Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология
Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии


Тлумачэнне новага матэрыялу. 2. Вял ікі к і е ў ск і князь Ярасла ў Мудры. 1. Кі е ў ская Русь.



1. Кі е ў ская Русь.

На водным шляху з «варагаў у грэкі» знаходзіліся два буйныя гарады — Ноўгарад і Кіеў. Вучням пра­пануецца звярнуцца да карты на с. 18 вучэбнага дапаможніка і знайсці іх. Настаўнік паказвае гэтыя гарады на вялікай карце. Кожны з іх мог стаць цэнтрам дзяржавы.

У1019 — 1054 гг. княжыў у Кіеве Яраслаў — сын Рагнеды і Уладзіміра.

2. Вял ікі к і е ў ск і князь Ярасла ў Мудры.

Каменціраванае чытанне матэрыяла падручніка з пошукам і выдзяленнем галоўнага ў ім. Па ходу работы на дошцы вядуцца адпаведныя запісы. Праца вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка будзе насіць характар даследавання. Канчатковым вынікам яе будзе наступная схема:

Лаг і чная схема «Ярасла ў , празваны Мудрым»

Князь

Яраслаў

сын Рагнеды і Уладзіміра

Военачальнік
Асветнік Падзяліў княства
Склаў законы Разумны
Пабудавау храм Разважлівы

Работа з матэрыялам дапаможніка

Абзац 1. Матэрыял чытаецца ўслых. Вучні перадаюць змест прачытанага. На карце вядзецца паказ Ноўгарада і Кіева. Прапануецца ўспомніць сутнасць паняццяў «летапіс», «рукапісная кніга», «купец».

Гістарычная даведка. Князь Яраслаў быў добра адукаваным для свайго часу чалавекам, ведаў замежныя мовы, любіў чытаць кніжкі. Чытанне кніг ста­ла яго прывычкай. Сынам сваім ён гаварыў: «Кніжныя словы ёсць рэкі, напаўняючыя сусвет». Яраслаў быу скупым, але на пакупку кніжак не шкадаваў грошай. У яго вялікай бібліятэцы былі кніжкі на славянскай, грэчаскай і іншых мовах. Кожная з іх, упрыгожаная каменнямі, жамчужынамі, золатам і срэбрам, уяўляла сабой цэлы скарб.

Вучні выдзяляюць галоўнае ў прачытаным. Яра­слаў — князь і асветнік. Гэтыя паняцці запісваюцца ў лагічную схему.

Абзац 2. Работа над матэрыялам вядзецца па аналагічнай схеме. Вучні зачытваюць азначэнне паняцця «закон». Настаўнік тлумачыць, што «Руская Праўда», напісаная Яраславам, была першым вядомым у гісторыі законам ва ўсходніх славян. Гэты закон дапаўняўся і ўдакладняуся сынамі Яраслава пасля яго смерці.

Настаўнік знаёміць вучняў з некаторымі артыкуламі «Рускай Праўды». Вучням прапануецца адказаць на пытанне, ці можна законы назваць справядлівымі і чаму.

§ 55. «Калі селянін уцячэ ад свайго пана, не разлічыўшыся з ім, то становіцца яго рабом...»

§ 85. «Калі селянін памрэ, то ўся яго маёмасць адыходзіць да князя...»

§ 86. «Калі памрэ багаты чалавек або дружыннік (княжацкі воін), то маёмасць не ідзе князю...»

Галоўным у прачытаным з'яўляецца тое, што князь склаў законы.

Абзац 3. Настаўнік падводзіць вучняў да высновы, што галоўным у прачытаным з'яўляецца пабудова па загадзе Яраслава храма Святой Сафіі. Такія храмы, акрамя Кіева, былі пабудаваны ў Канстанщнопалі (сталіцы Візантыі, цяпер Стамбул), Полацку і Ноугарадзе. Слова «Сафія» азначае «мудрасць», якая, па ўяуленні веруючых, кіруе сусветам.

Гэты храм будаваўся ў гонар перамогі ў 1036 г. войска Яраслава над печанегамі, якія напалі на Кіеў. У храме Святой Сафіі спачывае прах князя Яра­слава і яго жонкі Ірыны.

Вучн і да п а ў няюць схему выразам «пабудава ў храм».

Абзац 4. Матэрыял гэтага абзаца з'яўляецца лагічным завяршэннем папярэдняга. Яскравым доказам выдатных якасцей военачальніка з'яўляецца перамога Яраслава над печанегамі.

Вучн і за пі сваюць у схему выраз «военачальн ік ».

Абзац 5. Пасля чытання гэтага матэрыялу настаўнік праводзіць з вучнямі гутарку.

¾ Як паступіў Яраслаў незадоўга да сваей смерці?

¾ Што ён раіў сваім сынам?

¾ Ці паслухалі яны бацьку?

¾ Якую страшную бяду яны гэтым наклікалі?

Абзац 6. Гэты матэрыял дае падставу запісаць у лагічную табліцу наступныя выразы: «разумны», «разважлівы».

5. Замацаванне вывучанага матэрыяла

Якія справы князя Яраслава вы лічыце найболып важнымі? Чаму?

Што князь больш за ўсе любіў? (Чытаць кніжкі.)

У якой справе ён быў першым сярод усходніх славян? (Склаў законы.)

Ці ўсе справы князя былі карыснымі?

Што ён не мог прадбачыць? (Узніклі спрэчкі. Напалі мангола-татары.)

Выкананне лагічнага задання: чаму Яраслава называлі Мудрым?

6. Дамашняе заданне: стар.45-48, адказы на пытанні


____________________________

Тэма «Князёўна з трыма імёнамі»

 

1.    У якім горадзе княжыў князь Рагвалод? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Кіеў        Полацк              Ноўгарад

2. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна?

 Ефрасіння         Рагнеда         Саламона  

 Гарыслава         Анастасія

3. Дапоўні сказы.

Як толькі сышоў снег, Уладзімір нечакана напаў на ____________. Бацькі і браты Рагнеды былі _________. Уладзімір сілай прымусіў Рагнеду стаць яго __________. Пасля гэтага Уладзімір рушыў з войскам на __________, перамог у бітве _______________ і стаў вялікім кіеўскім князем.

Словы для даведак: Кіеў; Полацк; Яраполк; забіты; пахаваны; рабыня; жонка; Ізяслаў.

4. За якія заслугі царква абвясціла князя Уладзіміра святым? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Стаў вялікім кіеўскім князем.

 Прыняў хрысціянства і пачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах.

 Падараваў Рагнедзе жыццё.

5. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды.

 Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай.

 Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір.

 Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей

 Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і ад­праўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам.

 Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра.

 Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія.

 

____________________________

Тэма «Князёўна з трыма імёнамі»

 

1.    У якім горадзе княжыў князь Рагвалод? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Кіеў        Полацк              Ноўгарад

2. Адзнач знакам «+» імёны, пад якімі пражыла сваё жыццё полацкая князёўна?

 Ефрасіння         Рагнеда         Саламона  

 Гарыслава         Анастасія

3. Дапоўні сказы.

Як толькі сышоў снег, Уладзімір нечакана напаў на ____________. Бацькі і браты Рагнеды былі _________. Уладзімір сілай прымусіў Рагнеду стаць яго __________. Пасля гэтага Уладзімір рушыў з войскам на __________, перамог у бітве _______________ і стаў вялікім кіеўскім князем.

Словы для даведак: Кіеў; Полацк; Яраполк; забіты; пахаваны; рабыня; жонка; Ізяслаў.

4. За якія заслугі царква абвясціла князя Уладзіміра святым? Адзнач знакам «+» правільны адказ.

 Стаў вялікім кіеўскім князем.

 Прыняў хрысціянства і пачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах.

 Падараваў Рагнедзе жыццё.

5. Вызнач паслядоўнасць і абазнач лічбамі падзеі жыцця беларускай князёўны Рагнеды.

 Уладзімір забіў бацькоў і братоў Рагнеды, прымусіў яе стаць яго жонкай.

 Да Рагнеды пасваталіся кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір.

 Пасля замужжа Рагнеда назвалася Гарыслава і нарадзіла пяцёра дзяцей

 Старэйшы сын Ізяслаў ратуе маці ад смерці і ад­праўляецца з ёй у. крэпасць пад Мінскам.

 Рагнеда адважылася забіць Уладзіміра.

 Рагнеда стала манашкай і атрымала імя Анастасія.


МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ

Тэма: Усяслаў Чарадзей

Мэты: паказаць ролю Усяслава Чарадзея ў гі сторы і нашай Айчыны.

Задачы:

а) навучання: пазнаёміць вучняў з найбольш яркімі падзеямі гісторыі нашай краіны, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю полацкага князя Усяслава: умацаваннем магутнасці Полацкага княства, будаўніцтвам храма Святой Сафіі, бітвай на Нямізе;

б) развіцця: развіваць у вучняў разуменне карысных вынікаў дзейнасці гістарычных асоб на прыкладзе жыцця полацкага князя Усяслава;

в) выхавання: на прыкладах гераічнай барацьбы палачан з ворагамі выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці і шаноўныя адносіны да тых, хто ў барацьбе за незалежнасць сваей Радзімы ахвяраваў самым каштоўным — сваім жыццём.



Арганізацыйны момант


Поделиться:



Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 248; Нарушение авторского права страницы


lektsia.com 2007 - 2024 год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! (0.021 с.)
Главная | Случайная страница | Обратная связь