![]() |
Архитектура Аудит Военная наука Иностранные языки Медицина Металлургия Метрология Образование Политология Производство Психология Стандартизация Технологии |
Праверка дамашняга задання. Тры колеры на сцягу. 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку⇐ ПредыдущаяСтр 31 из 31
На класнай дошцы пералічаны асноўныя адлюстраванні, якія змяшчаюцца на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Настаўнік выклікае па чарзе вучняў, і яны тлумачаць іх сэнс. Пералік асноуных адлюстраванняў: 1. Пяціканцовая зорка. 2. Узыходзячае сонца. 3. Каласкі жыта. 4. Кветкі канюшыны і ільну. 5. Чырвона-зялёная стужка з надпісам. У час тлумачэння вучні паказваюць пералічаныя адлюстраванні на гербе, малюнак якога прымацаваны да класнай дошкі. ¾ Чаму на Дзяржауным гербе нашай крашы паказана ўверсе жыта, злева— канюшына, а справа— лён? ( Жыта размешчана ў версе, таму што г эта гало ў ная зерневая культура нашай кра ін ы. Канюшына п аказана злева, таму што яна важная кармавая культура, а вось лён — самае кашто ў нае багацце Беларус і . Яго называюць па ў ночным шо ў кам. Вось чаму яго блак іт ныя кветк і знаходзяцца на пачэсным месцы справа. ) Будаванне крыжаванкі (калектыўна). Пытанні: 1. Лётчыкі, якія лятаюць у космас. 2. Два з іх нашы землякі... 3. Аднаго завуць Пётр... 4. Імя у другога Уладзімір, а прозвішча... 3. Паведамленне тэмы і мэты ўроку Настаўнік пачынае работу з вызначэння задач. Яны пералічваюцца і каменціруюцца. Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг, як і Дзяржаўны герб, з'яўляецца таксама сімвалам нашай краіны. Пра герб вы ўжо ведаеце, а са сцягам будзеце знаёміцца. У сувязі з гэтым у нас з вамі будзе магчымасць параўнаць адзін сімвал з другім і зрабіць адпаведныя вывады з гэтага параўнання. 4. Вывучэнне новага матэрыялу ¾ Нашы далёкія продкі славяне ў час ваенных сутычак і бітваў ужывалі сцягі, каб адрозніць сваіх ад чужых. Да дрэўка звычайна прывязвалі кавалак чырвонай тканіны. Гэта і былі першыя сцягі. Пазней, калі з'явіліся гербы, іх адлюстраванні сталі змяшчаць на сцягах. 3 цягам часу выяву герба сталі замяняць умоўнай палоскай такога колеру, які мела гербавая выява. Тры колеры на сцягу Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак Дзяржаўнага сцяга і прапануе вучням уважліва разгледзець яго. ¾ Колькі частак мае сцяг? (Адказ: тры.) ¾ Пералічыце гэтыя часткі. (Арнамент— упрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных фігур.) ¾ 3 якіх колераў складаецца Дзяржаўны сцяг? (Адказ: чырвоны, зялёны і белы.) ¾ Які колер пераважае? (Чырвоны.) Чытанне матэрыялу вучэбнага дапаможніка. Вучні запісваюць у свае сшыткі вызначэнне паняцця арнамент. Арнамент — гэта ўпрыгажэнне, якое складаецца з геаметрычных фігур. У дадзеным выпадку гэта спалучэнне ромбаў з прамавугольнікамі. Практычная работа. Заданне вучням: параўнаць колеры герба і сцяга, знайсці агульнае і рознае.
Настаўнік падводзіць вучняў да наступных высноў: 1. У дзяржаўнай сімволіцы паўтараюцца тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. 2. Найбольш колераў змяшчае герб. Іх усяго сем. 3. Чырвоны колер з'яўляецца самым распаўсюджаным. Матэрыял для наста ўніка . Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь складаецца з трох палосаў: верхняй — чырвонага колеру ў 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга, а таксама вертыкальнай — арнаменту на белым фоне, які складае 1/9 частку даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні роўныя 1:2. Дзяржаўны сцяг у нашым жыцці. Настаўнік адзначае, што Дзяржаўны сцяг у нашым паўсядзённым жыцці мае вельмі шырокае выкарыстанне, нават яшчэ больш значнае, чым Дзяржаўны герб. Вучням прапануецца ўспомніць і падзяліцца сваімі назіраннямі аб тым, як выкарыстоўваецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Вучні прыводзяць прыклады. Яны абмяркоўваюцца і дапаўняюцца. Настаўнік сістэматызуе іх. Выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь: 1. На будынках органаў дзяржаўнай улады. 2. На будынках нашых пасольстваў за мяжой. 3. На будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4. На сесіях ААН. 5. На міжнародных парадах. 6. У час правядзення мітынгаў і дэманстрацый. 7. На парадах. 8. На алімпійскіх гульнях. 9. У гонар чэмпіёнаў. 10. На будынках у святочныя дні. 11. У дні жалобы (сцягі з чорнымі лентамі). У выніку работы над гэтым матэрыялам вучні запісваюць у свае сшыткі наступны выраз: Другая нядзеля мая — свята Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Заключнае слова настаўніка. Дзяржаўная сімволіка — гэта гісторыя нашай краіны, гэта сувязь мінулага з сучаснасцю. Ва ўсе часы, ва ўсіх народаў свету існавала абавязковае правіла, якое датычыла кожнага, — паважаць, шанаваць, беражліва адносіцца да сімволікі сваей краіны. Менавіта такія адносіны да дзяржаўных сімвалаў — гэта найпершы грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Зняважлівыя адносіны да Дзяржаўнага герба або Дзяржаўнага сцяга лічацца злачынствам у нашай краіне. Любіце сваю Бацькаўшчыну, шануйце яе сімволіку! |
Последнее изменение этой страницы: 2019-04-21; Просмотров: 220; Нарушение авторского права страницы