя было няшмат, а вораг быў моцным. Як адстаяць родную зямлю? Хто дапаможа? I полацкі князь вырашыў звярнуцца да Бога. Але ж як Бог зможа пачуць яго просьбу аб дапамозе? Доўга думаў князь і прыняў рашэнне. Загадаў ён сабраць з усяго княства каменных спраў майстроў, а калі яны з'ехаліся ў Полацк, ад князя паступіў новы загад: рухацца наперадзе войска і па шляху высякаць на камянях княжацкую просьбу: «Госпадзі, памажы рабу твайму Барысу».

Гэта было у XII стагоддзі. Камяні данеслі да нас гэтую звестку.

Вывучэнне новага матэрыялу

1. Рух ледавіка.

У кожнага з вас можа ўзнікнуць пытанне, адкуль з'явіліся на нашай зямлі камяні.

Гісторыя іх з'яўлення вельмі доўгая, і звязана дна з рухам ледавіка. Чатыры разы наступаў ён на тэрыторыю Беларусі, а затым раставаў. I кожны раз нёс ён на сваіх магутных плячах камяні, якія заста­валіся на паверхні нашай зямлі.

Рух ледавіка

¾ Чаму ў некаторых раёнах Беларусі адсутнічаюць камяні? (Ледавік рухаўся языкамі і не заўсёды пакрываў сваім лядовым панцырам усю тэрыторыю.)

2. Музей валуно ў .

Вялікія камяні называюць валунамі. Пра іх складзены дзіўныя паданні. Вось адно з іх.

«Каля самых берагоў Віліі, у тым месцы, дзе рака цячэ яшчэ вузкім ручаём, дзесьці і зараз ляжыць вялікі камень. Даўным-дауно жыў тут вясёлы кравец Сцяпан. Ён абшываў усіх у акрузе і больш за ўсе на свеце любіў сваю жонку Улляну. Ды выйшла бяда — ператварыла яго нячыстая сіла ў камень.

I тады адбыўся цуд. Варта толькі звечара пакласці на валун тканіну і папрасіць: «Сцяпан, пашый каф­тан», — як раніцай з'яўлялася патрэбнае адзенне. I пашыта яно было так, што залюбуешся. У падзяку людзі пакідалі каля валуна хлеб, соль, лён. Брала Улляна ўсе гэта і дзяцей карміла-адзявала.

Толъкі аднойчы п'яны жартаўнік папрасіў зрабіць яму ні тое ні сёе. Пакрыўдзіўся камень — кінуў шыць. Даведалася аб гэтым Улляна, прыбегла да берага, павалілася на камень і доўга горка плакала. Толькі вецер шумеў у вяршалінах дрэў: «Ву-у-лля-на, Ву-у-у-лля...». 3 таго часу і сталі называць раку Вулляй або Віліяй». (Хрэстаматыя па геаграфіі Беларускай ССР. Пад рэдакцыяй В. Якушкі. Мн., «Народная асвета», 1977.)

¾ Якую назву мог атрымаць камень згодна са зместам падання? (Кравец, Сцяпанаў камень, Сцяпан.)

¾ Чаму людзі пакідалі каля каменя хлеб, соль, лён?

¾ Чаму рэчку сталі называць Віліяй?

¾ Ці ёсць сапраўды ў Беларусў такая рэчка?

Матэрыял для настаўніка. Улічваючы вялікае значэнне валуноў для навукі, было прынята рашэнне аб стварэнні музея валуноў у Мінску ў 1985 г. На плошчы каля 6 га размешчана каля 6 тысяч валу­ноў. Сярод іх ёсць камяні з выбітымі на іх паверхні надпісамі, крыжамі, знакамі ў выглядзе лука са стрэламі, слядамі чалавека і жывёл.

¾ Якую карысць для гісторыі могуць уяўляць такія камяні?

Вучні зачытваюць вызначэнне паняцця «музей».

Курганы.

Вучні адшукваюць у слоўніку вызначэнні паняццяў «курган», «волат».

Каменціраванае чытанне матэрыялу падручніка (с. 27-28).

¾ Што такое курганы?

¾ Колькі іх на Беларусі?

¾ Чаму цела нябожчыка спальвалі?

¾ Чаму ў курганы клалі ежу, зброю і іншыя прадметы?

¾ Якія традыцыі ўспамінаць ня­божчыка дайшлі да нашых дзён?

¾ Ці шануецца ў вашых сем'ях памяць аб памёрлых сваяках?

¾ Чаму курганы з'яўляюцца важнымі помнікамі гісторыі?

Камян і з і мёнам і .

У старажытныя часы нашы продкі мелі звычай пакланяцца камяням, верыць у іх цудоўную сілу, прыносіць ім падарункі. Народныя паданні расказвалі аб скарбах, закапаных пад камянямі, паведамлялі пра чарцей, якія скачуць вакол іх апоўначы.

Старажытныя людзі ахвотна верылі ў магчымасць ператварэння чалавека ў камень, калі ён працуе ў святочныя дні.

Вось чаму ў камянёў з'яўляліся імёны: Сцяпан, Мядзведзь, Чортаў камень, Князь-камень, Барыс-хлебнік, Дзявочы камень і іншыя.

5. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа з матэрыялам на с. 28 «Цікава ведаць».

Вучні чытаюць у слых гэты матэрыял. Настаўнік каменціруе назвы і імёны. (Князь Барыс, Сафійскі сабор.)

¾ Якія камяні з'яўляюцца помнікамі гісторыі?

¾ Які з іх з'яўляецца найболын каштоўным?

¾ Дзе ён цяпер знаходзіцца?

¾ Якую яшчэ ён мае назву?

¾ Што на ім напісана?

¾ Да якога стагоддзя адносіцца гэты надпіс?

¾ Хто загадаў яго выбіць?

Матэрыял для настаўніка. Самы вялікі валун Беларусі знаходзіцца каля вёскі Горкі ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Яго даўжыня складае 11 м шырыня— 5,6м, вышыня— 3 м. Ён мае назву «Вялікі камень» і з'яўляецца помнікам прыроды.

6. Падвядзенне вынікаў уроку

7. Дамашняе заданне: апавяданне «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны».


______________________________


Тэма «Стужка часу»

1. Злучы стрэлкай поўныя назвы з іх скарочаным абазначэннем.

Год                             ст.

стагоддзе                   тыс. г.

Тысячагоддзе            г.

2. Адзнач знакам «+» правільны адказ.

Ісус Хрыстос — гэта:

вучоны                 дзяржаўны дзеяч         сын Божы


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 428; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.014 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь